Ды­ва­ны Сан­гуш­каў

№ 8 (437) 01.08.2019 - 31.08.2019 г

По­плаў ля бе­ра­гоў рэ­чкі Дзяр­ноў­ка зі­мой за­сці­ла­ецца бе­лым сне­гам, ні­бы іль­ня­ным аб­ру­сам, і па­ўстае пад­абен­ства гэ­та­га мес­ца да пры­бра­на­га да Ві­гі­ліі ста­ла, дзе па­ся­рэ­дзі­не на не­вя­лі­кім уз­гор­ку, ні­бы там пад снеж­ным аб­ру­сам сха­ва­ныя асве­ча­ныя дух­мя­ныя зёл­кі, ста­іць вя­лі­кая са­мот­ная чыр­во­ная свеч­ка — рэ­шткі ве­жы не­ка­лі ве­ліч­на­га ре­не­сан­сна­га за­мка Бе­лы Ко­вель.

І не­здар­ма ён мае на­зву «бе­лы», бо рай на гэ­тых зем­лях, і ў Вя­лі­кім Княс­тве Лі­тоў­скім, і ў Бе­ла­ру­сі, — бе­ла­га ко­ле­ру. Ка­лі ж уя­віць наш рай у тка­ні­нах, то ён пад­обны да ад­бе­ле­на­га льня­но­га па­лат­на, рас­кі­ну­та­га па крыш­та­лё­вых ды­ямен­тах чыс­цют­кай расы пад бе­лым ве­рас­нёў­скім со­нцам...

 

Гэ­ты бе­лы рай, то-бок за­мак Бе­лы Ко­вель, па­бу­да­ваў са­бе ў Сма­ля­нах Сы­мон Са­му­эль Сан­гуш­ка Лю­бар­то­віч (?—1639), князь на Бе­лым Ко­ве­лі, Сма­ля­нах і Ра­ка­ве, яко­га ў Япо­ніі на­пры­кан­цы ХХ ста­год­дзя на­за­вуць Гу­су­ко-сан. Про­звіш­ча кня­зя ста­ла вя­до­мае не то­ль­кі ў япон­скім му­зеі Мі­хо ў Кі­ота, яно вя­до­мае і мас­тац­тваз­наў­цам уся­го Ста­ро­га і Но­ва­га све­ту. Ча­му так зда­ры­ла­ся — рас­ка­жу ўсё па па­ра­дку.

 

