Па­рыж­ская шко­ла як пункт ад­лі­ку

№ 11 (428) 01.11.2018 - 30.11.2018 г

Праекты амбасады
На арт-ма­пе све­ту Па­рыж за­ймае мес­ца важ­кае і пры­ваб­нае, у па­чат­ку ХХ ста­год­дзя за­слу­жа­на лі­чыў­ся ста­лі­цай сус­вет­на­га мас­тац­тва, тым ча­роў­ным маг­ні­там, які пры­цяг­нуў і мнос­тва аўта­раў з тэ­ры­то­рыі су­час­най Бе­ла­ру­сі.

Твор­цы Па­рыж­скай шко­лы да­лі пад­ста­ву згад­ваць на­шу кра­іну ў кан­тэк­сце сус­вет­на­га мас­тац­тва. І та­му сён­ня важ­на не то­ль­кі да­сле­да­ваць гэ­тую з’я­ву, але і доў­жыць тра­ды­цыі, за­сна­ва­ныя на аб­ме­не мас­тац­кі­мі на­быт­ка­мі.

 

Мя­ня­юцца цэн­тры і кі­рун­кі мас­тац­тва, але Па­рыж за­ста­ецца мес­цам ле­ген­дар­ным і ад­мет­ным для роз­ных аўта­раў, а бе­ла­рус­кая пры­сут­насць у гэ­тым го­ра­дзе ста­но­віц­ца ўсё бо­льш за­ўваж­най.

 

Гэ­та і Дні бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры, якія ла­дзіць на­ша Амба­са­да, су­мес­ныя му­зыч­ныя і тэ­атра­ль­ныя фес­ты­ва­лі, што пра­хо­дзяць у га­ра­дах Бе­ла­ру­сі і Фран­цыі, а так­са­ма — удзел бе­ла­рус­кіх аўта­раў у буй­ных вы­ста­вах су­час­на­га мас­тац­тва.

 

«Во­се­ньс­кі са­лон»

 

Мно­гія зна­ныя твор­цы (Поль Се­зан, Агюст Рэ­ну­ар, Аме­дэа Ма­дзі­ль­яні, Жорж Брак, Марк Ша­гал) бра­лі ўдзел у «Во­сень­с­кім са­ло­не» — вя­лі­кай вы­ста­ве вы­яўлен­ча­га мас­тац­т­ва, што вя­дзе свой ад­лік з 1903 го­да і за­сна­ва­на аб’­яднан­нем дзея­чаў мас­тац­тва ў Фран­цыі, а ця­пер пра­хо­дзіць пад па­тра­на­там мі­ніс­тра ку­ль­ту­ры. Са­лон — цал­кам уда­лы па­ча­так за­меж­най кар’еры і каш­тоў­ны ра­док у арт-бі­ягра­фіі. Вар­та то­ль­кі зга­даць Ра­ма­на За­сло­на­ва, які ў 1997-м на «Во­се­ньс­кім са­ло­не» ў Па­ры­жы атры­маў пер­шую прэ­мію, яго твор­чае жыц­цё да сён­ня праходзіць па­між дзвю­ма кра­іна­мі. У 2014 го­дзе ў меж­ах са­ло­на ад­быў­ся па­каз ра­бот фран­цуз­ска­га ма­дэ­ль­ера Жан-Ма­ры Пю­жо­ля і бе­ла­рус­кай ды­зай­нер­кі Ла­ры­сы Ну­ры-Ша­кін­ка, а ў ад­ным з па­ві­ль­ёнаў бы­лі вы­стаў­ле­ны пра­цы на­шай мас­тач­кі Але­ны Вен­тры­ён-Ма­ка­рэ­віч, што жы­ве ў Па­ры­жы.

