Пе­ра­ства­рыць пра­сто­ру на­ноў

№ 12 (429) 01.12.2018 - 30.12.2018 г

ЖЫ­ВА­ПІС, ГРА­ФІ­КА, АНІ­МА­ЦЫЯ ДЗМІТ­РЫЯ СУ­РЫ­НО­ВІ­ЧА
УСЕ ЗА­ЛЫ НА­ЦЫ­ЯНА­ЛЬ­НА­ГА ЦЭН­ТРА СУ­ЧАС­НЫХ МАС­ТАЦ­ТВАЎ (БУ­ДЫН­КА НА ПРА­СПЕК­ЦЕ НЕ­ЗА­ЛЕЖ­НАС­ЦІ) ЗА­НЯ­ЛІ ПРА­ЦЫ АД­НА­ГО ТВОР­ЦЫ — ДЗМІТ­РЫЯ СУ­РЫ­НО­ВІ­ЧА. ПРАД­СТАЎ­ЛЕ­НЫ ЁН ТУТ БЫЎ У ТРОХ ІПАС­ТА­СЯХ: ЯК МАС­ТАК-АНІ­МА­ТАР, ЯК ЖЫ­ВА­ПІ­СЕЦ І ЯК АКВА­РЭ­ЛІСТ. УСЯ­ГО ПА­КА­ЗА­ЛІ КА­ЛЯ 70-ЦІ РА­БОТ, ВЫ­КА­НА­НЫХ НА ПРА­ЦЯ­ГУ 1990 — 2000-Х. КУ­РА­ТАР­КА ВЫ­СТА­ВЫ — ІРЫ­НА СКВАР­ЦО­ВА.

Ва ўспры­ман­ні мас­тац­тва шмат стэ­рэ­аты­паў, агуль­ных мо­ман­таў. Мас­так — мы ве­рым — пад­час свай­го раз­віц­ця ня­спын­на шу­кае ся­бе, вы­пра­цоў­вае свой стыль. І так пры­емна гле­да­чу, ван­дру­ючы па вы­ста­ве, па­зна­ваць зна­ёмых аўта­раў па­вод­ле ха­рак­тэр­ных пры­кмет. Ад­нак на­шмат бо­льш ці­ка­ва на­зі­раць мас­та­ка ў раз­віц­ці, у ру­ху. Гра­фі­ку, жы­ва­піс і на­ват му­ль­тып­лі­ка­цыю Дзміт­рыя Су­ры­но­ві­ча мы сап­раў­ды ба­чым ад­ра­зу, ад­нак для мя­не аб­са­лют­на па­ра­дак­са­ль­ным з’яў­ля­ецца тое, што гэ­тыя тры сфе­ры ўва­саб­лен­ня твор­ча­га ду­ху так вы­раз­на і так ад­роз­на рас­кла­да­юцца па па­ліч­ках ма­тэ­ры­ялаў і тэх­нік. Роз­ныя твор­чыя за­да­чы, лю­бі­мыя тэ­мы ў роз­ных ма­тэ­ры­яль­ных ува­саб­лен­нях на­бы­ва­юць сваю ад­мет­ную фор­му. Але асаб­лі­васць фор­ма­бу­до­вы, па­зна­ва­ль­ны і ха­рак­тэр­ны сі­лу­эт ге­ро­яў, улю­бё­ны ка­ла­рыт «вы­да­юць» ад­на­го аўта­ра з цэ­лас­ным і ба­га­тым све­таў­спры­ман­нем.

 

Лёг­касць, па­вет­ра­насць аква­рэ­лі і на­су­пе­рак гэ­та­му — не­та­роп­кая тэх­ні­ка жы­ва­пі­су акры­лам з улю­бё­най кан­трас­най ка­ла­рыс­тыч­най га­май, з кам­па­зі­цы­яй, пра­ві­лы якой ні­бы кож­ны раз вы­на­хо­дзяц­ца ў но­вым тво­ры, су­аднос­на яго на­паў­нен­ню. І та­кая шмат­слой­ная, скла­да­ная па воб­раз­нас­ці му­ль­тып­лі­ка­цыя, ка­лі хо­чац­ца спы­ніць кадр і раз­гле­дзець яго як сю­жэт­ную кар­ці­ну з пад­ра­бяз­ны­мі дэ­та­ля­мі, са сты­ліс­ты­кай, бліз­кай да гіс­та­рыч­на­га сім­ва­ліз­му. За ўсім гэ­тым — асо­ба мас­та­ка, што ўраж­вае эру­ды­цы­яй, інтэ­лек­ту­аль­ным пер­фек­цы­яніз­мам.

