Ад «Summa» да «Кра­іны мё­ду»

№ 7 (436) 01.07.2019 - 31.07.2019 г

59-Ы КРА­КАЎ­СКІ МІЖ­НА­РОД­НЫ КІ­НА­ФЕС­ТЫ­ВАЛЬ
ПОЛЬ­ШЧА — АД­НА З СА­МЫХ КІ­НЕ­МА­ТАГ­РА­ФІЧ­НЫХ КРА­ІН СВЕ­ТУ. АПРА­ЧА ШЭ­РА­ГУ ЗНА­КА­МІ­ТЫХ АЎТА­РАЎ, КЛА­СІЧ­НЫХ І СУ­ЧАС­НЫХ СТУ­ЖАК, ШТО АТРЫ­МА­ЛІ ЎВА­ГУ ІНТЭР­НА­ЦЫ­ЯНА­ЛЬ­НАЙ ГЛЯ­ДАЦ­КАЙ АЎДЫ­ТО­РЫІ, НА­ША ЗА­ХОД­НЯЯ СУ­СЕД­КА ПА ПРА­ВЕ МО­ЖА ГА­НА­РЫЦ­ЦА ЦІ­КА­ВЫ­МІ КІ­НА­ФЕС­ТЫ­ВА­ЛЯ­МІ.

АПОШ­НІХ У ПОЛЬ­ШЧЫ НЯ­МА­ЛА, АМАЛЬ КОЖ­НЫ БУЙ­НЫ ГО­РАД МАЕ Ў СВА­ІМ КУ­ЛЬ­ТУР­НЫМ РАС­КЛА­ДЗЕ КІ­НА­ФЭСТ, А ТО І НЕ АДЗІН. МНО­ГІЯ З ІХ ВЯ­ДО­МЫЯ ДА­ЛЁ­КА ЗА МЕЖ­АМІ ЕЎРО­ПЫ. ВАР­ШАЎ­СКІ МІЖ­НА­РОД­НЫ КІ­НА­ФЕС­ТЫ­ВАЛЬ, ДА­РЭ­ЧЫ, КЛА­СУ «А», ФЭСТ ДА­КУ­МЕН­ТА­ЛЬ­НА­ГА КІ­НО OFF CINEMA Ў ПО­ЗНА­НІ, ФЕС­ТЫ­ВАЛЬ НЕ­ЗА­ЛЕЖ­НА­ГА І МА­ЛА­ДО­ГА КІ­НО «НО­ВЫЯ ГА­РЫ­ЗОН­ТЫ» Ў ВРОЦ­ЛА­ВЕ, АД­МЫС­ЛО­ВЫ ФЭСТ ПОЛЬ­СКІХ ІГРА­ВЫХ ФІ­ЛЬ­МАЎ У ГДЫ­НІ, ФЕС­ТЫ­ВАЛЬ АПЕ­РА­ТАР­СКА­ГА МАЙ­СТЭР­СТВА Ў БЫД­ГАШ­ЧЫ, ФЕС­ТЫ­ВАЛЬ ДА­КУ­МЕН­ТА­ЛІС­ТЫ­КІ Ў ГДА­НЬС­КУ І ШЭ­РАГ ІНШЫХ, У ПРА­ГРА­МЕ ЯКІХ РАЗ-ПО­РАЗ БЫ­ВАЕ І КІ­НО З БЕ­ЛА­РУ­СІ. АЛЕ НАЙ­СТА­РЭЙ­ШЫМ (З 1961 ГО­ДА) У ПОЛЬ­ШЧЫ І АД­НЫМ СА СТА­РЭЙ­ШЫХ КІ­НА­ФО­РУ­МАЎ ЕЎРО­ПЫ З’ЯЎ­ЛЯ­ЕЦЦА КРА­КАЎ­СКІ МІЖ­НА­РОД­НЫ КІ­НА­ФЕС­ТЫ­ВАЛЬ.

