Веч­на жы­выя ге­роі

№ 6 (435) 30.06.2019 - 30.06.2019 г

АЎТАР­СКІ КАН­ЦЭРТ УЛА­ДЗІ­МІ­РА БРА­ІЛОЎ­СКА­ГА Ў МА­ГІ­ЛЁ­ВЕ
Адзін з сяб­роў не­ка­лі жар­там ска­заў пра яго: «Ва­ло­дзя спа­лу­чае дзве про­ці­лег­лыя якас­ці: ён ад­на­ча­со­ва пра­гма­тыч­ны ра­ман­тык і ра­ман­тыч­ны пра­гма­тык». З га­да­мі я і са­ма пе­ра­ка­на­ла­ся ў да­клад­нас­ці гэ­тай ёміс­тай ха­рак­та­рыс­ты­кі. Ула­дзі­мір Бра­ілоў­скі — ча­ла­век з ка­ла­са­ль­най унут­ра­най тры­ва­лас­цю. Ён за­ўсё­ды ідзе на­пе­рад, на­ват ка­лі на шля­ху да за­па­вет­най мэ­ты да­во­дзіц­ца пад­аць і раз­бі­вац­ца. Ні­ко­лі не скла­дае рук, не зда­ецца — уз­ні­ма­ецца і кро­чыць да­лей. І не дае са­бе ні ад­па­чын­ку, ні па­слаб­лен­няў. Веч­ная не­су­па­ко­енасць вы­лу­чае яго, дзе б ён ні жыў і дзе б ні апы­нуў­ся.

Мас­квіч па на­ра­джэн­ні, ён у 1971-м скон­чыў Мас­коў­скую кан­сер­ва­то­рыю, але ад­ра­зу тра­піў у Фрун­зэ, дзе на пра­ця­гу 10 га­доў вы­кла­даў у Кір­гіз­скім інсты­ту­це мас­тац­тваў, быў за­гад­чы­кам ка­фед­ры тэ­орыі і гіс­то­рыі му­зы­кі і ад­на­ча­со­ва ад­каз­ным сак­ра­та­ром Са­юза кам­па­зі­та­раў Кір­гі­зіі, з вя­лі­кай ці­ка­вас­цю вы­ву­чаў там­тэй­шы фа­льк­лор, ства­раў му­зы­ку, звя­за­ную з на­цы­яна­ль­най кір­гіз­скай тэ­ма­ты­кай. Так пра­яўля­ла­ся яго па­важ­лі­вае стаў­лен­не да ку­ль­тур­ных тра­ды­цый гэ­тай да­лё­кай па­ўднё­вай рэ­спуб­лі­кі, якая ста­ла яго ча­со­вым пры­тул­кам.

А ў 1980-м Ула­дзі­мір Ве­ні­ямі­на­віч пе­ра­ехаў у Бе­ла­русь і аста­ля­ваў­ся ў Ма­гі­лё­ве. Гэ­ты го­рад стаў для яго дру­гой ра­дзі­май, тут пра­хо­дзіць най­бо­льш знач­ная і плён­ная час­тка яго жыц­ця, ба­га­тая на роз­ныя падзеі — як са­мыя зор­ныя, так і са­мыя дра­ма­тыч­ныя. З кан­ца 1980-х кам­па­зі­тар уз­на­ча­ль­ваў Ма­гі­лёў­скую аб­лас­ную фі­лар­мо­нію. Улас­ная твор­часць на пэў­ны час ад­ышла на дру­гі план і сас­ту­пі­ла мес­ца кло­па­ту па арга­ні­за­цыі му­зыч­на­га жыц­ця го­ра­да і пра­па­ган­дзе леп­шых уз­ораў бе­ла­рус­ка­га і сус­вет­на­га му­зыч­на­га мас­тац­тва. Дзя­ку­ючы сва­ёй на­стой­лі­вас­ці і пра­біў­но­му ха­рак­та­ру Бра­ілоў­скі здо­леў ства­рыць у Ма­гі­лё­ве асаб­лі­вую ку­ль­тур­ную пра­сто­ру. Пры яго кі­раў­ніц­тве Ма­гі­лёў­ская аб­лас­ная фі­лар­мо­нія да­сяг­ну­ла вы­дат­ных вы­ні­каў у твор­чай і арга­ні­за­цый­най дзей­нас­ці. Пры фі­лар­мо­ніі ства­ра­лі­ся но­выя ка­лек­ты­вы ака­дэ­міч­на­га кі­рун­ку, пра­ца­ва­лі вы­дат­ныя му­зы­кан­ты, ла­дзі­лі­ся кан­цэр­ты як на буй­ных сцэ­ніч­ных пля­цоў­ках, так і ў шко­лах і іншых на­ву­ча­ль­ных уста­но­вах. Асвет­ніц­кі ўхіл быў ад­ным з са­мых знач­ных мэт у дзей­нас­ці фі­лар­мо­ніі і яе ды­рэк­та­ра.

