Дзміт­рый Сур­скi

№ 7 (436) 01.07.2019 - 31.07.2019 г

Pаз­гай­даць ды­зай­не­раў, бо за­пыт ёсць
ТВОР­ЧЫЯ СА­ЮЗЫ НА ПА­РО­ГУ ПЕ­РА­МЕН, ВЯ­ЛІ­КІ ПРА­ЕКТ ДЫ­ЗАЙ­НЕ­РАЎ ВЫ­ХО­ДЗІЦЬ З ГА­ЛЕ­РЭЙ­НАЙ ПРА­СТО­РЫ Ў СУ­ЧАС­НЫ ГАН­ДЛЁ­ВЫ ЦЭНТР, НЕ­АБХОД­НАЯ ВУ­ЧО­БА Ў ЛЮ­ДЗЕЙ МАЙСТРАВІТЫХ І ПЕР­СПЕК­ТЫ­ВЫ. УСЁ ГЭ­ТА ЁСЦЬ! СТАР­ШЫ­НЯ СА­ЮЗА ДЫ­ЗАЙ­НЕ­РАЎ ДЗМІТ­РЫЙ СУР­СКІ ЎДЗЕ­ЛЬ­НІ­ЧАЕ Ў ТА­КОЙ КО­ЛЬ­КАС­ЦІ ПРА­ЕКТАЎ, ШТО БА­ЧЫЦЬ ІХ ШАН­ЦЫ, КА­ЛІ ЯНЫ ЯШЧЭ НА­ВАТ НЕ НА­РА­ДЗІ­ЛІ­СЯ.

• На­шу­ме­лы «Па­сту­лат» ды іншыя раз­мін­кі дызайнераў

Пра ўплыў на ры­нак, на гра­мад­ства пы­тан­не не ста­ві­ла­ся. Маш­таб­ныя пра­екты — раз­мін­ка для ды­зай­не­раў, спро­ба ўцяг­нуць іх у твор­чае жыц­цё, не звя­за­нае з за­ка­за­мі, на­го­да пра­явіць фан­та­зію. Ад­на­ча­со­ва гэ­та сро­дак PR і рэ­кла­мы, та­му што мно­гія ўдзе­ль­ні­кі пры­но­сяць не то­ль­кі арт-аб’­екты, але і прад­ме­ты, якія мо­гуць знай­сці свай­го па­куп­ні­ка. Падзея ста­но­віц­ца пля­цоў­кай для прэ­зен­та­цыі но­вых рас­пра­цо­вак, для іх пра­мо­цыі ці ха­ця б фік­са­цыі. Для та­го каб увай­сці ў Са­юз мас­та­коў, трэ­ба ўзяць удзел у 10 вы­ста­вах, і для чле­наў на­ша­га са­юза гэ­та так­са­ма важ­на.

Нам ці­ка­ва, што пра­ект сін­тэ­тыч­ны. Крэс­ла прад­стаў­ле­на і як прад­мет ды­зай­ну, і як арт-аб’­ект, і як воб­раз у іншых ві­дах мас­тац­тва, на­ват у па­эзіі, тэ­атры (тэ­атр «Мус­таш») і му­зы­цы (гурт «На­гу­аль»). Сус­трэ­чы, аб­мер­ка­ван­ні, прэ­зен­та­цыі зра­бі­лі «Па­сту­лат» ка­му­ні­ка­цый­ным. Апош­ні год яго па­гля­дзе­лі ка­ля 10 000 ча­ла­век, і гэ­та са­мая шы­ро­кая пуб­лі­ка, для якой на­вед­ван­не вы­ста­вы ме­ла эма­цы­яна­ль­ны вод­гук. З улі­кам шмат­лі­кіх пуб­лі­ка­цый і пе­ра­пос­таў у сац­сет­ках атрым­лі­ва­ецца, што па­дзея за­йме­ла шы­ро­кі рэ­за­нанс.

Ці­ка­васць і да чац­вёр­та­га «Па­сту­ла­та» як доў­га­йгра­ль­на­га пра­екта не асты­ла, а ў бу­ду­чы­ні мож­на спра­ба­ваць аль­бо па­шы­раць тэ­ма­ты­ку, аль­бо, на­адва­рот, зву­жаць за­да­чу. На­прык­лад, пры­свя­чэн­нем якой-не­будзь падзеі, тэ­ме ці асо­бе, УНО­ВИ­Су або ма­тэ­ры­ялу — ска­жам, крэс­ла з пяс­ку або эка­крэс­ла. А ка­лі ёсць агу­ль­ная мэ­та, ёсць ша­нец па­вя­ліч­ваць ко­ла ўдзе­ль­ні­каў, да­лу­чаць но­вых лю­дзей. Дзя­ку­ючы гэ­та­му пра­екту да нас пры­йшлі ве­ль­мі год­ныя архі­тэк­та­ры, ды­зай­не­ры, мас­та­кі.