Кра­каў­скі кі­на­фес­ты­валь уз­нік як на­цы­яна­ль­ны кон­курс ка­рот­ка­мет­раж­на­га кі­но, по­тым стаў між­на­род­ным, а з 1997 го­да ўда­ла спа­лу­чае два кон­кур­сы — між­на­род­ны і на­цы­яна­ль­ны, па трох на­прам­ках кі­на­мас­тац­тва — ігра­вым, да­ку­мен­та­ль­ным ды ані­ма­цый­ным. Пры­чым да­ку­мен­та­ль­ная яго час­тка лі­чыц­ца най­бо­льш прэс­тыж­най, у ёй дэ­ман­стру­юцца по­ўна­мет­раж­ныя не­ігра­выя стуж­кі. Зрэш­ты, сё­ле­та прыз за ўклад у сус­вет­нае кі­на­мас­тац­тва (на Кра­каў­скім фэс­це ён на­зы­ва­ецца ве­ль­мі пры­го­жа — «Цмок цмо­каў», у го­нар зна­ка­мі­тай мі­фа­ла­гіч­най істо­ты з мясц­овай ста­ра­жыт­най ле­ген­ды) атры­ма­ла прад­стаў­ні­ца ані­ма­цый­на­га мас­тац­тва, рэ­жы­сёр­ка з Ка­на­ды Ка­ра­лін Ліф (ле­тась гэ­тую вы­со­кую ўзна­га­ро­ду атры­маў ура­джэ­нец Бе­ла­ру­сі Сяр­гей Лаз­ні­ца). Аб важ­кас­ці кра­каў­скіх пры­зоў і агу­ль­ным ста­ту­се фэс­ту яскра­ва свед­чыць той факт, што ён з’яўля­ецца ква­лі­фі­ка­цый­ным ды вы­лу­чае фі­ль­мы на дзве най­прэс­тыж­ней­шыя прэ­міі ў све­це кі­но — аме­ры­кан­скі «Оскар» ды Прыз Еўра­пей­скай кі­на­ака­дэ­міі.

 

59-ы Кра­каў­скі між­на­род­ны кі­на­фес­ты­валь за­пом­ніц­ца цёп­лай атмас­фе­рай, ці­ка­вы­мі стуж­ка­мі і най­ноў­шы­мі тэн­дэн­цы­ямі ў све­це да­ку­мен­та­ль­на­га кі­но — па­ва­ро­там ад ка­мер­ных гіс­то­рый да фік­са­цыі вя­лі­кіх падзеі ды вяр­тан­ня ка­лек­тыў­на­га ге­роя. Асаб­лі­вас­цю Кра­каў­ска­га кі­на­фес­ты­ва­лю, які пра­хо­дзіць у ад­ным з най­пры­га­жэй­шых га­ра­доў Еўро­пы, з’яў­ля­ецца і пра­гра­ма па­ка­заў «Гу­кі му­зы­кі». Гэ­та па­ста­янны эле­мент фес­ты­ва­лю, што кож­ны год пры­цяг­вае гле­да­чоў, якія пра­гнуць доб­рай му­зы­кі, вы­дат­на­га кі­но і пры­го­жых пры­род­ных ды архі­тэк­тур­ных дэ­ка­ра­цый. Цэ­лы ты­дзень пад зор­ным не­бам на вя­лі­кім экра­не ідуць стуж­кі пра му­зы­ку і му­зы­кан­таў, што ў па­пя­рэд­нія га­ды бы­лі прад­стаў­ле­ныя ў яшчэ ад­ной ту­тэй­шай кон­кур­снай пра­гра­ме — DocFilmMusic. Для гас­цей і ўдзе­ль­ні­каў Кра­каў­скі фэст пра­па­нуе вя­лі­кую ко­ль­касць сус­трэч, вы­ступ­лен­няў, у тым лі­ку тра­ды­цый­ны на­чны кан­цэрт зна­ка­мі­та­га мясц­ова­га клэз­мер-бэн­да ў ад­ным з клу­баў ста­ро­га ра­ёна Ка­зі­меж.

 

Важ­ная час­тка фэс­ту пра­хо­дзіць вы­ключ­на для пра­фе­сі­яна­лаў. Так зва­ную «індус­тры­яль­ную плат­фор­му» за­раз пра­па­ну­юць усе бо­льш-менш важ­кія кі­на­фо­ру­мы. У Кра­ка­ве сё­ле­та пад се­мі­на­ры, піт­чын­гі, сус­трэ­чы для рэ­жы­сё­раў і прадзю­са­раў, прэ­зен­та­цыі но­вых пра­ектаў ад­во­дзі­ла­ся ці не сто­ль­кі ж ча­су і пра­сто­ры, як пад не­пас­рэд­на кі­на­па­ка­зы. Асоб­ным пун­ктам індус­тры­яль­най плат­фор­мы Кра­ка­ва-2019 бы­ла се­сія іні­цы­яты­вы

B2B-doc — ад­мыс­ло­ва­га трэ­нін­гу для да­ку­мен­та­ліс­таў з по­стса­вец­кіх кра­ін. Ра­ней гэ­тыя се­сіі пра­хо­дзі­лі ў тым лі­ку і ў дні на­ша­га мін­ска­га фес­ты­ва­лю «Ліс­та­пад». У меж­ах індустрыяльнай плат­фор­мы ў Кра­ка­ве ад­быў­ся вя­лі­кі се­мі­нар-прэ­зен­та­цыя фін­скай кі­не­ма­таг­ра­фіі — Фін­лян­дыя бы­ла ў гэ­тым го­дзе кра­інай-гос­цем фес­ты­ва­лю і ў ад­мыс­ло­вай па­за­кон­кур­снай пра­гра­ме актыў­на дэ­ман­стра­ва­ла да­сяг­нен­ні сва­ёй доб­ра на­ла­джа­най сіс­тэ­мы фі­нан­са­ван­ня кі­но і ані­ма­цыі.

