Ла­бі­рын­ты «Ба­лет­на­га ле­та»

№ 7 (436) 01.07.2019 - 31.07.2019 г

НА­ПРЫ­КАН­ЦЫ ЧЭР­ВЕ­НЯ Ў ВЯ­ЛІ­КІМ ТЭ­АТРЫ ОПЕ­РЫ І БА­ЛЕ­ТА БЕ­ЛА­РУ­СІ Ў ШОС­ТЫ РАЗ ПРА­ЙШОЎ МІЖ­НА­РОД­НЫ ФЕС­ТЫ­ВАЛЬ «БА­ЛЕТ­НАЕ ЛЕ­ТА». У ПА­РА­ЎНАН­НІ З МІ­НУ­ЛЫМ ГО­ДАМ ПРА­ГРА­МА СЁ­ЛЕТ­НЯ­ГА ФЭС­ТУ ВЫ­ДА­ЛА­СЯ БО­ЛЬШ РАЗ­МА­ІТАЙ І ЎКЛЮ­ЧА­ЛА НЕ ТО­ЛЬ­КІ БЕ­ЛА­РУС­КІЯ ПА­СТА­НОЎ­КІ, АЛЕ І ГАС­ЦЯ­ВЫЯ СПЕК­ТАК­ЛІ.

Пра­гра­ма 7-дзён­на­га свя­та з’ядна­ла не­калькі пра­ектаў: ня­даў­нія ха­рэ­агра­фіч­ныя па­ста­ноў­кі тэ­атра («Анас­та­сія» і «Ра­мэа і Джу­ль­ета»), кла­січ­ныя тво­ры («Ле­бя­дзі­нае воз­ера», дзе га­лоў­ныя парт­ыі вы­ка­на­лі са­ліс­ты Мас­коў­ска­га му­зыч­на­га тэ­атра імя К. Ста­ніс­лаў­ска­га і У. Не­мі­ро­ві­ча-Да­нчан­кі Эры­ка Мі­кір­ці­ча­ва і Дзя­ніс Дзміт­ры­еў), гас­ця­выя вы­сту­пы (ве­чар ад­на­акто­вых ба­ле­таў «Dance. Dance. Dance» ад прэм’ераў Ма­ры­інска­га тэ­атра і спек­так­лі «Кі­еў ма­дэрн-ба­ле­та» пад кі­раў­ніц­твам Ра­ду Па­клі­та­ру), на­рэш­це, фі­на­ль­нае га­ла.

 

Ад­крыў­ся фес­ты­валь шма­та­бя­ца­ль­най імпрэ­зай «Dance. Dance. Dance», якую мож­на лі­чыць сап­раў­дным бе­не­фі­сам сла­ву­тых пі­цер­скіх тан­цоў­шчы­каў Да­ні­лы Кар­сун­ца­ва, Яўге­на Іван­чан­кі і Іга­ра Кол­ба (у свой час вы­ха­ва­нец бе­ла­рус­ка­га ха­рэ­агра­фіч­на­га ка­ле­джа, ён жа іні­цы­ятар і мас­тац­кі кі­раў­нік пра­екта). За пля­чы­ма кож­на­га — па­ўна­вар­тас­ны артыс­тыч­ны тэр­мін і ка­ла­са­ль­ны твор­чы ба­гаж як у кла­січ­ным, так і ў су­час­ным ба­ле­це. Гэ­та ўжо дру­гі су­мес­ны ве­чар зга­да­ных вы­ка­наў­цаў: пер­шым стаў пра­ект «Ры­ца­ры тан­ца», што ад­быў­ся на сцэ­не Ма­ры­інкі ў 2015 го­дзе. Ад артыс­таў з та­кім ба­га­тым дос­ве­дам ча­ка­ла­ся ка­лі не ад­крыц­ця, то як мі­ні­мум ча­го­сь­ці не­ша­ра­го­ва­га. Ад­нак уба­ча­нае па­кі­ну­ла не­адназ­нач­ныя ўра­жан­ні. Ка­лі ацэ­нь­ваць «Dance. Dance. Dance» як ка­мер­цый­ны пра­ект, то тут усё без­да­кор­на: мі­ні­ма­ліс­тыч­ная і ма­бі­ль­ная сцэ­наг­ра­фія, у якас­ці му­зыч­най асно­вы па­ста­но­вак — бяс­прой­грыш­ная кла­сі­ка (Бах, Чай­коў­скі, Ха­ча­ту­ран), раз­баў­ле­ная эстрад­ны­мі рыт­ма­мі, ла­ка­ніч­ная і спры­яль­ная для гля­дац­ка­га ўспры­ман­ня фор­ма ад­на­акто­ва­га ба­ле­та і, ка­неш­не, са­мі ге­роі — вя­до­мыя шы­ро­кай пуб­лі­цы пра­фе­сі­яна­лы. Та­кі пра­ект бу­дзе па­спя­хо­ва пра­кат­вац­ца, збі­раць па­ўнют­кія за­лы. Што да мас­тац­ка­га склад­ні­ка прад­эман­стра­ва­ных спек­так­ляў, то ён ака­заў­ся знач­на сла­бей­шым за ка­мер­цый­ны.