Тое ж са­мае ад­но­сіц­ца да «Ліх­тар­ту», то­ль­кі там пра­ца са свят­лом у пры­клад­ным і фі­ла­соф­скім аспек­тах. Праз гэ­тыя пра­екты — вы­раз­ныя, раз­на­стай­ныя, кры­ху ху­лі­ган­скія — мы ста­лі жа­да­ны­мі гас­ця­мі і на іншых пля­цоў­ках.

Мы ўме­ем хут­ка збі­раць экс­па­зі­цыю пра­ктыч­на на лю­бую тэ­му, ня­хай гэ­та бу­дуць швей­ныя ма­шы­ны, са­вец­кі по­быт, пла­ка­ты, мэб­ля, інстру­мен­ты — усё гэ­та, па-за ўся­ля­кі­мі сум­не­ва­мі, ма­тэ­ры­яль­ная ку­ль­ту­ра роз­ных эпох і сты­ляў, і ды­зайн — яе не­ад’ем­ная час­тка.

Та­му ў му­зе­ях на­шы вы­ста­вы пра­хо­дзяць з аншла­гам («Ня­скон­ча­ная п’е­са для ме­ха­ніч­на­га шы­ла», «Back in BSSR», «Ля­ту­чая, га­ру­чая, пра­зрыс­тая» ў Мін­ску, «Про­стыя рэ­чы» ў Ня­сві­жы). Да­зва­ля­ючы са­бе бо­льш сва­бо­ды і сме­лас­ці, мы ства­ра­ем экс­па­зі­цыі не пад­обны­мі да кла­січ­ных му­зей­ных. Гля­дач хо­ча інтэ­рак­тыў­нас­ці, та­му ця­пер та­кі па­пу­ляр­ны фар­мат экс­па­зі­цыі «ад­кры­тых фон­даў», каб мож­на бы­ло не­шта ўзяць у ру­кі, па­кра­таць, па­спра­ба­ваць, як пра­цуе. Мы за­ўсё­ды ма­ем на ўва­зе гэ­ты амаль кір­ма­шо­вы пад­ыход, які на­гад­вае блы­шы­ныя рын­кі.

 

• Пе­ра­фар­ма­та­ваць не­ль­га па­кі­нуць

Сё­ле­та про­йдуць з’ез­ды ад­ра­зу ў трох твор­чых са­юзах, якія актыў­на ўза­ема­дзей­ні­ча­юць адзін з ад­ным і бліз­кія па ро­дзе дзей­нас­ці — мас­та­коў, архі­тэк­та­раў і ды­зай­не­раў. Пад­обныя і пра­бле­мы. Мы спад­ка­емцы той ба­ль­ша­віц­ка-ста­лін­скай ма­дэ­лі твор­ча­га са­юза, што бы­ла інстру­мен­там па­даў­лен­ня інша­дум­ства, раз­мер­ка­ва­ль­ні­кам зван­няў, іль­гот і за­ка­заў. Мож­на адзна­чыць і год­ныя вы­ні­кі дзей­нас­ці, але пры­йшоў час тран­сфар­ма­цыі. Ня­ма ўжо той кар­муш­кі з ква­тэ­ра­мі, га­ра­жа­мі і ма­шы­на­мі, а за­ка­заў на ўсіх не ха­пае (гэ­та, хут­чэй, фун­к­цыя пра­фса­юзаў). Сяб­ры арга­ні­за­цыі хо­чуць ува­гі і ў ста­рас­ці час­та ста­но­вяц­ца крыў­длі­вы­мі, кап­рыз­ны­мі, ад­нак пры гэ­тым не хо­чуць пла­ціць унёс­кі, а тым бо­льш пра­яўляць гра­мад­скую актыў­насць.

Мы ні­чо­га не мо­жам ім даць, але за­слу­жа­ным май­страм трэ­ба да­па­ма­гаць. Усё гэ­та ве­ль­мі скла­да­на. Бо­льш улас­нас­ці ёсць у Са­юза мас­та­коў, ён яшчэ мо­жа не­як вы­хо­дзіць са ста­но­віш­ча, да­ючы льго­ты ў апла­це май­стэр­няў для на­род­ных і за­слу­жа­ных, аказ­ва­ючы іншую да­па­мо­гу. Акра­мя та­го, у СМ ёсць свае прад­пры­емствы, і яны ча­сам атрым­лі­ва­юць буй­ныя дзяр­жза­ка­зы на зна­ка­выя аб’­екты. Са­юз архі­тэк­та­раў мае пэў­ныя ры­ча­гі ўплы­ву, бо яго сяб­ры пра­цу­юць на ад­каз­ных па­са­дах у мі­ніс­тэр­ствах, у пра­ектных інсты­ту­тах, гэ­та свай­го ро­ду інфрас­трук­ту­ра СА. У нас гэ­та­га ня­ма, хі­ба што не­ка­ль­кі про­фі­ль­ных ка­фед­раў у ВНУ.