Род Сан­гуш­каў ува­хо­дзіць у так зва­ны пан­тэ­он маг­нац­кіх фа­мі­лій Вя­лі­ка­га Княс­тва Лі­тоў­ска­га, князь Сы­мон Са­му­эль Сан­гуш­ка за­ймаў па­чэс­ныя па­са­ды: мар­шал­ка аршан­ска­га, каш­та­ля­на мсціс­лаў­ска­га і ві­цеб­ска­га. Як дзяр­жаў­ны дзеяч па­бу­да­ваў сваю рэ­зі­дэн­цыю па пры­кла­ду маг­нац­кіх арды­на­цый, за­мкаў-па­ла­цаў, якія ўзво­дзі­лі­ся на­пры­кан­цы XVI і ў па­чат­ку XVII ста­год­дзяў: Га­ль­шан­скі, Ру­жан­скі, Мір­скі, Няс­віж­скі... Рэ­зі­дэн­цыя Бе­лы Ко­вель з’яві­ла­ся ў 1622—1625 га­дах, бо ў ліс­це ад 1625 го­да Сан­гуш­ка ўжо пі­ша «з Бе­ла­га Ко­ве­ля Сма­лян­ска­га». Іма­вер­на, што бу­даў­ніц­тва бы­ло скон­ча­на да 1626-га. За­мак за­ймаў за­ба­ло­ча­ны ла­пік ля ра­кі Дзяр­ноў­ка. Унут­ра­ныя кар­пу­сы бы­лі трох­па­вяр­хо­вы­мі з вя­лі­кі­мі акон­ны­мі пра­ёма­мі. Інтэр’еры аздоб­ле­ны фрэс­ка­вым жы­ва­пі­сам на сак­ра­ль­ныя тэ­мы. Ува­ход у пя­ці­па­вяр­хо­вую ве­жу, рэ­шткі якой за­ха­ва­лі­ся да сён­ня, упры­го­жа­ны рам­кай-кар­ту­шом, дзе ў ма­ты­вах муд­ра­ге­ліс­та­га рэ­не­сан­сна­га аб­рам­лен­ня да­след­чы­кі пра­соч­ва­юць га­лан­дскія ўплы­вы. За­мак быў аб­кру­жа­ны ва­дой і мяк­кай зе­ля­ні­най па­пла­воў. Інтэр’еры ацяп­ля­лі­ся пе­ча­мі, скла­дзе­ны­мі з бе­лай каф­лі і ўпры­го­жа­ны­мі ро­да­вым гер­бам «Па­го­ня». Сан­гуш­ка ці­ка­віў­ся мас­тац­тва­мі і на­ву­ка­мі, тры­маў кні­газ­бор і па еўра­пей­скай мо­дзе збі­раў ка­лек­цыю ра­ры­тэ­таў, якія на­зы­ва­лі­ся «збо­рам дзі­во­саў», ці «Kunstkammer». Ся­род ці­ка­вых артэ­фак­таў, што аздаб­ля­лі інтэр’еры за­мка Бе­лы Ко­вель, гас­цей асаб­лі­ва ўраж­ваў га­дзін­нік: яго вяр­хуш­ку ўпры­гож­ва­ла але­га­рыч­ная фі­гу­ра смер­ці, на якой бы­ла пры­ма­ца­ва­ная ка­ло­на-але­го­рыя «vanitas vanitatum» — яна кож­ную га­дзі­ну кру­ці­ла­ся і адзна­ча­ла час бо­ем. Іма­вер­на, што та­кі га­дзін­нік (апі­сан­не ўказ­вае на аўгсбур­скіх май­строў) быў пры­ве­зе­ны ма­ла­дым кня­зем з-за мя­жы пад­час ву­чо­бы ў Інга­льш­та­це. І яшчэ ў за­мку бы­лі дзі­вос­ныя тка­ні­ны — пер­сід­скія ды­ва­ны, стаў­шы на якія маг­чы­ма бы­ло апы­нуц­ца ў іншым усход­нім рай­скім са­дзе. У су­ры з Ка­ра­на «Ар-Рах­ман» ёсць апі­сан­не ча­ты­рох рай­скіх са­доў. Га­лоў­ным воз­ерам Джа­на­та (Рая) ёсць аль-Каў­сар, ку­ды сця­ка­юцца ўсе ня­бес­ныя рэ­чкі. Ва­да аль-Каў­са­ра «бя­лей за снег і смач­ней за мёд». Рай­скія са­ды дзі­вос­ных тка­нін у за­мку Бе­лы Ко­вель на­воб­ма­цак ад­чу­ва­лі­ся пра­ха­лод­най глад­кас­цю ядва­бу, а по­зірк лаш­чы­лі пе­ра­лі­вы за­ла­тых ні­так у вы­вас­тра­ным арна­мен­це. Усе гэ­та ад­па­вя­да­ла усход­няй ня­бес­най аса­ло­дзе, ка­лі про­сты зям­ны ча­ла­век сту­паў па сак­ра­ль­най па­вер­хні ды­ва­на. У пер­сід­скіх каз­ках «Ты­ся­ча і ад­на ноч» ёсць ды­ван-са­ма­лёт, ці да­клад­ней ды­ван «пры­нца Ху­сей­на», дзе цу­дат­вор­ная тка­ні­на лі­та­ра­ль­на не ля­ціць у па­вет­ры, а ге­рой про­ста пе­ра­но­сіц­ца ў іншае мес­ца, то­ль­кі сту­піў­шы на тка­ную па­вер­хню ядва­бу. Гэ­тыя каз­кі на­па­мі­на­юць гіс­та­рыч­ную быль пра «вес­на­вы ды­ван ша­хін­ша­ха Хас­ро­ва Ану­шыр­ва­на (Бяс­смер­тна­га)» (501—579): ка­лі са­са­нід­ска­му ўла­да­ру за­ду­ма­ла­ся ўзім­ку апы­нуц­ца ў вес­на­вым са­дзе, ён за­га­даў зра­біць для сва­ёй трон­най за­лі ў па­ла­цы Кце­сі­фо­не ды­ван з ад­па­вед­ным арна­мен­там. Вось як той ды­ван апіс­ва­ецца ў араб­скіх кры­ні­цах: «Па кра­ях бы­лі ад­люс­тра­ва­ны цу­доў­ныя квет­кі, вы­тка­ныя бла­кіт­ны­мі, чыр­во­ны­мі, жоў­ты­мі і зя­лё­ны­мі ядваб­ны­мі ніт­ка­мі, а так­са­ма са­ма­цве­та­мі. За­ла­тыя ніт­кі вы­яўля­лі зям­лю, хва­ліс­тая плынь ва­ды бы­ла ад­люс­тра­ва­на ды­ямен­та­мі, а сма­раг­ды ма­ля­ва­лі по­плаў...» Гэ­та быў адзін з са­мых ве­лі­зар­ных мас­тац­кіх ды­ва­ноў све­ту — 140х27 мет­раў, ва­гой у не­ка­ль­кі тон, на жаль, зніш­ча­ны ка­чэў­ні­ка­мі-ара­ба­мі пад­час на­ва­лы 637 го­да. І не­здар­ма пер­сід­скі ша­хін­шах ні­ко­лі не сту­паў на­гой на ад­кры­тую гле­бу, а ха­дзіў у па­ла­цы ад­но па ды­ва­нах, а на ву­лі­цы пе­ра­мяш­чаў­ся то­ль­кі кон­на ці ў спе­цы­яль­ным экі­па­жы. Ад­сюль ідзе тра­ды­цыя рас­кат­ваць пе­рад год­ным гос­цем ды­ва­но­вую да­рож­ку.

