Экс­пан­сія «ПлаSтфор­мы»

№ 3 (432) 01.03.2019 - 31.03.2019 г

У СТА­ЛІ­ЦЫ Ў СЁ­МЫ РАЗ ПРА­ЙШОЎ АД­КРЫ­ТЫ ФО­РУМ ЭКС­ПЕ­РЫ­МЕН­ТА­ЛЬ­НЫХ ПЛАС­ТЫЧ­НЫХ ТЭ­АТРАЎ БЕ­ЛА­РУ­СІ «ПЛАSТФОР­МА». ДЛЯ ФЭС­ТУ, ШТО ТРЫ­МА­ЕЦЦА НА СА­МА­АРГА­НІ­ЗА­ЦЫІ І ФІ­НАН­СУ­ЕЦЦА ВЫ­КЛЮЧ­НА З ПРО­ДА­ЖУ КВІТ­КОЎ, — НЕ­МА­ЛЫ ТЭР­МІН! СЁ­ЛЕ­ТА ДА «ПЛАSТФОР­МЫ» ДА­ЛУ­ЧЫ­ЛА­СЯ НО­ВАЯ КРЭ­АТЫЎ­НАЯ КА­МАН­ДА, ЯКАЯ ПРЫ­НЕС­ЛА НЕ­АБХОД­НЫ МЕ­НЕ­ДЖАР­СКІ ДОС­ВЕД І ПРАД­УМА­НУЮ КА­МУ­НІ­КА­ЦЫЮ З ГЛЕ­ДА­ЧОМ: У ВЫ­НІ­КУ АМАЛЬ НА ЎСЕ ПАДЗЕІ ФО­РУ­МУ БЫЎ СОЛД-АЎТ.

Пан­яцце ад­кры­тас­ці, на мой по­гляд, пры­нцы­по­вае для мас­тац­кай па­лі­ты­кі фэс­ту. Гэ­та пра­яўля­ецца ў ад­сут­нас­ці іе­рар­хіч­ных ста­сун­каў і во­ль­ным, ня­зму­ша­ным ха­рак­та­ры ка­му­ні­ка­цыі па­між арга­ні­за­та­ра­мі, удзе­ль­ні­ка­мі і пуб­лі­кай. Ад­сюль і свя­до­мая эклек­тыч­насць пра­гра­мы, што да­зва­ляе прад­эман­стра­ваць шы­ро­кі спектр пад­ыхо­даў да вы­ка­рыс­тан­ня це­ла і ру­ху, не аб­мя­жоў­ва­ючы­ся ўлас­на тан­ца­ва­ль­ны­мі фор­ма­мі. Сё­ле­та ў на­яўнас­ці ме­лі­ся пер­фор­манс, фі­зіч­ны тэ­атр, пан­та­мі­ма, бу­то, contemporary dance. Бо­льш на­сы­ча­най зра­бі­ла­ся і да­дат­ко­вая пра­гра­ма, якая ўклю­ча­ла не то­ль­кі за­ўсёд­ныя май­стар-кла­сы, але і фа­ку­ль­та­тыў тэ­атра­ль­най кры­ты­кі, лек­цыі, аб­мер­ка­ван­ні спек­так­ляў, круг­лы стол, на­рэш­це, фі­на­ль­нае after-party.

 

