«На­сту­паць бу­дзем у тэм­пе presto…»

№ 3 (432) 01.03.2019 - 31.03.2019 г

ДА 100-ГОД­ДЗЯ УЛА­ДЗІ­МІ­РА АЛОЎ­НІ­КА­ВА
Усе­агу­ль­ным пры­знан­нем кам­па­зі­та­ра і пра­явай па­ша­ны з’яві­ла­ся, на­пэў­на, зван­не «Га­на­ро­ва­га гра­ма­дзя­ні­на го­ра­да Мін­ска», над­адзе­нае ў 1987-м, як і тое, што ў 2001-м яго «Пес­ня пра Мінск» бы­ла афі­цый­на за­цвер­джа­на гім­нам бе­ла­рус­кай ста­лі­цы. Па­зыў­ны­мі Пер­ша­га На­цы­яна­ль­на­га ка­на­ла Бе­ла­рус­ка­га ра­дыё зра­бі­ла­ся ме­ло­дыя пес­ні «Ра­дзі­ма, мая да­ра­гая», а зна­ка­мі­тая парт­ызан­ская «Ляс­ная пес­ня» («Ой, бя­ро­зы ды со­сны») у свой час за­йме­ла ста­тус на­род­най.

Гэ­та кра­са­моў­на вы­зна­ча­ныя су­час­ні­ка­мі і на­шчад­ка­мі на­цы­яна­ль­на-ку­ль­тур­ныя зда­быт­кі і гра­мад­ска-са­цы­яль­ныя каш­тоў­нас­ці, якія і сён­ня для но­ва­га па­ка­лен­ня за­ста­юцца глы­бо­ка сім­ва­ліч­ны­мі і акту­аль­ны­мі.

 

Сё­ле­та, да 100-год­дзя з дня на­ра­джэн­ня Ула­дзі­мі­ра Алоў­ні­ка­ва, свя­точ­ныя імпрэ­зы ла­дзі­лі­ся ў Баб­руй­ску, на ра­дзі­ме кам­па­зі­та­ра. Кан­цэрт пад на­звай «Я сэр­цам та­бе пры­ся­гаю» ад­быў­ся ў ДМШ № 2, якая но­сіць яго імя, тут бу­ду­чы кам­па­зі­тар пра­йшоў пер­шыя сту­пе­ні му­зыч­най ад­ука­цыі. Вы­ста­ва-парт­рэт «Зна­ка­мі­ты зям­ляк» бы­ла арга­ні­за­ва­на ў га­рад­ской біб­лі­ятэ­цы імя Пуш­кі­на. Да­дам, што ме­на­ві­та ў Баб­руй­ску з 2016 го­да пра­во­дзіц­ца Рэ­спуб­лі­кан­скі кон­курс юных пі­яніс­таў імя Ула­дзі­мі­ра Алоў­ні­ка­ва.

 

Імем кам­па­зі­та­ра ўга­на­ра­ва­ная і мін­ская ДМШ № 11, якая ад­свят­ка­ва­ла падзею аку­рат 16 снеж­ня, у дзень яго­на­га на­ра­джэн­ня, у за­ле «Вер­хні го­рад». Пры­на­шэн­нем Ула­дзі­мі­ру Алоў­ні­ка­ву ста­ла­ся і вы­ста­ва «Яго пес­ні ў сэр­цах і ў па­мя­ці» На­цы­яна­ль­най біб­лі­ятэ­кі Бе­ла­ру­сі. Да­ні­най па­ва­гі бы­ло­му рэ­кта­ру Бел­дзяр­жкан­сер­ва­то­рыі, які па­чы­наў тут сваю пед­ага­гіч­ную дзей­насць як вы­клад­чык му­зыч­на-тэ­арэ­тыч­ных дыс­цып­лін, быў да­цэн­там, по­тым з 1980 го­да пра­фе­са­рам ка­фед­ры кам­па­зі­цыі, стаў­ся му­зыч­ны ве­чар у кан­цэр­тнай за­ле ця­пер ужо Бе­ла­рус­кай ака­дэ­міі му­зы­кі.

