Ад Ка­ва­ле­ры­дзэ да Азгу­ра: кі­еўскі экс­прэс-ме­тад

№ 12 (429) 01.12.2018 - 30.12.2018 г

МІЖ­НА­РОД­НАЯ МАС­ТАЦ­КАЯ РЭ­ЗІ­ДЭН­ЦЫЯ «KAVALERIDZE.RE:VISION»
За­ір Азгур і Іван Ка­ва­ле­ры­дзэ — два гу­ру на­цы­яна­ль­най ску­льп­ту­ры — ма­ну­мен­та­ль­ныя фі­гу­ры, якія ва­ло­да­юць су­раз­мер­ным аўта­ры­тэ­там і му­зе­ямі свай­го імя ў дзвюх су­сед­ніх ста­лі­цах. Кан­цэп­ту­аль­на вы­ве­ра­ныя вы­ста­вы су­час­на­га мас­тац­тва, экс­пе­ры­мен­та­ль­ныя тэ­атра­ль­ныя па­ста­ноў­кі, архі­тэк­тур­ныя фо­ру­мы і вос­трыя пуб­ліч­ныя дыс­ку­сіі/прэ­зен­та­цыі, кан­цэр­ты, а так­са­ма му­зыч­ныя (зрэш­ты, не то­ль­кі) фэс­ты — мы ж ве­да­ем, што звы­чай­на ад­бы­ва­ецца ў бы­лых май­стэр­нях зна­ка­мі­тых ску­льп­та­раў мі­ну­ла­га ста­год­дзя!

Як за­ўсёд­ні­кі са­май жы­вой і актыў­най кроп­кі на арт-ма­пе Мін­ска — Ме­ма­ры­яль­на­га му­зея-май­стэр­ні За­іра Азгу­ра, — мы з вя­до­мым айчын­ным саўнд-артыс­там Яўге­нам Ра­го­зі­ным прад­чу­ва­лі сус­трэ­чу з не­чым пад­обным, па­ку­ючы аўта­ма­біль (па­ўна­вар­тас­ная гу­ка­вая сту­дыя, не­ка­ль­кі шкля­ных на­рых­то­вак, вуг­лаш­лі­фа­ва­ль­ныя ма­шы­ны, УФ-клей ды іншыя не­абход­ныя гас­цям з Бе­ла­ру­сі інстру­мен­ты і ма­тэ­ры­ялы) у якас­ці шчас­лі­вых — све­жа­адаб­ра­ных — удзе­ль­ні­каў Між­на­род­най пра­гра­мы мас­тац­кіх рэ­зі­дэн­цый Но­вых Мед­ыя пра­екта «Kavaleridze.RE:VISION», які мусіў адбыцца ў кі­еўскім Му­зеі-май­стэр­ні Іва­на Ка­ва­ле­ры­дзэ.

 

Але ні­чо­га та­ко­га ў двух­па­вяр­хо­вым ка­мен­ным асаб­ня­ку на Андрэ­еўскім спус­ку, дзе раз­мяш­ча­ецца му­зей, не вы­яві­ла­ся. Ста­тыч­ная экс­па­зі­цыя, што шмат ча­го па­ба­чы­ла: пы­ль­ныя ч/б фа­таг­ра­фіі на сце­нах, тэ­ма­тыч­на (але кры­ху бяз­лад­на) — ску­льп­ту­ры роз­ных га­доў на раз­на­стай­ных фа­нер­ных под­ыу­мах, пе­ра­ме­жа­ныя мэб­ляй і аса­біс­ты­мі рэ­ча­мі аўта­ра. З-за «стом­ле­нас­ці» інтэ­р’е­раў і фі­зіч­на ад­чу­ва­ль­най не­абход­нас­ці ра­мон­ту ўсё гэ­та вель­­мі на­гад­ва­ла атмас­фе­ру Му­зея Азгу­ра га­доў гэ­так …на­ццаць та­му. По­бач з не­вя­лі­кай вы­ста­вач­най пра­сто­рай, пры­ста­са­ва­най для ча­со­вых вы­стаў, ча­му­сь­ці ў асноў­ным жы­ва­пі­су, бо­льш сціп­лае па­мяш­кан­не з пра­екта­рам: тут, на­прык­лад, пра­хо­дзіць фі­ла­соф­скі лек­то­рый. Ва­кол буд­пля­цоў­ка — поле бою пра­йгра­най вай­ны з ула­да­мі су­праць бу­даў­ніц­тва пуб­ліч­на­га ту­але­та, там, дзе пер­ша­па­чат­ко­ва мер­ка­ваў­ся Парк ску­льп­ту­ры. Адзі­нае пад­абен­ства двух ску­льп­тур­ных му­зе­яў — штат су­пра­цоў­ні­каў, фа­на­тыч­на ад­да­ных агу­ль­най спра­ве. Ад­нак іх энер­гія скі­ра­ва­на ў рэ­чыш­ча кла­січ­на-му­зей­на­га «не шу­мець» і «не ча­паць».

