За­трым­ка гля­дац­ка­га ды­хан­ня

№ 3 (432) 01.03.2019 - 31.03.2019 г

«ВЕ­ША­ЛЬ­НІ­КІ» МАР­ЦІ­НА МАК­ДО­НА­ХА Ў НА­ЦЫ­ЯНА­ЛЬ­НЫМ ТЭ­АТРЫ ІМЯ ЯНКІ КУ­ПА­ЛЫ
РЭ­ЖЫ­СЁР ВІ­ТАЛЬ КРАЎ­ЧАН­КА СТВА­РЫЎ СВОЙ ВА­РЫ­ЯНТ П’Е­СЫ «ВЕ­ША­ЛЬ­НІ­КІ», НА­ПІ­СА­НАЙ У 2015 ГО­ДЗЕ І ЎПЕР­ШЫ­НЮ ПА­СТАЎ­ЛЕ­НАЙ У ЛОН­ДАН­СКІМ ROYAL COURT THEATRE, — А З МАК­ДО­НА­ХАМ, ЯК ВЯ­ДО­МА, МОЖ­НА ЗНА­ЁМІЦ­ЦА ШТО ПРАЗ ТЭ­АТР, ШТО ПРАЗ КІ­НЕ­МА­ТОГ­РАФ. МАР­ЦІН МАК­ДО­НАХ НА­ПІ­САЎ СЦЭ­НАР, ЗРЭ­ЖЫ­СА­ВАЎ І СПРА­ДЗЮ­СА­ВАЎ «ТРЫ БІЛ­БОР­ДЫ НА МЯ­ЖЫ ЭБІН­ГА, МІ­СУ­РЫ», ЯКІ АТРЫ­МАЎ ЧА­ТЫ­РЫ «ЗА­ЛА­ТЫЯ ГЛО­БУ­СЫ». І МЕ­НА­ВІ­ТА ГЭ­ТАЯ ПРА­ЦА, ДА­СЯЖ­НАЯ Ў НА­ШАЙ ПРА­СТО­РЫ, ДА­ЗВА­ЛЯЕ ЎБА­ЧЫЦЬ ТОЕ, ЯК АЎТАР АД­ЧУ­ВАЕ СВОЙ ТЭКСТ — ПА СТВА­РЭН­НІ АНТУ­РА­ЖУ, ПАД­БО­РЫ АКЦЁ­РАЎ.

Твор­ца атры­маў «Оскар» у 2004 го­дзе за «Шас­ці­за­рад­нік» як за леп­шы ка­рот­ка­мет­раж­ны гу­ль­ня­вы фі­льм. З яго ж апош­ніх па­пу­ляр­ных кі­не­ма­таг­ра­фіч­ных прац — «Сем псі­ха­па­таў» і «За­лег­чы на дно ў Бру­ге». І ўжо ў 2018-м ён на­пі­саў «Ве­ль­мі-ве­ль­мі-ве­ль­мі цём­ную ма­тэ­рыю», якая яшчэ не да­бра­ла­ся да на­ша­моў­най пра­сто­ры, але ў на­зве ад­люс­тра­ва­на час­тка аўтар­скай эстэ­ты­кі, та­му і яе хо­чац­ца зга­даць. І ка­лі вы зна­ёмыя з які­мі-не­будзь уз­ора­мі твор­час­ці рэ­жы­сё­ра і сцэ­на­рыс­та, дык мож­на ўя­віць на­леж­ны ўзро­вень спа­лу­чэн­ня ка­ме­дыі, жор­сткас­ці і чор­на­га гу­ма­ру, на­ту­ра­ль­нас­ці і звыш­на­ту­ра­ль­нас­ці. Мар­цін Мак­До­нах — чор­ная ма­гія ХХІ ста­год­дзя. Ча­ты­ры яго­ныя п’е­сы ад­на­ча­со­ва тра­пі­лі ў рэ­пер­ту­ар На­цы­яна­ль­на­га Ка­ра­леў­ска­га Тэ­атра ў Лон­да­не. На­цы­яна­ль­ны тэ­атр імя Янкі Ку­па­лы зра­біў вы­тан­ча­ны рэ­ве­ранс: на афі­шы — то­ль­кі но­гі у па­вет­ры. Без пад­ра­бяз­нас­цяў гвал­ту.

