Ва­кол ста­ра­жыт­на­га інстру­мен­та

№ 7 (436) 01.07.2019 - 31.07.2019 г

«БЕ­ЛА­РУС­КІЯ ФЛЕЙ­ТА­ВЫЯ ДНІ» Ў МІН­СКУ
У МУ­ЗЫЧ­НЫМ ЖЫЦ­ЦІ СТА­ЛІ­ЦЫ АД­БЫ­ЛА­СЯ МАШ­ТАБ­НАЯ ПАДЗЕЯ: ПРЫ КАН­ЦЫ МАЯ ПРАЙ­ШЛІ «БЕ­ЛА­РУС­КІЯ ФЛЕЙ­ТА­ВЫЯ ДНІ». НА ПРА­ЦЯ­ГУ СТА­ГОД­ДЗЯЎ ГО­ЛАС ГЭ­ТА­ГА ДРАЎ­ЛЯ­НА­ГА ДУ­ХА­ВО­ГА ІНСТРУ­МЕН­ТА БЫЎ ЦІ­ХІМ І ЦЁП­ЛЫМ. НО­ВЫ ЧАС ПРЫ­НЁС ЧА­ЛА­ВЕЦ­ТВУ НО­ВЫ СВЕ­ТА­ПОГ­ЛЯД, І ГО­ЛАС ФЛЕЙ­ТЫ АД­КА­ЗАЎ ЯМУ ГУ­ЧАН­НЕМ СРЭБ­РА — БО­ЛЬШ ЗВОН­КІМ І БЛІС­КУ­ЧЫМ, ЧЫС­ТЫМ І ДА­КЛАД­НЫМ.

Га­лоў­ным рэ­ва­лю­цы­яне­рам у гіс­то­рыі флей­ты стаў ства­ра­ль­нік яе су­час­на­га аб­ліч­ча — вы­на­ход­нік і май­стар Тэ­аба­льд Бём. Сё­лет­ні фэст і быў пры­све­ча­ны 225-му юбі­лею гэ­тай вы­дат­най асо­бы. Эпо­ха флей­ты Тэ­аба­ль­да Бё­ма, яе гіс­то­рыя і яе бу­ду­чы­ня ста­лі скраз­ной тэ­май фо­ру­му. З гэ­тай на­го­ды ў Мінск быў за­про­ша­ны пра­мы на­шча­дак зна­ка­мі­та­га май­стра — яго пра­праў­нук Люд­віг Бём, лін­гвіст з ад­ука­цыі, які не­ка­ль­кі дзе­ся­ці­год­дзяў за­йма­ецца па­пу­ля­ры­за­цы­яй спад­чы­ны свай­го про­дка.

Мя­не ўра­зі­ла вы­ключ­ная му­зы­ка­ль­насць усёй кам­па­зі­цыі фес­ты­ва­лю. Кан­цэп­цыя фэс­ту ў кан­цэн­тра­ва­ным вы­гля­дзе бы­ла прад­стаў­ле­на яшчэ ў яго экс­па­зі­цыі — кан­цэр­це «Гіс­то­рыя флей­ты», што ўспры­маў­ся як па­ка­за­ль­ны не то­ль­кі пра­гра­май, але і скла­дам вы­ка­наў­цаў. Ён з усёй па­ўна­той прад­эман­стра­ваў леп­шых ча­ль­цоў бе­ла­рус­кай флей­та­вай су­по­ль­нас­ці. Як і на­ле­жыць раз­гор­ну­та­му му­зыч­на­му цык­лу, фо­рум быў на­сы­ча­ны скраз­ны­мі лі­ні­ямі — май­стар-кла­са­мі, лек­цы­ямі і вы­ста­ва­мі інстру­мен­таў.

