Му­зы­ка ўнут­ры

№ 12 (429) 01.12.2018 - 30.12.2018 г

«SUMMA» АНДРЭЯ КУ­ЦІ­ЛЫ
Андрэй Ку­ці­ла да­рма што ча­ла­век вя­до­мы ў кі­на­ко­лах — пра свае твор­чыя пла­ны звы­чай­на ні­ко­му за­га­дзя не рас­па­вя­дае. Аб­азна­ныя ў бе­ла­рус­кай да­ку­мен­та­ліс­ты­цы ве­да­лі: ён зды­мае но­вую стуж­ку пра поль­ска­га мас­та­ка Анджэя Стру­мі­лу, але на­ві­на пра ўдзел фі­ль­ма «Summa» ў кон­кур­снай пра­гра­ме кі­на­фес­ты­ва­лю IDFA ста­ла вя­лі­кім сюр­пры­зам.

Тым бо­льш усіх звя­за­ных у Бе­ла­ру­сі з кі­но за­ха­пі­лі эмо­цыі, ка­лі з Амстэр­да­ма пры­йшла на­ві­на: «Summa» ста­ла леп­шай у кон­кур­се ся­рэд­не­мет­раж­ных сту­жак. Зня­ты на поль­скім Пад­ляш­шы фі­льм бе­ла­рус­ка­га рэ­жы­сё­ра аб­ышоў дзя­ся­так іншых, бо­льш да­ра­гіх, бо­льш на­сы­ча­ных падзе­ямі, бо­льш па­лі­тыч­на анга­жа­ва­ных. Знеш­не ку­ды пра­сцей­шая «Summa» пры­йшла­ся да­спа­до­бы да­свед­ча­на­му жу­ры мо праз тое, што ўяў­ляе са­бою цэ­лы сус­вет. Сус­вет ад­на­го ча­ла­ве­ка — і ад­на­ча­со­ва ўся­го ча­ла­вец­тва.

 

Парт­рэт мас­та­ка ў ста­рас­ці

 

«Summa» вы­гля­дае да­во­лі сціп­ла. Пя­ць­дзя­сят хві­лін (той са­мы ся­рэд­ні метр) на­зі­ран­няў за жыц­цём ве­ль­мі па­жы­лой, але яшчэ да­во­лі моц­най і яркай асо­бы, мас­та­ка, да яко­га ў гос­ці пры­язджае ма­ла­дая жан­чы­на з Мін­ска. Падзеі раз­гор­тва­юцца ў пры­го­жай і да­гле­джа­най ся­дзі­бе, ку­ды май­стар пе­ра­ехаў ко­ль­кі год та­му і дзе пра­цяг­вае за­ймац­ца твор­час­цю — ма­ля­ваць і ра­біць кніж­ныя ілюс­тра­цыі. Зрэш­ты, са­ма ся­дзі­ба, вя­лі­кі ста­ры драў­ля­ны дом, гас­па­дар­чыя пры­бу­до­вы са стай­няй, са­жал­ка — усё вы­гля­дае як сап­раў­дны ўзор лан­дшаф­тна­га мас­тац­тва. Па рэ­жы­сёр­скай за­ду­ме, з уз­ора­мі твор­час­ці са­мо­га Стру­мі­лы гля­дач упер­шы­ню су­ты­ка­ецца дзе­сь­ці ўся­рэ­дзі­не стуж­кі, ка­лі ма­ла­дая сяб­роў­ка гас­па­да­ра на­вед­вае зроб­ле­ную са ста­рой сі­на­го­гі вы­ста­вач­ную за­лу ў су­сед­нім га­рад­ку. Зна­ка­мі­ты аван­гар­дным на­роб­кам Анджэй Стру­мі­ла рас­кры­ва­ецца ў фі­ль­ме «Summa» не праз свае кар­ці­ны, а праз сваю інта­на­цыю. «Summa» — гэ­та не сто­ль­кі твор­чы парт­рэт або жыц­це­апі­са­ль­ны на­рыс, ко­ль­кі ўдум­лі­вы по­зірк на доў­гае і плён­нае жыц­цё.

