Ван­дроў­кі і кан­вен­цыі

№ 5 (434) 10.05.2019 - 10.05.2019 г

ВЫ­СТА­ВА «ПА КРА­ІНАХ І КАН­ТЫ­НЕН­ТАХ» У ГА­ЛЕ­РЭІ «ВЫ­СО­КАЕ МЕС­ЦА»
На­пя­рэ­дад­ні лет­ня­га ва­р’яц­тва з на­го­ды «пе­ра­ме­ны мес­цаў» так пры­емна па­га­ва­рыць з Елен­кай Да­нбро­вай, ку­ра­тар­кай сек­цыі «Photo Travel Club» у скла­дзе Са­юза фа­тог­ра­фаў, пра іх но­вую вы­ста­ву. Са­мі ўдзе­ль­ні­кі — Юрый Бі­ру­коў, Андрэй Бор­тнi­каў, Надзея Дзег­ця­ро­ва, Елен­ка Да­нбро­ва, Андрэй Ду­бі­нін, Ла­на Кра­сі­ка­ва, Га­лі­на Ла­ма­ка, Ула­дзіс­лаў Ру­та, Змі­цер Рух­лен­ка, Ула­дзіс­лаў Са­ка­лоў­скі, На­тал­ля Яўме­нен­ка — ужо вы­ка­за­лі­ся праз свае пра­цы. А мы з ку­ра­тар­кай га­во­рым пра бяс­кон­цую лю­ба­ту, пра гэ­тую са­лод­кую за­леж­насць — travel-фа­таг­ра­фію.

Елен­ка Да­нбро­ва: Мы па­ча­лі з шас­ці ча­ла­век на «Фо­та­краф­це» і ста­лі ду­маць: што да­лей? Бу­да­ва­лі вя­лі­кія пла­ны, ма­ры­лі аб да­лё­кіх мар­шру­тах, а ў вы­ні­ку вы­бра­лі­ся ў Бе­лую Цар­кву. Быў сту­дзень, і ўжо та­ды ста­ла зра­зу­ме­ла, што леп­шы час для су­мес­ных па­ездак — вяс­на, па­зней па­чы­на­юцца ўлас­ныя пла­ны. Бо гэ­та ж не про­ста travel, у нас да­свед­ча­ныя ван­дроў­цы! Кад­ры з гэ­тых па­ездак мы ця­пер ад­абра­лі для экс­па­зі­цыі «Па кра­інах і кан­ты­нен­тах» — Іслан­дыя, Іта­лія, Афры­ка, Індыя, Ман­го­лія. Я ры­зык­ну­ла вы­сту­піць у якас­ці ку­ра­та­ра: раз­уме­ла агу­ль­ны план пра­цы і не­абход­насць ды­рэк­тыў­ных дзея­нняў. У вы­ні­ку мы скан­цэн­тра­ва­лі­ся на кра­інах, а не на аўта­рах — гэ­та бы­ло важ­нае ра­шэн­не. І па­ка­за­лі роз­ныя жан­ры з тым, каб уба­чыць не­йкія пе­ра­ся­чэн­ні або, на­адва­рот, кан­трас­ты. Ад­бор бу­да­ваў­ся на не­ка­ль­кіх кры­тэ­рах: жан­ра­вая і ві­зу­аль­ная раз­на­стай­насць, маг­чы­масць аўта­рам пра­явіць ся­бе, вы­клю­чыць дуб­ля­ван­не. А ў цэ­лым ха­це­ла­ся да­маг­чы­ся са­май вы­со­кай якас­ці з улі­кам та­го, што ўся гэ­тая пра­ца ве­ль­мі спе­цы­фіч­ная, за­трат­ная і не аку­па­ецца.

