Нью-Ёрк

№ 5 (434) 10.05.2019 - 10.05.2019 г

З ЖЫЦ­ЦЯ АРТ-СТА­ЛІЦ
Доў­га сю­ды імкнуў­ся — і вось на­рэш­це апы­нуў­ся ў цэн­тры сус­вет­на­га арту. У го­ра­дзе ве­лі­чэз­ным, цу­доў­ным і раз­на­стай­ным, як і мас­тац­тва, якім ён на­поў­не­ны. Пра­па­ную раз­гле­дзець, на­ко­ль­кі па-роз­на­му мо­гуць рэ­прэ­зен­та­вац­ца ў пры­нцы­пе ад­ны і тыя ж кар­ці­ны, ску­льп­ту­ры, інста­ля­цыі і што-б-там-яшчэ-ні-ад­но­сі­ла­ся-да-су­час­на­га-мас­тац­тва ў не­ка­ль­кіх аб­авяз­ко­вых да на­вед­ван­ня «кро­пак збор­кі».

У Му­зеі Уіт­ні — шы­коў­ная рэ­трас­пек­ты­ва Уор­ха­ла, і гэ­та зу­сім не па­пса. Вы­свят­ля­ецца, што ён тон­кі, на­ват лі­рыч­ны ма­ля­ва­льш­чык на сві­тан­ку сва­ёй артыс­тыч­най ка­р’е­ры, сме­лы экс­пе­ры­мен­та­тар у рос­кві­це і фі­ло­саф у зе­ні­це. Вы­ста­ва ўра­жа­ль­на аб’­ёмная і аб’­ектыў­ная па трак­тоў­цы, про­ста мас­тац­тваз­наў­чы экс­таз: вы­раз­на і ка­рэк­тна вы­кла­дзе­на, кан­тэк­сту­алі­за­ва­на, да­ку­мен­та­ва­на і атры­бу­та­ва­на! Бо­ну­сам да Уор­ха­ла — вы­дат­на струк­ту­ра­ва­ная вы­ста­ва «Пра­гра­ма­ва­нае», якая ба­зу­ецца на да­клад­ных інструк­цы­ях да мас­тац­тва. Гэ­та тэ­ма­тыч­ны пад­бор з ка­лек­цыі — ад не­ону і антык­вар­ных тэ­ле­ві­за­раў Джо­зэ­фа Ко­шу­та і Нам Джун Па­йка да су­час­ных скла­да­ных інста­ля­цый, што апе­лю­юць да са­цы­яль­ных да­сле­да­ван­няў і вір­ту­аль­най рэ­аль­нас­ці.

 

МoМА — за­йма­ль­ны атрак­цы­ён па ажыў­лен­ні кар­ці­нак з пад­руч­ні­каў па гіс­то­рыі мас­тац­тва: яны на­бы­ва­юць ма­тэ­ры­яль­насць, да­клад­ныя па­ме­ры і ко­лер. На­прык­лад, «Аві­нь­ёнскія дзеў­кі» Пі­ка­са — вя­ліз­ныя, пра­ктыч­на на ўсю сця­ну, пры гэ­тым про­ста ру­жо­ва-аран­жа­выя, а вось «Свет Крыс­ці­ны» Эндру Уа­ета — па­ме­рам з не­вя­лі­кую аква­рэль, ко­ле­ры за шклом глу­хія і цьмя­ныя, і мес­ціц­ца кар­ці­на ў ка­лі­до­ры ка­ля мес­ца вы­да­чы аўды­ягі­даў. Апош­нія вар­тыя ўся­ля­кай па­хва­лы, бо кож­ны твор за­бяс­пе­ча­ны ад­па­вед­ным ну­ма­рам: на­браў­шы гэ­ты ну­мар на вы­да­дзе­ным айфо­не, мож­на аб­са­лют­на бяс­плат­на вы­слу­хаць гіс­то­рыю пра­цы, вы­кла­дзе­ную вус­на­мі да­тыч­ных пра­фе­сі­яна­лаў. Гэ­та пра­сцей, чым спра­ба­ваць чы­таць пад­ра­бяз­ны эты­ке­таж, але «ра­бо­ты з гіс­то­ры­ямі» — ві­да­воч­на, пры­нцып мoмаў­ска­га экс­па­на­ван­ня. Ся­род ча­со­вых вы­стаў кла­січ­ны рэ­трас­пек­тыў­на-брон­за­вы Бран­ку­зі (да­рэ­чы, тут пра­ясня­юцца па­ра­мет­ры «Птуш­кі ў пра­сто­ры» — пер­ша­га ма­дэр­ніс­цка­га тво­ра, які па­клаў па­ча­так дыс­ку­сі­ям аб су­час­ным мас­тац­тве, што ад­роз­ні­ва­ецца ад «про­ста мас­тац­тва») су­сед­ні­чае з вы­дат­най рэ­прэ­зен­та­цы­яй тэх­на­ген­ных ра­бот — «Но­вы па­ра­дак: мас­тац­тва і тэх­на­ло­гіі ў ХХІ ста­год­дзі». Мо­МА — ве­ль­мі па­зна­ва­ль­ная гу­ль­ня-ван­дра­вал­ка на дзень, бо, акра­мя асноў­най ка­лек­цыі і вы­шэй­пе­ра­лі­ча­на­га, ёсць яшчэ прад­стаў­ні­чы збор аб­страк­тна­га экс­прэ­сі­я­ніз­му і вы­ста­ва па­ва­енна­га ды­зай­ну. Ад­нак гіс­то­рыі, якія прэ­зен­ту­юцца му­зе­ем, не­лі­ней­ныя і ле­гі­мі­ты­зу­юць айчын­нае мас­тац­тва, пры­вяз­ва­ючы яго да клю­ча­вых з’яў еўра­пей­ска­га.

