На­тал­ля За­лоз­ная

№ 5 (434) 10.05.2019 - 10.05.2019 г

Кам­форт ад­чу­ваю ў пе­ра­ме­нах
НА­РА­ДЗІ­ЛА­СЯ Ў МІН­СКУ, У СЯ­М’І ЗНАКАМІТАГА МАС­ТА­КА МІ­КА­ЛАЯ ЗА­ЛОЗ­НА­ГА. СТА­ЖЫ­РА­ВА­ЛА­СЯ, ПРА­ЦА­ВА­ЛА, ЖЫ­ЛА, ГАС­ЦЯ­ВА­ЛА Ў АЎСТРЫІ, ШВЕЙ­ЦА­РЫІ, БЕ­ЛЬ­ГІІ, ЧАР­НА­ГО­РЫІ. З 1992 ГО­ДА АКТЫЎ­НА ВЫ­СТАЎ­ЛЯ­ЕЦЦА І ЎДЗЕ­ЛЬ­НІ­ЧАЕ Ў АРТ-КІР­МА­ШАХ ЕЎРО­ПЫ І АМЕ­РЫ­КІ. У 2005-М БРА­ЛА ЎДЗЕЛ У ВЕ­НЕ­ЦЫ­ЯНCКІМ БІЕНА­ЛЕ. ВЕ­ЛЬ­МІ СУ­ЧАС­НАЯ МАС­ТАЧ­КА, ЗА­ЎСЁ­ДЫ МА­ЛА­ДАЯ.

Для ка­чэў­ні­ка іды­лія — у на­віз­не

 

Ка­лі іды­лію вы­зна­чаць як мір­ны, спа­кой­ны лад жыц­ця, то, ка­жу­чы пра мой за­меж­ны дос­вед, на­ўрад ці мож­на на­зваць яго по­шу­кам іды­ліі, хут­чэй на­адва­рот. Маг­чы­ма, для ка­го­сь­ці на­ла­джа­ны спо­саб існа­ван­ня ў род­ных сце­нах — ідэ­аль­ныя ўмо­вы для твор­чай актыў­нас­ці і жыц­ця. Мне ж бо­льш да ду­шы воб­раз ка­чэў­ні­ка, ён шу­кае са­бе но­вую тэ­ры­то­рыю, мя­няе яе, аб­наў­ляе. Мне ча­сам зда­ецца, што па ме­ры пры­вы­кан­ня да мес­ца мой не­йкі ўнут­ра­ны ад­лік ча­су па­чы­нае тар­ма­зіц­ца, час за­па­во­ль­ва­ецца і я за­па­во­ль­ва­юся. Вось та­ды я па­він­на зды­мац­ца з яка­ра. На­пэў­на, так бы­ло ў мя­не і з пра­цай: тры га­ды — у мас­тац­кай шко­ле, тры га­ды — у мас­тац­кім ву­чы­ліш­чы (час іды­ліі)... І гэ­та­га бы­ло да­стат­ко­ва, каб не ўпас­ці ў ру­ці­ну, не пры­йсці да шаб­ло­наў, не пры­вык­нуць.

 

Ка­лі вяр­нуц­ца да май­го пе­ра­мяш­чэн­ня ў пра­сто­ры, то пер­ша­рад­ным і са­мым важ­ным ма­ты­вам зме­ны тэ­ры­то­рыі і ад’­езду ў Бе­ль­гію бы­ло жа­дан­не вы­йсці з мясц­ова­га хат­ня­га кам­фор­ту. До­ма ж за­ўсё­ды лепш, до­ма і сце­ны да­па­ма­га­юць. Да гэ­та­га ў мя­не ўжо быў во­пыт пра­цы па-за хат­ні­мі сце­на­мі, у гэ­тым ёсць пэў­ныя цяж­кас­ці, ска­жам, гэ­та як гу­ль­ня на чу­жым по­лі. Ця­бе ніх­то не пад­тры­мае, ты адзін у чу­жым ася­род­дзі, свай­го ро­ду экс­трым. Та­кая сі­ту­ацыя па­тра­буе пэў­ных на­ма­ган­няў і на­пру­жан­ня для вы­жы­ван­ня. Вось гэ­та­га, му­сіць, у бо­ль­шай сту­пе­ні і ха­це­ла­ся: тра­піць у ата­чэн­не, не зна­ёмае та­бе, у якiм цяж­ка, не­кам­фор­тна, але ці­ка­ва, та­му што ўсе но­вае — па­чы­на­ючы з мо­вы, ад­но­сін, за­ко­наў і за­кан­чва­ючы пра­цэ­са­мі, якія ад­бы­ва­юцца ў мас­тац­тве і якія ты не ве­ль­мі ве­да­еш на той мо­мант... І інтэг­ра­вац­ца.

