Цяжкія, блізкія, нашыя

№ 3 (432) 01.03.2019 - 31.03.2019 г

«РОД­НЫ СКЛОН» У ЦЭН­ТРЫ СУ­ЧАС­НЫХ МАС­ТАЦ­ТВАЎ
Вы­ста­ва «Род­ны склон» пад ку­ра­тар­ствам Дзі­ны Да­ні­ло­віч і Але­ны Пра­та­се­віч уклю­ча­ла 14 пра­ектаў, аб’ядна­ных да­сле­да­ван­нем тэ­мы сям’і і род­нас­ных ста­сун­каў.

Інта­рэс ку­ра­та­рак амаль на­ву­ко­вы — яны пра­па­ну­юць аўтар­скае на­зі­ран­не за ся­м’ёй як сіс­тэ­май, змеш­ча­най у ча­са­вую сіс­тэ­му ка­арды­нат. Вы­ста­ва — гэ­та пра­ктыч­ны за­ня­так па по­шу­ку ад­ка­заў на пы­тан­ні: што ад­бы­ва­ецца з сіс­тэ­май ся­м’і, ка­лі адзін з важ­ных эле­мен­таў сы­хо­дзіць або з’яў­ля­ецца но­вы; як гэ­та тран­сфар­муе сіс­тэ­му — не­адклад­на і з ця­гам ча­су; якія эта­пы пра­хо­дзіць сіс­тэ­ма на пра­ця­гу жыц­цё­ва­га цык­лу ад мо­ман­ту яе за­ра­джэн­ня да рас­па­ду; як эле­мен­ты сіс­тэ­мы ўза­ема­дзей­ні­ча­юць па­між са­бой і ўплы­ва­юць адзін на ад­на­го.

 

Вы­ста­ву ад­кры­ва­юць тры пра­екты-дзён­ні­кі. Аўтар «Ці­хіх дзён» — укра­інскі фа­тог­раф Юрый Са­ла­бай. Вы­браў­шы для пра­екта мо­ву, бліз­кую да кла­січ­най ста­тыч­най чор­на-бе­лай фа­таг­ра­фіі, аўтар ства­рае воб­раз ча­су ча­кан­ня дзі­ця­ці і пер­шых дзён па­сля яго на­ра­джэн­ня. Ра­бо­ты, якія ўвай­шлі ў пра­ект, з’яў­ля­юцца ста­рон­ка­мі вы­да­дзе­на­га ў ня­даў­нім мі­ну­лым зі­на.

 

Сво­еа­саб­лі­вым ад­люс­тра­ван­нем пра­цы Юрыя Са­ла­бая ў вы­ста­вач­най пра­сто­ры стаў фо­та­пра­ект Во­ль­гі Са­віч «Frautest». Яго на­зва ка­пі­руе брэнд экс­прэс-тэс­та для вы­зна­чэн­ня ця­жар­нас­ці і пры гэ­тым з’яў­ля­ецца тры­б’ю­там тра­ды­цый­най ро­лі жан­чы­ны ў гра­мад­стве, жан­чы­ны-ма­ці. Frautest — гэ­та тэст на ад­па­вед­насць, пра­вер­ка жан­чы­ны на «сап­раў­днасць». Ты­ту­ль­ным арку­шам ста­но­віц­ца вы­ява экс­прэс-тэс­таў са ста­ноў­чым вы­ні­кам. Усё бо­льш вы­раз­на пра­яўля­ецца дру­гая па­лос­ка і ства­рае ад­чу­ван­не на­рас­та­ль­на­га на­пру­жан­ня, якое да­сяг­не свай­го дра­ма­тыч­на­га мак­сі­му­му ў аўта­пар­трэ­тах апош­ніх дзён пе­рад ро­да­мі і вы­ра­шыц­ца па­лёг­кай, фік­су­ючы пер­шыя дні з но­ва­на­ро­джа­ным.

