Ад вос­тра­ва Рэ­юньён да мя­дзе­льс­ка­га Шэ­ме­та­ва

№ 11 (428) 01.11.2018 - 30.11.2018 г

Перш чым рас­па­вес­ці пра актыў­ную і надзвы­чай плён­ную дзей­насць аса­цы­яцыі «Аб­мен: Фран­цыя — Бе­ла­русь», трэ­ба год­ным чы­нам прад­ста­віць яе за­сна­ва­ль­ні­ка. Опер­ны спя­вак і ва­ка­ль­ны пед­агог Аркадзь Ва­ла­дось — наш су­айчын­нік. Ён амаль со­рак га­доў пра­жыў у Фран­цыі, але на­ра­дзіў­ся не­да­лё­ка ад Сло­ні­ма.

Ву­чыў­ся ў Бе­ла­рус­кай, ад­нак скон­чыў Ле­нін­град­скую кан­сер­ва­то­рыю. Па­с­ля пе­ра­мо­гі на Усе­са­юзным кон­кур­се ва­ка­ліс­таў імя Глін­кі пер­спек­тыў­на­га спе­ва­ка за­пра­сі­лі ад­ра­зу два ка­лек­ты­вы — Бе­ла­рус­кая опе­ра і Кі­раў­скі тэ­атр. На сцэ­не апош­ня­га Аркадзь Ва­ла­дось пра­спя­ваў увесь рус­кі і іта­ль­янскі рэ­пер­ту­ар ба­ры­то­на, а яго­най лю­бі­май рол­лю бы­ла парт­ыя Яўге­на Ане­гі­на. Ад Кі­раў­ска­га тэ­атра спя­вак па­ехаў на ста­жы­роў­ку ў Мі­лан, дзе вы­дат­ныя са­ліс­ты та­го ча­су з’яў­ля­лі­ся яго­ны­мі парт­нё­ра­мі.

 

Пры кан­цы 1980-х артыст пе­ра­бі­ра­ецца на ста­лае жы­хар­ства ў Фран­цыю і актыў­на раз­ві­вае між­на­род­ную ка­р’е­ру. Ён вы­сту­пае па кан­трак­тах у Іта­ліі, Іспа­ніі, Фран­цыі. Спя­вае ў Ва­шын­гто­не і Нью-Ёрку. Вы­кон­вае вя­ду­чыя пар­т­ыі ў па­ста­ноў­ках «Тра­ві­яты» на Сі­цы­ліі, «Зо­ла­та Рэ­йна» — у Мар­се­лі, «Атэ­ла» — у Бе­ль­гіі. Ка­лі Мсціс­лаў Рас­тра­по­віч ува­саб­ляў як ды­ры­жор у Ры­ме опе­ру «За­ла­ты пеў­нік», у тую па­ста­ноў­ку быў за­про­ша­ны і Аркадзь Ва­ла­дось. Спек­такль ка­рыс­таў­ся па­пу­ляр­нас­цю, вы­язджаў на гас­тро­лі, ад­ной­чы на­ват да­ехаў да да­лё­ка­га Пу­эрта-Ры­ка. А сам артыст з та­го ча­су па­сяб­ра­ваў са сла­ву­тым му­зы­кан­там і яго­най жон­кай, спя­вач­кай Га­лі­най Віш­неў­скай, шмат раз­оў бы­ваў у іх у гас­цях.

 

Аса­цы­яцыя «Аб­мен: Фран­цыя — Бе­ла­русь», стар­шы­нёй якой з’яў­ля­ецца Аркадзь Ва­ла­дось, уз­нік­ла да­ўно, на па­чат­ку 1990-х.

 

— І ме­на­ві­та праз аса­цы­яцыю мы арга­ні­за­ва­лі шмат мас­тац­кіх акцый, — згад­вае Аркадзь Ля­во­на­віч. — На­прык­лад, вы­ста­ва бе­ла­рус­кіх ікон пра­йшла ў Ту­лу­зе. У гэ­тым го­ра­дзе я пэў­ны час вы­кла­даў. Та­му ве­даў, да ка­го звяр­тац­ца, хто мо­жа да­па­маг­чы. А ў Мін­ску так­са­ма ўяў­ляў, да ка­го звяр­тац­ца. Бо з Ула­дзі­мі­рам Ры­лат­кам, та­га­час­ным на­мес­ні­кам мі­ніс­тра ку­ль­ту­ры, мы ву­чы­лі­ся ў Бе­ла­рус­кай кан­сер­ва­то­рыі на ад­ны­мі кур­се. Вы­ста­ва бе­ла­рус­кіх ікон ста­ла­ся знач­най і сур’ёзнай падзе­яй. Па­мя­таю, пла­кат вы­стаў­кі доў­га ві­сеў у Фран­цуз­скім па­со­льс­тве ў Мін­ску.

