Мак­сім Са­ры­чаў

№ 4 (433) 01.04.2019 - 20.04.2019 г

Ска­заць пра шокна мі­ні­ма­ль­най гуч­нас­ці
Ма­ла­ды (1987 г.н.) бе­ла­рус­кі мас­так у са­мым рос­кві­це га­доў. Прэ­па­ра­ваць да­ку­мен­та­ль­ную і мас­тац­кую фа­таг­ра­фію ву­чыў­ся на кур­се Андрэя Лян­ке­ві­ча, май­стар-кла­се Стэн­лі Гры­на і г.д., пра што рас­па­вя­дае ў сва­ім эсэ ні­жэй. Пуб­лі­ка­ваў­ся ў вы­дан­нях Spiegel, Meduza, Gare de l’Est, P3. Ад­на з апош­ніх пуб­лі­ка­цый пра­екта «Сля­пая зо­на» — у трох­том­ні­ку «Чыр­во­ныя ўто­піі» фран­цуз­ска­га вы­да­вец­тва «Essarter Editious» (2019). Пры­маў удзел у між­на­род­ных вы­ста­вах i фес­ты­ва­лях у Warsaw Photo Days (Поль­шча), Vilnius Photo Circle (Літ­ва), PhotoVisa (Расія). У Бе­ла­ру­сі ўзна­га­ро­джа­ны Belarus Press Photo 2015, «ПРА­ФО­ТА» 2016 го­да і ў трох на­мі­на­цы­ях МФМ-2017 (у пры­ват­нас­ці за пра­ект «Сля­пая зо­на». Гля­дзі «Мас­тац­тва» №3, 2017).

Па сля­дах бе­жан­цаў, што на­ча­ва­лі на вак­за­ле

 

Для мя­не 5-хві­лін­ныя фі­ль­мы «Аб­ед», «Сля­пая зо­на», «Пры­ві­тан­не, зброя», «Дзвюх­ла­пы ся­бар» не звя­за­ны ні­як. Не ба­чу іх у не­йкай асаб­лі­вай са­цы­яль­най ні­шы. Гэ­та на­огул ста­рыя пра­екты, але так, я пра­цую з рэ­аль­нас­цю і спра­бую ка­заць пра ўнут­ра­ны стан, хва­ля­ван­ні лю­дзей — удзе­ль­ні­каў падзей і гле­да­чоў. У ад­ным вы­пад­ку гэ­та пра не­ве­ра­год­нае жа­дан­не жыць і лю­боў да жы­вёл, у іншых — пра жыц­цё ў той сіс­тэ­ме, дзе на­пру­жан­не, ціск і гвалт слу­жаць інстру­мен­та­мі яе фун­кцы­яна­ван­ня. «Ся­бар» — гіс­то­рыя для ча­со­піс­най пуб­лі­ка­цыі. «Аб­ед» — хут­чэй, мас­тац­кі жэст: я ха­цеў па­ка­заць сі­ту­ацыю не­маг­чы­ма­га, бе­жан­цаў, якія не аб­аро­не­ныя, час­та га­ла­да­юць, ха­ва­юць тва­ры, та­му што ба­яцца пе­ра­сле­ду. З імі пра­цу­юць ва­лан­цё­ры, там доў­гая бы­ла гіс­то­рыя, але, па-мой­му, з не­ка­ль­кіх со­тняў іх за­ста­лі­ся то­ль­кі ка­ля 50 ча­ла­век. У сю­жэ­це ві­дэа яны змеш­ча­ны ў па­фас­ны вак­за­ль­ны рэ­ста­ран. Па сут­нас­ці, гэ­та фік­са­цыя пер­фор­ман­су. Вы гля­дзі­це і за­да­яце са­бе пы­тан­ні: хто гэ­тыя лю­дзі, ча­му яны тут, ча­го яны ча­ка­юць? Ва ўся­кім вы­пад­ку, я ха­цеў, каб такія пы­тан­ні ўзнік­лі.