 

Усход­нія тка­ні­ны ў за­мку Бе­лы Ко­вель — гэ­та вай­ско­выя тра­феі, асаб­лі­вы го­нар і ба­явая год­насць гас­па­да­ра сма­лян­ска­га па­ла­ца. У ХХ ста­год­дзі ме­на­ві­та тра­феі кня­зя Сы­мо­на Са­му­эля са Сма­лян атры­ма­юць спе­цы­яль­ны тэр­мін у вы­зна­чэн­ні пер­сід­скіх ды­ва­ноў ся­рэ­дзі­ны XVI ста­год­дзя — «ды­ва­ны Сан­гуш­каў» (Sanguszko carpet), а пра­ве­нанс та­кіх артэ­фак­таў у сус­вет­на­вя­до­мых му­зе­ях бу­дзе свед­чыць, што ды­ван быў за­хоп­ле­ны кня­зем Сан­гуш­кам ў біт­ве пад Хо­ці­нам у 1621 го­дзе.

 

Вай­ско­вая кар’ера кня­зя на Бе­лым Ко­ве­лі, у Сма­ля­нах і Ра­ка­ве па­ча­ла­ся ў Інфлян­тах у 1601 го­дзе, ка­лі ён па­ста­віў су­праць шве­даў кон­ную по­шту. Ужо 23 чэр­ве­ня 1601 го­да князь Сан­гуш­ка пры­маў удзел у біт­ве пад Ко­кен­гаў­зе­нам, дзе вой­ска Рэ­чы Па­спа­лі­тай на ча­ле вя­лі­ка­га гет­ма­на лі­тоў­ска­га Хрыс­та­фо­ра Ра­дзі­ві­ла раз­бі­ла швед­скае вой­ска. Да­лей бы­ла цяж­кая і зня­сі­ле­ная біт­ва пад Хо­цін­скім за­мкам, якая цяг­ну­ла­ся бо­льш за ме­сяц на па­чат­ку во­се­ні 1621 го­да се­ры­яй змар­да­ва­ных атак амаль ста­ты­сяч­най ту­рэц­кай армі­яй ша­ха Асма­на ІІ су­праць 35-ты­сяч­най арміі вя­лі­ка­га гет­ма­на лі­тоў­ска­га Яна Хад­ке­ві­ча і 40 ты­сяч ка­за­каў гет­ма­на Пят­ра Са­гай­дач­на­га.

 

Іма­вер­на, што каш­тоў­ныя ды­ва­ны і тка­ні­ны бы­лі за­хоп­ле­ныя пад­час флан­га­ва­га ўда­ру 7 ве­рас­ня 1621 го­да, ка­лі тур­кі ата­ка­ва­лі ла­гер Хад­ке­ві­ча, а ён вы­пус­ціў кон­ні­цу праз ба­ка­выя бра­мы ўма­ца­ва­на­га аб­озу ля Хо­цін­ска­га за­мка су­праць сі­па­хаў (цяж­кай ка­ва­ле­рыі тур­каў), якія ад­сту­па­лі аж да ту­рэц­ка­га аб­озу.

 

Каш­тоў­ныя тра­феі амаль дзвес­це год за­хоў­ва­лі­ся ў за­мку Бе­лы Ко­вель. Як збе­раг­лі­ся ад мас­коў­скай і швед­скай на­ва­лы — гэ­та ўжо та­ямні­ца са­міх Сан­гуш­каў.

 

