Го­лас з XVIII ста­год­дзя

№ 3 (432) 01.03.2019 - 31.03.2019 г

РЭ­СТАЎ­РА­ЦЫЯ АРГА­НА КАС­ЦЁ­ЛА СВЯ­ТЫХ ПЯТ­РА І ПА­ЎЛА Ў СТА­РЫХ ВА­СІ­ЛІШ­КАХ
Сё­ле­та па­він­на скон­чыц­ца рэ­стаў­ра­цыя каш­тоў­на­га гіс­та­рыч­на­га і ку­ль­тур­на­га по­мні­ка — арга­на кас­цё­ла Свя­тых Пят­ра і Па­ўла ў Ста­рых Ва­сі­ліш­ках.

 Гэ­ты інстру­мент на­ле­жыць да арга­наў ба­ра­ка­ль­на­га пе­ры­яду. Ко­ль­касць та­кіх арга­наў на­сто­ль­кі ма­лая, што іх мож­на пе­ра­лі­чыць лі­та­ра­ль­на на паль­­­цах ад­ной ру­кі. На жаль, з тых ча­соў да на­шых дзён да­йшлі ў асноў­ным то­ль­кі пра­спек­ты, за які­мі зна­хо­дзяц­ца інстру­мен­ты бо­льш по­зніх ча­соў, як, на­прык­лад, у Но­вай Мы­шы, Грод­не, Лу­чаі, Па­рэч­чы і інш. Ня­гле­дзя­чы на шмат­лі­кія па­шко­джан­ні, пра гэ­та га­вор­ка по­йдзе асоб­на, арган у Ста­рых Ва­сі­ліш­ках за­ха­ваў­ся без ані­якіх зме­наў, за вы­клю­чэн­нем ме­ха­ніз­ма па­вет­ра­наг­ня­та­ль­ных мя­хоў. Гэ­та азна­чае, што, у ад­роз­нен­не ад ня­мно­гіх арга­наў ба­ра­ка­ль­на­га пе­ры­яду, якія за­ха­ва­лі­ся (на­прык­лад, у Буд­сла­ве), у ім за­ста­ла­ся цал­кам ары­гі­на­ль­ная дыс­па­зі­цыя. Гэ­ты інстру­мент з’яўля­ецца ты­по­вым пры­кла­дам арган­на­га бу­даў­ніц­тва XVIII ста­год­дзя ў Ві­лен­скай ды­яцэ­зіі. Яно бы­ло звы­чай­на прад­стаў­ле­на не­вя­лі­кі­мі, у меж­ах 10-12 рэ­гіс­траў, інстру­мен­та­мі з ад­ным ма­ну­алам без пед­алі. Не­ка­то­рая ко­ль­касць інстру­мен­таў та­ко­га ты­пу і сён­ня гу­чыць у кас­цё­лах су­сед­няй Літ­вы.

 

Арган у Ста­рых Ва­сі­ліш­ках мае да­стат­ко­ва пра­цяг­лую гіс­то­рыю. Да­клад­ных звес­так пра яго май­строў ня­ма, ад­нак па шэ­ра­гу пры­кмет мож­на вы­зна­чыць, што ён вы­йшаў з ві­лен­скай май­стэр­ні сям’і Янтцан, якія па­бу­да­ва­лі знач­ную ко­ль­касць арга­наў, у тым лі­ку і вя­лі­кіх. Не­ка­ль­кі за­ха­ва­ных пра­спек­таў (на жаль, то­ль­кі пра­спек­таў) мож­на і сён­ня ўба­чыць у кас­цё­лах Ві­ль­ні. На тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі гэ­тым прад­пры­емствам вы­раб­ле­ны са­мы вя­лі­кі з да­йшоў­шых да на­ша­га ча­су арга­наў ба­ра­ка­ль­най эпо­хі, які зна­хо­дзіц­ца ў Буд­сла­ве.

 

Інстру­мент быў па­бу­да­ва­ны ў дру­гой па­ло­ве XVIII ста­год­дзя, хут­чэй за ўсё, для кляш­тар­на­га кас­цё­ла ў Ва­сі­ліш­ках. Да­клад­най да­ты ня­ма, але з архіў­ных кры­ніц вя­до­ма, што ў 1801 го­дзе ён быў пе­ра­не­се­ны з кляш­та­ра ў бу­ды­нак драў­ля­на­га кас­цё­ла ў Ста­рых Ва­сі­ліш­ках, дзе ста­яў да 1905-га, то-бок да па­бу­до­вы но­ва­га кас­цё­ла, у якім і зна­хо­дзіц­ца да­гэ­туль. На пра­ця­гу мно­гіх га­доў арга­нам апе­ка­ваў­ся Анто­ній Вы­джыц­кі — ба­ць­ка вя­до­ма­га му­зы­кан­та Чэс­ла­ва Не­мэ­на. Пад­час дэ­ман­та­жу ў хо­дзе рэ­стаў­ра­цыі бы­ла зной­зе­на тру­ба з над­пі­сам Вы­джыц­ка­га, да­та­ва­ным 1932 го­дам.

