Це­ла ба­ле­та

№ 11 (428) 01.11.2018 - 30.11.2018 г

ХА­РЭ­АГРА­ФІЧ­НЫЯ КАН­ТАК­ТЫ
ФРАН­ЦЫІ НА­ЛЕ­ЖЫЦЬ БЕС­ПРЭ­ЦЭ­ДЭН­ТНАЯ РО­ЛЯ Ў РАЗ­ВІЦ­ЦІ СУС­ВЕТ­НА­ГА БА­ЛЕ­ТА. КЛА­СІЧ­НЫ ТА­НЕЦ СКЛАЎ­СЯ І ВЫ­ПРА­ЦА­ВАЎ АСНО­ВЫ СВА­ЁЙ ТЭХ­НІ­КІ МЕ­НА­ВІ­ТА ТУТ. ПА­ЧЫ­НА­ЮЧЫ З XVII І ДА СЯ­РЭ­ДЗІ­НЫ XIX СТ. ФРАН­ЦЫЯ З’ЯЎЛЯ­ЛА­СЯ ГА­ЛОЎ­НАЙ ЗА­КА­НА­ДАЎ­ЦАЙ ГУС­ТУ І МОД У ГА­ЛІ­НЕ ХА­РЭ­АГРА­ФІЧ­НА­ГА МАС­ТАЦ­ТВА. АКА­ДЭ­МІЧ­НЫ ТА­НЕЦ ВА ЎСЁЙ ЕЎРО­ПЕ І Ў РАС­ІІ БЫЎ У ГЭ­ТЫ ЧАС У ПО­ЎНАЙ ЗА­ЛЕЖ­НАС­ЦІ АД ФРАН­ЦУ­ЗАЎ-БА­ЛЕТ­МАЙ­СТРАЎ. БЕ­ЛА­РУСЬ НЕ СТА­ЛА ВЫ­КЛЮ­ЧЭН­НЕМ.

най­­боль­­шую вя­до­масць ся­род якіх на­быў Анто­ній Лой­ка — пер­шы айчын­ны ба­лет­май­стар. У па­стаў­скай шко­ле Ты­зен­гаў­за пра­ца­ваў яшчэ адзін зна­ны фран­цуз­скі ха­рэ­ограф і пед­агог — Фран­суа Габ­ры­эль Ле Ду, які са­дзей­ні­чаў рас­паў­сю­джан­ню ў Бе­ла­ру­сі дзей­сна­га ба­ле­та — раз­гор­ну­та­га сю­жэт­на­га спек­так­ля з па­сля­доў­ным раз­віц­цём му­зыч­на-ха­рэ­агра­фіч­най дра­ма­тур­гіі.

 

Гэ­та­му плён­на­му пе­ры­яду бе­ла­рус­ка­га тан­ца­ва­ль­на­га мас­тац­тва быў пры­све­ча­ны да­клад док­та­ра мас­тац­тваз­наў­ства Во­ль­гі Да­дзі­ёма­вай у рам­ках Між­на­род­най на­ву­ко­ва-пра­ктыч­най кан­фе­рэн­цыі «Бе­ла­рус­кі ба­лет у сус­вет­най ку­ль­тур­най пра­сто­ры», што ад­бы­ла­ся 14—15 лю­та­га 2018 у Мін­ску і Ня­сві­жы. Іні­цы­ята­рам кан­фе­рэн­цыі вы­сту­пі­ла Па­со­льс­тва Бе­ла­ру­сі ў Фран­цыі, а га­лоў­ным арга­ні­за­та­рам — Бе­ла­рус­кая дзяр­жаў­ная ака­дэ­мія му­зы­кі. Та­кі буй­ны на­ву­ко­вы фо­рум, у якім пры­ня­лі ўдзел да­след­чы­кі з Бе­ла­ру­сі, Літ­вы, Поль­шчы, Рас­іі, Лат­віі і Фран­цыі, у гіс­то­рыі айчын­на­га ха­рэ­агра­фіч­на­га мас­тац­тва ад­быў­ся ўпер­шы­ню. Падзея бы­ла пры­мер­ка­ва­на да гас­тро­ляў у ста­лі­цы На­цы­яна­ль­на­га ба­ле­та Мар­сэ­ля, пра на­сы­ча­ную твор­чую дзей­насць і ба­га­тую гіс­то­рыю яко­га рас­па­вёў пад­час кан­фе­рэн­цыі прэ­зі­дэнт тэ­атра Да­ні­эль Арман.