 

З іні­цы­яты­вы і пры не­пас­рэд­ным удзе­ле Арка­дзя Ва­ла­до­ся шмат га­доў у Фран­цыі ла­дзі­лі­ся гас­тро­лі аркес­тра Рэ­спуб­лі­кан­скай гім­на­зіі-ка­ле­джа пры Ака­дэ­міі му­зы­кі, сім­фа­ніч­на­га аркес­тра «Ма­ла­дая Бе­ла­русь» са­мой Ака­дэ­міі. Доў­га­тэр­мі­но­вым пра­ектам аса­цы­яцыі ста­ла­ся і ства­рэн­не Бе­ла­рус­ка-фран­цуз­ска­га ма­ла­дзёж­на­га сім­фа­ніч­на­га аркес­тра.

 

— У му­зы­цы лёг­ка знай­сці агу­ль­ную мо­ву, — раз­ва­жае спа­дар Ва­ла­дось. — І та­му, ка­лі 10 ці 15 ма­ла­дых бе­ла­рус­кіх му­зы­кан­таў пры­язджа­лі да нас, яны на­ту­ра­ль­на ўлі­ва­лі­ся ў фран­цуз­скі аркестр. А ў ім, на­прык­лад, 5 фран­цуз­скіх скры­па­чоў і 5 бе­ла­рус­кіх. Пад­час та­кіх рэ­пе­ты­цый я за­ўжды ся­дзеў по­бач з ды­ры­жо­рам, каб пе­ра­кла­даць. Ма­ла­дым вы­ка­наў­цам ці­ка­выя пад­обныя ста­сун­кі — і пра­фе­сій­ныя, і ча­ла­ве­чыя. Дзе­ці сяб­ра­ва­лі між са­бой. А я быў па­срэд­ні­кам у пад­обных пра­ектах — па­між ды­рэк­та­рам кан­сер­ва­то­рыі ў На­нсі і Мі­ха­сём Ка­зін­цом як рэ­кта­рам Ака­дэ­міі му­зы­кі. Аркестр «Ма­ла­дая Бе­ла­русь» раз­оў дзе­сяць пры­язджаў у Фран­цыю — ме­на­ві­та па лі­ніі Аса­цы­яцыі. Та­кія твор­чыя кан­так­ты і ван­дроў­кі зра­бі­лі­ся рэ­гу­ляр­ны­мі.

 

У мя­не шчас­лі­вае жыц­цё, бо я сус­тра­каў­ся з мно­гі­мі не­стан­дар­тны­мі асо­ба­мі. Мі­хась Ка­зі­нец — па-сап­раў­дна­му цу­доў­ны му­зы­кант і ды­ры­жор. Сім­фа­ніч­ны аркестр пад яго кі­раў­ніц­твам вы­сту­паў у На­нсі ў леп­шай кан­цэр­тнай за­ле. І та­кіх кан­цэр­таў бы­ло шмат. Яны за­ўжды ме­лі по­спех.

 

Але бы­лі ві­зі­ты і ў ад­каз, ка­лі з Фран­цыі пры­язджа­лі сту­дэн­ты ў Бе­ла­рус­кую ака­дэ­мію му­зы­кі. Ма­ла­дым фран­цуз­скім вы­ка­наў­цам так­са­ма бы­ло ці­ка­ва пры­ехаць у Бе­ла­русь, якую яны, маг­чы­ма, ма­ла ве­да­лі. У Мін­ску пад­час кан­цэр­таў, што ад­бы­ва­лі­ся ў Бе­ла­рус­кай фі­лар­мо­ніі, за пу­ль­там ста­яў фран­цуз­скі ды­ры­жор. Вы­нік шмат­лі­кіх арга­ні­за­цый­ных на­ма­ган­няў звы­чай­на апраў­двае ся­бе. Бо ўсе шчас­лі­выя пры­ехаць, па­зна­ёміц­ца. І пуб­лі­ка надзвы­чай за­да­во­ле­ная.