У той жа час існуе Кан­фе­дэ­ра­цыя твор­чых са­юзаў, якая аб’­ядноў­вае і нас усіх, і яшчэ му­зы­каў, фа­тог­ра­фаў, тэ­атра­ль­ных і кі­на­дзе­ячаў, кры­ты­каў, на­род­ных май­строў. Мо­жа, яна маг­ла б уз­яць на ся­бе вы­ка­нан­не адзі­ных ад­мі­ніс­тра­цый­ных фун­кцый: юры­дыч­ную служ­бу, бух­гал­тэ­рыю, гас­па­дар­чыя пы­тан­ні, не­шта яшчэ. Так, ва ўсіх ёсць свае ню­ансы ў пра­цы, свая спе­цы­фі­ка, але та­кая апты­мі­за­цыя маг­ла б даць ад­чу­ва­ль­ную эка­но­мію рэ­сур­саў, бо ўтрым­лі­ваць у кож­най гра­мад­скай арга­ні­за­цыі юрыс­та і бух­гал­та­ра — ня­прос­та.

 

• Пра вы­ні­кі і пер­спек­ты­вы

Акра­мя бі­ена­ль­ных вы­ста­вач­ных пра­ектаў — «Па­сту­ла­та», «Ліх­тар­та», — для Са­юза не менш важ­ныя і іншыя стра­тэ­гіч­ныя на­прам­кі: вы­да­вец­кая і да­след­чая пра­ца, сайты праектаў Саюза, у перспектыве — будучая прэмія за лепшы дызайн.

Усе кні­гі па ды­зай­не, якія мы вы­пус­ка­лі, за­ўсё­ды бы­лі падзе­яй для су­по­ль­нас­ці і но­вым сло­вам у кніж­ным ды­зай­не (усе на­шы вы­дан­ні адзна­ча­ны ўзна­га­ро­да­мі Рэ­спуб­лі­кан­ска­га кон­кур­су «Мас­тац­тва кні­гі»): Да­вед­нік «ГА БСД. 1999», «Хто ёсць хто. Ды­зайн унут­ры і звон­ку» (2009), «Знак. Ла­га­тып. 2000—2009», «Па­сту­лат» (2012). З 2002 па 2007 мы вы­пус­ці­лі 18 аль­ма­на­хаў «Pro Design». Пуб­лі­ка­вац­ца ў ім бы­ло прэс­тыж­на, але па­пя­ро­выя пе­ры­ядыч­ныя вы­дан­ні, на жаль, доў­га не жы­вуць, і на­ват сус­вет­на вя­до­мыя ча­со­пі­сы па ды­зай­не (Domus, Form, Graphis) ма­юць су­р’ёз­ныя цяж­кас­ці.

Маг­чы­ма, аб’­ёмная кні­га вы­гля­дае бо­льш пе­ра­ка­наў­ча: пра ка­та­лог «Ту­тэй­шы ды­зайн» вя­до­мы фі­ло­саф Ула­дзі­мір Мац­ке­віч ка­заў мне, маў­ляў, толь­­кі на­ша кні­га ўпэў­ні­ла яго, што бе­ла­рус­кі ды­зайн усё ж існуе.

Лё­ша Андрэ­еў ужо 23 га­ды вы­дае «Ма­на­лог», і мы так­са­ма маг­лі б ра­біць «Pro Design» кож­ны год — у нас ёсць што рас­ка­заць і па­ка­заць чы­та­чу пра бе­ла­рус­кіх fashion-ды­зай­не­раў, вы­со­ка тэх­на­ла­гіч­ныя ды­зай­нер­скія стар­та­пы, пра пры­ват­ную архі­тэк­ту­ру, інтэ­р’е­ры, вы­ста­вы, пра пла­ка­ты і гра­фіч­ны ды­зайн, ад­ука­цыю і г.д.

 

• Пункт ад­лі­ку

24 га­ды та­му я па­чы­наў з ну­ля і пры­клад­на год не раз­умеў, ку­ды ру­хац­ца. Але з’я­ві­лі­ся па­плеч­ні­кі, і вось мы ўжо ста­лі ду­маць пра пер­спек­ты­вы. За ча­ты­ры га­ды Са­юз з 80-ці ча­ла­век вы­рас да 300. Вы­пус­ці­лі да­вед­нік, дзе кож­ны член са­юза быў прад­стаў­ле­ны пер­са­на­ль­най ста­рон­кай. Сён­ня нас — 600. Хто­сь­ці вы­хо­дзіць з Са­юза, ад­нак пры­хо­дзяць і но­выя чле­ны — пер­спек­тыў­ная мо­ладзь і вя­до­мыя ды­зай­не­ры: Надзея Ма­ке­ева, Юлія Ма­ме­да­ва, Анас­та­сія Не­сця­рэн­ка, Мі­ця Піс­ляк, Сяр­гей Ся­лец­кі, Андрусь Ма­коў­скі і Аляк­сей Ка­раб­лёў з ды­зайн-бю­ро «Зро­бім», Ігар Ца­рук і Ма­ры­на Ахме­да­ва са сту­дыі «Fajno Design», Ад­ам Гло­бус, Змі­цер Ра­го­зін, Сяр­гей Пукст, Элі­на Шын­длер, Аляк­сандр Шы­пі­лаў.