 

Аква­рэль за­ймае ў гэ­тым шэ­ра­гу асаб­лі­вае мес­ца. Мас­тац­кія да­сяг­нен­ні аўта­ра ві­да­воч­ныя, тут усё, як мы лю­бім, — во­ль­насць, пра­зрыс­тасць, рух, спан­тан­насць, імпра­ві­за­цыя. Фар­ба ця­чэ па­вод­ле за­ко­наў па­глы­нан­ня і пры­ця­жэн­ня, а мас­так — то­ль­кі рэ­жы­сёр гэ­тай імклі­вай і, зда­ва­ла­ся б, лёг­кай гу­ль­ні свят­ла і ко­ле­ру. Яго лю­боў да яркіх пра­яў жыц­ця ў твор­час­ці вы­клі­кае гэ­тую па­трэ­бу ў імгнен­най фік­са­цыі воб­ра­за, во­ль­ны кі­ру­нак фар­бы аб­ыгры­ва­ецца ім з вя­лі­кім май­стэр­ствам. Рух ру­кі — ка­ліг­ра­фіч­ны, па­вет­ра­ны, воб­ра­зы на­ра­джа­юцца без ві­да­воч­на­га на­пру­жан­ня. Ад­нак мас­так пры­зна­ецца, што аква­рэль па­тра­буе вя­лі­кіх вы­сіл­каў, і на­зы­вае яе «муж­ным жы­ва­пі­сам». І зра­зу­ме­ла ча­му: па­мыл­кі, апіс­кі, «ня­зной­дзе­нас­ці» вы­пра­віць у та­кой аўтар­скай тэх­ні­цы ве­ль­мі цяж­ка.

 

Ма­ты­вы і тэ­мы Дзміт­рыя Су­ры­но­ві­ча кра­на­ль­ныя і па­зна­ва­ль­ныя: то на­ста­ль­гіч­ныя пей­за­жы ро­дам з дзя­цін­ства, ка­лі дрэ­вы бы­лі вя­лі­кія (а ўсё та­му, што га­ры­зонт та­кіх кра­яві­даў — ніз­кі), то ве­ль­мі му­зы­ка­ль­ныя, рыт­міч­ныя фор­мы, бліз­кія да ру­хаў ду­шы, да пі­сь­ма, да іе­рог­лі­фаў, то не­ча­ка­ныя і не­рэ­аль­ныя сю­жэ­ты, вы­клі­ка­ныя ці то ру­хам вет­ру ад ад­чы­не­на­га акна, ці ско­кам га­рэз­лі­вай кот­кі... Струк­ту­ра тво­раў так­са­ма бы­вае ве­ль­мі не­ча­ка­най, асаб­лі­ва ў яго аква­рэ­лях, што «за­ві­са­юць» па­між звык­лым нам жы­ва­пі­сам і кі­тай­скай ка­ліг­ра­фі­яй. Як, на­прык­лад, у арку­шы «Злы япон­скі пеў­нік». Мін­да­ле­па­доб­нае во­ка без зрэн­кі пад­адзе­на анфас на про­­філь­­най вы­яве, ва­ла­сы пе­ра­тва­ра­юцца ў ру­хо­мыя лі­ніі, у кроп­кі і рыс­кі — у не­чы­тэ­ль­нае хут­кае пі­сь­мо (звер­ху ўніз — па­вод­ле ўсход­няй тра­ды­цыі і за­ко­наў пры­ця­жэн­ня зям­лі), хвост пеў­ня так­са­ма за­круч­ва­ецца, пе­ра­ўтва­ра­ецца ў пра­воб­раз не­йкіх ха­атыч­ных зна­каў. Дый усё тут — і знак, і сю­жэт ад­на­ча­со­ва — пад­адзе­на ў мо­мант пе­ра­ўтва­рэн­ня ад­на­го ў іншае. У іншых аква­рэ­ль­ных пра­цах прэ­ва­лю­юць аб­страк­цыя, рытм і чыс­ты рух. Ха­ос лі­ній, форм на­бы­вае за­вер­ша­насць, і та­ды кам­па­зі­цыя ста­но­віц­ца гар­ма­ніч­най. Твор­ца вы­раз­на ад­чу­вае мя­жу па­між за­кон­ча­нас­цю «не­за­кон­ча­на­га» воб­ра­за і эскі­зам: «Тое, што іншы мас­так мо­жа за твор па­лі­чыць, для мя­не — то­ль­кі па­літ­ра».

