Гу­кі арфы і гу­ль­ня з тра­ды­цы­яй

№ 3 (432) 01.03.2019 - 31.03.2019 г

ФЕС­ТЫ­ВАЛЬ «ПА­КУЛЬ НЕ ІДУЦЬ ЦІТ­РЫ»
Пя­ты раз фес­ты­ва­ль­ны пра­ект ака­дэ­міч­най му­зы­кі, пры­све­ча­ны па­мя­ці пія­ніс­ткі Але­ны Ца­гал­ка, прад­ста­віў яркія кан­цэр­тныя пра­гра­мы. За мі­ну­лыя га­ды фэст на­быў ад­мет­ны по­чырк, стаў вя­до­мы і ча­ка­ны ў ка­лей­дас­ко­пе куль­тур­ных падзей.

Сё­ле­та пра­ект атры­маў знач­ную пад­трым­ку ад СМІ, і ду­ма­ецца, та­кая ўва­га ў да­лей­шым да­па­мо­жа пра­соў­ваць ідэі фес­ты­ва­лю і эфек­тыў­на да­ся­гаць яго га­лоў­най мэ­ты — да­бра­чын­нас­ці, да­па­мо­гі тым, хто апы­нуў­ся ў цяж­кай сі­ту­ацыі.

 

Свет­лы воб­раз та­ле­на­ві­тай пі­яніс­ткі Але­ны Ца­гал­ка зра­біў­ся сво­еа­саб­лі­вым сім­ва­лам і та­ліс­ма­нам для мно­гіх удзе­ль­ні­каў фес­ты­ва­лю. Яна пе­ра­ма­га­ла на між­на­род­ных кон­кур­сах, прад­стаў­ля­ла Бе­ла­русь на за­меж­ных фо­ру­мах, актыў­на ўдзе­ль­ні­ча­ла ў му­зыч­ным жыц­ці, здзіў­ля­ла фан­тас­тыч­най пра­ца­­здоль­­нас­цю. Але­на здо­ле­ла аб’­яднаць ва­кол ся­бе та­кіх жа ма­ла­дых, да­пыт­лі­вых му­зы­кан­таў, якія раз­ам з ёй ра­бі­лі ці­ка­выя кан­цэр­тныя пра­гра­мы, ад­кры­ва­лі тво­ры, што рэ­дка гу­чаць. І на­ват па­сля та­го, ка­лі яна па­ча­ла зма­гац­ца з цяж­кай фор­май ме­ла­но­мы, яе твор­чая актыў­насць не зга­са­ла. Яна ігра­ла на фар­тэ­пі­яна да апош­ня­га. У лю­тым 2011-га Але­ны Ца­гал­ка не ста­ла, ёй споў­ні­ла­ся ўся­го 24 га­ды. Дзя­ку­ючы энту­зі­язму і ня­стом­най энер­гіі Ган­ны Лянь­ко­вай, бліз­кай сяб­роў­кі Але­ны, што­га­до­выя кан­цэр­ты яе па­мя­ці зра­бі­лі­ся за­пат­ра­ба­ва­ным пра­ектам. Яго на­зва — сло­вы са­мой Але­ны, якая за­ўжды лі­чы­ла, што ўсё мож­на змя­ніць і вы­ра­шыць, па­куль не ідуць ціт­ры.

 

Срод­кі, атры­ма­ныя ад про­да­жу квіт­коў, пе­ра­ліч­ва­юцца ў да­па­мо­гу дзе­цям, хво­рым на анка­ло­гію. Сё­ле­та да­бра­чын­ная да­па­мо­га фес­ты­ва­лю бы­ла ад­рас­ная. Ма­ле­нь­кая арфіс­тка Ме­лан­ня Га­ла­вій, у якой год та­му быў ды­ягнас­та­ва­ны вос­тры лім­фаб­лас­тны лей­коз, ня­даў­на зра­бі­ла­ся ву­ча­ні­цай Рэ­спуб­лі­кан­скай гім­на­зіі-ка­ле­джа пры Бе­ла­рус­кай ака­дэ­міі му­зы­кі. Дзяў­чын­ка з ся­м’і, дзе пя­цё­ра дзя­цей, ма­рыць мець улас­ную арфу. Тры кан­цэр­ты Пя­та­га фес­ты­ва­лю пры­кмет­на да­па­маг­лі ёй на­блі­зіц­ца да гэ­тай ма­ры.

