Пер­шыя про­мні

№ 11 (428) 01.11.2018 - 30.11.2018 г

БЕ­ЛА­РУС­КІЯ МУ­ЗЫЧ­НЫЯ СЕ­ЗО­НЫ Ў ФРАН­ЦЫІ
— Мы ўзя­лі ўдзел у Днях бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры, пра­вя­лі за той год бо­льш кан­цэр­таў, фар­мат на­шай дзей­нас­ці па­шы­рыў­ся, — рас­па­вя­дае Гео­ргій Сас­ноў­скі, стар­шы­ня «La vie en musique». — Акра­мя му­зы­кі фран­цуз­скіх кам­па­зі­та­раў Дэ­бю­сі, Ра­вэ­ля і Сен-Сан­са на кан­цэр­тах Аса­цы­яцыі гу­ча­лі тво­ры Ма­цея Ра­дзі­ві­ла, Та­дэ­ву­ша Кас­цюш­кі, На­па­ле­она Орды, Ген­ры­ха Ваг­не­ра, Мар’яна Наско і Яўге­на Гле­ба­ва.

А ў кра­са­ві­ку 2015-га ўпер­шы­ню за гіс­то­рыю свай­го існа­ван­ня бе­ла­рус­кае па­со­льс­тва ад­чы­ні­ла дзве­ры для шы­ро­кай пуб­лі­кі: на кан­цэр­це Аса­цы­яцыі, пер­шым у шэ­ра­гу ку­ль­тур­ных акцый, пры­мер­ка­ва­ных да 250-й га­да­ві­ны з дня на­ра­джэн­ня Мі­ха­ла Кле­афа­са Агін­ска­га, бе­ла­рус­кія му­зы­кан­ты вы­кон­ва­лі тво­ры кам­па­зі­та­ра для фар­тэ­пі­яна і акам­па­на­ва­лі фран­цуз­скай спя­вач­цы Эстэль Кек. Вар­та адзна­чыць так­са­ма ве­рас­нёў­скі кан­цэрт у штаб-ква­тэ­ры ЮНЕС­КА, арга­ні­за­ва­ны Аса­цы­яцы­яй, Па­со­льс­твам Бе­ла­ру­сі ў Фран­цыі і пры парт­нёр­стве дэ­ле­га­цый пры ЮНЕС­КА Па­со­льс­тва Літ­вы і Па­со­льс­тва Рэ­спуб­лі­кі Поль­шча. Раз­ам з бе­ла­рус­кай пі­яніс­ткай Кацярынай Глазоўскай квар­тэт Чур­лё­ні­са вы­ка­наў пе­ра­ла­жэн­не па­ла­нэ­зу «Раз­ві­тан­не з Ра­дзі­май», а поль­ская спя­вач­ка Эльж­бе­та За­по­льс­ка — тво­ры Агін­ска­га і Ма­рыі Шы­ма­ноў­скай. Ме­рап­ры­емства пра­й­шло на вы­со­кім уз­роў­ні, і ве­ль­мі па­ка­за­ль­на, што на ім пры­сут­ні­ча­ла тагачасная ге­не­­раль­ная ды­рэк­тар­ка ЮНЕС­КА Іры­на Бо­ка­ва.

 

Ад­куль жа ўзнік­ла ідэя Бе­ла­рус­кіх му­зыч­ных се­зо­наў у Фран­цыі і ў чым па­ля­га­ла іх кан­цэп­цыя?

 

— Ду­маю, іх з’яўлен­не ста­ла ла­гіч­ным пра­ця­гам, дэ­та­лі­за­цы­яй ідэі раз­віц­ця Дзён бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры ў Фран­цыі, — мяр­куе спа­дар Сас­ноў­скі. — Уво­гу­ле Дні — маш­таб­ны ком­плекс ку­ль­тур­ных ме­рап­ры­емстваў з роз­ных мас­тац­кіх сфер. Мы вы­ра­шы­лі акцэн­та­ваць ува­гу фран­цуз­скай пуб­лі­кі на му­зыч­ных, тэ­атра­ль­ных і мас­тац­кіх се­зо­нах. Асноў­ная за­да­ча на­шай Аса­цы­яцыі як ад­на­го з арга­ні­за­та­раў Бе­ла­рус­кіх му­зыч­ных се­зо­наў — прэ­зен­та­ваць бе­ла­рус­кую му­зыч­ную ку­ль­ту­ру і да­ска­на­лае вы­ка­на­ль­ніц­кае май­стэр­ства, бліс­ку­чую тэх­ніч­насць юных айчын­ных му­зы­кан­таў, на­ву­чэн­цаў му­зыч­ных школ і ка­ле­джаў.

