УНО­ВИС vs ма­дэрн

№ 5 (434) 10.05.2019 - 10.05.2019 г

У 2019-м адзна­ча­ецца юбі­лей УНО­ВИ­Са. Што мож­на зра­зу­мець пра гэ­тае твор­чае аб’яднан­не, а раз­ам з ім — пра суп­рэ­ма­тызм, ка­лі па­гля­дзець на вы­дан­ні 1910-20-х з па­зі­цый сён­няш­ня­га дня?

УНО­ВИС сфар­ма­ваў­ся ў Ві­цеб­ску за 3 га­ды — з 1919 па 1922 — і звя­за­ны з пер­шы­мі пуб­лі­ка­цы­ямі тэ­арэ­тыч­ных ра­бот Ка­зі­мі­ра Ма­ле­ві­ча. У бра­шу­рах «Пра но­выя сіс­тэ­мы ў мас­тац­тве», «Суп­рэ­ма­тызм 34 ма­люн­кі», улёт­цы Ві­цеб­ска­га Твор­ка­ма №1 «УНО­ВИС» ста­рон­кі тэк­сту на­пі­са­ныя ад ру­кі і над­ру­ка­ва­ныя ў тэх­ні­цы лі­таг­ра­фіі. Вы­дан­не ма­ні­фес­таў і га­зе­ты «УНО­ВИС» ад­бы­ва­ла­ся пад­час зна­хо­джан­ня пет­раг­рад­скіх і мас­коў­скіх мас­та­коў у Ві­цеб­ску.

 

Які­мі бы­лі мас­тац­кія пра­кты­кі да і па­сля 

УНОВИ­Са, асаб­лі­ва па­ гуч­най гіс­то­рыі кан­флік­ту Ма­ле­ві­ча з Ша­га­лам (пад­обны кан­флікт быў у Ма­ле­ві­ча і Кан­дзін­ска­га ў ВХУ­ТЕ­МА­Се) і ад’­езду Ша­га­ла, а по­тым і Ма­ле­ві­ча з Ві­цеб­ска? Тры га­ды на­сы­ча­на­га арт-жыц­ця го­ра­да за­вяр­шы­лі­ся за­ме­най кі­раў­ніц­тва мас­тац­кай ву­чэ­ль­ні і па­ва­ро­там да рэ­аліс­тыч­на­га пад­ыхо­ду ў жы­ва­пі­се. Ся­род тых, хто спры­яў пе­ра­фар­ма­та­ван­ню Ві­цеб­ска­га мас­тац­ка­га ву­чы­ліш­ча, быў, на­прык­лад, Ва­лян­цін Вол­каў, які атры­маў ад­ука­цыю ў Санкт-Пе­цяр­бур­г-скай ака­дэ­міі мас­тац­тваў яшчэ да рэ­ва­лю­цыі.

 

Кан­флікт Ша­га­ла і Ма­ле­ві­ча ў са­мым па­чат­ку 1920-х то­ль­кі па­ско­рыў пра­цэс пе­ра­хо­ду да сац­рэ­аліз­му, што па­ўсюд­на быў за­пуш­ча­ны ў кан­цы 1920-х. Ад’­езд з Ві­цеб­ска і на­ступ­ная эміг­ра­цыя Ша­га­ла вы­ра­та­ва­ла яго ад пе­ра­коў­кі ў сац­рэ­алізм. У жы­ва­пі­се Ша­га­ла па­сля 1930-40-х пра­цяг­ва­юцца фар­ма­ль­ныя по­шу­кі 1910-х. Ма­ле­ві­чу, як і мно­гім кан­струк­ты­віс­там, хто за­стаў­ся ў СССР і ў пра­фе­сіі, да­вя­ло­ся пе­ра­клю­чыц­ца на сац­рэ­алізм.