 

«Пе­ра­рва­ны па­лёт» (аўтар ідэі і ліб­рэ­та Да­ні­ла Кар­сун­цаў, ха­рэ­агра­фія экс-прэм’ера «Кі­еў ма­дэрн-ба­ле­та» Аляк­сея Бу­сь­ко) вы­лу­чаў­ся доб­ра прад­ума­най рэ­жы­су­рай, ад­нак здзіў­ляў анах­ра­ніз­мам тан­ца­ва­ль­ных пры­ёмаў, якія за­храс­лі дзе­сь­ці між пла­кат­най жэс­ты­ку­ля­цы­яй са­вец­кай ха­рэ­адра­мы і ця­лес­най экс­прэ­сі­яй Ба­ры­са Эйфма­на. Пра тое, што спек­такль пры­све­ча­ны тра­гіч­на­му лё­су Юрыя Са­лаў­ёва (са­ліст Кі­раў­ска­га тэ­атра, адзін з бліс­ку­чых вы­ха­ван­цаў ле­ген­дар­на­га Аляк­сан­дра Пуш­кі­на раз­ам з Ру­до­ль­фам Ну­рэ­евым, Мі­ха­ілам Ба­рыш­ні­ка­вым, Аско­ль­дам Ма­ка­ра­вым і інш.), мож­на бы­ло зда­га­дац­ца то­ль­кі дзя­ку­ючы ві­дэа- і фо­та­пра­екцыі, але не ўлас­на тан­ца­ва­ль­на­му дзея­нню. «Ліфт» — іра­ніч­ны ду­эт на тэ­му ўза­ема­адно­сін па­лоў у па­ста­ноў­цы Эмі­ля Фас­кі — ака­заў­ся надзі­ва не му­зыч­ным, ба­на­ль­ным па лек­сі­цы, якую не ра­та­ва­ла на­ват за­яўле­ная ў анон­се асі­мі­ля­цыя ма­ла­дым ха­рэ­огра­фам сты­ляў Мат­са Эка, Іржы Кі­лі­яна і Джо­на Най­ма­ера. Най­менш тры­ві­яль­ным вы­гля­да­ла со­ла «No name» у вы­ка­нан­ні Іга­ра Кол­ба (ха­рэ­агра­фія Аляк­сан­дра Чэ­лі­дзэ). Ха­рыз­ма­тыч­ны, экс­прэ­сіў­ны, не­ве­ра­год­на арга­ніч­ны артыст, зда­ва­ла­ся, за лі­ча­ныя сцэ­ніч­ныя імгнен­ні пра­жы­ваў не­ка­ль­кі жыц­цяў. Яго на­ту­ра­ль­ны, ня­зму­ша­ны та­нец ства­раў ура­жан­не па­ўім­пра­ві­за­цыі, а не стро­га за­ву­ча­най па­сля­доў­нас­ці ру­хаў. Тым не менш апі­са­нае ў ана­та­цыі «вы­па­ку­та­ва­нае плас­тыч­нае раз­ва­жан­не на тэ­му ўва­гі да да­лі­кат­на­га ўнут­ра­на­га све­ту твор­чай на­ту­ры і пра яе час­та хва­ра­ві­тыя ад­но­сі­ны, су­вя­зі з рэ­ча­існас­цю, пра мес­ца ча­ла­ве­ка ў су­час­ным све­це...» пе­ра­важ­на ме­ла­ся на ўва­зе, чым атрым­лі­ва­ла сцэ­ніч­нае ўва­саб­лен­не. У вы­ні­ку ра­бо­та ўспры­ма­ла­ся як эцюд, на­кід, а не як кан­цэп­ту­аль­на за­вер­ша­ны твор.

