Акса­на Баг­да­на­ва

№ 3 (432) 01.03.2019 - 31.03.2019 г

Ра­ды­ка­ль­ны мас­так за­чыш­чае пра­сто­ру для бу­ду­чы­ні
ЧЫМ БО­ЛЬШ РАЗ­НА­СТАЙ­НАС­ЦІ Ў ПРА­ЕКТАХ МУ­ЗЕЯ-МАЙ­СТЭР­НІ ЗА­ІРА АЗГУ­РА, ТЫМ БО­ЛЬШ ВЫ­СЛІЗ­ГВАЕ З-ПАД УВА­ГІ АСО­БА ЯГО ДЫ­РЭК­ТАР­КІ АКСА­НЫ БАГ­ДА­НА­ВАЙ. ГЭ­ТА ЯК У МНОС­ТВЕ ВОБ­РА­ЗАЎ НЕ РАЗ­ГЛЯ­ДЗЕЦЬ ГА­ЛОЎ­НЫХ, КА­РА­НЁ­ВЫХ РЭ­ЧАЎ. ПА­СПРА­БУ­ЕМ ЗНАЙ­СЦІ «ПРА­ВІ­ЛЫ ПРА­ФЕ­СІІ» ЦІ ХА­ЦЯ Б НА­БЛІ­ЗІЦ­ЦА ДА ТА­ГО, ЧЫМ ЁСЦЬ ПРА­ВІ­ЛЫ ДЛЯ АКСА­НЫ, ВА­КОЛ ЯЕ, РАЗ­АМ З ЁЙ.

СВЕТ ПА­СЛЯ АЗГУ­РА

 

Так, Азгур — наш ге­рой... Му­зей-май­стэр­ня — не то­ль­кі і не про­ста ме­ма­ры­яль­ная, але і ма­наг­ра­фіч­ная інсты­ту­цыя. Наш збор уклю­чае вы­яўлен­чыя ка­лек­цыі і прад­ме­ты, якія ма­юць да­чы­нен­не да аса­біс­та­га, пры­ват­на­га жыц­ця мас­та­ка. Азгур су­паў, быў ма­бі­лі­за­ва­ны XX ста­год­дзем. Яго твор­чая спад­чы­на — гэ­та XX ста­год­дзе «ў асо­бах», гэ­та яго вы­бар. Уні­ка­ль­ная сі­ту­ацыя. І мы пра­цяг­лы пе­ры­яд па­зі­цы­яна­ва­лі ся­бе як «му­зей эпо­хі, му­зей эпо­се». А за­тым на­сту­піў этап арт- і іншых увар­ван­няў.

 

Су­час­ны мас­так, які прэ­тэн­дуе на рэ­алі­за­цыю ў му­зеі-май­стэр­ні, уры­ва­ецца ў пра­сто­ру Азгу­ра. Па сут­нас­ці, пра­цу­ючы з му­зей­ным збо­рам, ён да­сле­дуе мі­ну­лае. Гэ­та шлях по­шу­ку но­вых сэн­саў, рэ­інтэр­прэ­та­цыя, што акту­алі­зуе тра­ды­цый­ны му­зей. І гэ­та вя­лі­кае шчас­це, ка­лі спад­чы­на ста­но­віц­ца важ­най для су­час­на­га аўта­ра не менш, чым для гіс­то­рыі мас­тац­тва або му­зей­шчы­каў. Гэ­та ўза­емная пра­ца, уз­аем­нае на­быц­цё і раз­віц­цё. У гэ­тым вы­пад­ку ўзні­кае сі­нер­гія, і на­ша экс­па­зі­цыя не ўспры­ма­ецца як дэ­ка­ра­цыя.

