«Пры­ват­ная архе­ало­гія» для ўсіх

№ 12 (429) 01.12.2018 - 30.12.2018 г

«ТОК» РЫ­ГО­РА СІТ­НІ­ЦЫ Ў НА­ЦЫ­ЯНА­ЛЬ­НЫМ МАС­ТАЦ­КІМ МУ­ЗЕІ
СЁ­ЛЕ­ТА РЫ­ГО­РУ СІТ­НІ­ЦЫ СПОЎ­НІ­ЛА­СЯ 60 ГОД. ДА ЮБІ­ЛЕЮ ПРЫ­МЕР­КА­ВА­НАЯ ВЫ­СТА­ВА Ў НА­ЦЫ­ЯНА­ЛЬ­НЫМ МАС­ТАЦ­КІМ МУ­ЗЕІ. РЭ­ДКА, АЛЕ ЗДА­РА­ЕЦЦА, ШТО ЛЮ­ДЗІ ТВОР­ЧЫХ ПРА­ФЕ­СІЙ, МА­ЮЧЫ ПРА­ВА НА ЮБІ­ЛЕЙ­НУЮ ПЕР­СА­НА­ЛІЮ, АД ТА­КО­ГА ГО­НА­РУ АД­МАЎ­ЛЯ­ЮЦЦА. БО ГА­НА­РЫЦ­ЦА АСАБ­ЛІ­ВА НЯ­МА ЧЫМ. УЗ­РОСТ НІ­БЫ­ТА ПА­ВА­ЖА­НЫ, А ЯК АЗІР­НЕШ­СЯ — ДЫК, ЯК КА­ЗА­ЛА АД­НА МАЯ ЗНА­ЁМАЯ, ЗГА­ДАЦЬ ЁСЦЬ ШТО, АЛЕ ДЗЕ­ЦЯМ НЯ­МА ЧА­ГО РАС­КА­ЗАЦЬ. У ГЭ­ТЫМ ІРА­НІЧ­НЫМ ВЫ­СЛОЎ­І АД­ЛЮС­ТРА­ВА­НАЯ БА­НА­ЛЬ­НАЯ РЭ­ЧА­ІСНАСЦЬ: «ГАМ­БУР­ГСКІ РА­ХУ­НАК» НЕ ДЛЯ ЎСІХ.

Мяр­ку­ючы па вы­ста­ве, Ры­гор Сіт­ні­ца ча­су не мар­на­ваў, і яму ёсць што рас­ка­заць як ка­ле­гам па твор­чым цэ­ху, так і па­спа­лі­та­му гле­да­чу. Ён ці­ка­вы і лю­дзям свай­го па­ка­лен­ня, і на­ступ­ні­кам. Бо­льш та­го, твор­часць Ры­го­ра Сіт­ні­цы, на маю дум­ку, з’яўля­ецца воб­раз­ным асэн­са­ван­не цэ­ла­га пе­ры­яду гіс­то­рыі кра­іны і пе­ра­кла­дам на зра­зу­ме­лую лю­дзям мо­ву стрыж­нё­вых па­сту­ла­таў на­шай на­цы­яна­ль­най ідэі.

 

Не­пас­рэд­ным на­стаў­ні­кам Сіт­ні­цы ў Ака­дэ­міі (па тым ча­се — Тэ­атра­ль­на-мас­тац­кім інсты­ту­це) быў так­са­ма кла­сік — Ва­сіль Ша­ран­го­віч, ад яко­га ма­ла­ды мас­так мог на­ву­чыц­ца грун­тоў­нас­ці пры рас­пра­цоў­цы тэ­мы і здо­ль­нас­ці да­сяг­нуць эстэ­тыч­най вы­раз­нас­ці без зва­ро­ту да штуч­ных эфек­таў і пры мак­сі­ма­ль­най за­ха­ва­нас­ці аўтэн­тыч­на­га ла­ду.

