Дру­гая се­рыя «Ві­таў­та»?

№ 12 (429) 01.12.2018 - 30.12.2018 г

«АНАС­ТА­СІЯ»
Знай­сці ары­гі­на­ль­ную сю­жэт­ную лі­нію, гіс­то­рыю, якая маг­ла б за­ха­піць, ярка­га ге­роя-асо­бу, здат­на­га ўспры­мац­ца як на­цы­яна­ль­ны сім­вал, — за­да­ча не з лёг­кіх. І та­му аўта­ры ба­ле­та «Анас­та­сія» вы­бра­лі ўжо апра­ба­ва­ны ў ба­ле­це «Ві­таўт» бо­льш-менш па­спя­хо­вы шлях.

Але ён не­паз­беж­на то­іць не­бяс­пе­ку стаць чар­го­вай «ва­ры­яцы­яй на тэ­му». Гіс­та­рыч­ны час па­чат­ку XVI ста­год­дзя смут­ны і на­пру­жа­ны, але пры­ваб­ны, бо дае маг­чы­масць ад­ысці ад кан­крэ­ты­за­цыі дэ­та­ляў. Воб­раз кня­гі­ні Анас­та­сіі Слуц­кай ужо стаў сво­е­асаб­лі­вым бе­ла­рус­кім брэн­дам, ён як быц­цам ва ўсіх на слы­ху і не па­тра­буе да­дат­ко­вых ка­мен­та­ры­яў.

 

Ліб­рэ­та Ана­то­ля Дзя­лен­дзі­ка, які шмат га­доў за­йма­ецца гэ­тым гіс­та­рыч­ным пе­ры­ядам (на­га­да­ем яго­ны сцэ­на­рый фі­ль­ма «Анас­та­сія Слуц­кая», 2003), кры­ху эклек­тыч­нае і за­блы­та­нае. Ад­нак не вы­пад­ко­ва ў жан­ра­вым вы­зна­чэн­ні (ха­рэ­агра­фіч­ная ле­ген­да) акцэн­ту­ецца ўмоў­насць та­го, што ад­бы­ва­ецца, пра­сто­ра мас­тац­ка­га вы­мыс­лу. Сю­жэт­ныя ка­лі­зіі спек­так­ля то­ль­кі пун­кці­рам акрэс­лі­ва­юць гіс­та­рыч­ныя рэ­аліі і на ме­та­фа­рыч­ным уз­роў­ні рас­кры­ва­юць ідэі веч­ных каш­тоў­нас­цяў, па­мя­ці пра мі­ну­лае, сі­лы ду­ху, па­тры­ятыз­му.

 

Для Вя­час­ла­ва Куз­ня­цо­ва тэ­ма бе­ла­рус­ка­га Ся­рэд­ня­веч­ча ад­на з лю­бі­мых. Ён пра­цяг­вае лі­нію сва­іх буй­ных ра­бот у гэ­тым кі­рун­ку (кан­та­та «Спе­вы даў­ней­шых ліц­ві­наў», «Ся­рэд­ня­веч­ная му­зы­ка» для ка­мер­на­га аркес­тра, ба­лет «Ві­таўт», ха­ра­выя «Бе­ла­рус­кія кан­ты»), вы­бу­доў­вае скла­да­ны му­зыч­на-тэ­ма­тыч­ны ды­ялог, у якім па­збя­гае пра­мых цы­тат, да­клад­най сты­лі­за­цыі мес­ца і ча­су. Уво­гу­ле парт­ыту­ра «Анас­та­сіі» атры­ма­ла­ся тэ­ма­тыч­на на­сы­ча­най і кан­цэн­тра­ва­най, на­тхнё­най і пра­фе­сій­най. Ураж­вае дэ­та­лё­вая пра­пра­цоў­ка му­зыч­ных тым га­лоў­ных ге­ро­яў.

