Нацыянальны канон Ва­сі­ля Ша­ран­го­ві­ча

№ 4 (433) 01.04.2019 - 20.04.2019 г

Постаць
Ку­ль­тур­ныя ко­ды мас­тац­тва Ва­сі­ля Ша­ран­го­ві­ча бы­лі за­кла­дзе­ны яшчэ ў дзя­цін­стве.«Вёс­ка ляг­ла на сэр­ца на ўсё жыц­цё», — пад­су­муе мас­так, ана­лі­зу­ючы свой твор­чы шлях. Вёс­ка 1940—50-х, ня­гле­дзя­чы на бед­насць, без­гра­шоў­е, аб­ме­жа­ва­насць у сва­бо­дзе пе­ра­мяш­чэн­ня, усё яшчэ за­ста­ва­ла­ся за­ха­ва­ль­ні­цай тра­ды­цый і мо­вы, асаб­лі­ва­га све­та­пог­ля­ду і ла­ду жыц­ця, да­лё­кае рэ­ха яко­га ўлоў­лі­ва­ла­ся ў па­эзіі Ко­ла­са, Ку­па­лы (га­лоў­ным чы­нам та­му, што ўступ­лен­не мясц­овых ся­лян у кал­гас па­ча­ло­ся то­ль­кі ў 1948 го­дзе).

Не­здар­ма Ко­ла­са­ву «Но­вую зям­лю» Ва­сіль Ша­ран­го­віч ве­даў на па­мяць, дэк­ла­ма­ваў для су­се­дзяў не­злі­чо­ную ко­ль­касць раз­оў. Ба­ць­кі, па сут­нас­ці сва­ёй, бы­лі вяс­ко­выя інтэ­лі­ген­ты, для дзя­цей ла­дзі­лі ад­мыс­ло­выя за­ба­вы, май­стра­ва­лі ля­ль­кі, на Ка­ля­ды ста­ві­лі ялін­ку. Пер­шай на­стаў­ні­цай бы­ла ма­ці, спа­дар Ва­сіль да­сюль за­хоў­вае яе алоў­ка­выя ма­люн­кі, якія на­тхні­лі ў дзя­цін­стве пайсці ў мас­тац­кі гур­ток Генадзя Астроўскага. Як і па­эты-кла­сі­кі, Ва­сіль Ша­ран­го­віч стаў го­ла­сам вёс­кі, леп­шых яе па­мкнен­няў, пе­ра­асэн­са­ва­ных праз па­этыч­нае сло­ва. Гэты шлях вёў да бо­льш шы­ро­кай на­цы­яна­ль­най тэ­мы, да арганічнага разумення бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­рай, якую шмат ілюс­тра­ваў. На­ват ка­лі звяр­нуў­ся да Міц­ке­ві­ча­ва­га «Пана Та­дэ­ву­ша», на­тхняў­ся зна­ёмы­мі ма­ты­ва­мі — по­бы­там шлях­ты ста­рой Літ­вы. «Лі­та­ра­тур­ныя ба­гац­ці, ад­кла­дзе­ныя з юнац­тва ў ма­ёй па­мя­ці, — пе­ра­важ­на бе­ла­рус­кія, — згад­ваў мас­так. — Мая ма­ці ста­ві­ла­ся да па­эзіі і про­зы на­шых су­айчын­ні­каў ча­сам са зда­ро­вай кры­ты­кай. Зям­ляк Мак­сім Танк, які на­ра­дзіў­ся за 8 кі­ла­мет­раў ад Ка­ча­ноў, не­адной­чы быў кры­ты­ка­ва­ны ёю на фо­не Ку­па­лы і Баг­да­но­ві­ча, бо “па­эзія му­сіць быць уз­нёс­лай”. Та­му мой зва­рот да на­цы­яна­ль­най тэ­ма­ты­кі ў скла­да­ныя 1960-я — цал­кам на­ту­ра­ль­ны».

 

Ба­ць­кі сур’ёзна дба­лі пра ад­ука­цыю дзя­цей, хоць атры­маць яе бы­ло ня­прос­та: ста­рэй­шы Ва­сіль па за­кан­чэн­ні мясц­овай ся­мі­год­кі ха­дзіў у шко­лу ў су­сед­ні Мя­дзел у адзі­но­це. На ўвесь ра­ён сфар­ма­ваў­ся то­ль­кі адзін клас вы­пус­кні­коў. У мін­скай мас­тац­кай ву­чэ­ль­ні быў у гру­пе адзі­ным вяс­коў­цам. У Ака­дэ­міі мас­тац­тваў (та­ды Тэ­атра­ль­на-мас­тац­кі інсты­тут) на гра­фі­ку раз­ам з ім па­сту­пі­ла ад­но не­ка­ль­кі бе­ла­ру­саў. Та­га­час­ная са­цы­яль­ная і на­цыя­на­ль­ная па­лі­ты­ка пры­во­дзі­ла да та­кіх сво­еа­саб­лі­вых вы­ні­каў.

