LAUDA ANIMA — СПЯ­ВАЙ РАЗ­АМ З НА­МІ!

№ 8 (437) 01.08.2019 - 31.08.2019 г

ПЕР­ШЫ МІЖ­НА­РОД­НЫ ФЕС­ТЫ­ВАЛЬ ХА­РОЎ ХЛОП­ЧЫ­КАЎ І ЮНА­КОЎ
У 2006-м у Бе­ла­рус­кім са­юзе му­зыч­ных дзея­чаў бы­ла ство­ра­на Аса­цы­яцыя кі­раў­ні­коў ха­роў хлоп­чы­каў і юна­коў, ад­ной з мэ­таў якой ста­ла фар­ма­ван­не све­та­пог­ля­ду, за­сна­ва­на­га на лю­бо­ві да на­цы­яна­ль­най ку­ль­тур­най спад­чы­ны.

 І ўсё гэ­та для раз­віц­ця хла­пе­чых і муж­чын­скіх спе­ваў у рэ­спуб­лі­цы. За гэ­ты пе­ры­яд быў ажыц­цёў­ле­ны шэ­раг буй­на­маш­таб­ных ме­рап­ры­емстваў: «Са­ла­вей­ка збі­рае сяб­роў», «Нас яднае хор», Ад­кры­тыя Рэ­спуб­лі­кан­скія фес­ты­ва­лі ха­роў хлоп­чы­каў і юна­коў. Без­умоў­на, свя­ты па­добна­га кштал­ту — вы­дат­ная маг­чы­масць пра­явіць та­лент на сцэ­не за меж­а­мі на­ву­ча­ль­на­га пра­цэ­су, па­шы­рыць твор­чы кру­гаг­ляд.

Фес­ты­валь «Lauda Аnima» аха­піў раз­на­стай­ныя кан­цэр­тныя пля­цоў­кі і га­ра­ды Бе­ла­ру­сі: кан­цэр­тныя за­лы Бел­дзяр­жфі­лар­мо­ніі, за­лу «Вер­хні го­рад», Кас­цёл Свя­тых Сы­мо­на і Але­ны, Архі­ка­фед­ра­ль­ны кас­цёл імя Най­свя­цей­шай Пан­ны Ма­рыі, Храм-по­мнік у го­нар Усіх Свя­тых, Мін­скую ду­хоў­ную ака­дэ­мію імя Свя­ці­це­ля Кі­ры­лы Ту­раў­ска­га, Бе­ла­рус­кую ака­дэ­мію му­зы­кі. Вы­ступ­лен­ні ўдзе­ль­ні­каў фо­ру­му, твор­чыя сус­трэ­чы, май­стар-кла­сы кі­раў­ні­коў ад­бы­лі­ся так­са­ма ў Брэс­цкім му­зыч­ным ка­ле­джы імя Шыр­мы, Ма­ла­дзе­чан­скім му­зыч­ным ка­ле­джы імя Агін­ска­га, Кан­цэр­тнай за­ле Ві­цеб­ска­га му­зыч­на­га ка­ле­джа імя Са­ляр­цін­ска­га.

Усіх удзе­ль­ні­каў гэ­та­га вя­лі­ка­га спеў­на­га схо­ду — не­за­леж­на ад уз­рос­ту і пра­фе­сій­на­га ста­ту­су — без сум­не­ву мож­на на­зваць шчас­лі­вы­мі і ба­га­ты­мі ду­хам. Пер­шы на­мес­нік стар­шы­ні Пра­ўлен­ня Бе­ла­рус­ка­га са­юза му­зыч­ных дзея­чаў На­тал­ля Вiт­чан­ка на ад­крыц­ці фес­ты­ва­лю пад­крэс­лі­ла: «Сім­ва­ліч­на, што та­кі маш­таб­ны ха­ра­вы фо­рум ла­дзіц­ца ў са­мым цэн­тры на­ша­га кан­ты­нен­та, ад­мет­на­га раз­на­стай­нас­цю гіс­та­рыч­ных ку­ль­тур­ных тра­ды­цый. З ра­дас­цю пры­ма­ем ад­на­дум­цаў, якія раз­уме­юць: для год­нас­ці, ве­лі­чы ды ўпэў­не­най бу­ду­чы­ні кож­на­га на­ро­да важ­на, каб не за­лпы гар­мат, а энер­гія ма­ла­дых муж­ных сэр­цаў уз­но­сі­ла­ся ў не­ба — праз хла­пе­чыя спе­вы».