 

Сап­раў­дным хэд­лай­не­рам фо­ру­му стаў Ра­ду Па­клі­та­ру і яго­ны «Кі­еў ма­дэрн-ба­лет». Бе­ла­русь па пра­ве мо­жа лі­чыць Па­клі­та­ру сва­ім ха­рэ­огра­фам: тут сфар­ма­ваў­ся яго дос­вед як артыс­та ба­ле­та (у 1991—2001 гг. Ра­ду з’яўляў­ся са­ліс­там на­ша­га Вя­лі­ка­га тэ­атра), тут пад­час на­ву­чан­ня ў Ака­дэ­міі му­зы­кі па кла­се на­род­на­га артыс­та Бе­ла­ру­сі і СССР, пра­фе­са­ра Ва­лян­ці­на Елі­зар’ева склаў­ся яго­ны ад­мет­ны ба­лет­май­стар­скі стыль. Па­сля ад’езду з кра­іны Ра­ду не па­ры­вае твор­чых су­вя­зяў з Бе­ла­рус­сю. Яго па­ста­ноў­кі мож­на рэ­гу­ляр­на ба­чыць на Між­на­род­ным фес­ты­ва­лі су­час­най ха­рэ­агра­фіі ў Ві­цеб­ску, дзе май­стар што­год пра­цуе ў жу­ры. Ад­нак так раз­на­пла­на­ва твор­часць Па­клі­та­ру не бы­ла ў нас прад­стаў­ле­на яшчэ ні­ко­лі. По­ўна­мет­раж­ная «Спя­чая пры­га­жу­ня» і ад­на­акто­выя ба­ле­ты «Уверх па ра­цэ» па ма­ты­вах апо­ве­ду «За­гад­ка­вая гіс­то­рыя Бен­джа­мі­на Ба­та­на» Фрэн­сі­са Ско­та Фіц­джэ­ра­ль­да, «Доў­гі ка­ляд­ны аб­ед» па­вод­ле ад­на­ймен­най п’есы Тор­нта­на Уай­лдэ­ра вы­раз­на акрэс­лі­лі два век­та­ры ба­лет­май­стар­скай дзей­нас­ці Па­клі­та­ру: пер­шая звя­за­ная з пе­ра­асэн­са­ван­нем ба­лет­най кла­сі­кі, дру­гая — са ства­рэн­нем цал­кам аўтар­скіх, ары­гі­на­ль­ных спек­так­ляў.