 

З ча­соў хруш­чоў­скай ад­лі­гі, з 1960-х сі­ту­ацыя ста­ла мя­няц­ца.

 

Сак­рэт­ныя склад­ні­кі шко­лы

 

У 1953 го­дзе на мас­тац­кім фа­ку­ль­тэ­це Бе­ла­рус­ка­га тэ­атра­ль­на-мас­тац­ка­га інсты­ту­та бы­ла ство­ра­на ка­фед­ра гра­фі­кі. Улас­ных ме­то­дык не бы­ло, вы­клад­чы­кі пры­язджа­лі з су­сед­ніх рэ­спуб­лік, кож­ны са сва­ім раз­умен­нем асаб­лі­вас­цей на­ву­ча­ль­на­га пра­цэ­су. Пер­шы вы­пуск мас­та­коў-гра­фі­каў ад­быў­ся ў 1959-м, ся­род іх быў, на­прык­лад, та­кі вы­дат­ны твор­ца, як Арлен Каш­ку­рэ­віч. Але ме­на­ві­та та­ды, ка­лі кі­раў­ні­ком ка­фед­ры ў 1972 го­дзе стаў Ва­сіль Ша­ран­го­віч, па­ча­ла­ся грун­тоў­на спла­на­ва­ная пад­рых­тоў­ка зо­рак, вы­крыш­та­лі­за­ва­лі­ся ме­та­да­ло­гія і пры­нцы­пы вы­кла­дан­ня, вы­пус­кні­кі ста­лі вы­лу­чац­ца на ўсе­са­юзных, а па­сля і між­на­род­ных вы­ста­вах ад­мыс­ло­вым мас­тац­кім све­та­пог­ля­дам і мен­та­лі­тэ­там пры ве­ль­мі вя­лі­кай сты­ліс­тыч­най раз­на­стай­нас­ці. Пра­ктыч­на га­вор­ка ідзе пра фе­но­мен. У чым яго сак­рэт?

 

Ва­сіль Ша­ран­го­віч — пер­шы вы­пус­кнік інсты­ту­та, які быў за­про­ша­ны вы­кла­даць у аль­ма-ма­тар, спа­чат­ку ма­лю­нак на ад­дзя­лен­ні ды­зай­ну, а по­тым, ка­лі ўзна­ві­лі на­бор на гра­фі­ку, вёў ма­лю­нак там. Пер­шая яго гру­па бы­ла роз­най па ўзроў­ні. Ме­та­да­ло­гіі не бы­ло ні­якай.

 

«Я па­чаў фан­та­зі­ра­ваць, не­шта вы­хо­дзі­ла, неш­та, як га­во­рыц­ца, не лез­ла ні ў якія ва­ро­ты, але га­лоў­нае — я атрым­лі­ваў во­пыт і раз­умен­не та­го, што мас­тац­кая пед­аго­гі­ка з’яў­ля­ецца ве­ль­мі скла­да­ным пра­цэ­сам... За бо­льш чым трыц­ца­ці­га­до­вы пед­ага­гіч­ны шлях я ўпэў­ніў­ся, а на пер­шых кро­ках ад­чуў, што ад мас­та­ка-пед­аго­га па­тра­бу­ецца вя­лі­кая са­ма­адда­ча, умен­не псі­ха­ла­гіч­на ад­чу­ваць сту­дэн­та, ана­лі­за­ваць і ясна вы­каз­ваць сваю дум­ку. Пед­агог па­ві­нен мець ад­чу­ван­не струн ду­шы сту­дэн­та, каб по­тым ве­даць, на якія з іх на­ціс­нуць, дзе па­хва­ліць, а дзе зга­ніць пра­цу. Яму трэ­ба быць не толь­­кі мас­та­ком, але мас­тац­тваз­наў­цам і псі­хо­ла­гам. Я ўжо не ка­жу пра ўмен­не ўзяць ало­вак або пэн­дзаль і пра­фе­сій­на па­ка­заць, як гэ­та ро­біц­ца. Апош­няе да­пуш­ча­ль­на ў тых вы­пад­ках, ка­лі сло­вы не да­па­ма­га­юць. Тэ­орыі мас­тац­кай пед­аго­гі­кі не існуе, і ўсё за­ле­жыць ад асо­бы са­мо­га вы­клад­чы­ка. Гэ­та я ўжо зра­зу­меў, ка­лі сам ву­чыў­ся, а як па­чаў ву­чыць, то ад­чуў, на­ко­ль­кі ўсё гэ­та скла­да­на і цяж­ка. Я ка­жу ў да­дзе­ным вы­пад­ку пра пед­аго­га сап­раў­д­на­га, а не та­го, хто про­ста за­ймае гэ­тае мес­ца, бо трэ­ба ад­да­ваць не то­ль­кі сваё сэр­ца, але і дум­кі, а ча­сам і свае ідэі».