Па­ста­віў­шы са­бе за мэ­ту прад­ста­віць асо­бу і зда­быт­кі Бё­ма ў гіс­та­рыч­най і ку­ль­тур­най пра­сто­ры, аўта­ры ідэі скам­па­на­ва­лі ўсе імпрэ­зы та­кім чы­нам, каб цэн­тра­ль­ная падзея — лек­цыя Люд­ві­га Бё­ма — ака­за­ла­ся аку­рат у «кроп­цы за­ла­то­га ся­чэн­ня», а па аб­одва ба­кі ад яе — рэ­трас­пек­ты­ва і пер­спек­ты­ва флей­ты.

Ку­ль­мі­на­цыя бы­ла за­ду­ма­на «ці­хай» — у пры­глу­ша­ным свят­ле Ма­лой за­лы імя Шыр­мы Бел­дзярж­фі­лар­мо­ніі Люд­віг Бём, ула­да­ль­нік уні­ка­ль­ных звес­так і фо­та­здым­каў, пра­па­на­ваў слу­ха­чам змяс­тоў­ную прэ­зен­та­цыю пра жыц­цё і шмат­ба­ко­вую дзей­нас­ць свай­го зна­ка­мі­та­га прадзе­да. Лек­цыі па­пя­рэд­ні­чаў му­зыч­ны эпіг­раф, а за­вяр­ша­ла яе бліс­ку­чая ко­да — не­вя­лі­кі ма­наг­ра­фіч­ны кан­цэрт, усе ма­тэ­ры­ялы для яго, да­рэ­чы, бы­лі прад­а­стаў­ле­ныя Люд­ві­гам Бё­мам.

Аб­едзве фес­ты­ва­ль­ныя фа­зы бы­лі прэ­зен­та­ва­ныя імё­на­мі, ад якіх у пры­хі­ль­ні­каў інстру­мен­та ка­лі ад за­хап­лен­ня не спы­ніц­ца ды­хан­не, то аб­авяз­ко­ва за­га­рац­ца во­чы.

Рэ­трас­пек­ты­ву, «да­бё­маў­скую» вер­сію флей­ты прад­стаў­ляў ма­эстра Бе­не­дэк Ча­лаг (Вен­грыя), адзін з са­мых аўта­ры­тэт­ных еўра­пей­скіх аўтэн­тыс­таў, зна­ка­мі­ты му­зы­кант і знаў­ца мас­тац­тва ба­ро­ка. Ме­на­ві­та яго лек­цыя «50 тво­раў флей­та­ва­га ба­ро­ка», што ад­бы­ла­ся ў Му­зыч­най гас­цёў­ні Бе­ла­рус­кай ака­дэ­міі му­зы­кі, ад­кры­ла фо­рум. Ба­роч­ная лі­нія фес­ты­ва­лю і арга­ні­за­ва­на бы­ла ад­па­вед­на ба­роч­най му­зыч­най ло­гі­цы: на­сы­ча­ная фак­та­мі, надзвы­чай ёміс­тая двух­га­дзін­ная лек­цыя — на­кшталт інта­на­цый­на­га «ядра», якое атры­ма­ла пра­цяг у на­ступ­ным трох­дзён­ным «раз­гор­тван­ні»: май­стар-кла­сах ма­эстра Ча­ла­га і кан­цэр­це «За­ча­ра­ван­не не­дас­ка­на­лас­ці» (Бе­не­дэк Ча­лаг, Га­лі­на Ма­цю­ко­ва / флей­та-тра­вер­са, Дзміт­рый Зу­баў / кла­ве­сін).

«Па іншы бок» вы­на­ход­кі Бё­ма — пер­спек­ты­ва, най­ноў­шая гіс­то­рыя інстру­мен­та. І ў гэ­тай час­тцы пра­гра­мы вы­сту­пі­ла зна­ка­мі­тая рас­ійская флей­тыс­тка Во­ль­га Іву­шэй­ка­ва, вы­тан­ча­ны му­зы­кант і ўні­вер­са­ль­ны вы­ка­наў­ца, якая да­ска­на­ла ва­ло­дае гіс­та­рыч­ны­мі раз­на­від­нас­ця­мі флей­ты. У со­ль­ным кан­цэр­це «Скрозь пра­сто­ру і час», што за­кры­ваў фэст, у ансам­блі з Ган­най Гры­шы­най (фар­тэ­пі­яна, Мас­ква) яна прад­ста­ві­ла шы­ро­кую пан­ара­му мас­тац­тва ХХ і па­чат­ку XXI ста­год­дзяў, вы­ка­наў­шы ўсю «но­вую му­зы­ку» на інстру­мен­це най­ноў­ша­га па­ка­лен­ня — чвэр­ць­то­на­вай флей­це сіс­тэ­мы Евы Кін­гма.

