Ідэі для су­час­най ску­льп­ту­ры

№ 12 (429) 01.12.2018 - 30.12.2018 г

«ФОР­МАС­ТА­ЯННЕ» Ў МА­ГІ­ЛЁ­ВЕ
ФОР­МА — ЦЕ­ЛА СКУ­ЛЬП­ТУ­РЫ, АБ­АЛОН­КА ДЛЯ ІДЭІ, ДЛЯ СЭН­САЎ, УКЛА­ДЗЕ­НЫХ У ЯЕ АЎТА­РАМ. ФОР­МА, ЯКУЮ АД­ПУС­ЦІЎ АД СЯ­БЕ МАС­ТАК, ПА­СТАЎ­ЛЕ­НАЯ НА СТА­НОК, БЫЦ­ЦАМ ЗА­МІ­РАЕ Ў ЧА­КАН­НІ. ФОР­МА­РУХ, БЕГ, БА­РА­ЦЬ­БА, ПА­ЛЁТ, ТА­НЕЦ — УСЁ ГЭ­ТА ПА­ЧЫ­НА­ЕЦЦА ТО­ЛЬ­КІ ТА­ДЫ, КА­ЛІ ГЛЯ­ДАЧ ЗНА­ХО­ДЗІЦЬ У СКУ­ЛЬП­ТУ­РЫ ВОД­ГУК СВА­ІМ ПА­ЧУЦ­ЦЯМ, ДУМ­КАМ, ЖА­ДАН­НЯМ, КА­ЛІ ЁН КРА­НАЕ ТУЮ НЯ­БАЧ­НУЮ СУБ­СТАН­ЦЫЮ, ЯКУЮ МЫ НА­ЗЫ­ВА­ЕМ ІДЭ­ЯЙ. ТА­ДЫ ПРА­ЦА Ў ПЭЎ­НАЙ МЕ­РЫ ПЕ­РА­СТАЕ НА­ЛЕ­ЖАЦЬ АЎТА­РУ: ЗА­ЧАПІЎ­ШЫ ПА­ЧУЦ­ЦІ, ЯНА СТА­НО­ВІЦ­ЦА ЧАС­ТКАЙ ГЛЕ­ДА­ЧА, ЯГО ДОС­ВЕ­ДУ...

Ску­льп­ту­ра за­ўсё­ды свед­чыць пра ку­ль­ту­ру су­час­на­га гра­мад­ства, яна чул­лі­ва рэ­агуе на лю­быя зме­ны, да­зва­ляе ўба­чыць, ад­чуць бу­ду­чыя пе­ра­ме­ны.

 

Упер­шы­ню за шмат га­доў Ма­гі­лёў пры­няў Рэ­спуб­лі­кан­скую ску­льп­тур­ную вы­ста­ву, што да­зво­лі­ла жы­ха­рам і гас­цям го­ра­да асэн­са­ваць глы­бін­ныя пра­цэ­сы ў маш­та­бе мас­тац­тва кра­іны.

 

Рэ­спуб­лі­кан­скую вы­ста­ву за­ўсё­ды скла­да­на спраг­на­за­ваць, бо не­маг­чы­ма за­га­дзя ўя­віць са­бе вы­нік, тое, як роз­ныя мас­та­кі з пры­нцы­по­ва роз­ны­мі кан­цэп­цы­ямі бу­дуць су­існа­ваць у адзі­най экс­па­зі­цый­най пра­сто­ры. Дзе зда­рыц­ца кан­флікт, а дзе пры­мі­рац­ца су­пра­ць­лег­лыя ідэі? Пра­цы ў роў­най сту­пе­ні мо­гуць і пра­йграць, і ўзба­га­ціц­ца ў за­леж­нас­ці ад аб­ра­на­га акру­жэн­ня, су­сед­ства, пун­кту гле­джан­ня.

 

Зра­біць так, каб экс­па­зі­цыя не ўспры­ма­ла­ся сум­бур­на, каб у ёй існа­ва­ла ло­гі­ка, пры­сут­ні­ча­лі да­мі­нан­ты, кан­цэн­тра­ва­ныя вуз­лы і па­ўзы, — скла­да­ная за­да­ча для экс­па­зі­цы­яне­ра.

 

Ня­рэд­ка вы­рва­ны з кан­тэк­сту май­стэр­ні твор зу­сім па-інша­му ад­кры­ва­ецца для са­мо­га аўта­ра, тым бо­льш ці­ка­вая для яго маг­чы­масць па­тра­піць у іншае ку­ль­тур­нае ася­род­дзе, атры­маць вод­гу­кі но­вай пуб­лі­кі. Вы­хад са звык­ла­га кан­тэк­сту мін­скіх вы­ста­вач­ных за­лаў — пры­чы­на хва­ля­ван­ня як для мас­та­коў, так і для арга­ні­за­та­раў.