 

І бы­ло б вы­дат­на, каб уся­го гэ­та­га не бы­ло, каб акту­аль­насць гэ­тых пра­ектаў сыш­ла ў той жа мо­мант, ка­лі па­ўста­ла. Яны пры­вя­за­ныя да кан­крэт­ных гіс­то­рый, але я ста­ра­юся ла­ка­ль­нае зра­біць уні­вер­са­ль­ным. Та­му што ў лю­бой кра­іне ёсць тэ­ма, на­прык­лад, жы­вёл-інва­лі­даў або та­кая за­баў­ка, як па­ля­ван­не, пра­бле­ма стаў­лен­ня да жы­вых істот інша­га ві­ду, якіх мож­на экс­плу­ата­ваць, мож­на за­біць. Ча­му­сь­ці мы вы­ра­шы­лі, што жы­вё­лы — гэ­та не бо­льш чым рэ­чы, яны на­ват не ма­юць пра­ва на жыц­цё.

 

Асаб­лі­вы кан­тэкст быў у «404: Not Found» — гэ­та пей­за­жы, мес­ца, дзе знік­лі лю­дзі, дзе іх ня­ма. Год ці два я ха­дзіў з ва­лан­цё­ра­мі (по­шу­ка­ва-вы­ра­та­­валь­­ны атрад «Анёл»), і га­лоў­ная скла­да­насць бы­ла вы­ра­шыць, што зды­маць і як зды­маць. У пра­екце аб тым, што ча­ла­век мо­жа знік­нуць, як па­ка­заць знік­нен­не? Я шмат да­ку­мен­та­ваў, ра­та­ва­ль­ні­кі ж доў­га шу­ка­юць і час­та не зна­хо­дзяць... Трэ­ба бы­ло знай­сці кан­цэп­ту­аль­нае ра­шэн­не і фор­му, як рас­ка­заць пра гэ­та. Ад­сюль і ўзнік­ла ідэя па­ка­заць пра­сто­ры, дзе знік­лі лю­дзі.

 

Мне і ця­пер да кан­ца не зра­зу­ме­ла, як ча­ла­век мо­жа знік­нуць. Ці­ка­ва, што гэ­ты пра­ект пуб­лі­ка­ваў­ся ў вы­дан­нях Meduza і ў Stern, і па­ко­ль­кі гэ­та СМІ, яны па­пра­сі­лі ў мя­не гіс­то­рыі лю­дзей, якія, маг­чы­ма, знік­лі. Та­ды я па­чаў ду­маць пра гэ­тую су­вязь, што ў мя­не час­та ўзні­кае, — па­між тэк­стам і вы­явай, пра тое, як фак­ты і кан­тэкст уплы­ва­юць на на­ша ўспры­ман­не фа­таг­ра­фіі. Ду­маю, пра­ект стаў мац­ней­шым. Я да­ваў апі­сан­ні, як ча­ла­век вы­гля­даў, ка­ва­лач­кі ары­енці­ро­вак. Ты гля­дзіш на пей­заж, дзе ні­чо­га ня­ма, а по­тым раз­уме­еш: за гэ­тым ста­іць ча­ла­век, і па­чы­нае пра­ца­ваць уяў­лен­не. Дзіў­на, што пра­ект, у якім ні­чо­га не ад­бы­ва­ецца, пуб­лі­ка­ваў­ся бо­льш, чым не­ка­то­рыя іншыя, — у Гер­ма­ніі, Рас­іі, на фес­ты­ва­лях Kolga photo festival і Vilnius Photo Circle. Гэ­та ўні­вер­саль­­ная тэ­ма — пра страх смер­ці, пра страх знік­нен­ня. Там жа ня­ма бе­ла­рус­кай ві­зу­аль­нас­ці, мож­на лю­бую кра­іну па­ста­віць.

 

Мар­ке­ры то­ль­кі зву­жа­юць раз­умен­не, не ха­пае лёг­кас­ці

 

Ця­пер ня­ма фа­таг­ра­фіі чыс­та да­ку­мен­та­ль­най або мас­тац­кай. Гэ­та ўсё сы­хо­дзіць, гэ­та то­ль­кі мар­ке­ры, якія мо­гуць пе­ра­шко­дзіць успры­ман­ню. Тэр­мі­ны сас­та­рэ­лі, усё пе­ра­мя­ні­ла­ся. Ці ёсць ве­ль­мі тон­кія гра­ні — арт і надзён­насць, по­зва.