 

Жы­ва­піс ні­бы ра­біў іншы ча­ла­век — стом­ле­ны і аб­азна­ны ва ўсіх сты­лях мі­ну­лых эпох. Іра­ніч­ны. Яго ван­дроў­ка па роз­ных мас­тац­кіх плы­нях за­над­та лёг­кая і ня­зму­ша­ная, каб быць пад­обнай да на­ўмыс­на­га пры­ёму, бо аўтар так шмат ве­дае, ана­лі­зуе і пе­ра­ства­рае, з усі­мі гэ­ты­мі алю­зі­ямі, экі­во­ка­мі, па­ша­но­тай і ад­на­ча­со­ва іро­ні­яй — да ста­рых аўта­раў і да мас­тац­тва Усхо­ду і да лі­та­ра­ту­ры, да вя­до­мых воб­ра­заў сус­вет­на­га мас­тац­тва і зна­ка­мі­тых майстроў. Так жа лёг­ка Дзміт­рый Су­ры­но­віч аб­ыхо­дзіц­ца з ко­ле­рам і фор­май.

 

Ма­ты­вы жы­ва­піс­ных тво­раў кры­ху іншыя, а вя­ду­чая тэ­ма — пры­нам­сі на гэ­тай вы­ста­ве — па фор­ме на­бы­вае га­ге­наў­скае ўва­саб­лен­не, па-сут­нас­ці — ёй су­пра­цьс­та­іць. Жан­чы­на, яе існасць і пры­ро­да, по­шук су­лад­дзя, гар­мо­ніі... Ад­нак у Су­ры­но­ві­ча не рай і ад­хлан­не ад цы­ві­лі­за­цыі, а пры­род­ная сі­ла і моц, ува­соб­ле­ная ў сты­лі­за­ва­ных жа­но­чых по­ста­цях. А яшчэ гэ­тыя ры­бы, ка­ты, на­жы — сім­во­лі­ка іх чы­тэ­ль­ная і не­ві­да­воч­ная ад­на­ча­со­ва, на мя­жы па­між по­бы­там і сім­ва­ліз­мам. Але сім­ва­лізм тут з раз­умен­нем та­го, што важ­ныя рэ­чы сён­ня не­прыс­той­на пра­маў­ляць з па­фа­сам. Гэ­та жа­но­чы архе­тып, бо­льш су­час­ны, бо­льш іра­ніч­ны, чым у Га­ге­на. Жан­чы­ны за­йма­юцца бу­дзён­ны­мі рэ­ча­мі, іх ася­род­дзе раз­баў­ле­на жы­вё­ла­мі і прад­ме­та­мі, гэ­та свой аўта­ном­ны свет, за­кры­ты для ста­рон­ніх, вы­пад­ко­вых по­зір­каў. Адзі­ных пра­віл па­бу­до­вы кар­ці­ны так­са­ма не існуе, да­во­лі во­ль­на аб­ыхо­дзіц­ца аўтар з ча­сам і пра­сто­рай. У не­йкіх па­лот­нах ігра­юць ро­лю свят­ла­цень і пер­спек­ты­ва, у іншых — по­ста­ці жан­чын ста­но­вяц­ца ўтры­ра­ва­ны­мі, ні­бы яны ге­ра­іні ко­мік­су ці му­льт­фі­ль­ма. У экс­па­зі­цыі ні­бы зна­рок усё пе­ра­ме­ша­на і змік­са­ва­на. Ні­яка­га сты­лё­ва­га адзін­ства, не­за­леж­насць ад лю­бо­га ка­но­ну, на­ват ад свай­го ўлас­на­га. Да­зво­ліць са­бе быць роз­ным у кож­най ра­бо­це лёг­ка, ка­лі кі­ра­вац­ца аўтар­скім пры­нцы­пам: «Я ма­люю то­ль­кі тое, што мне ці­ка­ва».

