Ана­толь Ба­га­ты­роў і яго­ныя вуч­ні

№ 3 (432) 01.03.2019 - 31.03.2019 г

У ПА­ПЯ­РЭД­НЯЙ ПУБ­ЛІ­КА­ЦЫІ РАЗ­МО­ВА СА СЛА­ВУ­ТЫМ БЕ­ЛА­РУС­КІМ КАМ­ПА­ЗІ­ТА­РАМ ДА­ПА­МАГ­ЛА ЎЗНА­ВІЦЬ МА­ЛА­ВЯ­ДО­МЫЯ СТА­РОН­КІ ЖЫЦ­ЦЁ­ВАЙ І ТВОР­ЧАЙ БІ­ЯГРА­ФІІ АНА­ТО­ЛЯ БА­ГА­ТЫ­РО­ВА. ЦЯ­ПЕР ПРЫ­ЙШЛА ЧАР­ГА ДА­ВЕ­ДАЦ­ЦА, ЯКІМ БА­ЧЫ­ЛІ І ЎСПРЫ­МА­ЛІ СВАЙ­ГО ПРА­ФЕ­СА­РА ВУЧ­НІ, ЦЯ­ПЕР ЗНА­КА­МІ­ТЫЯ КАМ­ПА­ЗІ­ТА­РЫ ГЕН­РЫХ ВАГ­НЕР, СЯР­ГЕЙ КАР­ТЭС, АЛЕГ ХА­ДОС­КА. УСЕ ГУ­ТАР­КІ БЫ­ЛІ ЗА­ПІ­СА­НЫЯ Ў 1998 ГО­ДЗЕ, КА­ЛІ АНА­ТОЛЬ ВА­СІ­ЛЬ­ЕВІЧ БЫЎ ЖЫ­ВЫ.

Ся­род пер­шых вы­пус­кні­коў кла­са Ба­га­ты­ро­ва быў на­род­ны артыст Бе­ла­ру­сі, лаў­рэ­ат Дзяр­жаў­ных прэ­мій Ген­рых Ваг­нер, ён скон­чыў Бе­ла­рус­кую кан­сер­ва­то­рыю ў 1954 го­дзе.

 

— Мне па­шан­ца­ва­ла, што лёс звёў мя­не з та­кім вы­дат­ным му­зы­кан­там, буй­ным май­страм. У той час ён быў вя­до­мым аўта­рам опер, сім­фо­ній, ка­мер­ных са­чы­нен­няў — ве­лі­зар­ны твор­чы ды­япа­зон май­го на­стаў­ні­ка ўраж­ваў. Ня­сме­ла я па­чаў за­ймац­ца ў яго, бо да гэ­та­га ад­да­ваў пе­ра­ва­гу эстра­дзе, а ён па­ўста­ваў су­р’ёз­ным му­зы­кан­там, та­му я не ве­даў, як по­йдуць спра­вы.

 

Ана­толь Ва­сі­ль­евіч, які доб­ра ве­дае фа­льк­лор (бе­ла­рус­кі, рус­кі, укра­інскі), за­нят­кі са мной па­чаў з апра­цо­вак на­род­ных пе­сень і ха­ра­вых тво­раў. Я ду­маў: на­вош­та? Але па­сля та­кія ве­ды ад­ыгра­лі вя­лі­кую ро­лю ў ма­ёй пра­фе­сій­най ад­ука­цыі. Ад­чу­ваю: ва­ло­дан­не хо­рам і зва­рот да фа­льк­ло­ру — не­абход­ны і важ­ны для мя­не пад­му­рак. Ана­толь Ва­сі­ль­евіч умеў знай­сці кан­такт з на­мі, ма­ла­ды­мі і не­спрак­ты­ка­ва­ны­мі. Мы ха­це­лі, каб на­шы тво­ры хут­чэй за­гу­ча­лі па ра­дыё, на тэ­ле­ба­чан­ні, а ён ка­заў: спа­чат­ку трэ­ба атры­маць доб­ры пра­фе­сій­ны грунт. На­ступ­ныя га­ды па­ка­за­лі слуш­насць та­кіх мер­ка­ван­няў — бо­ль­шасць кам­па­зі­та­раў, якія вы­йшлі з кла­са Ба­га­ты­ро­ва, за­ня­лі пер­шыя па­зі­цыі ў бе­ла­рус­кай му­зы­цы.