 

...Бра­куе лёг­кас­ці. Мы арга­ні­за­ва­лі гру­пу «Лёд» для чыс­та по­стма­дэр­нісц­ка­га пра­екта «На­бы­ты рэ­флекс» на МФМ-2016, а по­тым пад­ума­лі: ча­го мы хо­чам за­раз? Па­гля­дзе­лі роз­ныя фар­ма­ты і вы­ра­шы­лі: хо­чам ве­ча­ры­ну. Дык да­вай­це зро­бім! Хо­чам па­гля­дзець, што ад­бы­ва­ецца тут і ця­пер, але пра­сто­ры для гэ­та­га ня­ма — зна­чыць, зро­бім во­ль­ную, дэ­мак­ра­тыч­ную плат­фор­му «Гар­ба­та з “Лё­дам”». Бу­дзем сус­тра­кац­ца з мас­та­ка­мі, гля­дзець но­выя се­рыі, пра­екты. Не то­ль­кі фа­таг­ра­фію, але і ві­дэа, пер­фор­ман­сы, не­шта акту­аль­нае. Бу­дзем кан­так­та­ваць з ча­ла­ве­кам, ба­чыць, што ста­іць за яго пра­цай, аб­мяр­коў­ваць, за­да­ваць пы­тан­ні — гэ­та ве­ль­мі важ­на. Ка­му­ні­ка­цыя ад­кры­тая, і гэ­та зда­ро­вы ку­ль­тур­ны пра­цэс. «Лёд» скон­чыў­ся, і «Чай з “Лё­дам”» праз год так­са­ма скон­чыў­ся, бо цяж­ка ста­ла пра­ца­ваць у ка­лек­ты­ве, цяж­ка сін­хра­ні­за­ваць інта­рэ­сы, каш­тоў­нас­ці, за­да­чы кож­на­га. Але за­пыт на тое, каб уба­чыць, што ад­бы­ва­ецца «тут і ця­пер», за­ста­ецца, вя­до­ма.

 

Ёсць роз­ныя інстру­мен­ты... Усе пры­вык­лі: ка­лі ты фа­тог­раф, дык да­вай, зды­май. А мо­жа, на­огул не трэ­ба ка­ме­ру браць? У чац­вёр­ты раз Дзі­на Жук і Мі­ко­ла Спя­сіў­цаў (гру­поў­ка eeefff) з Во­ляй Сас­ноў­скай і Аляк­се­ем Ба­ры­сен­кам пра­во­дзяць та­кі дзіў­ны і на­тхня­ль­ны ты­дзень «Пра­цуй бо­льш! Ад­па­чы­вай бо­льш!». Усё ве­ль­мі ка­мер­на, але на роз­ных пля­цоў­ках — бо­льш за ўсё на­гад­вае лет­нія ве­ча­ры­ны, хэ­пе­нінг. Фар­мат мо­жа здац­ца не­зра­зу­ме­лым для вы­пад­ко­ва­га ўдзе­ль­ні­ка — гэ­та пер­фар­ма­тыў­насць і за­лу­ча­ныя пра­кты­кі. Мой удзел — як мас­та­ка і як гле­да­ча — дае но­вы во­пыт і ў цэ­лым моц­на па­шы­рае мас­тац­кі інстру­мен­та­рый.

 

Ледзь чую пту­шак

 

Пер­са­на­ль­ную вы­ста­ву но­ва­га пра­екту «I can hardly hear birds» я рых­тую да 2020 го­да ў Му­зеі фа­таг­ра­фіі ў Ры­зе. Ён бу­дзе пра аса­біс­тае/па­лі­тыч­нае вы­мя­рэн­не па­мя­ці ў кан­тэк­сце ла­ге­ра смер­ці Ма­лы Трас­ця­нец. Цяж­касць пе­ра­кла­ду гэ­тай на­звы ў «ледзь чую» або «амаль чую», а раз­мо­ва зноў пра нас, пра не­ве­ра­год­ную траў­му, але гэ­та раз­мо­ва мас­тац­кі­мі срод­ка­мі. Пы­тан­не ў тым, як гэ­та зра­біць, як вы­клі­каць эмпа­тыю лю­дзей у тэ­ме Ха­ла­кос­ту, якую ў цэ­лым мы ве­да­ем і ўвесь свет яе ве­дае. На мой по­гляд, не­эфек­тыў­на па­каз­ваць ша­ка­ва­ль­ныя ма­тэ­ры­ялы, яны сто­ль­кі да­сле­да­ва­лі­ся і шмат вы­ка­рыс­тоў­ва­лі­ся ў мед­ыя. Да іх ужо ўзнік­ла пэў­ная стой­касць, яны сла­ба ўспры­ма­юцца.

