Рэ­кан­струк­цыя інтым­на­га

№ 12 (429) 01.12.2018 - 30.12.2018 г

«СВАЁ ЦЕ­ЛА» ВІ­ЯЛЕ­ТЫ БУ­БЕ­ЛI­ТЭ Ў НЦСМ
Пра­ект Ві­яле­ты Бу­бе­лi­тэ вяр­тае нас да по­шу­ку ся­чэн­ня: як у ге­амет­рыі, аўтар кан­ста­туе вы­яву, утво­ра­ную ў вы­нi­ку раз­рэ­зу фі­гу­ры плос­кас­цю.

Гэ­тая плос­касць ся­чэн­ня, са­мо ўмя­ша­ль­ніц­тва прад’­яўле­ныя мастачкай як эмо­цыя, дзея­нне і на­ват дра­ма. Ад здзіў­лен­ня да за­хап­лен­ня, ад стра­ху да пяш­чо­ты — ты­ся­чы ню­ансаў ста­наў і пе­ра­жы­ван­няў счыт­вае гля­дач­ка, бо пра іх у пер­шую чар­гу пра­маў­ляе аўтар­ка. Пры гэ­тым у асэн­са­ван­ні аго­ле­на­га це­ла пры­сут­ні­чае па­ста­янны пад­тэкст — фе­но­мен за­кры­та­га, прад­чу­ван­не і спа­чу­ван­не та­емна­му, не­спас­ці­га­ль­на­му. Гэ­тая апа­зі­цыя ад­кры­та­га і ня­яўна­га надзя­ляе пра­ект асаб­лі­вым на­пру­жан­нем.

 

Це­ла ў бо­ль­шас­ці вы­пад­каў — са­лі­ру­ючы інстру­мент, але не без су­пра­цоў­ніц­тва з пра­сто­рай або ўлас­ным двай­ні­ком. Ві­яле­та падзя­ляе для ся­бе не­ка­ль­кі се­рый, якія ў роз­ныя га­ды пры­му­ша­лі яе па-роз­на­му на­ла­джваць гэ­тыя ды­яло­гі з са­бой. І му­сіць, га­лоў­нае тут — пра­цэс: зва­рот да ся­бе, пер­ма­нен­тнае пы­тан­не «што я ад­чу­ваю», «якая я», «што ёсць гэ­тае це­ла сён­ня», «ча­му гэ­та так». Якім зда­ецца ча­ла­век і які ён на­сам­рэч — веч­ныя пы­тан­ні. Па сут­нас­ці Бу­бе­лi­тэ аб­вас­трае сут­насць парт­рэ­та і аўта­пар­трэ­та як та­кіх: да якой сту­пе­ні мы гу­ля­ем і як на­блі­зіц­ца да істы воб­ра­зу.

 

Са­ма Бу­бе­лi­тэ пад­крэс­лі­вае, што аго­ле­насць для яе — гэ­та ад­сут­насць са­цы­яль­най ро­лі, зна­чыць, мак­сі­ма­ль­ная сап­раў­днасць без умоў. Са­цы­яль­ныя ўмо­вы, якія за кад­рам, не маг­лі за­стац­ца не­заў­ва­жа­ны­мі: ку­ра­тар Да­ры­ус Вай­ча­каў­скас (Клай­пед­скі ад­дзел Лі­тоў­ска­га са­юза фо­та­мас­та­коў) і Мін­даў­гас Габ­рэ­нас (фа­тог­раф, ата­шэ па ку­ль­ту­ры Па­со­льс­тва Літ­вы) з за­да­ва­ль­нен­нем цы­ту­юць аб­ура­ныя вод­гу­кі гля­да­чак з по­зніх са­вец­кіх га­доў пра тое, як гэ­та не­да­пуш­ча­ль­на — па­каз­ваць лі­тоў­скую жан­чы­ну аго­ле­най, у ад­роз­нен­не ад жан­чы­ны-гра­ма­дзян­кі, сціп­лай пра­цаў­ні­цы і ўдзе­ль­ні­цы гра­мад­ска­га жыц­ця кра­іны. Дыс­курс ця­лес­на­га та­ды ўспры­маў­ся, ма­быць, вы­ключ­на ў эра­тыч­ным клю­чы.