 

Бліз­касць ірлан­дскай і бе­ла­рус­кай лі­та­ра­тур ужо адзна­ча­на ў на­шай інтэ­лек­ту­аль­най пра­сто­ры. Лі­та­ра­тур­ныя тво­ры доб­ра пе­ра­кла­да­юцца, ро­бяц­ца бліз­кі­мі і зра­зу­ме­лы­мі ў аб­одвух кан­тэк­стах — як тэ­ма­тыч­на, так і сты­ліс­тыч­на. На сцэ­не Ку­па­лаў­ска­га тэ­атра Мі­ка­лай Пі­ні­гін ства­рыў спек­такль «Translations» па­вод­ле п’есы ірлан­дска­га дра­ма­тур­га Бра­яна Фры­ла, а «Са­мот­ны За­хад» Мар­ці­на Мак­До­на­ха з’явіў­ся на Ка­мер­най сцэ­не ў рэ­жы­су­ры Па­ўла Хар­лан­чу­ка-Южа­ко­ва. Ві­таль Краў­чан­ка так­са­ма ўжо пра­ца­ваў з тэк­ста­мі Мар­ці­на Мак­До­на­ха — «Ка­ра­ле­ва пры­га­жос­ці» ўвай­шла ў рэ­пер­ту­ар Го­ме­льс­ка­га га­рад­ско­га ма­ла­дзёж­на­га тэ­атра. Так што «Ве­ша­ль­ні­кі» пра­цяг­ва­юць гіс­то­рыю ірлан­дскай дра­ма­тур­гіі на бе­ла­рус­кай сцэ­не, у Ку­па­лаў­скім тэ­атры і ў твор­час­ці асоб­на ўзя­та­га рэ­жы­сё­ра.

 

1965-ы — год ска­са­ван­ня смя­рот­на­га па­ка­ран­ня, дзея­нне спек­так­ля пры­па­дае ме­на­ві­та на гэ­ты час. Ве­ша­ль­ні­кі, якія ад­ышлі ад спраў, пра­цу­юць ва ўлас­ных яда­ль­нях-пі­тэ­ль­нях і пад­аюць пі­ва заў­сёд­ні­кам. Га­ры Уэйд (ра­біў ве­ша­ль­ні­кам ажно да ска­са­ван­ня пра­цэ­ду­ры) тры­мае не­вя­лі­кі паб на по­ўна­чы Англіі. Ён да­лё­ка не пер­шы і не адзін­ка­вы ў сва­ёй пра­фе­сіі, але яго­ны зна­ка­мі­ты на­стаў­нік, пры­кла­дам, ад­ышоў ад спраў ку­ды ра­ней. А як жыць па­сля та­го, як ска­на­ла спра­ва твай­го жыц­ця? Што ра­біць, па­куль гра­мад­ства яе пе­ра­асэн­соў­вае? Як да гэ­та­га ста­віц­ца? Ме­на­ві­та та­кія пы­тан­ні ўзды­мае ў спек­так­лі рэ­жы­сёр, па­кі­да­ючы на дру­гім пла­не про­ць­му іншых.

 

Ві­таль Краў­чан­ка — па­ста­ноў­шчык «Ме­та­ду» па­вод­ле п’е­сы іспан­ска­га дра­ма­тур­га Жор­зі Га­ль-

се­ра­на «Ме­тад Гран­хо­ль­ма». Гэ­ты псі­ха­ла­гіч­ны тры­лер зра­біў­ся пе­ра­мож­цам На­цы­яна­ль­най тэ­атра­ль­най прэ­міі — 2018 у на­мі­на­цыі «Леп­шы спек­такль дра­мы ма­лой фор­мы». Яшчэ ў ра­бо­це «Бра­ты і Лі­за» прад­ме­там дос­ле­ду рэ­жы­сёр аб­раў не гра­мад­ства, а псі­хі­ку ча­ла­ве­ка. У спек­так­лі «Ме­тад» ён раз­віў гэ­ты кі­ру­нак, імкну­чы­ся за­глы­біц­ца ў да­сле­да­ван­не асо­баў, іх ста­сун­каў, па­во­дзі­наў, учын­каў. Але ў той са­мы час «Ме­тад» — ве­ль­мі гля­дац­кі сцэ­ніч­ны твор, раз­лі­ча­ны на ма­са­вую аўды­то­рыю. Ад­мет­нае спа­лу­чэн­не для Ві­та­ля Краў­чан­кі — псі­ха­ла­гіч­ны экшн.