 

Бе­ла­рус­кія му­зыч­ныя се­зо­ны ма­юць два на­прам­кі — кла­січ­ны і на­род­ны. Так, у іх рам­ках ад­бы­лі­ся гас­тро­ль­ныя вы­ступ­лен­ні Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ансам­бля «Пес­ня­ры» і ансам­бля «Та­ла­ка» Ві­цеб­скай аб­лас­ной фі­лар­мо­ніі ў Па­ры­жы і Лі­ёне, Дзяр­жаў­на­га ка­мер­на­га аркес­тра Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь у Па­ры­жы, сім­фа­ніч­на­га аркес­тра Бе­ла­рус­кай ака­дэ­міі му­зы­кі ў Ці­лі, Са­жо­не, Ма­ра­не, Сэн-Жорж-дэ-Дзі­до­не, Сэн-Жэ­ні-дэ-Сэн­тон­жы, ка­лек­ты­ву бе­ла­рус­кай на­цы­яна­ль­най мен­шас­ці ў Поль­шчы «Пры­ма­кі» ў Па­ры­жы і дзі­ця­ча­га ка­лек­ты­ву «Вы­то­кі» ў Лі­ёне. Арга­ні­за­цы­яй па­спя­хо­вых гас­тро­ляў фа­льк­лор­ных і вя­лі­кіх «кла­січ­ных» ка­лек­ты­ваў за­йма­ецца не­пас­рэд­на бе­ла­рус­кае па­со­льс­тва ў Па­ры­жы. Аса­цы­яцыя «Жыц­цё ў му­зы­цы», у сваю чар­гу, апя­ку­ецца ка­мер­ны­мі кан­цэр­та­мі му­зы­кі кла­січ­най. Се­зо­ны пра­во­дзяц­ца 2-3 разы на год (у маі і ліс­та­па­дзе, на­прык­лад).

 

— Мы не мо­жам арга­ні­зоў­ваць кан­цэр­ты час­цей, — тлу­ма­чыць та­кую пе­ры­ядыч­насць спа­дар Сас­ноў­скі. — Трэ­ба гля­дзець на рэ­чы рэ­аль­на і браць пад ува­гу вя­ліз­ную ко­ль­касць раз­на­стай­ных ме­рап­ры­емстваў у Па­ры­жы. Але ў нас ёсць свая пуб­лі­ка, фран­цу­зы, якія па­ста­янна пры­хо­дзяць на на­шы кан­цэр­ты. Яны па-сап­раў­дна­му за­ці­каў­ле­ныя зна­ёмствам з но­вы­мі му­зы­кан­та­мі, но­вы­мі пра­чы­тан­ня­мі зна­ёмых тво­раў і, на­рэш­це, з но­вы­мі са­чы­нен­ня­мі ад зу­сім не­вя­до­мых ім бе­ла­рус­кіх кам­па­зі­та­раў.

 

Але ці існу­юць пра­гра­мы Бе­ла­рус­кіх му­зыч­ных се­зо­наў, скла­дзе­ныя вы­ключ­на з су­час­най і ста­ра­даў­няй айчыннай му­зыкі?

 