 

Як за­гад­чык ка­фед­ры Ва­сіль Ша­ран­го­віч па­чаў сваю рэ­фор­му з ад­бо­ру сту­дэн­таў. У ака­дэ­мію па­сту­па­лі звы­чай­на з дзвюх уста­ноў — з мін­скай мас­тац­кай ву­чэ­ль­ні імя Гле­ба­ва і шко­лы-інтэр­на­та для ад­ора­ных дзя­цей імя Ахрэм­чы­ка. Ва­сіль Пят­ро­віч ха­дзіў на пра­гля­ды і аб­аро­ны дып­ло­маў у по­шу­ках та­лен­таў. Ве­даў усіх вы­пус­кні­коў як у «Па­рна­це», так і ў ву­чэ­ль­ні. На экза­ме­нах маг­лі зда­рац­ца роз­ныя сюр­пры­зы, але ў пры­нцы­пе бяс­спрэч­ныя лі­да­ры ўжо бы­лі вы­зна­ча­ныя. Ад­ной­чы да­вя­ло­ся пра­сіць да­звол вы­пра­віць адзна­ку ў дык­тоў­цы, каб та­ле­на­ві­ты ча­ла­век пра­йшоў па кон­кур­се. Мог уз­яць вуч­ня без ад­па­вед­най пад­рых­тоў­кі, ка­лі быў ві­да­воч­ны па­тэн­цы­ял. Як жыц­цё па­ка­за­ла, не па­мы­ліў­ся. Аб­ме­жа­ваў ко­ль­касць мес­цаў для дзяў­чат і для прад­стаў­ні­коў з іншых рэ­спуб­лік, бо ве­ра­год­насць та­го, што яны за­ста­нуц­ца ў бе­ла­рус­кім мас­тац­тве, бы­ла не­вя­лі­кай.

 

Гру­па на­бра­ная — пяць-шэсць ча­ла­век, і па­чы­на­ла­ся кштал­та­ван­не асо­бы бу­ду­ча­га твор­цы.

 

«Уз­лёт ка­фед­ры быў не вы­пад­ко­вым, а хут­чэй за­ка­на­мер­ным, — пад­су­моў­вае Ва­сіль Ша­ран­го­віч. — Ён грун­та­ваў­ся на тым, што я стаў аб­апі­рац­ца на на­шу, мясц­овую твор­чую мо­ладзь, па­мя­та­ючы свае сту­дэн­цкія га­ды. Бы­лі па­стаў­ле­ны ясныя мэ­ты — вы­со­кі пра­фе­сі­яна­лізм у спа­лу­чэн­ні з ве­дан­нем на­цы­яна­ль­най гіс­то­рыі, этнаг­ра­фіі і лі­та­ра­ту­ры. Я пе­ра­кон­ваў сту­дэн­таў, што сап­раў­днае мас­тац­тва за­ўсё­ды грун­та­ва­ла­ся на на­цы­яна­ль­най гле­бе, яно на­та­ля­ла­ся ме­на­ві­та на­цы­яна­ль­ны­мі ка­ра­ня­мі...