 

У 2016-м ужо не асоб­ныя мас­та­кі, а Бе­ла­русь як кра­іна бы­ла прад­стаў­ле­на ў якас­ці га­на­ро­вай гос­ці. Амба­са­да Бе­ла­ру­сі ў Фран­цыі вы­сту­пі­ла іні­цы­ята­рам і ад­ным з су­арга­ні­за­та­раў (су­мес­на з ААТ «Бел­газ­прам­банк») удзе­лу бе­ла­рус­кіх мас­та­коў у гэ­тай між­на­род­най вы­ста­ве. Бы­лі па­ка­за­ны тво­ры шас­ці аўта­раў: Па­лі­ны Аме­ль­яно­віч, Ула­дзі­мі­ра Гра­мо­ві­ча, Ган­ны Дзі­дзіш­ка, Ва­сі­ля Пеш­ку­на, Анас­та­сіі Хо­ба­та­вай, якія ў 2015 го­дзе пры­ма­лі ўдзел у «Во­се­ньс­кім са­ло­не з Бел­газ­прам­бан­кам» (Па­лац мас­тац­тва ў Мін­ску), а так­са­ма Але­ны Вен­тры­ён-Ма­ка­рэ­віч. Ку­ль­тур­нае су­пра­цоў­ніц­тва па­між Бе­ла­рус­сю і Фран­цы­яй не аб­ме­жа­ва­ла­ся то­ль­кі гэ­тай вы­ста­вай: шэсць фран­цуз­скіх мас­та­коў, у тым лі­ку кі­раў­ні­коў па­рыж­ска­га «Во­се­ньс­ка­га са­ло­на», пры­ня­лі ўдзел у «Во­се­ньс­кім са­ло­не» ў Мін­ску.

 

Ужо скла­ла­ся тра­ды­цыя, што пе­ра­мож­цы мін­ска­га са­ло­на, вы­зна­ча­ныя экс­пер­тным жу­ры, атрым­лі­ва­юць на­леж­ную да­па­мо­гу для ўдзе­лу ў па­рыж­скім. У вы­ні­ку ў кас­трыч­ні­ку 2017 го­да ў фран­цуз­скай ста­лі­цы свае ра­бо­ты прад­ста­ві­лі дзе­сяць бе­ла­рус­кіх мас­та­коў: Аляк­сандр Аку­цё­нак, Аляк­сандр Бе­льс­кі, Але­ся Бял­ко, Яна Вы­цік, Гео­ргій Ка­пус­ні­каў, Ся­мён Ма­та­ля­нец, Фё­дар Шур­ме­леў, Ды­яна Гар­бач, Ган­на Ка­ха­ноў­ская. А мас­тач­ка Але­на Вен­тры­ён-Ма­ка­рэ­віч увай­шла ў склад чле­наў аса­цы­яцыі «Во­се­ньс­кі са­лон» — най­­больш прэс­тыж­най гра­мад­скай арга­ні­за­цыі су­час­ных мас­та­коў Фран­цыі. Так­са­ма быў арга­ні­за­ва­ны пер­фор­манс мас­тач­кі з Грод­на Ган­ны Ка­ха­ноў­скай. А 15 кас­трыч­ні­ка ад­бы­ла­ся сус­трэ­ча Па­сла Бе­ла­ру­сі ў Фран­цыі Па­ўла Ла­туш­кі з прэ­зі­дэн­там «Во­се­ньс­ка­га са­ло­на» Сі­ль­ві­яй Кэклан: узро­вень су­пра­цоў­ніцт­ва па­між прад­стаў­ні­ка­мі бе­ла­рус­кай і фран­цуз­скай школ вы­яўлен­ча­га мас­тац­тва быў ацэ­не­ны па­зі­тыў­на, а так­са­ма — аб­мер­ка­ва­ны да­лей­шыя пла­ны.

