Кан­тра­бас як лёс

№ 8 (437) 01.08.2019 - 31.08.2019 г

ЮБІ­ЛЕЙ­НЫ ПРА­ЕКТ МІ­КА­ЛАЯ КРЫ­ВА­ШЭ­ЕВА
Гэты музыкант — выдатны прадстаўнік нацыянальнай кантрабасавай школы, першы выканаўца вялікага шэрагу твораў айчынных кампазітараў, заслужаны артыст Беларусі, прафесар нашай Акадэміі музыкі, старшыня асацыяцыі кантрабасістаў пра беларускім саюзе музычных дзеячаў.

Бо­льш за 40 га­доў ён ад­даў слу­жэн­ню на кан­цэр­тнай сцэ­не — у якас­ці кан­цэр­тмай­стра На­цы­яна­ль­на­га тэ­атра опе­ры і ба­ле­та, Дзяр­жаў­на­га сім­фа­ніч­на­га аркес­тра і аркес­тра Бел­тэ­ле­ра­ды­ёкам­па­ніі. Мі­ка­лай Кры­ва­шэ­еў — адзін з леп­шых пед­аго­гаў су­час­най кан­тра­ба­са­вай шко­лы, у кла­се яко­га вы­рас­ла су­зо­р’е яркіх вы­ка­наў­цаў, лаў­рэ­атаў між­на­род­ных кон­кур­саў.

Але шлях да му­зы­кі і лю­бі­ма­га інстру­мен­та вы­явіў­ся ня­прос­тым. Ро­дам з ся­м’і па­том­ных ура­льс­кіх ка­за­коў, ён з дзя­цін­ства быў акру­жа­ны раз­на­стай­ны­мі му­зыч­ны­мі ўра­жан­ня­мі: ба­ць­кі лю­бі­лі му­зы­ку, вы­дат­на пад­бі­ра­лі на слых, спя­ва­лі, ігра­лі на роз­ных інстру­мен­тах. Пер­шай пра­фе­сій­на за­сво­енай ста­ла скрып­ка, быў про­йдзе­ны по­ўны курс му­зыч­най шко­лы. А за­тым ад­бы­ла­ся не­ча­ка­ная ма­ду­ля­цыя ў зу­сім іншую сфе­ру дзей­нас­ці — Чэ­ля­бін­скі по­лі­тэх­ніч­ны ўні­вер­сі­тэт, пра­ца на ме­та­лур­гіч­ным за­во­дзе. І ўсё ж му­зы­ка і кан­тра­бас пе­ра­маг­лі і ста­лі вы­зна­ча­ль­ны­мі на жыц­цё­вым шля­ху.

Згад­ва­ючы га­ды ву­чо­бы ў Мас­коў­скай кан­сер­ва­то­рыі імя Чай­коў­ска­га, якую му­зы­кант скон­чыў у вы­дат­на­га пра­фе­са­ра Яўге­на Ко­ла­са­ва, Кры­ва­шэ­еў на­тхнё­на рас­па­вя­дае пра су­мес­ныя кан­цэр­ты з Ге­на­дзем Раж­дзес­твен­скім, Мсціс­ла­вам Рас­тра­по­ві­чам, Юры­ем Баш­ме­там. У яго архі­ве за­хоў­ва­юцца дзя­сят­кі па­мят­ных афіш і пра­гра­мак са зна­ка­мі­ты­мі аўтог­ра­фа­мі. Ад­на з лю­бі­мых — з аўтар­ска­га кан­цэр­та кам­па­зі­та­ра Андрэя Эшпая, ён за інтэр­прэ­та­цыю Мі­ка­ла­ем Кры­ва­шэ­евым свай­го опу­са для кан­тра­ба­са з удзяч­нас­цю на­пі­саў: «Та­лан­тли­вей­ше­му!»