Ня­ма, на жаль, Мі­ха­ла Анем­па­дыс­та­ва: ён пра­ктыч­на рас­пра­ца­ваў кан­цэп­цыю і па­ла­жэн­не аб На­цы­яна­ль­най прэ­міі за леп­шы ды­зайн го­да. Та­кія прэ­міі ёсць у на­шых су­се­дзяў — у Літ­ве, Лат­віі, Эсто­ніі. З да­па­мо­гай гэ­та­га кон­кур­су мож­на бы­ло б раз­гай­даць і на­шых ды­зай­не­раў, і вы­твор­цаў, і пуб­лі­ку. У Бе­ла­ру­сі рэ­алі­зу­юцца год­ныя ды­зай­нер­скія пра­екты ў роз­ных сфе­рах, на­шых аўта­раў адзна­ча­юць на прэс­тыж­ных між­на­род­ных кон­кур­сах. На­стаў час за­явіць пра на­шы рэ­аль­ныя да­сяг­нен­ні. Гэ­та быў бы і PR, і сла­ва, і інфа­на­го­да. Та­му што за­пыт у гра­мад­стве, у біз­нэ­се, у ма­ла­до­га па­ка­лен­ня ёсць, і трэ­ба на­ву­чыц­ца з ім пра­ца­ваць. Ну і ёсць ака­дэ­міч­ная шко­ла, пад­рых­та­ва­ныя ў нас ды­зай­нер­скія кад­ры кан­ку­рэн­тныя і за­пат­ра­ба­ва­ныя і за меж­амі на­шай кра­іны.

На бу­ду­чым з’ез­дзе про­йдуць вы­ба­ры Стар­шы­ні і кі­ру­ючай Ра­ды. Я га­то­вы пе­рад­аць стыр­но ўла­ды но­ва­му ча­ла­ве­ку, мо і збо­ку. На апош­нім па­шы­ра­ным Са­ве­це мы вы­ра­шы­лі пра­вес­ці ад­кры­ты кон­курс кан­ды­да­таў, па­зна­чыць па­тра­ба­ван­ні да іх. Пры­йдзе но­вы ча­ла­век — маг­чы­ма, арт-ме­не­джар з во­пы­там ра­бо­ты ў культурных пра­ектах. Па воб­раз­ным вы­ра­зе Ула­дзі­мі­ра Го­лу­бе­ва, Са­юз ды­зай­не­раў — гэ­та не кай­да­ны, а кры­лы для раз­віц­ця, асо­бас­на­га рос­ту, твор­чай ка­р’е­ры. Маг­чы­ма, як і я, ён па­чне з ну­ля. Або яму так здас­ца і ён вы­ра­шыць, што ўсё па­він­на быць па-інша­му. Але ка­лі пад­во­дзіць вы­ні­кі і раз­ві­ваць Са­юз да­лей, я за­ха­ваў бы вя­лі­кія пра­екты: ця­пер гэ­та «Па­сту­лат» і «Ліх­тарт». Прад­оўжыў бы пра­ца­ваць з інтэр­нэт-рэ­сур­са­мі: у нас саб­ра­ны ба­га­ты кан­тэнт, які мож­на ма­не­ты­за­ваць, яго мож­на раз­гор­тваць да­след­чы­кам, тым, хто за­йма­ецца ад­ука­цы­яй, а ў бу­ду­чы­ні зой­мец­ца гіс­то­ры­яй ды­зай­ну, му­зей­ны­мі ка­лек­цы­ямі. Трэ­ба аб­авяз­ко­ва рэ­алі­за­ваць ідэю прэ­міі за леп­шы ды­зайн го­да і вы­пус­каць што­га­до­вы аль­ма­нах. Усе гэ­тыя пра­екты ўза­емаз­вя­за­ныя і бу­дуць пра­ца­ваць адзін на ад­на­го і на агу­ль­ную мэ­ту — раз­віц­цё куль­­тур­най ідэн­тыч­нас­ці.