 

Мы сап­раў­ды ад­кры­ва­лі­ся як ме­ма­ры­яль­ная інсты­ту­цыя, але ў пра­цэ­се экс­пе­ры­мен­таў (увя­дзен­не но­ва­га ві­зу­аль­на­га шэ­ра­гу, гу­ку, плас­ты­кі) усвя­до­мі­лі, што ма­дэль му­зея-тран­сфор­ме­ра, якая спа­лу­чае мі­ну­лае і су­час­насць, — на­ша ма­дэль. Актыў­на аб­мяр­коў­ва­ла­ся кан­цэп­цыя ства­рэн­ня на ба­зе му­зея Азгу­ра Бе­ла­рус­ка­га Цэн­тра ску­льп­ту­ры. Але ме­на­ві­та ця­пер мы раз­уме­ем, што па­спя­хо­вая на­ша бу­ду­чы­ня — у сін­хрон­ным зба­лан­са­ва­ным раз­віц­ці дзвюх плат­форм: ме­ма­ры­яль­най — як Мес­ца па­мя­ці, і экс­пе­ры­мен­та­ль­най — «Азгур Ма­дэрн».

 

Ха­чу пад­крэс­ліць: ба­ланс — клю­ча­вая па­зі­цыя. Як ко­рат­ка аха­рак­та­ры­за­ваць гэ­тыя дзве кан­цэн­тра­цыі? Прад­мет да­сле­да­ван­ня і прэ­зен­та­цыі на плат­фор­ме Мес­ца па­мя­ці — асо­ба За­іра Азгу­ра і за­ха­ва­ных ім су­час­ні­каў у гіс­та­рыч­ным кан­тэк­сце, у ру­ху ча­су. На­паў­нен­не — на­ву­ко­ва-фон­да­вая, да­след­чая дзей­насць, су­пра­ва­джэн­не па­ста­яннай экс­па­зі­цыі, інтэр­нэт-пра­екты «Тое, што па­мя­та­ем...», «#азгур_в_де­та­лях», «#У_май­стэр­ні» і іншыя. І, вя­до­ма, свая вы­ста­вач­ная лі­ней­ка: пра­екты «Пры­ват­ныя збо­ры», «Ма­наг­ра­фія», «Архе­ало­гія бе­ла­рус­кай фа­таг­ра­фіі». У меж­ах экс­пе­ры­мен­та­ль­най плат­фор­мы прад­мет пры­цяг­нен­ня іншы — аб’­ём («ску­льп­ту­ра ў па­шы­ра­ным сэн­са­вым по­лі», інста­ля­цыі, арт-аб’­екты, пер­фор­ман­сы, мед­ыя-і ві­дэа-арт, саўнд-арт) і пра­сто­ра, спо­са­бы і фор­мы іх уз­ае­ма­дзе­яння.

 

«Азгур Ма­дэрн» — твор­чая ла­ба­ра­то­рыя, ад­кры­тая для вы­каз­ван­няў су­час­ных мас­та­коў, пра­сто­ра плас­тыч­ных і пер­фар­ма­тыў­ных пра­ктык, ад­кры­тая дыс­ку­сій­ная і ка­му­ні­ка­тыў­ная пля­цоў­ка. Пе­ра­лі­чу не­ка­ль­кі скраз­ных пра­ектаў: «Ад­кры­тае мас­тац­тва», «Ску­льп­тур­нае ася­род­дзе», «Му­зей + Тэ­атр», «CІNEMASCOPE», «Азгур­Фест» і інш. Асоб­ны прад­мет го­на­ру — ад­ука­цый­ны пра­ект «Azgur school»: аўтар­скія кур­сы Яўге­на Кол­ча­ва, Ва­лян­ці­на Бор­зда­га, Ула­дзі­мі­ра Па­рфян­ка.

 

Да­рэ­чы, сён­ня мы рас­ста­лі­ся з сен­тэн­цы­яй «му­зей эпо­хі, му­зей эпо­се» і га­то­выя сцвяр­джаць, што му­зей-май­стэр­ня Азгу­ра — му­зей пра ча­ла­ве­ка і для ча­ла­ве­ка. На­яўная пра­сто­ра пра­ва­куе на раз­ва­жан­ні пра тое, хто мы, для ча­го ці ка­го мы, ку­ды мы ідзем і на­вош­та... Пы­тан­ні, акту­аль­ныя ва ўсе ча­сы і эпо­хі. Сто­ль­кі парт­рэ­таў, сто­ль­кі бі­ягра­фій, ма­дэ­ляў пра­жы­ван­ня свай­го жыц­ця ў мас­тац­тве і па-за ім.