 

Па­сля на­сы­ча­ных фес­ты­ва­ль­ных дзён мы гу­та­рым з Ган­най Ля­нь­ко­вай пра мі­ну­лыя фо­ру­мы: «Успа­мі­наю, як у 2016 го­дзе ўпер­шы­ню па­чаў збі­рац­ца аркестр, я са­ма раз­дру­коў­ва­ла но­ты, збі­ра­ла му­зы­кан­таў, шу­ка­ла за­лы, дзе рэ­пе­та­ваць. Пер­шы час арга­ні­за­та­ры пра­піс­ва­лі на афі­шах увесь аркестр, але по­тым спіс про­ста пе­ра­стаў змяш­чац­ца. Ця­пер у фес­ты­ва­лі «Па­куль не ідуць ціт­ры» ўдзе­ль­ні­чае бо­льш за 100 ча­ла­век — і ўсе вы­сту­па­юць без га­на­ра­ру. Ча­ты­ры фес­ты­ва­лі, што ўжо ад­бы­лі­ся, саб­ра­лі шмат сяб­роў Але­ны, пра­фе­сій­ных му­зы­кан­таў і не то­ль­кі, лю­дзей, якія яе не ве­да­лі, але бы­лі ра­дыя гэ­та­му зна­ёмству і ці­ка­ві­лі­ся, ча­му та­кія ме­рап­ры­емствы не афі­шу­юцца бо­льш шы­ро­ка. Мне зда­ецца, пра­екты пад­обна­га кштал­ту да­па­ма­га­юць му­зы­кан­там аб’­ядноў­вац­ца і не за­бы­ваць, дзе­ля ча­го яны вы­бра­лі гэ­ты шлях. Так, кож­ны з іх за­ня­ты на асноў­най пра­цы, у іншых пра­ектах і ме­рап­ры­емствах. І я дзя­кую кож­на­му за ўдзел і га­тоў­насць му­зі­цы­ра­ваць.

 

Пад­час пра­вя­дзен­ня фес­ты­ва­лю ў Ме­лан­ні Га­ла­вій пра­цяг­ваў­ся курс хі­мі­ятэ­ра­піі, але яна здо­ле­ла пры­йсці на кан­цэрт і аса­біс­та падзя­ка­ваць вы­ка­наў­цам. Сап­раў­ды, аса­біс­та мне ве­ль­мі бліз­кі дэ­віз ся­м’і Ме­лан­ні: «Ма­ры спраў­джва­юцца, ка­лі за іх зма­гац­ца!» Ве­ру ў тое, што ўсе, хто пры­няў удзел у сё­лет­ніх кан­цэр­тах, ад­чу­лі дух згур­та­ва­нас­ці, яднан­ня і асаб­лі­вай лю­бо­ві да му­зы­кі».

 

