Не­вы­нос­ная чыс­ці­ня ня­зруч­на­га пра­цэ­су

№ 8 (437) 01.08.2019 - 31.08.2019 г

АНТА­НІ­НА СЛА­БОД­ЧЫ­КА­ВА І МІ­ХА­ІЛ ГУ­ЛІН У «ОК16»
Сім­бі­ёз арт-інста­ля­цыі і вя­ліз­най по­стін­дус­тры­яль­най пра­сто­ры на ву­лі­цы Кас­трыч­ніц­кай, якую па­сту­по­ва асвой­вае Бел­газ­прам­банк, усё больш ад­па­вя­дае ду­ху contemporary.

«На бе­лым лепш за ўсё бач­ны бруд» Анта­ні­ны Сла­бод­чы­ка­вай і «Са­цы­яль­ная ро­ля» Мі­ха­іла Гу­лі­на для мя­не — у мо­мант за­крыц­ця — шчас­лі­ва скла­лі­ся ў «Са­цы­яль­ную ро­лю / на бе­лым». Але ка­лі па­чаць па па­ра­дку, то вя­лі­кія парт­рэ­ты аўта­раў ура­зі­лі не менш: яны сус­тра­ка­лі гле­да­ча ў доў­гім за­вад­скім пра­хо­дзе, у глы­бі­ні цэ­ха і зу­сім яму не пра­йгра­ва­лі. Да­ку­мен­та­ль­ная здым­ка пра­па­нуе асноў­ную па­зі­цыю для ад­лі­ку: хто ёсць сён­ня мас­так? Ці гэ­та ча­ла­век, які пі­ша пей­за­жы на пле­нэ­ры, вя­сё­лыя шар­жы на ву­лі­цы, або той, хто за­ня­ты мар­ке­тын­гам і прад­ае пра­цы на анлайн-аўкцы­ёнах? Мож­на га­да­мі вы­кла­даць у дзі­ця­чым гур­тку, а мож­на мі­ль­гаць у свец­кіх на­ві­нах, на­ву­чыц­ца ра­біць пуб­ліч­ныя вос­тра­са­цы­яль­ныя пер­фор­ман­сы або тран­сля­ваць ака­дэ­міч­ны во­пыт — хто ўсе гэ­тыя лю­дзі, ня­ўжо іх усё яшчэ на­зы­ва­юць мас­та­ка­мі? Парт­рэ­ты Мі­ха­іла і Анта­ні­ны — жэст прад’­яўлен­ня ся­бе, а маш­таб­ныя парт­рэ­ты, дый яшчэ ў актыў­ным індус­тры­яль­ным ася­род­дзі, — прад’­яўлен­не свай­го па­тэн­цы­ялу і ад­каз­нас­ці за тое, што яны ро­бяць, ад­мо­ва ад вуз­кай ла­ка­лі­за­цыі. Гэ­та не да­ку­мен­та­цыя, мі­ма якой мож­на на­огул пра­йсці, не гле­дзя­чы, не інфар­ма­цый­ны па­сыл, а ма­ні­фес­та­цыя.

На­шы аўта­ры — пра­кты­кі. Як ска­жа Мі­ха­іл кры­ху па­зней, маг­чы­ма, мас­так і ёсць сён­ня апош­ні пра­цаў­нік. Ён не про­ста пры­мя­рае на ся­бе са­цы­яль­ную ро­лю ра­бо­ча­га, ад­нак дзей­ні­чае ў рэ­аль­най, а не ў ліч­ба­вай вер­сіі. У гэ­тым кан­тэк­сце вы­ста­ва не прад­укт, які вам тар­ге­та­ваў інтэр­нэт, а не­шта не­ча­ка­нае, но­вае і рэ­аль­нае. Але ў гэ­тым жа кан­тэк­сце пер­фор­манс з пе­ра­апра­нан­нем — то­ль­кі дра­пі­роў­ка для фі­зіч­най пра­цы.