— Не бу­ду хіт­рыць — ка­заць пра пад­рых­тоў­ку та­кой спе­цы­яль­най пра­гра­мы Се­зо­наў па­куль ра­на, — ка­жа Сас­ноў­скі. — Фран­цу­зы ве­ль­мі — у доб­рым сэн­се — не­да­вер­лі­выя. Каб за­ва­біць іх на кан­цэр­ты, трэ­ба вы­кон­ваць тво­ры вя­до­мыя. Я знай­шоў кам­пра­міс і скла­даю пра­гра­мы з, умоў­на ка­жу­чы, кла­січ­ных шля­ге­раў і та­го, што па­рыж­ская пуб­лі­ка ні­ко­лі не чу­ла. Фор­му­ла пра­цуе. Фран­цу­зы то­ль­кі-то­ль­кі па­чы­на­юць зна­ёміц­ца з му­зыч­най ку­ль­ту­рай Бе­ла­ру­сі, кла­січ­най і на­род­най. Ця­пер яны ве­да­юць: мы мо­жам вы­дат­на вы­кон­ваць кла­сі­ку, але, на маю дум­ку, па­чуць на­шу ўлас­ную кла­сі­ку ў вя­лі­кіх аб’ёмах яны не га­то­выя. Бе­ла­рус­кія му­зыч­ныя се­зо­ны сён­ня акцэн­ту­юць ве­ль­мі вы­со­кі ўзро­вень нацыянальнай вы­ка­на­ль­ніц­кай шко­лы, за­ха­ван­не леп­шых ака­дэ­міч­ных тра­ды­цый. Але пры­йдзе час, і тво­ры су­час­ных айчын­ных кам­па­зі­та­раў бу­дуць гу­чаць у рэ­пер­ту­ары Се­зо­наў усё час­цей і час­цей.

 

...Афі­цый­нае ад­крыц­цё Бе­ла­рус­кіх му­зыч­ных се­зо­наў у Фран­цыі ад­бы­ло­ся ў маі 2016 го­да — на ка­мер­ным кан­цэр­це ў па­со­льс­тве скры­пач­ка Ве­ра Ла­па­ра­ва (Бе­ла­русь) і пі­яніст То­мас Гер­ман (Ні­дэр­лан­ды) вы­ка­на­лі тво­ры Ма­цея Ра­дзі­ві­ла, Сяр­гея Пра­коф’ева, Кло­да Дэ­бю­сі і са­мо­га Гео­ргія Сас­ноў­ска­га:

 

— Для мя­не аса­біс­та бы­ло ве­ль­мі важ­на аб­азна­чыць па­ча­так Се­зо­наў чымсь­­ці не­звы­чай­ным. Да нас пры­еха­лі вя­до­мыя му­зы­кан­ты (Ве­ра Ла­па­ра­ва — кан­цэр­тмай­стар­ка ра­дыё­аркес­тра «Мет­ра­поль Оркест», То­мас Гер­ман — ды­рэк­тар дэ­пар­та­мен­та му­зы­кі ў шко­ле для ад­ора­ных дзя­цей у Га­азе). Яны па­га­дзі­лі­ся вы­ка­наць прэм’еру май­го тво­ру для скрып­кі і фар­тэ­пі­яна «Сяб­ра, які да­лё­ка». Бы­ла ве­ль­мі пры­емная, ра­ман­тыч­ная аб­ста­ноў­ка, уда­лая для прэ­зен­та­цыі кла­січ­най бе­ла­рус­кай му­зы­кі ад яе вы­то­каў — Са­на­ці­ны Ма­цея Ра­дзі­ві­лаў — і да су­час­нас­ці. Але не аб­ышло­ся без не­звы­чай­ных сі­ту­ацый. Ка­лі пі­яніст па­чаў іграць п’есу з май­го тво­ру «Пер­шы пра­мень со­нца», рап­там спра­ца­ва­ла сіс­тэ­ма су­пра­ць­па­жар­най бяс­пе­кі. Сі­рэ­на гу­ча­ла на пра­ця­гу 15 хві­лін, і гэ­та ста­ла сап­раў­дным вы­пра­ба­ван­нем, бо маг­ло раз­бу­рыць ча­роў­ную атмас­фе­ру ве­ча­ры­ны. Каб не згу­біць эма­цый­ную су­вязь з аўды­то­ры­яй і вы­ра­та­ваць сі­ту­ацыю, я вы­ра­шыў рас­па­вес­ці, як пі­саў «Сяб­ра», маў­ляў, ёсць сяб­ры, якія зна­хо­дзяц­ца так да­лё­ка, што сус­трэц­ца з імі бо­льш не­ль­га... (Да­рэ­чы, я ўдзяч­ны Па­слу за ідэю прэ­зен­та­ваць гіс­то­рыю тво­ру для пуб­лі­кі.) Ка­лі сі­рэ­на вы­клю­чы­ла­ся, пад­час вы­ка­нан­ня дру­гой п’есы, роў­на а 9-й ве­ча­ра ў за­ле па­со­льс­тва, дзе ад­бы­ваў­ся кан­цэрт, па­чаў біць га­дзін­нік. Ён пра­біў дзе­вяць раз­оў. Са­мае ці­ка­вае, што гэ­ты га­дзін­нік ніх­то ні­ко­лі не за­во­дзіў. Да гэ­та­га вы­пад­ку мож­на ста­віц­ца як за­ўгод­на, але я ска­заў, што мая му­зы­ка здо­ле­ла вы­зва­ліць не­йкія энер­ге­тыч­ныя эма­на­цыі.