 

Маг­чы­ма, збо­ку жыц­цё за мя­жой і ўяў­ля­ецца іды­лі­яй: та­кі «рог ба­гац­ця», сва­бод­нае жыц­цё мас­та­ка і ўсё та­кое. Але на­сам­рэч усё знач­на скла­да­ней, чым мо­жа здац­ца зда­лёк. У пер­шую чар­гу гэ­та пра­ца на ўсю ка­туш­ку, і там я на­ву­чы­ла­ся, як трэ­ба пра­ца­ваць. Жыць у ста­не, які на­зы­ва­ецца «быць на­па­га­то­ве». Мы ж — мас­та­кі, а ў мас­та­ка ўсё не­прад­ка­за­ль­на і за­ўтраш­ні дзень не га­ран­та­ва­ны. Вя­до­ма ж, бы­ло шмат па­зі­тыў­на­га, доб­ра, што гэ­ты во­пыт быў у ма­ім жыц­ці, ні хві­лі­ны не шка­дую. Гэ­та сва­бо­да пе­ра­соў­ван­няў, маг­чы­масць уба­чыць на свае во­чы ўсё, што ад­бы­ва­ецца ў све­це мас­тац­тва, маг­чы­масць зір­нуць на ся­бе ра­ней­шую і на тое, што дзее­цца до­ма, збо­ку. Гэ­та вы­дат­ны сты­мул і на­го­да ру­хац­ца на­пе­рад. У гэ­тым сэн­се бру­се­льс­кі дос­вед мож­на на­зваць іды­лі­яй.

 

Збі­раць арт-су­по­ль­насць, каб час не спы­ніў­ся

 

Ідэя арга­ні­за­цыі ў Чар­на­го­рыі най­леп­ша­га ася­род­ка для мас­та­коў мя­не ве­ль­мі пры­цяг­ну­ла і па­цяг­ну­ла ў гэ­тую кра­іну. Ма­рат Ге­ль­ман ства­раў тут Еўра­пей­скую арт-су­по­ль­насць. У гэ­тай ма­дэ­лі, на­пэў­на, я знай­шла ўва­саб­лен­не ўсіх сва­іх уяў­лен­няў аб ідэ­аль­ным су­існа­ван­ні, аб ідэ­аль­ным жыц­ці мас­та­ка: гэ­та ка­лі ўсе раз­ам і ўсе роз­ныя, ка­лі ёсць маг­чы­масць за­йсці да яко­га-небудзь ге­нія ў май­стэр­ню і па­прос­ту па­бал­ба­таць, маг­чы­масць шмат ба­чыць і чуць. Мас­та­ку не­абход­на ад­па­вед­нае мас­тац­кае ася­род­дзе, якое яго сіл­куе. Ства­рэн­не арт-су­по­ль­нас­ці — гэ­та і бы­ла спро­ба ла­ка­лі­за­ваць мас­та­коў, саб­раць іх пад ад­ным да­хам і даць умо­вы для пра­цы. Вы­дат­ная за­дум­ка, і ўсё атры­ма­ла­ся не то­ль­кі на ўзроў­ні ідэі.

 