Не­ль­га не падзя­ліц­ца са­мы­мі яркі­мі му­зыч­ны­мі ўра­жан­ня­мі фес­ты­ва­лю. Сё­ле­та ўпер­шы­ню быў пра­па­на­ва­ны фар­мат дзі­ця­ча-юнац­ка­га кан­цэр­та. У ім удзе­ль­ні­ча­лі ма­ла­дыя та­ле­на­ві­тыя вы­ка­наў­цы, на­ву­чэн­цы Рэ­спуб­лі­кан­скай гім­на­зіі-ка­ле­джа пры на­шай Ака­дэ­міі му­зы­кі, Мін­ска­га му­зыч­на­га ка­ле­джа імя Глін­кі і Гім­на­зіі-ка­ле­джа мас­тац­тваў імя Ахрэм­чы­ка. Гу­ча­лі кла­сі­ка-ра­ман­тыч­ныя тво­ры Ба­ха і Мар­чэ­ла, Чай­коў­ска­га і Вя­няў­ска­га, Кар­ла Ма­рыі фон Вэ­бе­ра, Рас­іні і Ліс­та. Скла­да­на вы­лу­чыць ка­го­сь­ці асаб­лі­ва, бо ў гэ­ты ве­чар у Ма­лой за­ле фі­лар­мо­ніі сап­раў­ды кі­ра­ва­лі му­зы та­лен­ту і вір­ту­ознас­ці. Упэў­не­ная: імё­ны тых вы­дат­ных вы­ка­наў­цаў яшчэ не­адна­ра­зо­ва бу­дуць ра­да­ваць слу­ха­чоў — гэ­та пі­яніс­ты Бі­ята Ка­бі­ро­ва, Ма­рыя Цвір­ко, Аляк­сан­дра Ба­бёр і Па­вел Сар­дэч­ны, га­ба­іст Да­ні­іл Жо­галь, скры­пач Аляк­сандр Кі­ся­лёў, флей­тыс­тка Ка­ця­ры­на Хі­мян­ко­ва і вы­раз­ны тэ­нар Ілля Доў­нар. На­тхнё­на пра­гу­ча­ла ў Pezzo Capriccioso Чай­коў­ска­га кан­ты­лен­ная і вір­ту­озная ві­ялан­чэль Яна Хмя­леў­ска­га.

 

Сім­ва­лам кан­цэр­та ста­ла гу­чан­не арфы ў вы­ка­нан­ні Аль­бі­ны Іва­но­вай і Анас­та­сіі Ува­ра­вай, якія за­йма­юцца раз­ам з Ме­лан­няй Га­ла­вій па кла­су арфы ў вы­клад­чы­цы Але­ны Аб­ушке­віч (Рэ­спуб­лі­кан­скі му­зыч­ны ка­ледж). Фі­на­ль­ным кліч­ні­кам кан­цэр­та ўспры­ма­ла­ся вы­ступ­лен­не ансам­бля скры­па­чоў «Кап­рыс» Мін­ска­га му­зыч­на­га ка­ле­джа пад кі­раў­ніц­твам Га­лі­ны Ара­бей.

 

Дру­гі ка­мер­ны кан­цэрт фес­ты­ва­лю прад­ста­ві­лі во­пыт­ныя му­зы­кан­ты, мно­гія з іх з’яў­ля­юцца па­ста­янны­мі ўдзе­ль­ні­ка­мі пра­екта. Ве­ча­ры­ну вы­ра­шы­лі пры­свя­ціць су­час­най му­зы­цы, і слу­ха­чам бы­лі пра­па­на­ва­ны раз­на­стай­ныя со­ль­ныя і ансам­бле­выя са­чы­нен­ні кам­па­зі­та­раў ХХ ста­год­дзя і на­шых дзён.

 

Асаб­лі­ва ха­це­ла­ся б адзна­чыць вы­раз­ную Дру­гую ві­ялан­чэ­ль­ную са­на­ту Мяс­коў­ска­га ў вы­ка­нан­ні Юліі Раж­коў­скай і Аляк­сея Пша­ніч­на­га. Да­дам: Мяс­коў­ска­га не­ль­га «за­сво­іць мі­ма­лё­там», ён па­тра­буе па­глыб­лен­ня — як ад вы­ка­наў­цаў, так і ад слу­ха­чоў, але гэ­тая тон­кая экс­прэ­сіў­на-дра­ма­тыч­ная му­зы­ка ўзна­га­ро­джвае сва­ёй да­ска­на­лас­цю. Юрый Блі­ноў вір­ту­озна вы­ка­наў Прэ­лю­дыі і фу­гі Шас­та­ко­ві­ча, якія ўспры­ма­лі­ся як цу­доў­ны ды­ялог з тра­ды­цы­ямі эпо­хі ба­ро­ка і ге­ні­ем Ба­ха. Мед­ыта­тыў­ным вы­гля­даў фар­тэ­пі­янны «Бе­лы пей­заж» з цык­лу «По­ры го­да» Вас­кса ў ча­роў­най інтэр­прэ­та­цыі Аляк­сея Пша­ніч­на­га, а ка­ла­рыс­тыч­ны «Аран­жа­вы сві­та­нак» бры­тан­ска­га аўта­ра Яна Клар­ка быў вір­ту­озна на­ма­ля­ва­ны Ды­янай Ган­та­рэн­ка (флей­та) і Ма­ры­най Ра­мей­ка (фар­тэ­пі­яна).