 

Не ма­гу не зга­даць і наш са­мы экза­тыч­ны пра­ект. Аркестр «Ма­ла­дая Бе­ла­русь» двой­чы вы­праў­ляў­ся ў Па­ўднё­вае па­ўшар’е, на вос­траў Рэ­юньён, які на­ле­жыць да Фран­цуз­скай Па­лі­нэ­зіі. Раз­ам з імі і я ту­ды лё­таў, мы ку­па­лі­ся ў Індый­скім акі­яне. Пра­ўда, ба­яўся, каб ка­го-не­будзь з му­зы­кан­таў аку­ла не з’ела... (Смя­ецца.) Ка­лі ля­це­лі на­зад, не­дзе праз га­дзі­ну ўба­чы­лі зям­лю. Спы­та­лі ў сцю­арда, а што за кра­іна? Ён ад­ка­заў — Ма­да­гас­кар.

 

Ка­лі сё­ле­та на На­ра­чы ра­бі­лі фес­ты­валь, пры­све­ча­ны Дзміт­рыю Шас­та­ко­ві­чу, да мя­не пад­ышла ад­на з ко­ліш­ніх удзе­ль­ніц Бе­ла­рус­ка-фран­цуз­ска­га ма­ла­дзёж­на­га аркес­тра. Ска­за­ла: су­мес­ныя кан­цэр­ты ў 2001 — 2002 га­дах — са­мыя яркія ўра­жан­ні яе жыц­ця. Але за­ўва­жу, што без да­па­мо­гі па­со­льс­тва Бе­ла­ру­сі ў Фран­цыі на­ўрад ці мы змаг­лі б гэ­тыя за­ду­мы ўва­со­біць...

 

Апош­нія тры га­ды Аркадзь Ва­ла­дось сап­раў­ды за­ня­ты Му­зыч­ным фес­ты­ва­лем, пры­све­ча­ным Шас­та­ко­ві­чу, які ла­дзіц­ца на Мя­дзе­льш­чы­не. Там на­ра­дзі­лі­ся про­дкі сла­ву­та­га кам­па­зі­та­ра. А зна­чыць, у Дзміт­рыя Дзміт­ры­еві­ча, чыя тво­ры вы­кон­ва­юцца па ўсім све­це, ме­на­ві­та бе­ла­рус­кія ка­ра­ні. Ка­лі ўзнік­ла ідэя та­ко­га му­зыч­на­га фэс­ту, у гэ­та ма­ла хто ве­рыў. Але сё­ле­та фес­ты­валь «У Шэ­ме­та­ва да Шас­та­ко­ві­ча» пра­йшоў у трэ­ці раз і па­яднаў ча­ты­ры кан­цэр­ты.

 

— Гэ­та важ­ны і сур’ёзны пра­ект, — лі­чыць наш су­айчын­нік. — Пер­шы з іх, які ла­дзіў­ся ў 2016-м, быў пры­мер­ка­ва­ны да 110-год­дзя з ча­су на­ра­джэн­ня кам­па­зі­та­ра. У 2017-м, ка­лі ад­быў­ся дру­гі, я вы­ра­шыў, што му­зыч­ных па­дзей па­він­на быць бо­лей. І сё­ле­та арга­ні­за­ваў ча­ты­ры кан­цэр­ты. Тэ­ма пер­ша­га пра­екта, які ад­бы­ваў­ся ў па­сёл­ку На­рач, — «Шас­та­ко­віч і італь­­янская му­зы­ка XVIII ста­год­дзя». Дру­гі кан­цэрт пра­йшоў у са­на­то­рыі «Спа­да­рож­нік», трэ­ці — у дзі­ця­чым ла­ге­ры «Зуб­ро­нак» і чац­вёр­ты ў Шэ­ме­та­ва, на ра­дзі­ме про­дкаў кам­па­зі­та­ра. Пры­чым ад­быў­ся ў кас­цё­ле 9 жніў­ня, у дзень смер­ці Дзміт­рыя Дзміт­ры­еві­ча. Важ­на, што, акра­мя са­чы­нен­няў кла­сі­ка, пад­час кан­цэр­таў гу­ча­ла і бе­ла­рус­кая му­зы­ка. Так, адзін з кан­цэр­таў быў пры­све­ча­ны кам­па­зі­та­ру Дзміт­рыю Смо­льс­ка­му, які па­йшоў з жыц­ця год та­му.