Тут я на сва­ёй ка­лы­маж­цы апо­ве­даў тро­хі з’еду ўбок ад асноў­най тэ­мы, у аван­тур­нае мяс­тэч­ка Ра­каў, ко­ліш­нюю ра­дзі­му ма­іх про­дкаў па баб­ці­най лі­ніі На­рке­ві­чаў гер­ба «Ве­ня­ва». Сан­гуш­кі ме­лі ты­тул кня­зёў на Бе­лым Ко­ве­лі, Сма­ля­нах і Ра­ка­ве, та­му не­вя­лі­кае мяс­тэч­ка ля ра­чул­кі Іслач не па­кі­да­лі без ува­гі. Жон­ка зга­да­на­га ста­рас­ты су­раж­ска­га Ге­ра­ні­ма Сан­гуш­кі, Кан­стан­цыя з Са­пе­гаў (да­чка вя­лі­ка­га гет­ма­на лі­тоў­ска­га Па­ўла Са­пе­гі), апе­ка­ва­ла­ся Ра­ка­вам і за­сна­ва­ла тут кляш­тар да­мі­ні­ка­наў і кас­цёл Свя­то­га Ду­ха. Кня­зі Сан­гуш­кі апе­ка­ва­лі­ся ра­каў­скай свя­ты­няй, і ў дру­гой па­ло­ве XVIII ста­год­дзя, дзя­ку­ючы пад­трым­цы княс­ка­га ро­ду і (грэ­ка-ка­та­ліц­ка­му) брац­тву Свя­той Ган­ны, тут па­ўстаў му­ра­ва­ны кас­цёл Свя­то­га Ду­ха, што быў пе­рад­адзе­ны пра­вас­лаў­най цар­кве і за­ха­ваў­ся да гэ­та­га ча­су.

 

Сын Ге­ра­ні­ма, Па­вел Ка­раль Сан­гуш­ка, пры­няў бок шве­даў і зма­гаў­ся з вой­ска­мі Пят­ра І — за што па­пла­ціў­ся за­мак Бе­лы Ко­вель, які быў час­тко­ва ўзар­ва­ны. У ана­та­цыі да «ды­ва­на Сан­гуш­кі» з Му­зея дэ­ка­ра­тыў­на­га мас­тац­тва ў Па­ры­жы на­пі­са­на, што артэ­факт па­хо­дзіць з ка­лек­цыі Па­ўла Ка­ра­ля Сан­гуш­кі і апош­няе мес­ца за­хоў­ван­ня — па­лац у Сла­ву­це (Укра­іна). Па­лац у Сла­ву­це быў па­бу­да­ва­ны ў кан­цы XVIII ста­год­дзя ўжо Ге­ра­ні­мам Сан­гуш­кам, дзе збе­ра­га­ла­ся бо­ль­шая час­тка мас­тац­кай ка­лек­цыі кня­зёў з Бе­ла­га Ко­ве­ля. Але ад са­мо­га Сла­вуц­ка­га па­ла­ца па­сля 1917 го­да не за­ста­ло­ся на­ват пад­мур­ка. Ён быў спа­ле­ны ў кас­трыч­ні­ку 1917 го­да, а арды­нат, Ра­ман Да­мі­ян Сан­гуш­ка, яко­му споў­ні­ла­ся 85 год, быў жор­стка за­бі­ты шты­ка­мі раз­бэш­ча­ных сал­дат. Ме­на­ві­та Ра­ман Да­мі­ян Сан­гуш­ка вы­стаў­ляў у Санкт-Пе­цер­бур­гу на «Ис­то­ри­чес­кой вы­став­ке пред­ме­тов ис­кус­ства 1904 го­да» зна­ка­мі­ты «ды­ван Сан­гуш­кі», так бы мо­віць, пра­тап­ласт усіх ды­ва­ноў та­ко­га ты­пу, які за­раз за­хоў­ва­ецца ў Му­зеі Мі­хо ў Кі­ёта. Пра­ўда, у ана­та­цыі да гэ­та­га артэ­фак­та на вы­ста­ве 1904 го­да бы­ло ўдак­лад­нен­не: «Пер­сид­ский ко­вер, взя­тый из ту­рец­кой па­лат­ки в 1621 го­ду гет­ма­ном ли­тов­ским Яном Кар­лом Ход­ке­ви­чем. Из соб­ра­ния кня­зя Р.В.Сан­гуш­ко». На­ўрад ці хво­ры вя­лі­кі гет­ман лі­тоў­скі з на­ско­ку мог браць у та­кім ста­не свай­го зда­роў­я ту­рэц­кія на­мё­ты. Але трэ­ба ад­даць на­леж­нае мо­цы ду­ха шас­ці­дзе­ся­ці­га­до­ва­га ка­ман­ду­юча­га вой­ска­мі Рэ­чы Па­спа­лі­тай, які за два тыд­ні да смер­ці то­ль­кі сва­ёй пры­сут­нас­цю пад­трым­лі­ваў ба­явы дух жаў­не­раў і на­во­дзіў по­страх на во­ра­гаў. Маг­чы­ма, вай­ско­вая зда­бы­ча гэ­та­га пе­ра­мож­на­га дня бы­ла па­кла­дзе­на да ног Яна Ка­ра­ля Хад­ке­ві­ча і атры­ма­на ад яго як знак па­ша­ны і ад­ва­гі кож­ным удзе­ль­ні­кам кры­ла­тай ата­кі 7 ве­рас­ня 1621 го­да.