Аб­утак у шаф­цы, фар­ба на тва­ры, фа­таг­ра­фа­ван­не, Дош­ка го­на­ру — зро­бім раз­ам з гле­да­ча­мі гэ­тую спро­бу апраў­лен­ня са­цы­яль­най ро­лі. Бо атры­ман­не но­ва­га па­чуц­цё­ва­га дос­ве­ду ста­но­віц­ца ледзь не адзі­най маг­чы­мас­цю пры­ме­рыць на ся­бе іншыя, не свае фун­кцыі. Ёсць жа мер­ка­ван­не, што ві­зу­аль­на­га во­пы­ту ў чыстым выглядзе не існуе: ён за­ўсё­ды злу­ча­ны з ау­ды­ядос­ве­дам, інтэ­лек­ту­аль­ным, так­ты­ль­ным, пра­сто­ра­вым. Гэ­та зна­чыць, не­дас­тат­ко­ва про­ста па­гля­дзець — гэ­та яшчэ не ўспры­ман­не су­час­на­га гос­ця-ўдзе­ль­ні­ка пра­екта, су­раз­моў­цы. Мас­так пры гэ­тым за­ста­ецца дзей­ным пра­кты­кам і пра­па­нуе та­кую ж злёг­ку ад­апта­ва­ную пра­кты­ку пуб­лі­цы. За­кі­ну­тыя цэ­хі, змроч­ныя пе­ра­хо­ды, усё шмат­тон­нае тэх­ніч­нае аб­ста­ля­ван­не з прэ­са­мі, якое тан­ней тут па­кі­нуць, пра­цу­юць на гэ­тую час­тку пра­бле­мы.

Мі­ха­іл не пер­шы раз пра­цуе з Дош­кай го­на­ру — са­вец­кі рэ­тра-аб’­ект у Бе­ла­ру­сі мож­на сус­трэць да­во­лі час­та, пры­чым не ў якас­ці прад­ме­та мас­тац­тва, а цал­кам фун­кцы­яна­ль­на і ў пра­мым пры­зна­чэн­ні. Ці­каў­ны вы­па­дак сін­хра­ні­за­цыі, ка­лі «тут і ця­пер» су­па­дае з «там і та­ды».

У Мін­ску ў пра­екце «Ра­ды­ус ну­ля» (2010) Мі­ха­іл па­ка­заў інтэ­рак­тыў­ную «Дош­ку го­на­ру. Пе­ра­мож­цы да­бра», ку­ды гле­да­чы маг­лі да­да­ваць сва­іх ге­ро­яў. Ва Ула­дзі­каў­ка­зе на фес­ты­ва­лі «Ала­ні­ка» (2014) гэ­та бы­ла «Дош­ка го­на­ру» з парт­рэ­та­мі асе­цін­скіх ба­ра­ць­бі­тоў і дзея­чаў мас­тац­тва раз­ам з ві­дэа «Ба­ра­ць­ба за мас­тац­тва» пра спа­бор­ніц­тва, у якім Мі­ха­іл удзе­ль­ні­чаў сам. Кож­ны раз мас­так ства­рае но­вую сіс­тэ­му ка­арды­нат, ку­ды ўпіс­вае клю­ча­выя ла­ка­ль­ныя пер­са­на­ліі, без адзнак, але са ства­рэн­нем мат­ры­цы кан­тэк­сту. Успа­мі­ны, гу­мар, дэ­ман­стра­цыя стэ­рэ­аты­паў або кроп­ка­выя акцэн­ты па­бу­джа­юць гле­да­ча да ўлас­ных інтэр­прэ­та­цый «па­ша­ны», вер­сій «парт­рэ­та» і  г.д. У пад­обнай су­по­ль­нас­ці (фі­ло­саф Во­ль­га Шпа­ра­га лі­чыць, што ў «пе­ра­мож­цаў да­бра» сі­ту­атыў­на фар­ма­ва­ла­ся та­кая су­по­ль­насць гле­да­чоў) мож­на ўза­ема­дзей­ні­чаць, да ча­го мас­так, улас­на, і імкнец­ца. Не ўпэў­не­ная, што ў ця­пе­раш­няй «Са­цы­яль­най ро­лі» Дош­ка го­на­ру за­ду­ма­на та­кім жа чы­нам, хоць яна па-ра­ней­ша­му інтэ­рак­тыў­ная. Але пэў­ную рам­ку яна за­дае — як сіс­тэ­му, ку­ды мож­на ўпі­сац­ца.