 

За­хап­ля­юць яго і та­кія яркія асо­бы, як Ван Гог, Рэ­мбрант, Жорж Санд, Па­ра­джа­наў. Вы­бар тлу­ма­чыц­ца про­ста: «Бо­льш за ўсё я не люб­лю сум­ную лі­та­ра­ту­ру і сум­нае вы­яўлен­чае мас­тац­тва». Тут для яго важ­на ства­рыць воб­раз та­кім чы­нам, каб па­зна­ва­ль­насць тва­ру бы­ла зу­сім не га­лоў­най, на­ват за­быў­шы ры­сы, мож­на счыт­ваць па­зна­ча­нае праз не­йкія ха­рак­тэр­ныя дэ­та­лі, што за­бяс­печ­ва­юць уні­ка­ль­ную атмас­фе­ру. Як у парт­рэ­це Ван Го­га: кам­па­зі­цыя да­во­лі ўмоў­ная, ка­лаж­ная, ха­рак­тэр­ныя дэ­та­лі — ву­ха, крэс­ла, ру­дыя ва­ла­сы, уся­му тут цес­на, усё раз­ва­ль­ва­ецца ў гэ­тай дыс­гар­ма­ніч­най ала­гіч­най кам­па­зі­цыі. Та­му яна і кра­нае, раз­бі­ва­ючы ход­кія штам­пы, пе­ра­ства­ра­ючы і сцвяр­джа­ючы но­вую ад­мет­ную пра­сто­ру жы­ва­піс­на­га па­лат­на.

 

Як му­ль­тып­лі­ка­тар Дзміт­рый Су­ры­но­віч быў па­ка­за­ны асаб­лі­ва шмат­гран­на. Арга­ні­за­та­ры вы­ста­вы да­лі маг­чы­масць на­вед­ні­кам раз­гле­дзець звы­чай­на пры­ха­ва­ную кух­ню ані­ма­цыі. Су­ры­но­віч — мас­так-па­ста­ноў­шчык ані­ма­цый­ных фі­ль­маў, прад­стаў­ле­ных у экс­па­зі­цыі эскі­за­мі і ка­ла­жа­мі, — «Ле­ген­да пра лэ­дзі Га­дзі­ву», «Ша­пэн», «Са­ла­вей», «Ста­ра­жыт­ная апо­весць», «За­ла­тыя пад­ко­вы» рэ­жы­сёр­кі Іры­ны Ка­дзю­ко­вай, «Меч» Вік­та­ра Доў­на­ра і На­тал­лі Лось, «Ча­роў­ная жа­лей­ка» Мі­ха­іла Ту­ме­лі і іншыя. Мож­на так­са­ма бы­ло ўба­чыць пер­са­на­жаў гэ­тых му­льт­фі­ль­маў «ужы­вую» — у якас­ці ля­лек, аб’ёмных на шар­ні­рах і плос­кіх ма­ры­яне­так, уба­чыць збліз­ку кож­ную дэ­таль. Адна з вы­ста­вач­ных за­лаў Цэн­тра су­час­ных мас­тац­тваў была ад­ве­дзе­ны спе­цы­яль­на пад дэ­ман­стра­цыю му­ль­тып­лі­ка­цый­ных фі­ль­маў, над які­мі ў якас­ці рэ­жы­сё­ра-па­ста­ноў­шчы­ка пра­ца­ваў Дзміт­рый Су­ры­но­віч. Іх па­каз­ва­лі ў рэ­жы­ме non-stop.

 

Вар­та адзна­чыць ад­мет­насць гэ­та­га аўта­ра, бо най­перш раз­мо­ва ідзе пра пра­цу ру­кой, пра ўні­ка­ль­ныя тэх­ні­кі, ча­сам на­сто­ль­кі са­ма­дас­тат­ко­выя, што гра­фі­ка, якую ён ра­біў для муль­­тып­лі­ка­цый­най кар­ці­ны, рап­там аказ­ва­ецца мац­ней­шай за га­то­вы прад­укт. Та­кім чы­нам ад­крыц­ці ў ані­ма­цыі час­та з’яўля­юцца квін­тэ­сэн­цы­яй гра­фіч­ных по­шу­каў Дзміт­рыя Су­ры­но­ві­ча. 

Алеся Белявец

Аўтар: Алеся БЕЛЯВЕЦ
рэдактар аддзела выяўленчага мастацтва