 

Я пра­сіў сва­іх сту­дэн­таў: ка­лі пла­ну­еце стан­ко­вую ра­бо­ту, вы­бі­рай­це бе­ла­рус­кую тэ­му. Шмат раз­ва­жа­лі пра ха­рак­тар бе­ла­ру­саў, за­йма­лі­ся по­шу­ка­мі ты­па­жу. Быў уве­дзе­ны курс гіс­то­рыі Бе­ла­ру­сі, пры­чым ву­чы­лі­ся не па та­га­час­ных пад­руч­ні­ках, лек­цыі чы­та­лі за­про­ша­ныя гіс­то­ры­кі. Надзвы­чай важ­ным лі­чыў сфар­мі­ра­ваць све­та­пог­ляд. Але ні ў якім разе ні­ко­лі не ўмеш­ваў­ся ў твор­чыя по­шу­кі сва­іх сту­дэн­таў. Кож­ны па­ві­нен быў сам знай­сці свой твар. Ма­ёй спра­вай бы­ло даць ім вы­дат­ных вы­клад­чы­каў. Тут трэ­ба бы­ло дзей­ні­чаць па­сту­по­ва, і ўрэш­це я па­чаў за­пра­шаць на пра­цу сва­іх вы­пус­кні­коў. Як, на­прык­лад, Ула­дзі­мі­ра Са­ві­ча. Не­йкі час вы­кла­даў Мі­ко­ла Се­ляш­чук, але не яго гэ­та бы­ло. Кі­нуў.

 

Да­рэ­чы, мя­не вы­клі­ка­лі “на ды­ван”, што, маў­ляў, толь­­кі бе­ла­ру­саў на­бі­раю на гра­фі­ку. Ад­нак ад­на­го сту­дэн­та мог уз­яць і з іншай рэ­спуб­лі­кі. Але ён усё роў­на ілюс­тра­ваў бе­ла­рус­кую лі­та­ра­ту­ру, пры­чым кні­гу яму да­ваў тую, што не бы­ла пе­ра­кла­дзе­на на рус­кую мо­ву. Хо­чаш не хо­чаш, а на­шу мо­ву ву­чыць му­сіў. У вы­ні­ку амаль усе мае “за­меж­ні­кі” за­ста­лі­ся ў Бе­ла­ру­сі».

 

Па­сля мас­тац­тваз­наў­цы пад­су­му­юць: «У 1970-я ў гра­фі­ку пры­хо­дзіць но­вае па­ка­лен­не. Пры­хі­ль­насць да на­цы­яна­ль­най мас­тац­кай тра­ды­цыі, ці­ка­васць да бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры ста­но­вяц­ца яго ха­рак­тэр­ны­мі ры­са­мі. Ілюс­тра­ван­не вер­шаў, ра­ма­наў, апа­вя­дан­няў, асаб­лі­ва ў па­чат­ку 1970-х, бы­ло ад­ной з не­шмат­лі­кіх маг­чы­мас­цей асэн­са­ван­ня на­цы­яна­ль­най тэ­мы. Па­сту­по­ва з’яві­ла­ся вя­лі­кая ко­ль­касць стан­ко­вых се­рый і цык­лаў, на­тхнё­ных кні­га­мі айчын­ных пі­сь­мен­ні­каў. Для мно­гіх твор­цаў шлях да гіс­то­рыі свай­го на­ро­да ля­жаў праз лі­та­ра­ту­ру» (Во­ль­га Ба­са­лы­га. «Крэс­кі на арку­шы ча­су». «Мас­тац­тва» №2, 2009).

 

Бе­ла­рус­кай ака­дэ­міі мас­тац­тваў Ва­сіль Ша­ран­го­віч пры­свя­ціў бо­льш за трыц­цаць га­доў: спа­чат­ку вы­кла­даў ма­лю­нак, з 1972 па 1989-ы быў за­гад­чы­кам ка­фед­ры гра­фі­кі, у 1986—1989 га­дах — пра­рэк­та­рам, а ў 1989—1997-х — рэ­кта­рам.

 

Бо­льш за ўсё шка­дуе пра ня­здзей­сне­ны пра­ект, які не па­спеў ува­со­біць. Ме­на­ві­та пры яго рэ­ктар­стве інсты­тут быў рэ­арга­ні­за­ва­ны ў ака­дэ­мію, ад­нак Ва­сіль Ша­ран­го­віч ха­цеў ад­шу­каць не то­ль­кі но­вы змест, але і но­вае архі­тэк­тур­нае ўва­саб­лен­не. Да­мог­ся, што ўста­но­ве бы­ло вы­дзе­ле­на 22 гек­та­ры зям­лі не­па­да­лёк ад Драз­доў. Бы­ло вы­ка­на­на пра­ектнае архі­тэк­тур­нае ра­шэн­не, ухва­ле­на, да­моў­ле­на з фі­нан­са­вай пад­трым­кай. Мер­ка­ва­ла­ся па­бу­да­ваць ака­дэ­міч­ны га­ра­док у сты­лі бе­ла­рус­ка­га мяс­тэч­ка ў су­час­ным яго вы­ра­шэн­ні — з усёй па­трэб­най інфрас­трук­ту­рай: га­лоў­ным кор­пу­сам, з бу­дын­ка­мі і ву­лач­ка­мі, якія сы­хо­дзі­лі­ся на цэн­тра­ль­най плош­чы, са­дам для ску­льп­тур­ных кам­па­зі­цый і пле­нэ­раў. Вы­ста­вач­ныя за­лы, са­лон-ма­га­зін і май­стэр­ні для вы­клад­чы­каў... Але зям­ля бы­ла ад­да­дзе­на го­ра­ду.