У Мінск Мі­ка­лай пры­ехаў па раз­мер­ка­ван­ні ў 1976-м і пра­цяг­ваў актыў­ную кан­цэр­тна-гас­тро­ль­ную дзей­насць у рэс­пуб­лі­цы і за яе меж­амі. Дзя­сят­кі фі­лар­ма­ніч­ных кан­цэр­таў, у якіх Кры­ва­шэ­еў удзе­ль­ні­чаў як са­ліст, прад­ста­віў пуб­лі­цы ле­ген­дар­ны вя­ду­чы Бел­дзяр­жфі­лар­мо­ніі Ула­дзі­мір Шэ­лі­хін. У сва­ёй рэ­цэн­зіі на адзін з та­кіх му­зыч­ных ве­ча­роў Шэ­лі­хін на­пі­саў: «Га­ды зра­бі­лі з Кры­ва­шэ­ева май­стра най­вы­шэй­ша­га кла­са. Яго кан­тра­бас гу­чаў то сум­на, то жыц­ця­ра­дас­на. Ён спя­ваў, раз­ва­жаў, за­хап­ля­ючы тэх­ніч­най да­ска­на­лас­цю і юнац­кім за­па­лам».

Мі­ка­лай Кры­ва­шэ­еў — на­тхнё­ны му­зы­кант, і твор­чую энер­гію ён шу­кае ў но­вым рэ­пер­ту­ары, у ства­рэн­ні пе­ра­кла­даў і тран­скрып­цый для кан­тра­ба­са і, вя­до­ма ж, у пра­цы са сва­ім шмат­лі­кім сту­дэн­цкім кла­сам. У вя­лі­кім юбі­лей­ным кан­цэр­це на сцэ­не Ака­дэ­міі му­зы­кі кан­тра­ба­сіст прад­ста­віў яркую кан­цэр­тную пра­гра­му, у якой пры­ня­лі ўдзел усе яго сту­дэн­ты. Ды і ўво­гу­ле тэ­ма «на­стаў­нік і вуч­ні» для яго асаб­лі­вая, бо вы­пус­кні­кі Кры­ва­шэ­ева пра­цу­юць па ўсім све­це і з удзяч­нас­цю згад­ва­юць свай­го На­стаў­ні­ка.

Та­му цал­кам за­ка­на­мер­на, што ў якас­ці юбі­лей­на­га пад­арун­ка да 70-год­дзя пра­фе­сар атры­маў не­за­быў­ны фі­лар­ма­ніч­ны кан­цэр­тны ве­чар ад свай­го лю­бі­ма­га вуч­ня, лаў­рэ­ата між­на­род­ных кон­кур­саў Андрэя Шын­ке­ві­ча.

Кан­тра­ба­са­вая бі­ягра­фія Андрэя рас­па­ча­ла­ся з 12 га­доў у Рэ­спуб­лі­кан­скім му­зыч­ным ка­ле­джы пры Ака­дэ­міі му­зы­кі ў кла­се Мі­ка­лая Кры­ва­шэ­ева: пед­агог зра­біў так, каб юнак лі­та­ра­ль­на за­ка­хаў­ся ў інстру­мент і му­зыч­нае мас­тац­тва. Па­сля за­кан­чэн­ня ка­ле­джа і яскра­вых пе­ра­мог на прэс­тыж­ных між­на­род­ных кон­кур­сах пе­рад та­ле­на­ві­тым юна­ком ад­кры­лі­ся мно­гія дзве­ры. У 2001-м ён па­сту­піў у Мюн­хен­скую вы­шэй­шую шко­лу му­зы­кі і тэ­атра, дзе пра­цяг­нуў на­ву­чан­не ў кла­се пра­фе­са­ра Клаў­са Трум­фа, за­тым ву­чыў­ся ў Нюр­нбер­гу ў кла­се пра­фе­са­ра До­ры­на Мар­ка. Сён­ня ў пе­ра­лі­ку вя­ду­чых сус­вет­ных аркес­траў, з які­мі Андрэй Шын­ке­віч па­ста­янна су­пра­цоў­ні­чае, ёсць Дзяр­жаў­ны аркестр Рас­іі імя Свят­ла­на­ва, аркестр Гам­бур­гска­га опер­на­га тэ­атра, зна­ка­мі­ты Пер­мскі аркестр «Musica Aeterna» пад кі­раў­ніц­твам Тэ­адо­ра Ку­рэн­тзі­са. Андрэй Шын­ке­віч ува­хо­дзіць у склад пры­зна­на­га між­на­род­на­га ансам­бля кан­тра­ба­сіс­таў-вір­ту­озаў «Bassiona-Amorosa», што ў 2015-м стаў ула­да­ль­ні­кам прэс­тыж­най прэ­міі «Echo-Preis».