 

Му­зей Са­ла­мо­на Гу­ген­хай­ма — архі­тэк­тур­ны шэ­дэўр аўтар­ства Фрэн­ка Лой­да Рай­та — вы­явіў­ся па­ра­ўна­ль­на не­вя­лі­кім (знут­ры і звон­ку). Бе­лай ра­ка­він­кай ён за­ча­саў­ся ся­род ты­па­вых нью-ёркскіх пра­ста­кут­нас­цяў. Зда­ецца, сце­ны тут пра­сяк­ну­ты пра­клё­на­мі экс­па­зі­цы­яне­раў, якія дзе­ся­ці­год­дзя­мі спра­бу­юць ства­рыць ілю­зію роў­най раз­вес­кі — пры на­хі­ль­ных пад­ло­гах і не­пра­мых ку­тах; бо ўнут­ры па сут­нас­ці — спі­ра­ль­на за­кру­ча­ны ка­лі­дор. Ця­пе­раш­няя вы­ста­ва (а гэ­та ма­ну­мен­та­ль­ная «Хі­ль­ма аф Клінт: жы­ва­піс для бу­ду­чы­ні» — жа­но­чы ва­ры­янт аб­страк­тна­га мас­тац­тва, што апя­рэ­дзіў пры гэ­тым Кан­дзін­ска­га і Ма­ле­ві­ча) бу­ду­ецца звер­ху ўніз — мясц­овы аўды­ягід сум­лен­на пад­каз­вае, што архі­тэк­тар мер­ка­ваў уз­дым гле­да­чоў на ліф­це і за­тым спуск, гэ­та знач­на зруч­ней. І да­рэ­чы зла­джа­ная ў вер­хніх за­віт­ках гу­ген­хай­маў­скай ра­ка­він­кі пер­са­нал­ка Ар. Эйч. Квай­тме­на, ство­ра­ная ад­мыс­ло­ва для гэ­тай пра­сто­ры, доб­рая без экс­па­зі­цый­най на­ту­гі, яго пра­цы лёг­ка гу­ля­юць са скрыў­ле­най пра­сто­рай. У цес­ных — у па­ра­ўнан­ні з ба­гац­цем па­вет­ра і свят­ла ў су­час­ных нью-ёркскіх му­зе­ях, — але іка­ніч­ных за­віт­ках Гу­ген­хай­ма ад­чу­ва­ецца ста­тус­насць без па­фа­су: тут Ро­берт Мэп­лторп (да сум­неў­на­га юбі­лею — трыц­ца­ці­год­дзя з дня смер­ці), зноў Бран­ку­зі ў кам­па­ніі не­смя­рот­най кла­сі­кі Кан­дзін­ска­га, Ша­га­ла, Ма­дзі­ль­яні ды іншых за­слу­жа­ных прад­стаў­ні­коў вяр­шы­ні арт-айсбер­га.

 