 

Ён не то­ль­кі вы­дат­ны кам­па­зі­тар, ён і доб­ры пі­яніст, на за­нят­ках шмат іграў. Гэ­та важ­на: ад­на спра­ва тлу­ма­чыць на сло­вах, а іншая — браць скла­да­ную парт­ыту­ру, сва­бод­на яе іграць, па­каз­ва­ючы асаб­лі­вас­ці роз­ных кам­па­зі­тар­скіх тэх­нік. Не­ма­ла­важ­на, што ён сам пі­саў му­зы­ку ў роз­ных жан­рах, ве­даў тыя скла­да­нас­ці пра­ктыч­на, знут­ры.

 

Без­умоў­на, на нас уплы­ва­ла і яго ве­лі­зар­ная эру­ды­цыя, ён вы­дат­на ве­даў лі­та­ра­ту­ру, му­зы­ку, тэ­атр, шмат разважаў пра змест і зна­чэн­не па­этыч­на­га сло­ва, дра­ма­тыч­на­га дзея­ння. По­тым, ка­лі не­ка­то­рым яго вы­ха­ван­цам да­вя­ло­ся пі­саць му­зы­ку для тэ­атра, яны бы­лі пад­рых­та­ва­ныя сва­ім пед­аго­гам. Да­рэ­чы, улас­ныя тво­ры ён па­каз­ваў нам рэ­дка, час­цей парт­ыту­ры Чай­коў­ска­га, Глін­кі. Не бы­ло ў яго ўста­ноў­кі «ра­бі, як я». Ад­чу­ва­ла­ся сва­бо­да. Раз­ам з тым Ана­толь Ва­сі­ль­евіч за­клі­каў нас су­р’ёз­на ста­віц­ца да за­нят­каў: у сту­дэн­цкія га­ды мне час ад ча­су пра­па­ноў­ва­лі роз­ныя пад­пра­цоў­кі, але ён гэ­та­га не ўхва­ляў, ву­чыў нас не раз­ме­нь­вац­ца на дро­бя­зі.

 

Усе вуч­ні Ана­то­ля Ва­сі­ль­еві­ча роз­ныя, чым гэ­та па­тлу­ма­чыць?

 

— У тым і за­клю­ча­ецца май­стэр­ства пед­аго­га, што ён, як док­тар, ве­даў, якія ле­кі трэ­ба, што лепш пра­па­на­ваць у пэў­ны пе­ры­яд пра­цы. Ён ад­чу­ваў, па якой да­ро­зе трэ­ба вес­ці сту­дэн­та, і за­ўсё­ды да­ваў сва­бо­ду ў вы­ба­ры жан­раў: хо­чаш пі­саць ба­лет, сім­фо­нію, ха­ра­вую му­зы­ку — пі­шы! Ён да ўсіх вуч­няў ста­віў­ся ўваж­лі­ва, я ву­чыў­ся ў адзін час з Эдзі Тыр­манд, Яўге­нам Дзяг­ця­ры­кам, па­зней у кан­сер­ва­то­рыю па­сту­пі­лі Яўген Гле­баў, Юрый Се­мя­ня­ка. Атмас­фе­ра ў кла­се Ба­га­ты­ро­ва скла­ла­ся доб­ра­зыч­лі­вая. Ка­лі мы па­ста­ле­лі, між на­мі ўзнік­ла... не, не ва­ро­жасць, а зда­ро­вая кан­ку­рэн­цыя. Ха­дзі­лі на кан­цэр­ты адзін ад­на­го, вы­каз­ва­лі сваё мер­ка­ван­не. І Ана­толь Ва­сі­ль­евіч са­чыў за на­шай твор­час­цю, ра­да­ваў­ся по­спе­хам. Так што ўспа­мі­ны пра май­го вы­дат­на­га пед­аго­га са­мыя доб­рыя.

 

•••

 

Cяргей Картэс скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю на пачатку 60-х гадоў. Пазней быў адзначаны Дзяржаўнай прэміяй і званнем народнага артыста Беларусі.