 

Зме­на кі­раў­ніц­тва Ві­цеб­ска­га ву­чы­ліш­ча ма­ла ад­бі­ла­ся на па­пу­ляр­нас­ці ру­ху УНО­ВИС, які ці­ка­вы тым, што не пры­вя­за­ны да вы­зна­ча­най пра­сто­ры, а звя­за­ны з імё­на­мі мас­та­коў, за­хоп­ле­ных суп­рэ­ма­тыс­цкім пад­ыхо­дам у мас­тац­тве, яго раз­віц­цём у суп­рэ­ма­тыз­ме і кан­струк­ты­віз­ме. Ка­лі па­гля­дзець на бі­ягра­фіі бе­ла­рус­кіх мас­та­коў, то мож­на ўба­чыць, што за­хап­лен­не аван­гар­дны­мі ру­ха­мі на­сі­ла ча­со­вы ха­рак­тар. А ў дру­ка­ва­ных вы­дан­нях — фраг­мен­тар­ны. На вок­лад­ках, улёт­ках, рэ­кла­мах і пла­ка­тах ма­ля­ва­ная ў суп­рэ­ма­тыч­ным ду­ху гра­фі­ка спа­лу­ча­ла­ся з вы­раз­ны­мі на­бор­ны­мі шрыф­та­мі ў сты­лі ма­дэр­ну, і гэ­та бы­ло рас­паў­сю­джа­на аж да кан­ца 1930-х.

 

У пер­шых двух ну­ма­рах ча­со­пі­са «Пол­ымя» 1922 го­да кан­струк­ты­віс­цкая ма­ля­ва­ная вок­лад­ка су­сед­ні­чае з рэ­кла­май, афор­мле­най у эстэ­ты­цы ма­дэр­ну (кі­ру­нак у мас­тац­тве, архі­тэк­ту­ры і ды­зай­не па­чат­ку ста­год­дзя). Звяр­тае на ся­бе ўва­гу, хут­чэй за ўсё, на­ўмыс­на ла­пі­дар­нае вы­ка­нан­не вок­лад­кі і вы­тан­ча­ная якасць рэ­клам­ных па­лос з на­бор­ным арна­мен­там і тон­кім шрыф­та­вым вы­ра­шэн­нем.

 

У кан­струк­ты­віс­цкім ду­ху афор­міў вок­лад­ку ма­ла­ды на той мо­мант мас­так Мi­хась Фi­лi­по­вiч, але з ча­су ўдзе­лу ў пер­шых вы­ста­вах у па­чат­ку 1920-х і на пра­ця­гу жыц­ця ён пра­ца­ваў у ве­ль­мі роз­ных сты­лях, то­ль­кі не­на­доў­га за­ха­піў­шы­ся суп­рэ­ма­тыз­мам.

 

У се­рыі агі­та­цый­ных пла­ка­таў вок­наў Смол­Рос­та Ула­дзіс­ла­ва Стрэ­мін­ска­га суп­рэ­ма­тыс­цкая гра­фі­ка да­поў­не­на тэк­стам, на­бра­ным вуз­кім шрыф­там з гар­ні­ту­ры «Га­ра­льд», які ве­ль­мі час­та вы­ка­рыс­тоў­ваў­ся ў вы­дан­нях і рэ­кла­ме па­чат­ку ста­год­дзя і ха­рак­тэр­ны для сты­лю ма­дэрн. Кан­цэп­цыя ўніз­му ў жы­ва­пі­се, мас­тац­тве шрыф­ту і вы­клад­чыц­кая дзей­насць Ула­дзіс­ла­ва Стрэ­мін­ска­га, сфар­ма­ва­ная не без уплы­ву Ма­ле­ві­ча і ў па­ле­мі­цы з прад­стаў­ні­ка­мі УНО­ВИ­Са, ста­ла пры­чы­най яго ра­шэн­ня ў ся­рэ­дзі­не 1920-х (па­сля ка­рот­ка­тэр­мі­но­ва­га арыш­ту НКВД і хут­ка­га вы­зва­лен­ня) эміг­ра­ваць у Лодзь, дзе ўжо ў 1950-я ён усё ж быў ад­хі­ле­ны ад вы­кла­дан­ня ў ча­дзе зноў рас­па­ле­най кам­па­ніі-ба­ра­ць­бы су­праць «фар­ма­ліз­му» ў мас­тац­тве.