 

Рэ­спуб­лі­кан­ская вы­ста­ва «Фор­мас­та­янне» ў пер­шую чар­гу ці­ка­вая тым, што яна раз­мяс­ці­ла­ся ад­ра­зу ў дзвюх га­ле­рэ­ях: у аб­лас­ным му­зеі Па­ўла Мас­ле­ні­ка­ва і мас­тац­кай га­ле­рэі Андрэя Ва­ра­б’ё­ва — у іх пры­нцы­по­ва роз­ныя вы­ста­вач­ныя пра­сто­ры і ад­мет­ныя пад­ыхо­ды да экс­па­зі­цыі. Му­зей Мас­ле­ні­ка­ва — ра­фі­на­ва­нае па­мяш­кан­не з бе­лы­мі сце­на­мі, лёг­кі­мі ску­льп­тур­ны­мі под­ыу­ма­мі, свет­лай стол­лю, пад­свет­кай — усё фік­суе ўва­гу гле­да­ча на тво­ры і на­ват пры на­сы­ча­нас­ці экс­па­зі­цыі да­зва­ляе за­ся­ро­дзіц­ца на су­зі­ран­ні ад­на­го кан­крэт­на­га аб’­екта. Гэ­тае ася­род­дзе бо­льш ці менш звык­лае, зра­зу­ме­ла, ча­го ча­каць ад экс­па­зі­цыі.

 

Зу­сім іншая атмас­фе­ра пан­уе ў га­ле­рэі Ва­ра­б’ё­ва: бру­та­ль­ныя, быц­цам леп­ле­ныя сце­ны, бе­тон­ная пад­ло­га, кан­струк­тыў­ныя ме­та­ліч­ныя фор­мы сто­лі, цяж­кія, ма­на­літ­ныя, з на­ту­ра­ль­на­га дрэ­ва под­ыу­мы — усё гэ­та мае ўлас­ную актыў­ную фак­ту­ру, ко­лер, рэ­ль­еф. Га­ле­рэя ства­рае ад­чу­ван­не май­стэр­ні, у якой ні­бы спы­не­ны на хві­лі­ну не­йкі вя­лі­кі твор­чы пра­цэс, экс­пе­ры­мент. Тут вы­гад­на гля­дзяц­ца пра­цы, якія не сас­ту­па­юць у вы­раз­нас­ці, сме­лас­ці ўва­саб­лен­ня гэ­та­му ася­род­дзю. У пер­шую чар­гу вы­йгра­юць на­ту­ра­ль­ныя ма­тэ­ры­ялы — за­ржа­ве­лы звар­ны ме­тал, па­лі­ва­ная ке­ра­мі­ка, та­на­ва­нае дрэ­ва, ка­мень. Вы­раз­на і эстэ­тыч­на ўспры­ма­юцца чыс­тыя фор­мы, уз­мац­няе ўздзе­янне на гле­да­ча ко­лер. Зда­ра­юцца і свае хі­бы: на­сы­ча­ныя фак­ту­рай, па­бу­да­ва­ныя на кан­трас­це, на роз­ні­цы ма­тэ­ры­ялаў тво­ры драб­няц­ца, губ­ля­юцца ў пра­сто­ры.

 

На вы­ста­ве «Фор­мас­та­янне» су­існа­ва­лі роз­ныя жан­ры і мас­тац­кія пад­ыхо­ды. Вы­тан­ча­ная фі­гу­ра­тыў­ная плас­ты­ка Па­ўла Лу­ка і Яўге­на Кол­ча­ва і за­сна­ва­ныя на глы­бо­кім аса­біс­тым пе­ра­асэн­са­ван­ні фі­гу­ра­тыў­нас­ці плас­тыч­ныя зна­ход­кі Аляк­сан­дра Са­ка­ло­ва, Аляк­сан­дра Ша­по, Вік­та­ра Ко­па­ча. Кла­січ­ны пад­ыход да парт­рэт­на­га жан­ру Ге­на­дзя Бу­рал­кі­на і Во­ль­гі Му­раш­ка і ды­на­міч­ныя, экс­прэ­сіў­ныя воб­ра­зы Мак­сі­ма Ерма­ко­ві­ча. Аб­агу­ль­не­ныя, сі­лу­этныя суп­рэ­ма­тыч­ныя кам­па­зі­цыі Рып­сі­мэ Ге­вар­кян і ма­дэр­ніс­цкія ку­біс­тыч­ныя по­шу­кі Анас­та­сіі Гу­мін­скай. Аб­страк­тныя воб­ра­зы-сім­ва­лы Ула­дзі­мі­ра Ла­мей­кі, Лай­ме Мі­рон­чык, Кі­ры­ла Кра­ха­лё­ва і глы­бо­кія па змес­це, фі­ла­соф­скія кам­па­зі­цыі, та­кія як «ХХІ ста­год­дзе» Ана­то­ля Арці­мо­ві­ча.