 

Ство­ра­ная ў 1972-м сус­вет­на вя­до­мым ха­рэ­огра­фам Ра­ла­нам Пе­ці, з 1984 тру­па на­бы­ла ста­тус На­цы­яна­ль­на­га ха­рэ­агра­фіч­на­га цэн­тра (та­кіх цэн­траў у Фран­цыі 19). Пер­шыя гас­тро­лі Мар­сэ­льс­ка­га ба­ле­та ў СССР у 1974 ста­лі для са­вец­кай пуб­лі­кі акном у Еўро­пу, а ў ба­ле­тах Ра­ла­на Пе­ці са­лі­ра­ва­лі Ру­до­льф Ну­рэ­еў, Мі­ха­іл Ба­рыш­ні­каў, Мая Плі­сец­кая, Ула­дзі­мір Ва­сі­ль­еў з Ка­ця­ры­най Мак­сі­ма­вай, Мі­ка­лай Цыс­ка­ры­дзэ, Уль­яна Ла­пат­кі­на і інш. Пры­емна адзна­чыць, што ў апош­нія га­ды твор­час­ці ўлю­бён­цам Пе­ці быў вы­пус­кнік Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ха­рэ­агра­фіч­най гім­на­зіі-ка­ле­джа Іван Ва­сі­ль­еў. Для яго ха­рэ­ограф уз­на­віў свой ле­ген­дар­ны ба­лет «Юнак і смерць», прэм’ера яко­га ад­бы­ла­ся ў Вя­лі­кім тэ­атры Рас­іі (2010), а так­са­ма за­пра­сіў ма­ла­до­га артыс­та ў Рым­скую опе­ру тан­ца­ваць у «Арле­зі­янцы».

 

З 1980-х Мар­сэ­льс­кі ба­лет атры­маў вя­лі­кі ком­плекс су­час­на аб­ста­ля­ва­ных збу­да­ван­няў (архі­тэк­тар Ра­лан Сі­му­нэ) агу­ль­най плош­чай звыш 6000 квад­рат­ных мет­раў, які ўклю­чае рэ­пе­ты­цый­ныя сту­дыі, гля­дац­кую за­лу з вы­соў­най сцэ­най, гі­ган­цкую трох’ярус­ную кас­цю­мер­ную, дзе за­хоў­ва­юцца ка­ля 2000 кас­цю­маў, ма­саж­ны ка­бі­нет, трэ­на­жор­ную за­лу і інш. 7 ву­чэб­ных сту­дый ком­плек­су за­ймае Вы­шэй­шая шко­ла ба­ле­та, за­сна­ва­ная па­вод­ле ўка­зу прэ­зі­дэн­та Фран­цыі Фран­суа Мі­тэ­ра­на ў 1982-м. Пас­ля сы­хо­ду Пе­ці ў 1998-м тру­пу ўзна­ча­ль­ва­лі роз­ныя ха­рэ­огра­фы, у тым лі­ку та­ле­на­ві­тая ба­ле­ры­на і па­ста­ноў­шчы­ца Ма­ры-Клод П’етра­га­ла. З 2014-га мас­тац­кі­мі кі­раў­ні­ка­мі тэ­атра з’яўля­юцца італь­янскі ха­рэ­ограф Эміа Грэ­ка і ні­дэр­лан­дскі дра­ма­тург, тэ­атра­ль­ны рэ­жы­сёр Пі­тэр Шо­ль­тэн. Гэ­ты твор­чы тан­дэм склаў­ся ў 1995-м і атры­маў шы­ро­кую між­на­род­ную вя­до­масць. Па­ста­ноў­кі Грэ­ка-Шо­ль­тэ­на не­ль­га ад­нес­ці да ўлас­на ба­лет­на­га мас­тац­тва — хут­чэй, гэ­та су­час­ная плас­тыч­ная мо­ва, якая аб’ядноў­вае эле­мен­ты кла­січ­най тэх­ні­кі з пры­ёма­мі contemporary dance і экс­прэ­сі­яй на мя­жы бру­та­ль­нас­ці, улас­ці­вай фі­зіч­на­му тэ­атру. Не­вы­пад­ко­ва іх су­мес­ныя ра­бо­ты ня­рэд­ка на­зы­ва­юць «экс­трэ­ма­ліз­мам». Па­ка­­заль­­ным у гэ­тым пла­не з’яўля­ецца спек­такль «Le Corps du Ballet National de Marseille», прад­стаў­ле­ны ў меж­ах гас­тро­ляў на сцэ­не на­ша­га Вя­лі­ка­га тэ­атра.