 

Бе­ла­ру­сы — ста­лыя на­вед­ва­ль­ні­кі кра­каў­ска­га кі­на­фес­ты­ва­лю, не дзіў­на, што ў піт­чын­гах у Кра­ка­ве актыў­на ўдзе­ль­ні­ча­лі ма­ла­дыя бе­ла­рус­кія да­ку­мен­та­ліс­ты са сва­імі но­вы­мі пра­екта­мі. А ў на­цы­яна­ль­ным кон­кур­се па­каз­ва­лі­ся ажно дзве кар­ці­ны бе­ла­рус­кіх рэ­жы­сё­раў, бо і «Чыс­тае мас­тац­тва» («ЖЭС-арт») Мак­сі­ма Шве­да, і «Summa» Андрэя Ку­ці­лы (рэ­цэн­зію на стуж­ку гл. у «Мас­тац­тва» №12/2018) зды­ма­лі­ся на срод­кі поль­скіх кі­на­інсты­ту­цый у су­пра­цы з поль­скі­мі кі­не­ма­та­гра­фіс­та­мі. Вы­нік вы­дат­ны — Андрэй Ку­ці­ла атры­маў прыз за леп­шую рэ­жы­су­ру ў на­цы­яна­ль­ным кон­кур­се — «Срэб­на­га лай­ко­ні­ка» (lajkonik — пер­са­наж у кас­цю­ме та­тар­ска­га вер­шні­ка, важ­ны эле­мент кра­каў­скай фа­льк­лор­най тра­ды­цыі). Гэ­та ўжо не пер­шы га­лоў­ны прыз, які бе­ла­рус­кі рэ­жы­сёр атрым­лі­вае за свой фі­льм, у яго ёсць яшчэ га­лоў­ныя пры­зы фес­ты­ва­ляў у Амстэр­да­ме і Пяр­ну, але прэс­тыж кра­каў­скай уз­на­га­ро­ды не­сум­нен­ны: уз­ро­вень поль­скай да­ку­мен­та­ліс­ты­кі ве­ль­мі вы­со­кі, і атры­маць прыз за леп­шую рэ­жы­су­ру ў на­цы­яна­ль­ным кон­кур­се ў Кра­ка­ве ці не бо­льш прэс­тыж­на, чым у між­на­род­ным. Тым бо­льш з рук стар­шы­ні жу­ры — зна­ка­мі­та­га кі­над­ра­ма­тур­га Ма­цея Кар­пін­ска­га.

 

Дэ­бют­ная кар­ці­на Мак­сі­ма Шве­да пры­зоў не атры­ма­ла, але гля­дац­кая рэ­акцыя на яе ў Кра­ка­ве бы­ла ве­ль­мі эма­цый­най, не­ка­ль­кі кон­кур­сных па­ка­заў пра­йшлі з ві­да­воч­ным по­спе­хам. «Чыс­тае мас­тац­тва» рас­па­вя­дае гіс­то­рыю ма­ла­до­га мін­ска­га мас­та­ка, які за­йма­ецца аб­страк­тным жы­ва­пі­сам на бу­дын­ках бе­ла­рус­кай ста­лі­цы, пе­ра­йма­ючы стыль ра­бо­чых, што за­ма­лёў­ва­юць не­ле­га­ль­ныя гра­фі­ці (ужо па­сля зды­мак ад­ну з па­ка­за­ных у фі­ль­ме прац га­лоў­на­га ге­роя, За­ха­ра Ку­дзі­на, на­быў для сва­ёй ка­лек­цыі наш На­цы­я­наль­­ны мас­тац­кі му­зей). Про­стая з пер­ша­га по­гля­ду ідэя ака­за­ла­ся ве­ль­мі скла­да­най для вы­ка­нан­ня — пад­рых­тоў­ка ды пра­ца над стуж­кай за­ня­лі амаль ча­ты­ры га­ды. Ад­нак у вы­ні­ку атры­ма­ла­ся лёг­кая па фор­ме ды глы­бо­кая па вы­сно­вах кар­ці­на. «Чыс­тае мас­тац­тва» — не сто­ль­кі фі­льм пра за­нят­кі артам у ня­прос­тыя і су­пя­рэч­лі­выя для мас­тац­тва ча­сы, але і апо­вед пра раз­умен­не твор­чай сва­бо­ды ды ўлас­на сва­бо­ды. Яго ге­роі ў ма­ля­ван­ні аб­страк­тных ге­амет­рыч­ных фі­гур на сце­нах спра­бу­юць знай­сці не­за­леж­насць ад кан­тро­лю гра­мад­ства і дзяр­жа­вы. Вы­сно­ва, якую мож­на зра­біць са стуж­кі, кла­січ­ная — усе лі­мі­ты кан­тро­лю зна­хо­дзяц­ца ўнут­ры асо­бы кож­на­га з нас.