 

Ме­на­ві­та тут нам на­ле­жа­ла стаць час­ткай аб­наў­лен­ня му­зея — пра­гра­мы, рас­пра­ца­ва­най ку­ра­тар­скім тан­дэ­мам Між­дыс­цып­лі­нар­на­га цэн­тра раз­віц­ця мас­тац­тва і ку­ль­ту­ры DreamProjects — Вік­то­рыі Да­не­лян і Тац­ця­ны Цве­ла­дуб — раз­ам з мас­та­ка­мі кра­ін Усход­ня­га парт­нёр­ства і Поль­шчы. Па­вод­ле ідэі ку­ра­та­рак, рэ­фар­ма­цый­ныя зме­ны ў му­зеі-май­стэр­ні Ка­ва­ле­ры­дзэ му­сі­лі быць уне­се­ны з да­па­мо­гай іна­ва­цый­ных тэх­на­ло­гій дзі­джы­та­лі­за­цыі і мас­тац­тва но­вых мед­ыя.

 

Пра­ект пад­тры­маў Укра­інскі ку­ль­тур­ны фонд — ство­ра­ная ле­тась у струк­ту­ры мясц­ова­га Мін­ку­ль­та інсты­ту­цыя, якая ажыц­цяў­ляе раз­мер­ка­ван­не рэ­сур­саў па­між гу­ль­ца­мі ўкра­інскай ку­ль­тур­най пра­сто­ры, не­за­леж­на ад іх пры­на­леж­нас­ці да бю­джэт­на­га / не­бю­джэт­на­га сек­та­ра. Ці, па­прос­ту, якая пад­трым­лі­вае ку­ль­тур­ныя пра­екты на кон­кур­снай асно­ве на пад­ста­ве экс­пер­тна­га ад­бо­ру. DreamProjects пе­ра­маг­лі ў кон­кур­се ў парт­нёр­стве з Інсты­ту­там Ад­ама Міц­ке­ві­ча і, ад­па­вед­на, Му­зе­ем-май­стэр­няй Іва­на Ка­ва­ле­ры­дзэ.На пра­ця­гу дзе­ся­ці кас­трыч­ніц­кіх дзён сям­нац­цаць мас­та­коў з шас­ці кра­ін пра­ца­ва­лі раз­ам у Му­зеі-май­стэр­ні, каб рэ­кан­стру­яваць воб­раз творцы, «па­збаў­ле­ны ідэ­ала­гіч­ных штам­паў і ры­та­рыч­ных пра­бе­лаў, як са­вец­кіх, так і з бо­ку ды­яспа­ры». Пе­рад на­мі ста­яла за­да­ча да­сле­да­ваць і асэн­са­ваць у кан­тэк­сце ўкра­інскай гіс­то­рыі і ку­ль­ту­ры яго бі­ягра­фію, ме­му­ары, ску­льп­ту­ры і фі­ль­мы і прад­ста­віць свае пра­цы ў фі­на­ле пра­екта — у вы­гля­дзе вы­ста­вы.

