2Х2 да­клад­на не 4

№ 8 (437) 01.08.2019 - 31.08.2019 г

ВЫ­СТА­ВА МА­ЛА­ДЫХ ФА­ТОГ­РА­ФАЎ «2×2» У МУ­ЗЕІ ГІС­ТО­РЫІ БЕ­ЛА­РУС­КА­ГА КІ­НО
Ці ве­ры­це вы ў пра­ўду? У тое, што ад яе за­ста­ецца, у фраг­мент фэй­ка­вай на­ві­ны, пад­обны да фак­ту? Без пра­маў­лен­ня гіс­то­рый, без інтэр­прэ­та­цый?

«Про­ста лю­дзі» — час­тка вя­лі­ка­га пра­екта Але­ны Яра­шэ­віч, зня­та­га ў не­ка­ль­кіх вёс­ках Асі­по­віц­ка­га ра­ёна: Вя­лі­кая Гра­ва, Вяз’е, Ка­мя­ні­чы, Ма­лая Гра­ва, Орча, Асо­вак, Па­се­кі, Ра­фа­лін, Смык, Яноў­ка. Асоб­ная час­тка — у іншых мясц­інах, па су­сед­стве: Вя­заў­ні­ца, Зна­мен­ка, Лі­пень, Ло­чын, Лу­чы­ны, На­ва­сёл­кі, Па­пла­вы, Свіс­лач. Гэ­тыя «про­ста лю­дзі» — іх жы­ха­ры, якія пра­цу­юць на фер­мах і ў кал­га­сах. У асноў­ным. У цэ­лым фран­та­ль­ных парт­рэ­таў атры­ма­ла­ся ка­ля 70.

У на­шы за­мер­лыя ча­сы, ка­лі гра­мад­ства рас­ча­ра­ва­нае ў пра­грэ­се, фі­ла­со­фіі, дэ­мак­ра­тыі, урба­ніс­ты­цы, фе­мі­ніз­ме, акты­віз­ме і г.д., лю­дзі па-ра­ней­ша­му жы­вуць у вяс­ко­вай пра­він­цыі. Бо без сель­скай гас­па­дар­кі (у лю­бой яе фор­ме) па­куль не­маг­чы­ма. Фа­тог­раф па­каз­вае сва­іх ге­ро­яў без гіс­то­рый. Та­му што гіс­то­рыі пры­дум­ля­юцца, ска­жа­юць, яны по­ўняц­ца зма­дэ­ля­ва­ны­мі ча­кан­ня­мі. Так, у пра­цэ­се здым­кі лю­дзі мо­гуць не­шта рас­ка­заць фа­тог­ра­фу, але ў кадр гэ­та не ўвой­дзе: чор­нае па­лат­но ў якас­ці фо­ну ад­дзя­ляе іх ад кан­тэк­сту, пад­крэс­лі­вае адзін­ка­васць, са­ма­стой­насць. Зноў-та­кі без вос­тра­га на­пру­жан­ня, без на­стой­лі­ва­га па­зі­ра­ван­ня. Спа­дзя­юся.

Ці мо­гуць ге­роі «Про­ста лю­дзей» вяр­нуць нам да­вер? Да­вер да пра­ўды, ка­лі яна ёсць, ці хоць рас­се­яць сум­не­вы ва ўсё­абдым­ным фа­ль­шы. Гіс­то­рык мас­тац­тва Гі­дэ­он Офрат пі­ша: «Ку­ды б мы ні па­вяр­ну­лі­ся, ка­лі б мы ні рас­плюш­чы­лі во­чы і рас­ту­лі­лі ву­шы, нас ака­ляе хлус­ня. Як быц­цам мы пры­ня­лі ня­праў­ду як пры­суд на­ша­га існа­ван­ня» («Art and Lie», 2017). А вось мас­тац­тва, аказ­ва­ецца, здо­ль­нае па­ка­заць пра­ўду. На­ват у наш час ма­ні­пу­ля­цый і пры­ваб­ных / агід­ных пе­рад­узя­тас­цяў.