 

Му­зыч­ным ад­крыц­цём кан­цэр­та ста­ла­ся по­лі­сты­ліс­тыч­нае пад­арож­жа рас­ій­ска­га кам­па­зі­та­ра Арсен­ція Ха­ры­то­на­ва «Ча­ты­ры ві­нь­еткі для ча­ты­рох скры­пак» (квар­тэт Тац­ця­на Ля­віц­кая, Дзміт­рый Юхне­віч, Эла Іва­но­ва, Глеб Тка­чук). Ад пер­шай час­ткі ў ду­ху тра­ды­цый ба­ро­ка і скры­піч­ных кан­цэр­таў Ві­ва­ль­дзі праз раў­на­ва­гу і гар­мо­нію кла­сі­цыз­му (ме­ну­эт-скер­ца) да эстэ­ты­кі ра­ман­тыз­му ў трэ­цяй час­тцы «Ліс­ток з аль­бо­ма» і пу­ль­са­цыі на­ша­га ча­су з яе сім­ва­ліч­най Idee Fixe. Ку­ль­мі­на­цы­яй ве­ча­ра пра­гу­ча­ла «Le Grand tango» Аста­ра П’яцо­лы ў па­стоз­на-на­сы­ча­ным тэм­бры ві­ялан­чэ­лі Мі­ка­эла Сам­со­на­ва і ўтра­пё­ным гу­чан­ні фар­тэ­пі­яна Ма­ры­ны Ра­мей­ка.

 

Дзі­вос­на вы­раз­най атры­ма­ла­ся трэ­цяя му­зыч­ная пра­гра­ма ў Вя­лі­кай за­ле фі­лар­мо­ніі з удзе­лам збор­на­га аркес­тра пад кі­раў­ніц­твам та­ле­на­ві­та­га ды­ры­жо­ра Юрыя Ка­ра­ва­ева і вір­ту­озаў-са­ліс­таў.

 

Вы­дат­ным пад­арун­кам для слу­ха­чоў стаў па­ўна­вар­тас­ны ўдзел у пра­екце ра­сій­скай пі­яніс­ткі Вар­ва­ры Ня­пом­няш­чай, якая сяб­ра­ва­ла і ме­ла твор­чыя ста­сун­кі з Але­най Ца­гал­ка. Ця­пер яна жы­ве і му­зі­цы­руе ў Гам­бур­гу. Вар­ва­ра ўдзель­­ні­ча­ла ў ад­ным з пер­шых фес­ты­ва­ляў, спе­цы­яль­на пры­ля­це­ла, каб вы­ка­наць твор пра­цяг­лас­цю ў 10 хві­лін. Гэ­тым раз­ам яна інтэр­прэ­та­ва­ла Кан­цэрт для фар­тэ­пі­яна з аркес­трам Соль-ма­жор (1929-1931) Ма­ры­са Ра­вэ­ля. Зга­даю, што гэ­ты Кан­цэрт — апош­ні маш­таб­ны опус кам­па­зі­та­ра, без яко­га не­маг­чы­ма ўя­віць па­ўна­вар­тас­ную кар­ці­ну фар­тэ­пі­янна­га мас­тац­тва ХХ ста­год­дзя. Ён вы­кон­вае фун­кцыю сво­еа­саб­лі­ва­га тас­та­мен­ту фран­цуз­ска­га май­стра. Трох­час­тка­вая кам­па­зі­цыя кан­цэр­та на­поў­не­на воб­ра­за­мі свят­ла, ма­ляў­ні­час­ці і асаб­лі­вай му­зыч­най да­сціп­нас­ці. У ім вы­яўля­юцца тра­ды­цыі ды­вер­тыс­мен­ту і «бас­кскі ка­ла­рыт».