На­ступ­ную гіс­то­рыю «пра су­час­насць» раз­гля­да­ем ужо ў аку­ля­рах і ў ме­дыцын­скай мас­цы. Тэ­му «На бе­лым лепш за ўсё бач­ны бруд» я па­ча­ла б з прад­уктаў, а не з кан­цэп­цыі. Гэ­та тое, што мы ямо: ма­ла­ко, алей, ка­ля­ро­вая ка­пус­та, час­нок і г.д. І вось якія яны праз дзень, праз ты­дзень, праз ме­сяц. Не тое каб мы гэ­та­га не ве­да­лі. Цвіль, гні­ла­та, пад­цё­кі і дроб­ныя ку­зур­кі з’яў­ля­юцца па­вод­ле за­ко­наў пры­ро­ды, ад вы­па­рэн­няў і мух гле­да­ча бе­ра­жэ шкля­ны ку­пал. У асаб­лі­ва пры­зем­ле­ным клю­чы інста­ля­цыя вяр­тае нас да раз­ваг пра што­дзён­ныя прад­укты: бо мы ж ве­да­ем, як яны з’я­ві­лі­ся, ве­да­ем іх смак. Або не ве­да­ем. Але ба­чыць зга­сан­не ад­ной энер­гіі і з’яў­лен­не ча­го­сь­ці но­ва­га — фор­мы, ко­ле­ру, якас­ці — гэ­та ўжо іншы во­пыт, свай­го ро­ду мар­кер для па­мя­ці, для ўва­гі да звы­чай­ных рэ­чаў.

Анта­ні­на рас­па­вя­дае пра час: ён не­прад­ка­за­ль­ны, ён усё змя­няе, і мы мо­жам на­зі­раць яго не­пас­рэд­на, ён ця­чэ, і вось вы­нік. І жыц­цё­вы час аб­ме­жа­ва­ны, але ў якой фор­ме — ча­ла­ве­чай, ма­лоч­най, ка­пус­най? У за­да­дзе­ных аб­ста­ві­нах уз­дзе­янне ча­су яшчэ бо­льш ві­да­воч­нае, на­зі­ран­ні і аб­мер­ка­ван­ні мож­на скан­цэн­тра­ваць, аб’­екты та­кія зна­ёмыя і та­кія не пад­обныя да ся­бе... Эфект за­ча­ра­ван­ня гле­да­ча ка­ля тво­ра мас­тац­тва так­са­ма ніх­то не ад­мя­няў: як у ра­бо­чай воп­рат­цы ты спы­ня­ешся ў куз­ні і ад­чу­ва­еш ся­бе іншым, так і пе­рад гэ­тым шкля­ным ку­па­лам — не­шта аб­ну­ля­ецца, аб­ясцэ­нь­ва­ецца. На­прык­лад, па­мяць пра чыс­тае, пра смак све­жа­га. Дзве гэ­тыя лі­ніі якас­ці су­ты­ка­юцца, і ўнут­ра­ны кан­флікт (вы­ра­ша­ль­ны, вя­до­ма) тры­мае гле­да­ча ў на­пру­зе.

То­ня па­чы­на­ла гіс­то­рыю «На бе­лым...» у пра­екце «Purity / Czystość» (2016) у Вроц­ла­ве, дзе Му­зей су­час­на­га мас­тац­тва ў су­пра­цоў­ніц­тве з плат­фор­май KALEKTAR да­лі мас­тач­цы рэ­зі­дэн­цыю A-i-R Wro. Та­ды акцэн­ты бы­лі вы­стаў­ле­ныя кры­ху інакш, але са­ма тэ­ма інста­ля­цыі, ма­тэ­ры­ялы, інстру­мен­та­рый не па­мя­ня­лі­ся. Ку­ра­тар­ка Маг­да­ле­на Скаў­рон­ска пі­ша пра аўта­ном­ную транс­фар­ма­цыю аб’­ектаў у ча­се, якая вя­дзе ад іх стэ­ры­ль­най адзін­ка­вас­ці да рас­кла­дан­ня і пе­ра­тва­рэн­ня ў ад­на­стай­ную ма­су. Хоць бе­лы ко­лер слу­жыць сім­ва­лам чыс­ці­ні, сам тэр­мін «чыс­ці­ня» мас­тач­ка по­ўнас­цю не па­зна­чы­ла, яна да­ла маг­чы­масць аса­біс­тай інтэр­прэ­та­цыі гле­да­чу. «Ка­лі не­шта пе­ра­стае быць без­да­кор­на чыс­тым? Ці маг­чы­мая сап­раў­дная чыс­ці­ня? Жыц­цё тран­с­фар­му­ецца і змя­ня­ецца. Жыц­цё пры­му­шае лю­дзей атрым­лі­ваць во­пыт».