Пры­язджа­лі за­про­ша­ныя рэ­зі­дэн­ты, у асноў­ным мас­та­кі з Мас­квы, Пі­це­ра і Укра­іны, пра­ца­ва­лі яны, як пра­ві­ла, два ме­ся­цы ў рэ­зі­дэн­цыі і па за­вяр­шэн­ні — вы­ста­ва пра­екта, зроб­ле­на­га ў Чар­на­го­рыі. Бы­лі мас­та­кі, якія жы­лі на той мо­мант у кра­іне, і бы­лі мясц­овыя чар­на­гор­скія аўта­ры. І ўсіх уда­ло­ся саб­раць у мес­цы, якое ста­ла на­зы­вац­ца До­мам мас­та­ка, у го­ра­дзе Ко­тар, на бе­ра­зе за­лі­ва. Дом мас­та­ка — гэ­та вя­лі­кая па­бу­до­ва бы­ло­га югас­лаў­ска­га суд­на­ход­ства, за­кі­ну­тая на пра­ця­гу двац­ца­ці га­доў з пры­чы­ны ад­сут­нас­ці з не­йка­га мо­ман­ту са­мо­га югас­лаў­ска­га суд­на­ход­ства. Гэ­ты бу­ды­нак тро­хі пад­ла­та­лі і пад вы­раз­ным кі­раў­ніц­твам Ма­ра­та за­поў­ні­лі мас­та­ка­мі. Май­стэр­ні, вы­ста­вач­ныя пра­сто­ры са што­тыд­нё­вы­мі вер­ні­са­жа­мі і на­ват не­вя­лі­кія су­ве­нір­ныя крам­кі. Да­дам: яшчэ ў гэ­тых сце­нах з пэў­най пе­ры­ядыч­нас­цю пра­во­дзі­лі­ся шко­лы су­час­на­га мас­тац­тва і ды­зай­ну, ку­ды з’яз­джа­лі­ся ма­ла­дыя твор­цы, слу­ха­лі курс лек­цый, і як вы­нік пра­цы шко­лы — спра­ваз­дач­ная вы­ста­ва. Вось та­кі мікс з ма­ла­дых, та­ле­на­ві­тых і вя­до­мых. Я за­спе­ла, на­пэў­на, са­мы рос­квіт ка­м’ю­ні­ці, ме­ха­нізм ужо быў рас­кру­ча­ны і пра­ца­ваў на по­ўным ха­ду.

 

На ста­рон­ках са­цы­яль­ных се­так я спра­ба­ва­ла як ма­га бо­льш дэ­та­лё­ва асвят­ліць усё, што ў нас ад­бы­ва­ла­ся, вы­клад­ва­ючы свае фо­та­рэ­пар­та­жы з вы­стаў і з роз­ных іншых падзей, імкну­чы­ся пры­цяг­нуць ува­гу бе­ла­ру­саў да гэ­та­га мес­ца. На жаль, не так шмат зем­ля­коў з’я­ві­лі­ся на той пля­цоў­цы. Мяр­кую, гэ­та быў бы вы­дат­ны дос­вед для мно­гіх.

 

Межы су­час­на­га мас­тац­тва раз­мы­тыя, і твор­ца ця­пер мо­жа за­хо­дзіць у лю­быя пра­сто­ры, здзяй­сняць сваё вы­каз­ван­не лю­бым спо­са­бам, срод­кам, жэс­там. Су­час­ныя мас­та­кі ма­юць агу­ль­ную мо­ву ка­му­ні­ка­цыі, але кож­ны са сва­ім аса­біс­тым кан­тэк­стам. Гэ­та і быў са­мы каш­тоў­ны дос­вед май­го зна­хо­джан­ня ў арт-су­по­ль­нас­ці: зна­ёмства з ве­лі­зар­най раз­на­стай­нас­цю аўтар­скіх ідэй, з аўта­ра­мі. Ма­гу на­зваць не­ка­ль­кі імё­наў, з кім да­вя­ло­ся пра­ца­ваць по­бач, бо ўсіх не пе­ра­лі­чыць... Гэ­та Ся­мён Фай­бі­со­віч, Аляк­сандр і На­тал­ля Фла­рэн­скія, Ула­дзі­мір Ко­зін, Мі­кі­та Аляк­се­еў... Сам Ма­рат Ге­ль­ман, без­умоў­на, ча­ла­век, знач­ны ў све­це су­час­на­га мас­тац­тва, без­умоў­на маш­таб­ны, без­умоў­на амбі­цый­ны, як без гэ­та­га. Пра­екты яго так­са­ма амбі­цый­ныя і гран­ды­ёзныя, яны ўцяг­ва­юць у спра­ву вя­лі­кае ко­ла твор­чых лю­дзей. Ён рэ­алі­зуе свае амбі­цыі, а ўсе ўдзе­ль­ні­кі яго па­чы­нан­няў рэ­алі­зу­юць свае, і ўсім у вы­ні­ку доб­ра. На­ват тым, хто за­ста­ецца не ўсім за­да­во­ле­ны, што бы­вае, так­са­ма доб­ра.