 

Ме­на­ві­та твор­чы ве­чар, бо ў ім гу­ча­ла не то­ль­кі му­зы­ка кам­па­зі­та­ра ў вы­ка­нан­ні вя­до­ма­га пі­яніс­та, на­род­на­га артыс­та Бе­ла­ру­сі, пра­фе­са­ра Іга­ра Алоў­ні­ка­ва, а так­са­ма на­ву­чэн­цаў Ака­дэ­міі — сту­дэн­цка­га хо­ру пад кі­раў­ніц­твам Інэ­сы Ба­дзя­ка, лаў­рэ­атаў між­на­род­ных кон­кур­саў Сяр­гея Бе­ла­зер­ца­ва (скрып­ка), Анас­та­сіі Хра­піц­кай (сап­ра­на), Тац­ця­ны Кім (фар­тэ­пі­яна), сту­дэн­таў Ула­дзіс­ла­ва Ві­туш­кі (ба­ры­тон), Па­ўла Пры­ёмкі (кан­тра­бас), Па­лі­ны За­дрэй­ка, Анас­та­сіі Ду­боў­скай, Ула­ды Па­гу­да (фар­тэ­пі­яна). У ім гу­чаў го­лас аўта­ра ле­ген­дар­ных тво­раў, са­мо­га Ула­дзі­мі­ра Алоў­ні­ка­ва і яго фар­тэ­пі­яна, на якім ён вы­кон­вае ўры­вак з гран­ды­ёзнай па за­ду­ме сім­фо­ніі-ара­то­рыі «Парт­ызан­скія пес­ні» для са­ліс­таў, хо­ру і аркес­тра на вер­шы па­этаў-парт­ызан. Дзя­ку­ючы да­ку­мен­та­ль­най стуж­цы, што дэ­ман­стра­ва­ла­ся на па­чат­ку кан­цэр­та, кам­па­зі­тар па­ўстаў пе­рад на­мі як су­раз­моў­ца, які пры­сут­ні­чае тут і ця­пер, дзе­ліц­ца ўспа­мі­на­мі і вя­дзе слу­ха­чоў па ста­рон­ках свай­го жыц­ця спа­кой­на і раз­важ­лі­ва.

 

Та­кі па­ча­так над­аў асаб­лі­вую та­на­ль­насць усёй ве­ча­ры­не. Доб­ра­зыч­лі­вы тон ад­чу­ваў­ся і ў апо­ве­дах сы­на юбі­ля­ра — Іга­ра Алоў­ні­ка­ва, пры­сут­насць яго на сцэ­не ў якас­ці ства­ра­ль­ні­ка пра­гра­мы, вы­ка­наў­цы і су­аўта­ра кам­па­зі­та­ра. Над­ава­ла­ся ве­ча­ры­не ад­цен­не шчы­рай да­вя­ра­ль­нас­ці, раз­мо­вы ні­бы­та з са­мы­мі бліз­кі­мі, і ва ўспа­мі­нах спе­ва­ка, бы­ло­га са­ліс­та на­ша­га Тэ­атра опе­ры і ба­ле­та, Мі­ха­іла Жы­лю­ка. Кож­ны з тво­раў, аб­ра­ных для кан­цэр­та, меў сваю гіс­то­рыю аўтар­скай за­ду­мы і ўва­саб­лен­ня, жыц­цё­вых воб­ра­заў, хва­ля­ван­няў, роз­ду­маў.

 

Пы­тан­не жан­ра­вых пры­яры­тэ­таў кам­па­зі­та­ра па­ў-

ста­ла дзя­ку­ючы Іга­ру Алоў­ні­ка­ву: яго ба­ць­ка доб­ра ва­ло­даў фар­тэ­пі­яна, вы­кон­ваў скла­да­ныя тво­ры, да пры­кла­ду «Ісла­мей» Мі­лія Ба­ла­кі­ра­ва, але па­кі­нуў то­ль­кі адзі­ны фар­тэ­пі­янны цыкл «Кар­ці­ны» з шас­ці п’ес. Зга­да­ла­ся і тое, што Пер­шая да­ва­енная сім­фо­нія Алоў­ні­ка­ва бы­ла вы­со­ка адзна­ча­на ад­ра­зу па­сля вы­ка­нан­ня. У той час аўта­ру споў­ні­ла­ся то­ль­кі 22 га­ды! Но­ты яе не за­ха­ва­лі­ся, а па­сля Дру­гой сім­фо­ніі, на­пі­са­най у 1948-м, ён бо­льш не звяр­таў­ся да гэ­та­га жан­ру.

