Пра­сто­ра ма­лых форм

№ 1 (430) 13.01.2019 - 13.01.2019 г

XXXI МІЖ­НА­РОД­НЫ ФЕС­ТЫ­ВАЛЬ СУ­ЧАС­НАЙ ХА­РЭ­АГРА­ФІІ Ў ВІ­ЦЕБ­СКУ (IFMC)
IFMC — СА­МЫ ЗНАЧ­НЫ І ПРЭС­ТЫЖ­НЫ Ў БЕ­ЛА­РУ­СІ, МА­ГУТ­НЫ КА­ТА­ЛІ­ЗА­ТАР РАЗ­ВІЦ­ЦЯ ТАН­ЦА­ВА­ЛЬ­НА­ГА МАС­ТАЦ­ТВА ЯК У НА­ШАЙ КРА­ІНЕ, ТАК І ЗА ЯЕ МЕЖ­АМІ. ВАЖ­КУЮ РО­ЛЮ Ў ГЭ­ТЫМ ВЫ­КОН­ВАЕ ТВОР­ЧЫ КОН­КУРС, УНІ­КА­ЛЬ­НАСЦЬ ЯКО­ГА ЗА­КЛЮ­ЧА­ЕЦЦА Ў ТЫМ, ШТО Ў ВІ­ЦЕБ­СКУ АЦЭ­НЬ­ВА­ЕЦЦА РА­БО­ТА Ў ЦЭ­ЛЫМ, І ГРАН-ПРЫ ЎРУ­ЧА­ЕЦЦА ЗА ВЫ­ДАТ­НЫ ХА­РЭ­АГРА­ФІЧ­НЫ ТВОР, СПЕ­ЦЫ­ЯЛЬ­НА ПАД­РЫХ­ТА­ВА­НЫ І ЎПЕР­ШЫ­НЮ ПРАД­СТАЎ­ЛЕ­НЫ НА ФЭС­ЦЕ.

У 2018 го­дзе ў пер­шым ту­ры спа­бор­ніц­тва бы­ло прад­стаў­ле­на 39 кон­кур­сных ра­бот з Арме­ніі, Бе­ла­ру­сі, Гер­ма­ніі, Іта­ліі, Кі­тая, Літ­вы, Укра­іны, Поль­шчы, Рас­іі ды іншых кра­ін.

 

Кон­курс яскра­ва прад­эман­стра­ваў схі­ль­насць ха­рэ­огра­фаў да ма­лых фор­маў. Так, у пра­гра­ме бы­ло па­ка­за­на 11 со­ла і 12 ду­этаў, а так­са­ма ча­ты­ры ка­мер­ныя кам­па­зі­цыі, у якіх за­ня­тыя не бо­льш за пяць вы­ка­наў­цаў. Ня­гле­дзя­чы на скла­да­насць ства­рэн­ня со­ль­ных і ду­этных тво­раў (на­прык­лад, аўтар не мо­жа вы­ка­рыс­тоў­ваць шмат­пла­на­выя тан­ца­ва­ль­ныя ма­люн­кі, пры­ёмы по­лі­фа­ніч­на­га вы­кла­дан­ня ха­рэ­агра­фіч­най фак­ту­ры, акра­мя двух­га­лос­ся), мно­гія з іх вы­лу­ча­лі­ся вы­со­кім мас­тац­кім уз­роў­нем. Ся­род 12 ра­бот, якія вы­йшлі ў фі­нал, бо­ль­шасць на­ле­жа­лі ме­на­ві­та да гэ­тай ка­тэ­го­рыі.

 

Асаб­лі­ва вы­лу­чы­лі­ся ха­рэ­агра­фіч­ныя тво­ры, якія ад­люс­троў­ва­лі са­цы­яль­ныя пра­бле­мы су­час­на­га гра­мад­ства. Упер­шы­ню за час існа­ван­ня фо­ру­му экс­пер­тны са­вет пры­няў ра­шэн­не ўру­чыць ад­ра­зу дзве спе­цы­яль­ныя прэ­міі з фар­му­лёў­кай «За акту­аль­насць і са­цы­яль­ную знач­насць». Імі адзна­ча­ны ха­рэ­ограф і вы­ка­наў­ца Дзя­ніс Чар­ны­шоў з Рас­іі (Чэ­ля­бінск) за кон­кур­сную ра­бо­ту «Дзь­му­хаў­цы», што ме­ла ві­да­воч­ную анты­мі­лі­та­рыс­цкую на­кі­ра­ва­насць, і ха­рэ­ограф з Іта­ліі Ві­та Аль­фа­ра­на (Alpha ZTL Dynamic Art Company) за ра­бо­ту «Viola (ta)», які пра­тэс­та­ваў су­праць лю­бой фор­мы гвал­ту над жан­чы­най.