 

Дып­лом­ная ра­бо­та Сіт­ні­цы, якую ён аб­ара­ніў у 1982 го­дзе, на­зы­ва­ла­ся «Бе­ла­рус­кія на­род­ныя ўме­ль­цы». На­га­даю, што ў гэ­ты час не то­ль­кі ў Бе­ла­ру­сі, але ва ўсіх са­вец­кіх рэ­спуб­лі­ках бы­лі надзвы­чай акту­аль­ныя этнаг­ра­фіч­ныя ма­ты­вы. Гэ­та бы­ла на­рма­ль­ная рэ­акцыя на­цы­яна­ль­ных твор­чых ася­род­каў на па­лі­ты­ку ку­ль­тур­най уні­фі­ка­цыі, якая пра­во­дзі­ла­ся ў Са­вец­кім Са­юзе на пра­ця­гу ўсёй яго гіс­то­рыі. Да­клад­ней, рэ­акцы­яй на пе­ра­гі­бы гэ­тай па­лі­ты­кі. Не­маг­чы­ма ўтры­маць дзя­сят­кі на­цый і на­род­нас­цей пад ад­ным дзяр­жаў­ным да­хам пры ад­сут­нас­ці агу­ль­най для ўсіх сіс­тэ­мы каш­тоў­нас­цей. Але ж і лю­дзям хо­чац­ца за­хоў­ваць сваю са­масць. Знай­сці ба­ланс цяж­ка. Так зва­ны этнаг­ра­фізм як мас­тац­кая з’ява і быў по­шу­кам та­ко­га ба­лан­су.

 

У па­зней­шыя ча­сы Ры­гор Сіт­ні­ца звяр­та­ецца ў сва­іх тво­рах да ад­люс­тра­ван­ня і асэн­са­ван­ня падзей бе­ла­рус­кай на­цы­яна­ль­най гіс­то­рыі. Той гіс­то­рыі, якую не ву­чы­лі ў шко­ле, за ці­каў­насць да якой ў бру­та­ль­ныя 1930 — 50-я мож­на бы­ло тра­піць у ду­жа не­бяс­печ­ную на­мі­на­цыю «во­раг на­ро­да». У гра­фіч­ных арку­шах Сіт­ні­цы, пры­све­ча­ных на­шай ся­рэд­ня­веч­най дзяр­жа­ве Вя­лі­ка­му Княс­тву Лі­тоў­ска­му, іншым чын­ні­кам бе­ла­рус­кай гіс­то­рыі ня­ма ні ідэ­алі­за­цыі, ні дэ­ма­ні­за­цыі да­ўні­ны. Ёсць вы­раз­ны эстэ­тыч­ны код для вы­яўлен­ня дра­ма­тыч­на­га кан­тэк­сту лё­су цэн­тра­ль­на­га на­ро­ду Еўро­пы. Без­умоў­на, і этнаг­ра­фізм, і гіс­та­рызм у твор­час­ці Сіт­ні­цы ме­лі пэў­ны па­лі­тыч­ны пад­тэкст, з’яўля­лі­ся і з’яўля­юцца да­гэ­туль аргу­мен­там за на­ша пра­ва быць са­мі­мі са­бой на на­шай зям­лі. Ад­нак, да го­на­ру аўта­ра, ён не пе­ра­йшоў тую мя­жу, ка­лі па­лі­ты­ка мас­тац­тва пад­мі­нае.

 

Ры­гор Сіт­ні­ца мог бы зра­біць пер­са­на­ль­ную вы­ста­ву, што ўваб­ра­ла б у ся­бе і ча­сы вуч­нёў­ства, і по­шук улас­на­га по­чыр­ку, і рас­пра­цоў­ку сва­ёй тэ­мы, і зна­ка­выя, этап­ныя ра­бо­ты роз­ных пе­ры­ядаў. І, да­ль­бог, гэ­та бы­ло б ці­ка­ва, асаб­лі­ва для тых, хто кеп­ска ўяў­ляе, які шлях пра­йшло на­ша мас­тац­тва з 1980-х да сён­няш­ніх дзён. Але ён вы­ра­шыў за­ся­ро­дзіц­ца на тво­рах апош­ніх га­доў. Ёсць і ра­ней­шыя, з 1990-х, але вы­ключ­на та­кія, што ад­па­вя­да­юць сён­няш­нім кан­цэп­ту­аль­ным пры­яры­тэ­там мас­та­ка.

