Кан­тэкст мя­няе змест

№ 8 (437) 01.08.2019 - 31.08.2019 г

«ПРЫ­ТРЫМ­ЛІ­ВАЦ­ЦА БЕ­ЛА-ЧОР­НАЙ ЛІ­НІІ» ГЕНАДЗЯ ГРАКА Ў ГА­ЛЕ­РЭІ «Ў»
Упе­рад­апош­ні дзень лі­пе­ня ў га­ле­рэі «Ў» ад­кры­ла­ся вы­ста­ва гра­фі­кі «Пры­трым­лі­вац­ца бе­ла-чор­най лі­ніі», у якой бы­лі саб­ра­ныя лі­наг­ра­вю­ры Ге­на­дзя Гра­ка.

Га­ле­рэя су­час­на­га мас­тац­тва звы­чай­на аса­цы­юец­ца ў лю­дзей з ме­на­ві­та ма­ла­ды­мі твор­ца­мі, най­ноў­шы­мі тэх­ні­ка­мі, акту­аль­нас­цю, та­му на­ўрад ці хто ча­кае ўба­чыць мас­та­коў, чыя ма­ла­досць пры­йшла­ся на са­вец­кі час, яны за­ста­юцца па-за меж­амі ўва­гі і ўспры­ман­ня. Та­кая дыс­кры­мі­на­цыя мас­тац­тва і ча­ла­ве­ка ста­ла пер­шап­ры­чы­най вы­ста­вы. Пра­цэ­сам кі­ра­ва­ла жа­дан­не па­ка­заць твор­цу, чыя асноў­ная дзей­насць вы­па­ла на 1960—80-я і які за­ста­ецца актыў­ным і сён­ня. Рэ­трас­пек­ты­ва Ге­на­дзя Гра­ка як пе­ра­мож­цы кон­кур­су кан­цэп­цый не­дыс­кры­мі­на­цый ста­ла час­ткай пра­екта «Кас­трыч­ніц­кая: усё ўклю­ча­на! усе ўклю­ча­ны!», што пад­ымае са­цы­яль­ныя і ўзрос­та­выя пы­тан­ні, звяр­тае ўва­гу лю­дзей на гвалт, прад­узя­тасць і не­спра­вяд­лі­васць у со­цы­уме, а зна­чыць, і ў мас­тац­тве

Для вы­ста­вы аўтар Ге­надзь Грак і ку­ра­тар Ула­дзі­мір Гра­мо­віч спе­цы­яль­на знай­шлі ста­рыя мат­ры­цы, і вы­яві­ла­ся, што не­ка­то­рыя пра­цы, якія ра­бі­лі­ся ма­ле­нь­кім ты­ра­жом як ілюс­тра­цыі ў роз­ныя вы­дан­ні, бы­лі над­ру­ка­ва­ны ўпер­шы­ню з са­вец­кіх ча­соў. Іншыя — до­сыць вя­до­мыя тво­ры, на­прык­лад вы­ка­рыс­та­ныя для афар­млен­ня кніж­кі Ула­дзі­мі­ра Ка­рат­ке­ві­ча «Хрыс­тос пры­зям­ліў­ся ў Га­род­ні», што ста­лі дып­лом­най ра­бо­тай мас­та­ка і бы­лі над­ру­ка­ва­ныя з тэк­стам праз тры га­ды па­сля ства­рэн­ня. На вы­ста­ве гле­да­чы ні­бы аку­на­юцца ў да­лё­кі час, зна­ёмяц­ца з рэ­дкай сён­ня тэх­ні­кай лі­наг­ра­вю­ры, для якой па­тра­бу­ецца цвёр­дая ру­ка і да­клад­нае раз­умен­не, як па­він­на вы­гля­даць вы­ява ў вы­ні­ку.

Пад­час ства­рэн­ня фар­ба на­кат­ва­ецца на мат­ры­цу, а не ўглыб, як у афор­це, які пры па­трэ­бе мож­на пе­ра­тра­віць, а зна­чыць, лю­бы не­пра­ду­ма­ны рух мо­жа сап­са­ваць усю пра­цу над гра­вю­рай. Тое, што мож­на на­зі­раць на вы­ста­ве, — то­ль­кі ма­ле­нь­кая час­тка, апош­ні этап скла­да­най і дбай­най ра­бо­ты мас­та­ка, але, на жаль, тэх­ні­ка, якую вы­ка­рыс­тоў­вае Грак, сён­ня страч­вае па­пу­ляр­насць.