 

«Спя­чая пры­га­жу­ня» — не пер­шы зва­рот Ра­ду да рэ­інтэр­прэ­та­цыі ба­ле­таў кла­січ­най спад­чы­ны. Ра­ней ім бы­лі ўва­соб­ле­ныя «Шчаў­ку­нок» (2007), «Ле­бя­дзі­нае воз­ера» (2013) і «Жы­зэль» (2016). Як і ў зга­да­ных па­ста­ноў­ках, у «Пры­га­жу­ні» Па­клі­та­ру до­сыць во­ль­на аб­ыхо­дзіц­ца з хрэс­та­ма­тый­ным сю­жэ­там, ства­ра­ючы на яго асно­ве акту­аль­на-су­час­ную, на­поў­не­ную па­ра­дак­са­ль­ны­мі сэн­са­мі каз­ку для да­рос­лых. Ха­рэ­ограф вы­ка­рыс­тоў­вае не ад­апта­ва­ную для дзі­ця­ча­га ўспры­ман­ня каз­ку Шар­ля Пе­ро аль­бо бра­тоў Грым, а бо­льш арха­ічную вер­сію мі­лан­ца Джам­ба­ціс­та Ба­зі­ле. Аўро­ру ў ба­ле­це ахоў­ва­юць не цу­доў­ныя феі, а мі­фіч­ныя істо­ты, сво­еа­саб­лі­выя па­чва­ры, на­ро­джа­ныя сном роз­уму, — акто­пу­сы, каз­ла­ту­ры, кра­ба­ра­кі, ры­ба­сі­рэ­ны, фе­нік­сы (артыс­ты кар­дэ­ба­ле­ту ў фан­та­зій­ных кас­цю­мах і мас­ках, ство­ра­ных мас­та­ком Дзміт­ры­ем Ку­ра­там).

 

Хоць ха­рэ­ограф і ка­жа, што яго спек­такль, «як і кла­січ­ны па­пя­рэд­нік, спя­вае гімн сап­раў­дна­му, усё­пе­ра­мож­на­му ка­хан­ню», для мя­не ён най­перш пра здра­ду, аб­ра­жа­нае жа­но­чае са­ма­люб­ства і пра­гу по­мсты. Фея Ка­ра­бос тут не па­чвар­ная ча­раў­ні­ца, а рас­ка­ва­ная, сэк­су­аль­ная дзяў­чы­на — ідэ­аль­ная па­лю­боў­ні­ца, але не жон­ка. Яна пра­клі­нае ка­ра­ля Фла­рэс­та­на і яго на­шчад­каў, па­ко­ль­кі ён кі­нуў яе і ад­даў пе­ра­ва­гу іншай. На­огул у ба­ле­це ад­сут­ні­чае тра­ды­цый­ны падзел на цал­кам ста­ноў­чых і дрэн­ных пер­са­на­жаў. Так, Дэ­зі­рэ па­ўстае да­лё­ка не вы­са­ка­род­ным пры­нцам — ён не то­ль­кі ца­луе спя­чую пры­нцэ­су, але і... ка­рыс­та­ецца яе не­пры­том­ным ста­нам.

 