 

Пры пад­рых­тоў­цы вы­ста­вы шмат аб­мяр­коў­ва­лі пад­ыхо­ды да здым­кі роз­ных аўта­раў: уклю­чэн­не лю­дзей у кадр, жа­дан­не «вы­цяг­нуць» тое, ча­го не ві­даць бо­ль­шас­ці, імкнен­не знай­сці вод­гук гле­да­ча праз ад­чу­ван­не — як гэ­та ўсё пра­цуе ў travel-фа­таг­ра­фіі. Для мно­гіх з нас важ­ная пры­га­жосць пры­ро­ды, якая ўзні­кае пе­рад ва­чы­ма, і яе трэ­ба за­ха­ваць, каб ха­ця б дзе­ці раз­уме­лі, што за­ста­ло­ся пад жах­лі­вы­мі за­ва­ла­мі смец­ця...

 

І вя­до­ма, мы раз­бі­ра­ем у сек­цыі тэх­ніч­ныя мо­ман­ты, якія сап­раў­ды вы­ра­ша­юць мно­гае. Так што «Photo Travel Club» — гэ­та за­ўсё­ды ка­му­ні­ка­цыя і по­гляд на «кра­іны і кан­ты­нен­ты» знут­ры, з улас­на­га во­пы­ту, з інды­ві­ду­аль­ным стаў­лен­нем.

 

З пад­арож­жа за­ўсё­ды вяр­та­ешся аб­ноў­ле­ным, з ад­чу­ван­нем, што вось за­раз мож­на жыць да­лей... Ды пры­во­зіць хо­чац­ца не вы­чыш­ча­ныя кар­цін­кі, не пры­емныя ўспа­мі­ны. Мно­гае ад­бы­ва­ецца на пад­свя­до­мым уз­роў­ні, хоць пер­ша­па­чат­ко­ва ты рых­ту­ешся, вы­зна­ча­еш за­да­чы і то­ль­кі по­тым па­чы­на­еш асвой­ваць пра­сто­ру. На­прык­лад, у Ве­не­цыі, на­зі­ра­ючы, як гра­юць дзе­цi і раз­ве­ша­на бя­ліз­на, у мя­не ўзнік­ла ад­чу­ван­не до­ма — не май­го, але до­ма. Ці­ка­ва роз­нае стаў­лен­не аўта­раў да ад­мет­нас­цей: ча­сам ча­ла­век/ма­дэль на iх фо­не пе­ра­кры­вае са­бой усё, а ў іншых вы­пад­ках ён ста­но­віц­ца час­ткай ку­ль­ту­ры кра­іны, па­ўся­дзён­на­га жыц­ця. Вось праз воб­ра­зы лю­дзей з афры­кан­ска­га пле­ме­ні, якія то­ль­кі па­зі­ру­юць у тра­ды­цый­най воп­рат­цы, а ў жыц­ці хо­дзяць з аўта­ма­та­мі, мож­на шмат ча­го зра­зу­мець. Гэ­та ўсё тон­кія гра­ні — уба­чыць пры­га­жосць ці не­шта не­істот­нае, вы­пад­ко­васць ці здзіў­лен­не пе­рад ва­дас­па­дам, ка­лі фі­зіч­на ад­чу­ва­еш пыр­скі на тва­ры...

 

Чым доб­рыя фо­та­ту­ры, дык гэ­та маг­чы­мас­цю не га­ло­пам пра­ско­чыць но­вае мес­ца, а па­жыць ты­дзень, пра­нік­нуц­ца, вы­зва­ліц­ца ад та­го, што ты чы­таў і ду­маў, і ўба­чыць на са­май спра­ве. Зу­сім іншае па­вет­ра ва­кол, ка­лі ты па­жыў у гэ­тым мес­цы, не вы­клю­чаў­ся з яго, ад­чуў на­ват на ўзроў­ні клі­ма­ту, і ця­пер гэ­та тваё но­вае ве­дан­не. Ура­жан­ні не па­він­ны на­гру­ваш­чвац­ца, ду­шыць ад­но ад­наго — гэ­та ку­ль­ту­ра інша­га мес­ца, жыц­цё іншай кра­іны. Спа­дзя­юся, і гля­дач ста­но­віц­ца ўдзе­ль­ні­кам пад­арож­жа.