 

У вы­ні­ку атры­маў­ся сап­раў­ды між­на­род­ны фес­ты­валь, у ім удзе­ль­ні­ча­лі му­зы­кан­ты з роз­ных кра­ін. На­прык­лад, фран­цуз­скі га­ба­іст Жэ­ром Гі­шар і фран­цуз­ская скры­пач­ка Шар­лот Жу­яр, лаў­рэ­аты між­на­род­ных кон­кур­саў, са­ліс­ты вя­до­мых аркес­траў. Да­дам, што Шар­лот — са­ліс­тка аркес­тра ў Страс­бур­гу. На ад­крыц­ці фес­ты­ва­лю яна вы­кон­ва­ла «По­ры го­да» Ві­ва­ль­дзі.

 

У час апош­ня­га кан­цэр­та, ка­лі гу­ча­ла ме­са «Stabat Mater» Пер­га­ле­зі, са­лі­ра­ва­лі спя­вач­ка Соф’я Пят­ро­віч з Сер­біі і Да­ні­эла Енча­ва з Бал­га­рыі, якая ця­пер пра­цуе ў фран­цуз­скай опе­ры. Вя­до­ма, удзе­ль­ні­ча­лі ў пра­ектах і бе­ла­рус­кія му­зы­кан­ты. Ха­це­ла­ся б на на­ступ­ныя фэс­ты за­пра­сіць артыс­таў з Рас­іі.

 

Ве­ль­мі га­на­ру­ся мас­тац­кі­мі вы­ні­ка­мі, якія мы ме­лі пад­час пра­вя­дзен­ня фес­ты­ва­лю Шас­та­ко­ві­ча. Апош­ні раз кан­цэр­ты асвят­ля­лі мно­гія тэ­ле­ка­на­лы. Спа­дзя­юся, з ця­гам ча­су фэст на­бу­дзе яшчэ бо­ль­шы раз­мах. Зра­зу­ме­ла, па­доб­ныя мас­тац­кія акцыі не­маг­чы­мыя без раз­на­стай­най да­па­мо­гі, у тым лі­ку і ад аб­лас­ных улад. І я яе ад­чу­ваў. Пра­ўда, спа­дзя­юся, што па­сту­по­ва ўзнік­не струк­ту­ра, якая да­па­мо­жа ў да­лей­шым ла­дзіць му­зыч­ныя фес­ты­ва­лі. Бо без яе мно­гія пы­тан­ні вы­ра­шаць скла­да­на. Каб да­лей за­пра­шаць вя­до­мых і год­ных артыс­таў, трэ­ба за­га­дзя за­клю­чаць кан­трак­ты.

 

Ма­ру знай­сці ад­на­дум­цаў і ажыц­ця­віць пра­екты, звя­за­ныя так­са­ма з ха­ра­вым мас­тац­твам. Ха­чу ад­кры­ваць для слу­ха­ча най­перш кла­січ­ную му­зы­ку. У на­ступ­ным го­дзе, ка­лі ўсё скла­дзец­ца, ха­цеў бы арга­ні­за­ваць фес­ты­валь пад умоў­най на­звай «Шас­та­ко­віч і Мо­царт». Каб, на­прык­лад, сла­ву­ты «Рэ­кві­ем» Мо­цар­та быў вы­ка­на­ны ама­тар­скі­мі ха­ра­мі і аркес­тра­мі. Вя­до­ма, пад­обныя пра­екты не­маг­чы­ма рэ­алі­за­ваць у адзі­но­це, без ка­лек­ты­ву ад­на­дум­цаў. Хо­чац­ца яшчэ шмат зра­біць для кра­іны, ад­куль я ро­дам і дзе ўпер­шы­ню ад­крыў для ся­бе свет му­зы­кі і спе­ваў. 

Аўтар: Таццяна МУШЫНСКАЯ
рэдактар аддзела музыкі