Су­праць рэ­зер­ва­цый

№ 6 (435) 30.06.2019 - 30.06.2019 г

«БЯЗ­МЕЖ­НІ­КІ» Ў ГА­ЛЕ­РЭІ «Ў»
Тэр­мі­на­ла­гіч­ныя ме­та­мар­фо­зы, якія апіс­ва­юць прад­стаў­ле­ныя на вы­ста­ве пра­цы, звя­за­ны з гіс­то­ры­яй фар­ма­ван­ня кан­цэп­цый су­час­на­га мас­тац­тва. «Арт брут», «аўтсай­дар-арт», «дэ­ві­янтнае мас­тац­тва» — тэр­мі­ны, якія звон­ку, з пун­кту гле­джан­ня пра­фе­сій­на­га дыс­кур­су, мар­кі­ру­юць пэў­ныя «мар­гі­на­ль­ныя» плы­ні, час­цей за ўсё не рэ­ле­ван­тныя для твор­чай су­по­ль­нас­ці.

Та­кія азна­чэн­ні змяш­ча­юць мас­тац­тва аўта­раў з па­ру­шэн­ня­мі псі­хіч­на­га зда­роў­я на пе­ры­фе­рыю пра­фе­сій­на­га поля, у кан­цэп­ту­аль­ную і фі­зіч­ную рэ­зер­ва­цыю: вы­стаў­ляц­ца ў біб­лі­ятэч­ных га­ле­рэ­ях, хо­лах кі­на­тэ­атраў або ўлас­на на сце­нах ад­дзя­лен­няў да­моў-інтэр­на­таў і ба­ль­ніц.

 

Мэ­та вы­ста­вы бы­ла ў тым, каб да­сле­да­ваць гіс­то­рыю і су­час­насць гэ­тай плы­ні ў Бе­ла­ру­сі, а так­са­ма шля­хам экс­па­на­ван­ня і апі­сан­ня ўклю­чыць аўта­раў у дыс­курс су­час­на­га мас­тац­тва.

 

Вы­ста­ва «Бяз­меж­ні­кі» (ку­ра­тар­кі Ган­на Кар­пен­ка і Са­фія Са­доў­ская) атры­ма­ла­ся асі­мет­рыч­най рыф­май да пра­екта «Zbor», які пра­хо­дзіў так­са­ма ў га­ле­рэі су­час­на­га мас­тац­тва «Ў» у кас­трыч­ні­ку-ліс­та­па­дзе 2018 го­да. У яго рам­ках бы­лі саб­ра­ныя і прад­стаў­ле­ны са­мыя знач­ныя імё­ны апош­ніх трыц­ца­ці га­доў. «Бяз­меж­ні­кі» — гэ­та спро­ба па­гля­дзець на ад­ва­рот­ны бок та­ко­га ад­бо­ру.

 

Хто аказ­ва­ецца за меж­амі і якія пры­чы­ны вы­клю­чэн­ня? Гэ­тая вы­ста­ва — спро­ба (пры да­па­мо­зе ку­ра­тар­ска­га вы­ба­ру) да­стаць ра­бо­ты мас­та­коў з іх са­цы­яль­ных рэ­зер­ва­цый. Па­ка­заць тых, хто не быў і ні­ко­лі не бу­дзе ў пра­фе­сій­ным са­юзе і на­ўрад ці змо­жа па­ехаць на рэ­зі­дэн­цыю ў Бер­лін або Нью-Ёрк, але ўсё роў­на ства­рае мас­тац­тва ў сіс­тэ­ме, што са­ма па са­бе скла­да­ецца з меж­аў і аб­ме­жа­ван­няў.

 

Ад­ным з най­важ­ней­шых ад­крыц­цяў вы­ста­вы ста­ла дэ­ман­стра­цыя ка­лек­цыі док­та­ра-псі­хі­ятра Вік­та­ра Круг­лян­ска­га, якая мо­жа вы­сту­паць гіс­та­рыч­най ме­та­фа­рай да пра­бле­мы вы­дзя­лен­ня і фар­ма­ван­ня меж­аў мас­тац­ка­га поля. Па­пкі, па­ка­за­ныя яго сы­нам, утрым­лі­ва­лі ма­люн­кі як пра­фе­сій­ных твор­цаў, так і яго па­цы­ентаў, ад­ны пра­цы бы­лі пад­пі­са­ныя, іншыя за­ста­лі­ся ана­нім­ны­мі.