У лі­ку між­на­род­ных удзе­ль­ні­каў фес­ты­ва­лю вы­сту­пі­лі Ба­зе­льс­кі хор хлоп­чы­каў (кі­раў­нік Олі­вер Ру­дзін, Швей­ца­рыя), Хор хлоп­чы­каў «Aжу­алю­кас» (Ві­таў­тас Міш­кі­ніс, Літ­ва), Хор хлоп­чы­каў імя св. Кі­ры­ла і Мя­фо­дзія (Ма­рыя Эма Ме­лі­го­пу­лу, Грэ­цыя), Хор хлоп­чы­каў і юна­коў На­цы­яна­ль­на­га опер­на­га тэ­атра Эсто­ніі (Хір­ва Сур­ва), Уз­орны хор хлоп­чы­каў і юна­коў «Лад­дзя» (Га­лі­на Дзя­вят­кі­на, Рас­ія). Гас­па­да­ры фэс­ту бы­лі прад­стаў­ле­ны на­ступ­ны­мі ка­лек­ты­ва­мі: Хор хлоп­чы­каў і юна­коў імя Іга­ра Жу­раў­лен­кі (кі­раў­нік Па­вел Шэ­пе­леў) і Ма­лод­шы хор хлоп­чы­каў (кі­раў­нік Во­ль­га Іжык) Рэ­спуб­лі­кан­ска­га ка­ле­джа пры Бе­ла­рус­кай ака­дэ­міі му­зы­кі, Муж­чын­скі хор «Усіх­свяц­кі» пры­хо­ду ў го­нар Усіх Свя­тых пад кі­ра­ван­нем Дзміт­рыя Так­ма­ко­ва, уз­орныя хо­ры хлоп­чы­каў і юна­коў Свет­ла­гор­скай дзі­ця­чай шко­лы мас­тац­тваў (Га­лі­на Ур’еўская-Еўсю­ко­ва), Ві­цеб­скай гім­на­зіі № 3 імя Пуш­кі­на (Аляк­сей Лях­но­віч), слуц­кі хор «Ка­мер­тон» (Га­лі­на Бруй), «Вет­разь» мін­скай ДМШМ № 2 імя Мі­ка­лая Ала­да­ва (Юлія Юніц­кая), «Кан­тус» ДМШМ № 19 (Але­на Аб­ра­мо­віч), «Крэ­да» СШ 159 (Во­ль­га Та­ра­са­ва), «Са­ла­вей­ка» (Андрэй Кун­цэ­віч), ва­ка­ль­ны ансамбль хлоп­чы­каў «Со­лерс» ДМШМ № 8 імя Ры­го­ра Шыр­мы (Лі­за­ве­та Па­по­ва).