 

І як лю­біць па­ўта­раць Ма­рат, «жыц­цё ні­ко­лі не бу­дзе ра­ней­шым». Ідэ­алу ні­ко­лі не бу­дзе, лепш бы яго ні­ко­лі не да­сяг­нуць, інакш час спы­ніц­ца. Адзін пра­ект за­кры­ва­ецца, іншы ві­даз­мя­ня­ецца, усё пра­цяг­ва­ецца. Ся­род апош­ніх іні­цы­ятыў Ма­ра­та Ге­ль­ма­на — арга­ні­за­цыя і пра­вя­дзен­не фо­ру­му рус­кай ку­ль­ту­ры «Сло­во­Но­во», ку­ды з’яз­джа­юцца рус­ка­моў­ныя пі­сь­мен­ні­кі, мас­та­кі, му­зы­кі, жур­на­ліс­ты, якія цал­кам або час­тко­ва жы­вуць і пра­цу­юць за меж­амі Рас­іі. Ду­маю, гэ­та не­ве­ра­год­на ці­ка­ва.

 

Што ты­чыц­ца май­го дос­ве­ду зна­хо­джан­ня ў Чар­на­го­рыі, то доў­жыў­ся ён тры га­ды: ма­быць, для мя­не трох­га­до­вы пе­ры­яд — ідэ­аль­ны тэр­мін ва ўмо­вах кам­фор­ту, бо­льш не трэ­ба. За гэ­ты час пад­рых­та­ва­ла дзве вы­ста­вы, ад­ну — «Тэ­атр ка­лек­тыў­на­га жэс­ту» — па­ка­за­ла ў Чар­на­го­рыі і ў Бру­се­лі, дру­гую — «Уцё­кі» — у Мас­кве і Мін­ску. Пра­ца­ва­ла­ся доб­ра і прад­уктыў­на, ня­гле­дзя­чы на спя­ко­ту. План­ка бы­ла ўста­ля­ва­ная вы­со­ка, ася­род­дзе зму­ша­ла. Ка­го я там то­ль­кі не сус­трэ­ла! На­вед­ва­лі наш цэнтр са­мыя роз­ныя твор­цы, і ў якас­ці ту­рыс­таў так­са­ма шмат ка­му бы­ло ці­ка­ва па­гля­дзець, што ж там та­кое ад­бы­ва­ецца. Ад­ной­чы на­ват сус­трэ­лі­ся з мас­та­ком, з якім да­ўным-да­ўно, у 90-я, пра­ца­ва­лі раз­ам у До­ме твор­час­ці «Се­неж», пад Мас­квой. За га­ды ўсё змя­ні­лі­ся да не­паз­на­ва­ль­нас­ці, і рас­паз­на­лі ад­но ад­на­го то­ль­кі па про­звіш­чах.

 

Ад га­ле­рыс­таў ча­каю артыс­тыз­му і пе­ра­ка­наў­час­ці

 

З арт-ды­ле­ра­мі мне пра­ца­ваць не да­вя­ло­ся. Ма­гу то­ль­кі тэ­арэ­ты­за­ваць на гэ­ты конт. Гэ­та асоб­ны свет са сва­імі пра­ві­ла­мі гу­ль­ні і са сва­імі гу­ль­ца­мі, свет, як мне зда­ецца, да­лё­кі ад рэ­аль­нас­ці... але ён рэ­аль­на існуе. За­ўсё­ды пра­ца­ва­ла то­ль­кі з га­ле­рыс­та­мі, пра іх і ма­гу ка­заць як пра прад­аўцоў мас­тац­тва.

 

Ідэ­аль­ная ма­дэль пра­цы з га­ле­рыс­там — гэ­та ўза­емная лю­боў. Ка­лі ўсё, што ты ро­біш, пад­аба­ецца, ка­лі ён не пе­ра­шка­джае сва­імі па­жа­дан­ня­мі, не ста­іць на да­ро­зе, не за­мі­нае ру­хац­ца, то гэ­та ідэ­аль­на. Ка­лі ён здо­ль­ны інвес­та­ваць у мас­та­ка, што ў пры­нцы­пе па­він­на быць, то гэ­та зу­сім вы­дат­на. У арсе­на­ле якас­цяў пра­фе­сі­яна­ла пры пра­цы з клі­ента­мі па­ві­нен быць артыс­тызм, бо ён пе­рад­ае за­хап­лен­не твор­час­цю свай­го мас­та­ка па­куп­ні­ку. І вя­до­ма, важ­кая, ад­чу­ва­ль­ная пе­ра­ка­наў­часць, умен­не даць га­ран­тыі вы­со­ка­га ўзроў­ню тво­раў мас­тац­тва, з які­мі га­ле­рыст пра­цуе.