 

За­бя­га­ючы на­пе­рад, вы­ста­ва сап­раў­ды ра­ды­ка­ль­на змя­ні­ла экс­па­зі­цыю му­зея, да­даў­шы ёй глы­бі­ні і су­час­нас­ці. І не то­ль­кі за кошт вы­ка­рыс­тан­ня но­вых мед­ыя. Па­пра­ца­ваў­шы ў фон­дах і архі­ве му­зея, па­бы­ваў­шы ў На­цы­я­на­ль­най кі­нас­ту­дыі мас­тац­кіх фі­ль­маў імя Да­ўжэн­кі (і тут не­абход­на ска­заць, што Іван Ка­ва­ле­ры­дзэ быў не то­ль­кі ску­льп­та­рам, але так­са­ма і рэ­жы­сё­рам, дра­ма­тур­гам і сцэ­на­рыс­там: аўта­рам дзе­ся­ці фі­ль­маў і не­ка­ль­кіх тэ­атра­ль­ных п’ес), за­про­ша­ныя мас­та­кі звя­за­лі спад­чы­ну ску­льп­та­ра і рэ­жы­сё­ра з су­час­ны­мі кан­тэк­ста­мі.

 

Так, на­прык­лад, тэ­ма бун­ту, што рэ­прэ­зен­та­ва­на ад­на­ймен­най жа­но­чай ску­льп­ту­рай Ка­ва­ле­ры­дзэ, ста­ла асно­вай прад­стаў­ле­на­га на вы­ста­ве да­сле­да­ван­ня ўкра­інкі Све­ты Астроў­скай «Фор­мы бун­ту», у якім яе су­час­ні­цы падзя­лі­лі­ся сва­ім раз­умен­нем інды­ві­ду­аль­на­га пра­тэс­ту. А ві­дэ­апра­ект Элі­яс Па­рву­лес­ка і Ста­ніс­ла­ва Мен­зе­леў­ска­га з Укра­іны «Та­ва­рыш Каб­зар» пра­са­чыў акту­аль­ныя тэх­на­ло­гіі кан­стру­яван­ня мі­фа на пры­кла­дзе кан­струк­ты­віс­цка­га по­мні­ка Та­ра­су Шаў­чэн­ку, ство­ра­на­га ску­льп­та­рам Ка­ва­ле­ры­дзэ, і «экс­пе­ры­мен­та­ль­ных», «ман­таж­на-аса­цы­ятыў­ных» фі­ль­маў Ка­ва­ле­ры­дзэ-рэ­жы­сё­ра.

 

Зра­зу­ме­ла, экс­па­зі­цыя змя­ні­ла­ся перш за ўсё фі­зіч­на, на­поў­ніў­шы­ся інтэр­вен­цы­ямі но­ва­га мас­тац­тва. Яе істот­на ажы­ві­лі вы­дат­ная люс­тра­ная (+ ві­дэа) інста­ля­цыя Ра­дзі­во­на Чы­чы­ка з Мал­до­вы, зла­ба­дзён­ныя роз­на­ка­ля­ро­выя сло­га­ны Зу­за­ны Хер­тцберг з Поль­шчы, свят­ло-аб’­ектныя ўвар­ван­ні яе кам­пат­ры­ётаў Ка­тар­жы­ны Пі­рог і Па­ўла Жу­коў­ска­га. На­шы з Яўге­нам Ра­го­зі­ным ма­ні­пу­ля­цыі з му­зей­ны­мі аб’­екта­мі і пра­сто­ра­мі вы­яві­лі­ся най­бо­льш эфе­мер­ны­мі, на мя­жы прад­мет­нас­ці — з-за асаб­лі­вас­цяў ма­тэ­ры­ялаў: шкла і гу­ку. За­тое аўды­яві­зу­аль­ная інста­ля­цыя «Га­ла­ва ў аб­ло­ках» на­шай су­айчын­ні­цы Во­ль­гі Са­ла­хе­евай ста­ла са­май эфек­тнай ві­зу­аль­най кроп­кай вы­ста­вы. Мас­тач­ка зра­бі­ла бач­най звы­чай­на ўто­еную ад ва­чэй на­вед­ва­ль­ні­каў ма­дэль по­мні­ка Во­ль­зе, уста­ля­ва­на­га ў Кі­еве на Мі­хай­лаў­скай плош­чы. Яе гіп­са­вы двай­нік у на­ту­ра­ль­ную ся­мі­мет­ро­вую ве­лі­чы­ню, «сха­ва­ны» у пра­ёме лес­віч­най пля­цоў­кі, ды­на­міч­на пад­свет­ле­ны і за­бяс­пе­ча­ны тры­вож­ным гу­ка­вым ка­ла­жам аўтар­ства бе­ла­рус­ка­га элек­трон­на­га му­зы­кан­та Па­ўла Ня­ха­ева.