Інэ­са Ба­дзя­ка, стар­шы­ня Бе­ла­рус­кай аса­цы­яцыі ха­ра­вых ды­ры­жо­раў і член Сус­вет­най ха­ра­вой ра­ды, у сва­ім зва­ро­це да ўдзе­ль­ні­каў пра­екта за­ўва­жы­ла: «Я ве­ру, што гэ­ты фес­ты­валь зро­біц­ца яркай падзе­яй у ку­ль­тур­ным жыц­ці Бе­ла­ру­сі і ад­ным з уні­ка­ль­ных між­на­род­ных пра­ектаў, скі­ра­ва­ных на за­ха­ван­не айчын­най ха­ра­вой спад­чы­ны і бу­ду­чы­ні на­ша­га ха­ра­во­га све­ту. Сім­ва­ліч­ны і сво­еа­саб­лі­вы ло­зунг, пад якім у пра­екце аб’­ядна­лі­ся ўсе арга­ні­за­та­ры: «Мы раз­ам!». Гэ­та зна­чыць, што мы кла­по­цім­ся пра юнае па­ка­лен­не і на­цы­яна­ль­ную гіс­то­рыю ха­ра­во­га мас­тац­тва. Бу­дзем так­са­ма спры­яць вы­ха­ван­ню на ка­фед­ры ха­ра­во­га ды­ры­жы­ра­ван­ня Ака­дэ­міі му­зы­кі вы­со­кап­ра­фе­сій­ных спе­цы­яліс­таў — кі­раў­ні­коў ха­роў хлоп­чы­каў. З пер­шых дзён ву­чо­бы яны па­він­ны быць скі­ра­ва­ныя на вы­нік, мець па­ста­янную пра­кты­ку (рэ­пе­ты­цыі, кан­цэр­ты), а ў ідэ­але кі­ра­ваць сва­ім ха­ра­вым ка­лек­ты­вам. Асаб­лі­вую ўва­гу ўсіх бу­ду­чых удзе­ль­ні­каў пра­екта звяр­та­ем на пад­бор рэ­пер­ту­ару і ства­рэн­не но­вых ха­ра­вых са­чы­нен­няў. Вы­дат­ным пры­кла­дам стаў гімн «Lauda Anima», ство­ра­ны та­ле­на­ві­тым бе­ла­рус­кім ды­ры­жо­рам і кам­па­зі­та­рам Андрэ­ем Саў­рыц­кім на сло­вы Ве­ра­ні­кі Мус­ві­дас, які ад­ра­зу ж пе­ра­тва­рыў­ся ў вы­раз­ны лей­тма­тыў на­ша­га фес­ты­ва­лю».

У кан­цэр­тных пра­гра­мах, прад­стаў­ле­ных ка­лек­ты­ва­мі, сап­раў­дным ўлю­бён­цам пуб­лі­кі зу­сім за­слу­жа­на зра­біў­ся Ба­зе­льс­кі хор хлоп­чы­каў «Knabenkantorei Basel» пад кі­раў­ніц­твам Олі­ве­ра Ру­дзі­на. Твор­чы шлях гэ­та­га ка­лек­ты­ву па­чаў­ся ў 1927-м, і сён­ня ён з’яў­ля­ецца актыў­ным удзе­ль­ні­кам між­на­род­ных пра­ектаў, па­ста­янна гас­тра­люе. У па­мя­ці за­ста­лі­ся вы­ка­на­ныя юна­ка­мі на­рвеж­ская тра­ды­цый­ная цар­коў­ная пес­ня і ха­ра­выя опу­сы су­час­ных швей­цар­скіх кам­па­зі­та­раў Ці­лі Лёф­лер, Бал­ца Алі­еша. Асаб­лі­вае ўра­жан­не па­кі­ну­ла пер­шае вы­ка­нан­не мед­ыта­тыў­най ма­літ­вы «Da pacem Domine» швей­цар­ска­га аўта­ра Хрыс­ці­не Аўфдзер­ха­ар (1972), якая за­клі­кае спы­ніць у све­це ўсе кан­флік­ты і не­па­ра­зу­мен­ні. Сап­раў­дным эма­цый­ным вы­бу­хам ста­ла­ся вы­ка­нан­не ба­зе­льс­кі­мі хлоп­ца­мі ме­га­па­пу­ляр­на­га ў мо­ла­дзе­вай ку­ль­ту­ры і вір­ту­аль­най пра­сто­ры гос­пел-хо­ру «Baba Yetu» («Ойча наш») аме­ры­кан­ска­га кам­па­зі­та­ра Хрыс­та­фе­ра Ці­на (1976). Пры­чым твор спя­ваў­ся на мо­ве су­ахі­лі, у ім бы­лі пе­рад­адзе­ны рыт­мы і ма­гут­ная сі­ла Афры­кі. Вы­ка­нан­не ска­ры­ла ўнут­ра­най сва­бо­дай, звон­кай, са­ка­ві­тай тэм­бра­вай па­літ­рай, вы­дат­ным ансам­блем і інта­на­цый­най чыс­ці­нёй.