 

Сяргей Альбертавіч, вы скан­чва­лі Мін­скую му­зыч­ную дзе­ся­ці­год­ку пры кан­сер­ва­то­рыі па кла­се фар­тэ­пі­яна, а як апы­ну­лі­ся ў кла­се Ба­га­ты­ро­ва?

 

— Ка­лі да пе­ра­езду ў Бе­ла­русь жыў у Арген­ці­не, то спра­ба­ваў за­ймац­ца кам­па­зі­цы­яй у Яка­ва Фі­ша­ра — прад­стаў­ні­ка пі­цер­скай шко­лы, вуч­ня Мак­сі­мі­лі­яна Штэй­нбер­га. Фі­шар у 20-я га­ды ХХ ста­год­дзя пе­ра­ехаў у Арген­ці­ну, лі­чыў­ся там­тэй­шым кам­па­зі­та­рам, але шко­ла ў яго бы­ла Рым­ска­га-Кор­са­ка­ва. У Фі­ша­ра я пра­йшоў кур­сы по­лі­фа­ніі, кан­тра­пун­кта, гар­мо­ніі і пі­саў та­ды, так бы мо­віць, «ле­вую», аван­гар­дную му­зы­ку.

 

Ка­лі ў Мін­ску па­сля за­кан­чэн­ня шко­лы па­сту­паў у кан­сер­ва­то­рыю, дык прад­ста­віў пра­цы, на­пі­са­ныя ў Арген­ці­не. Ана­толь Ва­сі­ль­евіч пра­слу­хаў, у вы­ні­ку пры­ня­лі на ад­дзя­лен­не фар­тэ­пі­яна і кам­па­зі­цыі (фа­ку­ль­та­тыў­на). Два га­ды за­ймаў­ся ў Мі­ка­лая Ала­да­ва, а по­тым пе­ра­йшоў у клас Ба­га­ты­ро­ва. Яму та­ды споў­ні­ла­ся 45, але ён быў мас­ці­ты кам­па­зі­тар і да мя­не па­ста­віў­ся ве­ль­мі цёп­ла. Час­та бы­ваў я ў яго до­ма, з ці­ка­вас­цю слу­хаў апо­ве­ды гэ­та­га вы­со­ка­ку­ль­тур­на­га і ад­ука­ва­на­га ча­ла­ве­ка.

 

Ня­даў­на чы­таў дзён­нік вя­до­ма­га мас­та­ка Са­ль­ва­до­ра Да­лі, яко­га люб­лю за вы­раз­насць ма­люн­ка. Уз­ру­шы­ла, што твор­ца, які экс­пе­ры­мен­та­ваў з са­мы­мі край­ні­мі фор­ма­мі ў мас­тац­тве, да кан­ца жыц­ця ву­чыў­ся ма­люн­ку ў Ве­лас­ке­са, май­стра ХVII ста­год­дзя. Ён быў для Да­лі ку­мі­рам і лі­чыў, што ма­лю­нак — асно­ва, шко­ла. Ча­му я пра гэ­та зга­даў? Ка­лі ву­чыў­ся кам­па­зі­цыі ў Арген­ці­не, дык мог ра­біць усё, што ха­цеў, а вось Ана­толь Ва­сі­ль­евіч быў стро­гім, у не­чым жор­сткім і пры­му­шаў мя­не пі­саць у кла­січ­ных тра­ды­цы­ях. Та­ды я ха­цеў вы­рвац­ца з гэ­тых меж­аў, а ця­пер раз­умею, як важ­на атры­маць грун­тоў­ную шко­лу па гар­мо­ніі, по­лі­фа­ніі, азам кам­па­зі­цыі, кла­січ­най аркес­троў­цы. Спа­чат­ку спас­ціг­ні гэ­та, по­тым мо­жаш вы­яўляць ся­бе. Удзяч­ны Ба­га­ты­ро­ву за асно­вы кла­січ­най ад­ука­цыі. Кож­ны твор­ца па­ві­нен мець пад са­бой апо­ру, шко­лу, каб не па­чы­наць з пус­та­ты. Ён па­ві­нен ве­даць, што ство­ра­на да яго, а по­тым ужо раз­гор­тваць сваё.