 

«Art Capital»

 

Гэ­та буй­ная між­на­род­ная вы­ста­ва ў Па­ры­жы, якая што­год збі­рае ў Гран-Па­ле ка­ля 2000 су­час­ных фран­цуз­скіх мас­та­коў, а так­са­ма аўта­раў з усіх кан­ты­нен­таў. З 2006 го­да вы­ста­ва «Art Capital» аб’ядноў­вае ча­ты­ры са­ло­ны: «Са­лон фран­цуз­скіх мас­та­коў», «Са­лон ма­люн­ка і ва­дзя­ных фар­баў», «Са­лон па­ра­ў­нан­няў» і «Са­лон не­за­леж­ных мас­та­коў», у апош­нім жу­ры ад­сут­ні­чае. У 2015-м у Гран-Па­ле ўпер­шы­ню мож­на бы­ло ўба­чыць пра­цы бе­ла­рус­кіх мас­та­коў. Ідэя прад­ста­віць айчын­нае мас­тац­тва на вы­ста­ве на­ле­жа­ла стар­шы­ні аса­цы­яцыі «Аб­мен: Фран­цыя — Бе­ла­русь» Арка­дзю Ва­ла­до­сю: «Га­на­ру­ся тым, што па­спры­яў аб­ме­ну бе­ла­рус­кіх і фран­цуз­скіх мас­та­коў. На «Art Capital» прад­стаў­ле­ны дзве ты­ся­чы аўта­раў з уся­го све­ту. Буй­ная між­на­род­ная мас­тац­кая акцыя ла­дзіц­ца пры да­па­мо­зе мнос­тва ва­лан­цё­раў, якія пра­цу­юць на гра­мад­скіх па­чат­ках. На той вы­ста­ве я ба­чыў па­ві­ль­ёны ве­ль­мі мно­гіх кра­ін — Гер­ма­ніі, Япо­ніі, Ка­рэі, Рас­іі, Іспа­ніі, Ка­на­ды, Мек­сі­кі, Шве­цыі. З уся­го све­ту! Здзі­віў­ся: ча­му ня­ма бе­ла­рус­ка­га па­ві­ль­ёна? Па­га­ва­рыў з прэ­зі­дэн­там са­ло­на, ён ска­заў: «А ча­му б і не?» За­пра­сіў Па­ўла Па­ўла­ві­ча Ла­туш­ку. Па­зна­ёміў іх, і спра­ва ру­шы­ла. Ідэя, маг­чы­ма, і мая. Але без па­сла, які знай­шоў спон­са­раў, мы не змаг­лі б гэ­та зра­біць. Спа­чат­ку на «Art Capital» пры­еха­лі дзе­сяць бе­ла­рус­кіх мас­та­коў. Па­вел Па­ўла­віч па­зней ска­заў, што гэ­та бы­ла са­мая знач­ная падзея го­да. У снеж­ні 2016-га мы зра­бі­лі вы­ста­ву «Art Capital» у Мін­ску, яна пра­йшла ў Цэн­тры су­час­на­га мас­тац­тва. У экс­па­зі­цыі бы­лі прад­стаў­ле­ны пра­цы фран­цуз­скіх мас­та­коў з ча­ты­рох роз­ных са­ло­наў. Лі­чу, што гэ­та так­са­ма бы­ла ку­ль­тур­ная падзея ў Бе­ла­ру­сі…»

 

На­шы твор­цы ўдзе­ль­ні­ча­лі ў «Са­ло­не ма­люн­ка і аква­рэ­лі». Дзе­сяць аўта­раў ад­бі­раў Вік­тар Аль­шэў­скі. Бе­ла­рус­кая Амба­са­да і аса­біс­та пасол бы­лі арга­ні­за­та­ра­мі пра­екта, па­са­дзей­ні­ча­лі На­цы­яна­ль­ны мас­тац­кі му­зей, Ку­ль­тур­ны цэнтр Бе­ла­ру­сі ў Фран­цыі.

 

Пер­шы раз — і ад­ра­зу по­спех: Ва­лян­ці­на Шо­ба з пра­цай «Ула­да цем­ры», пры­све­ча­най тэ­ме вай­ны, і Сяр­гей Па­рцян­коў са ску­льп­ту­рай на эка­ла­гіч­ную тэ­ма­ты­ку ста­лі лаў­рэ­ата­мі прэс­тыж­най прэ­міі фон­ду Тэй­ла­ра.

