Све­жая кроў для вар­тай ідэі

№ 12 (429) 01.12.2018 - 30.12.2018 г

Сё­лет­нім ліс­та­па­дам во­сь­мы раз ла­дзіў­ся ва Укра­іне між­на­род­ны рэ­жы­сёр­скі кон­курс-ла­ба­ра­то­рыя «Ад­чы­не­ныя дзве­ры».

Па вя­лі­кім ра­хун­ку, кштал­ці­ла­ся тэ­атра­ль­ная ма­дэль не­да­лё­кае бу­ду­чы­ні. Хі­ба для кі­раў­ні­цы ад­на­ймен­на­га прадзю­сар­ска­га цэн­тра Іры­ны Аве­ры­най гэ­та ўжо рэ­ча­існасць і на­ват (па-доб­ра­му) звык­ласць. За пяць дзён за­про­ша­ныя рэ­жы­сё­ры му­сі­лі ства­рыць эскіз бу­ду­ча­га спек­так­ля. Га­лоў­ны прыз — за­вяр­шэн­не па­ста­ноў­кі да рэ­пер­ту­арна­га ста­ну. А з та­го, што пры­маў ла­ба­ра­то­рыю Ад­эскі тэ­атр юна­га гле­да­ча імя Юрыя Але­шы, вы­ні­ка­лі і тэ­мы рэ­жы­сёр­скіх за­яў, і на­ўпрос­та­вая за­ці­каў­ле­насць гас­па­да­ра ў ад­шу­кан­ні рэ­пер­ту­арных пер­лін для са­май скла­да­най, пад­лет­ка­вай аўды­то­рыі. І, да­йце ве­ры, пер­лі­ны знай­шлі­ся!

 

З трыц­ца­ці за­яў на ўдзел у ла­ба­ра­то­рыі экс­пер­ты вы­бра­лі шэсць (шос­тая ўдзе­ль­ні­ца ме­ла­ся быць з-за да­лё­кай мя­жы і не па­тра­пі­ла сво­еча­со­ва зра­біць ві­зу). І зу­сім не за кож­най — пэў­ны пра­фе­сій­ны ста­тус і ад­мет­ны шэ­раг здзей­сне­ных па­ста­но­вак. Сту­дэн­тка На­ста Лап­цін­ская (трэ­ці курс Бе­ла­рус­кай ака­дэ­міі мас­тац­тваў, рэ­жы­су­ра тэ­атра ля­лек) ме­ла шчас­лі­вае твор­чае на­хаб­ства за­мах­нуц­ца на Лью­са Кэ­ра­ла ў «Па­ля­ван­ні на Снар­ка» ды вы­пра­ба­ваць з артыс­та­мі дра­мы ўсё, ча­му на­ву­чы­ла­ся аль­бо на што на­гле­дзе­ла­ся ў на­шых слын­ных ля­леч­ні­каў Аляк­сея Ля­ляў­ска­га, Іга­ра Ка­за­ко­ва, Юркі Дзі­ва­ко­ва (асаб­лі­ва пры­да­лі­ся яго­ныя фі­гу­ра­тыў­ныя экс­пе­ры­мен­ты). На­ста спрыт­на і ўпэў­не­на кан­стру­ява­ла свае ўрыў­кі, за­мі­наў хі­ба… тэкст. Бо ру­шыў у кон­тры і не сха­цеў пры­ці­рац­ца да па­ста­но­вач­ных пры­ёмаў, кпіў з іх па­кру­час­тас­ці, а ча­сам і штуч­нас­ці. Ме­на­ві­та праз вер­шы Кэ­ра­ла і аб­ыхо­джан­не з імі артыс­та Іга­ра Ва­ла­соў­ска­га (гэт­кі ча­ла­век-тэ­атр!) эскіз На­сты Лап­цін­скай на­блі­жаў­ся да сто­ры­тэ­лін­гу і вы­лу­чаў па­трэ­бу ба­дай у дых­тоў­най, якас­най сцэ­ніч­най ілюс­тра­цыі. А каб па­га­дзіц­ца з тым, што ад­мет­ны тэкст за­ста­нец­ца на пер­шым пла­не, каб не за­мі­наць яго­най са­ма­дас­тат­ко­вас­ці, трэ­ба мець доб­ры па­ста­но­вач­ны дос­вед…

 