 

Я гу­та­рыў з іншы­мі вуч­ня­мі Ба­га­ты­ро­ва — Ген­ры­хам Ваг­не­рам, Вік­та­рам Вой­ці­кам. Яны якраз ка­за­лі, што ні­яка­га дык­та­ту з бо­ку пра­фе­са­ра не ад­чу­ва­ла­ся, а ў вас, вы­хо­дзіць, на­адва­рот? Зна­чыць, ён гнут­ка пад­ыхо­дзіў да асаб­лі­вас­цяў кож­на­га вуч­ня — гэ­та, мне зда­ецца, якасць вы­со­кай пе­да­го­гі­кі.

 

— Згод­ны. Гля­дзі­це: усе вуч­ні Ана­то­ля Ва­сі­ль­еві­ча роз­ныя. Не ду­маю, што та­кая твор­чая сва­бо­да бы­ла ў іх за­кла­дзе­на пер­ша­па­чат­ко­ва, да ву­чо­бы ў Ба­га­ты­ро­ва. Ме­на­ві­та ён «раз­гор­тваў» іх на раз­ня­во­ле­насць мыс­лен­ня. Кам­па­зі­та­рам не­ль­га зра­біц­ца за пяць га­доў ву­чо­бы ў кан­сер­ва­то­рыі, пед­агог му­сіць за­клас­ці па­чат­ко­вую ба­зу, а да­лей усё за­ле­жыць ад кож­на­га з нас. І ён гэ­тую ба­зу нам да­ваў.

 

Вя­до­ма, што Ба­га­ты­роў да­во­лі кры­тыч­на ста­віў­ся да аван­гар­дных по­шу­каў у му­зы­цы...

 

— Не, я не ад­чу­ваў та­ко­га ціс­ку. На­прык­лад, у пра­гра­ме на­ву­чан­ня ме­ла­ся аб­авяз­ко­вая фан­та­зія на бе­ла­рус­кую тэ­му, а я на­пі­саў «Па­эму пра Ку­бу», гэ­та зда­ва­ла­ся мне блі­жэй па ме­ла­се, і ён яе ўспры­няў спа­кой­на. Ана­толь Ва­сі­ль­евіч лі­чыў: фор­ма мо­жа быць роз­най, але вы­раз­най.

 

У ва­шай твор­час­ці знач­нае мес­ца за­ймае опе­ра — у тым ад­бі­ва­ецца ўплыў пед­аго­га?

 

— Не, у кан­сер­ва­то­рыі мы не да­йшлі да опе­ры, але ця­пер раз­умею, што яна — вяр­шы­ня ўсіх мас­тац­тваў і яднае ў са­бе бо­ль­шасць з іх. Опе­ры пі­са­лі мно­гія вуч­ні Ана­то­ля Ва­сі­ль­еві­ча — Юрый Се­мя­ня­ка, Яўген Гле­баў, Ген­рых Ваг­нер, я, — але і яго вы­ха­ван­цы бо­льш ма­ла­до­га па­ка­лен­ня ака­за­лі­ся не­абы­яка­выя да гэ­та­га скла­да­на­га жан­ру і ства­ры­лі ў ім яркія са­чы­нен­ні. Гэ­та перш за ўсё Ула­дзі­мір Со­лтан з яго опе­рай «Дзі­кае па­ля­ван­не ка­ра­ля Ста­ха» па­вод­ле Ула­дзі­мі­ра Ка­рат­ке­ві­ча. Яна вы­тры­ма­ла пра­вер­ку ча­сам, што ня­час­та зда­ра­ецца з су­час­ны­мі му­зыч­ны­мі спек­так­ля­мі.

 

Маг­чы­ма, Ана­толь Ва­сі­ль­евіч пад­каз­ваў вам сю­жэ­ты бу­ду­чых опер?