 

Мяр­кую, што яшчэ да та­го, як «мир на­си­лия был раз­ру­шен до осно­ва­ния» на пра­сто­рах бы­лой Рас­ійскай імпе­рыі ў 1917 го­дзе, ка­лек­цыя кня­зёў Сан­гу­шак са Сла­ву­ты бы­ла пе­ра­ве­зе­на ў зна­ка­мі­ты за­мак Пад­гор­цы (Львоў­ская воб­ласць, Укра­іна), які на­ле­жаў мно­гім слаў­ным ро­дам Рэ­чы Па­спа­лі­тай, у тым лі­ку ка­ра­лю — Яну Са­бес­ка­му. Але ў рэ­шце рэшт у дру­гой па­ло­ве ХІХ ста­год­дзя за­мак пе­ра­йшоў да Сан­гу­шак, якія ўлад­ка­ва­лі тут пры­ват­ны му­зей. Мой улю­бё­ны фі­льм «Дзі­кае па­ля­ван­не ка­ра­ля Ста­ха» зды­маў­ся ме­на­ві­та ў гэ­тым за­мку. Па­сля ўвар­ван­ня Чыр­во­най Арміі ў За­ход­нюю Укра­іну князь Ра­ман Ула­дыс­лаў Сан­гуш­ка (1901—1984) быў вы­му­ша­ны як ма­га хут­чэй вы­ехаць са свай­го за­мка Пад­гор­цы ў Вен­грыю, ра­ту­ючы рэ­шткі вя­лі­кай зна­ка­мі­тай ка­лек­цыі Пад­го­рыц­ка­га за­мка. З Бу­да­пеш­та праз усю аку­па­ва­ную Еўро­пу ён да­ехаў да Лі­са­бо­на, ад­куль ад­плыў у Бра­зі­лію, дзе на­рэш­це спы­ніў­ся ў Сан-Па­ўла ў 1940 го­дзе. У Бра­зі­ліі арга­ні­за­ваў Дом Па­ло­нія — мес­ца ку­ль­тур­ных спат­кан­няў су­айчын­ні­каў, а ў 1977 па­бу­да­ваў у Сан-Па­ўла на свае срод­кі Дом Спа­кой­най Ста­рас­ці для па­ля­каў, якія вы­му­ша­ны бы­лі эміг­ра­ваць за акі­ян. Сам да­бра­дзей па­ха­ва­ны ў Сан-Па­ўла. А рэ­шткі зна­ка­мі­тай ка­лек­цыі Пад­го­рыц­ка­га за­мка бы­лі раз­граб­ле­ны чыр­во­на­армей­ца­мі За­ла­чэў­ска­га гар­ні­зо­на ў кас­трыч­ні­ку 1945 го­да.

 

Але вер­нем­ся да пер­сід­скіх ды­ва­ноў з ка­лек­цыі Сан­гуш­каў. У між­ва­енны пе­ры­яд, а ме­на­ві­та ў 1931 го­дзе, на Між­на­род­най вы­ста­ве пер­сід­ска­га мас­тац­тва ў Лон­да­не быў зноў рэ­прэ­зен­та­ва­ны зна­ка­мі­ты «ды­ван Сан­гуш­кі», які па­ба­чыў Санкт-Пе­цяр­бург у 1904-м. У ка­лек­цыі кня­зёў гэ­ты ды­ван знай­шоў вя­до­мы экс­перт па іран­скім мас­тац­тве пра­фе­сар Артур Уфаў Па­па. Ён і даў на­зву цу­доў­на­му артэ­фак­ту — «ды­ван Сан­гуш­кі» — і ўвесь час са­чыў за лё­сам зна­ка­вай рэ­чы. Па­сля вай­ны пра­фе­сар па­ра­іў кня­зю Ра­ма­ну Ула­дыс­ла­ву Сан­гуш­ку вы­ста­віць свой ра­ры­тэт на доў­гі дэ­па­зіт у Інсты­ту­це Азіі ў Нью-Ёрку. У 1951 го­дзе ад­бы­ла­ся зна­ка­вая падзея ў вы­зна­чэн­ні да­лей­ша­га лё­су «хо­цім­ска­га артэ­фак­та» са сма­лян­ска­га за­мка Бе­лы Ко­вель — та­ды ў Япо­ніі пра­фе­сар Артур Па­па ўба­чыў дзым­ба­оры (час­тка па­ход­на­га адзен­ня са­му­рая, кштал­ту доў­гай ка­мі­зэ­ль­кі) япон­ска­га да­йдзё-да­йдзі­на (вя­лі­ка­га мі­ніс­тра) Тай­то­мі Хі­дэ­ёсі. На дзым­ба­оры быў та­кі ж арна­мент, як і на «ды­ва­не Сан­гуш­каў» — тыгр, што ата­куе анты­ло­пу. Інсты­тут Азіі за­крыў­ся ў 1954 го­дзе і Артур Па­па да­мо­віў­ся з му­зе­ем Мет­ра­по­лі­тан у Нью-Ёрку, каб ды­ван быў вы­стаў­ле­ны там. З 1954 па 1995 год «ды­ван Сан­гуш­кі» лаш­чыў по­зірк на­вед­ва­ль­ні­каў у нью-ёркскім му­зеі. У 1995 го­дзе апош­ні ўла­дар «ды­ва­на Сан­гуш­каў», Па­вел Фран­ці­шак Ра­ман Сан­гуш­ка (нар. 1973), прад­аў слын­ны артэ­факт у Япо­нію за 4 мі­ль­ёны до­ла­раў.