 

А 2 снеж­ня 2016 го­да ў На­цы­яна­ль­ным цэн­тры су­час­ных мас­тац­тваў у Мін­ску ад­быў­ся пра­цяг: ад­кры­ла­ся між­на­род­ная вы­ста­ва «Art Capital: з Фран­цыі ў Бе­ла­русь».

 

На­ступ­ны наш па­ві­ль­ён у рам­ках вы­ста­вы «Art Capital» быў зла­джа­ны ў па­чат­ку гэ­та­га го­да з удзе­лам 15 бе­ла­рус­кіх мас­та­коў. У са­ло­не па­ра­ўнан­няў па­ка­за­лі пра­цы ча­ты­рох аўта­раў — Вік­та­ра Аль­шэў­ска­га, Ва­ле­рыя Шка­ру­бы, Мі­ка­лая Кі­рэ­ева, Вік­та­ра На­віц­ка­га, а 11 твор­цаў вы­ста­ві­лі­ся ў Са­ло­не ма­люн­ка і аква­рэ­лі, ся­род якіх Ула­дзі­мір Тоў­сцік, Ры­гор Сіт­ні­ца, Але­ся Ска­ра­ба­га­тая.

 

У го­нар Ле­она Бак­ста

 

Згод­на з ра­шэн­нем 38-й се­сіі Ге­не­ра­ль­най кан­фе­рэн­цыі ЮНЕС­КА, з іні­цы­я­ты­вы Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь у Спіс па­мят­ных дат ЮНЕС­КА, якія адзна­ча­юцца ва ўсім све­це ў 2016 го­дзе, быў да­да­дзе­ны важ­ны юбі­лей — 150-год­дзе з дня на­ра­джэн­ня ўра­джэн­ца Грод­на Ле­она Бак­ста, сяб­ра аб’яднан­ня «Мир ис­кус­ства». Дзе­ля па­пу­ля­ры­за­цыі твор­час­ці Бак­ста Па­ста­яннае прад­стаў­ніц­тва Бе­ла­ру­сі пры ЮНЕС­КА пра­па­на­ва­ла зла­дзіць у штаб-ква­тэ­ры гэ­тай арга­ні­за­цыі вы­ста­ву дзі­ця­ча­га ма­люн­ка. У су­вя­зі з тым, што ў Фран­цыі Ле­он Бакст вя­до­мы бо­льш як удзе­ль­нік тэ­атра­ль­ных пра­ектаў ле­ген­дар­на­га антрэп­рэ­нё­ра Сяр­гея Дзя­гі­ле­ва, што пра­хо­дзі­лі ў па­чат­ку XX ста­год­дзя ў Па­ры­жы, мас­тац­кія тво­ры бы­лі пры­све­ча­ны тэ­атра­ль­най тэ­ма­ты­цы. Быў пра­ве­дзе­ны кон­кур­с ся­род на­ву­чэн­цаў Гро­дзен­скай воб­лас­ці, у вы­ні­ку ад­абра­на 20 ма­люн­каў.

 

Мас­тац­тва вы­хо­дзіць на ву­лі­цу

 

Арт-пра­ект «Zabor» — экс­па­зі­цыя, якая пад­арож­ні­чае з го­ра­да ў го­рад і зна­ёміць фран­цуз­ска­га гле­да­ча з бе­ла­рус­кім вы­яўлен­чым мас­тац­твам. У 2014-м вы­ста­ва рэ­пра­дук­цый акту­аль­ных ра­бот на­шых твор­цаў ад­кры­ла­ся на ага­ро­джы мэ­рыі 16-й акру­гі ў Па­ры­жы.