 

— Не, але зер­не, па­се­янае ім, да­ло па­ра­сткі і пра­рас­ло ў ма­ёй да­лей­шай твор­час­ці. Ха­чу зга­даць і пра ве­лі­зар­ную эру­ды­цыю Ба­га­ты­ро­ва, яна за­ўжды мя­не здзіў­ля­ла. Па­мя­таю, мы ха­дзі­лі да яго да­до­му, слу­ха­лі дзі­вос­ныя апо­ве­ды пра сус­трэ­чы з уні­ка­ль­ны­мі лю­дзь­мі, ігру на фар­тэ­пі­яна — усё не­за­быў­нае. Та­кія ўра­жан­ні ру­ха­юць му­зы­кан­та на­пе­рад, пад­обныя сус­трэ­чы да­па­ма­га­лі і да­па­ма­га­юць у жыц­ці.

 

•••

 

Дзіў­на, але на пра­ця­гу дзе­ся­ці­год­дзяў Ба­га­ты­роў не губ­ляў ад­чу­ван­ня ча­су, зна­хо­дзіў уз­ае­ма­ра­зу­мен­не з усё но­вы­мі па­ка­лен­ня­мі сту­дэн­таў. У 1980-я з яго кла­са вы­йшлі кам­па­зі­та­ры но­вай ге­не­ра­цыі. Ся­род най­бо­льш яркіх імё­наў ужо зга­да­ны Ула­дзі­мір Со­лтан і Алег Ха­дос­ка, адзін з апош­ніх вуч­няў май­стра.

 

Алег, што бо­льш за ўсё за­пом­ні­ла­ся з сус­трэч з на­стаў­ні­кам? Не за­мі­на­ла роз­ні­ца ва ўзрос­це? Бо ён па­чы­наў свой шлях так да­ўно, а вы бы­лі на той час зу­сім ма­ла­дым...

 

— Лі­чу, знач­ная асо­ба, а тым бо­льш му­зы­кант, ад­роз­ні­ва­ецца ад бо­ль­шас­ці лю­дзей. Вось Ана­толь Ва­сі­ль­евіч, ко­ль­кі яго ве­даю, па­ста­янна мя­не чым­сь­ці здзіў­ляе.

 

Успа­мі­наю пер­шае зна­ёмства. Ка­лі я скон­чыў му­зыч­ную ву­чэ­ль­ню ў Арле, мы з ба­ць­кам пры­еха­лі ў Бе­ла­рус­кую кан­сер­ва­то­рыю і пры­йшлі на кан­­суль­­та­цыю ў клас Ба­га­ты­ро­ва. Ба­ць­ка ці­ка­віц­ца гіс­то­ры­яй, і не­як хут­ка яны з Ана­то­лем Ва­сі­ль­еві­чам знай­шлі на гэ­тай гле­бе агу­ль­ную мо­ву. Ба­га­ты­роў та­ды мя­не ўра­зіў, я ся­дзеў, слу­хаў з ад­кры­тым ро­там і не раз­умеў, зна­хо­джу­ся ў кан­сер­ва­то­рыі ці на гіс­та­рыч­ным фа­ку­ль­тэ­це ўні­вер­сі­тэ­та — з та­кі­мі дэ­та­ля­мі ён згад­ваў пра ды­нас­тыі фран­цуз­скіх ка­ра­лёў, іх су­вя­зі з рус­кі­мі ца­ра­мі. Мой пед­агог мае ве­ль­мі шы­ро­кія ве­ды ў га­лі­не гіс­то­рыі. І гэ­та бы­ло маё пер­шае су­дак­ра­нан­не з ім і пер­шае здзіў­лен­не...

 

Лі­чу, чым бо­льш знач­ны му­зы­кант, тым, як ні дзіў­на, ён пра­сцей­шы, тым ляг­чэй з ім кан­так­та­ваць. Лі­та­ра­ль­на з пер­шых уро­каў, ка­лі сту­дэнт пры­хо­дзіў да Ба­га­ты­ро­ва, ён не­як ад­ра­зу ўзвы­шаў яго да ся­бе, раз­маў­ляў з ім на сва­ім уз­роў­ні. За­ўсё­ды звяр­таў­ся то­ль­кі на «вы», ні­ко­лі не пры­ні­жаў кры­кам, у яго­ным кла­се за­ўжды бы­ла спа­кой­ная, доб­ра­зыч­лі­вая аб­ста­ноў­ка.