 

На пра­ця­гу 400 га­доў «ды­ван Сан­гуш­кі» пад­арож­ні­чаў па све­це і на­рэш­це знай­шоў доў­га­ча­ка­нае су­ця­шэн­не і ста­лы пры­ту­лак у дзі­вос­ным япон­скім му­зеі Мі­хо, які сха­ваў­ся ў ля­сіс­тых га­рах ля воз­ера Бі­ва ў прэ­фек­ту­ры Шы­га­ра­кі.

 

Лі­чыц­ца, што ды­ван (як і яшчэ 15 та­ко­га ты­пу) быў вы­тка­ны ў га­ды ўла­дар­ства ды­нас­тыі Се­фе­ві­даў: ша­хін­ша­ха Тах­ма­сі­ба І (1514—1576) і ша­хін­ша­ха Аб­аса І (1571—1629), ка­лі дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­ное мас­тац­тва Пер­сіі зна­хо­дзі­ла­ся ў зе­ні­це рос­кві­ту. Та­кія ды­ва­ны яшчэ ма­юць на­зву «Ка­ра­леў­скія па­ляў­ні­чыя ды­ва­ны», ці Royal Hunting carpet. Ві­да­воч­на, што ўсе «ды­ва­ны Сан­гуш­каў» бы­лі зроб­ле­ны на за­мо­ву ў ад­ной май­стэр­ні ў Кер­ма­не і ў да­во­лі ка­рот­кім аб­ме­жа­ван­ні гіс­та­рыч­на­га ча­су: 1550—1580 гг. Яны на­ле­жа­лі да ад­ной ка­лек­цыі, якая з ця­гам ча­су раз­ышла­ся па ўсім све­це. У цэ­лым арна­мен­та­ль­ная кам­па­зі­цыя «ды­ва­на Сан­гуш­кі» сі­мет­рыч­ная — як па га­ры­зан­та­лі, так і па вер­ты­ка­лі. Яго поле ўпры­го­жа­на мнос­твам па­асоб­ных кам­па­зі­цый і ара­бе­сак, аб’ядна­ных між са­бой муд­ра­ге­ліс­тым да­лі­кат­ным рас­лін­ным арна­мен­там. Кам­па­зі­цыі поля, між тым, ства­ра­юць шмат­гран­ны вы­тан­ча­ны апо­вед ня­бес­на­га жыц­ця — тут маг­чы­ма раз­гле­дзець юна­коў, якія гар­цу­юць на ко­нях з вы­со­ка ўзня­ты­мі мя­ча­мі; слу­жак, якія це­шац­ца па­ля­ван­нем і му­зы­кай; анё­лаў, гра­ючых на цыт­рах; гра­на­та­ва-кар­мі­на­вых іль­воў, на­па­да­ючых на без­да­па­мож­ных але­няў; ня­бес­на-бла­кіт­ных дра­ко­наў, вы­гі­на­ючых зві­ліс­тыя ў за­ла­тыя кра­пін­кі спі­ны; ульт­ра­ма­ры­на­вых джэй­ра­наў, за­баў­ля­ючых­ся з квет­ка­мі; да­ўгах­вос­тых рай­скіх пту­шак, уча­піў­шых­ся за спі­ны цмокаў... І гэ­та не про­ста арна­мент, гэ­та по­гляд на Ня­бё­сы, які ад­кры­ва­ецца пра­ва­вер­на­му му­су­ль­ма­ні­ну на зям­лі. Кас­міч­ную арна­мен­ты­ку ды­ва­на маг­чы­ма рас­шыф­ра­ваць та­кім чы­нам: пер­шая бра­ма раю — гэ­та вон­ка­вы бар­дзюр (з дра­ко­на­мі, па­ўлі­на­мі, з ня­бес­ны­мі чор­ны­мі тыг­ра­мі ў за­ла­тыя па­лос­кі; з ка­зач­ны­мі птуш­ка­мі, пад­обны­мі да ле­бе­дзяў з доў­гі­мі жу­ра­ві­ны­мі на­га­мі, — гэ­та сак­ра­ль­нае ад­люс­тра­ван­не душ па­мер­лых, якія ча­ка­юць увас­кра­шэн­ня), дру­гая — вя­лі­кая ара­бес­ка па цэн­тры (яе ата­ча­юць анё­лы і сад з птуш­ка­мі, тыг­ра­мі і анты­ло­па­мі; звон­ку чыр­во­ныя і кар­мі­на­выя пан­тэ­ры на­па­да­юць на анты­лоп — гэ­та ад­люс­тра­ван­не лё­су тых, хто ідзе па шля­ху ня­вер­ных), трэ­цяя бра­ма са­мая жа­да­ная — гэ­та не­вя­лі­кая ара­бес­ка па цэн­тры з дву­ма цмока­мі, якія ба­ро­няць трон Ала­ха (на­огул два дра­ко­ны, цём­ны і свет­лы, — за­ра­астрый­скі сім­вал веч­най ба­ра­ць­бы да­бра і зла). Ві­да­воч­на, што мно­гія сю­жэ­ты і ты­пы арна­мен­ты­кі «ды­ва­на Сан­гуш­кі» за­па­зы­ча­ныя са ста­ра­жыт­на­кі­тай­ска­га мас­тац­тва і мі­фа­ло­гіі.