 

На фо­не маш­та­бу зды­мак ды бю­джэ­таў шмат якіх сту­жак з пра­гра­мы Кра­ка­ва-2019 ад­па­вед­ныя па­ра­мет­ры фі­ль­маў «Summa» і «Чыс­тае мас­тац­тва» вы­гля­да­лі сціп­ла. Але, што па­ка­за­ль­на, ра­бо­ты бе­ла­рус­кіх рэ­жы­сё­раў не губ­ля­лі­ся на фо­не кар­цін іх інша­зем­ных ка­лег, у тым лі­ку гас­па­да­роў фес­ты­ва­лю.

 

Ад­кры­ва­ла фэст поль­ская стуж­ка «Ве­цер. Да­ку­мен­та­ль­ны тры­лер». У ад­роз­нен­не ад бо­ль­шас­ці фі­ль­маў, па­ка­за­ных у Кра­ка­ве, у асно­ве якіх ля­жа­лі пры­ват­ныя, ка­мер­ныя гіс­то­рыі, стуж­ка рэ­жы­сё­ра Мі­ха­ла Бя­ляў­ска­га па­спра­ба­ва­ла за­фік­са­ваць та­кую з’я­ву, як ве­цер. І не про­ста ве­цер, а зна­ка­мі­ты «ха­ль­ны» — асаб­лі­ва моц­ны, ура­ган­ны, што не­ка­ль­кі раз на год па­ра­лі­зуе жыц­цё ў Пад­га­ле, гіс­та­рыч­най воб­лас­ці ў па­ўднё­вай Поль­шчы на мя­жы са Сла­ва­кі­яй. Мі­хал Бя­ляў­скі пра­па­нуе яркае, раз­лі­ча­нае на па­каз у кі­на­тэ­атрах з шы­ро­кай аўды­то­ры­яй кі­но. Сю­жэт стуж­кі дра­ма­тур­гіч­на вы­бу­да­ва­ны ва­кол дзвюх фі­гур — жан­чы­ны-лес­ні­ка і па­жы­ло­га вяс­коў­ца з ва­ко­ліц За­ка­па­нэ. «Ве­цер. Да­ку­мен­та­ль­ны тры­лер» па ўсіх пры­кме­тах па­ві­нен ад­но­сіц­ца да жан­ру ві­до­віш­чна­га кі­но. Апош­няе ча­сам не мае асоб­ных ге­ро­яў. Ад­нак аўта­ру яўна не ха­це­ла­ся ад­ыхо­дзіць ад асноў­най за­да­чы да­ку­мен­та­ліс­та — па­ка­зу ча­ла­ве­чай дра­мы. Та­му фі­льм атры­маў­ся не сто­ль­кі пра пры­род­ную сты­хію, ко­ль­кі пра лю­дзей, якія з ёй су­ты­ка­юцца. Фільм Бя­ляў­ска­га мя­жуе з этнаг­ра­фіч­ным на­ры­сам. Лад жыц­ця на Пад­га­ле над­та экза­тыч­ны не то­ль­кі для жы­ха­роў ме­га­по­лі­саў, але ста­іць асоб­на на фо­не астат­няй Поль­шчы, якая ў бо­ль­шас­ці знеш­не амаль ужо не ад­роз­ні­ва­ецца ад іншых еўра­пей­скіх кра­ін.

 

Пэў­ную до­лю экзо­ты­кі ўтрым­лі­вае стуж­ка «Ван­гар». Сер­бская рэ­жы­сёр­ка Ад­ры­яна Стой­ка­віч зня­ла мед­ыта­тыў­ны парт­рэт свай­го бы­ло­га су­айчын­ні­ка, што ўжо шмат год жы­ве ў Аўстра­ліі. Ка­лі­сь­ці пі­сь­мен­нік Срэ­тэн Бо­жыч пад псеў­да­ні­мам B. Wongar су­пра­цоў­ні­чаў у Па­ры­жы з Жа­нам-Пол­ем Сар­трам ды Сі­мо­най дэ Ба­ву­ар, але ад­ной­чы вы­ра­шыў па­чаць но­вае жыц­цё і ка­р’е­ру да­след­чы­ка дзі­кай пры­ро­ды на са­мым да­лё­кім кан­ты­нен­це. Аб’­ектыў да­ку­мен­та­ліс­таў за­спеў яго на са­мо­це, з дву­ма са­ба­ка­мі дзін­га, з імі Ван­гар дзе­ліць сваю ха­ту. Ве­ль­мі па­во­ль­нае ві­до­віш­ча амаль не вы­хо­дзіць за межы не­ка­ль­кіх па­ко­яў і раз­баў­ляецца мнос­твам фо­та­ма­тэ­ры­ялаў з жыц­ця і по­бы­ту аб­ары­ге­наў, што ра­біў ге­рой пад­час сва­іх ван­дро­вак і да­сле­да­ван­няў Аўстра­ліі. Стуж­ку мож­на на­зваць амаль бес­сю­жэт­най, яна кан­ста­туе стан, а не рас­па­вя­дае не­йкую гіс­то­рыю. У гэ­тым сэн­се «Ван­гар» ака­заў­ся бліз­кім карціне «Summa» Андрэя Ку­ці­лы.