 

Пры са­вец­кай ула­дзе кас­цёл быў за­чы­не­ны. Арган за­стаў­ся без кла­пат­лі­ва­га да­гля­ду і быў ван­да­лі­за­ва­ны. Як ка­жуць жы­ха­ры Ста­рых Ва­сі­лі­шак, да яго разбурэння пры­кла­лі ру­кі вы­ха­ван­цы раз­меш­ча­на­га па­блі­зу інтэр­на­та для дзя­цей з псі­хіч­ны­мі ад­хі­лен­ня­мі. Ван­да­лы па­пра­ца­ва­лі на­сто­ль­кі актыў­на, што не за­ста­ло­ся ні­вод­най цэ­лай ме­та­ліч­най тру­бы. Бо­льш та­го, шмат труб бы­ло ўво­гу­ле скра­дзе­на: у не­ка­то­рых рэ­гіс­трах вы­яўле­ныя стра­ты да 50%. Акра­мя ван­да­лі­за­цыі, інстру­мент атры­маў вя­лі­кія па­шко­джан­ні праз на­ту­ра­ль­нае ўсы­хан­не дрэ­ва, у вы­ні­ку яко­га драў­ля­ныя час­ткі па­гну­лі­ся і па­трэс­ка­лі­ся. Апра­ча гэ­та­га, на пра­ця­гу не­ка­ль­кіх дзе­ся­ці­год­дзяў у арга­не ві­лі гнёз­ды птуш­кі: увесь інстру­мент быў па­кры­ты тоў­стым сло­ем бру­ду, за­сы­па­ны смец­цем, га­лін­ка­мі, пту­шы­ным пер’ем і шкі­ле­та­мі. Сак­рыс­ты­янін кас­цё­ла, пан То­маш, ве­ль­мі трап­на на­зваў яго стан «Страш­ным су­дом». Цал­кам ла­гіч­на па­ўста­ла пы­тан­не: а ці вар­ты ўво­гу­ле гэ­ты інстру­мент ад­на­ўлен­ня? Для да­клад­на­га вы­свят­лен­ня аб­ста­він быў пра­ве­дзе­ны пад­ра­бяз­ны агляд, які па­ка­заў, што арган, за вы­клю­чэн­нем па­вет­ра­наг­ня­та­ль­ных мя­хоў, не мае сля­доў пе­ра­бу­доў; усе тру­бы, што за­ха­ва­лі­ся, — ары­гі­на­ль­ныя, та­му ў нас і з’яві­ла­ся ўні­ка­ль­ная маг­чы­масць ад­на­віць па­ўна­вар­тас­ны ба­ра­ка­ль­ны інстру­мент. Та­кім чы­нам, пра­ца бы­ла рас­па­ча­тая.

 

Пер­шым эта­пам сталі по­ўны дэ­ман­таж арга­на (у кас­цё­ле за­ста­ваў­ся то­ль­кі кор­пус) і яго тран­спар­ці­роў­ка ў на­шу май­стэр­ню ў Мас­кве. Да­лей пра­цы з мя­ха­мі, він­дла­дай, ме­ха­ні­кай, кла­ві­яту­рай. Ад нас па­тра­ба­ва­ла­ся лік­ві­да­ваць трэш­чы­ны, вы­пра­віць па­гну­тыя час­ткі, а так­са­ма на­рас­ціць дэ­та­лі, якія ў вы­ні­ку вы­сы­хан­ня так моц­на раз­ы­шлі­ся, што іх ужо не­маг­чы­ма бы­ло злу­чыць. Да­вя­ло­ся вы­ка­наць ка­рэк­цыю ўсіх круг­лых ад­ту­лін, якія з той жа пры­чы­ны ста­лі ава­ль­ны­мі. Ску­ра­ныя час­ткі бы­лі цал­кам за­ме­не­ныя. У хо­дзе пра­цы вы­ка­рыс­тоў­ва­ла­ся тэх­на­ло­гія До­ма Бе­до (аўта­ра кла­січ­най ра­бо­ты па арга­на­бу­даў­ніц­тве XVIII ста­год­дзя), ёй ка­рыс­таў­ся бу­даў­нік гэ­та­га інстру­мен­та.