Знач­на па­шы­ры­лі­ся і ге­агра­фіч­ныя межы фо­ру­му: пры­еха­лі ка­лек­ты­вы і асоб­ныя твор­цы з Бе­ла­ру­сі, Рас­іі, Поль­шчы, Чэ­хіі, Аўстрыі, Ізра­іля, Кі­тая. Па сло­вах арга­ні­за­та­раў, сё­ле­та на «ПлаSтфор­му» па­сту­пі­ла бо­льш за 100 за­явак з усіх кут­коў све­ту, што свед­чыць пра не­сум­нен­ны рост ці­каў­нас­ці да фэс­ту як у на­шай кра­іне, так і за яе меж­амі. У той жа час фес­ты­ва­ль­ная пра­гра­ма ня­рэд­ка па­кі­да­ла ўра­жан­не вы­пад­ко­ва­га вы­ба­ру та­го ці інша­га ўдзе­ль­ні­ка, ка­лі пры­еха­лі тыя, хто сам змог апла­ціць ад­па­вед­ныя вы­дат­кі. Па­ка­за­ль­ным у гэ­тым сэн­се стаў мо­на­пер­фор­манс «In Heaven» Анта­ні­на Брын­ды (Чэ­хія), пад­час яко­га вы­ка­наў­ца змя­няў сваё мес­цаз­на­хо­джан­не ў за­ле Му­зея-май­стэр­ні За­іра Азгу­ра і ма­на­тон­на, з рэ­дкім уз­мац­нен­нем гуч­нас­ці на­пя­ваў ра­док з ад­на­ймен­най кам­па­зі­цыі Дэ­ві­да Лін­ча і Пі­тэ­ра Айвер­са са зна­ка­мі­та­га фі­ль­ма «Га­ла­ва-гум­ка». І бо­льш ні­чо­га ця­гам трох га­дзін! Па­ка­за­нае вы­гля­да­ла пра­ва­ка­цы­яй і ме­ла ве­ль­мі ад­да­ле­ныя ад­но­сі­ны да пер­фор­ман­су: не­ад’емныя ад гэ­тай пра­кты­кі пра­ца з це­лам, энер­гі­яй і пры­сут­нас­цю, спан­тан­насць і інтэ­рак­тыў­насць тут ад­сут­ні­ча­лі. Спрэч­ным з пун­кту гле­джан­ня пра­фе­сі­яна­ліз­му і мас­тац­ка­га гус­ту пад­аўся плас­тыч­ны спек­такль «Ча­ла­век на імя...» у па­ста­ноў­цы Ры­го­ра Гла­зу­но­ва і На­тал­лі Жас­тоў­скай (тэ­атр OddDance, Рас­ія). За­яўле­ны ў афі­шы сін­тэз бу­то, фі­зіч­на­га і плас­тыч­на­га тэ­атра не на­быў у тво­ры арга­ніч­на­га ўва­саб­лен­ня, а хут­чэй на­гад­ваў гіб­рыд сты­лі­за­ва­най япон­скас­ці і рус­кай па­кут­най сен­ты­мен­та­ль­нас­ці.

 

Да­клад­нас­цю за­ду­мы і яе ўва­саб­лен­ня вы­лу­чаў­ся плас­тыч­ны спек­такль «Paula» ў па­ста­ноў­цы і вы­ка­нан­ні Ірыс Хай­цын­гер (Аўстрыя). Ство­ра­ны па ма­ты­вах ра­ма­на-антыў­то­піі «Сця­на» вя­до­май аўстрый­скай пі­сь­мен­ні­цы Мар­лен Хаў­схо­фер, ён ага­ляў пра­бле­му адзі­но­ты і кры­зі­су ка­му­ні­ка­цыі ў су­час­ным све­це. Не­вы­пад­ко­ва га­лоў­ным ві­зу­аль­ным воб­ра­зам быў дрот: ён апа­ясваў не то­ль­кі сцэ­ну, а і це­ла артыс­ткі, ства­ра­ючы эфект та­та­ль­най (са­ма)аб­ме­жа­ва­нас­ці і дыс­кам­фор­ту. На­ват па­лі­то, якое апра­на­ла ге­ра­іня, успры­ма­ла­ся не звы­чай­най адзёж­кай, а фут­ля­рам, што пе­ра­шка­джаў сва­бо­дзе ру­хаў. Інта­на­цыя раз­губ­ле­нас­ці і без­вы­ход­нас­ці ўзмац­ня­ла­ся аб­сурд­ны­мі дзея­ння­мі вы­ка­наў­цы. На­прык­лад, у ад­ным з эпі­зо­даў яна рас­кід­ва­ла па сцэ­не без­ліч лы­жак, а по­тым спра­ба­ва­ла іх сха­ваць у ся­бе пад май­кай. Па­збаў­ле­ныя по­бы­та­ва­га пры­зна­чэн­ня, без­гас­па­дар­ныя, яны за­хоў­ва­лі па­мяць пра бы­лых ула­да­ль­ні­каў, па­мяць пра ча­ла­ве­ка, пе­ра­тва­ра­лі­ся ў моц­ны па ўздзе­янню зна­ка­воб­раз. Зда­ва­ла­ся, не­йкая ка­тас­тро­фа вы­бі­ла гэ­тыя лыж­кі з хат­ня­га гняз­да, яны — пры­кме­та та­го, што ад­сут­ні­чае і дом, і гас­па­да­ры.