 

Та­кім чы­нам, прэм’ернае вы­ка­нан­не на пер­шых Бе­ла­рус­кіх му­зыч­ных се­зо­нах бы­ло сап­раў­ды ад­мет­нае пэў­ны­мі зна­ка­мі. І, я ўпэў­не­ны, гэ­ты кан­цэрт ніх­то з пры­сут­ных ні­ко­лі не за­бу­дзе.

 

«Жыц­цё ў му­зы­цы» да­ўно су­пра­цоў­ні­чае з гім­на­зі­яй-ка­ле­джам пры Ака­дэ­міі му­зы­кі, та­му Аса­цы­яцыя за­пра­сі­ла да ўдзе­лу ў Бе­ла­рус­кіх му­зыч­ных се­зо­нах двух та­ле­на­ві­тых на­ву­чэн­цаў-пі­яніс­таў — Ула­дзіс­ла­ва Хан­до­га­га і Кі­ры­ла Атрош­чан­ку. Яны сыг­ра­лі ў ча­ты­рох кан­цэр­тах, пры­све­ча­ных 125-год­дзю з дня на­ра­джэн­ня Сяр­гея Пра­коф’ева і 400-й га­да­ві­не смер­ці Уі­ль­яма Шэк­спі­ра.

 

— Пер­шае выступленне пра­йшло на Елі­сей­скіх па­лях у кан­цэр­тным аген­цтве UCN у на­ша­га да­ўня­га сяб­ра, гра­фа Па­тры­ка дэ Ві­ль­ну­азі (на жаль, ён за­гі­нуў сё­ле­та ў аўта­ма­бі­ль­най ава­рыі, мы пла­ну­ем арга­ні­за­ваць кан­цэрт яго­най па­мя­ці), — рас­па­вя­дае Гео­ргій Сас­ноў­скі. — На дру­гім кан­цэр­це, які ад­быў­ся ў па­со­льс­тве, Кі­рыл і Улад гра­лі мае пе­ра­ла­жэн­ні ўрыў­каў з «Ра­мэа і Джу­ль­еты» Пра­коф’ева. Трэ­ці выступ гэ­тай се­рыі — у Рэ­гі­яна­ль­най кан­сер­ва­то­рыі Па­ры­жа — быў арга­ні­за­ва­ны ў парт­нёр­стве са ста­ліч­най мэ­ры­яй — і тое ве­ль­мі важ­ны крок і для Аса­цы­яцыі, і для бе­ла­рус­ка­га па­со­льс­тва. А чац­вёр­ты пра­йшоў у Мэ­рыі сё­май акру­гі. Хлоп­цы вы­кон­ва­лі тво­ры Рах­ма­ні­на­ва, Ген­дэ­ля і Мен­дэ­ль­со­на.

 

Дру­гія бе­ла­рус­кія му­зыч­ныя се­зо­ны рас­па­ча­лі­ся прэ­зен­та­цы­яй Гро­дзен­шчы­ны. У 2017-м на май­скі кан­цэрт у Па­ры­жы пры­еха­лі гро­дзен­скія пі­яніс­ты Аляк­сей Пят­роў і Ган­на Го­луб, так­са­ма ў па­со­льс­тве пра­йшоў вер­ні­саж гро­дзен­ска­га фа­тог­ра­фа Аляк­сан­дра Лас­мін­ска­га. Аляк­сей і Ган­на сыг­ра­лі на фар­тэ­пі­яна ў ча­ты­ры ру­кі пра­гра­му «Фан­тас­тыч­ная му­зы­ка». Тут аб’яднаныя тво­ры, звя­за­ныя з ка­зач­ны­мі, хай са­бе і жу­дас­ны­мі, воб­ра­за­мі ў му­зы­цы: «Ва­ль­пур­гі­ева ноч» Шар­ля Гу­но з опе­ры «Фаўст», «Ноч на Лы­сай га­ры» Ма­дэс­та Му­сар­гска­га, увер­цю­ра да опе­ры «Ля­ту­чы га­лан­дзец» Ры­хар­да Ваг­не­ра, «Шэс­це на па­ка­ран­не» і «Сон у ноч ша­ба­шу» з «Фан­тас­тыч­най сім­фо­ніі» Гек­та­ра Бер­лі­ёза.