 

У той жа час мы га­во­рым пра край­нюю сту­пень гвал­ту, і я па­спра­бую зра­біць гэ­та без шум­ных эфек­таў і дэ­фар­ма­цый, пе­ра­нёс­шы тры­гер на пер­са­на­ль­ную тра­ге­дыю, зра­біў­шы яе но­вым дос­ве­дам гле­да­ча. Ка­лі ка­заць спа­кой­на, мне зда­ецца, уз­ні­кае пе­ра­жы­ван­не, пы­тан­ні, якія мне па­трэб­ныя: што на ма­люн­ку, што гэ­та за пя­сок, ча­му тут гэ­тая лыж­ка, чые гэ­та дзі­ця­чыя цац­кі. Я вы­ка­рыс­тоў­ваю фо­та­гра­мы, якія да­юць ма­люн­кi на цём­на-сі­нім фо­не, чым­сь­ці пад­обныя да здым­каў з кос­ма­су. У ці­шы­ні бо­льш ува­гі да дэ­та­ляў.

 

Пра­ца ў не­ча­ка­ных пра­сто­рах і рэ­акцыя пуб­лі­кі

 

Ад­но­ль­ка­ва люб­лю і бе­лы куб, і сі­ту­ацыю, ка­лі мес­ца скры­жоў­ва­ецца з тэ­май. У Пра­зе та­кім мес­цам ста­лі ка­зар­мы Кар­лін (2018), да­клад­ней, бы­лы ба­сейн у ка­зар­мах. Гэ­та цэ­лы гіс­та­рыч­ны ком­плекс, дзвес­це га­доў тут раз­мяш­ча­лі­ся ва­енная па­лі­цыя, пра­жскі ва­енны гар­ні­зон, штаб ка­ман­да­ван­ня армі­яй, мед­час­тка. На­ту­ра­ль­на, усё гэ­та бы­ло за­кры­тае. Мес­ца лі­та­ра­ль­на пра­сяк­ну­тае ду­хам кан­тро­лю, дыс­цып­лі­ны, сі­лы. Але ў 2017 го­дзе яно ста­ла пра­ца­ваць як ку­ль­тур­ны цэнтр. Тут і ад­бы­ло­ся цу­доў­нае су­па­дзен­не са «Сля­пой зо­най».

 

Вя­до­ма, ча­сам у ад­па­вед­нас­ці з пра­сто­рай пра­ект мож­на да­пра­ца­ваць. І ў ка­зар­мах Кар­лін я ха­цеў за­поў­ніць ба­сейн чор­най вад­кас­цю — на жаль, гэ­та не атры­ма­ла­ся. Сап­раў­дным кай­фам і вя­лі­кай пад­трым­кай бы­ла пра­ца над вы­ста­вай з ку­ра­та­рам Аляк­се­ем Тал­сто­вым. З ім жа мы пра­ца­ва­лі над «Аб­едам» і бу­дзем ра­біць вы­ста­ву «I can hardly hear birds» у Ры­зе ў на­ступ­ным го­дзе. Для раз­умен­ня «Сля­пой зо­ны» не трэ­ба быць экс­пер­там у по­стса­вец­кім рэ­гі­ёне і не па­трэб­ныя ні­чые тлу­ма­чэн­ні: трэ­ба про­ста гля­дзець, чы­таць под­піс, і ўсю кар­ці­ну цал­кам ты збі­ра­еш сам.

 

З лі­ку зу­сім ста­рых пра­ектаў се­рыю пра пры­ту­лак для бяз­дом­ных са­бак (2012) я па­ка­заў пра­ма ў сва­ім пад’­ездзе. Усё ад­бы­ва­ла­ся ў рам­ках пра­екта Гё­тэ-інсты­ту­та «Going Public: Аб цяж­кас­цях пуб­ліч­на­га вы­каз­ван­ня». Ку­ра­тар­кай ста­ла Во­ль­га Са­зы­кі­на: гэ­та бы­ла яе ідэя пра пад’­езд. Я сам зра­біў экс­па­зі­цыю, як за­ха­цеў, і два дні мы па­каз­ва­лі пра­блем­ную тэ­му ў тым мес­цы, дзе пра­бле­ма ўзні­кае. І вя­до­ма, бы­ло ці­ка­ва, што пра­сто­ру, якая ні­ко­му не на­ле­жыць, мож­на ўзяць і зра­біць сва­ёй. А жы­ха­ры бы­лі здзіў­ле­ны, што ў шэ­рай зо­не ўпер­шы­ню ака­за­ла­ся сто­ль­кі свят­ла, сто­ль­кі жур­на­ліс­таў, гас­цей, гэ­та зна­чыць, яна рап­там ста­ла цэн­трам ча­го­сь­ці дзіў­на­га.

