Па­кой па­ме­рам з кра­іну

№ 6 (435) 30.06.2019 - 30.06.2019 г

«ПА­КОЙ ПА­МІ­РАЕ» МІ­КІ­ТЫ ІЛЬ­ІНЧЫ­КА Ў АРТ-ПРА­СТО­РЫ «ДРУ­ГІ ПА­ВЕРХ»
ГЭ­ТЫ ПРА­ЕКТНЫ СПЕК­ТАКЛЬ З’ЯВІЎ­СЯ ТАМ, ДЗЕ ЗВЫ­ЧАЙ­НА ЛА­ДЗЯЦ­ЦА РО­ЛЕ­ВЫЯ ГУ­ЛЬ­НІ ЖЫ­ВО­ГА ДЗЕЯ­ННЯ (ЛАР­ПЫ), МАЙ­СТАР-КЛА­СЫ І ВЫ­СТА­ВЫ. СА СВА­ЁЙ ЗА­ДУ­МАЙ У НЕ­ТЭ­АТРА­ЛЬ­НАЕ ПА­МЯШ­КАН­НЕ ПРЫ­ЙШЛА ПА­ЛІ­НА ДА­БРА­ВО­ЛЬС­КАЯ, АКТРЫ­СА ТЭ­АТРА «ТЭ­РЫ­ТО­РЫЯ МЮ­ЗІК­ЛА». РЭ­ЖЫ­СЁР­СКУЮ ПРА­ЦУ ЯНА ПА­ЧА­ЛА З УВА­САБ­ЛЕН­НЯ СЦЭ­НІЧ­НЫХ ЧЫ­ТАН­НЯЎ У ЦЭН­ТРЫ БЕ­ЛА­РУС­КАЙ ДРА­МА­ТУР­ГІІ (ЯНЫ ВЫ­ЛУ­ЧА­ЛІ­СЯ АКТУ­АЛЬ­НАЙ ТЭ­МА­ТЫЧ­НАЙ І ВІ­ЗУ­АЛЬ­НАЙ ІНТЭР­ПРЭ­ТА­ЦЫ­ЯЙ), «ПА­КОЙ ПА­МІ­РАЕ» — ПЕР­ШАЯ СУР’ЁЗНАЯ ДЫ, ТАК БЫ МО­ВІЦЬ, ПО­ЎНА­ФАР­МАТ­НАЯ РА­БО­ТА. І — ВЕ­ЛЬ­МІ ЎДА­ЛАЯ.

П’еса Мі­кі­ты Іль­інчы­ка ўвай­шла ў ка­рот­кі спіс мас­коў­ска­га фес­ты­ва­лю ма­ла­дой дра­ма­тур­гіі «Лю­бі­маў­ка», а да­гэ­туль яго­ны ж тэкст «урай­Ілі­яд» («врай­Или­ад») апы­нуў­ся ў шор­це I Кон­кур­су-фес­ты­ва­лю «WriteBox».

 

Спа­лу­чы­лі­ся ўсе склад­ні­кі, не­абход­ныя для доб­ра­га вы­ні­ку: акту­аль­ны тэкст, су­час­ная рэ­жы­сёр­ская мо­ва, моц­ны акцёр­скі ансамбль (Аляк­сандр Маў­ча­наў, Свят­ла­на Ці­мо­хі­на, Ка­ця­ры­на Сі­рыў­ля і іншыя) і ад­мет­ная пра­сто­ра бы­ло­га за­во­да. Вя­ду­чай тэ­май вы­нік­нуў по­шук ідэн­тыч­нас­ці: на­цы­яна­ль­най, сэк­су­аль­най, пра­фе­сій­най і на­ват сут­нас­най. «Па­кой па­мі­рае» — спро­ба знай­сці хоць якія ары­енці­ры ў су­час­ным све­це, асаб­лі­ва бе­ла­рус­кім.