 

На мо­мант зды­мак га­лоў­на­му ге­рою, поль­ска­му мас­та­ку, які на­ра­дзіў­ся яшчэ ў Ві­ль­ні, бы­ло пад дзе­вя­нос­та, яго на­вед­ва­ль­ні­цы, бе­ла­рус­цы Ма­рыі з Мін­ска, ка­ля трыц­ца­ці, та­му «Summa» ві­да­воч­на па­збаў­ле­на ра­ман­тыч­на­га чын­ні­ка. Маг­чы­ма, за­ка­ха­насць ге­ро­яў ад­но ў ад­на­го і пры­сут­ні­чае ў кад­ры, але не эра­тыч­на­га, а мас­тац­ка­га па­ра­дку, ця­га ад­ной твор­чай асо­бы да дру­гой. Ма­ла­дая ды­зай­нер­ка Ма­рыя зна­хо­дзіць ві­да­воч­нае на­тхнен­не ў сціп­лай пры­га­жос­ці пад­ляш­скай пры­ро­ды, ко­нях, якія з’яў­ля­юцца ад­ным са шмат­лі­кіх за­хап­лен­няў мас­та­ка і які­мі яна ві­да­воч­на апан­та­ная, у доў­гіх, спа­кой­ных раз­мо­вах за гар­ба­тай. Гас­па­дар ся­дзі­бы, у сваю чар­гу, не мя­няе жыц­цё­вы рытм, не пад­строй­ва­ецца пад гос­цю, ства­ра­ецца ўра­жан­не, што ён і яго твор­часць ужо на­ле­жаць веч­нас­ці.

 

Анджэй Стру­мі­ла — ву­чань зна­ка­мі­та­га за­сна­ва­ль­ні­ка поль­ска­га аван­гар­ду ХХ ста­год­дзя, ура­джэн­ца Мін­ска Ула­дзіс­ла­ва Стржэ­мін­ска­га — па­плеч­ні­ка са­мо­га Ка­зі­мі­ра Ма­ле­ві­ча і Ула­дзі­мі­ра Тат­лі­на. «Summa» — тая ўні­ка­ль­ная стуж­ка, якая, не ўда­ючы­ся ў асаб­лі­вас­ці ды ню­ансы бі­ягра­фіі, аб­ыхо­дзя­чы­ся мі­ні­мум пры­кла­даў тво­раў, дае ад­чуць моц асо­бы мас­та­ка. Інта­на­цыі, эма­цый­ныя ню­ансы апа­вя­да­юць аб га­лоў­ным ге­роі бо­льш за бі­ягра­фіч­ныя да­вед­кі. Гля­дач атрым­лі­вае ўні­ка­ль­ную маг­чы­масць на­блі­зіц­ца да яго на мі­ні­ма­ль­ную ад­лег­ласць, уба­чыць мо­ман­ты, што ўспры­ма­юцца інтым­ны­мі, ад­чуць унут­ра­ную ме­ло­дыю вя­лі­ка­га та­лен­та. У «Су­ме» па­ка­за­ная сус­трэ­ча ста­рас­ці і ма­ла­дос­ці, але яны су­існу­юць раз­ам у кад­ры, а не су­пра­цьс­та­яць ад­но ад­на­му. Га­лоў­ны ге­рой не вы­гля­дае на свой век — ду­ша мас­та­ка за­ўсё­ды ма­ла­дая, га­во­рыць нам стуж­ка.

 

Па­між сло­ва­мі

 

Фі­льм Андрэя Ку­ці­лы — спра­ва тон­кая, яна па­тра­буе вя­лі­ка­га экра­на, а ад гле­да­ча — уваж­лі­ва­га, па­жа­да­на му­зыч­на­га ўспры­ман­ня. Андрэй Ку­ці­ла для ства­рэн­ня на­строю не вы­ка­рыс­тоў­вае за­кад­ра­вай му­зы­кі, гу­ка­рад су­пра­ва­джае ад­мыс­ло­вы шум вет­ру ва­кол ся­дзі­бы мас­та­ка. Гук не­пас­рэд­на на мес­цы зды­мак за­піс­ваў сам Андрэй Ку­ці­ла, пе­ра­за­піс вы­дат­на зра­біў у Вар­ша­ве бе­ла­рус­кі гу­ка­рэ­жы­сёр Арцём Бу­сел. Му­зы­ка ўсё-ткі гу­чыць, але ўнут­ры кад­ра — гас­па­дар до­ма слу­хае Ба­ха, Са­ра­бан­ду з «Сю­іты для ві­ялан­чэ­лі №4 Мі-бе­моль ма­жор». Ме­на­ві­та з му­зы­кай звя­за­ны са­мы сім­ва­ліч­ны эпі­зод, які ста­но­віц­ца яе гуч­ным фі­на­лам: ка­се­та за­ядае ў маг­ні­та­фо­не, па­жы­лы мас­так да­стае яе, ад­мот­вае стуж­ку, і Бах па­чы­нае гу­чаць ізноў — жыц­цё пра­цяг­ва­ецца...