 

Свя­до­ма ад­да­ваў­шы пе­ра­ва­гу пес­ні, ра­ман­су, ха­ра­вым тво­рам, Ула­дзі­мір Ула­дзі­мі­ра­віч не здра­джваў са­бе. Парт­ыя фар­тэ­пі­яна, якое вы­ка­рыс­тоў­ва­ецца кам­па­зі­та­рам раз­ам з іншы­мі інстру­мен­та­мі ці з го­ла­сам як акам­па­не­мент, за­ўсё­ды па­тра­буе ад вы­ка­наў­цаў вы­со­ка­га пра­фе­сій­на­га май­стэр­ства. Шчод­ры ме­ла­дыч­ны дар, пе­сен­ная, ва­ка­ль­ная пры­ро­да ме­ла­су спа­лу­ча­ецца з вір­ту­ознай тэх­ні­кай інстру­мен­та­ль­на­га пі­сь­ма, інстру­мен­та­ль­ным мыс­лен­нем кам­па­зі­та­ра-сім­фа­ніс­та, пра­фе­сій­ным ве­дан­нем фар­тэ­пі­яна і аркес­тра ва ўсім ба­гац­ці яго тэм­бра­вай па­літ­ры. Гэ­та мож­на бы­ло па­чуць і пад­час гу­чан­ня ра­ман­саў «Да­зволь ця­бе лю­біць» у вы­ка­нан­ні Анас­та­сіі Хра­піц­кай і Анас­та­сіі Ду­боў­скай, ва­ка­ль­ных тво­раў «Мой ми­лый друг», «Я люб­лю» ў інтэр­прэ­та­цыі Ула­дзіс­ла­ва Ві­туш­кі і Па­лі­ны За­дрэй­ка і на­ват ака­пэ­ль­на­га хо­ру «На Па­лес­сі го­ман, го­ман». Што ты­чыц­ца апош­ня­га тво­ра, то гэ­та ру­ха­вая, энер­гіч­ная на­род­ная сцэн­ка, рыт­міч­на шмат­пла­на­вая, змен­лі­вая, гу­ль­ня­вая сты­хія якой пе­рад­аец­ца ў тэм­бра­вых пе­ра­гу­ках, рэ­гіс­тра­вых кан­трас­тах муж­чын­скіх і жа­но­чых га­ла­соў, 

у вы­ка­рыс­тан­ні по­лі­фа­ніч­ных пры­ёмаў, та­на­ль­ных су­па­стаў­лен­няў, ад­на­ча­со­ва і ско­ра­га­вор­ка, 

і цу­доў­ная на­ту­ра­ль­ная за­ма­лёў­ка, і во­ка­імгнен­ны апо­вед-гіс­то­рыя пра жыц­цё. Пе­рад на­мі про­ста цуд! Шэ­дэўр ха­ра­вой лі­та­ра­ту­ры.

 

Фа­льк­лор­ныя ма­ты­вы ў твор­час­ці Алоў­ні­ка­ва — так­са­ма асаб­лі­вая тэ­ма, якую не­ль­га бы­ло аб­мі­нуць пад­час кан­цэр­та. Пе­сен­ная сты­хія, інта­на­цый­насць, тэ­ма­тызм тво­раў кам­па­зі­та­ра зы­хо­дзяць з на­род­на­га ме­ла­су, яго жан­ра­вай спе­цы­фі­кі, пры­н-

цы­паў раз­віц­ця, архі­тэк­то­ні­кі. Та­му не вы­пад­ко­ва зна­ка­мі­тая «Ляс­ная пес­ня» вы­кон­ва­ла­ся як на­род­ная і тра­пі­ла ў «Анта­ло­гію бе­ла­рус­кіх на­род­ных пе­сень» Ге­на­дзя Ці­то­ві­ча.