 

Тэкст зроб­ле­ны ў жан­ры мак’юмен­та­ры — псеў­да­да­ку­мен­та­ль­най п’есы, кож­ная сцэ­на су­пра­ва­джа­ецца пэў­ны­мі ка­арды­на­та­мі, на­прык­лад «53.976297, 27.417682» — Жда­но­ві­чы. Па­лі­на Да­бра­во­льс­кая па­кі­дае дзея­нне ў ад­ным па­коі — яго­ныя час­ткі тран­сфар­му­юцца ў роз­ныя ла­ка­цыі п’есы: мес­цы ста­но­вяц­ца менш кан­крэ­ты­за­ва­ны­мі, а кан­тэкст па­шы­ра­ецца, імкнец­ца аб’яднаць падзеі, вы­йсці на аб­агу­ль­ня­ючы ўзро­вень. Сцэ­наг­ра­фія сі­му­ль­тан­ная — і бе­лы гер­ме­тыч­ны кут, і інста­ля­цыя з тэ­ле­ві­за­ра­мі, і дзвяр­ныя пра­ёмы са свя­точ­ным дож­джы­кам.

 

Дзея­нне рас­па­чы­на­ецца ды­яло­гам Ма­ры­ны (Ка­ця­ры­на Сі­рыў­ля) і дзе­да-ве­тэ­ра­на (Аляк­сандр Маў­ча­наў), яко­га яна да­гля­дае. Спа­чат­ку гу­тар­ка зда­ецца бес­сэн­соў­най: не­йкія по­бы­та­выя ды­яло­гі, ста­тыч­ныя па сва­ёй сут­нас­ці — пра ха­лод­нае над­вор’е, пе­чы­ва, ча­рэш­ні. Дзед ка­жа пра­сту­джа­най Ма­ры­не: «Вы­пі гэ­тых, як іх», — на што Ма­ры­на ад­каз­вае, маў­ляў, «па­шу­ка­ем у ба­бу­лі гэ­тых, як іх». Гэ­та не сто­ль­кі кры­зіс ка­му­ні­ка­цыі, ко­ль­кі свед­чан­не та­го, што ча­сам сло­вы не­пат­рэб­ныя. Па­ра­докс пра­соч­ва­ецца і ў ві­зу­аль­ным вы­ра­шэн­ні: Ма­ры­на да­стае цы­га­рэ­ту, дзед ка­жа пра за­пал­кі, а яна пад­па­ль­вае ад за­па­ль­ніч­кі — пры гэ­тым дае за­цяг­нуц­ца і дзе­ду. Уво­гу­ле і п’еса, і спек­такль на­поў­не­ны мак­ра-пла­на­мі: вось Ма­ры­на су­шыць ва­ла­сы фе­нам, які ў пус­той пра­сто­ры вы­гля­дае інша­род­на, а вось дзед доў­га ста­ра­ецца на­слі­ніць ста­рон­ку га­зе­ты і пе­ра­гар­нуць яе. Але ўсе гэ­тыя буй­ныя дэ­та­лі — як тэк­ста­выя, так і ві­зу­аль­ныя — ро­бяц­ца зы­ход­ны­мі пун­кта­мі для маш­таб­ных рэ­флек­сій. З кан­тэк­сту раз­мо­вы мы да­вед­ва­емся, што Ма­ры­на му­сі­ла ўдзе­ль­ні­чаць у па­ра­дзе, а праз яго­ныя рэ­пе­ты­цыі за­хва­рэ­ла. А, пры­кла­дам, зна­ёмства ге­ро­яў у пад­ва­ль­ным ба­ры пе­ра­кі­да­ецца спро­бай пе­ра­ча­каць бам­бёж­ку. З по­бы­та­вых, не­зра­зу­ме­лых на па­чат­ку ды­яло­гаў вы­ні­ка­юць знач­ныя са­цы­яль­ныя і экзіс­тэн­цы­яль­ныя пы­тан­ні, дзея­нне на­бы­вае тра­гіч­нае ад­цен­не.