 

• Ву­чыц­ца — зна­чыць змя­няц­ца са­мо­му

У мя­не бы­ло шмат на­стаў­ні­каў. Пер­шым быў на­ват не ба­ць­ка: ка­лі я на ле­та ездзіў да ба­бу­лі, па су­сед­стве жыў ма­ла­ды ча­ла­век з паказальным про­звіш­чам За­ру­ба. Ён быў «здо­ль­ны», май­стра­ві­ты. І я ўвесь час са­чыў, як ён цяс­ляр­ні­чае, якой пры­ла­дай ка­рыс­та­ецца, за­па­мі­наў не­зна­ёмыя на­звы — ста­мес­ка, до­ла­та, кі­янка, шруб­цын­га. Ён зра­біў мне драў­ля­ны ца­цач­ны аўта­мат — ня­мец­кі «шмай­сер» — з га­лі­ны, пра­ма з кус­та, ад­пі­ла­ваў­шы не­пат­рэб­нае. Яшчэ ў ка­ры гэ­та бы­ло ма­ла пад­обна да зброі, але ка­лі ён даў мне ка­ва­лак шкла і па­ка­заў, як яго ацык­ля­ваць, — бру­та­ль­ны, цяж­кі, глад­кі аўта­мат стаў як сап­раў­дны! Мне бы­ло га­ды чатыры, і ці­ка­васць май­стра­ваць у мя­не па­ўста­ла ўжо та­ды.

Калі я пасталеў, вя­до­ма, ба­ць­ка стаў маім настаўнікам.

Мы жы­лі ва ўлас­ным до­ме, дзе ба­ць­ка ўсё ра­біў сва­імі ру­ка­мі — ра­монт, во­дап­ра­вод, элек­тры­ку, мы пі­ла­ва­лі і ка­ло­лі дро­вы, бу­да­ва­лі ад­ры­ны, і я з за­да­ва­ль­нен­нем да­па­ма­гаў яму і ў пра­цы ў Мін­скім мас­тац­кім кам­бі­на­це. Там я пра­пра­ца­ваў год — па­сля шко­лы, пе­рад інсты­ту­там, у бры­га­дзе ба­ць­кі, асво­іўшы ча­кан­ку, элек­тра- і га­заз­вар­ку, па­йку ка­ля­ро­вых ме­та­лаў, на­ву­чыў­ся пра­ца­ваць на фрэ­зер­ным і та­кар­ным стан­ках і ў цэ­лым спаз­наў нор­мы і дух унут­рыцэ­ха­ва­га мас­та­коў­ска­га бра­тэр­ства.

Ба­ць­ка­вы пра­екты за­ўсё­ды ме­лі ры­сы бо­льш ды­зай­ну, чым ДПМ. Яго ўні­ка­ль­нае па­чуц­цё ма­тэ­ры­ялу, фор­мы, архі­тэк­то­ні­кі да­зва­ля­лі яму ства­раць вы­дат­ныя люс­тры, ка­мі­ны, дэ­ка­ра­тыў­ныя ра­шот­кі. Ён быў ве­ль­мі вы­на­ход­лі­вы і крэ­атыў­ны. Та­ды для са­на­то­рыя «Со­сны» на На­ра­чы ён пры­ду­маў люс­тру з ка­нь­ячных ча­рак. Пры ад­лам­ван­ні но­жак у кол­бе чар­кі ўтва­ры­лі­ся ад­ту­лі­ны, праз якія яны на­ніз­ва­лі­ся на стрыж­ні і шмат­шэ­ра­га­вы­мі яру­са­мі за­ма­цоў­ва­лі­ся ў вя­лі­кім мед­ным ко­ра­бе. Тры­ві­яль­нае не­да­ра­гое шкло за кошт улас­най кры­віз­ны і шмат­ра­зо­ва­га ад­люс­тра­ван­ня ства­ра­ла не­паў­тор­ную гу­ль­ню свят­ла і ілю­зію чыс­тай сля­зы крыш­та­ля. Ён спра­екта­ваў і вы­ра­біў 13-мет­ро­вую люс­тру для Со­чы, дзе трэ­ба бы­ло прад­умаць і кан­струк­цыю, і тран­спар­ці­роў­ку, і ман­таж, і да­лей­шае аб­слу­гоў­ван­не. Свет­ла­вая інста­ля­цыя скла­да­ла­ся з не­ка­ль­кіх ты­сяч дэ­та­ляў. Я за­свой­ваў ве­ды і на­вы­кі ад та­ты, без якіх не змог бы за­ймац­ца і ўлас­ны­мі пра­екта­мі. І вя­до­ма, у інсты­ту­це ба­ць­ка час­та пад­каз­ваў мне да­сціп­ныя ра­шэн­ні, да­па­ма­гаў з кур­са­вы­мі ра­бо­та­мі. Мой дып­лом — джын­са­вы аўта­ма­біль — мы за­кан­чва­лі ка­ман­дай у апош­нюю ноч пе­рад аб­аро­най і ра­ні­цай сва­ім хо­дам пры­еха­лі на ДЭК. Аб­аро­на дып­ло­ма, што на­зы­ва­ецца — з ко­лаў, пра­хо­дзі­ла на ган­ку ла­ба­ра­тор­на­га кор­пу­са БДТМІ.

Не­спра­вяд­лі­ва бы­ло б не ўспом­ніць Ва­сі­ля Су­ма­ра­ва, да яко­га я ха­дзіў у сту­дыю ў шко­ль­ныя га­ды. Пер­шыя ўро­кі ма­люн­ка, жы­ва­пі­су, лі­наг­ра­вю­ры і разь­бы па дрэ­ве, дух твор­час­ці, якім ён за­ра­джаў нас на ўсё на­ступ­нае жыц­цё...