 

У рам­ках пра­екта «Бяз­меж­ні­кі» бы­лі вы­лу­ча­ныя не­ка­ль­кі аспек­таў ка­лек­цыі: архіў­ныя ма­тэ­ры­ялы (фа­таг­ра­фіі і тэк­сты), ана­нім­ныя ра­бо­ты па­цы­ентаў і асоб­на — вы­явы трох мас­та­коў, важ­ных для бе­ла­рус­кай ку­ль­тур­най пра­сто­ры, якія ака­за­лі­ся на мя­жы пра­фе­сій­на­га мас­тац­ка­га поля, — Ва­дзі­ма Кош­кі­на, Аляк­сея Жда­на­ва і Ге­на­дзя Хац­ке­ві­ча.

 

Ма­люн­кі Ва­дзі­ма Кош­кі­на, пе­ра­клад­чы­ка і сяб­ра Круг­лян­ска­га, ста­лі­ся ад­крыц­цём на­ша­га да­сле­да­ван­ня, якое па­пя­рэд­ні­ча­ла вы­ста­ве. Бо сам Кош­кін пры жыц­ці не вы­стаў­ляў­ся, не лі­чыў ся­бе мас­та­ком ці па­этам (а вер­шы ён так­са­ма пі­саў), але ма­люн­кі туш­шу бы­лі яго па­ўся­дзён­най пра­кты­кай і, як адзна­чае яго да­чка Але­на Кош­кі­на, усе яны ад­люс­троў­ва­лі рэ­аль­насць і жыц­цё ў про­стым са­вец­кім спа­ль­ным ра­ёне. Alter ego мас­та­ка — птуш­ка з га­ла­вой муж­чы­ны (аўта­пар­трэт) — сус­тра­ка­ецца на не­ка­ль­кіх ра­бо­тах як воб­раз сва­бод­най істо­ты, што ва­ло­дае пра­вам пе­ра­адо­ль­ваць фі­зіч­ныя, са­цы­яль­ныя і дзяр­жаў­ныя межы.

 

Яшчэ адзін аўтар у ка­лек­цыі Вік­та­ра Круг­лян­ска­га — Аляк­сей Жда­наў, вя­до­мы па­эт, пі­сь­мен­нік і мас­так — прад­стаў­ле­ны пе­ра­важ­на ма­люн­ка­мі не­вя­лі­ка­га фар­ма­ту, якія пра­цяг­ва­юць тэ­му мар­сі­янскіх ліс­тоў. Гэ­тыя пра­цы моц­на па­цяр­пе­лі ад ча­су і ўмоў за­хоў­ван­ня, лі­та­ра­ль­на рас­па­да­юцца на час­ткі — леп­шы спо­саб уя­віць лёс бо­ль­шас­ці та­кіх збораў.

 

За­вяр­ша­юць архіў­ную экс­па­зі­цыю пяць ра­бот Ге­на­дзя Хац­ке­ві­ча з ка­лек­цыі Вік­та­ра Круг­лян­ска­га і пра­ца су­час­на­га мас­та­ка Сяр­гея Гу­дзі­лі­на з віт­ра­жа­мі, ство­ра­ны­мі Хац­ке­ві­чам у РНПЦ псі­хіч­на­га зда­роў­я, а па-про­ста­му — у На­він­ках. Мін­ча­не ве­да­юць гэ­тае мес­ца на кар­це го­ра­да, якое аса­цы­юец­ца з кан­крэт­ны­мі ста­на­мі свя­до­мас­ці, ду­шы і роз­уму, па­гра­ніч­ны­мі і за­меж­ны­мі.

 

У ад­ным з пе­ра­хо­даў ба­ль­ні­цы за­мест вок­наў змеш­ча­ны віт­ра­жы Ге­на­дзя Хац­ке­ві­ча, мас­та­ка, які пра­вёў у На­він­ках ня­ма­ла ча­су (быў змеш­ча­ны ту­ды па­сля спро­бы ўкрас­ці са­ма­лёт у 1987 го­дзе). Яркія шке­ль­цы не збі­ра­юцца ў чы­тэ­ль­ныя вы­явы, гэ­та аб­страк­цыі, але ве­ль­мі кан­крэт­ныя, што фі­зіч­на транс­фар­му­юць пра­сто­ру пра­ні­ка­ль­ны­мі свят­лом і ко­ле­рам.

