У нас ёсць усё, каб жыць веч­на

№ 3 (432) 01.03.2019 - 31.03.2019 г

Праект «VEHA»
VEHA — гэ­та са­цы­яку­ль­тур­ны пра­ект, што пра­цуе з рэ­тра-фа­таг­ра­фі­яй і ад­на­ўлен­нем ся­мей­ных архі­ваў.

Уво­сень ад­бы­ла­ся прэ­зен­та­цыя кні­гі пра­екта «Най­леп­шы бок» — аль­бо­ма він­таж­ных фо­та­пар­трэ­таў 1930—70-х, зроб­ле­ных фа­тог­ра­фа­мі-пе­радзвіж­ні­ка­мі ў бе­ла­рус­кіх вёс­ках і мяс­тэч­ках. Лей­тма­ты­вам вы­дан­ня ста­лі парт­рэ­ты на фо­не да­мат­ка­ных арна­мен­та­ль­ных ды­ва­ноў і по­сці­лак, які­мі бы­лі за­дра­пі­ра­ва­ны сце­ны для фо­та­здым­кі — гэт­кая ад­апта­цыя ку­ль­ту­ры са­лон­ных парт­рэ­таў да вяс­ко­вай ся­рэ­дзі­ны мі­ну­ла­га ста­год­дзя. На­мі­на­ль­на ўсё так і ёсць. Як у сап­раў­ды вар­тас­ных кні­гах, у ёй бо­льш, чым ёсць на ста­рон­ках.

 

Ся­род інша­га гэ­тае вы­дан­не пра стыль лофт, ірва­ныя джын­сы і го­лыя лыт­кі з ла­кі­ра­ва­ны­мі штыб­ле­та­мі. Пра ві­да­воч­насць ды­са­нан­су ку­ль­тур­ных мар­ке­раў па роз­ныя ба­кі кад­ра. Той вы­па­дак, ка­лі пра­яўлен­не ці­ка­вас­ці да не­йкай кан­крэт­най тэ­мы ў роў­най сту­пе­ні па­ве­дам­ляе як пра аб’­ект, так і пра суб’­ект гэ­та­га інта­рэ­су. Пра тое, ча­му і як ме­на­ві­та та­кі тып парт­рэ­та, яго гіс­то­рыя і кан­тэкст ста­лі за­пат­ра­ба­ва­ныя там, дзе ня­ма ві­да­воч­ных су­да­тык­нен­няў.

 

Тут ці­ка­вая не этнаг­ра­фія, але сам інта­рэс да яе. С’юзен Зон­таг у ад­ным эсэ з цык­ла «Пра фа­таг­ра­фію» пі­са­ла ў 1977-м: «Пад сён­няш­нім за­хап­лен­нем да­ге­ра­ты­па­мі, стэ­рэ­аска­піч­ны­мі па­штоў­ка­мі, фа­таг­ра­фіч­ны­мі ві­зіт­ны­мі карт­ка­мі, ся­мей­ны­мі здым­ка­мі, тво­ра­мі за­бы­тых пра­він­цый­ных і ка­мер­цый­ных фа­тог­ра­фаў кан­ца XIX — па­чат­ку XX ста­год­дзя кры­ецца на­ста­ль­гія па ней­ка­му цнат­лі­ва­му мі­ну­ла­му фа­таг­ра­фіі». Ана­ла­гіч­ная на­ста­ль­гія, зда­ецца, да­бра­ла­ся і да на­шых кра­ёў.

 

Пра­ект «VEHA» быў упер­шы­ню прад­стаў­ле­ны на між­на­род­ным фес­ты­ва­лі «Ме­сяц фа­таг­ра­фіі ў Мін­ску — 2017», атры­маў дру­гое мес­ца ў на­мі­на­цыі Бю­ро МФМ «Вы­ста­ва/пра­ект го­да» 2018 з фар­му­лёў­кай «За ўні­ка­ль­насць пад­ачы гіс­то­рыі асоб­ных се­м’яў, уз­наў­лен­не ся­мей­ных архі­ваў». Во­сен­ню 2018-га на МФМ ад­быў­ся «Дзя­во­чы ве­чар», па­ра­ле­ль­ны вы­ста­вач­ны пра­ект ад «VEHA», — пра аб­ра­ды, сім­ва­лы і тра­ды­цыі, шлюб­ныя вян­кі, уво­гу­ле пра тое, ча­го быц­цам бы ня­ма і, зда­ва­ла­ся б, бо­льш не бу­дзе.

 

Сап­раў­дная этна­ло­гія — гэ­та кож­ны раз іншае раз­умен­не но­вых фор­маў, но­вых цык­лаў. Кан­ста­та­цыя і асэн­са­ван­не бяс­кон­цас­ці пе­ра­ме­наў. У тым, як яны ад­бы­ва­юцца, ёсць твар і ку­ль­ту­ра на­ро­да — тое са­мае па­ста­яннае, што за­хоў­ва­ецца на­су­пе­рак пе­ра­мен­лі­вай мо­дзе, рэ­алі­ям ча­су.

