Акты­ва­цыя архі­ваў

№ 12 (429) 01.12.2018 - 30.12.2018 г

ПРА­ЕКТ ZBOR IN PROGRESS
У ся­рэ­дзі­не кас­трыч­ні­ка ў га­ле­рэі су­час­на­га мас­тац­тва «Ў» ад­крыў­ся ўні­­каль­­ны архіў­ны пра­ект ZBOR In Progress, які аб’­яднаў бе­ла­рус­кіх мас­та­коў, што па­ўплы­ва­лі на арт-ася­род­дзе цягам трыц­ца­ці апош­ніх га­доў.

Пад­рых­тоў­ка да вы­ста­вы па­ча­ла­ся за­доў­га да яе рэ­алі­за­цыі: ZBOR стаў клю­ча­вым спец­пра­ектам да­след­чай плат­фор­мы KALEKTAR, ства­ра­ль­ні­кі якой зра­бі­лі пра­ктыч­на не­маг­чы­мае: яны пра­ана­лі­за­ва­лі ве­лі­зар­ны пласт ча­су, вы­лу­чы­лі най­бо­льш знач­ных аўта­раў, сфар­ма­ваў­шы анлайн-архіў важ­ных імё­наў і фак­таў.

 

У гэ­тай маш­таб­най ра­бо­це бы­лі за­дзей­ні­ча­ны не то­ль­кі твор­цы і да­след­чы­кі, але і кры­ты­кі, што пад­рых­та­ва­лі шэ­раг эсэ пра тво­ры, мас­тац­кія ка­лек­ты­вы і з’я­вы.

 

ПЛАТ­ФОР­МА KALEKTAR І ЯЕ РО­ЛЯ Ў ФАР­МА­ВАН­НІ АНТА­ЛО­ГІІ БЕ­ЛАР­ТУ

 

Да­след­чая плат­фор­ма KALEKTAR бы­ла за­сна­ва­ная ў 2014 го­дзе гру­пай іні­цы­ятыў­ных мас­та­коў, якія па­ста­ві­лі пе­рад са­бой мэ­ту: сфар­ма­ваць сва­імі сі­ла­мі гіс­та­рыч­ны архіў бе­ла­рус­ка­га су­час­на­га мас­тац­тва ў анлайн-пра­сто­ры. Ідэя саб­раць знач­ных арт-дзея­чаў і іх пра­цы ў ад­ным мес­цы пе­ра­рас­ла ў маш­таб­ны пра­ект па архі­ва­ван­ні і ства­рэн­ні вір­ту­аль­най ка­лек­цыі. У анлайн-архіў тра­пі­лі 150 бе­ла­рус­кіх твор­цаў, вя­лі­кая час­тка з якіх пра­цуе і жы­ве за мя­жой. Асаб­лі­васць пра­екта ў тым, што ён аб’­яднаў аб­са­лют­на роз­ных аўта­раў, якія вы­зна­чы­лі ў той ці іншай сту­пе­ні век­тар раз­віц­ця бе­ла­рус­ка­га су­час­на­га мас­тац­тва. У яго ўвай­шлі не то­ль­кі вя­до­мыя на ўвесь свет бе­ла­рус­кія твор­цы — Ізра­іль Ба­саў, Ля­вон Та­ра­сэ­віч, Ула­дзі­мір Цэс­лер, — але і мно­гія па­ўза­бы­тыя арт-дзея­чы, ся­род іх кан­цэп­ту­аль­ны мас­так Ві­таль Раж­коў (Біс­марк) і іншыя.

 

Стра­тэ­гіі і тэ­мы, што пра­соч­ва­лі­ся ў бе­ла­рус­кім мас­тац­тве за апош­нія 30 га­доў, цес­на звя­за­ныя з гіс­та­рыч­ным кан­тэк­стам та­го ча­су. Важ­ным эта­пам стаў не то­ль­кі збор клю­ча­вых по­ста­цей і іх ра­бот, але і ства­рэн­не шэ­ра­гу ма­тэ­ры­ялаў, якія апіс­ва­юць дзей­насць мас­та­коў, а так­са­ма ку­ль­тур­на-па­лі­тыч­ныя ўмо­вы, што існа­ва­лі ў Бе­ла­ру­сі ў пе­ры­яд іх актыў­нас­ці. З па­ўта­ры со­тні мас­та­коў, вы­бра­ных экс­пер­тнай ка­мі­сі­яй, у вы­ста­ву ZBOR In Progress тра­пі­лі 40 са­мых знач­ных ра­бот, якія най­бо­льш ярка ад­люс­тра­ва­лі тэн­дэн­цыі і з’я­вы мі­ну­лых га­доў і за­ста­лі­ся акту­аль­ны­мі.

 

ZBOR IN PROGRESS: КА­РОТ­КАЯ ГІС­ТО­РЫЯ Ў 40 АСО­БАХ

 

Пра­ект ZBOR In Progress, рэ­алі­за­ва­ны на 500 квад­рат­ных мет­рах аб­ноў­ле­най га­ле­рэі «Ў», аб’яднаў со­рак мас­та­коў, што «па­гру­жа­юць» аўды­то­рыю ў гіс­то­рыю бе­ла­рус­ка­га арту. Вы­ста­ва пра­па­нуе пра­ана­лі­за­ваць кан­тэкст і вы­явіць клю­ча­выя тэ­мы, якія пад­ыма­лі­ся з 1980-х да на­шых дзён. Усё па­ча­ло­ся з аван­гар­ду, прад­стаў­ні­ком яго стаў Ізра­іль Ба­саў з ма­дэр­ніс­цкі­мі тво­ра­мі, што пра­ктыч­на не вы­стаў­ля­лі­ся ў тыя ча­сы. За­тым быў Біс­марк, яко­га не зра­зу­ме­лі, а па­сля пуб­ліч­на аб­вяс­ці­лі шы­заф­рэ­ні­кам і ад­пра­ві­лі на ля­чэн­не.