У кан­цэр­тнай пра­гра­ме «Ад ба­ро­ка да су­час­нас­ці: да юбі­лею на­стаў­ні­ка Мі­ка­лая Кры­ва­шэ­ева» ў Ма­лой за­ле Бел­дзяр­жфі­лар­мо­ніі Андрэй Шын­ке­віч прад­ста­віў не­ча­ка­ныя сты­ля­выя кан­трас­ты, рас­крыў най­тан­чэй­шыя гра­ні гу­чан­ня кан­тра­ба­са. Як вя­до­ма, у гіс­то­рыі вы­ка­на­ль­ніц­ка­га мас­тац­тва за­на­та­ва­на ня­ма­ла ста­ро­нак сап­раў­дных біт­ваў вы­ка­наў­цаў і кам­па­зі­та­раў за за­цвяр­джэн­не са­лі­ру­ючай ро­лі кан­тра­ба­са. Гэ­ты інстру­мент да­стат­ко­ва доў­га ішоў да свай­го тры­умфу, але вы­нік пе­ра­сяг­нуў ча­кан­ні, пра што свед­чыць па­ста­яннае па­паў­нен­не сус­вет­на­га рэ­пер­ту­ару но­вы­мі опу­са­мі, удас­ка­на­лен­не тэх­на­ло­гіі і маг­чы­мас­цей інстру­мен­та.

Эфек­тным і не­звы­чай­на вы­раз­ным зра­біў­ся па­ча­так кан­цэр­та, які ад­крыў со­ль­ны опус «Ураў­нен­не» Фран­суа Ра­ба­та, су­час­на­га сі­рый­ска­га кам­па­зі­та­ра і вы­ка­наў­цы на кан­тра­ба­се. У му­зыч­най пра­сто­ры тво­ра арга­ніч­на ядна­юцца тра­ды­цыі еўра­пей­скай і ўсход­няй ку­ль­ту­ры, су­час­ныя кам­па­зі­тар­скія тэх­ні­кі, лі­та­ра­ль­на за­шка­ль­ва­юць эма­цый­насць і му­зыч­ны за­пал. Гэ­тыя хіт­рас­пля­цен­ні му­зыч­на­га ла­бі­рын­та-га­ла­ва­лом­кі бы­лі вір­ту­озна вы­ра­ша­ны Андрэ­ем Шын­ке­ві­чам, па­сля ча­го ў слу­ха­чоў не за­ста­ло­ся і це­ні сум­не­ву ў тым, што іх ча­кае не­звы­чай­нае му­зыч­нае ба­ля­ван­не.

Твор­чы ду­эт Андрэя Шын­ке­ві­ча з пі­яніс­там Аляк­се­ем Пша­ніч­ным ужо пра­ве­ра­ны ча­сам і ко­ль­кас­цю су­мес­ных пра­ектаў. У іх ды­яло­гу ва ўсёй ма­ляў­ні­час­ці пра­яўля­ецца вы­шэй­шая сту­пень вы­ка­на­ль­ніц­кай сва­бо­ды і на­ра­джа­ецца сап­раў­дная ства­ра­ль­ная інтэр­прэ­та­цыя. У гэ­ты ве­чар ду­эт Шын­ке­ві­ча і Пша­ніч­на­га прад­ста­віў пуб­лі­цы ўлас­нае ба­чан­не Сё­май са­на­ты ор.14 Ві­ва­ль­дзі.