Та­кая ві­да­воч­на му­зыч­ная струк­ту­ра, ба­дай, і не маг­ла б вы­гля­даць іна­чай — увесь фес­ты­валь «ад» і «да» быў ство­ра­ны вы­ключ­на му­зы­кан­та­мі. Яго аўтар­ка­мі ста­лі дзве надзвы­чай­ныя асо­бы — Свят­ла­на Пі­лі­пен­ка, флей­та­вы май­стар, пед­агог і вы­ка­наў­ца, і Ды­яна Ган­та­рэн­ка, са­ліс­тка аркес­тра Вя­лі­ка­га тэ­атра Бе­ла­ру­сі, удзе­ль­ні­ца са­мых раз­на­стай­ных і не­арды­нар­ных му­зыч­ных пра­ектаў. Раз­мо­ва з імі да­па­маг­ла мне зра­зу­мець, як ства­раў­ся гэ­ты фэст.

Эма­цы­яна­ль­ны то­нус ме­рап­ры­емстваў па­кі­нуў ура­жан­не, быц­цам увесь фес­ты­валь быў за­ду­ма­ны і пра­ве­дзе­ны вы­ключ­на на ва­шым энту­зі­язме. А арга­ні­за­цыя та­кой вя­лі­кай ко­ль­кас­ці ме­рап­ры­емстваў, на­адва­рот, што пра­ца­ва­ла зла­джа­ная ка­ман­да спе­цы­яліс­таў на ча­ле з «эфек­тыў­ным ме­не­джа­рам». Як вам гэ­та ўда­ло­ся?

Ды­яна Ган­та­рэн­ка: Сак­рэт, на­пэў­на, у тым, што ты па­ві­нен лю­біць сваю спра­ву, ду­маць пра яе ў рэ­жы­ме нон-стоп, ну, і ў ця­бе па­він­ны быць ад­на­дум­цы — у адзі­но­це гэ­та здзей­сніць не­маг­чы­ма.

Рэ­аль­най да­па­мо­гай ста­ла спры­янне Бе­ла­рус­кай ака­дэ­міі му­зы­кі, за што мы не­ве­ра­год­на ўдзяч­ныя. Та­кія су­р’ёз­ныя арга­ні­за­цыі бю­джэт раз­ліч­ва­юць за­га­дзя, за год, і про­ста так не мо­гуць яго ў апош­ні мо­мант змя­ніць, аднак рэ­ктарка Ака­дэ­міі знай­шла маг­чы­масць па­йсці нам на­сус­трач. 

А мы звярнуліся ўся­го за ме­сяц да фес­ты­ва­лю! Нас ве­ль­мі ўваж­лі­ва вы­слу­ха­лі, аца­ні­лі пад­рых­тоў­ку і тое, што мы зра­бі­лі на ле­таш­нім фо­ру­ме, і ад­ка­за­лі: «Вы­дат­на, мы вам да­па­мо­жам!» Ака­дэ­мія му­зы­кі ака­за­ла ма­тэ­ры­яль­ную пад­трым­ку, якой мы па­куль ні ад ка­го не сус­тра­ка­лі: нам да­лі за­лу для дзён­ных ме­рап­ры­емстваў і ўзя­лі на ся­бе апла­ту га­на­ра­раў за аб­едзве лек­цыі на­шых гас­цей — Бе­не­дэ­ка Ча­ла­га і Во­ль­гі Іву­шэй­ка­вай — і за іх май­стар-кла­сы ў Ака­дэ­міі. У вы­ні­ку сту­дэн­ты атры­ма­лі маг­чы­масць у іх удзе­ль­ні­чаць бяс­плат­на.