 

А на­огул у фа­таг­ра­фіі/мас­тац­тве ёсць вя­лі­кая пра­бле­ма: гэ­та ад­сут­насць фід­бэ­ку. Ча­ла­век ся­дзіць у сва­ім ку­це, ду­мае, ува­саб­ляе, дру­куе, тры дні ўсё гэ­та ман­туе — по­тым ад­крыц­цё. І ўсе раз’­еха­лі­ся і ўсё за­бы­ла­ся. Яшчэ на ад­крыц­ці мож­на не­шта па­чуць, але гэ­та ўсё. Та­му я бо­льш люб­лю інтэр­нэт — там лю­дзі гля­дзяць, ты ад­ра­зу ба­чыш, як гэ­та рас­паў­сю­джва­ецца, бач­ныя ка­мен­та­ры, рэ­акцыя.

 

Су­пер­важ­ная ву­чо­ба

 

Я ду­маю пра пра­цэс раз­віц­ця па­ста­янна. Для мя­не ён ба­чыц­ца як экс­па­нен­та, дзе спа­чат­ку бы­ло важ­на зра­зу­мець, што ёсць да­ку­мент, што та­кое фо­та­жур­на­ліс­ты­ка. Як фа­таг­ра­фія мо­жа быць моц­най са­ма па са­бе, без тэк­сту. Гэ­та зда­ры­ла­ся па­сля сус­трэ­чы з Андрэ­ем Лян­ке­ві­чам. Па­зней мне ве­ль­мі па­шан­ца­ва­ла, ка­лі Юля Да­раш­ке­віч зра­бі­ла ад­ука­цый­ны курс з Юры­ем Ко­зы­ра­вым, Андрэ­ем Па­лi­ка­на­вым, Та­няй Плот­ні­ка­вай i Стэн­лі Гры­нам. Бы­ла за­да­дзе­на тая якас­ная і кан­цэп­ту­аль­ная план­ка, якую трэ­ба бы­ло па­ста­рац­ца ўста­ля­ваць для ся­бе.

 

А по­тым быў ISSP — лет­няя між­на­род­ная шко­ла фа­таг­ра­фіі ў Лат­віі. Гэ­та са­мы леп­шы ў на­шым рэ­гі­ёне ка­рот­ка­тэр­мі­но­вы фа­таг­ра­фіч­ны варк­шоп — па ўзроў­ні, фар­ма­це і драй­ве. На 10 дзён у ад­ным мес­цы са­бра­­лі­ся 80 фа­тог­ра­фаў з уся­го све­ту, і мы ўба­чы­лі ад­но ад­на­го, уба­чы­лі, хто і што ро­біць. Вы­клад­чы­кі, якія з на­мі за­йма­лі­ся, так­са­ма ту­са­ва­лі­ся, і бы­ло ві­даць, хто пра­цуе на 10 га­лоў вы­шэй. Тут зда­ры­ла­ся не­йкая сін­хра­ні­за­цыя з тым, што ад­бы­ва­ецца ў ма­ла­дой еўра­пей­скай фа­таг­ра­фіі. На­ко­ль­кі я са­чу, за ўвесь час існа­ван­ня ISSP з Бе­ла­ру­сі там бы­ло зу­сім ня­шмат лю­дзей: Лё­ша Шын­ка­рэн­ка, Са­ша Сал­да­та­ва, Са­ша Мі­хал­ко­віч. Гэ­та вель­­мі сум­на. Су­пер­важ­на бы­ло б зра­біць та­кую лет­нюю шко­лу ў Бе­ла­ру­сі: саб­раць на 7-9 дзён 40-50 ча­ла­век на­шых, а так­са­ма з Укра­іны, Рас­іі, Поль­шчы, Літ­вы і Лат­віі. Пры­вез­ці кру­тых, то­па­вых экс­пер­таў з іншых кра­ін. За­чы­ніц­ца на вар­кшоп у якой-не­будзь ся­дзі­бе, на воз­еры, і шчыль­­на па­пра­ца­ваць.