 

Парт­рэт га­лоў­на­га ге­роя фі­ль­ма Алі­ны Руд­ніц­кай і Сяр­гея Ві­на­ку­ра­ва, на­адва­рот, пад­адзе­ны на фо­не мнос­тва падзей і на­огул ча­су. Стуж­ка «Фа­це­іч і мо­ра» зня­тая пры ўдзе­ле кі­не­ма­таг­ра­фіс­таў трох кра­ін, Рас­іі, Поль­шчы і Фін­лян­дыі, і рас­па­вя­дае пра жыц­цё не­звы­чай­най ся­мей­най фер­мы на Да­лё­кім Усхо­дзе. Дзея­нне фі­ль­ма раз­гор­тва­ецца на вос­тра­ве Ры­кар­да по­бач з Ула­дзі­вас­то­кам. Мар­скі фер­мер Фа­це­іч хо­ча за­ймац­ца сва­ёй лю­бай спра­вай, га­да­ваць вус­тры­цы ды мі­дыі на дне акі­яна, каб да­ваць ка­рысць род­на­му краю. Ва Ула­дзі­вас­то­ку ўсе клі­чуць яго Падзвіж­ні­кам, які імкнец­ца раз­віць у Пры­мо­р’і зда­бы­чу мо­рап­ра­дук­таў, якая не то­ль­кі на­кор­міць край, але і за­бяс­пе­чыць на­ся­лен­не пра­цоў­ны­мі мес­ца­мі. Ка­лі Фа­це­іч ве­дае, як упра­віц­ца з пры­род­най сты­хі­яй, то са сты­хі­яй ча­ла­ве­чай ідзе зма­ган­не не на жыц­цё, а на смерць. Бо інша­му, бра­ка­нь­еру, ляг­чэй ад­абраць ура­джай, чым га­да­ваць яго са­мо­му. Гэ­та фі­льм пра крэ­пасць ча­ла­ве­ча­га ду­ху, пра ма­ру, што ро­біц­ца пу­ця­вод­най зор­кай, і пра мясц­овы іра­цы­яна­ль­ны ха­рак­тар ра­біць усё на­су­пе­рак цвя­ро­за­му роз­уму. Вя­до­мыя рас­ійскія да­ку­мен­та­ліс­ты бу­ду­юць сваё кі­но ў рэ­пар­таж­ным сты­лі, пад­крэс­лі­ва­юць ка­міч­ныя ры­сы ў асо­бе га­лоў­на­га ге­роя і на­ва­ко­ль­ных. Вя­до­мая сва­ім ра­ды­ка­ль­ным ві­зу­аль­ным сты­лем Алі­на Руд­ніц­кая гэ­тым раз­ам пра­па­нуе ку­ды бо­льш про­стае з ві­зу­аль­на­га бо­ку ві­до­віш­ча. Стуж­ку «Фа­це­іч і мо­ра» ад тэ­ле­ві­зій­най сты­ліс­ты­кі ад­роз­ні­вае ад­сут­насць да­дат­ко­вых тлу­ма­чэн­няў сю­жэ­та ў вы­гля­дзе за­кад­ра­ва­га тэк­сту. Фі­льм па­збаў­ле­ны пуб­лі­цыс­тыч­на­га па­фа­су і гля­дзіц­ца жы­ва ды за­хап­ля­ль­на, як ігра­вая кар­ці­на.

 