 

Гэ­тыя пры­кла­ды спа­лу­чэн­ня двух роз­ных па сва­іх ідэ­ала­гіч­ных пад­ыхо­дах і эстэ­тыч­ных ары­енці­рах сты­ляў — ты­по­вае ра­шэн­не та­го ча­су, што на­сі­ла хут­чэй вы­му­ша­ны ха­рак­тар. Да­ра­гая тэх­на­ло­гія ме­та­ліч­на­га на­бо­ру па­тра­буе ква­лі­фі­ка­ва­най пра­цы, гэ­та бы­ло вы­зна­ча­ль­ным у вы­ба­ры шрыф­тоў як для на­бо­ру ча­со­пі­са «Пол­ымя», так і для агі­та­цый­ных пла­ка­таў.

 

У па­чат­ку 1930-х, раз­ам з ра­шу­чым пе­ра­хо­дам да та­та­ль­на­га сац­рэ­аліз­му ў стан­ко­вых ві­дах мас­тац­тва і па­лі­тыч­най агі­та­цыі, да­рэ­ва­лю­цый­ная дру­кар­ская спад­чы­на бы­ла пе­ра­плаў­ле­ная і ста­рыя на­бор­ныя шрыф­ты змя­ні­лі­ся шрыф­та­мі, ство­ра­ны­мі Ад­дзе­лам но­вых шрыф­тоў Па­ліг­раф­ма­ша ў ад­па­вед­нас­ці з са­вец­кай ідэ­ало­гі­яй: са­вец­кае па фор­ме — на­цы­яна­ль­нае па змес­це. Дру­кар­ні пе­ра­бу­доў­ва­лі­ся дзе­ля вы­дан­няў як на рус­кай, так і на на­цы­яна­ль­ных мо­вах, але для пад­руч­ні­каў вы­ка­рыс­тоў­ва­ла­ся шко­ль­ная гар­ні­ту­ра, для ча­со­пі­саў — ча­со­піс­ная, для га­зет — га­зет­ная. Гэ­та бы­лі ўні­вер­са­ль­ныя шрыф­ты, спра­екта­ва­ныя без улі­ку ла­ка­ль­ных і на­цы­яна­ль­ных тра­ды­цый кні­га­вы­дан­ня, ад­но­ль­ка­выя для пят­нац­ца­ці са­юзных рэ­спуб­лік.

 

Ма­дэрн у мас­тац­тве сён­ня аса­цы­юец­ца з мі­ну­лым, афар­ба­ва­ным на­стро­ем за­ня­па­ду, дэ­ка­дан­су і fin de siècle. Ад­нак ві­зу­аль­ная мо­ва ма­дэр­ну (ар ну­во, Лі­бэр­ці, се­цэ­сі­он і юген­дстыль) сфар­ма­ва­ла­ся як мо­ва пра­мыс­ло­вай рэ­ва­лю­цыі і аха­пі­ла ўсе ві­ды стан­ко­ва­га і ўжыт­ко­ва­га мас­тац­тва, ды­зай­ну і архі­тэк­ту­ры. Ма­дэрн быў сты­лем, які да­зва­ляў на вы­со­кім мас­тац­кім уз­роў­ні афар­мляць ма­са­выя ты­ра­жа­ва­ныя вы­дан­ні. Шрыф­та­мі гэ­та­га сты­лю вы­да­ва­ла­ся мнос­тва га­зет на кі­ры­лі­цы, ідыш і ла­цін­цы, ка­та­ло­гі пра­мыс­ло­вых прад­пры­емстваў, спра­ваз­да­чы аб дзей­нас­ці школ, да­бра­чын­ных арга­ні­за­цый і бан­каў кан­ца ХІХ і пер­шай трэ­ці XX ста­год­дзя.

 

Гэ­ты стыль сфар­ма­ваў­ся на фо­не пра­цэ­саў урба­ні­за­цыі і індус­тры­ялі­за­цыі на тэ­ры­то­рыі су­час­най Бе­ла­ру­сі мя­жы ста­год­дзяў, як і ў мно­гіх рэ­гі­ёнах све­ту. Вы­ра­бы, што з’яў­ля­лі­ся дзя­ку­ючы но­вым тэх­на­ло­гі­ям і ма­тэ­ры­ялам, на­прык­лад бе­тон, бе­тон­ныя су­ме­сі з гра­ніт­най дроб­кай, сталь, — за­клі­ка­ныя бы­лі ўва­со­біць іна­ва­цый­ныя ідэі ў архі­тэк­ту­ры і інтэ­р’е­рах. Рас­лін­ныя ма­ты­вы ма­дэр­ну цяж­ка спа­лу­ча­юцца з тэх­ніч­ны­мі вы­на­ход­ства­мі пра­мыс­ло­вай рэ­ва­лю­цыі, але су­вязь ста­но­віц­ца зра­зу­ме­лай, ка­лі ўзга­даць, што рас­лін­ныя арна­мен­ты ста­лі аль­тэр­на­ты­вай гіс­та­рыз­му і эклек­ты­цы.