 

Вя­лі­кі ўплыў на арна­мен­ты­ку «ды­ва­ноў Сан­гуш­каў» здзей­сні­ла мас­тац­тва кла­січ­най пер­сід­скай мі­ні­яцю­ры. Цэн­трам та­кой мі­ні­яцю­ры ў XV ста­год­дзі быў Ге­рат. Але ў па­чат­ку XVI ста­год­дзя па­ль­ма пер­шын­ства пе­ра­йшла да Тэб­ры­за. Істот­ная ро­ля ў гэ­тым аб­ран­ні на­ле­жыць ша­хін­ша­ху і па­эту Ісма­ілу Ха­таі (1487—1524) і вя­лі­ка­му май­стру мі­ні­яцю­ры Сул­та­ну Му­ха­ме­ду Ні­за­мед­дзі­ну (1470—1555), які пе­рад­аў свой та­лент Тах­ма­сі­бу І (1514—1576) — ша­хін­ша­ху, мас­та­ку і апе­ку­ну мас­тац­тваў. Ша­хін­шах Тах­ма­сіб І, сын Ісма­іла Ха­таі, пер­ша­га з ды­нас­тыі Се­фе­ві­даў, з дзя­цін­ства па­лю­біў ма­ля­ван­не, і Сул­тан Му­ха­мед на­ву­чаў юна­ка кам­па­зі­цыі, ма­люн­ку і ка­ліг­ра­фіі. У гэ­тым рэ­чыш­чы па­лац ша­хін­ша­ха Тах­ма­сі­ба І хут­чэй на­гад­ваў лі­та­ра­тур­ны і мас­тац­тваз­наў­чы меджліс, чым урад па вы­ра­шэн­ні вай­ско­вых і эка­на­міч­ных спраў. Сам Му­ха­мед Ні­за­мед­дзін пра­сла­віў­ся ў мі­ні­яцю­ры жан­ра­вы­мі сцэ­на­мі.

 

Як ба­чым, рэ­дкае і надзвы­чай­нае су­па­дзен­не шах­ска­га апя­кун­ства і рос­к­віт мас­тац­тва мі­ні­яцю­ры пры­вя­лі да рос­кві­ту ткац­тва пер­сід­скіх ды­ва­ноў у ся­рэ­дзі­не XVI ста­год­дзя, пад­му­рак яко­му быў за­кла­дзе­ны яшчэ ў ці­му­рыд­скі пе­ры­яд. Та­му маг­чы­ма вы­ка­заць гі­по­тэ­зу, што арна­мен­ты­ку «ды­ва­ноў Сан­гуш­каў» зу­сім ве­ра­год­на мог улас­на­руч­на ма­ля­ваць сам ша­хін­шах Тах­ма­сіб І. Ёсць архіў­ныя па­цвяр­джэн­ні та­му, што шах аса­біс­та за­ймаў­ся ства­рэн­нем кам­па­зі­цый арна­мен­ты­кі ды­ва­ноў. Ся­род вы­дат­ных пры­кла­даў мас­тац­кіх тка­нін тых ча­соў — «ка­ра­леў­скія па­ляў­ні­чыя ды­ва­ны»: Museo Poldi Pezzoli (Мі­лан), му­зей Вік­то­рыі і Аль­бер­та (Лон­дан), му­зей Мет­ра­по­лі­тэн (ЗША), Му­зей дэ­ка­ра­тыў­на­га мас­тац­тва (Па­рыж), Му­зей дэ­ка­ра­тыў­на­га мас­тац­тва (Ве­на), Му­зей іслам­ска­га мас­тац­тва (До­ха, эмі­рат Ка­тар), па­лац гра­фа Ман­тэ­гю (Боў­тан Хаўз, граф­ства Нор­тгем­птан­шыр, Англія).