Мет­ра­по­лі­тэн му­зей — са­мы вя­лі­кі мас­тац­кі му­зей у ЗША, чац­вёр­ты па на­вед­ва­ль­нас­ці ў све­це, аша­лам­ля­ль­ная дэ­ман­стра­цыя маг­чы­мас­цяў, якія дае ка­пі­тал, — ве­лі­зар­ны склад якас­на­га мас­тац­тва, аж да на­гру­ваш­чван­ня. Тут про­ста не­вы­нос­ная яго ко­ль­касць: па­чаў­шы з лю­бі­ма­га Егіп­та, вы ры­зы­ку­еце быць па­ха­ва­ны­мі пад мнос­твам ску­льп­ту­р, сар­ка­фа­гаў, му­мій і іншай вя­лі­кай і ма­ле­нь­кай сак­ра­ль­на-бы­та­вой ме­ма­ра­бі­ліі. Гэ­та вы­дат­на, але час на­ша­га жыц­ця аб­ме­жа­ва­ны. На шчас­це, тут прад­стаў­ле­на ў асноў­ным не­су­час­нае (у ча­са­вых рам­ках пры­клад­на ся­рэ­дзі­ны мі­ну­ла­га ста­год­дзя) мас­тац­тва — мас­тац­тва для прэс­ты­жу і ха­рас­тва, да­во­лі не­вы­раз­нае аме­ры­кан­скае і вал інтэр­на­цы­яна­ль­ных шэ­дэў­раў — Ра­дэн, імпрэ­сі­яніс­ты (асаб­лі­ва Дэ­га — дзве за­лы жы­ва­пі­су, адзін ску­льп­ту­ры), ма­дэр­ніс­ты і іншае, іншае. Зрэш­ты, у якас­ці ча­со­вай экс­па­зі­цыі тут пры­сут­ні­чае «Эпіч­ная аб­страк­цыя», якая прад­стаў­ляе — як во­дзіц­ца, ве­лі­зар­ныя — арт-аб’­екты ад кла­січ­ных По­ла­ка і Рот­кі да аб­страк­цы­яніс­таў-ма­ну­мен­та­ліс­таў на­ша­га ча­су. Мас­тац­тва ХХ ста­год­дзя тут так­са­ма сус­тра­ка­ецца ў пыш­ных ка­лек­цы­ях тво­раў Афры­кі і Акі­яніі. Гэ­та, зра­зу­ме­ла, ску­льп­ту­ра, пры­чым пад­адзе­ная яна ме­на­ві­та як мас­тац­тва, з ука­зан­нем (ана­нім­ных) аўта­раў, тэх­нік, га­доў ства­рэн­ня.

 

Да­рэ­чы, не менш ці­ка­выя артэ­фак­ты Афры­кі, аб­едзвюх Аме­рык і Азіі зна­хо­дзяц­ца ў вя­до­мым Му­зеі на­ту­ра­ль­най гіс­то­рыі, ад­нак пра­хо­дзяць яны па раз­дзе­ле «ту­зем­нае мас­тац­тва» — як этнаг­ра­фіч­ныя аб’­екты, без звык­лай пад­ра­бяз­най атры­бу­цыі ў эты­ке­та­жы.

 

По­ўная су­пра­ць­лег­ласць вы­шэй­апі­са­ным по­стка­ла­ні­яль­нас­цям — уз­орна-па­ка­за­ль­ныя, ад­па­вед­ныя сён­няш­ня­му дню экс­па­зі­цыі Брук­лін­ска­га му­зея. Апроч блок­бас­та­ра пра Фры­ду Ка­ла, сфа­ку­са­ва­на­га, пра­ўда, на асо­бе, а не на мас­тац­тве: акра­мя фо­та, упры­гож­ван­няў-убо­раў і гар­сэ­таў-пра­тэ­заў, тут ёсць фе­мі­ніс­тыч­ная вы­ста­ва «Бяс­кон­цы бла­кіт­ны» ку­ра­тар­ства Мар­ты Гэй. Раз­ам з ра­бо­та­мі су­час­ных мас­та­чак яна ўклю­чае прад­ме­ты з пра­ктыч­на ўсіх збо­раў му­зея, а яны да­во­лі аб’­ёмныя, усё ж та­кі мы ў ад­ным з най­буй­ней­шых арт-му­зе­яў све­ту — ад антыч­нас­ці да сён­ня. Му­зей дэк­ла­руе сваю ад­кры­тасць на­вед­ва­ль­ні­ку, та­му яго ка­лек­цыя да­ступ­ная ў інтэр­нэ­це, ёсць на­ват за­пас­ні­кі, у якія лі­та­ра­ль­на мож­на за­йсці і раз­гле­дзець ня­выс­таў­ле­ныя прад­ме­ты. Гіс­та­рыч­ныя экс­па­зі­цыі дэ­ка­ра­тыў­на­га мас­тац­тва збі­ра­юцца ў цэ­лас­ныя інтэ­р’е­ры ў на­ту­ра­ль­най ве­лі­чы­ні ма­дэ­лях да­моў і па­ко­яў — і гэ­та не­ве­ра­год­на кру­та: апы­на­ешся на­ўпрост у ася­род­дзі што­дзён­нас­ці роз­ных эпох. Экс­па­зі­цыя гіс­то­рыі аме­ры­кан­ска­га мас­тац­тва пры­му­шае за­ду­мац­ца не то­ль­кі пра якасць жы­ва­пі­су і ску­льп­ту­ры, але і пра са­цы­яль­ныя і па­лі­тыч­ныя пра­бле­мы, што спа­да­рож­ні­ча­лі іх ства­рэн­ню. Асаб­лі­ва ўраж­вае «Зва­ная вя­чэ­ра» Джу­дзі Чы­ка­га — зна­ка­вы воб­раз су­час­на­га мас­тац­тва і іко­на арт-фе­мі­ніз­му. Ён вы­стаў­ле­ны ў асоб­ным, спе­цы­яль­на спра­екта­ва­ным за­ле, су­меш­ча­ным з аўта­ном­ны­мі ад­ука­цый­ны­мі і вы­ста­вач­ны­мі пра­сто­ра­мі, у якіх фун­кцы­януе Цэнтр арт-фе­мі­ніз­му (Elizabeth A. Sackler Center for Feminist Art). Уліч­ва­ючы раз­га­лі­на­ва­ную ад­ука­цый­ную пра­гра­му, раз­лі­ча­ную на роз­ныя ўзрос­ты і су­по­ль­нас­ці, інтэ­рак­тыў­насць і пра­ні­ка­ль­насць, а так­са­ма акту­аль­ную вы­ста­вач­ную ры­то­ры­ку і пры гэ­тым ве­ль­мі якас­ную і пра­фе­сій­ную пад­ачу, Брук­лін­скі му­зей, ве­ра­год­на, і ёсць тым са­мым ідэ­аль­ным уз­орам па­бу­до­вы пра­ві­ль­ных уз­ае­ма­адно­сін са­цы­яль­на знач­на­га мас­тац­тва і су­час­нас­ці.