 

Стыль, які зра­біў­ся між­на­род­ным дзя­ку­ючы маг­чы­мас­ці аўта­раў на­вед­ваць між­на­род­ныя пра­мыс­ло­выя вы­ста­вы ў Па­ры­жы, Лон­да­не, дзя­ку­ючы хут­кім пе­ра­мяш­чэн­ням на вя­лі­кія ад­лег­лас­ці цяг­ні­ка­мі і аўта­ма­бі­ля­мі, у той жа час убі­раў у ся­бе эле­мен­ты ла­ка­ль­най, на­цы­яна­ль­най ідэн­тыч­нас­ці. У трэ­цім то­ме шас­ці­том­най «Гiс­то­рыi бе­ла­рускaгa мас­тац­тва» (1989 год) згад­ва­ецца, што ў 1867-м ра­бо­ты «Бе­ла­рус­кiя са­ма­туж­нi­кi» вы­стаў­ля­лі­ся на пра­мыс­ло­вай вы­ста­ве ў Па­ры­жы.

 

На тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі, гэ­так жа як і ў Гер­ма­ніі, ма­дэрн стаў асно­вай для аван­гар­дыс­цкай эстэ­ты­кі. Вы­зва­лен­не ад пе­ра­емнас­ці сты­ляў па­пя­рэд­ніх эпох і эклек­тыч­ных ві­зу­аль­ных ра­шэн­няў, рэ­кан­фі­гу­ра­цыя са­цы­яль­най кам­па­зі­цыі гра­мад­ства ад­бы­лі­ся па­ра­ле­ль­на з за­сва­еннем но­вых ві­зу­аль­ных ма­ты­ваў (рас­лін­ных і ані­ма­ліс­тыч­ных, спе­цы­фіч­ных для кож­на­га рэ­гі­ёна), пе­ра­ўтва­ра­ючы іх у арна­мент, што ад­сы­лае да арха­ічных плас­тоў ку­ль­ту­ры. Арна­мент слу­жыў упа­рад­ка­ван­ню прад­мет­на­га све­ту і ася­род­дзя, якое змя­ня­ла­ся дзя­ку­ючы тэх­на­ло­гі­ям і но­ва­ўвя­дзен­ням, і зноў стаў акту­аль­ным — як спо­саб па­ра­дка­ван­ня ма­тэ­ры­яль­на­га све­ту ў індус­тры­яль­ным вы­ка­нан­ні. Пра­мыс­ло­вая рэ­ва­лю­цыя сцвяр­джае тры­умф ча­ла­ве­ча­га роз­уму і ча­ла­ве­ка над пры­ро­дай. Як і ў Гер­ма­ніі юген­дстыль з’яў­ляў­ся арга­ніч­най час­ткай пра­мыс­ло­вых тэх­на­ло­гій, так і на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі ма­дэрн стаў арга­ніч­най час­ткай све­ту, што ства­раў­ся ў вы­ні­ку пра­мыс­ло­вай рэ­ва­лю­цыі: све­ту пры­ват­на­га прад­пры­ма­ль­ніц­тва, кан­ве­ернай вы­твор­час­ці ды іна­ва­цый.

 

Аван­гар­дыс­ты, гэ­так жа як і Ад­ольф Ла­ос, які ўся­ляк кры­ты­ка­ваў вы­ка­рыс­тан­не арна­мен­ту з-за не­ра­цы­яна­ль­на­га рас­хо­да­ван­ня ма­тэ­ры­яль­ных і ча­ла­ве­чых рэ­сур­саў, дыс­тан­цы­ява­лі­ся ад арна­мен­та­ль­най эстэ­ты­кі ма­дэр­ну. Але ка­лі гля­дзець на ма­тэ­ры­яль­ную спад­чы­ну мя­жы ХІХ—ХХ-х ста­год­дзяў, то ме­на­ві­та ма­дэрн зра­біў рэ­ва­лю­цыю ў прад­мет­ным ася­род­дзі, а не аван­гард.