 

Ня­звык­лы для бе­ла­рус­ка­га тан­ца­ва­ль­на­га кан­тэк­сту фар­мат лек­цыі-пер­фор­ман­су быў пра­па­на­ва­ны на ве­ча­ры Люб­лін­ска­га тэ­атра тан­ца (Поль­шча). Імпрэ­за рас­па­ча­ла­ся экс­кур­сам у гіс­то­рыю ка­лек­ты­ву ад яго за­сна­ва­ль­ні­цы Хан­ны Стжэ­мец­кай, а кан­цэп­ту­аль­ным пра­ця­гам рас­по­ве­ду ста­ла імпра­ві­за­ва­нае со­ла Ры­шар­да Ка­лі­ноў­ска­га, ця­пе­раш­ня­га арт-ды­рэк­та­ра тэ­атра. Пер­фор­манс тут вы­сту­паў мед­ыу­мам, а лек­цыя — фор­май. У вы­ні­ку та­ко­га змя­шэн­ня артыс­тыч­на­га і ад­ука­цый­на­га жэс­ту гіс­то­рыя тэ­атра па­ўста­ва­ла не про­ста апо­ве­дам, а пер­са­ні­фі­ка­ва­ла­ся праз це­ла яе не­пас­рэд­на­га свед­кі і ўдзе­ль­ні­ка, на­бы­ва­ючы суб’ектыў­нае, (аўта)бі­ягра­фіч­нае вы­мя­рэн­не. Пад­час тан­ца артыст ні­бы­та ўгляд­ваў­ся ў люс­тэр­ка сва­ёй па­мя­ці, зда­бы­ваў з яе най­бо­льш знач­ныя падзеі з твор­ча­га жыц­ця ка­лек­ты­ву і пра­жы­ваў іх на­ноў. Це­ла тут ра­бі­ла­ся сво­еа­саб­лі­вым да­ку­мен­там, які ўтрым­лі­ваў у са­бе пэў­ныя гіс­та­рыч­ныя, са­цы­яку­ль­тур­ныя, аса­біс­тыя звес­ткі.

 

Эле­мен­ты да­ку­мен­та­ль­нас­ці ў тан­ца­ва­ль­ным мас­тац­тве сён­ня актыў­на вы­ка­рыс­тоў­ва­юць Ксаў­е Ле Руа, Ба­рыс Шар­мац, Ме­тэ Інгвар­тсан, Ра­шыд Урам­дан, Аліў­е Дзю­буа, Мар­цін На­хбар і інш. Це­ла ў гэ­тым вы­пад­ку ста­но­віц­ца жы­вым архі­вам, пра­сто­рай са­цы­яль­най па­мя­ці, а тан­ца­ва­ль­нае прад­стаў­лен­не, у сваю чар­гу, — люс­тэр­кам не то­ль­кі гіс­та­рыч­ных падзей, але і інды­ві­ду­аль­ных пе­ра­жы­ван­няў, вы­клі­ка­ных імі. На дум­ку поль­скай да­след­чы­цы Ёан­ны Шы­май­ды, та­нец у су­час­ных па­ста­ноў­ках час­та экс­па­ну­ецца як «фор­ма інды­ві­ду­аль­на­га ры­ту­алу ажыў­лен­ня ўспа­мі­наў, а це­ла рэ­прэ­зен­ту­ецца як кры­ні­ца аса­біс­тай па­мя­ці, упі­са­най у шы­ро­кі кан­тэкст фак­таў гра­мад­скіх і гіс­та­рыч­ных. Пер­са­на­ль­нае аказ­ва­ецца па­лі­тыч­ным, а па­лі­тыч­нае — пры­ват­ным».