 

«Le Corps du Ballet» — пер­шая па­ста­ноў­ка Грэ­ка-Шо­ль­тэ­на, ува­соб­ле­ная ў Мар­сэ­льс­кім ба­ле­це. Кра­са­моў­ная на­зва вы­клі­кае по­вязь аса­цы­яцый: гэ­та і «це­ла ба­ле­та», і «кар­дэ­ба­лет», які мыс­ліц­ца па­ста­ноў­шчы­ка­мі асно­вай не то­ль­кі ба­лет­на­га, але і лю­бо­га іе­рар­хіч­на­га гра­мад­ства. Не­пас­рэд­най кры­ні­цай на­тхнен­ня для аўта­раў па­слу­жы­ла да­сле­да­ван­не ку­ль­ту­ро­ла­га, лаў­рэ­ата Но­бе­леў­скай прэ­міі па лі­та­ра­ту­ры Элі­яса Ка­нэ­ці «Ма­са і ўла­да». Не­вы­пад­ко­ва ўсе артыс­ты апра­ну­тыя ў ад­но­ль­ка­выя кам­бі­не­зо­ны і мас­кі-пан­чо­хі, якія ха­ва­юць інды­ві­ду­аль­насць і ства­ра­юць воб­раз «ча­ла­ве­ка-ма­сы». У цэн­тры ўва­гі па­ста­ноў­шчы­каў аказ­ва­ецца жыц­цё ча­ла­ве­ча­га це­ла ў су­пра­цьс­та­янні і ўза­ема­дзе­янні па­меж­ных псі­ха­фі­зіч­ных пра­яў — ад це­ла дыс­цып­лі­на­ва­на­га, апа­ла­ніч­на-пры­го­жа­га да це­ла ві­та­ль­на-ды­яні­сій­ска­га. Гэ­та­му ўра­жан­ню са­дзей­ні­чае по­лі­сты­ліс­тыч­ная мас­тац­кая мо­ва спек­так­ля, дзе кла­січ­ныя па (аўта­ры цы­ту­юць фраг­мен­ты з «Ле­бя­дзі­на­га воз­ера», «Жы­зэ­лі», «Дон Кі­хо­та») су­сед­ні­ча­юць з вос­тра­су­час­най плас­ты­кай, а му­зы­ка Пят­ра Чай­коў­ска­га ўжы­ва­ецца по­руч з «Мар­се­ль­езай» і элек­трон­ным саў­ндам.

 

У кан­цы ХХ — па­чат­ку ХХІ ст. тан­ца­ва­ль­ныя кан­так­ты Бе­ла­ру­сі і Фран­цыі ўзба­га­ці­лі­ся но­вы­мі ад­мет­ны­мі падзе­ямі. Гэ­та і вы­сту­пы ў ста­лі­цы труп Ма­ры­са Бе­жа­ра (2003), Жан-Кло­да Га­ла­та (2011), Анжэ­ле­на Прэ­ль­жа­ка­жа (2017), і прэм’ера ў Вя­лі­кім тэ­атры ба­ле­та «Сон у лет­нюю ноч» у па­ста­ноў­цы Фі­лі­па Ка­эна (1999), і рэ­гу­ляр­ны ўдзел фран­цуз­скіх ка­лек­ты­ваў у Між­на­род­ным фес­ты­ва­лі су­час­най ха­рэ­агра­фіі ў Ві­цеб­ску, і не­адна­ра­зо­выя гас­тро­лі бе­ла­рус­ка­га ба­ле­та ў Фран­цыі, і ўру­чэн­не Ва­лян­ці­ну Елі­зар’еву між­на­род­най прэ­міі «Benois de la Danse» на сцэ­не па­ла­ца ЮНЕС­КА ў Па­ры­жы (1996), і інш. Бу­дзем спа­дзя­вац­ца, што на­пе­ра­дзе нас ча­ка­юць но­выя яскра­выя падзеі!