 

Гэ­так жа як для вы­дан­няў Баў­хаў­зу вы­ка­рыс­тоў­ва­лі на­бор­ныя шрыф­ты Genius, так і для ча­со­пі­саў 1920-х га­доў на тэ­ры­то­рыі су­час­най Бе­ла­ру­сі аван­гар­дная гра­фі­ка су­сед­ні­ча­ла з на­бор­ны­мі шрыф­та­мі, арна­мен­та­мі ў ма­дэр­ным сты­лі, бо ме­на­ві­та гэ­ты стыль з’я­віў­ся арга­ніч­най час­ткай індус­тры­яль­на­га ты­пу вы­твор­час­ці.

 

Ма­дэрн у ты­па­гра­фі­цы вя­до­мы дзя­ку­ючы аса­цы­яцыі з пе­ра­ва­ро­там 1917 го­да, бо за­га­лоў­кі рэ­ва­лю­цый­ных га­зет мя­жы 1910—20-х (да­са­вец­ка­га і ран­ня­га са­вец­ка­га пе­ры­ядаў), у тым лі­ку і са­цы­я­ліс­тыч­на­га тол­ку, афар­мля­лі­ся тас­кан­скім шрыф­там. Жыц­цё­выя цык­лы тэх­на­ло­гій не су­па­да­юць з па­лі­тыч­най гіс­то­ры­яй і гіс­то­ры­яй мас­тац­тва. Ад­нак тую ака­ліч­насць, што стыль ма­дэрн за­тры­маў­ся аж да 1930-х, мож­на якраз рас­тлу­ма­чыць па­лі­тыч­ны­мі і эка­на­міч­ны­мі пры­чы­на­мі. Но­вая дзяр­жа­ва ме­ла па­трэ­бу ў рас­паў­сю­дзе сва­іх ідэй і інфар­ма­ван­ні гра­ма­дзян аб па­лі­тыч­ных пры­яры­тэ­тах. А ве­ль­мі аб­ме­жа­ва­ныя рэ­сур­сы са­вец­кай дзяр­жа­вы не спры­ялі не­адклад­най рэ­ва­лю­цыі і ў дру­кар­скай спра­ве.

 

З 1917 па 1922 га­ды, па­вод­ле да­дзе­ных, пры­ве­дзе­ных Мі­ка­ла­ем Ні­ка­ла­евым у дру­гім то­ме «Гiс­то­рыі бе­ла­рус­кай кнi­гi», рэ­зка ўзрас­ла ко­ль­касць рэ­гі­яна­ль­ных вы­дан­няў. У Мін­скай гу­бер­ні з 1916 па 1917 год ко­ль­касць га­зет па­вя­лі­чы­ла­ся з 16 да 44, у Ві­цеб­скай — з 4 да 25, у Ма­гі­лёў­скай — з 5 да 32. Га­зе­ты, ча­со­пі­сы і кні­гі дру­ка­ва­лі на роз­ных мо­вах: рус­кай, бе­ла­рус­кай, поль­скай, ідыш і інш. Да 1929-га вы­дан­не пе­ры­ёды­кі і кніг ста­ла цэн­тра­лі­за­ва­ным і рэ­гу­ля­ва­ла­ся Бел­дзяр­ж-вы­да­там.

 

Па на­яўнай інфар­ма­цыі, на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі не бы­ло сло­ва­літ­ні, та­му дру­кар­скі ма­тэ­ры­ял для вы­дан­няў на кі­ры­лі­цы за­куп­ляў­ся ў сло­ва­літ­нях Санкт-Пе­цяр­бур­га (Бер­то­ль­да і/або Ле­ма­на), а для вы­дан­няў на ла­цін­цы шмат шрыф­тоў, якія сус­тра­ка­юцца ў га­зе­тах, вы­да­дзе­ных у Мін­ску, Пін­ску і іншых га­ра­дах, мож­на знай­сці ў ка­та­ло­гах дру­кар­ні і сло­ва­літ­ні Са­му­эля Орге­льб­ран­да ў Вар­ша­ве ці ка­та­ло­гах Schriftgiesserei Schelter & Giecke AG. Leipzig у Лей­пцы­гу.