Але ж і флей­та­вая су­пол­ка Бе­ла­ру­сі кан­са­лі­да­ва­ла­ся, па мен­шай ме­ры для ўдзе­лу ў кан­цэр­це-ад­крыц­ці. Ды і ў арга­ні­за­цыі ме­рап­ры­емстваў бы­лі за­ня­тыя вы­ключ­на флей­тыс­ты — пе­ра­клад, фо­та­здым­ка, гу­ка­вая апа­ра­ту­ра.

Свят­ла­на Пі­лі­пен­ка: Так, да ка­го з на­шых флей­тыс­таў ні звяр­та­лі­ся б, ніх­то не ад­мо­віў, ніх­то не ка­заў: «Мы ні­чо­га не бу­дзем ра­біць бяс­плат­на!» Бо­льш за тое: артыс­ты ад­мо­ві­лі­ся ад га­на­ра­раў на ка­рысць фес­ты­ва­лю. Усе на­шы сяб­ры ад­гук­ну­лі­ся, а ў кож­на­га ёсць пра­ца, спек­так­лі, се­м’і. Уз­яць і саб­рац­ца ў адзін дзень, знай­сці маг­чы­масць вы­сту­піць — гэ­та зу­сім не про­ста. Ве­ль­мі да­па­мог Са­ша Хас­кін (наш су­айчын­нік, са­ліст Ка­тар­ска­га фі­лар­ма­ніч­на­га аркес­тра, артыст фір­мы Burkart) — і з пе­ра­кла­дам, і з улас­ным вы­ступ­лен­нем, пра якое мы за­га­дзя не да­маў­ля­лі­ся, і з арга­ні­за­цый­ны­мі пы­тан­ня­мі. Артыст сус­вет­на­га ўзроў­ню і пры­тым ча­ла­век без сна­біз­му, доб­ра­зыч­лі­вы і га­то­вы да­па­маг­чы. Для нас бы­ло ве­ль­мі важ­на не то­ль­кі пры­вез­ці вя­до­мых лю­дзей, але і па­ка­заць, што і ў нас ёсць свае зор­кі, зу­сім не гор­шыя, якіх ня­ма­ла і якім так­са­ма ёсць што па­ка­заць пуб­лі­цы.

Та­кі фес­ты­ва­ль­ны дзень сап­раў­ды аб­удзіў на­дзею, што на­шу му­зыч­ную су­по­ль­насць мож­на аб’­яднаць і на­ват раз­ва­ру­шыць.

Свят­ла­на Пі­лі­пен­ка: Ду­маю, з та­кой ка­ман­дай мож­на ра­біць які за­ўгод­на фо­рум.

У пра­гра­ме сё­лет­ня­га фэс­ту мя­не асаб­лі­ва ўзра­да­ва­ла вя­лі­кая ко­ль­касць тво­раў эпо­хі ба­ро­ка, бо мін­ская пуб­лі­ка зу­сім не рас­пеш­ча­ная гіс­та­рыч­на-ары­ента­ва­ным вы­ка­нан­нем, ду­маю, на­ват не ўсе пра­фе­сі­яна­лы доб­ра з ім зна­ёмыя.

Ды­яна Ган­та­рэн­ка: Я са­ма бы­ла ра­да! Слу­ха­ла і ду­ма­ла: як вы­дат­на, што маю маг­чы­масць яшчэ раз па­чуць і пра са­на­ты Ба­ха, і пра тое, якія ме­ліз­мы ў іх вы­ка­рыс­тоў­ва­лі­ся, і як іх трэ­ба іграць...

Хоць, зда­ва­ла­ся б, ця­пер сто­ль­кі ад­кры­тай інфар­ма­цыі, то­ль­кі за­зір­ні ў інтэр­нэт...