 

Пры­трым­лі­вац­ца пра­віл у ву­чо­бе і па­ру­шаць іх у твор­час­ці

 

Як я мяр­кую, на­стаў­нік па­трэб­ны то­ль­кі та­ды, ка­лі ты ву­чыш­ся, у пе­ры­яд на­ву­чан­ня. Твор­часць і ву­чо­ба — гэ­та пра­цэ­сы роз­ныя, у зна­най сту­пе­ні су­праць­­лег­лыя. На­стаў­нік, ка­лі ён сап­раў­дны на­стаў­нік, мо­жа на­ву­чыць ча­му­сь­ці, то­ль­кі ства­ра­ючы вуч­ню пэў­ныя аб­ме­жа­ван­ні і рам­кі, не­йкія пра­ві­лы гу­ль­ні, якія той па­ві­нен вы­кон­ваць. Гэ­та свай­го ро­ду ўмоў­на пры­ня­тая сіс­тэ­ма ка­арды­нат, што да­зва­ляе па­сту­по­ва ру­хац­ца і пры гэ­тым мець кры­тэ­рыі ацэн­кі.

 

Ка­лі ў ву­чо­бе не­абход­ныя пра­ві­лы, то твор­часць — гэ­та дзей­насць па-за вя­до­мы­мі, асво­ены­мі ка­но­на­мі. «Ура» та­му на­стаў­ні­ку, які за­клад­вае вуч­ню сме­ласць і сі­лу сыс­ці ад іх. У жыц­цё, у во­ль­ную твор­часць мас­так вы­хо­дзіць адзін. Да­лей ён кі­ру­ецца да­па­мож­ні­кам і сам жа яго пры­дум­ляе. Ба­рыс Гройс па­ра­ўноў­вае мас­тац­тва са спорт­ам: уя­ві­це, што не­ка­ль­кі ча­ла­век вы­ра­шы­лі спа­бор­ні­чаць і пра­бег­чы крос, вы­стра­ілі­ся ў ад­ну лі­нію, па­чу­лі сіг­нал да стар­ту, усе па­бег­лі на­пе­рад, а адзін па­бег у іншым кі­рун­ку, не зва­жа­ючы на аб­ме­жа­ван­ні. У мас­тац­тве то­ль­кі так і маг­чы­ма — бег­чы ад­на­му і аб­мі­наць шаб­ло­ны.

 

Ка­жу­чы пра ма­іх на­стаў­ні­каў, у пер­шую чар­гу я на­за­ву свай­го ба­ць­ку — мас­та­ка Мі­ка­лая За­лоз­на­га. Сва­ёй пад­трым­кай ён даў мне аванс да­ўжы­нёй на ўсё жыц­цё. Не­шта раз­гля­дзеў ува мне, ад­крыў, вы­ня­нь­чыў і ска­заў: на­пе­рад, ты бу­дзеш шчас­лі­вая, ня­ма леп­ша­га вы­ба­ру, чым быць мас­та­ком. І да­лей не бы­ло ў мя­не сум­не­ву ў тым, кім быць, на ка­го ву­чыц­ца. За ма­ёй спі­най заў­сё­ды ста­іць яго надзей­ная сця­на, вы­бу­да­ва­ная яшчэ ў дзя­цін­стве, яго моц мас­та­ка, яго сі­ла, энер­гія, жыц­ця­люб­ства. Мас­тац­тва па­він­на здзіў­ляць, аб­наў­ляць по­гляд на жыц­цё, яно не мо­жа быць аб­ыя­ка­вым, зна­чыць, у ім му­сіць быць вя­лі­кая кан­цэн­тра­цыя аўтар­скай энер­гіі, здо­ль­най вы­пра­ме­нь­вац­ца.