 

Па­куль ніх­то так не ро­біць, і гэ­та­га ве­ль­мі не ха­пае.

 

Яшчэ ад­ной знач­най час­ткай ма­ёй экс­па­нен­ты ста­ла ву­чо­ба ў Фо­та­дэ­пар­та­мен­це ў Надзі Ша­ра­ме­та­вай (СПб). Да та­го мо­ман­ту я не ве­даў, што мне ра­біць у фа­таг­ра­фіі. Зда­рыў­ся па­ва­рот, па­сля яко­га з фа­тог­ра­фа я пе­ра­тва­рыў­ся ў мас­та­ка.

 

Гэ­та бы­ла інтэн­сіў­ная ад­да­ле­ная ву­чо­ба на пра­ця­гу цэ­ла­га го­да, пра­ца над пер­са­на­ль­ным пра­ектам, са­ма­аду­ка­цыя ў тэ­орыі фа­таг­ра­фіі і фі­ла­со­фіі, пад­трым­ка ў гру­пе плюс ка­рот­кія арт-рэ­зі­дэн­цыі з вы­ездам у змер­злыя дзі­ця­чыя ла­ге­ры пад Пі­це­рам. Уні­ка­ль­насць ФД — пра­цэс бу­ду­ецца на тым, каб пры­му­сіць аўта­ра ду­маць, ад­чу­ваць, ана­лі­за­ваць ма­лю­нак і шу­каць па­соў­ны інстру­мен­та­рый для раз­мо­вы на хва­лю­ючую тэ­му.

 

Мяне гэта ятрыць

 

Ёсць яшчэ пра­бле­ма ў тым, што бе­ла­рус­кі і рас­ійскі мед­ыя­рын­кі не га­то­выя ўклад­вац­ца ў ства­рэн­не вя­лі­кіх ві­зу­аль­ных пра­ектаў, ды на­ват за не­вя­лі­кія гіс­то­рыі ня­ма ад­экват­ных га­на­ра­раў. Та­му я амаль вы­клю­чыў для ся­бе гэ­тую ні­шу, але я ха­цеў бы ў ёй пра­ца­ваць.

 

У той жа час за ад­ну пуб­лі­ка­цыю ў ня­мец­кім Stern я ма­гу жыць ме­сяц.

 

Пра­цу­ючы з ку­ль­тур­ны­мі інсты­ту­цы­ямі, я су­тык­нуў­ся з сі­ту­ацы­яй, ка­лі мне як мас­та­ку не га­то­выя пла­ціць гро­шы за па­каз ра­бот. Я мар­ную час і рэ­сур­сы на ства­рэн­не пра­екта, кан­троль дру­ку, прад­умваю экс­па­зі­цый­нае ра­шэн­не, тэк­сты, свят­ло — гэ­та ве­лі­зар­ная пра­ца. А інсты­ту­цыя атрым­лі­вае бю­джэт, з яко­га пла­ціць усім — ад ку­ра­та­ра, ды­зай­не­ра афіш да ман­та­жо­ра і су­пра­цоў­ні­ка на рэ­цэп­цыі — усім, акра­мя мас­та­ка. Тлу­ма­чаць на­пра­цоў­кай «сім­ва­ліч­на­га ка­пі­та­лу», ныц­цём пра ад­сут­насць фі­нан­са­ван­ня, апо­ве­да­мі аб тым, што «вы ж ма­ла­ды мас­так!». Ці ўво­гу­ле ўлю­бё­ным «ну вы ж са­мі раз­уме­еце». Але па сут­нас­ці гэ­та ба­на­ль­ная экс­плу­а­та­цыя. Ма­быць, мас­так па­ві­нен быць га­лод­ным? Ніх­то пра гэ­та не ка­жа, і гэ­тая ці­шы­ня мя­не да­во­дзіць да ша­лу.

 

Ка­лі ра­ней гэ­та ўспры­ма­ла­ся як да­дзе­насць, і яшчэ год та­му я зга­джаў­ся, то ця­пер нам да­клад­на не па да­ро­зе, я не ма­гу са­бе гэ­та да­зво­ліць. Інакш гэ­та бу­дзе не­йкім ама­тар­ствам, ва­лан­цёр­ствам. Пры гэ­тым я лёг­ка ўпіс­ва­юся ў іні­цы­яты­вы і без бю­джэ­ту, ка­лі ўсё пра­зрыс­та, усе на роў­ных і пра­цу­юць бяс­плат­на.