 

Для нас, мас­та­коў роз­ных кра­ін, га­дзі­ны не­фар­ма­ль­ных ста­сун­каў ста­лі вы­ключ­на прад­уктыў­ны­мі, зрэш­ты, гэ­та звы­чай­ная спра­ва для ўда­лых сім­по­зі­умаў і рэ­зі­дэн­цый. Бо­льш дзіў­ным зда­ло­ся тое, што ў пра­цэ­се су­мес­най пра­цы па пе­ра­ўтва­рэн­ні экс­па­зі­цыі мы ўсе зблі­зі­лі­ся з ра­бот­ні­ка­мі му­зея, якія да­зво­лі­лі нам зра­біць ве­ль­мі шмат ча­го — як я раз­умею, на­ват зу­сім не­йма­вер­ныя з му­зей­на­га пун­кту гле­джан­ня рэ­чы. Важ­ным ка­му­ні­ка­тыў­ным эле­мен­там ста­ла без­лі­міт­ная ка­ва-ма­шы­на з роз­ны­мі кан­ды­тар­скі­мі сма­коц­ця­мі, якая з’я­ві­ла­ся ў му­зеі раз­ам з пра­ектам — як да­дат­ко­вы фак­тар сяб­роў­ства су­по­ль­нас­цяў су­час­ных твор­цаў і тра­ды­цый­ных му­зей­шчы­каў.

 

Да­дат­ко­ва пра­ект пры­ўнёс у му­зей лек­цыі і прэ­зен­та­цыі, пры­све­ча­ныя су­час­на­му мас­тац­тву, а так­са­ма рас­чыш­ча­ны дво­рык, які быў вы­ка­рыс­та­ны для му­ль­ты­ме­дый­на­га пер­фор­ман­су ўкра­інскай удзе­ль­ні­цы Та­ісіі Ме­ль­нік «За­вяр­шэн­не Зна­чэн­няў» і да­лей па­сту­піў у рас­па­ра­джэн­не му­зея. Зрэш­ты, час­тка ра­бот, ство­ра­ных рэ­зі­дэн­та­мі, за­ста­ла­ся ў экс­па­зі­цыі па­сля за­вяр­шэн­ня пра­екта.

 

У вы­ні­ку «ска­чок у бу­ду­чы­ню» атры­маў­ся. За­яўле­ныя ку­ра­тар­ка­мі «пе­ра­асэн­са­ван­не і фар­мі­ра­ван­не но­вай інтэр­прэ­та­цыі са­вец­кай ку­ль­тур­най спад­чы­ны, ука­ра­нен­не ліч­ба­вых тэх­на­ло­гій і дзі­джы­та­лі­за­цыя экс­па­зі­цыі, ства­рэн­не су­час­най ка­му­ні­ка­цыі для па­шы­рэн­ня му­зей­най аўды­то­рыі» ста­лі рэ­аль­нас­цю, ня­хай і на ка­рот­кі час рэ­зі­дэн­цыі і вы­ста­вы. Да музейных наведвальнікаў і турыстаў далучыліся новыя супольнасці гледачоў, а сам ён атры­маў дос­вед су­пра­цоў­ніц­тва з іншы­мі ку­ль­тур­ны­мі іні­цы­яты­ва­мі. «Kavaleridze.RE:VISION» па сут­нас­ці ста­віць кі­еўскі Му­зей Ка­ва­ле­ры­дзэ на азгу­раў­скія рэ­йкі — за­раз, спа­дзя­емся, яму хо­піць во­лі, сіл і энер­гіі, каб утры­мац­ца на гэ­тым шля­ху. 

Павел Вайніцкі