 

Мне пад­аец­ца, чым бо­ль­шы ча­ла­век мае дос­вед, тым бо­льш ува­гі над­ае дэ­та­лям, фраг­мен­там, ню­ансам, якія па ма­ла­дых га­дах па­прос­ту не за­ўва­жыў бы. У не­ка­ль­кіх гра­фіч­ных ніз­ках («Сус­трэ­тае», «Суб’ектыў­ная рэ­ча­існасць», «Шпа­цыр уз­доўж па­рка­на», «На­ста­ль­гія»...) аўтар раз­ва­жае пра жыц­цё­выя каш­тоў­нас­ці з гле­дзіш­ча ста­лай асо­бы, якая ве­дае бо­льш, чым га­во­рыць; якой, каб зра­зу­мець сут­насць доў­га­га су­моў­я, да­стат­ко­ва ад­на­го вы­пад­ко­ва (ні­бы­та вы­пад­ко­ва­га!) ска­зу. Ры­гор Сіт­ні­ца вы­лу­чае з сіс­тэ­мы фраг­мент, па якім гля­дач сам вы­бу­дуе тую сіс­тэ­му ў ад­па­вед­нас­ці з улас­ным эма­цый­ным і пра­ктыч­ным дос­ве­дам.

 

У гэ­тых ніз­ках і асоб­ных арку­шах ува­соб­ле­ны дум­кі ча­ла­ве­ка, які па­ба­чыў свет і пры жа­дан­ні здо­леў бы ста­ла ата­ба­рыц­ца, ба­дай, дзе за­ўгод­на, але ні на што не змя­няе род­ны кут. На вы­ста­ве мне зга­да­ла­ся ко­ліш­няя раз­мо­ва з за­меж­ні­кам, гра­ма­дзя­ні­нам усход­не­еўра­пей­скай кра­іны, што ад­нос­на ня­даў­на ўвай­шла ў Еўра­са­юз. Я рас­ка­заў яму пра бе­ла­рус­ка­га мас­та­ка, яко­га за­пра­ша­лі пра­ца­ваць у Лон­да­не, а ён вы­ра­шыў не ехаць да­лей Мас­квы. Бо з рас­ійскай ста­лі­цы ён за­ўжды мо­жа хут­ка пры­ехаць у Мінск, дзе ў яго ма­ці, а з Бры­та­ніі не над­та на­ездзіш­ся. Мой су­раз­моў­ца быў гэ­тым ве­ль­мі здзіў­ле­ны, не ад­ра­зу знай­шоў сло­вы для ка­мен­та­ра, а ўрэш­це на­зваў та­кую па­зі­цыю пра­явай глуп­ства.

 

Ён хут­чэй за ўсё і Ры­го­ра Сіт­ні­цу не зра­зу­меў бы...

 

Як я ўжо адзна­чаў, асаб­лі­вас­цю тво­раў гэ­тай пер­са­на­ль­най вы­ста­вы з’яўля­ецца іх пад­крэс­ле­ная фраг­мен­тар­насць. Пан­арам­ны твор то­ль­кі адзін — кра­явід ста­рой Ня­мі­гі. Та­кой бы­ла гэ­та ву­лі­ца, пад якой сха­ва­ная га­лоў­ная ра­ка на­шай гіс­то­рыі, да грун­тоў­най пе­ра­роб­кі. Ка­лі­сь­ці ву­лі­ца па­ўта­ра­ла за­ва­ро­ты ра­кі, ця­пер яна ў про­стую лі­нія. Для тран­спар­ту зруч­на. Праз па­ка­лен­не мін­чу­кі бу­дуць ду­маць, што так яно і бы­ло ад па­чат­ку. Гэ­ты твор — уз­ор «пры­ват­най архе­ало­гіі» (так на­зы­ва­ецца ад­на з ні­зак вы­ста­вы), якой мас­так за­йма­ецца, ба­дай, усё сваё свя­до­мае жыц­цё. Ры­гор Сіт­ні­ца, не вы­хо­дзя­чы з май­стэр­ні, ван­друе ў бе­ла­рус­кім ча­се і ў пра­сто­ры бе­ла­рус­кай пад­свя­до­мас­ці. І ад­кры­вае да­пыт­лі­ва­му гле­да­чу з не­ча­ка­на­га гле­дзіш­ча яго ўлас­ную кра­іну.

Пётра Васілеўскі