 

Кан­цэп­цыя пра­екта па­зна­чае: «Праз сто га­доў па­сля Па­рыж­скай шко­лы арт-пра­ект "Zabor" пры­во­зіць у гэ­ты го­рад твор­часць су­час­ных бе­ла­рус­кіх мас­та­коў і пра­па­нуе па­гля­дзець на бе­ла­рус­кі су­час­ны жы­ва­піс у фар­ма­це арт-пра­гул­кі». Айчын­ны жы­ва­піс па­ста­ра­лі­ся па­ка­заць ва ўсёй раз­на­стай­нас­ці сты­ляў і тэм: «на­іўнае мас­тац­тва Сяр­гея Ка­ва­ля, міс­тыч­ны рэ­алізм Вік­та­ра Аль­шэў­ска­га, пры­мі­ты­візм Ула­дзіс­ла­ва Ста­ль­ма­хо­ва, аб­страк­тнае мас­тац­тва Аляк­сан­дра Да­су­жа­ва і Ві­та­ля Дзе­ні­сен­кі, а так­са­ма кан­цэп­ту­аль­ныя ра­бо­ты Рус­ла­на Ваш­ке­ві­ча і Сяр­гея Гры­не­ві­ча».

 

На­ша кра­іна га­на­рыц­ца вы­дат­ны­мі по­мні­ка­мі архі­тэк­ту­ры. Фар­мат «арт-пра­гул­кі» быў пад­оўжа­ны: на ага­ро­джах па­со­льс­тваў Бе­ла­ру­сі ў Па­ры­жы, Бру­се­лі, Бер­лі­не, Ве­не раз­мяс­ці­лі­ся вя­лі­кія пла­ка­ты з фо­та­здым­ка­мі гіс­та­рыч­ных па­бу­доў. Но­вы пра­ект за­ймеў на­зву «Спад­чы­на Бе­ла­ру­сі».

 

«У ка­лыс­цы імпрэ­сі­яніз­му»

 

У жніў­ні 2017-га пры са­дзей­ні­чан­ні Бе­ла­рус­кай кан­фе­дэ­ра­цыі твор­чых са­юзаў ад­быў­ся Пер­шы між­на­род­ны кон­курс мас­тац­тваў у ка­му­нах Жы­вер­ні і Лі­он-ла-Фа­рэ рэ­гі­ёна На­рман­дыя. Так­са­ма бы­ла арга­ні­за­ва­на вы­ста­ва тво­раў у га­ле­рэі «Galerie Lehalle» у Па­ры­жы. Праз год у га­ра­дах Вер­нон і Рад­пон (На­рман­дыя, Фран­цыя) пра­йшоў II Між­на­род­ны пле­нэр па жы­ва­пі­се пад на­звай «У ка­лыс­цы імпрэ­сі­яніз­му», у якім пры­ня­лі ўдзел мас­та­кі з Бе­ла­ру­сі, Фран­цыі, Кі­тая, Лат­віі і Рас­іі. Вер­нон зна­хо­дзіц­ца ка­ля вя­до­май ка­му­ны Жы­вер­ні, дзе жыў і пра­ца­ваў Клод Ма­нэ. Бе­ла­русь бы­ла прад­стаў­ле­на Іло­най Ка­са­бу­ка. Ад­ным з су­арга­ні­за­та­раў пле­нэ­ру вы­сту­пі­ла АГА «Бе­ла­рус­кая кан­фе­дэ­ра­цыя твор­чых са­юзаў», што трэ­ці раз за­пар арга­ні­за­ва­ла су­мес­ны вы­езд у Фран­цыю мас­та­коў з Бе­ла­ру­сі і Кі­тая. На афі­цый­най цы­ры­мо­ніі за­крыц­ця між­на­род­на­га пле­нэ­ру ў За­мку Бі­зі (Вер­нон) Па­сол Бе­ла­ру­сі ў Фран­цыі Па­вел Ла­туш­ка адзна­чыў важ­насць пад­обных між­на­род­ных ку­ль­тур­ных пра­ектаў, якія са­дзей­ні­ча­юць леп­ша­му зна­ёмству з гіс­то­ры­яй і су­час­нас­цю школ вы­яўлен­ча­га мас­тац­тва роз­ных кра­ін све­ту, што ад­па­вя­дае ад­на­му з важ­ных пад­ыхо­даў 

ЮНЕС­КА — па­ва­га да раз­на­стай­нас­ці ку­ль­тур і ды­ялог з’яўля­юцца пад­мур­кам да між­на­род­на­га су­пра­цоў­-

ніц­т­ва.