Ле­ген­дар­ны лі­тоў­скі хор «Ажу­олю­кас» і яго кі­раў­нік, сус­вет­на пры­зна­ны ды­ры­жор Ві­таў­тас Міш­кі­ніс, пры ўдзе­ле бе­ла­рус­кіх му­зы­кан­таў вы­ка­на­лі кан­та­ту Бры­тэ­на, тво­ры лі­тоў­скіх кам­па­зі­та­раў-кла­сі­каў і скла­да­ныя парт­ыту­ры су­час­ных аўта­раў. Раз­на­пла­на­выя пра­гра­мы прад­ста­ві­лі грэ­час­кі і рас­ійскі ха­ры.

Эстон­скія ха­ра­выя тра­ды­цыі — свай­го ро­ду эта­лон су­час­на­га су­мес­на­га пеў­ча­га му­зі­цы­ра­ван­ня, жы­вых і актыў­ных ста­сун­каў з пуб­лі­кай. Хор хлоп­чы­каў пры На­цы­яна­ль­ным опер­ным тэ­атры Эсто­ніі на­ліч­вае ка­ля 250 удзе­ль­ні­каў, якія на­ву­ча­юцца на трох пра­фе­сій­ных сту­пе­нях і за­тым ад­бі­ра­юцца ў асноў­ны склад ка­лек­ты­ву. Ці­ка­ва, што юныя эстон­скія ха­рыс­ты асвой­ва­юць му­зыч­ную гра­ма­ту па сіс­тэ­ме вен­гер­ска­га тэ­арэ­ты­ка Зол­та­на Ко­даі.

Кі­раў­нік эстонскага ка­лек­ты­ву, ха­рыз­ма­тыч­ны Хір­ва Сур­ва, які лі­та­ра­ль­на ска­рыў ка­му­ні­ка­цый­ным да­рам усіх удзе­ль­ні­каў свай­го май­стар-кла­са, пад­крэс­ліў, што, акра­мя ўласна хо­ру, аб­авяз­ко­вы­мі для кож­на­га юна­га ха­рыс­та з’яў­ля­юцца ўро­кі тэ­орыі му­зы­кі, са­ль­фе­джыа, ва­ка­лу і тан­ца, і гэ­та бы­ло прад­эман­стра­ва­на ў шэ­ра­гу ха­ра­вых кам­па­зі­цый, вы­ра­ша­ных у ду­ху ха­ра­во­га тэ­атра.