Але га­лоў­ным да­сяг­нен­нем Бра­ілоў­ска­га-ме­не­джа­ра быў пры­ду­ма­ны ім «За­ла­ты шля­гер» — фес­ты­валь эстрад­на­га му­зыч­на­га мас­тац­тва. Дзя­ку­ючы гэ­та­му фэс­ту ў дру­гой па­ло­ве 1990-х — па­чат­ку 2000-х Ма­гі­лёў упэў­не­на тры­маў ста­тус фес­ты­ва­ль­най ста­лі­цы Бе­ла­ру­сі, а жы­ха­ры го­ра­да ме­лі маг­чы­масць пры­маць у ся­бе до­ма зо­рак эстра­ды не то­ль­кі з бы­ло­га СССР, але і з уся­го све­ту. Імя Бра­ілоў­ска­га бы­ло ва ўсіх на вус­нах, а яго вя­до­масць у Ма­гі­лё­ве — ледзь не та­кой жа, як у па­пу­ляр­ных артыс­таў, якіх ён пры­во­зіў. Пра­гма­тыч­ны ра­ман­тык Бра­ілоў­скі ра­біў жыц­цё ма­гі­ляў­чан бо­льш ці­ка­вым, свец­кім, ста­ліч­ным, каб яны не ад­чу­ва­лі ся­бе пра­він­цы­яла­мі. Ад­нак у адзін зу­сім не цу­доў­ны мо­мант у яго аса­біс­тым лё­се ад­бы­лі­ся жор­сткія падзеі, па­сля ча­го яго жыц­цё ка­рэн­ным чы­нам змя­ні­ла­ся. Але ён здо­леў знай­сці сі­лы па-ра­ней­ша­му за­ста­вац­ца апты­міс­там. Ра­ман­тыч­ным пра­гма­ты­кам, ка­лі за­ўгод­на. Ха­ця б дзе­ля та­го, каб цал­кам ад­дац­ца твор­час­ці — той га­лоў­най спра­ве, якая яму ўжо да­клад­на ні­ко­лі не здра­дзіць.

На­пэў­на, тэ­му Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны мож­на на­зваць вя­ду­чай у твор­час­ці Ула­дзі­мі­ра Бра­ілоў­ска­га. Ён звяр­та­ецца да яе на пра­ця­гу ўся­го свай­го твор­ча­га жыц­ця. І гэ­та не то­ль­кі яго гра­ма­дзян­скі аб­авя­зак, але глы­бо­ка аса­біс­тая спра­ва ча­ла­ве­ка, сям’ю яко­га вай­на за­кра­ну­ла не­пас­рэд­ным чы­нам. Яго ба­ць­кі ўпер­шы­ню сус­трэ­лі­ся ў шпі­та­лі, ку­ды тра­піў цяж­ка па­ра­не­ны ба­ць­ка і дзе пра­ца­ва­ла ма­ці — лей­тэ­нант мед­ыцын­скай служ­бы. Ба­ць­ка — Ве­ні­ямін Бра­ілоў­скі — да вай­ны скон­чыў фар­тэ­пі­янны фа­ку­ль­тэт Ле­нін­град­скай кан­сер­ва­то­рыі, пе­ра­жыў бла­ка­ду, за­тым тра­піў на фронт і ка­ман­да­ваў арты­ле­рый­скім уз­во­дам. Два бра­ты ба­ць­кі — кам­па­зі­та­ры Мі­ха­іл і Ма­ісей Бра­ілоў­скія — так­са­ма бы­лі вя­до­мы­мі ў Ле­нін­гра­дзе му­зы­кан­та­мі, але за­гі­ну­лі ў пер­шыя ж ме­ся­цы вай­ны. Яшчэ адзін іх брат, Якаў Бра­ілоў­скі, да 1937 го­да з’яў­ляў­ся буй­ным во­ена­ча­ль­ні­кам, пра­йшоў праз ГУ­ЛАГ, а па­сля вы­зва­лен­ня пра­слу­жыў у зван­ні ра­да­во­га да са­ма­га дня Пе­ра­мо­гі. Сам ба­ць­ка, ха­ця да­жыў да мір­на­га ча­су і на­ват па­спеў па­ра­да­вац­ца на­ра­джэн­ню сы­на, па­йшоў з жыц­ця ў пер­шыя па­сля­ва­енныя га­ды — фак­тыч­на па­мёр ад ра­нен­ня, якое ака­за­ла­ся фа­та­ль­ным. Сын вы­рас без яго. Ула­дзі­мір Бра­ілоў­скі не ба­чыў вай­ны, але па­мяць пра яе ста­ла яго аса­біс­тым бо­лем. На­пэў­на, та­му ўсе тво­ры кам­па­зі­та­ра, пры­све­ча­ныя ге­ра­ічным ва­енным падзе­ям, та­кія шчы­рыя і сар­дэч­ныя.