 

Кар­ці­на зна­хо­дзі­ла­ся ў вы­твор­час­ці не­ка­ль­кі год, і яе аўтар ве­ль­мі не­ахвот­на рас­па­вя­даў пра ход яе зды­мак. Да апош­ня­га мо­ман­ту бы­ло не­зра­зу­ме­ла, якой яна ўрэш­це бу­дзе. Пер­шы ва­ры­янт фі­ль­ма доў­жыў­ся сто хві­лін. Па­сля та­го як мас­тац­кі ку­ра­тар кар­ці­ны, зна­ка­мі­ты поль­скі да­ку­мен­та­ліст Яцэк Бла­вут па­ра­іў Андрэю Ку­ці­лу свай­го вуч­ня Па­ўла Кле­па­ча ў якас­ці ман­та­жо­ра, «Summa» на­ра­дзі­ла­ся на­на­ва. Кан­чат­ко­вы ва­ры­янт скла­дае па­ло­ву ад пер­ша­па­чат­ко­ва­га хро­на­мет­ра­жу, але ў ім за­ста­ло­ся ўсё, што пла­на­ваў сам рэ­жы­сёр.

 

«Summa» ста­ла бо­льш ёміс­тай і сім­ва­ліч­най. Гэ­тая стуж­ка — квін­тэ­сэн­цыя ўся­го па­пя­рэд­ня­га эта­пу твор­час­ці вы­пус­кні­ка жур­фа­ка БДУ і Ака­дэ­міі мас­тац­тваў Андрэя Ку­ці­лы, ад яго пер­ша­га ўда­ла­га фі­ль­ма «Фо­кус­ная ад­лег­ласць» да ты­ту­ла­ва­ных «Дню­кі» і «Гас­цей». Рэ­жы­сёр­скі стыль Ку­ці­лы існуе ў рэ­чыш­чы тра­ды­цыі бе­ла­рус­кай да­ку­мен­та­ліс­ты­кі апош­ніх дзе­ся­ці­год­дзяў: ка­мер­ны сю­жэт, ме­тад на­зі­ран­ня як асноў­ны, ад­сут­насць за­кад­ра­ва­га ка­мен­та­ра. Ман­таж фі­ль­ма па­бу­да­ва­ны на трап­ных мо­ман­тах, што пад­гле­дзе­ла ка­ме­ра са­мо­га Андрэя Ку­ці­лы — у сва­іх пра­цах рэ­жы­сёр аб­авяз­ко­ва вы­сту­пае і як апе­ра­тар. Пе­ра­ва­жа­юць агу­ль­ныя і ся­рэд­нія пла­ны: апе­ра­тар Ку­ці­ла ідэ­аль­на вы­бу­доў­вае кам­па­зі­цыю кад­раў, кож­ны з якіх вар­ты быць на­шчад­кам кла­січ­на­га жы­ва­пі­су.

 

Анджэй Стру­мі­ла час­та на­зы­вае ся­бе пад­да­ным Вя­лі­ка­га Княс­тва, доб­ра ва­ло­дае ў тым лі­ку рус­кай мо­вай. Інтэр­на­цы­яна­ль­ныя ге­роі і твор­чая гру­па — «Summa» вы­гля­дае як доб­ры пры­клад гла­ба­лі­за­цыі су­час­на­га кі­на­мас­тац­тва. І ад­на­ча­со­ва фі­льм Андрэя Ку­ці­лы, ві­даць, леп­шы ад­каз на пы­тан­не: «Што та­кое су­час­нае бе­ла­рус­кае кі­но?» Каб да­біц­ца вы­со­ка­га мас­тац­ка­га ўзроў­ню, саб­раць айчын­ныя твор­чыя кад­ры, на­шы кі­не­ма­таг­ра­фіс­ты вы­му­ша­ны ка­рыс­тац­ца да­па­мо­гай кі­на­індус­трый іншых кра­ін, у да­дзе­ным вы­пад­ку поль­скай. Каб да­біц­ца най­бо­ль­шай мас­тац­кай сва­бо­ды, ад­да­юць пе­ра­ва­гу пра­цы не­вя­лі­кі­мі гру­па­мі, ці, як Андрэй Ку­ці­ла, у адзі­ноч­ку, што ад­роз­ні­вае бе­ла­рус­кі, ху­тар­скі мен­та­лі­тэт. На­шы кі­нат­вор­цы, як пра­ві­ла, за­ся­ро­джа­ны не то­ль­кі на ге­роі, але спра­бу­юць ад­крыць і ся­бе, свой унут­ра­ны свет. «Summa», та­кім чы­нам, сап­раў­дны твор мас­тац­тва, бо ад­люс­троў­вае і ўнут­ра­ны свет свай­го ства­ра­ль­ні­ка, лад яго ду­мак і эма­цы­яна­ль­ны на­строй.