 

У тым вы­пад­ку, ка­лі кам­па­зі­тар аб­апі­ра­ецца на кан­крэт­ныя на­род­ныя тэ­мы, яны не­заў­важ­на пе­ра­ўтва­ра­юцца ў аўтар­скае вы­каз­ван­не, арга­ніч­на рас­пра­цоў­ва­юцца і на­бы­ва­юць ры­сы па­ўна­вар­тас­на­га ары­гі­на­ль­на­га тво­ра. Та­кім з’яўля­ецца, да пры­кла­ду, по­зняе са­чы­нен­не Алоў­ні­ка­ва Пес­ня-ба­ла­да для кан­тра­ба­са і фар­тэ­пі­яна, што пра­гу­ча­ла ў кан­цэр­це ў цу­доў­ным вы­ка­нан­ні Па­ўла Пры­ёмкі і Іга­ра Алоў­ні­ка­ва. Гэ­тая кам­па­зі­цыя ўяў­ляе ва­ры­яцыі на дзве на­род­ныя тэ­мы — ста­ра­даў­нюю арха­ічную бе­ла­рус­кую і яўрэй­скую, яна ство­ра­на аўта­рам як да­ні­на па­мя­ці Лі­дзіі Му­ха­рын­скай, вя­до­май айчын­най му­зы­каз­наў­цы-фа­льк­ла­рыс­ткі. У тым жа шэ­ра­гу і цу­доў­ныя апра­цоў­кі ча­ты­рох бе­ла­рус­кіх на­род­ных пе­сень для фар­тэ­пі­яна ў ча­ты­ры ру­кі («Ясна за­ра­нач­ка», «У по­лі ялі­нач­ка», «За­інь­ка», «Па­йшоў ка­ток у ля­сок»), што з’яві­лі­ся ў 1990 го­дзе. Пры­зна­ча­ныя для дзя­цей, з не аб’яўле­ным пры­свя­чэн­нем апош­няй п’е­сы свай­му чор­на­му ка­ту Лю­цы­фе­ру, яны бы­лі бліс­ку­ча вы­ка­на­ныя Іга­рам Алоў­ні­ка­вым і Ула­дай Па­гу­да.

 

У пэў­ным сэн­се мож­на лі­чыць, што ў на­шай Ака­дэ­міі ад­быў­ся не­звы­чай­ны аўтар­скі ве­чар Ула­дзі­мі­ра Алоў­ні­ка­ва, бо бы­ла ўзга­да­на яго Пер­шая сім­фо­нія (яна ўпер­шы­ню сыг­ра­ная на спра­ваз­дач­ным кан­цэр­це сту­дэн­таў-дып­лом­ні­каў кам­па­зі­тар­ска­га кла­са Ва­сі­ля За­ла­та­ро­ва 20 чэр­ве­ня 1941 го­да ў Бел­дзяр­жфі­лар­мо­ніі), пра­гу­ча­лі тры п’е­сы з пер­ша­га па­сля­ва­енна­га фар­тэ­пі­янна­га цык­ла «Кар­ці­ны» (іншая на­зва «За­клі­кі»), які быў вы­да­дзе­ны то­ль­кі ця­пер на­ма­ган­ня­мі ДМШ мас­тац­тваў № 11, і ад­бы­ла­ся прэм’ера Тран­скрып­цыі для фар­тэ­пі­яна «Пе­ра­рва­ны ва­льс» Іга­ра Алоў­ні­ка­ва.

 