 

У Еўро­пе кры­ху іншая сі­ту­ацыя: не­дзе я зга­джа­юся на бяс­плат­ныя вы­ста­вы, ка­лі гэ­та па­вя­ліч­вае маю «бач­насць», якую по­тым мож­на ма­не­ты­за­ваць. Або ка­лі мне ве­ль­мі хо­чац­ца па­ка­заць пра­ект тут і ця­пер, як гэ­та зда­ры­ла­ся з тур­мой КДБ у Ві­ль­ні. Еўра­пей­цы мо­гуць пра­ца­ваць на па­ўстаў­кі, мо­гуць быць ба­рыс­та і iм хо­піць на жыц­цё. У нас гэ­та не­маг­чы­ма: трэ­ба пра­ца­ваць на дзвюх-трох пра­цах, каб жыць бо­льш-менш на­рма­ль­на. І энер­гіі про­ста не за­ста­ецца на не­шта яшчэ. Та­му я ба­чу лю­дзей, якія сы­хо­дзяць з фа­таг­ра­фіі.

 

Хо­чац­ца яснас­ці, каб га­ва­рыць са све­там на ад­ной мо­ве

 

Ця­пер я ста­міў­ся ад пра­цяг­лых пра­ектаў, яны ўсё ж та­кі за­над­та за­трат­ныя, энер­ге­тыч­на і фі­нан­са­ва. Мне ста­лі бліз­кі­мі хут­кія пра­екты на ты­дзень-два, ка­ла­ба­ра­цыі з іншы­мі лю­дзь­мі, дзе ёсць яснасць і ўза­емная пад­трым­ка. Скан­цэн­тра­ваў­ся на інфрас­трук­тур­ных рэ­чах, на­прык­лад, на ства­рэн­ні ра­зам з Юляй Воў­чак но­вай плат­фор­мы, якая зра­бі­ла б бе­ла­рус­кіх фа­то­гра­фаў бо­льш пры­кмет­ны­мі на між­на­род­ным арт-по­лі — для еўра­пей­скіх ку­ра­та­раў, вы­даў­цоў, ме­не­джа­раў арт-рын­ку.

 

Кроп­кі ўва­хо­ду на тэ­ры­то­рыю бе­ла­рус­кай фа­таг­ра­фіі і мас­тац­тва для англа­моў­на­га пра­фе­сі­яна­ла (і гле­да­ча) ця­пер ня­ма. З аса­біс­та­га во­пы­ту ма­гу ска­заць: шмат хто хо­ча ве­даць, што ў Бе­ла­ру­сі ад­бы­ва­ецца про­ста ця­пер, і як гэ­та важ­на — га­ва­рыць з на­ва­ко­ль­ным све­там на ад­ной мо­ве. А з на­шых фа­тог­ра­фаў да­лё­ка не кож­ны хо­ча інвес­та­ваць у ся­бе: ву­чыць англій­скую мо­ву, ездзіць на фэс­ты, ад­праў­ляць за­яўкі, удзе­ль­ні­чаць у між­на­род­ных парт­фо­ліа-рэв’ю, вы­бу­доў­ваць су­вя­зі.

 

Гэ­та бу­дзе ку­ры­ру­емая плат­фор­ма з ад­кры­тым пры­ёмам за­явак на пуб­лі­ка­цыі. Па­спра­бу­ем вы­бу­да­ваць яе так, каб яна спа­жы­ва­ла мі­ні­мум фі­нан­саў і ча­су, пры гэ­тым пры­но­сі­ла нам ра­дасць, а на­ва­ко­ль­ным — ка­рысць. Гэ­та зна­чыць сац­сет­кi, рас­сыл­ка, маг­чы­ма, ка­лі-не­будзь сайт, але то­ль­кі ка­лі гэ­та спат­рэ­біц­ца струк­тур­на. Га­лоў­нае, каб не бы­ло ва­ку­уму. За­ўваж­це, што ня­ма ўжо «Прэс-фо­та Бе­ла­ру­сі», за­ма­ро­зі­ла­ся прэ­мія «ПРА­ФО­ТА»... Та­му ба­чыць пра­цэс, і ба­чыць яго па­ста­янна, важ­на нам са­мім так­са­ма.

 

Гэ­та зда­ецца бо­льш важ­ным, чым рас­па­чы­наць но­вы доў­гі пра­ект.

Любоў Гаўрылюк