 

Ха­рак­тэр­ным пры­кла­дам та­го, з чым мы су­тык­ну­лі­ся пад­час пра­цы, мо­гуць лі­чыц­ца фі­гур­ныя ба­ка­ві­ны кла­ві­ятур­най ра­мы і ру­ка­яткі рэ­гіс­тра­вых уклю­чэн­няў. Іх рас­трэс­ка­ныя і мес­ца­мі ад­ла­ма­ныя за­вяр­шэн­ні ка­лі­сь­ці бы­лі зроб­ле­ныя ўруч­ную. Та­му для іх ад­на­ўлен­ня мы бы­лі вы­му­ша­ныя зра­біць інды­ві­ду­аль­ныя раз­цы, якія ад­па­вя­да­лі фор­ме кож­на­га за­вяр­шэн­ня. Што да дэ­ка­ра­тыў­ных ба­ка­ві­наў кла­ві­ятур­най ра­мы, то іх не­абход­на бы­ло ад­на­ўляць не­вя­ліч­кі­мі ўстаў­ка­мі — як ма­за­іку. Час­тку ма­тэ­ры­ялаў (на­прык­лад, ка­ро­ві­ну косць для па­крыц­ця кла­віш) па­трэб­на бы­ло за­маў­ляць з-за мя­жы.

 

Па­сля рэ­стаў­ра­цыі він­дла­ды, ме­ха­ні­кі і кла­ві­яту­ры і іх ман­та­жу ў кор­пус арга­на на­стаў час для ад­на­ўлен­ня труб. Як і пад­час ра­мон­ту ме­ха­ні­кі, мы ка­рыс­та­лі­ся пры­нцы­пам по­ўна­га за­ха­ван­ня гіс­та­рыч­на­га ма­тэ­ры­ялу. Гэ­та азна­чае, што но­вую дэ­таль мож­на па­ста­віць то­ль­кі ў вы­пад­ку ад­сут­нас­ці ары­гі­на­ль­най. У ад­но­сі­нах да труб гэ­та азна­чае ў тым лі­ку і тое, што, ка­лі за­ха­ва­ла­ся то­ль­кі час­тка тру­бы, яе не­абход­на ідэн­ты­фі­ка­ваць і інкар­па­ра­ваць у но­вую тру­бу.

 

Ад­нак фі­зіч­ная рэ­стаў­ра­цыя бы­ла то­ль­кі час­ткай пра­бле­мы. Так­са­ма мы му­сі­лі ад­на­віць пер­ша­па­чат­ко­выя ка­мер­тон і тэм­пе­ра­цыю. Гэ­та ста­ла да­стат­ко­ва скла­да­най за­да­чай, якая па­тра­ба­ва­ла ча­су і раз­лі­каў. На­рэш­це атры­ма­ла­ся вы­свет­ліць, што арган мае ка­мер­тон 463 Гц (у лет­ні час) і не­раў­на­мер­ную тэм­пе­ра­цыю Werkmeister IV. Ад­крыц­цём, якое най­бо­льш здзі­ві­ла нас, стаў ціск: у гэ­тым арга­не ён скла­дае то­ль­кі 35-37 мм ва­дзя­но­га слу­па! Для па­ра­ўнан­ня: су­час­ныя арга­ны ма­юць як мі­ні­мум 60-70 мм. З та­кім надзвы­чай ніз­кім ціс­кам гук арга­на не то­ль­кі за­паў­няе вя­лі­кую за­лу кас­цё­ла, але і дае цал­кам моц­нае фор­тэ. На мо­мант на­пі­сан­ня гэ­та­га арты­ку­ла ў арга­не пра­цу­юць сем рэ­гіс­траў з дзе­ся­ці. Інстру­мент ужо мож­на бы­ло не­адна­ра­зо­ва па­чуць не то­ль­кі пад­час свя­той імшы, але і на кан­цэр­тах.

 

Та­кім чы­нам, у Ста­рых Ва­сі­ліш­ках за­кан­чва­ецца не про­ста ка­пі­та­ль­ны ра­монт, але на­ву­ко­вая рэ­стаў­ра­цыя, якая да­зво­лі­ла ад­на­віць сап­раў­дны ба­ра­ка­ль­ны інстру­мент ва ўсёй яго спе­цы­фі­цы. І ве­ль­мі важ­на, каб у да­лей­шым гэ­ты ўні­ка­ль­ны арган быў ша­на­ва­ны, каб да яго ста­ві­лі­ся з на­леж­ным кло­па­там і ўва­гай, бо спра­ва да­ты­чыц­ца не то­ль­кі асоб­на ўзя­та­га му­зыч­на­га інстру­мен­та, але і му­зыч­най гіс­то­рыі, спад­чы­ны ка­та­ліц­ка­га кас­цё­ла і ку­ль­ту­ры Бе­ла­ру­сі ўво­гу­ле. А той факт, што за­ста­ло­ся не так шмат не­кра­ну­тых роз­ны­мі лі­ха­лец­ця­мі інстру­мен­таў, то­ль­кі да­дае па­чуц­ця ад­каз­нас­ці за да­дзе­ны скарб.

Дзміт­рый Ло­таў