 

На­бор­ныя шрыф­ты і арна­мен­ты ў сты­лі ма­дэрн на вок­лад­ках ча­со­пі­саў кам­бі­на­ва­лі­ся з ілюс­тра­цы­яй і фо­та­ка­ла­жа­мі, ма­ля­ва­ны­мі шрыф­та­вой гра­фі­кай.

 

На вок­лад­цы ча­со­пі­са «Ма­ла­ды Ара­ты» ў 1925-26-х га­дах вы­ка­рыс­тоў­ва­ецца вы­тан­ча­ны на­бор­ны арна­мент у ду­ху юген­дстыль, аб­рам­ля­ючы ілюс­тра­цыю з рэ­аліс­тыч­най вы­явай сей­бі­та ці пра­цаў­ні­ка за­во­да.

 

Шрыф­ты ў сты­ліс­ты­цы ма­дэр­ну пры­сут­ні­ча­юць на вок­лад­цы ча­со­пі­са «Ра­бот­нi­ца i ся­лян­ка» на пра­ця­гу 1920-х, пры­чым яны мо­гуць ва­р’і­ра­вац­ца ад ну­ма­ра да ну­ма­ра. На­роў­ні з ма­дэр­ным шрыф­там ілюс­тра­цыі вы­ка­на­ны час­цей за ўсё ў рэ­аліс­тыч­най ма­не­ры аль­бо ў вы­гля­дзе ка­ла­жаў з алю­зі­ямі на кан­струк­ты­візм. Арна­мен­ты ў сты­лі ма­дэр­ніз­му так­са­ма не рэ­дкасць.

 

Вок­лад­ка ча­со­пі­са «Наш край» афор­мле­на вы­ключ­на ў сты­ліс­ты­цы ма­дэр­ну. На вок­лад­цы пер­ша­га ну­ма­ру за 1926 год ма­дэр­но­вы шрыфт спа­лу­ча­ецца з арна­мен­там, вы­ка­на­ным у сты­ліс­ты­цы за­ста­вак для кніг ХVІ—ХVІІ ста­год­дзяў. Але ў цэн­тры пры­сут­ні­чае чар­та­па­лох — квет­ка, якая час­та сус­тра­ка­ецца ў архі­тэк­ту­ры і пры­клад­ным мас­тац­тве ма­дэр­ну. Серп і мо­лат вы­тан­ча­на пе­ра­пле­це­ны са сна­пом пша­ні­цы з па­ля­вы­мі квет­ка­мі, та­кое су­мяш­чэн­не пры­лад пра­цы і фло­ры ха­рак­тэр­на для ма­дэр­ну.

 

Вок­лад­ка ча­со­пі­са «Тры­бу­на мас­тац­тва» вы­лу­ча­ецца кан­трас­ным дру­кар­скім ра­шэн­нем і гра­тэс­ка­вы­мі шрыф­та­мі, але гэ­та ма­ля­ва­ны тэкст, у той час як тэ­ма­ты­ка ну­ма­ра на­бра­на шрыф­там з гар­ні­ту­ры «Га­ра­льд».

 

Вок­лад­ка ча­со­пі­са «Ась­ве­та» №11—12 за 1929 год вы­ка­на­на ў кан­струк­ты­віс­цкім сты­лі, з вы­ка­рыс­тан­нем па­лач­на­га шрыф­ту (у тэр­мі­на­ло­гіі Ула­дзі­мі­ра Кры­чаў­ска­га «Два шрыф­ты ад­ной рэ­ва­лю­цыі. Па­лач­ны шрыфт»). Пры­кмет­ныя шур­па­тас­ці ў гра­фі­цы шрыф­ту і ня­роў­насць рыт­му, ла­ка­ніч­насць арна­мен­ту па­каз­ва­юць на ма­ля­ва­ную тэх­ні­ку вы­ка­нан­ня. Ха­рак­тэр­на су­сед­ства арна­мен­ту ў спа­лу­чэн­ні з па­лач­ным шрыф­там, ты­по­вым для кан­струк­ты­віс­цкіх пла­ка­таў, дзе ні­якія мас­тац­кія срод­кі не маг­лі су­пер­ні­чаць з фо­та­ман­та­жам.