 

Гар­ма­ніч­нае злу­чэн­не ары­гі­на­ль­най ба­лет­май­стар­скай за­ду­мы з да­клад­на ад­абра­ны­мі вы­раз­ны­мі срод­ка­мі, тэ­атра­ль­насць дзея­ння (на­прык­лад, уда­лае вы­ка­рыс­тан­не тэк­стаў), эпа­таж і шчы­расць вы­ка­нан­ня ад­ра­зу вы­лу­чы­лі гэ­тыя тво­ры. Ві­да­воч­на, ад­абра­ны плас­тыч­ны ма­тэ­ры­ял з’я­віў­ся для аб­одвух вы­ка­наў­цаў (муж­чы­ны — у пер­шым тво­ры і жан­чы­ны — у дру­гім) бліз­кім і эма­цый­на пе­ра­жы­тым. Для Чар­ны­шо­ва гэ­та не пер­шая ўзна­га­ро­да ад экс­пер­тна­га са­ве­та: у 2016 го­дзе за кон­кур­сны твор «Error» («Па­мыл­ка») ён атры­маў спе­цы­яль­ную прэ­мію «За год­нае ўва­саб­лен­не тэ­мы ча­ла­ве­ка і вір­ту­аль­най рэ­аль­нас­ці».

 

Гран-пры кон­кур­су бы­ла ад­на­знач­на ха­рэ­агра­фіч­ная мі­ні­яцю­ра «Да­рос­лыя гу­ль­ні» ў вы­ка­нан­ні сту­дэн­таў Цэн­тра­ль­най ака­дэ­міі дра­мы з Кі­тая. У кі­тай­ска­га ду­эта вы­яві­ла­ся дзі­вос­ная сва­бо­да тан­ца, якая да­зво­лі­ла прад­эман­стра­ваць не­абме­жа­ва­ныя маг­чы­мас­ці ча­ла­ве­ча­га це­ла і эмо­цыі са­ма­га вы­со­ка­га на­па­лу. Не­ль­га аб­ысці ўва­гай і дру­гую ра­бо­ту, прад­стаў­ле­ную гэ­тым ду­этам у кон­кур­снай пра­гра­ме, пад на­звай «Не­зап­лям­ле­ная зям­ля», што так­са­ма пра­йшла ў фі­нал і ў якой тан­цоў­шчы­кі ства­ры­лі пе­ра­ка­наў­ча шчы­рыя, але кан­трас­ныя ў па­ра­ўнан­ні з пер­шай пра­цай, воб­ра­зы. Бяс­кон­цая кан­ты­ле­на вы­яўля­ла­ся ў на­пеў­най мяк­кас­ці пе­ра­хо­даў ад ру­ху да ру­ху, а фі­ліг­ран­насць дроб­ных плас­тыч­ных эле­мен­таў і лёг­касць вы­ка­нан­ня на­огул прад­ука­ва­лі ўра­жан­не бяз­важ­кас­ці.

 

Со­ль­ны кон­кур­сны твор пад на­звай «Womаn before decision making» («Жан­чы­на пе­рад пры­няц­цем ра­шэн­ня») пра­екта Ры­мы Пі­па­ян з Арме­ніі (Ерэ­ван) адзна­ча­ны пер­шай прэ­міяй. Вы­ка­наў­ца тон­ка пля­ла ўлас­ны плас­тыч­ны ма­на­лог, у якім вы­гля­да­ла то раз­губ­ле­най і бяс­кон­ца адзі­но­кай, то ра­шу­чай і ўпэў­не­най у са­бе. Усё яе аб­ліч­ча — ма­ле­нь­кія ру­кі і ступ­ні ко­ле­ру але­бас­тру, шы­коў­ныя цём­ныя ва­ла­сы і вы­раз­ныя во­чы — за­ча­роў­ва­ла з пер­шай хві­лі­ны, а вы­дат­на пад­рых­та­ва­нае це­ла, не­звы­чай­на мяк­кая плас­ты­ка «га­ва­ры­лі» кра­са­моў­ней за ўсе сло­вы.