 

 КУ­ЛЬ­ТУР­НАЯ ПА­ЛІ­ТЫ­КА СЁН­НЯ ІСНУЕ ТО­ЛЬ­КІ ЯК ТАК­ТЫ­КА

 

Су­час­нае мас­тац­тва і ку­ль­тур­ная па­лі­ты­ка ма­юць ве­лі­зар­ны па­тэн­цы­ял для раз­віц­ця гра­мад­ства, про­ста бяз­меж­ны, не­вы­чэр­пны. Але, як пра­ві­ла, ку­ль­тур­ная га­лі­на раз­гля­да­ецца як рэ­сур­сная ба­за. Тэ­атра­ль­ная ба­за, му­зей­ная, цыр­ка­вая і г.д. — гэ­ты­мі пан­яцця­мі апе­ру­юць, бо яны прад­мет­ныя і зра­зу­ме­лыя, імі мож­на кі­ра­ваць. На аб­страк­тным, кан­цэп­ту­аль­ным уз­роў­ні з твор­чай сфе­рай не пра­цу­юць. Гэ­та тое жор­сткае аб­ме­жа­ван­не, якое не да­зва­ляе за­й­мац­ца пы­тан­ня­мі дзяр­жаў­най ку­ль­тур­най па­лі­ты­кі як стра­тэ­гі­яй.

 

Як пе­ра­клас­ці, ад­люс­тра­ваць арт-, му­зей­ныя пра­кты­кі ў ліч­бах? Ня­даў­на ў мя­не быў дос­вед су­до­ты­ку з са­цы­яло­гі­яй. І я пе­рад ана­лі­ты­кай па­цяр­пе­ла поў­нае фі­яска. Маг­чы­ма та­му, што тое, што мы ро­бім, у вя­лі­кай сту­пе­ні — эмпа­тыя, пра­сто­ра па­чуц­цё­вая, пе­ра­жы­ва­ль­ная, бяс­кон­ца ру­хо­мая і вы­ключ­на суб’­ектыў­ная.

 

Ка­лі ка­заць пра ка­мер­цый­ныя пра­екты, яны не пры­но­сяць за­да­ва­ль­нен­ня, шчы­ра: не атрым­лі­ва­юцца, дый ка­мер­цый­ны по­спех — не звыш­мэ­та або звыш­за­да­ча. Да­зво­лю са­бе ба­на­ль­насць: там, дзе да­мі­ну­ючай з’яў­ля­ецца ка­мер­цыя, чыс­та­га/вы­со­ка­га мас­тац­тва быць не мо­жа апры­ёры. Ад­на з асноў­ных мі­сій му­зей­най інсты­ту­цыі — эстэ­тыч­нае вы­ха­ван­не пуб­лі­кі. Та­му мож­на ска­заць, што на да­дзе­ным эта­пе свай­го раз­віц­ця мы кан­цэп­ту­алі­зу­емся, зра­бі­лі бо­льш жор­сткай се­лек­цыю, ад­бор і фар­ма­ту, і кан­тэн­ту пра­ектаў.

 

Уз­ае­ма­адно­сі­ны эка­но­мі­кі і ку­ль­ту­ры, ме­ха­ніз­мы ўза­ема­дзе­яння... Да­стат­ко­ва скла­да­нае для мя­не пы­тан­не. За­ся­ро­джу­ся на плю­сах. Дзяр­жаў­ны му­зей — не­ка­мер­цый­ная інсты­ту­цыя, але мо­жа за­ймац­ца ка­мер­цый­най дзей­нас­цю, і гэ­та плюс. Па­за­бю­джэт­ны фонд, якім рас­па­ра­джа­ецца му­зей, — вы­дат­ная маг­чы­масць сты­му­ля­ваць су­пра­цоў­ні­каў. Раз­віц­цё дзяр­жаў­на-пры­ват­на­га парт­нёр­ства — не­сум­нен­на, плюс. За­ахвоч­ван­не гран­таў­скай дзей­нас­ці — ві­да­воч­ны плюс.