І вя­до­ма, БДТМІ. У нас бы­ла ве­ль­мі моц­ная ка­фед­ра, і я з удзяч­нас­цю ўспа­мі­наю Ле­ні­ну Мі­ро­на­ву, што па­тра­ба­ва­ла пер­фек­цы­яніз­му і асэн­са­ван­ня за­дан­ня. Мы ле­га­ль­на пра­кты­ка­ва­лі аб­страк­тнае мас­тац­тва, поп- і оп-арт, да­да­ізм і іншыя «ізмы», за якія з воў­чым квіт­ком «ідэ­ала­гіч­на ня­ўстой­лі­вы» вы­клю­ча­лі сту­дэн­таў з мас­тац­ка­га фа­ку­ль­тэ­та.

Леў Тал­бу­зін даў мне ве­ль­мі важ­ныя ўро­кі пра­цы з ма­тэ­ры­ялам, фор­май. Па­вел Сем­чан­ка пры­віў лю­боў да шрыф­тоў. Я на­ват рас­пра­ца­ваў на пад­ста­ве ска­ры­нін­скай Біб­ліі і аб­ліч­ба­ваў свой улас­ны шрыфт, які вы­ка­рыс­тоў­ваў у айдэн­ты­цы ад­ной на­ву­ча­ль­най уста­но­вы.

У інсты­ту­це та­ды вы­кла­да­лі сап­раў­дныя інтэ­лек­ту­алы, на­стаў­ні­кі, чый аўта­ры­тэт быў бес­пя­рэч­ны: Ігар Ге­ра­сі­мен­ка, Алег Чар­ны­шоў, Ана­толь За­неў­скі, Міхась Раманюк. Ла­ма­ючы стэ­рэ­аты­пы ад­ука­цыі, яны апя­рэ­джва­лі час. Іх дос­ціп, іра­ніч­насць, стаў­лен­не да нас як да бу­ду­чых ка­лег за­ра­джа­лі нас крэ­атыў­нас­цю і на­тхня­лі на твор­часць.

Я і за­раз не губ­ляю маг­чы­мас­ці на­ву­чыц­ца не­ча­му но­ва­му — ад ка­лег на су­мес­ных за­мо­вах, на пле­нэ­рах і се­мі­на­рах. На­прык­лад, на «Арт-Жы­жа­лі» ў Ва­ле­рыя Кал­ты­гі­на. На пле­нэ­рах у Поль­шчы на­ву­чыў­ся апра­цоў­ваць ка­мень.

 

• Усе мае ка­лек­цыі — не вы­пад­ко­выя

Яны звя­за­ны з ма­ёй пра­фе­сі­яй. З на­жніц (іх ця­пер бо­льш за 300) па­ча­ла­ся мая пра­фе­сій­ная ка­р’е­ра як ды­зай­не­ра ў Інсты­ту­це тэх­ніч­най эстэ­ты­кі, дзе я кі­ра­ваў пра­ектам па рас­пра­цоў­цы вя­лі­ка­га асар­ты­мен­ту на­жніц. Па 12-ці з іх я атры­маў па­свед­чан­ні на пра­мыс­ло­выя ўзо­ры. А пра­ект экс­па­на­ваў­ся на вы­ста­ве са­вец­ка­га ды­зай­ну ў Штут­гар­це.

Асаб­лі­ва ці­ка­ва ад­кры­ваць для ся­бе но­выя ба­кі гэ­та­га інстру­мен­та. На­жні­цы з 4-ма ко­ль­ца­мі, 18-ю лё­за­мі, су­меш­ча­ныя з аб­цу­га­мі для ад­чы­нен­ня аба­бі­тых жа­лез­най стуж­кай скрынь, для мет­ран­па­жа з лі­ней­кай, для тэ­ле­граф­ных сту­жак з ро­лі­кам для пры­леп­кі, для ад­ра­зан­ня вер­ха­ві­ны яйка, зва­ра­на­га ў мя­шо­чак, на­жні­цы для ві­наг­ра­ду... Цы­­руль­­ныя, кра­вец­кія, сля­сар­ныя, для цы­гар, для ліс­тоў. А мед­ыцын­скія на­жні­цы — асоб­ная гіс­то­рыя.

Крэс­лы ста­лі збі­рац­ца дзя­ку­ючы «Па­сту­ла­ту». У мя­не ў ка­лек­цыі ёсць крэс­ла з за­лы па­ся­джэн­няў До­ма ўра­да, спа­дзя­юся, што аўтар­ства Лан­гбар­да. Крэс­лы Ра­мі­ля Мас­ко­ва, Дзі­мы Са­ло­ка. Він­таж­ныя гну­так­ле­еныя крэс­лы. Крэс­лы-мі­ні­яцю­ры — гэ­та дзі­ця­чыя крэс­лы, мно­гія з якіх — да­клад­ныя ко­піі іх да­рос­лых бра­тоў.