 

Лі­та­ра­ту­ра як кры­ні­ца сты­лю

 

Твор­чае крэ­да мас­та­ка фар­ма­ва­ла­ся праз пе­ра­адо­лен­не аб­ста­він: «Твор­часць — гэ­та апан­та­насць і не­за­да­во­ле­насць са­бой. За­ўсё­ды ка­заў сва­ім сту­дэн­там у Ака­дэ­міі мас­тац­тваў: ка­лі жа­да­еце стаць мас­та­ка­мі, пра­цуй­це па 26 га­дзін у сут­кі. І сам так па­сту­паў: па­сля асноў­най вы­клад­чыц­кай пра­цы мя­не ча­ка­ла “дру­гая зме­на” — на­ча­мі пра­ца­ваў у май­стэр­ні».

 

Для сва­ёй дып­лом­най ра­бо­ты ў 1966 го­дзе Ва­сіль Ша­ран­го­віч вы­ка­наў ілюс­тра­цыі па ма­ты­вах па­эм Янкі Ку­па­лы. У се­рыі лі­на­ры­таў ужо вы­яві­лі­ся ха­рак­тэр­ныя ры­сы яго гра­фі­кі. У асно­ве тво­раў май­стра ля­жыць моц­ная фар­ма­ль­ная кам­па­зі­цыя, за­сна­ва­ная як на ясным раз­умен­ні асаб­лі­вас­цей ві­зу­аль­на­га ўспры­ман­ня, так і на асэн­са­ван­ні ад­мет­нас­ці кніж­на­га і гра­фіч­на­га арку­ша. Кож­ная ра­бо­та пры­цяг­вае амаль пла­кат­най вы­раз­нас­цю, пра­пра­ца­ва­нас­цю сі­лу­эта, ды­на­міч­ным рыт­мам, аб­умоў­ле­ным кі­рун­кам і шчы­ль­нас­цю штры­ха. Пра­цу­ючы над ілюс­тра­цы­ямі, мас­так ра­біў мнос­тва эскі­заў, па­куль не ўжы­ваў­ся ў твор цал­кам і не з’яўля­ла­ся ад­чу­ван­не ла­ду і сты­лю, якіх вы­ма­гаў лі­та­ра­тур­ны тэкст. Та­му для яго ілюс­тра­цый ха­рак­тэр­ная ўва­га да дэ­та­лі, аб­са­лют­ная гіс­та­рыч­ная да­клад­насць, пра­пра­ца­ва­насць на ўсіх уз­роў­нях — ад агу­ль­на­га сі­лу­эта да дроб­на­га штры­ха. Гэ­ты пер­фек­цы­янізм ла­ду­ецца асаб­лі­вай эмо­цы­яй, на­стро­ем, на­та­ля­ецца ві­да­воч­най і шчы­рай ці­ка­вас­цю да тэ­мы. Твор счыт­ва­ецца ад­ра­зу, але ў яго за­кла­да­ецца не­ка­ль­кі сэн­са­вых плас­тоў, та­му пры ўваж­лі­вым раз­гля­дзе — як скла­да­ны ві­зу­аль­ны тэкст — ён раз­гор­тва­ецца па­сту­по­ва.