Сцэ­наг­ра­фія спек­так­ля, ство­ра­ная Ма­ры­янай Ха­лен­штайн (Швей­ца­рыя), мі­ні­ма­ліс­тыч­ная, але воб­раз­ная і кра­са­моў­ная. Зла­вес­ным лей­тсім­ва­лам па­ста­ноў­кі ста­но­віц­ца чыр­во­ная ру­жа: на­па­чат­ку пры­двор­ныя вы­сці­ла­юць гэ­ты­мі квет­ка­мі шлях ка­ра­ля і ка­ра­ле­вы пад­час вян­чан­ня; па­ра­ніў­шы па­лец шы­пам ру­жы, а не ве­ра­ця­ном, па­гру­жа­ецца ў 800-га­до­вы сон Аўро­ра; пер­ша­па­чат­ко­вая мі­зан­сцэ­на з ру­жа­мі ўзні­кае ў сцэ­не шлю­бу Дэ­зі­рэ і Аўро­ры (пад­обная цык­ліч­насць сю­жэ­та ха­рак­тэр­ная для «Спя­чай пры­га­жу­ні» Мат­са Эка). Раз­ам з тым, ня­гле­дзя­чы на шэ­раг ці­ка­вых воб­раз­ных, плас­тыч­ных зна­хо­дак, ба­лет пра­йграе ў са­мым га­лоў­ным — у су­адно­сі­нах му­зы­кі і ха­рэ­агра­фіі. Злу­чыць ба­га­ты сім­фа­ніч­ны ма­тэ­ры­ял з тым, што ад­бы­ва­ецца на сцэ­не, на мой по­гляд, па­ста­ноў­шчы­ку не ўда­ло­ся. Уз­ае­ма­дзе­янне му­зы­кі і ха­рэ­агра­фіі но­сіць схе­ма­тыч­ны, пры­бліз­ны ха­рак­тар, пе­ра­гук­ва­ючы­ся пе­ра­важ­на на ўзроў­ні фра­зі­роў­кі і агу­ль­ных эма­цый­ных су­па­дзен­няў. Тан­ца­ва­ль­на­му дзея­нню ві­да­воч­на не ха­пае вы­бу­да­ва­най сіс­тэ­мы лей­ттэм, су­па­стаў­лен­няў і кан­трас­таў, якія апры­ёры прад­угле­джвае му­зы­ка не­за­леж­на ад та­го, што пе­рад на­мі — чар­го­вая кла­січ­ная рэ­дак­цыя аль­бо аўтар­ская, су­час­ная вер­сія.

 

Сво­еа­саб­лі­вым ме­та­фа­рыч­ным ге­ро­ем усіх трох спек­так­ляў «Кі­еў ма­дэрн-ба­ле­та» па­ўста­ваў Час і звя­за­ныя з ім ма­ты­вы хут­кап­лын­нас­ці быц­ця, не­су­пын­на­га ко­лаз­ва­ро­ту жыц­ця і смер­ці. У «Доў­гім ка­ляд­ным аб­едзе» дзея­нне ба­лан­суе па­між тра­ге­ды­яй і клаў­на­дай. На сцэ­не — бяс­кон­цае свя­точ­нае за­стол­ле, пад­час яко­га пра­хо­дзяць 90 га­доў жыц­ця ся­мей­ства Ба­ярдаў. У цык­ліч­най зме­не роз­ных падзей ге­роі, іх дзе­ці, уну­кі і пра­ўну­кі на­ра­джа­юцца, улюб­ля­юцца, ста­рэ­юць, спі­ва­юцца, вар’яце­юць, па­мі­ра­юць... Ха­рэ­ограф ства­рае не інды­ві­ду­алі­за­ва­ныя ха­рак­та­ры, а архе­ты­піч­ныя мас­кі па­ўся­дзён­на­га жыц­ця — ня­вер­ны муж, ша­ла­пут­ны сын, кла­пат­лі­вая ма­ту­ля, спа­кус­лі­вая па­лю­боў­ні­ца і інш. Ка­ляд­ны стол, за якім ад­бы­ва­ецца дзея­нне, ста­но­віц­ца тут гра­тэс­кнай ме­та­фа­рай ча­ла­ве­ча­га існа­ван­ня, ма­тэ­ры­яль­на-бу­дзён­ных па­мкнен­няў ге­ро­яў, а іх жыц­цё — без­упын­най мі­тус­нёй, бес­сэн­соў­ным мар­на­ван­нем ча­су.

 