 

Пе­ра­клад п’есы Мак­До­на­ха зра­бі­ла Ма­рыя Пуш­кі­на, якая пра­ца­ва­ла так­са­ма з тэк­ста­мі «Рэ­ві­зо­ра» для На­цы­яна­ль­на­га тэ­атра імя Янкі Ку­па­лы і «Па­ля­ван­ня на ся­бе» для Рэ­спуб­лі­кан­ска­га тэ­атра бе­ла­рус­кай дра­ма­тур­гіі. У яе пе­ра­кла­дзе пра­ктыч­на аб­ышло­ся без ла­янкі, але вы­яві­ла­ся эпі­за­дыч­ная гу­ль­ня, так бы мо­віць, на па­меж­жы слоў ад­мет­ных, на­ту­ра­ль­ных і так зва­ных ко­пій і ка­лек, які­мі ў ары­гі­на­ль­най п’е­се па­зна­ча­на су­пра­цьс­та­янне пер­са­на­жаў на моў­ным уз­роў­ні дзя­ку­ючы ды­ялек­там. І ўжо пе­ра­клад са­мой на­звы як «Ве­ша­ль­ні­кі» вы­лу­чае за­кла­дзе­ную дра­ма­тур­гам глы­бі­ню (яе пад­крэс­лі­ла і сцэ­наг­ра­фія): у рус­кім пе­ра­кла­дзе вы­ка­рыс­та­на сло­ва «па­ла­чи», у бе­ла­рус­кай вер­сіі, як ба­чым, ня­ма «ка­таў».

 

Ві­таль Краў­чан­ка па­збя­гае за­ліш­ніх ру­хаў на сцэ­не: яна ста­тыч­ная і гер­ме­тыч­ная. Вы трап­ля­еце ў паб праз дзве­ры, яны за ва­мі шчы­ль­на за­чы­ня­юцца і зда­ецца, што з гэ­тай за­мкнё­нас­ці ня­ма вы­йсця. Артыс­таў, пра­ўда, мож­на вы­пус­ціць праз тыя са­мыя дзве­ры, а мож­на... вы­нес­ці — па­ста­віць чар­го­вую сцэ­ну «на па­ўзу» і апус­ціць на да­дат­ко­вую плат­фор­му. Вы­йсце тэх­ніч­на не за­ле­жыць ад во­лі пер­са­на­жа. Да ўся­го спек­такль ві­зу­аль­на за­ка­ль­ца­ва­ны кра­та­мі; дзея­нне за імі ад­бы­ва­ецца на па­чат­ку і пры кан­цы па­ста­ноў­кі.

 

Для за­глыб­лен­ня ў ад­ну тэ­му і рас­пра­цоў­кі ад­ной най­важ­ней­шай лі­ніі рэ­жы­сёр ахвя­ра­ваў шмат­тэм­нас­цю дра­ма­тур­га, але ка­ль­ца­вая кам­па­зі­цыя па­ста­янна вяр­тае гля­дзе­ль­ню да тэ­мы бліз­кас­ці ве­ша­ль­ні­каў і шы­бе­ні­каў. Ві­таль Краў­чан­ка пе­рад­усім вы­лу­чае ўнут­ра­ную «кух­ню» вы­ка­наў­цаў во­лі пра­ва­суд­дзя, іх стаў­лен­не да спра­вы і тое, які ад­бі­так тая на­кла­дае на іх асо­бы: раз­мо­ва на гэ­тую тэ­му ча­со­ва за­мя­няе гіс­то­рыю псі­ха­ла­гіч­на вы­ве­ра­ных ста­сун­каў па­між ге­ро­ямі. Гля­дац­кая ўва­га ад­мыс­ло­ва скі­роў­ва­ецца на іх то­ль­кі пры кан­цы спек­так­ля, ка­лі на сцэ­не ўтво­рыц­ца трох­кут­нік з акцё­раў ста­рэй­ша­га па­ка­лен­ня (Аляк­сандр Пад­абед/Ігар Сі­гоў, Ігар Дзя­ні­саў, Зоя Бе­лах­вос­цік/Юлі­яна Міх­не­віч), за які­мі ста­іць гіс­то­рыя ўза­ема­адно­сін, што вы­клі­ка­юць бу­ру эмо­цый і пра­яву сэн­саў, сха­ва­ных у тэк­сце.