 

На пы­тан­не пра твор­чыя ары­енці­ры Ва­сіль Ша­ран­го­віч ад­каз­вае ка­тэ­га­рыч­на: «Ніх­то не ўплы­ваў!» Сты­ліс­ты­ку гра­фіч­на­га тво­ра за­ўсё­ды вы­зна­ча­ла лі­та­ра­ту­ра, якую ілюс­тра­ваў. На­ват яго стан­ко­выя арку­шы ў бо­ль­шас­ці вы­пад­каў інспі­ра­ва­ныя пэў­ным тэк­стам. Біб­лі­яй Ска­ры­ны ў парт­рэ­це пер­шад­ру­ка­ра, вы­ка­на­ным у ста­рых тра­ды­цых гра­вёр­най шко­лы, па­эмай Ад­ама Міц­ке­ві­ча ў «Смер­ці Гра­жы­ны», пра­грам­ным вер­шам у трох­час­тка­вай аўта­лі­таг­ра­фіі «А хто там ідзе?» з мяк­кай та­на­ль­най пра­пра­цоў­кай, ха­рак­тэр­най для ілюс­тра­цый твор­цы да па­эм Ку­па­лы. Трып­ціх «Дзе крыў­да ад­веч­ная спе­ла» пад­су­ма­ваў раз­ва­жан­ні пра Ку­па­ла­ву па­эзію. «Зям­ля, не­ба і ча­ла­век, які яднае іх», — вы­зна­чае тэ­му мас­так. Ад­мет­на, як праз рэ­аліс­тыч­ныя вы­явы аўтар пе­рад­ае сім­ва­ліч­ны сэнс, асаб­лі­вым мі­ль­гот­кім рыт­мам скла­дак адзен­ня, пе­ра­лі­кам аб­ло­каў-сця­гоў у вы­шы­ні, бе­лы­мі і чор­ны­мі птуш­ка­мі, ірва­ным ці пяш­чот­ным ма­люн­кам кве­так, рэ­ча­мі по­бы­ту, што рап­там на­бы­ва­юць глы­бо­кі пад­тэкст. Плуг ста­но­віц­ца сім­ва­лам пра­цы, ся­лян­ская ка­са — свед­чан­нем ня­злом­нас­ці.. Зрэш­ты, як у лю­бым шмат­знач­ным тво­ры, у лю­бым ві­зу­аль­ным ла­бі­рын­це, кож­ны счыт­вае сваё. Лі­та­ра­ту­ра дае та­ко­га кштал­ту пад­каз­кі то­ль­кі та­му, хто здо­ль­ны зра­зу­мець і ў сва­ім лё­се знай­сці кроп­кі су­дак­ра­нан­ня.

 

Вы­да­вец­тва «Бе­ла­русь» вы­пус­ці­ла кні­гу Анто­на Бя­ле­ві­ча «Спо­ведзь сэр­ца», пры­све­ча­ную Ха­ты­ні, Ва­сіль Ша­ран­го­віч вы­ка­наў ілюс­тра­цыі да яе ў два ко­ле­ры — чор­ным і чыр­во­ным. На асно­ве кні­гі па­зней зра­біў гра­фіч­ную се­рыю «Па­мя­ці вог­нен­ных вё­сак». Тэ­ма за­пат­ра­ба­ва­ла мак­сі­ма­ль­най вы­раз­нас­ці, ка­лаж­нас­ці і... дзі­ця­чых ура­жан­няў ча­соў вай­ны, што арга­ніч­на пе­ра­пла­ві­лі­ся ў моц­ныя экс­прэ­сіў­ныя воб­ра­зы, у гэ­тую чор­на-чыр­во­ную кан­струк­цыю жаху.

 

Раз­гля­да­ючы яго тво­ры, раз­меш­ча­ныя ў ма­наг­ра­фіі 2008 го­да ў хра­на­ла­гіч­ным па­ра­дку, я ад­нес­ла ілюс­тра­цыі кні­гі Яку­ба Ко­ла­са «З май­го ле­та­пі­су» да «су­ро­ва­га» сты­лю. Хра­на­ла­гіч­на ўсё су­па­да­ла. Ад­нак вер­шы Ко­ла­са са­мі па са­бе на­пі­са­ны ў су­ро­вым сты­лі, та­му і ілюс­тра­цыі вы­ра­ша­ны ад­па­вед­на.

 