 

А ёсць яшчэ фе­но­мен вяр­тан­няў: ад­на­му чалавеку-творцу ўсю­ды доб­ра і ён не мо­жа ні­дзе за­ча­піц­ца, а дру­гі за­то­ча­ны на ві­зу­аль­ны апо­вед, на доў­гую гіс­то­рыю, і гэ­та тое па­глыб­лен­не ў пра­сто­ру, ка­лі не­ка­ль­кі кад­раў цяг­нуць за са­бой не­ка­ль­кі «та­моў». Хоць не за­ўсё­ды фа­тог­раф мо­жа гэ­та сфар­му­ля­ваць вер­ба­ль­на.

 

Мяр­кую, у экс­па­зі­цыі ўсё ж счыт­ва­ецца спа­чат­ку кра­іна — не з под­пі­саў, а за­тым усё астат­няе. Нам па­шан­ца­ва­ла: су­па­да­юць хо­бі і пра­фе­сій­ны інта­рэс, а ўжо да­лей раз­гор­тва­юцца, рас­кры­ва­юцца аса­біс­тыя пун­кты гле­джан­ня.

 

Лю­боў Гаў­ры­люк: У спро­бах раз­гля­дзець у travel-фа­таг­ра­фіі па­тэн­цы­ял для мас­тац­кіх амбі­цый кры­ты­ка пры­хо­дзіць у кан­вен­цый­нае поле, дзе ў сі­лу звыш­па­пу­ляр­нас­ці жан­ру не­ка­ль­кі то­пі­каў аб­мяр­коў­ва­юцца па­ста­янна. А ме­на­ві­та: што ро­біць ві­зу­аль­ныя ўра­жан­ні ад пад­арож­жа мас­тац­твам? Экзо­ты­ка ці эстэ­ты­ка, за­леж­насць ад тэх­на­ло­гій або ад бы­та­вой улад­ка­ва­нас­ці (а гэ­та так­са­ма важ­на!)? Ад­чу­ван­ні но­вай пра­сто­ры? Аўтар­скія інтэн­цыі? А гэ­та як да­мо­вім­ся!

 

Плюс звык­лыя кад­ры, уда­ла зной­дзе­ныя ў іншым ася­род­дзі. Гэ­та яшчэ не кан­тэкст, які фа­тог­раф не па­спя­вае за­сво­іць у хо­дзе хут­кай па­ездкі. Але ўжо зме­не­нае ася­род­дзе пры­рас­тае ха­рак­тэр­ны­мі асаб­лі­вас­ця­мі — парт­рэ­ты, фак­ту­ры, стрыт-на­зі­ран­ні, ра­ман­тыч­ныя ві­ды, пры­род­ныя і архі­тэк­тур­ныя ад­мет­нас­ці і, на­рэш­це, ежа. Што ж лі­чыць сап­раў­днай travel-фа­таг­ра­фі­яй?

 

Пра­фе­сій­ныя фо­та­ту­ры, з усёй не­абход­най інфрас­трук­тур­най пад­трым­кай, збо­ль­ша­га ад­каз­ва­юць на пы­тан­не. Ка­лі гра­фік у іх не хут­кас­ны, цал­кам мож­на «рас­па­вес­ці гіс­то­рыю». Та­ды да­сяг­нуць на­віз­ны сю­жэ­та, у той жа час па­зна­ва­ль­нас­ці мес­ца, і на­ват рэ­алі­за­ваць аўтар­скі па­сыл знач­на пра­сцей.

 