Па­сля фес­ты­ва­лю, пад­во­дзя­чы вы­ні­кі, яго­ны ды­рэк­тар Юрый Ка­за­ке­віч адзна­чыў: «Пры ўсіх па­зі­тыў­ных мо­ман­тах мы не мо­жам не за­ўва­жаць пра­блем­ных пы­тан­няў. У тым лі­ку гэ­та ты­чыц­ца яшчэ да­лё­ка не ста­бі­ль­на­га ста­ну ха­ра­вой спра­вы ў нас у рэ­спуб­лі­цы. Сён­ня вос­тра ад­чу­ва­ецца не­да­хоп ква­лі­фі­ка­ва­ных кад­раў, спе­цы­яліс­таў, якія маг­лі б пры­свя­ціць ся­бе гэ­та­му слу­жэн­ню мо­ла­дзі. Перш за ўсё не­абход­на сты­му­ля­ваць і дэ­ман­стра­ваць па­ка­за­ль­на-па­зі­тыў­ныя сус­вет­ныя пры­кла­ды, вя­до­ма ж, акты­ві­за­ваць слу­хац­кую аўды­то­рыю. Най­бо­льш па­ка­за­ль­ны­мі аса­біс­та для мя­не ста­лі фак­ты актыў­най дзей­нас­ці Са­ве­та ды­ры­жо­раў пры Прэ­зі­дэн­це Лат­віі і аб­авяз­ко­вы ха­ра­вы клас ва ўсіх агу­ль­на­аду­ка­цый­ных шко­лах Пры­бал­ты­кі, з якіх по­тым вы­рас­та­юць моц­ныя ха­ра­выя ка­лек­ты­вы пры ўсіх дзяр­жаў­ных і пры­ват­ных арга­ні­за­цы­ях: існу­юць ха­ры па­жар­най ка­ман­ды і мед­сяс­цёр, ха­ры па­шта­ль­ёнаў і двор­ні­каў. Да­рэ­чы, у нас у Бе­ла­ру­сі, адзі­най рэ­спуб­лі­цы СССР, у 1980-я пад­обная пра­кты­ка па­ўсюд­най ха­ра­вой ад­ука­цыі бы­ла прад­стаў­ле­на на вы­со­кім пра­фе­сій­ным уз­роў­ні. Сён­ня ў Бе­ла­ру­сі існуе ўся­го ка­ля 30 ха­роў хлоп­чы­каў і юна­коў, але гэ­та, як ка­жуць, кроп­ля ў акі­яне. І тым не менш мне б ха­це­ла­ся вы­ка­заць вя­лі­кую ўдзяч­насць усім кі­раў­ні­кам гэ­тых хо­раў, якія тры­ма­юцца на ўлас­най іні­цы­яты­ве і альт­ру­ізме. Што ж ты­чыц­ца пер­спек­тыў, то но­вая сус­трэ­ча з «Lauda Аnima» ад­бу­дзец­ца ў 2021-м, але да гэ­та­га ча­су ў нас вя­лі­кія пла­ны па арга­ні­за­цыі лет­ніх ха­ра­вых ла­ге­раў, ака­дэ­мій, май­стар-кла­саў, аб­мен­ных гас­тро­ляў, су­мес­ных кан­цэр­таў. У да­да­так ёсць па­пя­рэд­нія да­моў­ле­нас­ці з но­вы­мі вя­до­мы­мі ка­лек­ты­ва­мі з Рас­іі, Ган­кон­га, Іта­ліі, Аўстрыі, Інда­не­зіі».

Ну а ўзру­ша­ль­ным фі­на­ль­ным ха­ра­вым акор­дам фес­ты­ва­лю стаў га­ла-кан­цэрт у Вя­лі­кай за­ле Бел­дзяр­жфі­лар­мо­ніі, які аб’­яднаў усіх слу­ха­чоў і вы­ка­наў­цаў ма­гут­най энер­ге­тыч­най хва­ляй. Свед­чан­нем ду­хоў­най сі­лы ха­ра­во­га бра­тэр­ства ўспры­ма­ла­ся спля­цен­не со­тняў га­ла­соў юных му­зы­кан­таў з шас­ці кра­ін све­ту. Ку­ль­мі­на­цыя ве­ча­ра ста­ла­ся кан­та­та Аляк­сан­дра Літ­ві­ноў­ска­га «Ві­тай, Ма­рыя». Яна ўзнёс­ла і ка­тар­січ­на пра­гу­ча­ла ў вы­ка­нан­ні звод­на­га хо­ру, арга­на, са­ліс­так Вя­лі­ка­га тэ­атра Бе­ла­ру­сі Тац­ця­ны Гаў­ры­ла­вай і Во­ль­гі Ма­лі­ноў­скай, сім­фа­ніч­на­га аркес­тра «Алім­пія-Кла­сік» пад кі­раў­ніц­твам Мі­ха­іла Сніт­ко. І ў гэ­тай су­мес­най ха­ра­вой гар­мо­ніі з надзе­яй гу­чаў дэ­віз фес­ты­ва­лю: «Ра­дуй­ся, ду­ша! Спя­вай раз­ам з на­мі!».