 

Дра­ма­тур­гія ба­ле­та па­бу­да­ва­на на кан­флік­тным су­тык­нен­ні двух све­таў: Усхо­ду (у са­мых шы­ро­кіх ары­енці­рах) і ста­ра­даў­няй Бе­ла­ру­сі. Трэ­цюю му­зыч­на-дра­ма­тур­гіч­ную лі­нію прад­стаў­ля­юць скла­да­ныя воб­ра­зы лі­ры­ка-псі­ха­ла­гіч­на­га пла­на, свет унут­ра­ных пе­ра­жы­ван­няў. Кож­ны з плас­тоў вы­пі­са­ны інды­ві­ду­аль­ны­мі фар­ба­мі. Асты­нат­насць, ірва­ныя рыт­мы агрэ­сіў­ных мед­ных ду­ха­вых і ўдар­ных, ды­са­нан­тнае су­гуч­ча су­пра­ць­пас­таў­ля­юцца жан­ра­ва-бы­та­вым не­муд­ра­ге­ліс­тым най­гры­шам, кан­ты­лен­ным лі­ні­ям, ме­ла­дыч­нас­ці і гар­ма­ніч­най мі­ла­гуч­нас­ці. У ярка-ха­рак­тар­най інстру­мен­тоў­цы вы­лу­ча­юцца ка­ла­рыт­ныя тэм­бра­выя «ты­па­жы» і жан­ра­выя амплуа з ха­рак­тэр­ны­мі сла­вян­скі­мі кан­та­вы­мі на­пе­ва­мі. Асаб­лі­вую се­ман­тыч­ную ро­лю ады­гры­вае тэм­бра­воб­раз зва­ноў.

 

Му­зыч­ную сты­ліс­ты­ку ба­ле­та мож­на акрэс­ліць по­стма­дэр­ніс­цкай ідэ­яй «но­вай эклек­ты­кі», у якую по­лі­сты­ліс­тыч­ны­мі ад­га­лос­ка­мі ўпля­та­юцца ха­рак­тэр­ныя эле­мен­ты-ком­плек­сы, вы­строй­ва­юцца тон­кія гу­ка­выя мас­ты-па­ра­ле­лі — ад ста­ра­даў­ніх на­пе­ваў да Орфа, Пра­ко­ф’е­ва, Стра­він­ска­га, сус­вет­най ба­лет­най кла­сі­кі, су­час­най кі­на­му­зы­кі. Ка­лі зга­даць кла­січ­ную сен­тэн­цыю «якая тэ­ма, та­кое і яе ра­шэн­не», мож­на кан­стан­та­ваць, не­сум­нен­на, якас­ную і вы­са­кап­роб­ную пра­цу кам­па­зі­та­ра ў гэ­тым опу­се.

 

Аркестр пад кі­раў­ніц­твам Андрэя Га­ла­на­ва ў цэ­лым спра­віў­ся з па­стаў­ле­най за­да­чай. Ды­ры­жо­рам бы­лі пра­акцэн­та­ва­ныя ўсе лі­ніі і фар­бы, хоць са­мім аркес­тран­там яшчэ не­абход­на на­быць інта­на­цый­ную ўпэў­не­насць у со­ль­ных эпі­зо­дах, зба­лан­са­ваць ансам­бле­вае гу­чан­не. Не за­ўжды пе­ра­кон­ва­лі за­да­дзе­ныя тэм­па­рыт­мы, асаб­лі­ва ў лі­ры­ка-псі­ха­ла­гіч­ных эпі­зо­дах, якія гу­ча­лі ў кры­ху за­па­во­ле­ным тэм­пе, ага­ля­ючы тэх­ніч­ныя швы ў ха­рэ­агра­фіі (пад­няў, апус­ціў, пра­кру­ціў).