 

 СПА­ЧУ­ВАЮ ТЫМ, ХТО ПА­ВІ­НЕН КІ­РА­ВАЦЬ МАС­ТАЦ­ТВАМ

 

Сло­ва не за­ўсё­ды раў­наз­нач­нае дзея­нню. Ска­жае сэнс сло­ва, дум­кі, па­сы­лу фар­ма­ль­насць, то-бок фар­ма­ль­ная іх рэ­алі­за­цыя. Я са спа­чу­ван­нем стаў­лю­ся да лю­дзей, якім да­во­дзіц­ца кі­ра­ваць гэ­тай скла­да­най вы­твор­час­цю — су­час­ным мас­тац­твам. На­прык­лад, як мож­на кі­ра­ваць пер­фор­ман­сам або пер­фор­ме­рам? Як мож­на кі­ра­ваць пра­цэ­су­аль­най інсты­ту­цы­яй, што за­йма­ецца акту­аль­ны­мі арт-пра­кты­ка­мі? Гэ­та не­ве­ра­год­нае на­пру­жан­не і гэ­та гі­пе­рад­каз­на. Не кож­ны мо­жа раз­умець, га­ва­рыць на мо­ве гэ­та­га мас­тац­тва — а кі­ра­ваць як? Гэ­та ж жах!

 

У тра­ды­цый­ным му­зеі ёсць свае не­па­хіс­ныя стан­дар­ты: на­ра­тыў­ная экс­па­зі­цыя, экс­кур­сіі і лек­цыі — усё гэ­та доб­ра, надзей­на, ча­ка­на і зра­зу­ме­ла. Але як то­ль­кі ў ка­на­ніч­ную пра­сто­ру ўво­дзяц­ца/уста­лёў­ва­юцца не­стан­дар­тныя фор­мы пра­цы з прад­ме­та­мі мас­тац­тва, пуб­лі­ка рэ­агуе — яна з пад­обны­мі фар­ма­та­мі не зна­ёмая, а лю­дзі лю­бяць вя­до­мы свет звык­лых рэ­чаў і пан­яц­цяў. Як пра­ві­ла, кла­січ­ныя му­зеі — свет спа­кою і гар­мо­ніі, але бу­ду­чы­ня не за на­ра­тыў­ны­мі экс­па­зі­цы­ямі. І атрак­цый/атрак­цы­ёнаў так­са­ма не па­він­на быць у му­зеі, я мяр­кую.

 

Мож­на не­тры­ві­яль­на рас­па­вес­ці аб мі­ну­лых эпо­хах праз му­зей­ны прад­мет, і гэ­тая рэ­інтэр­прэ­та­цыя аб­авяз­ко­ва зной­дзе свай­го ад­ра­са­та, бу­дзе па­чу­тая на­шы­мі су­час­ні­ка­мі.

 

 ЧА­САМ НА­СТАЎ­НІК МО­ЖА БЫЦЬ ЖОР­СТКІМ

 

Іры­на Мі­ка­ла­еўна Пань­шы­на, што працавала на­мес­ні­цай ды­рэк­та­ра па на­ву­цы На­цы­я­наль­на­га мас­тац­ка­га му­зея, — ча­ла­век, які мае да­чы­нен­не да май­го пра­фе­сій­на­га фар­ма­ван­ня, хоць у нас не бы­ло пра­мо­га су­пра­цоў­ніц­тва. Але на маё стаў­лен­не да ку­ль­ту­ры, да му­зея, да му­зей­на­га прад­ме­та яна па­ўплы­ва­ла не­пас­рэд­на і не­сум­нен­на.