Спра­ва за аўта­рам — што ўсё ж ён вы­бі­рае ў якас­ці аб’­екта і што ад­роз­ні­вае яго вы­бар ад ты­сяч іншых ра­шэн­няў? Як і на­вош­та ён гэ­та ро­біць? Прад­ка­за­ль­насць так рэ­дка сас­ту­пае мес­ца ад­крыц­цям, ажно да­во­дзіц­ца ка­заць пра но­вую ба­на­ль­насць — трэнд 1980-х, які ства­рыў Джэф Кунс, а ўсу­р’ёз за­ці­ка­віў­ся яшчэ Эндзi Уор­хал. Аб­одва атры­ма­лі най­вы­шэй­шы по­спех, што б мы ні раз­уме­лі пад гэ­тым сло­вам. Але ка­лі ка­ры­фе­яў сфе­ра кі­ча­ва­га і звы­чай­на­га ці­ка­ві­ла кан­цэп­ту­аль­на, то ця­пе­раш­нія фа­тог­ра­фы апы­ну­лі­ся ў ёй не на­ўмыс­на. Ад­нак апы­ну­лі­ся, па­ко­ль­кі ў па­ло­не вы­дат­ных «ві­даў» мо­гуць быць умоў­ныя «ўсе», ад­да­вац­ца са­ма­пад­ма­ну мо­гуць так­са­ма «ўсе», у вы­ні­ку ад па­зі­цыі су­час­на­га мас­та­ка мы ад­да­ля­емся да­лей і да­лей. А там, то-бок у поп-арце, ёсць апрап­ры­яцыі тво­раў мас­тац­тва ва ўлас­ную ама­тар­скую пра­кты­ку і іро­нія, ка­лі ба­на­ль­нае змяш­ча­юць у поле мас­тац­тва. У пад­обных пры­кла­дах мы счыт­ва­ем ня­хіт­ры по­стма­дэр­ніс­цкі тэ­зіс аб ад­нос­нас­ці ўсіх іе­рар­хій. На­га­даю, га­вор­ка ідзе пра шмат­лі­кія па­ўто­ры вы­яў з арсе­на­лу ван­дроў­цы. І пра ня­ўмен­не ад­ымаць з іх «зна­ёмае», па­кі­да­ючы сваё. Як жа гэ­та цяж­ка — пе­рад­аць пе­ра­адо­лен­не ад­лег­лас­ці, ад­мет­ныя ры­сы інша­га ды­хан­ня, што не пад­да­ецца апі­сан­ню. Вер­ба­ль­на­му — і ві­зу­аль­на­му, на жаль, без сум­нен­няў. Па­чуц­цё­вы, інту­ітыў­ны рэ­гістр так­са­ма па­ві­нен быць убу­да­ва­ны ў мо­ву, ві­зу­аль­ную ў на­шым вы­пад­ку. Як гэ­та зра­біць? Ці маг­чы­ма гэ­та? І якой мо­жа быць стра­тэ­гія: су­пра­ціў­лен­не ма­тэ­ры­ялу як вы­клі­ку або сле­да­ван­не за ім — у по­шу­ках свай­го но­ва­га по­гля­ду? Мяр­кую, у лю­бым вы­пад­ку вар­та пра­цяг­ваць гэ­тую гу­ль­ню. У леп­шым сэн­се сло­ва і дзея­ння.

 

Ка­лі гля­дзець з гэ­тай пер­спек­ты­вы, то аўта­ры «Па кра­інах і кан­ты­нен­тах» ве­ль­мі па­ста­ра­лі­ся: і Андрэй Ду­бі­нін з ма­ра­кан­скім кра­яві­да­мі, і На­тал­ля Яўме­нен­ка з ву­ліч­ны­мі гіс­то­ры­ямі ад­туль жа. У Гру­зіі ці­ка­ва па­пра­ца­ва­лі Ла­на Кра­сі­ка­ва і Андрэй Бор­тні­каў, у Афры­цы — Юрый Бі­ру­коў. Індыя пад­да­ла­ся Га­лі­не Ла­ма­ка і Зміт­ру Рух­лен­ку. Іта­лія вы­раз­на тры­мае ў сва­ім па­ло­не Елен­ку Да­нбро­ву, і як жа гэ­та зра­зу­ме­ла! Кра­іна як фе­на­ме­на­ль­нае ві­рус­нае па­ра­жэн­не... Іслан­дыя Андрэя Ду­бі­ні­на па­тра­буе асоб­най гу­тар­кі: ужо не пра но­вую ба­на­ль­насць, а пра но­вую шчы­расць. Пра­цяг­нем, спа­дар­ства, гэ­тую са­лод­кую ілю­зію, гу­ль­ні, ры­зы­кі і зда­гад­кі.