 

«Ве­ша­ль­ні­кі» апа­вя­да­юць пра ўнут­ра­нае жыц­цё пер­са­на­жаў (як і па­пя­рэд­нія пра­цы рэ­жы­сё­ра), што пад­крэс­лі­ва­ецца сцэ­наг­ра­фі­яй Ба­ры­са Гер­ла­ва­на. На сцэ­не пан­уе за­мкнё­насць і сціс­ну­тасць, адзі­нае бач­нае вы­йсце — вуз­кая шчы­лі­на дзвя­рэй. Не­вя­лі­кая сва­бод­ная пра­сто­ра акрэс­ле­на чыр­во­ным акса­мі­там на пад­ло­зе, ма­сіў­ным ба­рам і крэс­ла­мі. Сцэ­наг­ра­фія, ня­гле­дзя­чы на не­вя­лі­кую ко­ль­касць эле­мен­таў, вы­гля­дае ма­сіў­на: вы­ра­шэн­не быц­цам бы ўцяк­ло з інша­га дзе­ся­ці­год­дзя і апы­ну­ла­ся ў 2019-м. Ла­ка­ніч­насць, мі­ні­ма­лізм і фун­кцы­яна­ль­насць су­час­на­га тэ­атра — не пра гэ­тыя дых­тоў­на аб­стаў­ле­ныя апар­та­мен­ты з шы­бе­ні­цай. Тут ба­гац­це яркіх фар­баў, чыс­тай і аку­рат­най мэб­лі, якія ні­як не су­адно­сяц­ца з на­шым уяў­лен­нем пра бры­тан­скі пра­він­цый­ны паб 1965 го­да.

 

Су­тык­нен­не звыш­на­ту­ра­ль­най чыс­ці­ні і дра­ма­тыч­на­га кан­тэк­сту — адзін са спо­са­баў пе­рад­аць на сцэ­не сты­ліс­ты­ку Мак­До­на­ха: ад­чай і боль праз пры­го­жыя, аку­рат­ныя дэ­ка­ра­цыі, дзе лям­пы ма­цу­юцца на вя­роў­ках з шы­бе­ніц. У спек­так­лі дзі­віць стэ­ры­ль­насць — і чыс­ці­ня смер­ці ў тым лі­ку. Яна кан­трас­туе з жор­сткім чор­ным гу­ма­рам Мак­До­на­ха, але не ша­куе, як, ве­ра­год­на, бы­ло за­ду­ма­на: па­ве­шан­не на сцэ­не ад­бы­ва­ецца на здзіў­лен­не спа­кой­на. Ні­ко­га не вы­ва­роч­вае ад жа­ху.

 

Рэ­жы­сёр ад­мо­віў­ся ад да­дат­ко­вай акту­алі­за­цыі спек­так­ля для бе­ла­рус­кіх рэ­алій і ме­на­ві­та та­му ў Бе­ла­ру­сі, дзе да гэ­та­га ча­су тэ­ма ад­ме­ны/да­зво­лу смя­рот­на­га па­ка­ран­ня акту­аль­ная, мы быц­цам бы вы­ву­ча­ем бры­тан­скія ідэ­алі­за­ва­ныя рэ­аліі ся­рэ­дзі­ны мі­ну­ла­га ста­год­дзя. Сэн­сы і тэ­мы Мак­До­на­ха на­сто­ль­кі кан­цэн­тра­ва­ныя, што зда­ецца не­рэ­аль­ным ува­со­біць тэкст, дзе пра­ктыч­на кож­ная рэ­плі­ка да­дае но­вую па­ва­рот­ку і но­вую тэ­ма­тыч­ную ніт­ку: гэ­тае «прадзі­ва» ўрэш­це за­сы­пае так шчы­ль­на, ажно ня­ма як ды­хаць. Рэ­жы­сёр Ві­таль Краў­чан­ка не да­пус­ціў «за­трым­кі гля­дац­ка­га ды­хан­ня», бо яго і так пе­ра­хоп­лі­вае ад спа­лу­чэн­ня слоў «смя­рот­нае па­ка­ран­не». Але гэ­та ўжо мож­на стры­ваць. 

Свят­ла­на Кур­га­на­ва