 

Ра­іса Іва­наў­на Ула­са­ва — на­ву­ко­вая кі­раў­ні­ца май­го дып­ло­ма ў Санкт-Пе­цяр­бур­гскім інсты­ту­це жы­ва­пі­су, ску­льп­ту­ры і архі­тэк­ту­ры імя І.Я. Рэ­пі­на. Яна ву­чы­ла мя­не пра­ца­ваць са сло­ва­мі/сэн­са­мі. Гэ­та бы­ло вы­дат­на-па­кут­лі­ва. З та­го, што за­ста­ло­ся ў па­мя­ці на­заў­сё­ды: два арку­шы тэк­сту, якія я пі­са­ла два тыд­ні, і рэ­зю­мэ кі­раў­ні­ка — ад­на ге­ні­яль­ная фра­за. І яшчэ на пра­ця­гу доў­га­га пе­ры­яду яна не­адна­ра­зо­ва вяр­та­ла мне адзін аб­зац тэк­сту, та­му што ён быў не­дас­тат­ко­ва доб­ры. Па­сля ўсіх ка­рэк­ці­ро­вак Ра­іса Іва­наў­на пе­ра­ста­ві­ла ад­ну кос­ку, і то­ль­кі шмат па­зней я зра­зу­ме­ла, на­ко­ль­кі сап­раў­ды гэ­та бы­ло не то­ль­кі інта­на­цый­на, але і па сэн­се. Лё­са­выз­на­ча­ль­ная для мя­не сус­трэ­ча! Яна бы­ла сап­раў­днай гранд-да­май, цу­доў­най, і гэ­та цуд, што яна ўпус­ці­ла мя­не ў сваё жыц­цё.

 

У му­зей­ным све­це эта­лон для мя­не — Іры­на Анто­на­ва, экс-ды­рэк­тар­ка Дзяр­жаў­на­га му­зея вы­яўлен­чых мас­тац­тваў ім. А.С. Пуш­кі­на. Пра­фе­сі­янал­ка, ча­ла­век пры­нцы­пу. Ва ўсім, што ра­бі­ла і пра­цяг­вае ра­біць, яна ве­ль­мі пе­ра­ка­наў­чая, і гэ­та так кру­та. Я час­та ду­маю пра гэ­та: ка­лі ты ро­біш доб­рую спра­ву, ка­лі ў ця­бе доб­рыя, про­ста крыш­та­ль­ныя ідэі — што за страх або асця­ро­гі, ча­му не па­він­на атры­мац­ца?!

 

 КА­ЛІ ГЛЯ­ДАЧ НЕ НА­СТРО­ЕНЫ НА ЎСПРЫ­МАН­НЕ, МАС­ТАЦ­ТВА ТРАЎ­МУЕ

 

Ра­ды­ка­лізм у мас­тац­тве, вя­до­ма, за­ўсё­ды на ка­рысць. І мас­так-ра­ды­кал — ге­рой, але асу­джа­ны ге­рой. Ён раз­бу­рае ўсе клі­шэ і шаб­ло­ны, і ад­па­вед­на не мо­жа быць мі­лым і пяш­чот­ным. З апош­ня­га. Па­вел Вай­ніц­кі (ад­кры­ты вы­ста­вач­ны пра­ект «+Шкло», па­ча­так у 2018 го­дзе). Па сло­вах Па­ўла, ён ду­маў пра арт-інтэр­вен­цыі з пер­шай сус­трэ­чы з му­зе­ем. У вы­ні­ку мас­так сап­раў­ды зра­біў за­мах, на­ват раз­бу­рыў пэў­ныя гля­дац­кія стэ­рэ­аты­пы: вось ёсць кла­січ­ная ску­льп­ту­ра і ёсць вы­дат­ны ма­тэ­ры­ял — шкло, якое не па­тра­буе мно­га­га: пра­ві­ль­нае асвят­лен­не — і ў вы­ні­ку вы­дат­ны дэ­ка­ра­тыў­ны эле­мент у па­ста­яннай экс­па­зі­цыі. Але за­мест та­го каб пад­абац­ца, быць пры­емным гле­да­чу, Па­вел ства­рыў аб’­екты, якія гле­да­ча кра­на­юць. У му­зей тра­ды­цый­на ідуць па рэ­лак­са­цыю, па за­да­ва­ль­нен­не, а па­пра­ца­ваць над сва­ім успры­ман­нем — гэ­та ж цяж­ка! І ў вы­ні­ку — траў­ма, і, зра­зу­ме­ла, уз­ні­кае пы­тан­не: за што?