 

Ад­мет­нас­цю ве­ча­ра су­час­най ха­рэ­агра­фіі Choreo Content ста­ла дэ­ман­стра­цыя ра­бот но­вай ге­не­ра­цыі бе­ла­рус­ка­га contemporary dance (за вы­клю­чэн­нем Ад­ас Эшэль, удзе­ль­ні­цы з Ізра­іля). Важ­на, што мно­гія з яе прад­стаў­ні­коў вы­йшлі з вя­до­мых тан­цгур­тоў ці за­йма­юцца ў да­свед­ча­ных май­строў айчын­на­га плас­тыч­на­га экс­пе­ры­мен­ту, і гэ­та да­зва­ляе га­ва­рыць не то­ль­кі пра раз­віц­цё су­час­на­га тан­ца ў на­шай кра­іне, але і пра пе­ра­емнасць па­ка­лен­няў. Так, Сяр­гей Тоў­кач і Тац­ця­на Во­ра­на­ва — артыс­ты Тэ­атра-сту­дыі су­час­най ха­рэ­агра­фіі Дыяны Юрчан­ка (Ві­цебск), дзе ў свой час тан­ца­ва­ла і Іры­на Шы­ро­кая (Мінск), вя­до­мая сён­ня ха­рэ­ограф­ка і пед­агог, іні­цы­ятар­ка шэ­ра­гу пра­ектаў у сфе­ры contemporary dance (яна ж вы­сту­пі­ла ку­ра­тар­кай зга­да­на­га ве­ча­ра); Во­ль­га Мар­коў­ская і Ва­ле­рыя Мят­ліц­кая (сту­дыя су­час­най ха­рэ­агра­фіі Toona dance, Го­мель) за­свой­ва­юць тэх­ні­кі су­час­на­га тан­ца ад Іны Асла­ма­вай, ства­ра­ль­ні­цы і мас­тац­кай кі­раў­ні­цы тан­цтэ­атра «Квад­ра»; сваю пер­шую ха­рэ­агра­фіч­ную ра­бо­ту прад­ста­ві­ла Во­ль­га Ра­бец­кая, артыс­тка SKVO’s Dance Company (Мінск).

 

Цэн­тра­ль­най падзе­яй бе­ла­рус­кай пра­гра­мы стаў тан­цспек­такль «Па­між про­стым і скла­да­ным» Ва­ле­рыі Хры­пач (Мінск). Экс-удзе­ль­ні­ца SKVO’s Dance Company, апош­нім ча­сам яна за­яві­ла пра ся­бе як пра не­за­леж­ную тан­цоў­шчы­цу, ха­рэ­ограф­ку і ку­ра­тар­ку. Упер­шы­ню спек­такль быў прэ­зен­та­ва­ны ў меж­ах пра­екта «Тэ­атр-май­стэр­ня на Ок16», скі­ра­ва­на­га на пад­трым­ку не­дзяр­жаў­ных тэ­атра­ль­ных іні­цы­ятыў. Ге­ра­іні дзеі зна­хо­дзяц­ца ў па­меж­ным ста­не між сном і явай, сак­ра­ль­ным і пра­фан­ным, су­час­ным і мі­ну­лым. Ма­тыў пад­арож­жа ў пад­свя­до­масць, ла­бі­рын­ты аса­біс­тай і ка­лек­тыў­най па­мя­ці з’яўля­ецца га­лоў­ным ру­ха­ві­ком тан­ца­ва­ль­на­га дзея­ння. Да­лу­чыц­ца да гэ­тай сім­ва­ліч­най ван­дроў­кі пра­па­ну­ецца на­ват гле­да­чам, якім на па­чат­ку спек­так­ля раз­да­юць мас­кі для сну.