 

Асоб­ным жан­рам

 

«Summa» не­здар­ма за­ха­пі­ла жу­ры амстэр­дам­ска­га фес­ты­ва­лю: гэ­та ідэ­аль­нае кі­на­мас­тац­тва, у якім усё га­лоў­нае, важ­кае, зна­хо­дзіц­ца не ў сло­вах, а па­між. Ла­ка­нізм стуж­кі ўраж­вае — у ёй мі­ні­мум інфар­ма­цыі і мак­сі­мум эмо­цый, якія да­юць пра­сто­ру для раз­ва­жан­няў. Стуж­ка ва­біць фі­ла­соф­скім на­стро­ем — ад апо­ве­ду пра за­хад жыц­ця зна­ка­мі­та­га мас­та­ка, зня­та­га на кан­трас­це з зе­ні­там ма­ла­дой Ма­рыі, гля­дач хут­ка пе­ра­хо­дзіць да раз­ва­жан­няў пра імгнен­насць жыц­ця на­огул, свай­го ў пры­ват­нас­ці.

 

На­ўрад ці аўтар­ка ідэі стуж­кі і су­аўтар­ка сцэ­на­рыя, вя­до­мая бе­ла­рус­кая мас­тац­тваз­наў­ца Тац­ця­на Бем­бель, па су­мяш­ча­ль­ніц­тве ма­ці га­лоў­най ге­ра­іні Ма­рыі Ці­ха­мі­ра­вай, за­клад­ва­ла та­кі глы­бо­кі сэнс у пер­ша­па­чат­ко­вы ва­ры­янт за­яўкі кар­ці­ны. Андрэй Ку­ці­ла пры­сту­паў да зды­мак у ся­дзі­бе Анджэя Стру­мі­лы, яшчэ не ве­да­ючы, на якой гіс­то­рыі спы­ніц­ца, як бу­дзе вы­гля­даць сю­жэт фі­ль­ма. «Summa» — ве­ль­мі доб­ры пры­клад інту­іцыі мас­та­ка, у да­дзе­ным вы­пад­ку ад­на­го мас­та­ка, які ад­чуў унут­ра­ную дра­му мас­та­ка дру­го­га.

 

Ад іншых кар­цін «Summa» Ку­ці­лы ад­роз­ні­ва­ецца спа­кой­ным, унут­ра­ным ха­рак­та­рам ад­люс­тра­ва­най дра­мы, яе маш­та­бам, ка­мер­ным і гла­ба­ль­ным ад­на­ча­со­ва. Сло­ва «Summa» на ла­цін­скай мо­ве мае шмат зна­чэн­няў. Асноў­нае з іх — вы­нік, кан­чат­ко­вы ра­ху­нак не­йкай дзей­нас­ці. Усё, што мы ба­чым у кад­ры, — якраз вы­нік жыц­цё­ва­га і твор­ча­га шля­ху вы­біт­най асо­бы, шля­ху, бліз­ка­га да за­вяр­шэн­ня, але яшчэ не скон­ча­на­га. Ад­на­ча­со­ва «Summa» — гэ­та асоб­ны жанр лі­та­ра­ту­ры, вя­до­мы па ад­на­ймен­ных тво­рах Фа­мы Аквін­ска­га, Уі­ль­яма Ака­ма, Ста­ніс­ла­ва Ле­ма, су­айчын­ні­ка і су­час­ні­ка Анджэя Стру­мі­лы. «Summa» Андрэя Ку­ці­лы — асо­бы жанр кі­на­пар­трэ­та, што ста­но­віц­ца люс­тэр­кам для ўваж­лі­ва­га і чу­ла­га гле­да­ча. 

Аўтар: Антон СІДАРЭНКА
Рэдактар аддзела кіно