П’е­са бы­ла пад­рых­та­ва­ная спе­цы­яль­на да ве­ча­ра па­мя­ці. Яе на­зва кра­са­моў­ная, бо гэ­та ўры­вак з сім­фо­ніі-ара­то­рыі «Парт­ызан­скія пес­ні», над якой Ула­дзі­мір Алоў­ні­каў пра­ца­ваў у апош­нія га­ды. Ад­на з час­так бы­ла за­ду­ма­на як «Парт­ызан­скі баль» для хо­ру аcappella. Ме­на­ві­та яе ўступ­ны раз­дзел пра­гу­чаў у вы­ка­нан­ні аўта­ра на па­чат­ку кан­цэр­та пад­час дэ­ман­стра­цыі да­ку­мен­та­ль­най стуж­кі. Пер­шае вы­ка­нан­не ўся­го тво­ра як ара­то­рыі ад­бы­ло­ся ў 1994-м на твор­чым ве­ча­ры кам­па­зі­та­ра, пры­мер­ка­ва­ным да 50-год­дзя пе­ра­мо­гі ў Айчын­най вай­не. Сам Алоў­ні­каў пры­зна­ваў­ся: «Подзвіг бе­ла­рус­ка­га на­ро­да — асноў­ная тэ­ма ма­ёй твор­час­ці». Гэ­та кан­цэп­цыя скла­ла­ся ад­ра­зу па­сля за­кан­чэн­ня вай­ны. Яна зні­тоў­вае раз­на­жан­ра­выя са­чы­нен­ні кам­па­зі­та­ра ад пер­шых па­сля­ва­енных «Ляс­ной пес­ні», «Пес­ні пра Брэс­цкую крэ­пасць», якія пра­гу­ча­лі ў кан­цэр­це, і сім­фа­ніч­най па­эмы «Парт­ызан­ская быль» праз сім­фа­ніч­ную сю­іту «Пес­ні мі­ру» і сім­фа­ніч­ны эскіз «Ку­ран­ты Брэс­цкай крэ­пас­ці», тво­ры ста­ла­га пе­ры­яду да ара­то­рыі «Парт­ызан­скія пес­ні». Але па­ўсюль ён па­ўстае перш за ўсё апа­вя­да­ль­ні­кам, які быў сал­да­там, ва­яваў, ба­чыў смерць, раз­бу­рэн­ні… Гэ­та яго па­мяць, яго ўспа­мі­ны, дзе ге­ра­ічныя воб­ра­зы, дра­ма­тызм, тра­ге­дыя ле­су ча­ла­ве­ча­га ад­люс­троў­ва­юцца праз эпіч­ную кар­цін­насць пан­арам­на­га агля­ду, праз лі­рыч­на афар­ба­ва­ную за­ду­мен­насць, па­этыч­ную ўзвы­ша­насць і на­ват усмеш­ку.

 

Пад­час вы­ка­нан­ня «Ка­ра­год­на­га на­пе­ву» і «Гу­ма­рэс­кі», тво­раў роз­ных воб­раз­на-эма­цы­яна­ль­ных на­стро­яў, на­пі­са­ных для скрып­кі і фар­тэ­пі­яна ў 1950-м, на экра­не ўзні­ка­лі ва­енныя здым­кі і фо­та Алоў­ні­ка­ва, які за­ду­мен­на ся­дзіць ля пра­йгра­ва­ль­ні­ка і слу­хае плас­цін­ку. А мне пры­га­да­лі­ся рад­кі яго ліс­та з фрон­ту, агу­ча­ныя Аляк­сан­драм Да­ма­рац­кім у тэ­ле­праг­ра­ме «Свят­ло да­лё­кай зор­кі»: «На­сту­паць бу­дзем у тэм­пе presto, а агонь з пу­шак бу­дзем вес­ці ў тэм­пе allegro без паўз». І ка­лі за­вяр­ша­ль­ным акор­дам ве­ча­ры­ны гу­чаў хор «Ра­дзі­ма, мая да­ра­гая», ду­ма­ла­ся, што Ула­дзі­мір Алоў­ні­каў вы­ка­наў не то­ль­кі свой ва­енны аб­авя­зак пе­рад Ра­дзі­май і сва­ім на­ро­дам, але і свой гра­ма­дзян­скі аб­авя­зак.

 

Кам­па­зі­тар, аб­арон­ца, на­стаў­нік, гра­ма­дзя­нін… Ме­на­ві­та так Ула­дзі­мір Алоў­ні­каў кро­чыў па жыц­ці, па­сля­доў­на асвой­ва­ючы яе но­выя «ста­ту­ты». Але ж ру­ха­ючы­ся ўслед, кож­ны раз быц­цам на­ноў спас­ці­га­еш маш­таб яго­най асо­бы.

 

З ця­гам ча­су не­шта за­бы­ва­ецца, а по­тым не­ўза­ба­ве ро­біц­ца ад­крыц­цём, як, да пры­кла­ду, той факт, што ме­ло­дыя ле­ген­дар­най пес­ні Алоў­ні­ка­ва «Ра­дзі­ма, мая да­ра­гая» доў­гі час бы­ла гу­ка­мі ку­ран­таў ста­ліч­на­га Га­лоў­паш­там­та. Гэ­ты ўні­ка­ль­ны га­дзін­нік за­маў­чаў ка­ля 50-ці га­доў та­му. Але го­рад не за­быў­ся пра свай­го га­на­ро­ва­га гра­ма­дзя­ні­на. Вя­до­ма, што ад­на з пра­екту­емых ста­ліч­ных ву­ліц у хут­кім ча­се бу­дзе на­звац­ца імем Ула­дзі­мі­ра Алоў­ні­ка­ва.