Ба­роч­ную му­зы­ку не­ве­ра­год­на скла­да­на вы­кон­ваць на кан­тра­ба­се, бо яна ў бо­ль­шас­ці вы­пад­каў — у сі­лу свай­го опер­на­га па­хо­джан­ня — ва­ло­дае кан­ты­лен­на-ва­ка­ль­най пры­ро­дай інта­на­ван­ня. Спра­вяд­лі­ва адзна­чым: ні­х­то не ве­дае, як пра­ві­ль­на вы­кон­ваць му­зы­ку Ві­ва­ль­дзі ці Ба­ха, у іх но­тах пра­ктыч­на ня­ма ні­якіх па­знак пра тэм­пы, ню­ансы, ды­на­мі­ку. Усё гэ­та над­ае да­дат­ко­вую гус­тоў­насць па­чу­та­му, бо ме­на­ві­та та­ле­на­ві­тая інтэр­прэ­та­цыя да­зва­ляе ства­рыць цэ­лас­ны му­зыч­ны ўні­вер­сум. Са­мым га­лоў­ным кры­тэ­ры­ем тут з’яў­ля­ецца па­чуц­цё сты­лю. У гэ­тым змаг­лі цал­кам пе­ра­ка­нац­ца слу­ха­чы, якія, як у тэ­атры, на­зі­ра­лі за му­зыч­ны­мі пе­ра­кліч­ка­мі-ды­яло­га­мі інстру­мен­та­ль­на­га ду­эта і атрым­лі­ва­лі аса­ло­ду ад пыш­на­га ме­ла­дыз­му італь­­янска­га ге­нія. Без Джа­ва­ні Ба­тэ­зі­ні, вір­ту­оза-кан­тра­ба­сіс­та і кам­па­зі­та­ра эпо­хі ра­ман­тыз­му, цяж­ка ўя­віць са­бе гіс­то­рыю кан­тра­ба­са, а са­ліст ве­ча­ра зноў прад­эман­стра­ваў дзі­вос­нае ва­ло­дан­не інстру­мен­та­ль­ным бе­ль­кан­та.

У гэ­тым кан­цэр­це, які мож­на бы­ло б спра­вяд­лі­ва на­зваць «Кан­тра­бас у ко­ле сяб­роў», інстру­мент па­ўстаў у якас­ці цэн­тра-ядра ў роз­ных ан­самб­ле­вых скла­дах. Са­на­та Арпе­джы­ё­не ля мі­нор Шу­бер­та бы­ла вы­ка­на­ная Шын­ке­ві­чам раз­ам са струн­ным квар­тэ­там у скла­дзе: Алег Яцы­на, Воль­­га Ке­да, Аляк­сан­дра Іва­но­ва, Мі­ха­іл Ра­дун­скі. Ад­мет­най асаб­лі­вас­цю гэ­та­га опу­са з’яў­ля­ецца не­пас­рэд­ная су­вязь з по­бы­та­вым ра­ман­сам і пе­сен­ны­мі тра­ды­цы­ямі ня­мец­кай Lied. Асаб­лі­ва вы­раз­ны­мі ў інтэр­прэ­та­цыі квін­тэ­та ста­лі дра­ма­тыч­нае Аdagio і вір­ту­озна-тан­ца­ва­ль­ны фі­нал са­на­ты з ха­рак­тэр­ны­мі за­хоп­ле­ны­мі інта­на­цы­ямі на­цы­яна­ль­на­га аўстрый­ска­га ёдлю. Сап­раў­ды, вя­лі­кія ўзо­ры кла­січ­най му­зы­кі — не­вы­чэр­пная скар­бні­ца, кож­нае но­вае да­кра­нан­не да якой ад­кры­вае ня­зве­да­ныя глы­бі­ні.