 

Суп­рэ­ма­тыс­цкая вок­лад­ка 1930-га для кні­гі Андрэя Александровіча «Це­нi на Со­нцы», афор­мле­ная Ба­ры­сам Мал­кі­ным, з’я­ві­ла­ся ўжо ў раз­гар ба­ра­ць­бы з фар­ма­ліз­мам. Кам­па­зі­цый­нае спа­лу­чэн­не суп­рэ­ма­тыч­най гра­фі­кі і ма­ля­ва­на­га і на­бор­на­га тэк­сту ро­бяць гэ­тую пра­цу ўні­ка­ль­най. Гра­тэс­ка­вы на­бор­ны шрыфт, як мяр­ку­ецца, гар­ні­ту­ра «Эрбар», на асно­ве якой па­зней бы­ла рас­пра­ца­ва­на са­вец­кая гар­ні­ту­ра «Ча­со­піс­ная руб­ле­ная». Мал­кін пра­ца­ваў у Мін­ску, але ў 1950-я яго зноў па­ча­лі цка­ваць за «фар­ма­лізм». Яго да­чка ўспа­мі­нае: «У па­сля­ва­енныя га­ды за­квіт­неў мах­ро­вы анты­се­мі­тызм. Ба­ць­ку пры­ля­пі­лі ярлык кас­ма­па­лі­та і фар­ма­ліс­та. Яму пе­ра­шка­джа­лі пра­ца­ваць, не да­ва­лі за­ка­заў. Асаб­лі­ва ста­ра­ла­ся га­зе­та "Вес­т­кі", што па­клёп­ні­ча­ла на май­го ба­ць­ку. За доў­гае твор­чае жыц­цё та­та не за­слу­жыў ні­вод­най ма­наг­ра­фіі ці іншай пуб­лі­ка­цыі, якая рас­па­вя­да­ла пра яго шмат­гран­ную твор­часць. Яго фа­таг­ра­фія бы­ла сар­ва­ная са стэн­да, пры­све­ча­на­га мас­та­кам-фран­та­ві­кам. Мас­та­ка па-сап­раў­дна­му цка­ва­лі. Якім жа трэ­ба бы­ло быць моц­ным ча­ла­ве­кам, каб пра­цяг­ваць пра­ца­ваць "у стол"».

 

Ма­ля­ва­ныя шрыф­ты на вок­лад­ках рас­кры­ва­юць гра­фіч­ны рэ­пер­ту­ар мас­та­коў 1920-х, якія імкну­лі­ся да ма­дэр­ну ў сі­лу ад­ука­цыі і звыч­кі чы­та­чоў, што фар­ма­ва­ла­ся і пад­трым­лі­ва­ла­ся дру­ка­ва­най прад­укцы­яй. По­бач з інер­цы­яй важ­на ўліч­ваць, што дру­кар­скія тэх­на­ло­гіі не маг­лі мя­няц­ца так жа хут­ка, як па­лі­тыч­ныя на­строі або эстэ­тыч­ныя пе­ра­ва­гі, та­му ма­ля­ва­ныя шрыф­ты су­сед­ні­ча­лі са шрыф­та­мі, да­ступ­ны­мі ў ме­та­ліч­ным на­бо­ры, а гэ­та стыль вы­со­кіх тэх­на­ло­гій пра­мыс­ло­вай рэ­ва­лю­цыі — стыль ма­дэр­ну.

 

Ад­па­вед­на, ня­ма ні­якай на­ўмыс­най су­вя­зі па­між афар­млен­нем да­ку­мен­таў БНР і БССР у сты­ліс­ты­цы ма­дэр­ну, бо за асно­ву быў уз­яты ме­на­ві­та той стыль, які ў най­бо­ль­шай сту­пе­ні быў ад­апта­ва­ны да тэх­на­ло­гіі ма­са­ва­га ты­ра­жа­ван­ня і та­му бо­льш за ўсё пад­ыхо­дзіў для хут­ка­га і эфек­тыў­на­га рас­паў­сю­ду інфар­ма­цыі.

 

У той жа час ме­на­ві­та дзя­ку­ючы пра­мыс­ло­вай рэ­ва­лю­цыі бы­лі за­пуш­ча­ны пра­цэ­сы ўрба­ні­за­цыі і ма­дэр­ная сты­ліс­ты­ка ста­ла арга­ніч­най і не­ад’ем­най час­ткай ма­дэр­ні­за­цый­на­га пра­цэ­су ў на­шай кра­іне.