 

Трэ­ці пра­ект-дзён­нік аўтар­ства мін­ска­га фа­тог­ра­фа Мак­сі­ма Шве­да — гэ­та фо­та­архіў, які фік­суе што­дзён­нае жыц­цё ся­м’і на пра­ця­гу мно­гіх га­доў. Зна­хо­дзіц­ца ён у пра­сто­ры па­між муж­чын­скім і жа­но­чым рэ­трас­пек­тыў­ны­мі по­гля­да­мі на ча­кан­не дзі­ця­ці — і ў апа­зі­цыі да аб­одвух пра­ектаў. Па фор­ме гэ­та хут­чэй вер­на­ку­ляр­ны фо­та­зды­мак з ха­рак­тэр­ны­мі на­іўнас­цю і пра­мой да­ку­мен­та­цы­яй рэ­ча­існас­ці, у ад­роз­нен­не ад чор­на-бе­лай арт-фа­таг­ра­фіі, на­кі­ра­ва­най на ўза­ема­дзе­янне з эма­цый­най сфе­рай. Фак­тыч­на гэ­та фо­та­спра­ваз­да­ча аб жыц­ці ся­м’і, без фа­ку­сі­роў­кі на не­йкіх «спе­цы­яль­ных мо­ман­тах».

 

Тым не менш «Дру­гая па­ло­ва» — гэ­та пра­ект-пе­ра­крут, які ад­ным жэс­там змя­няе на­ша ўспры­ман­не ўба­ча­на­га і стаў­лен­не да яго. По­бач з аўтар­скім тэк­стам мы ба­чым ад­рэ­за­ную час­тку фа­таг­ра­фіі, на якой ува­соб­ле­ны то­ль­кі аўтар. Яго жон­ка і да­чка за­ста­лі­ся на дру­гой час­тцы, не бач­най гле­да­чу. Гэ­та сім­вал раз­ры­ву су­вя­зі і асно­ва для га­лоў­на­га пы­тан­ня: ці мож­на па­мя­няць па­мяць, ад­мо­віц­ца ад яе або ад­рэ­заць не­пат­рэб­нае? Гэ­тае ве­дан­не змя­няе на­ша ўспры­ман­не. Зноў вяр­та­ючы­ся да архі­ва, мы бо­льш не мо­жам за­ста­вац­ца не да­лу­ча­ны­мі. Мы не про­ста раз­уме­ем, што гэ­та­га жыц­ця бо­льш ня­ма, мы ад­чу­ва­ем, што са­ма па­мяць аб ім зна­хо­дзіц­ца пад па­гро­зай знік­нен­ня.

 

Яшчэ тры пра­екты вы­ста­вы да­сле­ду­юць ад­но­сі­ны па­між роз­ны­мі па­ка­лен­ня­мі ад­ной ся­м’і. Усе яны пра тую ўні­ка­ль­ную су­вязь, якая мо­жа ўста­ля­вац­ца па­між дзі­цем і яго ба­бу­ляй.

 

У пра­екце «Leftover» Акса­на Ве­ні­ямі­на­ва рас­кры­вае свет па­мя­ці праз прад­ме­ты, што за­ста­лі­ся па­сля смер­ці ба­бу­лі. На­цюр­мор­ты на­поў­не­ны свят­лом і пус­тэ­чай; аўтар­цы ўда­ло­ся дзіў­ным чы­нам пе­рад­аць ад­чу­ван­не ад­сут­нас­ці ча­ла­ве­ка ў звык­лай для яго аб­ста­ноў­цы. Бо­льш за тое, пра­ект не­ль­га на­зваць аса­біс­тым: усе прад­ме­ты па­зна­юцца, іх уні­вер­са­ль­ныя воб­ра­зы звяр­та­юцца да па­мя­ці не­ка­ль­кіх па­ка­лен­няў.