На­пя­рэ­дад­ні 75-год­дзя вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі ад ня­мец­ка-фа­шыс­цкіх за­хоп­ні­каў Ула­дзі­мір Бра­ілоў­скі арга­ні­за­ваў аўтар­скі кан­цэрт «Веч­на жы­выя», у які ўклю­чыў тво­ры, звя­за­ныя з ва­еннай тэ­ма­ты­кай. Ве­чар ад­быў­ся ў ма­гі­лёў­скім га­рад­скім Цэн­тры ку­ль­ту­ры і саб­раў по­ўную за­лу. Удзел у ве­ча­ры­не вя­ду­ча­га ака­дэ­міч­на­га ка­лек­ты­ву Ма­гі­лё­ва — сім­фа­ніч­на­га аркес­тра і хо­ру Ма­гі­лёў­скай га­рад­ской ка­пэ­лы на ча­ле з мас­тац­кім кі­раў­ні­ком і ды­ры­жо­рам Сяр­ге­ем Ліш­чэн­кам — над­аваў падзеі асаб­лі­вую ўра­чыс­тасць. Ка­лек­тыў са­мым сур’ёзным чы­нам па­ста­віў­ся да пра­екта і пры­свя­ціў яго пад­рых­тоў­цы знач­ную ко­ль­касць ча­су. У су­пра­ва­джэн­ні ма­гі­лёў­ска­га аркес­тра ў той ве­чар вы­сту­па­лі зна­ка­мі­тыя спе­ва­кі, сап­раў­дныя зор­кі бе­ла­рус­кай опе­ры — на­род­ныя артыс­ты Бе­ла­ру­сі Ні­на Ша­ру­бі­на, Ула­дзі­мір Пят­роў, за­слу­жа­ны артыст Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь Ула­дзі­мір Гро­маў. Усе яны пры­еха­лі ў Ма­гі­лёў, каб пад­тры­маць пра­ект Ула­дзі­мі­ра Бра­ілоў­ска­га. Раз­ам з імі ў ве­ча­ры­не пры­ма­лі ўдзел ма­гі­лёў­скія спя­вач­кі — лаў­рэ­аткі між­на­род­ных кон­кур­саў На­тал­ля Цям­рук і Але­на Ма­ця­рын­ка, а так­са­ма дзі­ця­чы хор ма­гі­лёў­скай Дзі­ця­чай шко­лы мас­тац­тваў № 2.