 

Агу­ль­нае ві­зу­аль­нае ўра­жан­не ад «Анас­та­сіі» за­ста­ецца цал­кам па­зі­тыў­ным. Мі­ні­ма­лізм дэ­ка­ра­цый (мас­так-па­ста­ноў­шчык Аляк­сандр Кас­цю­чэн­ка) не вы­клю­чае іх глы­бо­ка­га сім­ва­ліч­на­га на­паў­нен­ня: аб­ліч­чы стар­цаў з фрэ­сак Спа­са-Еўфра­сін­неў­ска­га ма­нас­ты­ра, па­пя­ліш­чы і раз­бу­ра­ныя па­се­ліш­чы. Грун­тоў­ныя і эфек­тныя кас­цю­мы Ка­ця­ры­ны Бул­га­ка­вай умоў­на акцэн­ту­юць час і гіс­та­рыч­ную пры­на­леж­насць ге­ро­яў.

 

На жаль, у пад­свя­до­мас­ці за­ста­ло­ся да­клад­нае ўяў­лен­не пра «Анас­та­сію» як пра «дру­гую се­рыю» «Ві­таў­та», што не­паз­беж­на вы­клі­ка­ла жа­дан­не па­раў­наць. Ба­лет­май­стар-па­ста­ноў­шчык Юрый Тра­ян зноў вы­браў шлях до­сыць пра­ма­лі­ней­на­га ілюс­тра­ван­ня падзей­на­га шэ­ра­гу. Не­вы­раз­насць у плас­тыч­ным вы­ра­шэн­ні воб­ра­заў, да­куч­лі­вая рэ­аліс­тыч­насць і прад­ка­за­ль­насць ра­шэн­няў ча­сам вы­клі­ка­лі вос­тры ды­са­нанс у кан­тра­пун­кце бач­на­га і чу­та­га.

 

Ха­рэ­агра­фія ба­ле­та па­кі­дае ўра­жан­не сю­ітнас­ці, пя­рэс­та­га ка­ла­жу з кан­трас­ных эпі­зо­даў, не ха­пае агу­ль­най ды­на­мі­кі і зліт­нас­ці. Лек­сі­ка тан­ца пе­ра­важ­на кла­січ­ная, у ёй пры­сут­ні­ча­юць скла­да­ныя пад­трым­кі ў ду­этных сцэ­нах, але ві­да­воч­на пра­чыт­ва­юцца і цы­та­ты-клі­шэ, якія вы­клі­ка­юць імгнен­ную ад­сыл­ку да па­ста­но­вак Ва­лян­ці­на Елі­за­р’е­ва, кла­січ­ных інтэр­прэ­та­цый «Па­ла­вец­кіх ско­каў» Ба­ра­дзі­на.

 

Асаб­лі­ва ха­це­ла­ся б адзна­чыць плас­тыч­нае май­стэр­ства і сцэ­ніч­нае аб­аян­не Іры­ны Яром­кі­най (Анас­та­сія) і Анто­на Краў­чан­кі (Ся­мён), Юрыя Ка­ва­лё­ва (Мі­ха­іл Глін­скі) і Аляк­сан­дры Чы­жык (За­іра). Люд­мі­ла Улан­ца­ва мае знач­ныя пра­фе­сій­ныя і твор­чыя пер­спек­ты­вы, та­му парт­ыя Анас­та­сіі для яе без­умоў­ны трам­плін. У эма­цый­на-воб­раз­ным пла­не асаб­лі­ва вы­лу­ча­юцца Кан­стан­цін Ге­ро­нік і Та­ка­то­шы Ма­чы­яма, вы­ка­наў­цы парт­ыі ха­на Ахма­та.

 

І ўсё ж па­сля «Анас­та­сіі» слуш­ным і ад­кры­тым за­ста­ецца пы­тан­не: як да­лей бу­дзе раз­ві­вац­ца лі­нія на­цы­яна­ль­на­га ба­ле­та? Аса­біс­та мне ў бу­ду­чых се­зо­нах ха­це­ла­ся б уба­чыць сап­раў­ды ары­гі­на­ль­ныя ха­рэ­агра­фіч­ныя па­ста­ноў­кі бе­ла­рус­кіх аўта­раў.