 

Тро­хі міс­тыч­ны му­ль­ты­ме­дый­ны пра­ект Ва­сі­лі­сы Па­ля­ні­най «Ла­ры­са» рас­па­вя­дае пра но­вы этап ста­сун­каў з ба­бу­ляй, што ўста­ля­ва­лі­ся па­сля яе смер­ці ка­ля го­да та­му. Ві­дэ­аін­ста­ля­цыі і цэн­тра­ль­ная буй­на­фар­мат­ная вы­ява пра­цу­юць на дэ­ман­стра­цыю пра­цэ­су пе­ра­тва­рэн­ня рэ­аль­на­га ча­ла­ве­ка ў воб­раз, які па­сля змя­ня­ецца і ўсё менш яго на­гад­вае. Ад­маў­ля­ючы раз­рыў па­ка­лен­няў, аўтар­ка па­каз­вае тры­ва­лую ніт­ку, што і ця­пер звяз­вае яе з ба­бу­ляй. Ме­та­фа­рыч­ная ніт­ка ў пра­екце пры­сут­ні­чае прад­мет­на — на ёй ві­сіць ба­бу­лін пяр­сцё­нак, увесь спя­рэш­ча­ны роз­ны­мі мет­ка­мі, па­кі­ну­ты­мі жыц­цём. Пяр­сцё­нак — яшчэ адзін знак, аб­ярэг, праз які аўтар­ка ні­бы гля­дзіць на ся­бе ба­бу­лі­ным по­зір­кам.

 

Трэ­ці пра­ект, пры­све­ча­ны гэ­тай тэ­ма­ты­цы, — «Гра­мад­ства Шчас­лі­вай Смер­ці» Андрэя Анро — ужо ў пер­шых рад­ках тэк­сту за­дае тон вы­каз­ван­ню і зма­цоў­вае ўсе прад­стаў­ле­ныя аб’­екты адзі­ным кле­ем: цуд, смерць, жаль, боль. Пра­ект эма­цый­на амбі­ва­лен­тны: іро­нія аўта­ра ў да­чы­нен­ні да ба­бу­лі — яшчэ жы­вой, але якая ча­ты­ры га­ды па­сля смер­ці му­жа зна­хо­дзіц­ца ў бес­пе­ра­пын­ным ча­кан­ні смер­ці, — пры блі­жэй­шым раз­гля­дзе аказ­ва­ецца бо­лем за­ўчас­най стра­ты. Гля­дач на­зі­рае па­ра­докс: фі­зіч­най смер­ці яшчэ ня­ма, а ад­чу­ван­не стра­ты ёсць.

 

У асно­ве пра­екта вя­до­май чэш­скай фа­тог­раф­кі Дзі­ты Пе­пе «Аўта­пар­трэт з муж­чы­на­мі» ля­жыць маг­чы­мы, але не­існу­ючы сцэ­нар: «Што, ка­лі...». На пра­ця­гу бо­льш чым 15 га­доў аўтар­ка да­сле­дуе, як ідэн­тыч­насць ча­ла­ве­ка мо­жа змя­няц­ца пад уз­дзе­яннем лю­дзей, ад­но­сін і аб­ста­він. Пра­ект скла­да­ецца з мнос­тва аўта­пар­трэ­таў мас­тач­кі. Яна ад­люс­троў­вае ся­бе ў якас­ці жон­кі або парт­нёр­кі рэ­аль­ных муж­чын з роз­ных сла­ёў гра­мад­ства. Дзі­та пе­ра­ймае эстэ­ты­ку жыц­ця муж­чы­ны, спра­бу­ючы ўя­віць, як маг­ло б вы­гля­даць іх су­мес­нае жыц­цё. Фак­тыч­на яе пра­ект — гэ­та ты­па­ло­гія чэш­скай ся­м’і, кож­ная фа­таг­ра­фія пра­ўдзі­вая: рэ­аль­ныя муж­чы­ны, рэ­аль­ныя рэ­чы, адзі­ны гу­ль­ня­вы эле­мент у іх — са­ма аўтар­ка.

 

Яшчэ адзін еўра­пей­скі пра­ект на вы­ста­ве прад­ста­ві­ла Та­ня Зо­мер з Іспа­ніі. Гэ­та бо­льш за дзе­вя­ць­сот здым­каў, зроб­ле­ных на пра­ця­гу ча­ты­рох га­доў і вы­бу­да­ва­ных у слайд-шоу ў хра­на­ла­гіч­ным па­ра­дку. У фо­ку­се ўва­гі аўтар­кі — яна са­ма і яе муж, па­ра, якая пры­ня­ла ра­шэн­не на­ра­дзіць дзі­ця з да­па­мо­гай су­ра­гат­най ма­ці. Гэ­та аб’­ёмны дзён­нік на­зі­ран­ня за пры­ро­дай ся­м’і, рэ­гу­ляр­ны і хва­ра­ві­та сум­лен­ны.