 

Мне па­шчас­ці­ла ву­чыц­ца ў Але­га Ула­дзі­мі­ра­ві­ча Ха­ды­кі. На­пэў­на, кож­ны, хто ў яго ву­чыў­ся, уз­яў са­бе тое, што ад­па­вя­да­ла яго інтэ­лек­ту­аль­на­му ўзроў­ню, дос­ве­ду і інды­ві­ду­аль­ным якас­цям. Мой дос­вед ад­фі­льт­ра­ваў і па­кі­нуў клю­ча­выя пун­кты:

 

— твор­чы пад­ыход не то­ль­кі да мас­тац­тва, але да што­дзён­нас­ці;

 

— ша­на­ваць пра­цэс, а не вы­нік;

 

— не да­вя­раць агу­ль­нап­ры­ня­та­му;

 

— зна­хо­дзіць у звы­чай­ным асаб­лі­вае, у дрэн­ным — доб­рае і ка­рыс­нае;

 

— быць гнут­кім да зме­наў і ў зме­нах.

 

У двух сло­вах за ўсё не ска­жаш... Але да гэ­та­га ча­су гэ­та да­па­ма­гае мне ў ра­з­у­мен­ні на­ша­га кан­тэк­сту. Ся­род сва­іх на­стаў­ні­каў яшчэ ха­чу на­зваць Ле­ні­ну Мі­ка­ла­еўну Мі­ро­на­ву. Я ву­чы­ла­ся на мастацкім ад­дзя­лен­ні, і пра­гра­май не бы­ло прад­угле­джа­на ко­ле­раз­наў­ства. Па про­сь­бе не­вя­лі­кай гру­пы сту­дэн­таў-жы­ва­піс­цаў Ле­ні­на Мі­ка­ла­еўна пра­во­дзі­ла для нас за­нят­кі па ко­ле­раз­наў­стве. По­тым яны плаў­на пе­ра­рас­лі ў курс пад на­звай «Ліч­ба­вая сім­во­лі­ка», а да­лей — у лек­цыі па су­час­ным мас­тац­тве. Ле­ні­на Мі­ка­ла­еўна — ча­ла­век з не­звы­чай­ным інтэ­лек­ту­аль­ным ба­га­жом, якім яна шчод­ра дзя­лі­ла­ся, пры­но­ся­чы на за­нят­кі го­ры вы­пі­сак, цы­тат з раз­на­стай­ных кры­ніц усіх ча­соў і на­ро­даў. Яе лек­цыі рас­ча­са­лі ха­ос ве­даў, усё ўпа­рад­ка­ва­ла­ся і ляг­ло на па­трэб­ныя мес­цы.

 

Су­час­на­му мас­тац­ка­му пра­цэ­су не­абход­ная аль­тэр­на­тыў­ная ад­ука­цыя

 

Свет сён­ня ад­кры­ты. І інтэр­нэт ма­гут­на ўсіх звя­заў. Пад­обныя са­цы­яль­ныя, эка­на­міч­ныя, эка­ла­гіч­ныя пра­бле­мы і іх пе­ра­адо­лен­не аб’­ядноў­ва­юць. Су­час­нае мас­тац­тва мае агу­ль­ную мо­ву, яно не жы­ве па-за кан­тэк­стам су­час­нас­ці, яно за­ўсё­ды за­да­ецца пы­тан­нем ці за­дае пы­тан­не су­час­нас­ці. Іншая тэ­ма — як ад­па­вя­дае на­ша «тут» уся­му та­му, што ад­бы­ва­ецца «там», на­ко­ль­кі ці­ка­ва гэ­та там. У Бе­ла­ру­сі ёсць выдатныя мас­та­кі, але мас­тац­кі пра­цэ­с — інертны. За­над­та доў­гі шлях трэ­ба пра­йсці па­чат­коў­цу, каб са­ма­стой­на ўпі­сац­ца ў кан­тэкст су­час­на­га мас­тац­тва. Мяр­кую, на­ша сіс­тэ­ма ад­ука­цыі па­він­на быць больш ад­кры­тай, бо­льш гнут­кай, здо­ль­най змя­няц­ца. Ад­ука­цыя мо­жа змя­ніць сі­ту­ацыю, але спа­чат­ку трэ­ба змя­ніць сіс­тэ­му ад­ука­цыі. Па­трэб­ныя но­выя пра­гра­мы, з май­стар-кла­са­мі, з за­про­ша­ны­мі лек­та­ра­мі, вар­кшо­пы з ку­ра­та­ра­мі, з рэ­зі­дэн­цы­ямі, інтэр­вен­цы­ямі і г.д. — мас­тац­кая ад­ука­цыя не па­він­на за­стой­вац­ца. І ўжо ёсць мас­та­кі, якія так ву­чац­ца і так пра­цу­юць.