 

Кры­ху па­зней межы ад­чы­ні­лі­ся, да­ўшы маг­чы­масць для раз­віц­ця кан­цэп­ту­аль­на­га мас­тац­тва. Ад­нак за­тым ад­бы­ла­ся ма­са­вая хва­ля эміг­ра­цыі ма­ла­дых мас­та­коў за мя­жу, у лі­ку іх апы­нуў­ся Андрэй Ду­рэй­ка — адзін з ку­ра­та­раў вы­ста­вы ZBOR In Progress. Ён унёс знач­ны ўклад у ства­рэн­не архі­ваў дзя­ку­ючы збо­ру інфар­ма­цыі пра бе­ла­рус­кіх аўта­раў, што жы­вуць за мя­жой. Яшчэ ад­на пра­ца ад­люс­троў­вае «кры­зіс­ны» пе­ры­яд айчын­на­га арта — «Ні­чо­га ня­ма» Аляк­сея Лу­нё­ва. 2009 год быў адзна­ча­ны акты­ві­за­цы­яй арт-су­по­ль­нас­ці, якая ста­ла пра­яўляць сваю актыў­насць.

 

Кож­ны твор вы­ста­вы-да­сле­да­ван­ня ZBOR In Progress ня­се ў са­бе клю­ча­вую ідэю, вы­каз­ван­не, што да­зва­ля­юць вы­зна­чыць у той ці іншай сту­пе­ні раз­віц­цё роз­ных на­прам­каў бе­ла­рус­ка­га акту­аль­на­га мас­тац­тва. У ёй пра­соч­ва­юцца фе­мі­ніс­цкія і ген­дар­ныя тэ­мы, пра­бле­мы ўза­ема­дзе­яння мас­та­коў з га­рад­ской пра­сто­рай.

 

Ку­ра­та­ры вы­ста­вы вы­бра­лі да­ку­мен­та­ль­ны фар­мат рэ­прэ­зен­та­цыі, бо ўва­со­біць пэў­ныя пра­кты­кі ў рам­ках ад­ной га­ле­рэі да­во­лі скла­да­на. Гэ­ты спо­саб па­зна­ёміць бе­ла­рус­ка­га гле­да­ча з клю­ча­вы­мі по­ста­ця­мі на­ша­га мас­тац­тва скла­да­на на­зваць уда­лым: не кож­ны ве­дае кан­тэкст трыц­ца­ці­га­до­вай да­ў­ні­ны. Мно­гія пра­цы вы­клі­ка­лі лёг­кае не­ра­зу­мен­не: наш гля­дач не пры­вык ана­лі­за­ваць ві­дэа-арт, інста­ля­цыі — яму хо­чац­ца су­зі­ран­ня, эстэ­ты­кі, пры­го­жай кар­цін­кі, на фо­не якой мож­на зра­біць сэл­фі. Тым, хто ўсё ж та­кі спра­ба­ваў зра­зу­мець ідэю ку­ра­та­ра і ўся­го та­го, што ад­бы­ва­ецца, да­па­ма­га­лі су­пра­ва­джа­ль­ныя эсэ да кож­най пра­цы, а так­са­ма шэ­раг лек­цый і экс­кур­сій, арга­ні­за­ва­ных у рам­ках вы­ста­вы.

 

У ПРА­ЦЭ­СЕ ЎСВЕ­ДАМ­ЛЕН­НЯ ПРА­ГРЭ­СУ

 

Да­след­чая вы­ста­ва ZBOR In Progress бы­ла ўва­соб­ле­на за меж­амі Бе­ла­ру­сі не­ка­ль­кі раз­оў. Пер­шы раз ка­лек­цыю ра­бот «ZBOR. Кан­стру­юю­чы архіў» уба­чы­лі ў Бе­лас­то­ку, па­сля экс­па­зі­цыя бы­ла прад­стаў­ле­на ў Кі­еве, пад на­звай «ZBOR. Рух бе­ла­рус­ка­га мас­тац­тва». Там яна вы­клі­ка­ла вя­лі­кі гра­мад­скі рэ­за­нанс і атры­ма­ла шмат ста­ноў­чых вод­гу­каў.

 

На­зва ZBOR In Progress для вы­ста­вы ў Мін­ску бы­ла аб­ра­на не­вы­пад­ко­ва: з ад­на­го бо­ку, яна пад­крэс­лі­вае пра­грэ­сіў­насць бе­ла­рус­ка­га мас­тац­тва, з інша­га — указ­вае на тое, што пра­цэс яшчэ не скон­ча­ны. Гэ­тую тэн­дэн­цыю не­скла­да­на пра­са­чыць: да­стат­ко­ва пра­ана­лі­за­ваць рэ­акцыю аўды­то­рыі, якая на­ве­да­ла вы­ста­ву ZBOR In Progress у рам­ках яе рэ­прэ­зен­та­цыі ў Поль­шчы і Укра­іне. Су­час­нае мас­тац­тва за мя­жой ужо не ўспры­ма­ецца як не­шта інша­род­нае, у той час як бе­ла­рус­кая пуб­лі­ка ўсё яшчэ гля­дзіць на яго праз пры­зму скеп­ты­цыз­му і не­да­ве­ру.

Вікторыя Гулевіч