«За­ла­то­га лай­ко­ні­ка» за леп­шы фі­льм на­цы­я­наль­­на­га кон­кур­су атры­ма­лі ства­ра­ль­ні­кі фі­ль­ма «Мой край та­кі пры­го­жы» на ча­ле з Гжэ­га­жам Па­пжыц­кім. Гэ­тая ман­таж­ная, на па­ўга­дзі­ны, стуж­ка дэ­ман­струе най­бо­льш дра­ма­тыч­ныя мо­ман­ты ву­ліч­ных акцый, на якіх сы­хо­дзі­лі­ся пры­хі­ль­ні­кі су­пра­ць­лег­лых па­лі­тыч­ных пе­ра­ка­нан­няў у Поль­шчы апош­ня­га ча­су. «Mój kraj taki piękny» — вя­до­мае ў на­шых за­ход­ніх су­се­дзяў сло­ва­спа­лу­чэн­не, так зва­ны мем, і фі­льм з гэ­тай на­звай збо­ль­ша­га зра­зу­ме­лы ме­на­ві­та па­ля­кам. Як і дэ­та­лі па­ка­за­ных па­лі­тыч­ных спрэ­чак. Аўта­рам доб­ра ўда­ло­ся пе­рад­аць па­чуц­цё падзе­ле­нас­ці гра­мад­ства на два роз­ныя ла­ге­ры з ра­ды­ка­ль­ны­мі по­гля­да­мі. Фі­льм Гжэ­га­жа Па­пжыц­ка­га стаў ад­ным з ня­мно­гіх на Кра­каў­скім фэс­це, які мож­на ха­рак­та­ры­за­ваць як хра­ні­ка­ль­на-да­ку­мен­та­ль­ны і дзе пры­сут­ні­чае ка­лек­тыў­ны ге­рой. Пра­ца­ваць з ка­лек­тыў­ным ге­ро­ем па­спра­ба­ва­ла так­са­ма ўкра­інская рэ­жы­сёр­ка Надзя Па­рфян. Яе кар­ці­на «Спі­вае хор Іва­но-Фран­ків­сктеп­ло­ко­­муне­нер­го» — да­сціп­ная да­ку­мен­та­ль­ная ка­ме­дыя пра буд­ні са­ма­туж­на­га мас­тац­тва і ад­на­ча­со­ва ня­гег­лы по­быт ды но­ра­вы по­стса­вец­кай пра­він­цыі. Фі­льм, ад­нак, зня­ты з вя­лі­кай па­ва­гай і лю­боў­ю да ге­ро­яў, якіх іншы рэ­жы­сёр мог бы вы­ста­віць у ку­ды менш пры­ваб­ным вы­гля­дзе, аб­ві­на­ва­ціў­шы ў ад­ста­лас­ці і не­адпа­вед­нас­ці ча­су.

 

А вось аўстрый­скі рэ­жы­сёр Ні­ка­ла­ус Ге­ірха­ль­тэр пад­ышоў да сва­ёй гра­ні­цы з ку­ды бо­ль­шай іро­ні­яй і аб­са­лют­на кан­крэт­най мэ­тай. Яго «Мя­жа», як і вы­шэй­зга­да­ная стуж­ка Гжэ­га­жа Па­пжыц­ка­га, ад­но­сіц­ца да так зва­на­га акту­аль­на­га кі­но, ство­ра­на­га па га­ра­чых сля­дах не­йкай падзеі або пра­бле­мы. Аўстрый­скі фі­льм па­каз­вае не­вя­ліч­кі га­ра­док у Аль­пах, на­па­ло­ву падзе­ле­ны па­між Аўстры­яй і Іта­лі­яй. Вяс­ко­выя ты­ро­ль­цы ве­ль­мі на­па­ло­ха­ны маг­чы­мым на­шэс­цем бе­жан­цаў з паў­днё­вых кра­ін праз іх пе­ра­вал, та­му не су­праць па­бу­до­вы ад­мыс­ло­ва­га пло­та па­між дзяр­жа­ва­мі і пе­ра­крыц­ця мя­жы, якая да­ўно ўжо існуе ад­но на па­пе­ры. «Мя­жа» — ад­на­ча­со­ва і са­ты­рыч­ны апо­вед пра пра­він­цый­ную рэ­акцыю на сус­вет­ную пра­бле­му, і вы­дат­нае антра­па­ла­гіч­нае да­сле­да­ван­не жы­ха­роў су­час­най Еўро­пы. Бо праз па­ка­за­ны ў фі­ль­ме гор­ны пе­ра­вал ру­ха­юцца не то­ль­кі мясц­овыя, але, зда­ецца, прад­стаў­ні­кі пра­ктыч­на ўсіх сла­ёў гра­мад­ства — ад вен­скіх мі­ніс­траў да ўкра­інскіх кі­роў­цаў-да­ль­на­бой­шчы­каў.

 

Ад­ра­зу не­ка­ль­кі сту­жак прад­ста­ві­лі на фес­ты­ва­лі ізра­ільс­кія да­ку­мен­та­ліс­ты — кі­не­ма­тог­раф гэ­тай не­вя­лі­кай кра­іны ве­ль­мі моц­ны і то­ль­кі пра­грэ­суе. Па­цвер­джан­нем гэ­та­га ста­ла пе­ра­мо­га стуж­кі «Ад­ва­кат­ка» ў асноў­ным між­на­род­ным кон­кур­се Кра­каў­ска­га фэс­ту. Прыз «За­ла­ты рог» атры­ма­лі рэ­жы­сё­ры Рэ­йчэл Лі Джонс і Фі­ліп Бе­ла­шэ, якія змаг­лі ства­рыць не про­ста ве­ль­мі яркі парт­рэт ад­ной з са­мых вя­до­мых по­ста­цяў су­час­на­га Ізра­іля, але і зра­біць ві­до­віш­чны і доб­ра зра­зу­ме­лы ў іншых кра­інах све­ту фі­льм.