У ад­ным пра­екце спа­лу­чы­лі­ся буй­ныя ва­ка­ль­на-сім­фа­ніч­ныя тво­ры і не­вя­лі­кія пес­ні, вы­сту­па­лі май­стры сцэ­ны і па­чат­коў­цы, для якіх удзел у кан­цэр­це стаў ад­крыц­цём і вя­лі­кай ад­каз­нас­цю. Бо ве­ль­мі рэ­дка дзе­цям вы­па­дае маг­чы­масць спя­ваць у су­пра­ва­джэн­ні сім­фа­ніч­на­га аркес­тра, а тым бо­льш у та­кой знач­най кан­цэр­тнай пра­гра­ме, да та­го ж по­бач са зна­ка­мі­ты­мі артыс­та­мі. Уме­ла па­бу­да­ва­ны сцэ­на­рый, які кам­па­зі­тар рас­пра­ца­ваў сам, да­зво­ліў усім му­зы­кан­там з го­на­рам вы­ка­наць га­лоў­ную мі­сію — ства­рыць не­за­быў­ную атмас­фе­ру, аб­удзіць у слу­ха­чах тыя эмо­цыі, якія звед­вае кож­ны су­час­нік на­пя­рэ­дад­ні свя­та Пе­ра­мо­гі.

Вя­лі­кую га­му па­чуц­цяў ад­люс­троў­ва­лі і ва­ка­ль­на-сім­фа­ніч­ная па­эма «Двац­цаць во­сем», пры­све­ча­ная подзві­гу ге­ро­яў-пан­фі­лаў­цаў, што аб­ара­ня­лі Мас­кву ў ліс­та­па­дзе 1941 го­да, і сім­фа­ніч­ны трып­ціх «Сі­вы бу­сел», у якім рас­па­вя­да­ла­ся пра тра­ге­дыю ты­сяч га­ра­доў і вё­сак Бе­ла­ру­сі, спа­ле­ных фа­шыс­та­мі, і ба­ла­да «Я ўсё-та­кі ве­ру» на вер­шы па­этэ­сы Во­ль­гі Бер­го­льц — аўтар­кі кры­ла­та­га рад­ка, што стаў ло­зун­гам, вы­се­ча­ным на Ме­ма­ры­яль­най сця­не Піс­ка­роў­скіх мо­гі­лак: «Ник­то не за­быт, нич­то не за­бы­то». Кож­ны твор су­пра­ва­джаў­ся ві­дэ­акан­тэн­там з кад­раў ва­еннай хро­ні­кі.

Га­лоў­ным тво­рам кан­цэр­та ста­ла, без­умоў­на, кан­та­та «Веч­на жы­выя», на­пі­са­ная Ула­дзі­мі­рам Бра­ілоў­скім на вер­шы па­этаў, якія за­гі­ну­лі пад­час Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны. Гэ­та сап­раў­дны рэ­кві­ем па­мя­ці ўсіх за­гі­ну­лых. Кан­та­та вы­зна­ча­ла­ся пад­крэс­ле­най стро­гас­цю ў вы­яўлен­ні па­чуц­цяў, але ме­на­ві­та та­кі — стро­гі і стры­ма­ны — спо­саб вы­кла­дан­ня му­зыч­на­га апо­ве­ду якраз і най­бо­льш моц­на ўплы­ваў на эмо­цыі слу­ха­ча.

Пра­вес­ці кан­цэрт кам­па­зі­та­ру да­па­мог Ма­гі­лёў­скі гар­вы­кан­кам, які ўклю­чыў пра­ект у план афі­цый­ных ме­рап­ры­емстваў да ўра­чыс­тас­цяў, пры­све­ча­ных свят­ка­ван­ню Дня Пе­ра­мо­гі і 75-год­дзю вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі. Ве­чар атры­маў­ся шчы­рым на эмо­цыі, але га­лоў­най бы­ла яго гра­мад­ская знач­насць. Ула­дзі­мі­ру Бра­ілоў­ска­му ўда­ло­ся ства­рыць пра­гра­му, якая цал­кам ад­па­вя­да­ла маш­та­бу свя­та. А ўліч­ва­ючы тое, што ў кан­цэр­це вы­сту­па­лі дзе­ці, якіх ня­ма­ла бы­ло і ў гля­дзе­ль­най за­ле, ён вы­ка­наў ад­на­ча­со­ва і па­тры­ятыч­ную, і ад­ука­цый­ную мі­сію. Та­му гэ­ты пра­ект вар­ты та­го, каб арга­ні­за­ваць для яго гас­тро­ль­ны тур па га­ра­дах Ма­гі­лёў­шчы­ны і па­ка­заць у Мін­ску. 

Вольга Брылон