Ка­ва­ла­чак Ве­не­цыі ў Па­ры­жы

 

Ве­не­цы­янскае бі­ена­ле — важ­ная час­тка ку­ль­тур­на­га прад­стаў­ніц­тва дзяр­жа­вы на між­на­род­ным уз­роў­ні. На апош­нім бі­ена­ле (2017) у бе­ла­рус­кім па­ві­ль­ёне быў па­ка­за­ны пра­ект «Стол», ку­ра­та­рам і ад­ным з аўта­раў (прадзю­сар Вік­тар Лаб­ко­віч і кі­на­рэ­жы­сёр Сяр­гей Та­лы­баў) стаў Ра­ман За­сло­наў. Гэ­та 32-хві­лін­нае ві­дэа з бо­льш чым двух дзя­сят­каў мі­ні-сцэн, якія ад­бы­ва­юцца за ста­лом, што зда­ецца бяс­кон­цым. За­ка­ль­ца­ва­ны сю­жэт, пэў­ная тэ­атра­ль­насць пад­ачы дзея­нняў ге­ро­яў спры­яе ўлу­ча­нас­ці гле­да­ча ў дра­му і ка­ме­дыю, якія раз­гор­тва­юцца па іншым бо­ку ста­ла.

 

«Мас­тац­тва — гэ­та ве­ль­мі знач­ны ка­пі­тал, якім мы ва­ло­да­ем», — слуш­нае пе­ра­ка­нан­не Ра­ма­на За­сло­на­ва пры­вя­ла яго да ідэі па­ка­заць свой пра­ект у Па­ры­жы. Пры пад­трым­цы амба­са­ды Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь падзея ад­бы­ла­ся ў «Galerie FRANCIS BARLIER». Дзве за­лы — гэ­та бо­ль­шая плош­ча, чым бы­ла пра­па­на­ва­на ў Ве­не­цыі, та­му да інста­ля­цыі і ві­дэа мас­так да­даў яшчэ і жы­ва­піс­ны твор (у Мін­ску, на­прык­лад, бы­лі яшчэ і па­ка­зы пер­фор­ман­су). Хоць асаб­лі­вай рэ­клам­най кам­па­ніі не пра­во­дзі­ла­ся, падзея ад­бы­ла­ся. Мо­жа, на ру­ку сыг­ра­ла раз­мяш­чэн­не «Ста­ла» ў буй­ным га­ле­рэй­ным квар­та­ле Avenue Matignon, але хут­чэй — асаб­лі­вае ўспры­ман­не пра­екта за­меж­ным гле­да­чом, да­лё­кім ад на­шых рэ­алій. «Стол» за­пра­сі­лі ў Дрэз­дэн на бі­ена­ле су­час­на­га мас­тац­тва, па­сту­пі­лі пра­па­но­вы і ад Да­цка­га му­зея су­час­на­га мас­тац­тва, га­ле­рэй ЗША і Ка­на­ды.

 

***

 

Так на­коп­лі­ва­юцца важ­ныя інтэр­на­цы­яна­ль­ныя кан­так­ты... Хто ве­дае, мо­жа, праз ста­год­дзе па­сля ярка­га рос­кві­ту Па­рыж­скай шко­лы но­выя бе­ла­рус­кія аўта­ры гэ­так жа моц­на за­гу­чаць на сус­вет­ных фэс­тах.  

 

 

Аўтар: Алеся БЕЛЯВЕЦ
рэдактар аддзела выяўленчага мастацтва