 

«Да­поў­не­ная рэ­аль­насць», якую ства­ра­юць віт­ра­жы, аб­умоў­ле­на не меж­амі мед­ыцын­скай уста­но­вы, не хва­ро­бай і не са­цы­яль­ны­мі рам­ка­мі, але твор­чым вы­ха­дам і існа­ван­нем звон­ку, на­су­пе­рак пла­там, за­кры­тым дзвя­рам і стро­га­му рас­кла­ду пры­ёмаў ежы і аб­ыхо­дам ле­ка­раў.

 

Праз трыц­цаць га­доў па­сля ства­рэн­ня віт­ра­жоў мед­ыя­мас­так Сяр­гей Гу­дзі­лін ро­біць да­ку­мен­та­цыю пра­цы Ге­на­дзя Хац­ке­ві­ча, каб за­фік­са­ваць твор, што руй­ну­ецца з га­да­мі, і даць маг­чы­масць уз­ае­ма­дзе­яння. З за­кры­та­га, не­дас­туп­на­га для пуб­лі­кі ка­лі­до­ра ба­ль­ні­цы віт­ра­жы пе­ра­но­сяц­ца ў пра­сто­ру га­ле­рэі, тым са­мым змя­ня­ецца кан­тэкст інтэ­рак­цыі гле­да­ча і мас­тац­ка­га тво­ра: тут гля­дач не па­цы­ент ці ле­кар, а за сце­на­мі не ба­ль­ні­ца. Ві­дэа ўвесь час пе­ра­лам­ля­ецца і ска­жа­ецца, дроб­ніц­ца і па­кры­ва­ецца дры­гот­кім тэк­стам, не да­зва­ля­ючы ўспры­маць віт­раж на­ўпрост, а то­ль­кі праз «ва­р’яц­кую» опты­ку.

 

Дру­гая час­тка вы­ста­вы саб­ра­ная з су­час­ных ка­лек­цый До­ма-інтэр­на­та №2 г.  Мін­ска, з за­да­ку­мен­та­ва­най ка­лек­цыі до­ма-інтэр­на­та №4 г. Мін­ска і з ка­лек­цыі «Збо­ру дэ­ві­янтна­га мас­тац­тва» з пра­ца­мі аўта­раў з До­ма-інтэр­на­та №3 г. Мін­ска. Гэ­тыя ка­лек­цыі па­каз­ва­юць роз­нае стаў­лен­не да дзей­нас­ці, мэт ра­бо­ты сту­дый, да са­міх мас­та­коў: ад апе­кі і спро­бы ства­рыць умо­вы для пра­яўлен­ня кож­на­га ахвот­на­га ма­ля­ваць у арт-тэ­ра­пеў­тыч­ным клю­чы да вы­бар­чай, ку­ра­тар­скай пра­цы з асоб­ны­мі твор­ца­мі.

 

За­вяр­шае экс­па­зі­цыю аб’ект двух мас­та­коў — На­тал­лі Ажы­рэ­віч з Пу­ха­віц­ка­га псі­ха­неў­ра­ла­гіч­на­га до­ма-інтэр­на­та і Bazinato. Ма­люн­кі На­тал­лі — бяз­меж­ныя па сва­ёй сут­нас­ці аб­страк­цыі, упі­са­ныя ў мак­сі­ма­ль­на маг­чы­мы для мас­тач­кі аркуш фар­ма­ту А3. Bazinato пе­ра­но­сіць іх у пра­сто­ру га­ле­рэі, руй­ну­ючы аб­ме­жа­ван­ні арку­ша і яго двух­мер­насць.

 

Вы­ста­ва «Бяз­меж­ні­кі» пра­па­нуе роз­ныя спо­са­бы вяр­тан­ня вы­клю­ча­ных — 

з тых ці іншых пры­чын — фор­маў твор­час­ці ў мас­тац­кі дыс­курс. Гэ­та маг­чы­масць уба­чыць і апі­саць тыя бяс­кон­цыя тэ­ры­то­рыі, якія аказ­ва­юцца за меж­амі пра­фе­сій­на­га фо­ку­су, за меж­амі звык­ла­га або спас­ці­га­ль­на­га. Гэ­та бяз­меж­ныя гіс­то­рыі. 

Сафія Садоўская