 

Су­час­нае мас­тац­тва — гэ­та то­ль­кі на­віз­на

 

Ад­сут­нас­ці на­віз­ны ў мас­тац­тве ня­ма і не мо­жа быць, мас­тац­тва за­ўсё­ды ідзе за ру­ку з ча­сам і ў на­гу з ім. На­віз­ны не бу­дзе то­ль­кі ў сі­ту­ацыі, ка­лі час спы­ніц­ца. Але час, на­адва­рот, па­ска­ра­ецца, і мас­тац­тва ідзе за ды­на­мі­кай ча­су. Ка­лi ра­ней но­вае зне­ва­жа­ла­ся, то ця­пер то­ль­кі но­вае і ёсць мас­тац­тва.

 

У кан­цы XIX — па­чат­ку XX ста­год­дзя на­ра­джа­ецца эпо­ха ма­дэр­ніз­му, бы­ло зла­ма­на кла­січ­нае ўяў­лен­не пра стаў­лен­не ча­ла­ве­ка да све­ту. Мас­так ужо не па­ўта­рае, не ка­пі­юе, не ад­люс­троў­вае свет, а зме­нь­вае яго, мас­так — твор­ца. З’яў­лен­не ма­дэр­ніз­му на­ўпрост звя­за­на са зме­на­мі ва ўсіх сфе­рах жыц­ця гра­мад­ства — са­цы­яль­най, эка­на­міч­най, па­лі­тыч­най. Рус­кі аван­гард мог з’я­віц­ца то­ль­кі ў той час, у які ён з’я­віў­ся.

 

І яшчэ пры­клад. Эндзі Уор­ха­ла на­зы­ва­лі ча­ла­ве­кам-люс­тэр­кам, ён мас­так поп-арту, апа­ла­гет гра­мад­ства спа­жы­ван­ня. У яго пра­цах цяж­ка знай­сці вы­явы прад­ме­таў, ён ма­люе эты­кет­кі. Ён знай­шоў гэ­ты ход, ён ад­чуў свет спа­жы­ван­ня і пе­ра­нёс акцэнт з прад­ме­таў і з’яў на зна­кі і сім­ва­лы, якія пад­мя­ня­юць са­мі аб’­екты. Так у яго твор­час­ці з’я­ві­ла­ся аб­азна­чэн­не до­ла­ра, знак, які сам па са­бе не мае на­мі­на­лу. На яго пры­кла­дзе доб­ра ві­даць, што мас­тац­тва — гэ­та свай­го ро­ду кар­ці­на све­ту, а мас­так — асаб­лі­вае люс­тэр­ка. Ён і яго опты­ка па­він­ны быць тут і ця­пер. Цы­та­ван­ні ды інтэр­прэ­та­цыі — ха­рак­тэр­ныя склад­ні­кі су­час­на­га мас­тац­тва. Ка­лі мас­так што-не­будзь на­ўмыс­на цы­туе, гэ­та па­він­на быць ві­да­воч­ным.

 

По­стма­дэр­нізм на­зы­ва­юць ку­ль­ту­рай second hand, гэ­та эстэ­ты­ка сі­му­ляк­ру і вір­ту­аль­най рэ­ча­існас­ці. Клю­ча­вое для кла­січ­на­га мас­тац­тва пан­яцце «мэ­та» за­мя­ня­ецца на гу­ль­ню, «за­вер­ша­ная пра­ца» і яе са­ма­каш­тоў­насць — на пра­цэс. Дыс­тан­цы­ява­ны гля­дач пе­ра­тва­ра­ецца ва ўдзе­ль­ні­ка вы­твор­час­ці сэн­саў.

 

Ця­пер усё час­цей на­шу эпо­ху па­зна­ча­юць тэр­мі­на­мі «ме­та­ма­дэр­нізм», «ра­ман­тыч­ны кан­цэп­ту­алізм». Што за гэ­тым ста­іць, як раз­ві­ва­ецца? Трэ­ба ра­за­брац­ца...