У пра­екта доў­гая гіс­то­рыя. Але­на па­ча­ла пра­ца­ваць у гэ­тым кі­рун­ку, ка­лі бы­ла слу­хач­кай на кур­се Ва­дзі­ма Ка­ча­на. За­тым па­ка­за­ла се­рыю Ула­дзі­мі­ру Па­рфян­ку на парт­фо­ліа-рэ­вю «Час Ph» у НЦСМ (2016) і пра­цяг­ну­ла пра­цу на яго ж кур­се «Мо­ва су­час­най твор­чай фа­таг­ра­фіі» ў Му­зеі-май­стэр­ні Азгу­ра (2018). Пра­ктыч­на га­то­вым пра­ект быў на ста­дыі ўдзе­лу ў ка­лек­тыў­най вы­ста­ве ку­ра­тар­кі Ма­ры­ны Ба­цю­ко­вай «#дом207595» (2019), дзе мож­на бы­ло ўба­чыць жан­ра­выя кад­ры і парт­рэ­ты ў іх на­ту­ра­ль­ным, пра­цоў­ным ася­род­дзі. Ужо та­ды ідэя «пра­ўды без фэй­каў» зда­ла­ся мне спро­бай ад­арвац­ца ад кан­цэп­ту­аль­ных «рэ­кан­струк­цый рэ­аль­нас­ці», ад імі­та­цый.

Ры­та Но­ві­ка­ва з «Aqua» — з аўта­пар­трэ­та­мі 2018—2019 га­доў — пра­мая су­пра­ць­лег­ласць і спро­ба вы­бу­да­ваць іншы ві­зу­аль­ны шэ­раг. Яе пра­сто­ра рэ­аль­ная, аўтар­ка ка­дзі­руе яе спе­цы­яль­на для фа­таг­ра­фіч­ных вы­яў.

Ка­лі ў Але­ны Яра­шэ­віч ува­соб­ле­ны тра­ды­цый­ны лад жыц­ця, на­зі­ран­ні за ім, то пра­ект Ры­ты — гэ­та пер­фор­манс, у якім яна са­ма ўза­ема­дзей­ні­чае з ме­та­фа­рыч­ным і су­пя­рэч­лі­вым све­там. Ні­бы­та гэ­ты свет — індус­тры­яль­ная ўскра­іна, і ні­бы­та ў аўта­ра — эскіз спа­жы­вец­ка­га, не­ра­цы­яна­ль­на­га стаў­лен­ня гра­мад­ства да пры­ро­ды, да вы­ка­рыс­тан­ня ва­ды ў пры­ват­нас­ці. Уз­ае­ма­дзе­янне ў тым, што Ры­та змяш­чае ся­бе, ма­дэль у ку­па­ль­ні­ку, у сі­ту­ацыю як мі­ні­мум не­ла­яль­ную: з бе­тон­ны­мі ага­ро­джа­мі, лю­ка­мі, тру­ба­мі. Ва­ды там ня­ма, по­шук пад­ман­вае, у той жа час мяр­ку­ецца, што яе там і быць не маг­ло.

Для бру­та­ль­на­га пер­фор­ман­су аўтар­ка зна­хо­дзіць сво­еа­саб­лі­вы ключ — жа­но­чае ка­кец­тва, той са­мы ку­па­ль­нік і па­зі­ра­ван­не. Эфект атрым­лі­ва­ецца ка­міч­ны — гу­ль­ня­вы, ма­ні­пу­ля­цый­ны. Пра­ўда, ку­ра­тар­ка Але­на Пра­та­се­віч на­стой­вае на іро­ніі, і гэ­та яшчэ бо­льш па­гор­шы­ла б стан рэ­чаў — на­ват не дыс­тан­цыю, а про­рву па­між жы­вой ускра­інай, якая ста­рэе, і аўтар­кай з на­д­ума­ным по­шу­кам ва­ды ў па­ўраз­бу­ра­ных пра­мыс­ло­вых ра­ёнах. Ёсць у гэ­тых лан­дшаф­тах свая пры­га­жосць, але Ры­та, уво­дзя­чы фак­ту­ру ця­лес­нас­ці, акцэн­туе аб­сурд. Фа­таг­ра­фіч­ная да­ку­мен­та­цыя тут пры­зна­ча­на для зу­сім іншай за­да­чы. Су­тык­нен­не кан­тэк­стаў — вя­до­мы пры­ём, дзей­сны. І вы­ка­рыс­та­ны ўда­ла.

Аб’­яднан­не пер­са­на­ль­ных пра­ектаў ма­ла­дых аўта­раў і аўта­рак у ад­ной вы­ста­ве, маг­чы­ма, ста­не пер­спек­тыў­ным на­прам­кам для сён­няш­няй бе­ла­рус­кай фа­таг­ра­фіі. Са­юз фа­тог­ра­фаў не­вы­пад­ко­ва зра­біў «2х2» сва­ёй іні­цы­яты­вай і, па­вод­ле сло­ваў арга­ні­за­та­раў, мае на­мер пра­цяг­ваць гэ­тую пад­трым­ку. Кан­трас­ты, раз­на­стай­насць у тэ­мах, кан­цэп­ту­аль­ным апа­ра­це і ві­зу­аль­най мо­ве ідуць «2х2» — то-бок яму на ка­рысць.