 

Па­сля­доў­ная струк­ту­ра пра­екта ства­рае на­ра­тыў, з да­па­мо­гай яко­га аўтар­ка гу­та­рыць з гле­да­чом. Ад­нак мо­ва апа­вя­дан­ня не аб­мя­жоў­ва­ецца ло­гі­кай па­бу­до­вы сек­вен­цый, у мас­тач­кі шы­ро­кі арсе­нал: мы ба­чым, як змя­ня­ецца свет у кад­ры з охрыс­тай па­літ­ры га­лан­дска­га жы­ва­пі­су на ясны і чыс­ты, ка­лі ў ся­м’і з’яў­ля­ецца дзі­ця; над­пі­сы на воп­рат­цы ге­ро­яў аб­вас­тра­юць тое, што ад­бы­ва­ецца ў кад­ры; зна­ро­чыс­тая інтым­насць дзён­ні­ка­вай фор­мы ўзмац­ня­ецца кі­не­ма­таг­ра­фіч­нас­цю гіс­то­рыі. Аўтар­ка жан­глюе ка­тэ­го­ры­ямі «бліз­ка-да­лё­ка»: пад­пус­ка­ючы гле­да­ча на мак­сі­ма­ль­на ка­рот­кую дыс­тан­цыю, ад­на­ча­со­ва з гэ­тым дэ­ман­струе ад­чу­жа­насць, не­да­ся­га­ль­насць свай­го ўнут­ра­на­га ста­ну; яго зме­ны мож­на за­фік­са­ваць то­ль­кі з да­па­мо­гай фар­ма­ль­ных пры­кмет.

 

Архіў­ны пра­ект «Please return», прад­стаў­ле­ны Анас­та­сі­яй Мар­ке­ла­вай з Мас­квы, — гэ­та гімн вы­пад­ко­вас­ці і на­тхнен­ню фа­тог­ра­фа. Пад­час ся­мей­на­га пад­арож­жа па Шры-Лан­цы ў ад­ной з антык­вар­ных крам аўтар­ка ўба­чы­ла не­вя­до­мы фо­та­архіў, мас­тац­кая каш­тоў­насць яко­га не вы­клі­ка­ла сум­не­ваў. На ад­ной з фо­та­кар­так бы­ло на­пі­са­на «Please return» (про­сь­ба вяр­нуць), што бы­ло зра­зу­ме­та і пры­ня­та аўтар­кай як за­клік да дзея­ння, міс­тыч­ная про­сь­ба знік­лай ся­м’і аб за­ха­ван­ні па­мя­ці.

 

Анас­та­сія Мар­ке­ла­ва вяр­ну­ла да жыц­ця па­мяць пра ся­м’ю Рас­таў, апош­няя прад­стаў­ні­ца якой па­йшла з жыц­ця амаль дзе­ся­ці­год­дзе та­му. Праз ста­год­дзе фа­таг­ра­фіі ба­ць­кі ся­мей­ства, Джу­лі­яна Рас­та, мас­та­ка, фа­тог­ра­фа і фі­лан­тро­па, увай­шлі ў арт-пра­ект і скла­лі фо­та­кні­гу. Жыц­цё не­зна­ёмай ся­м’і ста­ла ве­ль­-

мі аса­біс­тым пе­ра­жы­ван­нем аўтар­кі і, па яе сло­вах, да­па­маг­ло ўсвя­до­міць су­вя­зі, якія яе лу­чаць з чле­на­мі ўлас­най ся­м’і.

 

Вы­ста­ва арга­ні­за­ва­ная пры пад­трым­цы Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь, амба­са­ды Чэш­скай Рэ­спуб­лі­кі ў Рэ­спуб­лі­цы Бе­ла­русь і На­цы­яна­ль­на­га цэн­тра су­час­ных мас­тац­тваў.