 

Га­лоў­ная ге­ра­іня Леа Ца­мель аб­ара­няе ў су­дзе аб­ві­на­ва­ча­ных, за якіх іншыя ізра­ільс­кія юрыс­ты про­ста не бя­руц­ца. Гэ­тая пра­ва­аба­рон­ца ста­ла вя­до­май у све­це ў якас­ці ад­ва­кат­кі для ара­баў — гра­ма­дзян Ізра­іля, у тым лі­ку аб­ві­на­ва­ча­ных у тэ­ра­рыз­ме. Са­юзні­ца для не­ка­то­рых, яна ад­ра­зу ж пе­ра­тва­ры­ла­ся ў смя­рот­на­га во­ра­га для іншых. Раз­на­стай­ныя архіў­ныя ма­тэ­ры­ялы і су­час­ныя кад­ры па­каз­ва­юць за­хап­ля­ль­ны парт­рэт гэ­тай жан­чы­ны. У сва­іх аса­біс­тых пры­знан­нях муж і дзе­ці ад­ва­кат­кі па­каз­ва­юць, што зна­чыць жыць з ча­ла­ве­кам, які га­то­вы ісці на най­бо­ль­шую ры­зы­ку ў імя спра­вяд­лі­вас­ці.

 

Трэ­ба адзна­чыць, што аўта­ры фі­ль­ма ні на се­кун­ду не сум­ня­юцца ў пра­ва­це сва­ёй ге­ра­іні. Фі­льм па­бу­да­ва­ны як парт­рэт ба­ра­ць­біт­кі за пра­вы ча­ла­ве­ка, асо­бы не­па­хіс­ных пе­ра­ка­нан­няў, якія не змя­ні­лі­ся з па­чат­ку шас­ці­дзя­ся­тых га­доў мі­ну­ла­га ста­год­дзя. Стуж­ка кру­ціц­ца ва­кол ад­ной з су­до­вых спраў, што вя­дзе Леа Ца­мель. Гля­дач зна­ёміц­ца з яе сты­лем ды ме­та­да­мі пра­цы, яе офі­сам і асіс­тэн­та­мі, ся­м’ёй. Ізра­ільс­кія да­ку­мен­та­ліс­ты не імкнуц­ца сха­вац­ца за аб’ектыў і не пры­му­ша­юць ге­ра­іню ра­біць вы­гляд, быц­цам яго не існуе. На­адва­рот, актыў­на кан­так­ту­юць, яна так­са­ма ўсту­пае ў ды­ялог, што ро­біць фі­льм жы­вым і ве­ль­мі не­пас­рэд­ным. Ства­ра­ль­ні­кі стуж­кі ві­да­воч­на пад­па­да­юць пад уплыў сва­ёй ге­ра­іні і спра­вы, якую яна вя­дзе. Рэ­йчэл Лі Джонс і Фі­ліп Бе­ла­шэ не пры­трым­лі­ва­юцца звы­чай­на­га для да­ку­мен­та­ліс­таў не­йтра­лі­тэ­ту, на­ват не спра­бу­юць прад­ста­віць пункт гле­джан­ня і аргу­мен­ты апа­нен­таў сва­ёй ге­ра­іні. Поль­ская пуб­лі­ка на фес­ты­ва­ль­-

ным па­ка­зе гэ­так жа апан­та­на ві­та­ла са­му Леа Ца­мель, што за­ві­та­ла ў фес­ты­ва­ль­ны Кра­каў. За не­ка­ль­кі дзён да пе­ра­мо­гі ў Кра­ка­ве «Ад­ва­кат­ка» бы­ла пры­зна­ная леп­шай кар­ці­най на прэс­тыж­ным ізра­ільс­кім фэс­це да­ку­мен­та­ль­на­га кі­но «DocАviv».

 

Кра­каў­ская ўзна­га­ро­да спа­лу­чы­ла­ся яшчэ і з вы­лу­чэн­нем на прыз Еўра­пей­скай кі­на­ака­дэ­міі за леп­шую да­ку­мен­та­ль­ную стуж­ку го­да. Не дзіў­на, ка­лі фі­льм яго атры­мае: на­ват ка­лі не ўліч­ваць агу­ль­ную мо­ду і за­пат­ра­ба­ван­не інтэ­лек­ту­аль­най час­ткі аўды­то­рыі кі­на­тэ­атраў на ле­віз­ну, «Ад­ва­кат­ка» — ад­на з са­мых ці­ка­вых сту­жак за апош­ні час.