Улю­бё­ны Ку­па­ла зу­сім іншы, яго па­эмы складаныя і шмат­слой­ныя, яны па­тра­бу­юць мо­вы сім­ва­ліз­му, у пэў­ных вы­пад­ках — сюр­рэ­аліз­му. У 1976 го­дзе ў вы­да­вец­тве «Мас­тац­кая лі­та­ра­ту­ра» ўзнік­ла ідэя вы­даць ілюс­тра­ва­ны том па­эм Ку­па­лы. 22 ка­ля­ро­выя лі­таг­ра­фіі Ва­сіль Ша­ран­го­віч ува­со­біў ма­ну­мен­та­ль­ны­мі па ха­рак­та­ры, бо лі­чыў, што ме­на­ві­та та­кая фор­ма най­бо­льш ад­па­вя­дае шмат­знач­най па­эзіі ге­нія. А па­эму «Ад­веч­ная пес­ня» пра­па­на­ваў вы­даць асоб­най кніж­кай. Яна ві­да­воч­на вы­лу­ча­ла­ся сва­ім сюр­рэ­аліс­тыч­ным сты­лем і да­ва­ла шмат маг­чы­мас­цяў для інтэр­прэ­та­цыі. У ёй пе­ра­пля­лі­ся рэ­аліс­тыч­ныя сцэ­ны і але­го­рыя. Аўтар вы­браў сю­жэт­ную лі­нію жыц­ця се­ля­ні­на — якім яно бы­ло, без але­га­рыч­ных на­сла­енняў, пра­вёў яе праз 12 ілюс­тра­цый — як ме­ся­цаў го­да — ад хрэ­сь­бі­наў да смер­ці. Ме­та­фа­рыч­насць па­эмы пе­рад­аў праз кан­трас­ныя воб­ра­зы, праз сюр­рэ­аліс­тыч­ныя дэ­та­лі, на­блі­зіў­шы вы­яўлен­чую мо­ву да вос­трай, вы­раз­най фор­му­лы. Фак­тыч­на — асаб­лі­ва гэ­та ві­да­воч­на ў ілюс­тра­цы­ях да Ку­па­лы — Ва­сіль Ша­ран­го­віч ства­рыў кла­січ­ныя, амаль ка­на­ніч­ныя воб­ра­зы не сто­ль­кі се­ля­ні­на, коль­­кі ча­ла­ве­ка, глы­бо­ка ўка­ра­нё­на­га ў сваю зям­лю. Су­час­ная мо­ва, аб­агу­ле­насць вы­ра­шэн­ня, глы­бо­кі сім­ва­лізм — усё гэ­та счыт­ва­ецца хут­чэй га­рад­скім, чым вяс­ко­вым жы­ха­ром. Ад сцё­бу 1950-х, этнаг­ра­фіз­му 1960-х, у 1970-80-я на­цы­яна­ль­ная тэ­ма ста­ла еўра­пей­скай, ува­со­бі­ла­ся праз уз­оры вы­со­ка­га сты­лю, што па­сту­по­ва ста­лі па­зна­ва­ль­ны­мі і без этна­гра­фіч­ных пад­ка­зак.

 

Ілюс­тра­цыі да ра­ман­тыч­на­га Міц­ке­ві­ча­ва­га «Пана Та­дэ­ву­ша» (1985—1998) за­пат­ра­ба­ва­лі іншай тэх­ні­кі — аква­рэ­лі. Яна да­па­маг­ла раз­віць сю­жэт углыб, ува­со­біць жыц­цё­вую плынь ча­су, пры­ўнес­ці лі­рыч­ную апа­вя­да­ль­насць і асаб­лі­вы флёр гіс­то­рыі, чул­лі­васць і ра­ман­тызм. Але пра­сто­ру мас­так вы­ра­шае сцэ­наг­ра­фіч­на, з вы­раз­ным па­зна­чэн­нем пла­наў: струк­ту­ра кніж­на­га арку­ша ўсё ж не мяр­куе глы­бо­кай пер­спек­ты­вы.

 

«Ра­бо­та над кні­гай, — уз­гад­ваў спа­дар Ва­сіль, — для мя­не бы­ла ка­рыс­най ужо тым, што я му­сіў аку­нуц­ца ў атмас­фе­ру “бе­ла­рус­кай Атлан­ты­ды” — ча­соў Вя­лі­ка­га Княс­тва Лі­тоў­ска­га і Рэ­чы Па­спа­лі­тай, — пра­ана­лі­за­ваць тво­ры тых, хто браў­ся за гэ­тую тэ­му ра­ней, і па­спра­ба­ваць зра­біць як мі­ні­мум не горш за іх. “Пан Та­дэ­вуш” з ма­імі ілюс­тра­цы­ямі вы­йшаў у свет у 1985 го­дзе, а по­тым двой­чы пе­ра­вы­да­ваў­ся. У пер­шым вы­дан­ні бы­ло 24 ілюс­тра­цыі, у апош­нім, 2018 го­да, — 36 і яшчэ парт­рэт Ад­ама Міц­ке­ві­ча на фран­тыс­пі­се».