Ды­яна Ган­та­рэн­ка: Не! Так про­ста не зной­дзеш. Гэ­та ка­ла­са­ль­ная пра­ца — знай­сці і саб­раць па­доб­ную інфар­ма­цыю. Бы­лі звес­ткі, з які­мі Бе­не­дэк сам па­зна­ёміў­ся, то­ль­кі рых­ту­ючы­ся да лек­цыі. Ма­гу ска­заць да­клад­на, што ад­сот­каў 70 гэ­тых звес­так не бы­ло ў інтэр­нэ­це, па­куль Бе­не­дэк сам не рас­ка­паў іх і не зра­бiў да­ступ­ны­мі. Ён рас­па­вя­даў пра ўсё до­сыць сціс­ла, але я раз­умею: для та­го каб ска­заць гэ­тыя не­ка­ль­кі ска­заў, трэ­ба па­ся­дзець у біб­лі­ятэ­цы, па­чы­таць трак­та­ты, су­па­ста­віць фак­ты, вы­свет­ліць пад­ра­бяз­нас­ці бі­ягра­фій...

На­сам­рэч не­ка­то­рыя мо­ман­ты, якія ён за­кра­наў не ў лек­цыі, а пад­час май­стар-кла­саў, ха­це­ла­ся б раз­віць і да­лей. Бы­ло б цу­доў­на, ка­лі б Бе­не­дэк змог пры­ехаць і пра­цяг­нуць тэ­му ба­роч­на­га інта­на­ван­ня. Гэ­та бы­ло б да­рэч­на зра­біць у Ака­дэ­міі му­зы­кі, а ў да­да­так ка­рыс­на і ці­ка­ва не толь­­кі флей­тыс­там.

Свят­ла­на Пі­лі­пен­ка: Лі­чу, ня­дрэн­на бы­ло б увес­ці для флей­тыс­таў аб­авяз­ко­вы ка­рот­кі курс па вы­ка­на­ль­ніц­тве на флей­це-тра­вер­са, бо па­ло­ва флей­та­ва­га рэ­пер­ту­ару на­пі­са­ная для гэ­та­га інстру­мен­та. Ве­даю па ўлас­ным во­пы­це: па­сля зна­ёмства з флей­тай-тра­вер­са на су­час­ным інстру­мен­це па­чы­на­еш іграць зу­сім іна­чай.

Вас мож­на па­він­ша­ваць не то­ль­кі з фес­ты­ва­ль­ным по­спе­хам, але і з яшчэ ад­ным шма­та­бя­цаль­­ным па­чы­нан­нем: ад­крыц­цём «Бе­ла­рус­ка­га флей­та­ва­га цэн­тра», за­да­чай яко­га ста­не не то­ль­кі арга­ні­за­цыя кан­цэр­таў, але і іншых на­прам­каў, на­прык­лад, ра­мон­ту інстру­мен­таў. Пра гэ­та ха­це­ла б спы­таць пад­ра­бяз­ней, бо зга­да­ная га­лі­на ў нас сла­ба раз­ві­тая. Май­строў, тым больш сер­ты­фі­ка­ва­ных, — адзін­кі на ўсю кра­іну. Свят­ла­на, ця­пер ты жы­веш і пра­цу­еш фак­тыч­на на два га­ра­ды — Мінск і Мас­кву, у аб­едзвюх ста­лі­цах да ця­бе звяр­та­юцца вя­до­мыя му­зы­кан­ты. Як атры­ма­ла­ся, што ты ста­ла май­страм?