 

Пры­зоў не­сум­нен­на вар­тая і іншая ізра­ільс­кая кар­ці­на. «Сяс­тра Му­са­лі­ні» — апо­вед ве­ль­мі ка­мер­ны, ся­мей­ны, хоць так­са­ма не­пас­рэд­на звя­за­ны з гіс­то­ры­яй і сён­няш­ні­мі пра­бле­ма­мі Бліз­ка­га Усхо­ду. Яе га­лоў­ная ге­ра­іня жы­ве ў ад­ным з араб­скіх квар­та­лаў Ізра­іля. Уда­ва ад­на­го з кі­раў­ні­коў ка­му­ніс­тыч­най парт­ыі Па­лес­ты­ны (пра што гля­дач да­вед­ва­ецца блі­жэй да за­кан­чэн­ня фі­ль­ма), жан­чы­на ста­ла­га ве­ку, але не па­тра­буе спа­кою. Фі­льм на пра­ця­гу ва­сь­мі гадоў зды­ма­ла яе ўнуч­ка, якой, як бліз­ка­му ча­ла­ве­ку, зра­зу­ме­ла, уда­ло­ся пад­ысці да ге­ра­іні на мі­ні­ма­ль­ную ад­лег­ласць. Не­шмат­лі­кія пер­са­на­жы кар­ці­ны, са­ма па­жы­лая жан­чы­на, яе сын, па­ка­ёўка, пра­ктыч­на не звяр­та­юць ува­гі на аб’ектыў ка­ме­ры: «Сяс­тра Му­са­лі­ні» — ад­на з тых сту­жак, якой уда­ецца па­ка­заць дра­му ча­ла­ве­чай ста­рас­ці, па­сту­по­ва­га сы­хо­ду з жыц­ця, ве­ль­мі так­тоў­на, без за­ліш­ня­га над­ры­ву, з пэў­най фі­ла­соф­скай іро­ні­яй.

 

Яшчэ ад­на дра­ма ча­ла­ве­ча­га жыц­ця па­каз­ва­ла­ся на фес­ты­ва­лі ў меж­ах па­за­кон­кур­снай пра­гра­мы, ад­нак вы­зва­ла ці не са­мую вя­лі­кую ці­ка­васць аўды­то­рыі. «Кра­іна мё­ду» ма­ке­дон­скіх рэ­жы­сё­раў Лю­ба­мі­ра Сце­фа­на­ва і Та­ма­ры Ка­тэў­скай у гэ­тым сту­дзе­ні атры­ма­ла прыз за леп­шую інша­зем­ную да­ку­мен­та­ль­ную стуж­ку на най­прэс­тыж­ней­шым фес­ты­ва­лі «Сан­данс» у Злу­ча­ных Шта­тах. Ві­даць, ад­бор­шчы­кі Кра­каў­ска­га фэс­ту вы­ра­шы­лі не ста­віць кар­ці­ну ў кон­кур­снае спа­бор­ніц­тва, каб не ства­рыць яўна­га фа­ва­ры­та. Сап­раў­ды, ма­ке­дон­скі фі­льм быў не пад­обны да астат­ніх — гіс­то­рыя жыц­ця і смер­ці, па­ка­за­ная ў ім, амаль не мае ана­ла­гаў у сус­вет­най да­ку­мен­та­ліс­ты­цы.

 

Га­вор­ка ў стуж­цы ідзе пра не­шмат­лі­кіх прад­стаў­ні­коў ту­рэц­ка­га этна­су, якія ў гра­ніч­на скла­да­ных ма­тэ­ры­яль­ных умо­вах жы­вуць не­дзе ў ма­ке­дон­скіх га­рах. Га­лоў­ная ге­ра­іня і яе ня­мог­лая ма­ці жы­вуць лі­та­ра­ль­на ў пя­чо­ры і за­раб­ля­юць са­бе на хлеб надзён­ны, прад­аю­чы мёд дзі­кіх пчо­лаў. Аўта­ры ві­да­воч­на пра­вя­лі са сва­ёй ге­ра­іняй ба­га­та ча­су, за­фік­са­ваў­шы яе ў роз­ных эма­цый­ных ста­нах і жыц­цё­вых аб­ста­ві­нах. Ві­зу­аль­на кар­ці­на ўраж­вае, як ураж­вае кан­траст не­ве­ра­год­най па пры­га­жос­ці пры­ро­ды дзі­ка­га ку­точ­ка Па­ўднё­вай Еўро­пы і па­кут лю­дзей, што ў гэ­тай пры­га­жос­ці існу­юць. «Кра­іна мё­ду» прад­стаў­ляе ад­ну з най­вя­лік­шых драм ча­ла­ве­ча­га жыц­ця, якую ўда­ло­ся па­ка­заць у кі­но.

 

Аўтар: Антон СІДАРЭНКА
Рэдактар аддзела кіно