Інста­ля­цыі і ў Мін­ску, і ў Вроц­ла­ве су­пра­ва­джа­лі два ві­дэа. Аб­одва разы гу­чаць ма­на­ло­гі жан­чын, пры­све­ча­ныя чыс­ці­ні ў роз­ных яе пра­явах. У знач­най сту­пе­ні гэ­та ад­люс­тра­ван­не мед­ыйнай пра­бле­ма­ты­кі, вяр­тан­не да ўжо пры­ня­тых гра­мад­ствам дыс­ку­сій. У пры­ват­нас­ці, уяў­лен­ні гас­па­ды­ні пра пры­бор­ку ў ха­це, з якой звя­за­на псі­ха­ла­гіч­ная атмас­фе­ра ў ся­м’і. І іншае пра­лам­лен­не тэ­мы — пра чыс­ці­ню ду­хоў­ную, чыс­ці­ню на­ме­раў лю­дзей, ма­ра­лі і рэ­лі­гій­ным жыц­ці. У Поль­шчы гэ­тыя пы­тан­ні ма­юць вя­лі­кае зна­чэн­не.

Яшчэ адзін аб’­ект у «На бе­лым...» — арт-кні­га з па­ль­чат­ка­мі ў шкля­ным ко­ра­бе: у Вроц­ла­ве яна бы­ла са сля­да­мі рук гле­да­чоў, але тут Анта­ні­не пад­ало­ся важ­ным за­ха­ваць дыс­тан­цыю і «чыс­ці­ню». Ідэя з утры­ман­нем руч­ной кні­гі бы­ла та­кая: ка­лі дзе­ці пра­хо­дзяць пер­шае пры­час­це, зна­чыць, яны ўсту­па­юць у да­рос­лае жыц­цё. Пра свет яны да­ве­два­юцца не за­ўсё­ды пры­емныя рэ­чы — мас­тач­ка ўклю­чае ў клі­па­вае апа­вя­дан­не аб­рыў­кі зноў жа мед­ыйных гіс­то­рый пра лод­кі з бе­жан­ца­мі, якія то­нуць, пра гі­бель жы­вёл, скан­да­ль­на­га бей­сба­ліс­та і г.д. Кры­ні­цай гэ­тых гіс­то­рый ста­лі на­ву­ко­ва-па­пу­ляр­ны ча­со­піс і што­дзён­ная The Times, пе­ра­поў­не­ныя пад­ра­бяз­нас­ця­мі зда­рэн­няў і тра­ге­дый. Ка­лі ў Поль­шчы гэ­тыя вы­дан­ні Анта­ні­на знай­шла ў най­блі­жэй­шым ата­чэн­ні, і гэ­та бы­ло пры­нцы­по­ва — не ад­ры­вац­ца ад мясц­ова­га кан­тэк­сту, то, па­ўта­ра­ючы пра­ект у Мін­ску, яна пе­ра­ка­на­ла­ся: усё тое ж акту­аль­на і для нас.

У гэ­тым сэн­се аб­едзве пра­цы Мі­ха­іла і Анта­ні­ны актуальныя для свету і па­кі­да­юць для гле­да­ча шмат­кро­п’е: ня­ма га­то­вых ад­ка­заў пра чыс­ці­ню, ня­ма ра­шэн­няў у са­цы­яль­ных ро­лях, што б мы ў іх ні шу­ка­лі і якім бы ні бы­ло са­цы­яль­нае рас­сла­енне. Але ёсць пра­ктыч­ная час­тка гэ­тых да­сле­да­ван­няў, ёсць спро­ба ад­бу­да­вац­ца ад стэ­рэ­аты­паў і па­гру­зіц­ца ў рэ­аль­ныя пра­цэ­сы. І ў цэ­лым гэ­та сме­лая гіс­то­рыя.