 

— Пуб­лі­ка аца­ні­ла ары­гі­на­ль­насць ідэі, кан­цэрт пра­йшоў з вя­лі­кім по­спе­хам, — пад­крэс­лі­вае спа­дар Сас­ноў­скі. — Гэ­та пад­штур­хну­ла ства­рыць та­кі ж кан­цэрт у Мін­ску, і сё­ле­та ў кра­са­ві­ку мы прад­ста­ві­лі пра­гра­му ў На­цы­я­на­ль­ным мас­тац­кім му­зеі. «Фан­тас­тыч­ная му­зы­ка» ста­ла пер­шым у шэ­ра­гу за­пла­на­ва­ных кан­цэр­таў пад на­звай «ParisМінск». Мне б ха­це­ла­ся над­аць Се­зо­нам бо­ль­шы аб’ём, па­вя­лі­чыць арга­ні­за­цый­ны спектр і зра­біць іх фран­ка-бе­ла­рус­кі­мі, з кан­цэр­та­мі ў дзвюх ста­лі­цах.

 

А па­куль што ў кас­трыч­ні­ку 2017-га фран­цуз­ская пуб­лі­ка ві­та­ла на­ступ­ны маш­таб­ны пра­ект у рам­ках Се­зо­наў — кан­цэрт Сім­фа­ніч­на­га аркес­тра Бе­ла­рус­кай ака­дэ­міі му­зы­кі ў цар­кве Свя­той Ма­рыі Маг­да­лі­ны, пры­све­ча­ны 500-год­дзю бе­ла­рус­ка­га кні­гад­ру­ка­ван­ня. Цар­ква зна­хо­дзіц­ца ў сэр­цы ста­лі­цы, ля плош­чы Зго­ды, і да­гэ­туль та­кія вя­лі­кія бе­ла­рус­кія ка­лек­ты­вы не ігра­лі ў та­кіх прэс­тыж­ных за­лах Па­ры­жа. У го­нар свя­точ­най да­ты ў бе­ла­рус­кай амба­са­дзе ла­дзіў­ся па­каз фі­ль­ма Ула­дзі­мі­ра Ма­ро­за і Іга­ра Чыш­чэ­ні «Пер­шад­рук», а так­са­ма пра­йшла прэ­зен­та­цыя ўні­ка­ль­на­га фак­сі­мі­ль­на­га вы­дан­ня ўсіх кніг, над­ру­ка­ва­ных Фран­цыс­кам Ска­ры­нам.

 

За­ключ­ны акорд Дру­гіх бе­ла­рус­кіх му­зыч­ных се­зо­наў — тры кан­цэр­ты ў ліс­та­па­дзе, на якія бы­лі за­про­ша­ны пі­яніс­ты Ве­ра­ні­ка Са­ха­ра­ва-ма­лод­шая, Ве­ра­ні­ка Са­ха­ра­ва-ста­рэй­шая і Ула­дзіс­лаў Хан­до­гі.

 

— Аб­едзве Ве­ра­ні­кі сыг­ра­лі ў ча­ты­ры ру­кі, і гэ­та быў ма­ляў­ні­чы вы­ступ ма­ці з да­чкой, іскрыс­ты і свя­точ­ны. Не то­ль­кі пра­фе­сій­ны, але і пры­го­жы — Са­ха­ра­вы ве­ль­мі эфек­тна гля­дзяц­ца за ра­ялем, — адзна­чае Сас­ноў­скі. — Ула­дзіс­лаў Хан­до­гі іграў со­ла но­вую пра­гра­му, і яго­нае вы­ка­нан­не сю­іты Ма­ры­са Ра­вэ­ля «На­чны Гас­пар» вы­клі­ка­ла ў пуб­лі­кі не абы-якую рэ­акцыю — яму апла­дзі­ра­ва­лі сто­ячы. І та­му, што гэ­та бы­ла фран­цуз­ская му­зы­ка. І та­му, што гэ­та ве­ль­мі скла­да­ны твор для та­ко­га юна­га вы­ка­наў­цы. Але Ула­дзіс­лаў спра­віў­ся бліс­ку­ча.