Мож­на за­ўва­жыць, што ра­бо­ты, вы­стаў­ле­ныя ў га­ле­рэі, не ма­юць ані­якіх под­пі­саў, бо экс­па­зі­цыя раз­бі­тая на сэн­са­выя бло­кі, да та­го ж вя­лі­кая ко­ль­касць на­зваў згу­бі­ла­ся з ча­сам. Ад­нак кож­ны мо­жа ад­чуць па са­міх лі­ні­ях і ма­тэ­ры­яле, што за­кла­дзе­на ў пра­цу. Не­як па­фас­на, але не рам­ка аб­мя­жоў­вае твор, а яго­ная на­зва, та­му тэ­мы, якія за­кра­на­юць гра­вю­ры Гра­ка ці на­ват мо­гуць за­кра­наць, до­сыць раз­на­стай­ныя.

«Вы­ста­ва «Пры­трым­лі­вац­ца бе­ла-чор­най лі­ніі» ад­люс­троў­вае час, роз­ную тэм­па­ра­ль­насць, яна ілюс­труе па­лі­ты­ку, пер­са­на­ль­ны шлях мас­та­ка і яго ўпі­са­насць у гла­ба­ль­ную і ла­ка­ль­ную гіс­то­рыю. Ад­кры­та пад­ыма­ецца пра­бле­ма бра­ка­ван­ня ўдум­лі­ва­га гле­да­ча і пра­фе­сій­на­га мас­тац­тваз­наў­ца, — тлу­ма­чыць ку­ра­тар вы­ста­вы Ула­дзі­мір Гра­мо­віч. — Бе­ла­рус­кае са­вец­кае мас­тац­тва ў мя­не за­ўсё­ды вы­клі­ка­ла ці­ка­васць, і чым бо­льш пра­хо­дзі­ла ча­су, тым бо­льш з’яўля­ла­ся раз­умен­не, што яго трэ­ба згад­ваць ці на­ват ад­кры­ваць на­но­ва. Існу­юць шмат не­вя­до­мых ці про­ста не­заў­ва­жа­ных аўта­раў, якія па­тра­бу­юць арты­ку­ля­цыі. Год та­му мы з Ге­на­дзем удзе­ль­ні­ча­лі ў пер­шай вы­ста­ве га­ле­рэі «Ў» на но­вым мес­цы, для якой ён ства­рыў у кла­січ­най са­вец­кай тэх­ні­цы вы­яву Но­ва­га му­зея су­час­на­га мас­тац­тва ў Нью-Ёрку — ад­бы­ла­ся апрап­ры­яцыя сты­лем і ста­ла не­зра­зу­ме­ла, гэ­та но­вы бу­ды­нак аль­бо ста­ры.

Аляк­сан­дра Пі­лі­по­віч-Суш­чыц

 

Мы ха­це­лі на­га­даць пра мас­та­ка і пра яго май­стэр­ства, вы­ста­віць яго на тэ­ры­то­рыі су­час­на­га мас­тац­тва, што важ­на, бо кан­тэкст мя­няе і змест вы­ста­вы. У На­цы­яна­ль­ным му­зеі тво­ры вы­гля­да­лі б стан­дар­ты­за­ва­на і не­акту­аль­на — тут жа яны на­бы­ва­юць но­вае прачы­тан­не, экс­па­зі­цыя дае маг­чы­масць іншы­мі ва­чы­ма зір­нуць на су­час­насць».

 

Тэ­мы дыс­кры­мі­на­цыі і та­ле­ран­тнас­ці пад­ыма­юцца ў гра­мад­стве ўсё час­цей, але кар­ды­на­ль­ных зме­наў у «да­рос­лым» арце ча­каць не да­во­дзіц­ца. Што мож­на зра­біць? За­дац­ца пы­тан­ня­мі, якое мес­ца мас­та­кі са­вец­ка­га ча­су за­й­ма­юць у кра­іне і як ста­віц­ца да та­го мас­тац­тва сён­ня.