Ба­ке­літ. У СССР ён на­зы­ваў­ся кар­ба­лі­там. Гэ­та плас­тма­са-рэ­актап­ласт, якая ўжо пра­ктыч­на не вы­ка­рыс­тоў­ва­ецца з пры­чы­ны не­эка­ла­гіч­най і шкод­най вы­твор­час­ці. А ра­ней з яе вы­раб­ля­лі­ся тэ­ле­фо­ны, на­сто­ль­ныя лям­пы, пры­бо­ры, пры­ёмні­кі і ра­дыё­кроп­кі. Ма­тэ­ры­ял з ве­лі­зар­ным асар­ты­мен­там і ды­япа­зо­нам фор­маў­тва­рэн­ня: ад ца­цак да ва­енных пры­лад, ад фун­кцы­яна­ліз­му да вы­чвар­най дэ­ка­ра­тыў­нас­ці. Ды і па ко­ле­ры ве­ль­мі роз­ны, ад звык­ла­га чор­на­га і ка­рыч­не­ва­га да бе­ла­га, жоў­та­га, бэ­за­ва­га, зя­лё­на­га.

Пе­рад сва­ім 50-год­дзем я аб’­явіў сяб­рам, што па­чы­наю збі­раць эма­ля­ва­ны по­суд і ў пад­ару­нак да юбі­лею ча­каю ме­на­ві­та яго. Так­са­ма гэ­та фак­ту­ра, якая сы­хо­дзіць, па ёй мож­на ад­соч­ваць гіс­то­рыю што­дзён­нас­ці, раз­на­стай­насць асар­ты­мен­ту і густавых пе­ра­ваг. Рэ­дкі для ка­лек­цы­яна­ван­ня прад­мет: ледзь эмаль ска­ло­ла­ся — на смет­нік. І так­са­ма — эма­ля­ва­ныя шы­ль­ды з на­зва­мі ву­ліц і ну­ма­ра­мі да­моў. Тэх­на­ло­гія энер­га­ёміс­тая, на зме­ну пры­йшлі не­ржа­вей­ка і тэф­лон. Але эмаль пад­куп­ляе сва­ёй на­ту­ра­ль­нас­цю і асаб­лі­вым аба­ян­нем не­за­быў­ных з дзя­цін­ства фор­маў пу­за­тых чай­ні­каў і май­да­ды­раў­скіх зба­ноў.

Ка­лек­цыя пла­ка­та па­ча­ла­ся з ма­іх улас­ных тво­раў, а сён­ня, мяр­кую, ста­ла са­май вя­лі­кай у Бе­ла­ру­сі. У нас ёсць пла­ка­ты сус­вет­на­га ўзроў­ню, і ду­маю, у шэ­ра­гу ўсіх відаў мас­тац­тва Беларусі, за выключэннем хіба кніжнай графікі, пла­кат стаў най­бо­льш яркай з’я­вай. Са­мыя вя­до­мыя ды­зай­не­ры, на­шы зор­кі, — Цэс­лер і Вой­чан­ка. З 1980-х мы за­йма­лі пер­шыя мес­цы ў між­на­род­ных кон­кур­сах. На­прык­лад, на кон­кур­се ў Та­яма (Япо­нія) быў вель­мі жор­сткі ад­бор: з СССР удзе­ль­ні­ча­лі ка­ля 120 ды­зай­не­раў, у ка­рот­кі спіс увай­шлі толь­­кі 16 пла­ка­таў, з якіх 9 бы­лі ад на­шых аўта­раў. Рус­лан Най­дзен, Кан­стан­цін Ха­ця­ноў­скі, Але­на Кі­та­ева, Са­ша На­ва­жы­лаў і я ў су­аўтар­стве з Тац­ця­най Гар­даш­ні­ка­вай. Бо­льш за 200 пла­ка­таў бе­ла­рус­кіх аўта­раў за­хоў­ва­юцца ў сус­вет­ных му­зей­ных ка­лек­цы­ях. Гэ­та Му­зей Сміт­са­наў­ска­га інсты­ту­та, Му­зей пла­ка­таў у Ві­ла­ну­ве (Поль­шча), Ма­раў­ская га­ле­рэя ў Брно (Чэ­хія), му­зей пла­ка­та ў Лах­ці (Фін­лян­дыя), ды­зайн-цэнтр у Та­яма і ў Оса­ка (Япо­нія), Дзяр­жаў­ны му­зей па­лі­тыч­най гіс­то­рыі Рас­іі (Санкт-Пе­цяр­бург) і на­ват Луўр. Раз­ам з тым у апош­нім вы­дан­ні «Гіс­то­рыі бе­ла­рус­ка­га мас­тац­тва» аб пла­ка­тах не ска­за­на ні сло­ва. Та­му мы ства­ры­лі ўні­ка­ль­ны сайт plakat.unid.by, дзе саб­ра­на бо­льш за 3000 пла­ка­таў, пра­во­дзім вы­ста­вы і рых­ту­ем вя­лі­кае вы­дан­не.