 

Пра­фе­сій­ная пра­ца з ма­тэ­ры­ялам — тра­ды­цыя, якая не пе­ра­ры­ва­ецца ў су­час­най бе­ла­рус­кай ску­льп­ту­ры. Яго раз­на­стай­насць і ба­гац­це — пер­шае, чым звяр­тае на ся­бе ўва­гу «Фор­мас­та­янне». На зме­ну брон­зе ўсё час­цей пры­хо­дзяць па­лі­ме­ры, што па­шы­рае па­літ­ру плас­тыч­ных эфек­таў, час­та пад­каз­вае мас­та­ку не­тры­ві­яль­ныя шля­хі (кам­па­зі­цыя «Babylon» Па­ўла Ку­ніц­ка­га). Ко­лер у ску­льп­ту­ры — свай­го ро­ду та­бу, яго бе­ла­рус­кія май­стры пе­ра­адо­ль­ва­юць не то­ль­кі шля­хам про­стай рас­фар­боў­кі, а знач­на час­цей — спа­лу­чэн­нем роз­ных ма­тэ­ры­ялаў. На кан­трас­це, які та­кім чы­нам да­ся­га­ецца, бу­ду­юцца мно­гія тво­ры — фак­тур­ны ка­мень і ржа­вы ме­тал, пе­ра­лі­віс­ты, бліс­ку­чы крыш­таль і па­лі­ра­ва­ны ме­тал, шлі­фа­ва­нае дрэ­ва і цёп­лая ке­ра­мі­ка. Так вы­ра­ша­ны ску­льп­ту­ры Мак­сі­ма Пет­ру­ля, Юрыя Пеў­не­ва, Юрыя Кан­дра­шо­ва, Іга­ра За­сі­мо­ві­ча, Анто­на Ці­ха­наў­ца і іншых аўта­раў.

 

Ка­мень і дрэ­ва — улю­бё­ныя пры­род­ныя ма­тэ­ры­ялы бе­ла­рус­кіх мас­та­коў. У ра­бо­це з імі яны да­ся­га­юць да­ска­на­лас­ці — пра гэ­та свед­чаць ка­мен­ныя ску­льп­ту­ры Іга­ра За­сі­мо­ві­ча, Ула­дзі­мі­ра Ко­на­на­ва. Про­стасць і лёг­касць, па­чуц­цё ма­тэ­ры­ялу, з якім звяр­та­юцца да дрэ­ва Ула­дзі­мір Пан­ця­ле­еў, Па­вел Ле­онаў, кар­пат­лі­васць і «зроб­ле­насць» драў­ля­ных ску­льп­тур Кар­нея Аляк­се­ева, Сяр­гея Со­тні­ка­ва свед­чаць пра сва­бо­ду і вы­со­кую сту­пень пра­фе­сі­яна­ліз­му гэ­тых май­строў.

 

Усё час­цей у поле інта­рэ­саў бе­ла­рус­кіх ску­льп­та­раў ува­хо­дзяць ке­ра­мі­ка і шкло, якія па­сту­по­ва сці­ра­юць мя­жу па­між роз­ны­мі на­прам­ка­мі ў мас­тац­тве. Пры гэ­тым свае за­да­чы ў адзі­ным ма­тэ­ры­яле твор­цы вы­ра­ша­юць аб­са­лют­на па-роз­на­му: на­ко­ль­кі эстэ­ты­ка плас­ты­кі На­тал­лі Стрыж­нё­вай ад­роз­ні­ва­ецца ад фар­ма­ль­ных по­шу­каў Анто­на Ці­ха­наў­ца ці экс­прэ­сіў­най ма­не­ры Іва­на Арці­мо­ві­ча... Ка­лі Юрый Кан­дра­шоў ка­рыс­та­ецца эфек­та­мі крыш­та­ля, то­ль­кі каб ства­рыць не­абход­ную ко­ле­ра­вую да­мі­нан­ту ў сва­ёй ску­льп­ту­ры, то шкля­ны воб­раз, ува­соб­ле­ны Па­ўлам Вай­ніц­кім, цалкам пад­па­рад­ка­ва­ны гэ­та­му ма­тэ­ры­ялу.

 

На­ват у зра­зу­ме­лых фор­мах мас­та­кі шу­ка­юць фі­ла­соф­скі склад­нік, іх воб­ра­зы але­га­рыч­ныя, на­поў­не­ныя глы­бо­кі­мі пе­ра­жы­ван­ня­мі, а тры­ві­яль­ныя сю­жэ­ты сус­тра­ка­юцца рэ­дка. Бо су­час­ная бе­ла­рус­кая ску­льп­ту­ра ўсё час­цей пра­па­нуе но­выя ра­шэн­ні за кошт на­ва­тар­скай плас­ты­кі, што пра­яўля­ецца як у звык­лых фі­гу­ра­тыў­ных кам­па­зі­цы­ях, так і ў дэ­ка­ра­тыў­ных, фар­ма­ль­ных по­шу­ках, у аб­страк­тных сім­ва­лах, якія па­тра­бу­юць ад гле­да­ча га­тоў­нас­ці раз­ва­жаць, зна­хо­дзіць ад­ка­зы.

Іван Арцімовіч