 

Пе­ра­хо­ды па­між сцэ­на­мі вы­ра­ша­юцца праз за­цям­нен­не, але, у ад­роз­нен­не ад тэ­атра «з ка­ло­на­мі і за­сло­най», гэ­та апраў­да­на, бо да­дае пэў­най да­ку­мен­та­ль­нас­ці і шчы­рас­ці: так, ідзе спек­такль, тут і ця­пер мя­ня­ецца мі­зан­сцэ­на, як і ў на­шым жыц­ці. Ме­на­ві­та пры­ём з за­цям­нен­нем да­па­ма­гае над­аць тэм­па­рыт­му па­ста­ноў­кі бо­льш мул­кас­ці — на яе пра­цуе так­са­ма і му­зыч­нае ра­шэн­не Эры­ка Арло­ва-Шым­ку­са.

 

Ад­ным з лей­тма­ты­ваў спек­так­ля з’яўля­юцца тэ­ле­ві­зій­ныя пра­гра­мы — гэ­та і рэ­пар­таж з па­ра­да, і поль­скія на­ві­ны, іх ге­роі гля­дзяць у вар­шаў­скай ква­тэ­ры двух эміг­ран­таў-го­ма­сэк­су­алаў з Бе­ла­ру­сі, і пра­гра­ма пра зда­роў­е, якой ці­ка­віц­ца дзед. Усё гэ­та — са­цы­яль­ны кан­тэкст, яго не­ль­га вы­клю­чыць са свай­го жыц­ця, на яго ве­ль­мі скла­да­на па­ўплы­ваць. Дзе б ты ні зна­хо­дзіў­ся, ад­маў­ляць пра­цэ­сы гла­ба­лі­за­цыі не­маг­чы­ма.

 

Інтэ­лек­ту­алка Ма­ры­на зры­вае сваё вя­сел­ле, ха­ва­ючы­ся ў па­коі з ву­ль­гар­най май­стар­кай па ма­ні­кю­ры Ве­ра­ні­кай (Ксе­нія Юрэ­ня), а по­тым яны ра­зам са свед­кам у мі­лі­та­ры-кас­цю­ме са сту­жач­кай вы­ра­ша­юць па­ехаць на Мін­скае мо­ра. І рас­пі­ва­юць га­рэл­ку... быц­цам экс­па­на­ты ў сфаб­ры­ка­ва­най му­зей­най пра­сто­ры: ка­ля тэ­ле­ві­за­раў з вы­явай бе­ра­га, пад пес­ню Ла­ры­сы Гры­ба­лё­вай «Трош­кі со­нца ў ха­лод­най ва­дзе». Акцё­ры пра­цу­юць на­сто­ль­кі бліз­ка да пуб­лі­кі, што з уяў­ны­мі со­неч­ны­мі про­мня­мі Ма­ры­на раз­ня­во­ль­ва­ецца якраз пад на­га­мі гле­да­чоў. Гэ­та ку­ль­мі­на­цый­ны мо­мант спек­так­ля — дзяў­чы­на пра­па­нуе жыць «тут і ця­пер»: трэ­ба аб­ну­ліц­ца, сцер­ці ся­бе з гіс­то­рыі, як з флэш­кі, і па­чаць з чыс­та­га арку­ша. Сме­ючы­ся, ге­роі вы­пі­ва­юць за «чу­ва­коў з дзір­кай у па­ты­лі­цы», сі­бі­ра­коў, яўрэ­яў, не­мцаў, за­бі­тых пар-

т­ыза­на­мі, і парт­ыза­наў, за­бі­тых не­мца­мі. Але Ве­ра­ніч­ка піць не хо­ча, маў­ляў, сок з мя­кац­цю. Аб­сур­днасць і жу­дас­насць сі­ту­ацыі, раз­умен­не гіс­та­рыч­на­га кан­тэк­сту вы­клі­кае па­ра­дак­са­ль­нае жа­дан­не лю­та ад­маў­ляць і пры гэ­тым час­тко­ва пры­маць гэт­кую дзіў­ную фі­ла­со­фію. Увесь ма­на­лог Ма­ры­ны — ша­ку­ючая рэ­флек­сія на траў­ма­тыч­нае мі­ну­лае, якое ве­ль­мі скла­да­на пе­ра­пра­ца­ваць, — вы­тры­ма­ны ў жан­ры «не­ман­та­жу рэ­аль­нас­ці», пра што рас­па­вя­даў дра­ма­тург у ад­ным з інтэрв’ю.