 

Ра­ды­ка­ль­ны мас­так, вя­до­ма, пра­сто­ру за­чыш­чае. Ён вы­зва­ляе мес­ца для бу­ду­чы­ні. Уя­ві­це, што вы мі­ла гу­ля­еце ў мі­лай за­ле... Але я — пра­фе­сій­ны і да­свед­ча­ны гля­дач, і му­зей­ная экс­па­зі­цыя мя­не па­він­на ўзбу­джаць. У ад­ва­рот­ным вы­пад­ку стаў­лю­ся да мес­ца чыс­та тэх­ніч­на: як прэ­зен­ту­ецца і су­пра­ва­джа­ецца экс­па­на­ту­ра, як вы­стаў­ле­нае свят­ло і зрэ­жы­са­ва­ны гук, якая пра­ца му­зей­най служ­бы. Ка­лі ня­ма агу­ль­най дра­ма­тур­гіі пра­сто­ры, ра­бо­ты з  тво­рам мас­тац­тва, мне гэ­та не ці­ка­ва. Пы­тан­не то­ль­кі ў тым, ці га­то­вы гля­дач уз­ае­ма­дзей­ні­чаць з су­час­ным мас­тац­твам, з су­час­ным му­зе­ем, ка­лі бу­дзе га­то­вы і ў якой ме­ры.

 

 АМБІ­ЦЫЙ­НЫ МАС­ТАК ПА­ВІ­НЕН ВЫ­ХО­ДЗІЦЬ НА СУС­ВЕТ­НУЮ СЦЭ­НУ, АЛЕ ДА­КЛАД­НЫХ АЗНА­ЧЭН­НЯЎ НІ Ў КА­ГО НЯ­МА

 

Ка­лі яго амбі­цыі апраў­да­ныя, вя­до­ма, ён па­ві­нен вы­йсці з це­ню і зра­біць сваё вы­каз­ван­не мак­сі­ма­ль­на пуб­ліч­ным. Пад­обнае вы­каз­ван­не не для пры­ват­ных, ла­ка­ль­ных, але для вя­лі­кіх пра­стор. Ця­пер — уз­ру­ша­ль­ны час, ка­лі сыш­ла сас­та­рэ­лая тэр­мі­на­ло­гія, змя­ша­лі­ся ўсе вы­зна­чэн­ні і ня­ма та­кіх ма­гут­ных ад­на­род­ных тэн­дэн­цый, з’яў, як гэ­та бы­ло ра­ней.

 

На­прык­лад, ве­ль­мі ці­ка­ва, як бу­дзе пра­ца­ваць ка­лек­тыў­ны ку­ра­тар у ра­сій­скім па­ві­ль­ёне ў Ве­не­цыі — то-бок Эрмі­таж, інсты­ту­цыя ў якас­ці ку­ра­та­ра. У Бе­ла­ру­сі арт-інтэр­вен­цыі, рэ­алі­за­цыя су­мес­ных пра­ектаў — іні­цы­яты­ва мас­та­коў. Са­мі му­зеі да гэт­кіх су­р’ёз­ных на­ва­цый яшчэ не га­то­выя. Але ка­лі парт­нёр­ства бу­дзе пра­па­на­ва­на, мне зда­ецца, інсты­ту­цыі ад­ка­жуць «так».

 

У су­час­ным мас­тац­тве мя­ня­ецца па­ра­дыг­ма. На­зі­ра­юцца спа­ра­дыч­ныя пра­явы, якія не­маг­чы­ма па­куль кла­сі­фі­ка­ваць. Мы — у гіс­то­рыі, мы ча­ка­ем, зна­хо­дзім­ся ў прад­ба­чан­ні ча­го­сь­ці но­ва­га. Ка­лі ўба­чым? Ад­кры­тае пы­тан­не.