У га­ла, акра­мя на­шых артыс­таў, на сцэ­ну вы­йшлі вя­до­мыя са­ліс­ты з Рас­іі, Укра­іны, Эсто­ніі, Вя­лі­каб­ры­та­ніі, Бра­зі­ліі, Ка­на­ды. Па­вод­ле фес­ты­ва­ль­най тра­ды­цыі, у імпрэ­зе пры­ня­лі ўдзел прад­стаў­ні­кі айчын­най ба­лет­най шко­лы, якія сён­ня актыў­на вы­сту­па­юць на сус­вет­ных сцэ­нах. Гэ­та пры­ма-ба­ле­ры­на На­цы­яна­ль­най опе­ры «Эсто­нія» Але­на Шка­ту­ла, вя­ду­чы са­ліст Санкт-Пе­цяр­бур­гска­га тэ­атра ба­ле­та імя Ле­ані­да Якаб­со­на Дзя­ніс Клі­мук, пры­ма-ба­ле­ры­на Бер­лін­ска­га дзяр­жаў­на­га ба­ле­та Ксе­нія Аўся­нік. На жаль, не змог паў­­дзель­­ні­чаць у кан­цэр­це Іван Ва­сі­ль­еў — яшчэ адзін бліс­ку­чы вы­ха­ва­нец на­ша­га ха­рэ­агра­фіч­на­га ка­ле­джа, які з 2011 го­да з’яўля­ецца прэм’ерам пе­цяр­бур­гска­га Мі­хай­лаў­ска­га тэ­атра і за­про­ша­ным артыс­там мно­гіх тан­ца­ва­льных труп све­ту.

 

Бяс­спрэч­ным плю­сам «Ба­лет­на­га ле­та» я на­зва­ла б удзел у га­ла не то­ль­кі айчын­ных вы­ка­наў­цаў, але і ха­рэ­огра­фаў. Пуб­лі­ка змаг­ла ўба­чыць сцэ­ны са спек­так­ляў, якія ўжо ста­лі на­шай на­цы­яна­ль­най кла­сі­кай («Ад­ажыа» з ба­ле­та «Спар­так» Ва­лян­ці­на Елі­зар’ева), а так­са­ма ра­бо­ты но­вай ге­не­ра­цыі рэ­жы­сё­раў. Ся­род апош­ніх вя­лі­кую ці­ка­васць вы­клі­ка­ла мі­ні­яцю­ра «Ла­бі­рын­ты ду­шы» ў па­ста­ноў­цы Юліі Мар­коў­скай, сту­дэн­ткі Ака­дэ­міі му­зы­кі ў кла­се Ва­лян­ці­на Елі­зар’ева. Тан­ца­ва­ль­нае со­ла ў вы­ка­нан­ні Пер­ва­ны Мы­ра­да­вай вы­лу­ча­ла­ся да­клад­най дра­ма­тур­гі­яй, экс­прэ­сіў­нас­цю і му­зы­ка­ль­нас­цю раз­горт­ван­ня плас­тыч­на­га ма­люн­ка, тон­кім псі­ха­ла­гіз­мам у аб­ма­лёў­цы ўнут­ра­на­га све­ту жан­чы­ны, яе ня­вы­ка­за­ных па­чуц­цяў і па­та­емных жа­дан­няў. Ла­бі­рынт тут па­ўста­ваў ме­та­фа­рай са­ма­паз­нан­ня, пад­арож­жа ў пра­сто­ру ўлас­ных пе­ра­жы­ван­няў і ўспа­мі­наў.

 

Кож­ны год у фес­ты­ва­ль­най пра­гра­ме з’яўля­юцца но­ва­ўвя­дзен­ні. Ка­лі ду­маць пра да­лей­шыя пер­спек­ты­вы, хо­чац­ца, каб акра­мя «па­ра­ду спек­так­ляў» фо­рум за­ймеў на­сы­ча­ны ад­ука­цый­ны склад­нік (лек­цыі, май­стар-кла­сы, «круг­лыя ста­лы», ла­ба­ра­то­рыя тан­ца­ва­ль­най кры­ты­кі і г.д.). Та­кая пра­кты­ка сён­ня ўлас­ці­вая амаль усім буй­ным ха­рэ­агра­фіч­ным фэс­там. Тым бо­льш у нас ёсць ад­па­вед­ны дос­вед — да­стат­ко­ва зга­даць ле­ген­дар­ны між­на­род­ны фес­ты­валь «Я люб­лю ба­лет!», што ла­дзіў­ся ў Мін­ску ў 1990-я.