 

Спек­такль Па­лі­ны Да­бра­во­льс­кай чым­сь­ці на­гад­вае ран­нюю эстэ­ты­ку «Тэ­атра.doc»: вы­бра­на мак’юмен­тар­ная п’еса з на­цы­яна­ль­ны­мі ко­да­мі, ня­ма да­ку­мен­та­ль­на­га існа­ван­ня з нуль-па­зі­цы­яй, яскра­ва пра­соч­ва­ецца псі­ха­ла­гізм акцёр­ска­га ўва­саб­лен­ня, яркія ты­па­жы — але пры гэ­тым не «чыс­тыя», а скла­да­ныя. Мож­на вы­зна­чыць не­йкія алю­зіі на па­ста­ноў­ку «Жыц­цё ўда­ло­ся» па­вод­ле Па­ўла Пра­жко, ад­нак раз­мо­ва ўжо не пра «ад­на­кле­тач­ных», а пра рэ­флек­су­ючых лю­дзей, якія апы­ну­лі­ся ў пэў­най са­цы­яль­най сі­ту­ацыі. Да­рэ­чы, з алю­зі­яй на пра­фе­сій­ную тэ­атра­ль­ную су­пол­ку, дзе ўсё бо­льш ма­ла­дых рэ­жы­сё­раў да двац­ца­ці пя­ці га­доў пе­ра­асэн­соў­ва­юць што­дзён­ныя зме­ны і са сва­ім раз­умен­нем да­но­сяць іх да гле­да­ча.

 

Пэў­най фі­на­ль­най кроп­кай ста­но­віц­ца рос­та­вая ля­ль­ка-мя­дзведзь (Свят­ла­на Ці­мо­хі­на, яна ж і ма­ці, і эміг­ран­тка), якая спа­чат­ку про­сіць кар­ка­ва­ль­нік для пі­ва, а по­тым спя­вае ка­ля тру­паў: «Я ўвас­крэс­ну і спяю на пер­шым дне на­ро­дзі­наў кра­іны, якая вяр­ну­ла­ся з вай­ны». Гэ­та мож­на трак­та­ваць і як сім­вал рас­ійскай ку­ль­ту­ры, што за­па­ла­ні­ла по­стса­вет­скую пра­сто­ру, і як пэў­ную ад­сыл­ку да тра­ге­дыi Чар­но­бы­ля (у п’есе мя­дзведзь уцёк з за­апар­ку). Усё раз­ам ства­рае по­стдра­ма­тыч­ны мікс, на­сы­ча­ны бе­ла­рус­кі­мі ку­ль­тур­ны­мі ко­да­мі, — смеш­ны і ад­на­ча­со­ва страш­ны. Дра­ма­тург раз­ам з рэ­жы­сёр­кай да­сле­ду­юць на­шу су­час­ную мі­фа­ло­гію: тут мож­на знай­сці і За­слаў­скае ва­дас­хо­віш­ча, і Жда­но­ві­чы, і Чы­жоў­ку раз­ам з ад­клю­чэн­нем га­ра­чай ва­ды ды па­ве­лі­чэн­нем пен­сій. Каш­тоў­на, што ў ма­ла­дых лю­дзей атры­маў­ся да­лі­кат­ны сур’ёзны спек­такль, а не пла­кат ці агіт­ка.

 

Пры кан­цы Ма­ры­на агуч­вае свае ці аўтар­скія ўспа­мі­ны — пра ху­тар, сяс­тру, якая па­лi­ла ў там­бу­ры цяг­ні­ка, ара­ма­ты­за­тар-ялін­ку ў та­та­вым «Фа­льк­сва­ге­не». А па­куль пан­уе пе­рад­фі­на­ль­ная ці­ша, па­кой, дзе раз­гор­тва­ла­ся гіс­то­рыя ад­ной сям’і, на­бы­вае маш­та­бы бе­ла­рус­ка­га све­ту..

 

На­ста Ва­сі­ле­віч