Свят­ла­на Пі­лі­пен­ка: А я амаль усё жыц­цё гэ­тым за­йма­ла­ся. Пер­шы раз раз­абра­ла флей­ту, ка­лі ву­чы­ла­ся ў пер­шым кла­се. Флей­ты та­ды ме­лі­ся то­ль­кі ле­нін­град­скія ці кі­еўскія (але гэ­та на­огул ілюс­тра­цыя да вер­ша Ма­якоў­ска­га пра «флей­ту во­дос­точ­ных труб»). Акра­мя та­го, што бы­лі дрэн­ныя, яны з’яўля­лі­ся і дэ­фі­цыт­ны­мі. Ка­лі на­рэш­це праз па­ўго­да за­нят­каў я атры­ма­ла ў аса­біс­тае ка­рыс­тан­не ле­нін­град­скую флей­ту, пры­нес­ла яе да­до­му і... раз­абра­ла. Па­мы­ла, але саб­раць не змаг­ла. Дзя­ку­ючы та­му вы­пад­ку мне і май­му педа­го­гу ў шко­ле да­вя­ло­ся асво­іць збор­ку інстру­мен­та. По­тым, вя­до­ма, без па­трэ­бы я не ла­зі­ла ў яе, але па­пра­віць што-не­будзь маг­ла. І ў са­кур­сні­каў, а по­тым і ў ма­іх вуч­няў уз­ні­ка­лі пра­бле­мы — я ім да­па­ма­га­ла, так і з’я­віў­ся дос­вед. Па­сля ўжо маг­ла па­пра­віць не то­ль­кі флей­ты, але і іншыя ду­ха­выя, а тры дэк­рэт­ныя ад­па­чын­кі за­пар пры­му­сі­лі ста­віц­ца да спра­вы пра­фе­сій­на. Ця­пер гэ­та мая асноў­ная пра­ца і пра­фе­сія. Па за­пра­шэн­ні Мас­коў­ска­га флей­та­ва­га цэн­тра два га­ды там пра­ца­ва­ла, атры­ма­ла сер­ты­фі­кат — гэ­та як ма­гіс­тра­ту­ра для му­зы­кан­та.

Да­рэ­чы, а ці ёсць у нас пад­обныя на­ву­ча­ль­ныя ўста­но­вы, не­йкія кур­сы для май­строў?

Свят­ла­на Пі­лі­пен­ка: Не. На За­ха­дзе існуе цэ­лая сіс­тэ­ма: уста­но­вы, у якіх атрым­лі­ва­еш ад­ука­цыю як тэх­нік па ра­бо­це з ду­ха­вы­мі інстру­мен­та­мі. Мож­на, на­прык­лад, па­ехаць на фір­му Yamaha, яны так­са­ма рых­ту­юць тэх­ні­каў. У нас та­кой на­ву­ча­ль­най струк­ту­ры на­огул ня­ма.

А ці мо­жа яна з’я­віц­ца?

Свят­ла­на Пі­лі­пен­ка: Зра­зу­ме­ла, мо­жа. І ў мя­не ёсць ідэі для та­го, каб гэ­та ста­ла маг­чы­мым. Для па­чат­ку — рэ­гу­ляр­ны што­тыд­нё­вы курс па дог­ля­дзе і дроб­ным ра­мон­це. Ён за­пат­ра­ба­ва­ны, мно­гія пы­та­юцца, ці мож­на пры мне раз­абраць-саб­раць інстру­мент, каб зра­біць са­мо­му, але пад на­гля­дам май­стра. Ха­чу даць гэ­тую маг­чы­масць і ба­за­выя ве­ды пра тое, як зроб­ле­ны інстру­мент. Гэ­та да­па­ма­гае пры вы­ка­нан­ні: ка­лі ве­да­еш, як інстру­мент пра­цуе, іна­чай яго асэн­соў­ва­еш.

Ка­лі акрэс­ліць у двух сло­вах, ча­го вы ча­ка­еце ад «Бе­ла­рус­ка­га флей­та­ва­га цэн­тра»?

Свят­ла­на Пі­лі­пен­ка: Хо­чам ства­рыць пра­сто­ру, дзе му­зы­кан­там бу­дзе ці­ка­ва. У Мін­ску пра­цуе шмат вы­дат­ных ма­ла­дых іні­цы­ятыў­ных лю­дзей, хо­чац­ца зра­біць так, каб у іх бы­ла пры­чы­на тут за­стац­ца. Не ма­гу ска­заць, што наш флей­та­вы цэнтр зро­біц­ца вы­ра­та­ван­нем, але, спа­дзя­юся, ста­не істот­най да­па­мо­гай. 

Во­ль­га Яго­ра­ва