 

Алег, вы но­вае па­ка­лен­не му­зы­кан­таў, у вас іншы слу­хац­кі во­пыт, звя­за­ны з поп-рок-му­зы­кай, джа­зам, аван­гар­дны­мі плы­ня­мі, а Ба­га­ты­роў — пра­д­аўжа­ль­нік тра­ды­цый «мо­гу­чей куч­ки»: Рым­ска­га-Кор­са­ка­ва, Ба­ла­кі­ра­ва, — прад­стаў­нік бо­льш тра­ды­цый­на­га на­прам­ку ў ака­дэ­міч­най му­зы­цы. Як вам бы­ло ла­дзіць ста­сун­кі пры та­кой роз­ні­цы по­гля­даў?

 

— Тут не ўзні­ка­ла скла­да­нас­цей. Пры­тым што Ана­толь Ва­сі­ль­евіч не слу­хае рок і не ве­ль­мі доб­ра ве­дае джаз, у яго цу­доў­ны му­зыч­ны і мас­тац­кі густ і ён за­ўжды ўмее ад­дзя­ліць зер­не ад пус­та­зел­ля. Ка­лі гэ­та та­ле­на­ві­та на­пі­са­ная му­зы­ка з эле­мен­та­мі аван­гар­ду, дык Ба­га­ты­роў доб­ра да яе ста­віц­ца. Па­мя­таю, яму ве­ль­мі пад­аба­ла­ся му­зы­ка гру­зін­ска­га кам­па­зі­та­ра Гіі Кан­чэ­лі.

 

Мя­не ўраж­вае, што гэ­та ча­ла­век, які са­ма­адда­на слу­жыць мас­тац­тву, ця­пер та­кое до­сыць рэ­дка сус­тра­ка­ецца. Ён лю­біць не ся­бе ў му­зы­цы, а саму му­зы­ку. Ка­лі­сь­ці да­ўно па­чуў па ра­дыё яго 2-ю сім­фо­нію, мне яна спа­да­ба­ла­ся, по­тым доў­гі час яе не чуў і, тра­піў­шы ў гос­ці да Ана­то­ля Ва­сі­ль­еві­ча, спы­таў, ці ня­ма ў яго за­пі­су гэ­та­га са­чы­нен­ня. Ён ад­ка­заў, што не­дзе быў, па­чаў шу­каць, але так і не знай­шоў. За­тое вы­дат­на ве­даў, дзе ў яго за­пі­сы сім­фо­ній Чай­коў­ска­га, «Пі­ка­вай да­мы», сім­фо­ній Бет­хо­ве­на. А свае сім­фо­ніі ён ка­лі і ўклю­чае, то рэ­дка. Яшчэ мя­не дзі­віць, як ён успры­мае му­зы­ку: не сус­тра­каў лю­дзей, якія, слу­ха­ючы 6-ю сім­фо­нію Чай­коў­ска­га ці опе­ру «Пі­ка­вая да­ма», мо­гуць пла­каць. Гэ­та так не­пас­рэд­на! І кра­нае не менш, чым улас­на пра­слу­хоў­ван­не му­зы­кі.

 

Як і мно­гія іншыя, лі­чу, што Ба­га­ты­роў — адзін з па­чы­на­ль­ні­каў бе­ла­рус­кай кам­па­зі­тар­скай шко­лы, які ўзба­га­ціў яе не то­ль­кі ўлас­най му­зы­кай, але і сва­імі яркі­мі роз­ны­мі вуч­ня­мі. Ге­ні­яль­ная му­зы­ка на­пі­са­на як быц­цам про­ста, усё мож­на зра­зу­мець, а вось па­тлу­ма­чыць, як зра­біць ана­ла­гіч­на, не­маг­чы­ма; та­кая і пед­аго­гі­ка Ана­то­ля Ва­сі­ль­еві­ча — ён у гэ­тай га­лі­не, на мой по­гляд, ге­ній. Не ма­гу зра­зу­мець, як ён гэ­та ра­біў, як вы­хоў­ваў кам­па­зі­та­раў, але ві­да­воч­на, што атры­ма­ла­ся вы­дат­на. Гэ­та та­ямні­ца та­лен­ту... 

 

Іры­на Мі­ль­то

Аляк­сандр Мі­ль­то