Ярка і су­час­на пра­гу­ча­лі Прэ­лю­дыя і Поль­ка Шас­та­ко­ві­ча з цык­лу Пяць п’ес для дзвюх скры­пак і фар­тэ­пі­яна ў вы­ка­нан­ні трыа Ра­дун­скі (ві­ялан­чэль), Шын­ке­віч (кан­тра­бас), Пша­ніч­ны (фар­тэ­пі­яна). Фі­на­ль­ным кліч­ні­кам кан­цэр­та ста­лі фе­ерыч­ныя Дзе­вяць ва­ры­яцый на тэ­му 24 кап­ры­са Па­га­ні­ні аме­ры­кан­ска­га джа­за­ва­га кам­па­зі­та­ра Фран­ка Про­та. Вось та­кім са­ка­ві­тым і вы­со­кап­ра­фе­сій­ным вы­явіў­ся юбі­лей­ны пад­ару­нак.

Але вер­нем­ся да кан­тра­ба­са, твор­ча­га су­пра­цоў­ніц­тва і ды­яло­гу на­стаў­ні­ка і вуч­ня, Кры­ва­шэ­ева і Шын­ке­ві­ча, які пра­цяг­ва­ецца ве­ль­мі актыў­на, ня­гле­дзя­чы на ад­лег­ласць і час. Яны па­ста­янна аб­ме­нь­ва­юцца но­вы­мі му­зыч­ны­мі ўра­жан­ня­мі, аб­мяр­коў­ва­юць ці­ка­выя кан­тра­ба­са­выя інтэр­прэ­та­цыі і, вя­до­ма ж, гу­та­раць пра свой улю­бё­ны інстру­мент і спо­са­бы яго за­хоў­ваць у на­леж­ным ста­не. Бо, не зва­жа­ючы на сваю вы­шы­ню і вя­лі­кую ва­гу, на­сам­рэч кан­тра­бас — ве­ль­мі да­лі­кат­ны інстру­мент, ён лёг­ка ла­ма­ецца, губ­ляе і без та­го свой хрып­ла­ва­ты ад пры­ро­ды го­лас, і ад­на­віць яго бы­вае ве­ль­мі скла­да­на.

Та­кая амаль па­та­вая сі­ту­ацыя зда­ры­ла­ся на­пя­рэ­дад­ні пад­рых­тоў­кі да юбі­лей­на­га кан­цэр­та ў фі­лар­мо­ніі. На рэ­пе­ты­цы­ях Андрэй вы­явіў рас­ко­лі­ну ў пад­стаў­цы свай­го лю­бі­ма­га інстру­мен­та, што пра­ктыч­на свед­чы­ла пра по­ў­ную ка­тас­тро­фу. Адзі­ны бе­ла­рус­кі май­стар апы­нуў­ся ў гэ­тыя дні за меж­амі ста­лі­цы, і то­ль­кі дзя­ку­ючы Мі­ка­лаю Аляк­се­еві­чу, які пры­клаў усе на­ма­ган­ні, каб па­пра­віць інстру­мент, кан­цэрт у вы­ні­ку ад­быў­ся. За­пас­ны кан­тра­бас з аса­біс­тай ка­лек­цыі Кры­ва­шэ­ева на ўся­ля­кі вы­па­дак ста­яў за сцэ­най на пад­стра­хоў­цы да кан­ца кан­цэр­та, але, на шчас­це, ім не трэ­ба бы­ло ка­рыс­тац­ца — пра­фе­сар бліс­ку­ча вы­ка­наў усе ра­мон­тныя ра­бо­ты. А ў фі­на­ле кан­цэр­та фі­лар­ма­ніч­ная за­ла на­поў­ні­ла­ся не­зям­ной па пры­га­жос­ці ме­ло­ды­яй арыі Да­лі­лы Сен-Сан­са, вы­ка­на­най Андрэ­ем Шын­ке­ві­чам на біс.