 

Па роз­ных пад­лі­ках, у Нью-Ёрку ка­ля 1500 га­ле­рэй. Гэ­та бо­льш, чым у якім-не­будзь іншым го­ра­дзе све­ту. Са смут­кам пры­па­мі­на­ючы пяць з па­ло­вай мін­скіх га­ле­рэй, што ма­раць аб про­да­жах, вар­та па­ба­дзяц­ца па ад­ным з не­ка­ль­кіх га­ле­рэй­ных ра­ёнаў Нью-Ёрка — да пры­кла­ду, Чэл­сі, дзе по­стпра­мыс­ло­выя пра­сто­ры та­та­ль­на джэн­тры­фі­ка­ва­ныя ме­на­ві­та ла­ка­ль­ны­мі га­ле­рэ­ямі, якія раз­мяш­ча­юцца не то­ль­кі ўздоўж ву­ліц, але і ўга­ру. Гэ­та гля­дзіц­ца ве­ль­мі фун­кцы­яна­ль­на — мас­тац­тва пад­аец­ца тут дзе­ла­ві­та, без пры­ды­хан­ня, як і ўсё астат­няе ў «Вя­лі­кім яблы­ку». Ча­ла­ве­чы кан­такт, ад­экват­ныя кош­ты. Ад не­ка­ль­кіх ты­сяч для ра­бот па­чат­коў­цаў. Імя і ста­тус аўта­ра да­дае ко­ль­касць ну­лі­каў, ад­нак, ка­лі ве­ль­мі хо­чац­ца мець пра­цу за под­пі­сам арт-зор­кі, мож­на на­быць дру­ка­ва­ную гра­фі­ку або фо­та­да­ку­мен­та­цыю тво­раў. Тут мас­тац­тва жы­ве як та­вар — спе­цы­фіч­ны, але цал­кам да­ступ­ны, і яго прэ­зен­та­цыя ад­па­вед­ная.

 

Ня­ма сэн­су бяс­кон­ца апіс­ваць ню­ансы, ад­нак ясна, што нью-ёркскі во­пыт не­су­пас­таў­ны з бе­ла­рус­кай рэ­аль­нас­цю. У нас ні­ко­лі не з’я­віц­ца та­кой ко­ль­кас­ці лю­дзей, га­то­вых ства­раць якас­нае мас­тац­тва ці пла­ціць за яго, і яшчэ ве­ль­мі доў­га шко­ль­ні­каў не бу­дуць ву­чыць су­час­на­му арту ў му­зей­ных экс­па­зі­цы­ях. Кан­сер­ва­тыў­насць мясц­овых гус­таў зна­хо­дзіц­ца ў пра­мой су­вя­зі з тра­ды­цы­яна­ліс­тыч­нас­цю со­цы­уму. Мас­тац­тва Нью-Ёрка так і за­ста­нец­ца пры­го­жай ма­рай, ад­дзе­ле­най ад нас акі­янам і ад­лег­лас­цю, якую, тым не менш, мож­на пе­ра­адо­лець.