Два ўдзе­ль­ні­кі Ад­эскай рэ­жы­сёр­скай ла­ба­ра­то­рыі вя­до­мыя бе­ла­рус­кім гле­да­чам, асаб­лі­ва ста­ліч­ным. Яні­ка Ко­пэл (Эсто­нія) раз­ам са сва­ім ка­лек­ты­вам «Ля­та­ючая ка­ро­ва» ўдзе­ль­ні­ча­ла ў фес­ты­ва­лі ама­тар­скіх тэ­атраў «Кро­кі». Аляк­сандр Бар­кар (Укра­іна—Рас­ія) сё­ле­та па­ста­віў вы­біт­ны пад­лет­ка­вы тры­лер «З на­го­ды мёр­твых душ» па­вод­ле Андрэя Жва­леў­ска­га і Яўге­ніі Па­стэр­нак у Бе­ла­рус­кім ТЮ­Гу. У ла­ба­ра­тор­ны эскіз Яні­ка пе­ра­тва­ра­ла вя­до­ма­га і, на­пэў­на, ужо кла­січ­на­га «Ма­ле­нь­ка­га пры­нца» Анту­ана дэ Сэнт-Экзю­пе­ры. Аляк­сандр за­ймаў­ся «Чыр­во­най кас­кай» па­вод­ле Ке­рэн Клі­моў­скі (дра­ма­тург жы­ве ў Шве­цыі, пі­ша па-рус­ку, час­ця­ком бы­вае на ра­дзі­ме) ды праз адзін акт па­тра­піў даць уяў­лен­не ледзь пра не ўвесь бу­ду­чы спек­такль — усё­паг­лы­на­ль­ную пад­лет­ка­вую са­мо­ту. Даць ёй ра­ды мо­жа то­ль­кі ўяў­ны сяб­ра, а па­ко­ль­кі Ма­ма і Та­та ба­яцца, каб дзяў­чо не скраў які Воўк, ме­на­ві­та Воўк і ро­біц­ца та­емным сяб­рам Чыр­во­нае кас­кі. П’еса мае ўзруш­лі­вы і не­ча­ка­ны фі­нал, і най­ці­ка­вей­шаю час­ткай спек­так­ля мо­жа зра­біц­ца шлях да яго, скла­дзе­ны з пер­шых жыц­цё­вых стра­таў пад­лет­ка, праз якія, зда­ецца, вось-вось аб­ры­нец­ца свет. Так, Аляк­сандр вы­йграў ла­ба­ра­то­рыю і ўжо пра­цуе над сва­ёй «Чыр­во­най кас­кай». Але ла­ба­ра­то­рыю вы­йгра­ла і Яні­ка Ко­пэл! І на па­чат­ку вяс­ны пра­цяг­не за­лу­чаць артыс­таў у ка­ман­ду «Ма­ле­нь­ка­га пры­нца». Ме­то­да, якой пад­па­рад­ку­юцца твор­чыя па­ры­ван­ні Яні­кі, до­сыць ад­мет­ная і вы­ма­га­ла за­сва­ення ўсім па­ста­но­вач­ным гур­там. Твор Экзю­пе­ры апа­вя­да­лі і пра­жы­ва­лі шмат артыс­таў, але праз свае ко­ліш­нія — пад­лет­ка­выя, шко­ль­ныя — пе­ра­жы­ван­ні, пры­кла­дам, як ад­на­клас­ні­кі праз вы­ву­чэн­не пра­грам­на­га лі­та­ра­тур­на­га тво­ру. Да­лі­кат­ныя імпра­ві­за­цыі на­блі­жа­лі сцэ­ніч­нае дзея­нне да не­йка­га ка­лек­тыў­на­га сто­ры­тэ­лін­гу, дзе адзін і той са­мы воб­раз маг­лі ства­раць не­ка­ль­кі вы­ка­наў­цаў, адзін і той са­мы эпі­зод раз­ыгры­ва­лі не­ка­ль­кі раз­оў — роз­ныя артысты пад­хоп­лі­ва­лі і па­мна­жа­лі яго­ны сэнс, вы­лу­ча­лі тое, на што па­пя­рэд­ні­кі быц­цам не зва­жы­лі. Праз гіс­то­рыю фран­цуз­ска­га пі­сь­мен­ні­ка апа­вя­да­ла­ся са­ма менш па­ўту­зі­на іншых гіс­то­рый — сва­імі сло­ва­мі, акцёр­скі­мі па­чуц­ця­мі…

 

Свой эскіз «Як Дэ­від Боў­і ў Ад­эсе жыў» па­вод­ле п’есы Дар’і Ла­ры­ёна­вай «Бог Міш­ка» ўкра­інская рэ­жы­сёр­ка Баг­да­на Арле­ана­ва пры­зна­чы­ла для аўды­то­рыі 18+, апа­вёў­шы пра пуб­ліч­ную ча­ла­ве­чую са­мо­ту, якой не да­дуць ра­ды ні ўяў­ныя, ні ста­рыя сяб­ры. Ган­на Ма­ты­ка, так­са­ма прад­стаў­ні­ца Укра­іны, вы­кштал­ці­ла ў эскіз па­ра­дак­са­ль­ныя ка­ме­дый­ныя сі­ту­ацыі п’есы Бе­ці­ны Ве­ге­наст «Ха­чу быць ваў­ком» для шас­ці­га­до­вых гле­да­чоў, маў­ляў, воўк — гэ­та та­кая па­са­да, і ка­лі воўк, што за­ймаў па­са­ду ваў­ка, здох, дык ча­му яе не за­няць ка­му вар­та­му? Пры­кла­дам, ба­ра­ну? Гэ­та ж та­кі ша­нец змя­ніць жыц­цё!..

 

…Рых­тык як на­ша ла­ба­ра­то­рыя — гэ­та пе­рад­усім ша­нец рэ­жы­сё­ру аб­вяс­ціць пра ся­бе. Ла­сы пра­фе­сій­ны плю­сік — су­вя­зі і маг­чы­масць за­ймець ка­ман­ду або да­лу­чыц­ца да яе. Ла­ба­ра­то­рыя — гэ­та тое, што вар­та пе­ра­няць кож­на­му тэ­атру, яко­му ру­піць све­жая кроў для ўва­саб­лен­ня вар­тай ідэі. Ба­ла­зе, на­шы рэ­пер­ту­арныя за­во­ды па вы­твор­час­ці спек­так­ляў усё яшчэ вы­ма­га­юць аб­азна­нас­ці, дос­ве­ду і пра­фе­сій­ных ве­даў. 

Аўтар: Жана ЛАШКЕВІЧ
рэдактар аддзела тэатра