 

Бо­льш за 100 ары­гі­на­лаў з уз­рос­та­вым аб­ме­жа­ван­нем 12+ на­ўпрост зды­ма­юць усе сум­не­вы: ця­лес­нае лёг­ка аб­ыхо­дзіц­ца без та­ко­га ро­ду па­эты­за­цыi. Яно не на­ле­жыць гра­мад­ству, яго ра­ман­тыч­ным цi якiм-не­будзь яшчэ ча­кан­ням. У лю­бы мо­мант це­ла як аб’­ект мо­жа стаць інстру­мен­там мас­тац­тва. З лю­бой за­да­чай, і спо­саб рэ­флек­сіі ў іх лі­ку.

 

Важ­на, што Ві­яле­та пры­зна­ная кла­сі­кам, яна доб­ра вя­до­мая ў Літ­ве. Пры­чым ме­на­ві­та як аўтар­ка то­ль­кі гэ­та­га, ад­на­го-адзі­на­га цык­ла аўта­пар­трэ­таў-ню, без ня­сме­лых ага­во­рак і рэ­ве­ран­саў. Да гэ­та­га ча­су яна пер­шая аўтар­ка цэ­лас­на­га пра­екта та­ко­га ро­ду, хоць фа­тог­ра­фы-муж­чы­ны спра­ба­ва­лі: асоб­ны­мі здым­ка­мі і эпі­за­дыч­на. «Сваё це­ла» не ства­ра­ла­ся ў фе­мі­ніс­тыч­ным арт-ру­ху, але фак­тыч­на пра­ект убу­доў­ва­ецца ў гэ­ты кан­цэпт. Асоб­ныя яго час­ткі па­каз­ва­лі­ся ў Літ­ве і за яе меж­амі не­адна­ра­зо­ва, на вы­ста­вах і фес­ты­ва­лях, у пры­ват­нас­ці на «Арт-Ві­ль­ню­се». Вось і ў пер­шай вы­ста­ве но­ва­га лі­тоў­ска­га Му­зея су­час­на­га мас­тац­тва Бу­бе­лi­тэ прад­стаў­ле­на: яе пра­цы ёсць у ка­лек­цыі му­зея.

 

«Сваё це­ла» па­ча­тае ў 1980-х, у юнац­кім уз­рос­це, і за­кан­чва­ецца про­ста ця­пер. Не­вя­лі­кі пе­ра­пы­нак у 2000-х пра­ктыч­на ні­чо­га не змя­ніў. І так, це­ла змя­ня­ецца — ві­зу­аль­на, што ля­жыць на па­вер­хні; і мен­та­ль­на, гэ­та зна­чыць у кан­тэк­сце асо­бы, што так­са­ма прад­ка­за­ль­на. Як ка­за­лі ге­роі вя­до­ма­га се­ры­яла, па­чы­на­ючы кож­ны эпі­зод: «Што вам у са­бе не пад­аба­ецца?» Зноў па­чуц­ці, ад­чу­ван­ні, ста­ны. Сю­жэт раз­гор­тваў­ся ў за­леж­нас­ці ад ад­ка­зу.

 

Асоб­ны па­ра­докс: у не­ка­то­рых се­ры­ях Ві­яле­та ўсё ж та­кі гу­ляе, арга­ні­зуе мі­зан­сцэ­ну. Мы па­га­джа­емся з па­ра­док­сам, бо мас­так мае пра­ва раз­на­ста­іць ню, у на­шым вы­пад­ку пры­ўнес­ці ў жанр ледзь-ледзь тэ­атра. На маё пы­тан­не, ці зды­мае яна не­шта яшчэ, фа­тог­раф­ка ад­каз­вае, што ёй ці­ка­выя пей­заж, архі­тэк­ту­ра, але ўсё гэ­та «не атрым­лі­ва­ецца, не. Пра­цуе то­ль­кі це­ла».