 

Та­нец у па­ста­ноў­цы ўзні­кае з про­стых ру­хаў, што на­бы­ва­юць эстэ­тыч­ную і сэн­са­вую знач­насць. Па­сы, вы­гі­бы, скач­кі, бег, уда­ры, вяр­чэн­ні, кан­ву­ль­сіў­ныя і за­ка­ль­ца­ва­ныя жэс­ты — у іх чар­га­ван­ні ад­чу­ва­юцца за­клі­нан­не і вы­зва­лен­не ста­ра­жыт­ных інстын­ктаў. Гэ­тае ўздзе­янне ўзмац­ня­ецца аўтэн­тыч­ны­мі спе­ва­мі, якія гу­чаць ужы­вую аль­бо ў за­пі­се (саўнд-дызайн Валерыі Хрыпач). Сон тут успры­ма­ецца як на­быц­цё ся­бе сап­раў­дна­га, а па­во­дзі­ны тан­цоў­шчыц — як ту­га па цэ­лас­нас­ці, ду­хоў­най і псі­ха­фі­зіч­най арга­ні­цы, а гэ­та­га так час­та бра­куе су­час­на­му ча­ла­ве­ку. Не­вы­пад­ко­ва плас­тыч­ным лей­тма­ты­вам тво­ра ста­но­віц­ца ка­ра­год. Яго ру­хі ўзні­ка­юць між­во­ль­на, на­ра­джа­юцца з лёг­кіх до­ты­каў рук, ні­бы­та ўсплы­ва­ючы ў па­мя­ці це­ла. У ім аса­біс­тыя плас­тыч­ныя га­ла­сы злі­ва­юцца ва ўні­сон, на­ра­джа­ючы ма­гут­ную ка­лек­тыў­ную энер­гію: «Увай­шоў­шы ў та­кі ка­ра­год, ча­ла­век бо­льш не за­ста­ваў­ся сам-на­сам са сва­імі па­ку­та­мі і бе­да­мі, ён ста­на­віў­ся час­ткай адзі­на­га цэ­ла­га, у якім рас­тва­ра­ла­ся інды­ві­ду­аль­нае,» — адзна­чае ба­ле­таз­наў­ца Юлія Чур­ко. Эле­мен­ты аб­ра­да­вас­ці ў дзея­нні і плас­ты­цы, на­род­ныя спе­вы ў сін­тэ­зе з лек­сі­кай conteporary dance і су­час­ны­мі па­ста­ноў­чы­мі пры­ёма­мі пры­му­ша­лі ўспом­ніць фо­льк-ма­дэрн-ба­ле­ты Ла­ры­сы Сі­ма­ко­віч, ства­ра­ль­ні­цы фа­льк­лор-тэ­атра «Го­сь­ці­ца».

 

Сё­ле­та арга­ні­за­та­ры «ПлаSтфор­мы» вы­ра­шы­лі не аб­мя­жоў­вац­ца тэр­мі­нам пра­вя­дзен­ня са­мо­га фо­ру­му, а пра­цяг­ваць ла­дзіць роз­на­га кштал­ту падзеі на пра­ця­гу ўся­го го­да. Так, у са­ка­ві­ку ў ста­лі­цу з май­стар-кла­са­мі зноў за­ві­та­ла Нга Ман Чэ­анг (Кі­тай), а ў ма­лой за­ле кі­на­тэ­атра «Ра­ке­та» стар­та­ваў кі­на­лек­то­рый «Спа­чат­ку бы­ло це­ла». Пад­обная кі­нап­раг­ра­ма бу­дзе пра­д­эман­стра­ва­ная ў Бе­ла­ру­сі ўпер­шы­ню. Яе арга­ні­за­та­ра­мі з’яўля­юцца «ПлаSтфор­ма», пра­екты Cinemascope і «Тэ­атр + це­ла». Ця­гам дзе­вя­ці ве­ча­роў мож­на бу­дзе па­слу­хаць лек­цыі, па­гля­дзець да­ку­мен­та­ль­ныя стуж­кі, пры­све­ча­ныя сус­вет­на вя­до­мым ха­рэ­огра­фам, і ўба­чыць шэ­раг спек­так­ляў.