 

Мы гля­дзім у не­зна­ёмыя тва­ры лю­дзей з мі­ну­ла­га ста­год­дзя. Звы­чай­на су­р’ёз­ныя, за­ся­ро­джа­ныя, яны па­зі­ра­юць на нас і не ве­ль­мі і шмат хо­чуць па­ка­заць. Па­зі­ру­юць па­важ­на, з год­нас­цю, у леп­шых убо­рах з тых, што ма­юць, пры­крыў­шы не­вы­раз­ную сця­ну да­мат­ка­ным ды­ва­ном. Усе ад­роз­нен­ні на­шых рэ­алій і спо­са­баў са­ма­прэ­зен­та­цыі, мес­ца жы­хар­ства, ро­ду за­нят­каў і інша­га — ві­да­воч­на дру­гас­ныя. На­ват пра­мое сва­яцтва тут не­аба­вяз­ко­вае. Усе гэ­тыя ста­рыя фа­таг­ра­фіі на­строй­ва­юць — хоць бы інту­ітыў­на, не­ўсвя­дом­ле­на — на вы­яўлен­не агу­ль­на­га на­су­пе­рак знеш­няй роз­нас­ці.

 

Ча­ла­век, які жы­ў у па­сля­ва­еннай га­ле­чы, не знай­шоў бы ні­чо­га пры­ваб­на­га ў го­лых сце­нах вяс­ко­вай ха­ты або су­час­на­га га­рад­ско­га лоф­ту, як і ў акту­аль­ных ця­пер трэн­дах адзен­ня. За­но­ша­ны цві­да­вы пін­жак — атры­бут спад­чын­на­га да­стат­ку для оксфар­дска­га пра­фе­са­ра. Для се­ля­ні­на ста­рое — прык­ме­та бед­нас­ці. Лю­дзі імкну­лі­ся на фа­таг­ра­фіі вы­гля­даць лепш, за­мож­ней. Са­мо па са­бе та­кое ста­ран­не з ча­сам ста­ла пле­бей­скім таў­ром. Го­лыя сце­ны, за­пуш­ча­ны сад, ня­зму­ша­ная па­ста­ва і рас­цяг­ну­ты швэ­дар сёння па­ве­дам­ля­юць ме­на­ві­та пра тое, што па­ўста­год­дзя та­му спра­ба­ва­лі па­ве­да­міць ча­пу­рыс­тай па­ста­вай, ды­ва­ном на сця­не і но­вым кас­цю­мам. Но­вы трэнд вяр­тае доб­рае імя лю­дзей, якія пе­ра­жы­лі ня­го­ды і за­ха­ва­лі твар, што да­лі да­ро­гу ў жыц­цё на­ступ­ным па­ка­лен­ням.

 

Тыя ста­рыя здым­кі не бо­льш ад­кры­тыя, чым наш Instagram. Ку­ль­ту­ра пуб­лі­ка­цыі ў Інтэр­нэ­це мяр­куе, што фо­та ўба­чыць хто-не­будзь, зна­ёмы па­вяр­хоў­на, на ад­лег­лас­ці. Уяў­ны ад­ра­сат вя­до­мы то­ль­кі тым, што сам пра ся­бе пуб­лі­куе. Леп­шае адзен­не, парт­рэ­ты на фо­не знач­ных мес­цаў і падзей, па­д­а­бра­ны ра­курс і по­стап­ра­цоў­ка. Усё, што ха­вае або ўпры­гож­вае што­дзён­насць. Фа­таг­ра­фія як ры­ту­ал, які мас­кі­руе ня­ўпэў­не­насць. Ад сто­га­до­вых сту­дый­ных парт­рэ­таў, дзе па­зі­ру­юць на на­ма­ля­ва­ных фо­нах. Кам­пен­са­тар­скія вы­явы перш за ўсё для ся­бе. Та­кія парт­рэ­ты — но­сь­бі­ты ста­ту­су, за­га­во­ры да­бра­бы­ту. Хай ка­лі-не­будзь хто­сь­ці ўба­чыць, што ўсё доб­ра.

 

Дзе­сь­ці тут уз­ні­кае ідэя аб тым, што чы­ясь­ці ма­ра на­рэш­це спраў­дзі­ла­ся. Не так, як гэ­та маг­лі б та­ды ўяў­ляць, але па фак­це. Свя­до­ма ці не, гэ­ты эфект пры­цяг­вае, гіп­на­ты­зуе і вяр­тае нам ве­ру ў са­цы­яль­ны пра­грэс. Мы ўва­саб­лен­не не­чай ма­ры. Мы доб­рыя ўну­кі. Вы­ве­лі ў свет, змяс­ці­лі ў пра­сто­ру акту­аль­най ку­ль­ту­ры. Яны так ста­ра­лі­ся і за­слу­жы­лі.