 

Вар­ва­ра пе­ра­ка­наў­ча ўва­со­бі­ла ідэю вы­со­ка­га пры­зна­чэн­ня твор­час­ці, за­кла­дзе­ную ў дру­гой час­тцы кан­цэр­та з яе бяс­кон­цай пер­спек­ты­вай і глы­бі­нёй. Пі­яніс­тка вір­ту­озна прэ­зен­та­ва­ла аўтар­скі стыль у фі­на­ле Кан­цэр­та.

 

Пад­ало­ся важ­ным уклю­чэн­не ў пра­гра­му сім­фа­ніч­ных кар­цін — дра­ма­тыч­най Увер­цю­ры да опе­ры «Лу­іза Мі­лер» Вер­дзі, якая амаль не гу­чыць у бе­ла­рус­кіх кан­цэр­тных пра­гра­мах, і цу­доў­нае па да­лі­кат­най пры­га­жос­ці Інтэр­ме­ца з опе­ры «Ма­нон Лес­ко» Пу­чы­ні.

 

Пад­крэс­лю: ды­ры­жор­скай тэх­ні­цы Юрыя Ка­ра­ва­ева пад­час інтэр­прэ­та­цыі тво­раў бы­ла ўлас­ці­вая шы­ры­ня ды­хан­ня, вы­раз­ная ло­гі­ка кам­па­зі­цыі, стро­гая вы­ве­ра­насць эма­цый­ных ку­ль­мі­на­цый.

 

Ма­быць, га­лоў­най му­зыч­най падзе­яй ста­ла­ся мін­ская прэ­м’е­ра Кан­цэр­ту для дзвюх ві­ялан­чэ­ляў з аркес­трам мас­коў­ска­га пі­яніс­та і кам­па­зі­та­ра Аляк­сея Кур­ба­та­ва, аўта­ра маш­таб­ных сім­фа­ніч­ных па­лот­наў і ка­мер­ных са­чы­нен­няў, опер, ва­ка­ль­ных цык­лаў, му­зы­кі да кі­на­фі­ль­маў. Кан­цэрт быў на­пі­са­ны на за­мо­ву пі­сь­мен­ні­цы і жур­на­ліс­ткі Во­ль­гі Су­во­ра­вай (і па­сля яе рап­тоў­на­га сы­хо­ду з жыц­ця пры­све­ча­ны ёй). Во­ль­га бы­ла ўнуч­кай вы­дат­на­га ві­ялан­чэ­ліс­та Свя­та­с­ла­ва Кну­шэ­віц­ка­га. Опус упер­шы­ню вы­кон­ваў­ся ў 2013-м у Вя­лі­кай кан­цэр­т­най за­ле Чай­коў­ска­га на Між­на­род­ным фес­ты­ва­лі «Пры­на­шэн­не Кну­шэ­віц­ка­му». Кур­ба­таў ства­рае шмат­плас­та­вую парт­ыту­ру, эма­цый­на вы­раз­ную му­зы­ку, прад­стаў­ляе ары­гі­на­ль­ны по­гляд на тра­ды­цыю, гу­ль­ню з тра­ды­цы­яй і гу­ль­ню ў тра­ды­цыю. Са­ліс­ты Мі­ха­іл Ра­дун­скі і Юлія Раж­коў­ская ўва­со­бі­лі са­мыя тон­кія гра­да­цыі тэм­бра­вай па­літ­ры ві­ялан­чэ­лі.

 

Фес­ты­валь за­вяр­шыў­ся на вы­со­кай на­тхнё­най но­це. Усё гэ­та дае маг­чы­масць ру­хац­ца да но­вых му­зыч­ных ад­крыц­цяў.