 

• Пра но­выя му­зеі і кан­тэкст ідэн­тыч­нас­ці

Вя­до­мы факт, што Бе­ла­ру­сі не ха­пае му­зе­яў, га­ле­рэй. Сён­ня ў Мін­ску ўзбуй­ня­юцца існу­ючыя му­зеі, якія, на мой по­гляд, не ма­юць тых фон­даў, што ста­лі б пры­на­дай для пе­ра­бор­лі­ва­га ту­рыс­та, у ад­роз­нен­не ад Эрмі­та­жа, Луў­ра або Прада. А вось саб­раць ка­лек­цыю артэ­фак­таў са­вец­ка­га ча­су і зра­біць са­мы буй­ны му­зей ме­на­ві­та ў Мен­ску — го­ра­дзе со­нца, за­па­вед­ні­ку ста­лін­ска­га ампі­ру, — цал­кам рэ­аль­на.

Пад­обную вы­ста­ву, «Back in BSSR», мы ла­дзі­лі ў му­зеі го­ра­да і саб­ра­лі экс­па­зі­цыю лі­та­ра­ль­на за два тыд­ні. Лю­дзі з за­да­ва­ль­нен­нем ад­да­дуць да­ра­гія ім рэ­чы для му­зей­на­га за­хоў­ван­ня. Трэ­ба су­р’ёз­ная кан­цэп­цыя, каб, з ад­на­го бо­ку, не пад­ыгры­ваць імпер­скай на­ста­ль­гіі, а з дру­го­га — не кан­цэн­тра­вац­ца на не­га­тыў­ных ка­на­та­цы­ях. Бы­лі да­сяг­нен­ні ў кра­іны, бы­лі ге­роі, бы­лі тра­ге­дыі — гэ­ты му­зей быў бы ве­ль­мі па­трэб­ны і бе­ла­ру­сам, і ўся­му све­ту. Там мож­на арга­ні­за­ваць экс­па­зі­цый­ныя раз­дзе­лы, пры­све­ча­ныя дэ­фі­цы­ту, прад­ста­віць прад­ме­ты са зна­кам якас­ці, сам­вы­дат, за­ба­ро­не­нае ў Са­юзе прад­пры­ма­ль­ніц­тва, тэ­му рэ­прэ­сій, ды­сі­дэн­цтва. Мая ка­лек­цыя пла­ка­та, фон­ды Са­юза мас­та­коў з леп­шы­мі ўзо­ра­мі мах­ро­ва­га сац­рэ­аліз­му маг­лі б стаць асно­вай му­зея. Пры­чым увесь ён мо­жа быць сфар­ма­ва­ны на пры­ват­ных ка­лек­цы­ях, пе­рад­а­дзе­ных на дэ­па­зі­тар­нае за­хоў­ван­не. У нас ня­ма му­зея тэх­ні­кі, хоць Бе­ла­русь усё апош­няе ста­год­дзе бы­ла індус­тры­яль­най кра­інай. Ня­ма му­зея ды­зай­ну, леп­шыя ўзо­ры бе­ла­рус­ка­га ды­зай­ну сы­хо­дзяць раз­ам са ста­рэй­шы­мі па­ка­лен­ня­мі. Сёе-тое нам уда­ло­ся саб­раць у Са­юзе, але пры­йдуць но­выя лю­дзі — і ніх­то не га­ран­туе, што ў іх раз­умен­ні гэ­та не бу­дзе ха­лус­цем. Трэ­ба бы­ло б ка­му­сь­ці пе­ра­д­аць...

Пра му­зей ды­зай­ну вар­та ка­заць і ў кан­тэк­сце на­шай ку­ль­тур­най ідэн­тыч­нас­ці. Бо ідэн­тыч­насць уз­ні­кае та­ды, ка­лі ўзні­кае іна­ва­цыя, якая не мае ана­ла­гаў у све­це. І ка­лі лю­дзі да­ве­да­юцца, што гэ­та зроб­ле­на ме­на­ві­та ў Бе­ла­ру­сі, яны су­адно­сяць гэ­та ў цэ­лым з да­сяг­нен­ня­мі кра­іны. На­конт тра­ды­цый­най ку­ль­ту­ры, дык яна ве­ль­мі раз­мы­тая — бліз­кія рэ­чы ёсць у Літ­ве, Поль­шчы, Рас­іі. Этна­ку­ль­ту­ра мо­жа слу­жыць для інспі­ра­цыі пры ства­рэн­ні ча­го­сь­ці но­ва­га. Але пра ідэн­тыч­насць у наш час мож­на ка­заць, то­ль­кі пра­па­ноў­ва­ючы гэ­та но­вае. Вось тут і па­трэб­ны му­зей, і нам ёсць што па­ка­заць.