 

У жніў­ні 2017-га Гео­ргій Сас­ноў­скі быў га­на­ра­ва­ны мед­алём Фран­цыс­ка Ска­ры­ны за знач­ны ўнё­сак у па­пу­ля­ры­за­цыю айчын­най ку­ль­ту­ры за мя­жой і пад­трым­ку ма­ла­дых бе­ла­рус­кіх му­зы­кан­таў, але афі­цый­нае ўру­чэн­не ўзна­га­ро­ды ад­бы­ло­ся ў бе­ла­рус­кай амба­са­дзе ў Па­ры­жы сё­ле­та ў са­ка­ві­ку.

 

— Не ха­це­ла­ся пе­ра­тва­раць цы­ры­мо­нію ў афі­цый­нае ме­рап­ры­емства, — ка­жа спа­дар Сас­ноў­скі. — Раз­ам з на­мес­ні­цай стар­шы­ні Аса­цы­яцыі, пі­яніс­ткай Юлі­яй Са­фа­ра­вай мы пад­рых­та­ва­лі раз­на­стай­ную яркую пра­гра­му і вы­ра­шы­лі сыг­раць у ча­ты­ры ру­кі — у тым лі­ку і не­ка­ль­кі ўрыў­каў з май­го но­ва­га дыс­ку «Empreintes» («Ад­біт­кі»), які быў вы­да­дзе­ны пры пад­трым­цы Мі­ніс­тэр­ства за­меж­ных спраў РБ і бе­ла­рус­ка­га па­со­льс­тва ў Фран­цыі. Ты­раж, што вы­пус­ка­лі ў Бе­ла­ру­сі, спе­цы­яль­на пры­вез­лі ў Па­рыж на­пя­рэ­дад­ні ме­рап­ры­емства, і пер­шы дыск я пад­арыў Па­слу.

 

На сё­лет­нім вя­сен­нім кан­цэр­це Трэ­ціх бе­ла­рус­кіх му­зыч­ных се­зо­наў Лі­за­ве­та Лясун (ві­ялан­чэль) і Тац­ця­на Вай­но­віч (фар­тэ­пі­яна) вы­кон­ва­лі Ба­ха, Гай­дна, Ба­ке­ры­ні, Сен-Сан­са, Рах­ма­ні­на­ва і — Вя­час­ла­ва Куз­ня­цо­ва.

 

— Я быў вуч­нем Вя­час­ла­ва Ула­дзі­мі­ра­ві­ча ў Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най кан­сер­ва­то­рыі, і мне ве­ль­мі пры­емна, што му­зы­ка ад­на­го з мэт­раў пра­гу­ча­ла ў гэ­тым кан­цэр­це, — адзна­чае Сас­ноў­скі. — У 2019-м мы свят­ку­ем 100-га­до­вы юбі­лей Ула­дзі­мі­ра Алоў­ні­ка­ва, у яко­га я так­са­ма меў шчас­це на­ву­чац­ца, та­му лі­чу за го­нар арга­ні­за­ваць кан­цэрт яго­ных са­чы­нен­няў і тво­раў, пры­све­ча­ных яму.

 

Якая бу­ду­чы­ня му­сіць на­пат­каць Бе­ла­рус­кія му­зыч­ныя се­зо­ны? У на­ступ­ным го­дзе не то­ль­кі па­рыж­ская пуб­лі­ка, але і жы­ха­ры іншых рэ­гі­ёнаў Фран­цыі па­зна­ёмяц­ца з бе­ла­рус­кі­мі му­зы­кан­та­мі і кам­па­зі­та­ра­мі. А са­мым пер­спек­тыў­ным кі­рун­кам раз­віц­ця Се­зо­наў, на дум­ку Гео­ргія Сас­ноў­ска­га, ста­не іх рас­паў­сюд у іншых еўра­пей­скіх кра­інах...