 

Дру­гая прэ­мія пры­су­джа­на тром кон­кур­сным тво­рам, два з якіх прад­стаў­ля­лі Бе­ла­русь. Гэ­та бы­лі ду­эт пад на­звай «Пе­ра­ход» пра­екта Дзміт­рыя Бяз­зу­бен­кі (Мінск, ка­фед­ра ха­рэ­агра­фіі Бе­ла­рус­ка­га ўні­вер­сі­тэ­та ку­ль­ту­ры і мас­тац­тваў), і трыа пад на­звай «Look», прад­стаў­ле­нае Tremors Dance Company (Мінск, Бе­ла­русь), і кам­па­зі­цыя «Alpha» ў вы­ка­нан­ні n’Era Dance Group (Кі­еў, Укра­іна).

 

У пер­шай пра­цы — «Пе­ра­ход», дзе па­ста­ноў­шчык здо­леў ува­со­біць са­му пры­ро­ду ча­ла­ве­чых ад­но­сін, але ад­на­ча­со­ва і ад­чай­ную спро­бу пе­ра­адо­лець існу­ючыя стэ­рэ­аты­пы, моц­ным бо­кам вы­ка­нан­ня стаў ды­ялог па­між парт­нё­ра­мі, які меў пра­ніз­лі­ва хва­лю­ючы ха­рак­тар, і гэ­та ўзба­га­ча­ла эма­цый­на-эстэ­тыч­ную сут­насць ха­рэ­агра­фіч­на­га тэк­сту. У кам­па­зі­цыі «Look» сцэ­ніч­нае дзея­нне пры­цяг­ва­ла яркі­мі эле­мен­та­мі тэ­атра­лі­за­цыі і фі­ла­соф­скім сэн­сам. Пя­цё­ра вы­ка­наў­цаў тво­ра «Alpha» прад­эман­стра­ва­лі ўмен­не вы­дат­на ру­хац­ца, лёг­ка спраў­ляц­ца з тэх­ніч­на скла­да­ны­мі эле­мен­та­мі, ад­праў­ля­ючы ма­гут­ную энер­ге­ты­ку ў гля­дзе­ль­ную за­лу.

 

Трэ­цяй прэ­мі­яй адзна­ча­ны твор «Знік­ла я» пра­екта Арцё­ма Шо­шы­на з Укра­іны (Кі­еў), у якім га­лоў­ныя пер­са­на­жы, ён і яна, ня­гле­дзя­чы на роз­насць па­мкнен­няў, не­раз­луч­ныя, жы­вуць і ды­ха­юць, як адзі­ны арга­нізм.

 

У апош­нім кон­кур­се бы­ло прад­стаў­ле­на шмат ра­бот — со­ла і ду­этаў, якiя ства­ра­юцца су­мес­на ха­рэ­огра­фа­мі і тан­цоў­шчы­ка­мі, — раз­лі­ча­ных у пер­шую чар­гу на тую ці іншую інды­ві­ду­аль­насць, у вы­ні­ку ча­го і ўзні­кае маг­чы­масць за­свой­ваць глы­бін­ныя плас­ты тан­ца­ва­ль­най мо­вы.

 

Раз­ам з тым не­ль­га не адзна­чыць, што ха­рэ­агра­фія шэ­ра­гу со­ль­ных і ду­этных тво­раў, ня­гле­дзя­чы на ра­ман­тыч­насць або прэ­тэн­цы­ёзнасць на­зваў, на­прык­лад «У ад­люс­тра­ван­ні ме­ся­ца» (пра­ект Ка­ця­ры­ны Пі­са­ра­вай, Мас­ква), «На­зад у бу­ду­чы­ню» (Тэ­атр тан­ца «Plastilin», Чар­на­морск), бы­ла па­збаў­ле­на якой-не­будзь асаб­лі­вас­ці і, га­лоў­нае, воб­раз­нас­ці, а не­ка­то­рыя без­абліч­ныя ду­эты па фор­ме і пры­ёмах арга­ні­за­цыі тан­ца­ва­ль­на­га ма­тэ­ры­ялу хут­чэй на­гад­ва­лі за­нят­кі ду­этна­га тан­ца, на якіх ад­точ­ва­ецца тэх­ніч­нае май­стэр­ства пад­тры­мак («Ні са­бе, ні інша­му», тан­ца­ва­ль­ная кам­па­нія «Chroma», Цю­мень).