 

А ця­пер пра сак­ра­ль­ную су­вязь, якая атры­ма­ла­ся дзя­ку­ючы цу­доў­най пер­сід­скай тка­ні­не, між каш­та­ля­нам ві­цеб­скім і мсціс­лаў­скім Сы­мо­нам Са­му­элем Сан­гуш­кам і да­йдзё-да­йдзі­нам Та­ёто­мі Ха­дэ­ёсі, зна­ка­мі­тым са­му­ра­ем і аб’ядна­ль­ні­кам Япо­ніі. У пе­ры­яд Ма­ма­яма (1568—1603) пер­сід­скія ды­ва­ны за­во­зі­лі­ся ў Япо­нію парт­уга­льс­кі­мі ка­раб­ля­мі праз кі­тай­скіх ган­для­роў. Япон­цы не ме­лі звыч­кі вы­ка­рыс­тоў­ваць гэ­тыя тка­ні­ны па пры­зна­чэн­ні, бо бы­ла свая ста­лая тра­ды­цыя вы­ка­рыс­тан­ня тка­нін на пад­ло­зе — та­та­мі. Та­му пры­ве­зе­ныя з Усхо­ду дзіў­ныя рэ­чы вы­ка­рыс­тоў­ва­лі па­вод­ле свай­го мер­ка­ван­ня, але ўліч­ва­ючы тое, што за­мор­скія рэ­чы не ве­ль­мі тан­ныя. Ядваб­ны ды­ван, на­прык­лад, мог пе­ра­тва­рыц­ца ў адзен­не, як тое ста­ла­ся са зна­ка­мі­тай дзім­ба­оры слын­на­га япон­ска­га во­іна. Дзім­ба­оры — гэ­та не то­ль­кі воп­рат­ка ад не­па­га­дзі, кштал­ту доў­гай ка­мі­зэ­ль­кі, якая апра­на­ла­ся па­ўзверх са­му­рай­скіх да­спе­хаў, гэ­та і ста­тус­нае адзен­не, што мае цы­ры­ма­ні­яль­нае пры­зна­чэн­не. На спі­не дзім­ба­оры звы­чай­на адзна­ча­ла­ся вы­шы­тым фа­мі­ль­ным гер­бам ці ўпры­гож­ва­ла­ся спе­цы­яль­ным арна­мен­там. Цу­доў­ная вай­ско­вая воп­рат­ка са­му­рая Та­ёто­мі Хі­дэ­ёсі бы­ла зроб­ле­на з пер­сід­ска­га ды­ва­на, які быў вы­тка­ны ў той жа час і ў той жа май­стэр­ні, што і «ды­ван Сан­гуш­кі».

 

Та­ёто­мі Хі­дэ­ёсі па­хо­дзіў з вя­до­май сям’і са­му­рая і меў ты­тул пры япон­скім імпе­ра­та­ры Агі­ма­ці Го­ёдзэй (1572—1612) да­йдзё-да­йдзі­на (вя­лі­ка­га мі­ніс­тра). Ён стаў для ра­дзі­мы ве­ль­мі зна­ка­вай гіс­та­рыч­най асо­бай, пад па­чат­кам яко­га Япо­нія бы­ла аб’ядна­на ў ма­гут­ную дзяр­жа­ву. Ве­ль­мі лю­біў ста­тус­ную атмас­фе­ру рас­ко­шы пры імпе­ра­тар­скім два­ры і спра­ба­ваў яе пад­трым­лі­ваць на­ват у ва­еннай спра­ве. Та­му не дзі­ва, што да­ра­гі экза­тыч­ны пер­сід­скі ды­ван быў вы­ка­рыс­та­ны для па­шы­ву са­му­рай­ска­га адзен­ня. Па­сля смер­ці Та­ёто­мі Хі­дэ­ёсі дзім­ба­оры бы­ла пе­рад­адзе­на як рэ­лік­вія на за­ха­ван­не ў храм Ко­дай-дзі ў Кі­ёта, па­бу­да­ва­ны ў 1605 го­дзе ўда­вой са­му­рая Кі­та-но-Ман­да­ро­ка.

 

Дзіў­ным чы­нам ды­ва­ны зноў сус­трэ­лі­ся праз 400 год у Япо­ніі. Та­му «ды­ван па­ва­жа­на­га кня­зя Сан­гуш­кі (Гу­су­ко-сан)» мае та­кое ж сак­ра­ль­нае зна­чэн­не для япон­цаў, як і са­му­рай­ская дзім­ба­оры слын­на­га да­йдзё-да­йдзі­на.

Ігар Сурмачэўскі