 

Ілюс­тра­цыі да «Но­вай зям­лі» Яку­ба Ко­ла­са, вы­да­дзе­най у 2002 го­дзе, так­са­ма вы­ка­на­ны ў тэх­ні­цы аква­рэ­лі: «У юнац­тве, у пе­ра­пын­ках пад­час ка­сь­бы з вяс­ко­вы­мі му­жы­ка­мі, дэк­ла­ма­ваў ім “Но­вую зям­лю” Ко­ла­са — ве­даў усю на па­мяць. І не ўяў­ляў, што ка­лі­сь­ці пра­ілюс­трую гэ­ты твор. Мне бы­ло за шэс­ць­дзе­сят, ка­лі ўзяў­ся за гэ­тую пра­цу, ра­ней не мог — лі­чыў ся­бе ўнут­ра­на не­пад­рых­та­ва­ным. За па­ўта­ра го­да ўда­ло­ся зра­біць бо­льш за 90 ілюс­тра­цый да па­эмы. Да­па­маг­лі ўспа­мі­ны дзя­цін­ства, згад­ваў, як чы­таў вяс­коў­цам урыў­кі, як яны смя­ялі­ся, бо не­йкія сю­жэ­ты бы­лі зна­ёмыя і зра­зу­ме­лыя».

 

Вяр­тан­не

 

Акра­мя шэ­ра­гу па­чэс­ных зван­няў — на­род­на­га мас­та­ка Бе­ла­ру­сі, пра­фе­са­ра, лаў­рэ­ата Дзяр­жаў­най прэ­міі Бе­ла­ру­сі, за­слу­жа­на­га дзея­ча мас­тац­тваў Поль­шчы, ака­дэ­мі­ка Між­на­род­най ака­дэ­міі на­вук Еўра­зіі, — Ва­сіль Ша­ран­го­віч мае яшчэ ад­но, мо­жа, менш гуч­нае, але не менш каш­тоў­нае: га­на­ро­ва­га гра­ма­дзя­ні­на Мя­дзе­льш­чы­ны. І ця­пер ужо не то­ль­кі па фак­це свай­го на­ра­джэн­ня, але і па на­яўнас­ці га­ле­рэі не­па­да­лёк ад род­ных мясц­ін, у мяс­тэч­ку На­рач. Га­ле­рэя тво­раў Ва­сі­ля Ша­ран­го­ві­ча ад­кры­ла­ся 11 кас­трыч­ні­ка 2018 го­да. На плош­чы ў 210 квад­рат­ных мет­раў раз­мяс­ці­ла­ся 130 ра­бот — ілюс­тра­цыі да тво­раў кла­сі­каў бе­ла­рус­кай і сус­вет­най лі­та­ра­ту­ры, стан­ко­выя арку­шы, аква­рэ­лі і ма­люн­кі.

 

На вы­ста­ве ў Нацыянальным мас­тац­кім му­зеі, пры­мер­ка­ва­най да свай­го 80-год­дзя, мас­так па­ка­заў ма­ла­вя­до­мыя ста­рон­кі твор­час­ці — да­пра­ца­ва­ныя ў 1990-х экс­прэ­сіў­ныя гу­аша­выя эскі­зы 1970-х, якія ра­ней не ўспры­маў як га­то­выя ра­бо­ты. Апош­ні­мі га­да­мі, пра­во­дзя­чы ле­та на Мя­дзе­льш­чы­не, не­па­да­лёк ад воз­ера Ба­то­ры­на, на­пі­саў дзя­сят­кі кра­яві­даў як на ўту­ль­ным пад­вор­ку, так і ў ва­ко­лі­цах. У 2016-м на­ма­ля­ваў і род­ную вёс­ку Ка­ча­ны, што па­сту­по­ва па­глы­на­ецца ча­сам і дзі­ва­сі­лам. Ні­бы­та і ста­іць вяд­ро на веч­ку ста­ро­га ка­ло­дзе­жа, але не зра­зу­ме­ла, ці мож­на на­браць у яго ва­ды...

 

Сён­ня мас­так доў­жыць пра­цу над маш­таб­ным аква­рэ­ль­ным цык­лам, пры­све­ча­ным за­кі­ну­тым вёс­кам, якія сы­хо­дзяць у ня­быт... І ўпэў­не­ны, што лю­боў да ма­лой ра­дзі­мы, да яе лю­дзей і пры­ро­ды фар­муе не­раў­на­душ­на­га, не­абы­яка­ва­га ча­ла­ве­ка. Гэ­тае па­чуц­цё на­тхняе на твор­часць.

Аўтар: Алеся БЕЛЯВЕЦ
рэдактар аддзела выяўленчага мастацтва