 

Спе­цы­яль­ную прэ­мію імя Яўге­на Пан­фі­ла­ва ўру­чы­лі ха­рэ­огра­фу Іллі Ошу з Во­лаг­ды. Ён не­адна­ра­зо­ва пры­во­зіў у Ві­цебск ці­ка­выя ба­лет­май­стар­скія ра­бо­ты і апош­нім раз­ам прад­ста­віў два тво­ры, аб­са­лют­на роз­ныя па тэ­ма­ты­цы, жан­ры, срод­ках вы­раз­нас­ці і атмас­фе­ры, — «Пра га­лоў­нае мне не па­спе­лі ска­заць. Пра га­лоў­нае я не па­спею...» і «Вы­мі­ра­ючы від». Ілля Оша вы­сту­піў ад­на­ча­со­ва ў дзвюх ро­лях — як па­ста­ноў­шчык і вы­ка­наў­ца. Ха­рэ­ограф не спра­ба­ваў рас­каз­ваць пэў­ную гіс­то­рыю, а імкнуў­ся да ме­та­фар у плас­ты­цы і ў атры­бу­тах, што, зра­зу­ме­ла, аб­уджа­ла фан­та­зію гле­да­чоў.

 

Фес­ты­валь пе­ра­ка­наў: най­бо­льш актыў­на айчын­ны су­час­ны та­нец сён­ня раз­ві­ва­ецца ў Мін­ску, Ві­цеб­ску і Го­ме­лі. Яскра­вым свед­чан­нем па­зі­тыў­ных змен з’яў­ля­ецца твор­чы рост айчын­ных ха­рэ­огра­фаў і плён­насць іх пра­фе­сій­най дзей­нас­ці. Сам кон­курс прад­ста­віў кры­ты­кам і гле­да­чам як ужо вя­до­мыя ў кра­іне, так і но­выя імё­ны. На­шы ха­рэ­огра­фы ства­ра­юць ары­гі­на­ль­ныя тво­ры, якія вы­лу­ча­юцца глы­бі­нёй, ду­хоў­най на­поў­не­нас­цю і вы­со­кім уз­роў­нем мас­тац­ка­га мыс­лен­ня. Не­вы­пад­ко­ва ў фі­нал XXXI Між­на­род­на­га фес­ты­ва­лю су­час­най ха­рэ­агра­фіі вы­йшлі ча­ты­ры кам­па­зі­цыі бе­ла­рус­кіх ба­лет­май­страў. На­га­даю, што пер­ша­га знач­на­га по­спе­ху за гіс­то­рыю фес­ты­ва­лю — пер­шая прэ­мія ў на­мі­на­цыі «ха­рэ­агра­фіч­ная мі­ні­яцю­ра» — прад­стаў­ні­кі су­час­на­га тан­ца Бе­ла­ру­сі да­сяг­ну­лі ў 2006 го­дзе: гэ­та быў твор «За два кро­кі ад...» на му­зы­ку П’я­цо­лы ў па­ста­ноў­цы і вы­ка­нан­ні Во­ль­гі Ла­боў­кі­най і Жан­ны Маг­лыш з Грод­на. За апош­няе дзе­ся­ці­год­дзе ў сфе­ры су­час­най ха­рэ­агра­фіі кра­іны па­сту­по­ва ішоў пра­цэс на­за­паш­ван­ня во­пы­ту, і ёсць тэн­дэн­цыі да но­вых ад­крыц­цяў.

 

Сён­ня мож­на кан­ста­та­ваць: су­час­ная ха­рэ­агра­фія Бе­ла­ру­сі вы­лу­чы­ла но­выя ме­та­ды, пры­ёмы і спо­са­бы рэ­алі­за­цыі мас­тац­кай ідэі, а вы­со­кі пра­фе­сій­ны ўзро­вень айчын­ных вы­ка­наў­цаў (ва­ло­дан­не роз­ны­мі тэх­ні­ка­мі су­час­на­га тан­ца), у  сваю чар­гу, да­зва­ляе ха­рэ­огра­фам і тан­цоў­шчы­кам скан­цэн­тра­ваць ува­гу на мас­тац­кім склад­ні­ку сцэ­ніч­на­га тво­ра. Не­абход­на адзна­чыць вя­лі­кую ро­лю ка­фед­ры ха­рэ­агра­фіі БДУ­КіМ у пад­рых­тоў­цы спе­цы­яліс­таў гэ­тай сфе­ры, па­ко­ль­кі ме­на­ві­та яе вы­ха­ван­цы скла­да­юць асноў­ны кас­цяк вя­до­мых бе­ла­рус­кіх ка­лек­ты­ваў су­час­на­га тан­ца. Пра­цяг­ва­юцца актыў­ныя по­шу­кі но­вай плас­тыч­най мо­вы, ары­гі­на­ль­ных срод­каў вы­раз­нас­ці, што, на дум­ку да­след­чы­каў, з’яў­ля­ецца ад­ной з цэн­тра­ль­ных праб­лем ха­рэ­агра­фіч­на­га мас­тац­тва XXI ста­год­дзя.

Святлана Гуткоўская