 

Суп­рэ­ма­тыс­цкі пад­ыход быў бо­льш прад­уктыў­ны для стан­ко­вых ві­даў мас­тац­тва і пра­цяг­ваў так ці інакш існа­ваць у пра­цах твор­цаў, па­куль не па­тра­піў пад по­ўную за­ба­ро­ну ў 1930-х у вы­ні­ку ба­­раць­­бы з «фар­ма­ліз­мам». У вы­да­вец­кай прад­укцыі і пла­ка­тах, на­прык­лад, РОС­Та, вы­ка­рыс­тоў­ва­юцца про­стыя тэх­на­ло­гіі для ты­ра­жа­ван­ня (тра­фа­рэт, лі­таг­ра­фія і інш.) на­су­пе­рак вы­со­ка­тэх­на­ла­гіч­ным і, без пе­ра­бо­ль­шан­ня, якас­ным мас­тац­кім ра­шэн­ням на­бор­ных шрыф­тоў і арна­мен­таў у сты­лі ма­дэр­ну. Шмат­моў­е, рос­квіт пры­ват­на­га прад­пры­ма­ль­ніц­тва, ука­ра­нен­не пра­мыс­ло­вых іна­ва­цый, ква­лі­фі­ка­ва­ная пра­ца (тэк­ста­вы на­бор і апе­ра­ван­не на­бор­ным арна­мен­там на да­во­лі вы­со­кім уз­роў­ні, які мы ба­чым у рэ­клам­ных аб’­явах ча­со­пі­саў, па­тра­буе до­сыць вы­со­кай ква­лі­фі­ка­цыі ад на­бор­шчы­каў), ува­соб­ле­ныя ў сты­ліс­ты­цы ма­дэр­ну, ча­му­сь­ці не ста­лі асно­вай рэ­прэ­зен­та­цыі на­цы­я­на­ль­най ідэн­тыч­нас­ці Бе­ла­ру­сі.

 

Мяр­ку­ючы па тым, што ме­на­ві­та УНО­ВИ­Су пры­свя­ча­юцца пле­нэ­ры, мож­на ду­маць, што ме­на­ві­та гэ­тая эстэ­ты­ка акту­алі­зуе сэн­сы, якія блі­жэй за ўсё су­час­ні­кам у Бе­ла­ру­сі.

 

УНО­ВИС — гэ­та ўта­піч­ны пра­ект, экс­пе­ры­мент па пе­ра­ўлад­ка­ван­ні жыц­ця сі­ла­мі мас­тац­тва. Мас­тац­тва мыс­ліц­ца як інстру­мент пе­ра­ўтва­рэн­ня са­цы­яль­най рэ­ча­існас­ці, па­ўся­дзён­нас­ці, яно на­кі­ра­ва­нае на ства­рэн­не інша­га ча­ла­ве­ка і но­ва­га, бо­льш спра­вяд­лі­ва­га, све­ту. Ма­дэрн — гэ­та стыль, які рэ­алі­за­ваў­ся дзя­ку­ючы або ме­на­ві­та та­му, што з’я­ві­лі­ся но­выя тэх­на­ло­гіі, якія да­зво­лі­лі эфек­тыў­на су­пра­цоў­ні­чаць інжы­не­рам, пра­мыс­лоў­цам і мас­та­кам. Эстэ­тыч­ная пра­гра­ма ма­дэр­ну мяр­куе, што пры­го­жыя прад­ме­ты і гар­ма­ніч­ная пра­сто­ра пры­зна­ча­ныя для су­зі­ран­ня і аса­ло­ды ад ва­ло­дан­ня пры­го­жы­мі рэ­ча­мі. Мас­тац­тва ма­дэр­ну са­ма­дас­тат­ко­вае, так як не прад­угле­джвае ні­якай па­лі­тыч­най пра­гра­мы па пе­ра­ўлад­ка­ван­ні све­ту. Хут­чэй з да­па­мо­гай ві­зу­аль­най мо­вы ма­дэр­ну ста­но­віц­ца зра­зу­ме­ла, што свет ужо змя­ніў­ся.

Ала Пі­га­льс­кая