 

Але як іх прад­ста­віць? Ча­ла­век жы­ве да та­го ча­су, па­куль гу­чыць яго імя — так лі­чы­лі ста­ра­жыт­ныя егіп­ця­не. За­ха­ва­насць імя і асо­бы не­абход­ныя для веч­нас­ці. Бо­ль­шасць фа­таг­ра­фій, якія ўвай­шлі ў ка­лек­цыю «VEHA» з му­зе­яў, ад ка­лек­цы­яне­раў і на­ват спад­чын­ні­каў, ана­нім­ныя. Тыя, хто па­зі­ра­ваў фа­тог­ра­фу, за­каз­ваў здым­кі, раз­мяш­чаў у інтэ­р’е­ры, у аль­бо­ме, не па­ру­пі­лі­ся іх пад­пі­саць і да­та­ваць. Пры пе­ра­ездах, про­да­жы да­моў ста­рыя кар­ткі па­кі­да­лі раз­ам з не­пат­рэб­най мэб­ляй, зно­ша­ны­мі рэ­ча­мі. Яны бы­лі па­трэб­ныя, па­куль вя­до­мыя. У ад­роз­нен­не ад фа­юмска­га парт­рэ­та, па­смя­рот­ных ма­сак па­тры­цы­яў, вы­яў ста­рой арыс­так­ра­тыі ў ра­да­вых ма­ёнтках, фун­кцыя ся­мей­ных здым­каў бы­ла аб­ме­жа­ва­ная ка­му­ні­ка­цы­яй па­між жы­вы­мі ў пры­ват­ным ко­ле. У гэ­тым іх уты­лі­тар­насць. Са стра­тай фун­кцыі ад­па­дае не­абход­насць у за­ха­ван­ні но­сь­бі­та. У ХХ ста­год­дзі праз фа­таг­ра­фію парт­рэт пры­хо­дзіць у ася­род­дзе, якое не ва­ло­дае ку­ль­ту­рай пра­цяг­ла­га за­ха­ван­ня па­мя­ці, скла­дан­ня ге­не­ало­гіі і ся­мей­ных архі­ваў. За­ха­ван­не інфар­ма­цыі пра ча­ла­ве­ка, ка­лі ён не быў ула­да­ль­ні­кам спад­чын­най улас­нас­ці і пры­ві­ле­яў, доў­гі час бы­ло ад­чу­жа­на ад ся­мей­най тра­ды­цыі, пе­ра­важ­на вус­най. Вой­ны, ма­са­выя міг­ра­цыі, са­цы­яль­на-эка­на­міч­ныя, па­лі­тыч­ныя тран­сфар­ма­цыі зра­бі­лі для бо­ль­шас­ці не­дас­туп­най да­клад­ную па­мяць пра про­дкаў. З’яў­лен­не ў ка­лек­цы­ях і му­зе­ях, у мас­тац­кіх і са­цы­яку­ль­тур­ных пра­ектах вя­лі­кай ко­ль­кас­ці ана­нім­ных парт­рэ­таў, ад­нос­на су­час­ных, ста­ла ку­ль­мі­на­цы­яй гэ­тай аб­агу­ле­най, ана­нім­най і ка­лек­тыў­най ку­ль­ту­ры па­мя­ці не­ка­ль­кіх па­ка­лен­няў. Чы­ясь­ці ба­бу­ля і ўявіць не маг­ла, што яе фа­таг­ра­фія ста­не ка­лі-не­будзь ма­тэ­ры­ялам для арт-пра­екта.

 

Урба­ні­за­цыя, ата­мі­за­цыя, дзі­гі­та­лі­за­цыя, дэ­мак­ра­тыя, гра­ма­дзян­ская су­по­ль­насць, эман­сі­па­цыя, аса­біс­тыя брэн­ды — усё гэ­та за­пат­ра­ба­ва­ла ку­ль­ту­ру па­мя­ці на­кшталт той, што бы­ла амаль вы­ключ­ным атры­бу­там сас­лоў­най арыс­так­ра­тыі. На­ша аса­біс­тая са­ма­дас­тат­ко­васць не па­тра­буе на­яўнас­ці зна­ка­мі­тых асоб у ро­дзе, але ро­біць важ­ны­мі ве­ды пра про­дкаў. Так што пад­піс­вай­це фа­таг­ра­фіі, за­во­дзь­це аль­бо­мы, скла­дай­це архі­вы, вя­дзі­це дзён­нік, дру­куй­це ліч­бу, аліч­боў­вай­це па­пе­ру і стуж­ку. Гэ­та но­вая вя­ха.

Аляк­сандр Ма­ру­ноў