Лю­бі­мы фа­тог­раф Ра­дэ­на

№ 11 (428) 01.11.2018 - 30.11.2018 г

Пётр Шумаў
ЖЫЦ­ЦЁ ПЯТ­РА ШУ­МА­ВА ВЫ­РАЗ­НА ПАДЗЯ­ЛІ­ЛА­СЯ НА ДВА ПЕ­РЫ­ЯДЫ: ГРО­ДЗЕН­СКІ — ЧАС ШУ­МА­ВА-РЭ­ВА­ЛЮ­ЦЫ­ЯНЕ­РА, І ПА­РЫЖ­СКІ — ЧАС ШУ­МА­ВА-МАС­ТА­КА, ЯКІ НА­ЗІ­РАЎ ЗА СВЕ­ТАМ, ІМКНУЎ­СЯ ЗА­ФІК­СА­ВАЦЬ ЯГО ВА ЎСЁЙ ЗМЕН­ЛІ­ВАС­ЦІ І РАЗ­НА­СТАЙ­НАС­ЦІ.

Пётр Шу­маў на­ра­дзіў­ся 13 са­ка­ві­ка 1872 го­да ў Грод­не. Ба­ць­ка Іван па­хо­дзіў з ту­льс­кіх два­ран і быў пры­сла­ны ў за­ход­нія гу­бер­ні Рас­іі ў 1864-м. Ён за­ймаў до­сыць вы­со­кае ста­но­віш­ча ў іе­рар­хіі чы­ноў­ні­каў Грод­на.

 

У 1892 го­дзе Пётр Шу­маў скон­чыў гро­дзен­скую гім­на­зію і па­сту­піў у тэх­на­ла­гіч­ны інсты­тут у Санкт-Пе­цяр­бур­гу. Там ён па­чаў актыў­на пра­ца­ваць у са­цы­яліс­тыч­ных гур­тках, на­ват не­ка­то­ры час пе­ра­хоў­ваў не­ле­га­ль­ную сту­дэн­цкую біб­лі­ятэ­ку. Але ў тур­му тра­піў у сва­ім род­ным го­ра­дзе за спра­ву па арга­ні­за­цыі ра­бо­чых на ба­ра­ць­бу за свае пра­вы. Пят­ру за­ба­ра­ні­лі жыць у ста­лі­цы імпе­рыі, і ён па­сту­піў у тэх­на­ла­гіч­ны інсты­тут у Хар­ка­ве ад­ра­зу на трэ­ці курс фа­куль­­тэ­та хі­міі. Але рэ­ва­лю­цый­ная дзей­насць на­сто­ль­кі за­ха­пі­ла яго, што ўжо ў лю­тым 1899 г. Шу­маў быў з інсты­ту­та вы­клю­ча­ны. На гэ­тым яго сіс­тэ­ма­тыч­ная аду­­ка­цыя скон­чы­ла­ся. Агу­лам у 1894—1907 га­дах Пят­ра Шу­ма­ва арыш­тоў­ва­лі шэсць раз­оў.

 

Па­сля ня­ўда­лай пер­шай рус­кай рэ­ва­лю­цыі 1905—1907 Шу­маў стаў пе­рад вы­ба­рам: або шмат­га­до­вая тур­ма, або эміг­ра­цыя. У 1908 го­дзе ўжо быў у Па­ры­жы. Тут ён сус­трэў свай­го зна­ёма­га, так­са­ма рэ­ва­лю­цы­яне­ра, Яна Стру­жэц­ка­га, які пра­ца­ваў фа­тог­ра­фам, і гэ­та вы­зна­чы­ла да­лей­шы лёс Шу­ма­ва, ён так­са­ма па­чаў на­ву­чац­ца май­стэр­ству фа­таг­ра­фіі.

 

Па­ко­ль­кі Пётр Шу­маў ве­даў хі­мію і меў доб­рую гу­ма­ні­тар­ную пад­рых­тоў­ку, то быў у ста­не злу­чыць якасць фо­та­здым­каў з артыс­тыз­мам і май­стэр­ствам іх вы­ка­нан­ня. У 1911 го­дзе, ва­ло­да­ючы ўжо да­стат­ко­вым во­пы­там, ён ад­крыў улас­ную фо­та­май­стэр­ню. Каб лепш уліц­ца ў твор­чае ася­род­дзе фран­цуз­скай ста­лі­цы, Пётр Шу­маў змя­няе сваё імя на П’ер Шу­мофф і хут­ка ста­но­віц­ца ці не са­мым па­пу­ляр­ным фа­тог­ра­фам Па­ры­жа. Най­важ­ней­шым клі­ентам і сяб­рам Пят­ра Шу­ма­ва стаў зна­ка­мі­ты ску­льп­тар і мас­так Агюст Ра­дэн — адзін з твор­цаў і са­мых яскра­вых прад­стаў­ні­коў імпрэ­сі­яніз­му. З 1911 го­да і аж да смер­ці Ра­дэ­на Шу­маў зра­біў не­ка­ль­кі со­цень яго здым­каў — у май­стэр­ні пад­час пра­цы, у ка­бі­не­це, а так­са­ма пе­рад па­ха­ван­нем... Здым­кі Ра­дэ­на, зроб­ле­ныя Пят­ром Шу­ма­вым, — вы­ключ­на важ­ная жыц­цё­вая хро­ні­ка вя­лі­ка­га ску­льп­та­ра. Пра­цы Шу­ма­ва пад­аба­лі­ся мас­та­ку сва­ім імпрэ­сі­яніс­тыч­ным пад­ыхо­дам да вы­ка­нан­ня здым­ка — гу­ль­нёй са свя­тлом і вы­трым­кай, вы­ка­рыс­тан­нем рэ­ту­шы, ча­сам на­ўмыс­най раз­мы­тас­цю вы­явы...

 

Шу­маў най­бо­льш пра­явіў ся­бе як парт­рэ­тыст. Ён фа­таг­ра­фа­ваў прад­стаў­ні­коў поль­скай і рас­ійскай інтэ­лі­ген­цыі, фран­цуз­скіх мі­ніс­траў і англій­скіх лор­даў. Клі­енты за­доў­га за­піс­ва­лі­ся на ві­зіт у яго май­стэр­ню. Сам Шу­маў вы­язджаў да та­го, ка­го збі­раў­ся зды­маць, то­ль­кі ў вы­ключ­ных вы­пад­ках. Так, у 1920 го­дзе ён вы­ка­наў се­рыю здым­каў зна­ка­мі­та­га мас­та­ка Кло­да Ма­нэ. Гэ­ты сво­еа­саб­лі­вы фо­та­рэ­пар­таж быў пад­арун­кам Ма­нэ ў дзень яго ва­сь­мі­дзе­ся­ці­год­дзя.

 

1920-я га­ды — са­мыя леп­шыя для Шу­ма­ва як фа­тог­ра­фа. Са зніш­ча­най гра­ма­дзян­скай вай­ной Рас­іі пры­еха­лі шмат­лі­кія эміг­ран­ты — ву­чо­ныя, па­лі­ты­кі, мас­та­кі. Усе яны ве­ль­мі лю­бі­лі фа­таг­ра­фа­вац­ца ў Шу­ма­ва. «Я ве­ль­мі ўдзяч­ны вам за мае здым­кі, по­ўныя жыц­ця і экс­прэ­сіі», — пі­саў Шу­ма­ву ў 1927 го­да Марк Ша­гал. У за­хап­лен­ні ад яго здым­каў бы­лі Ула­дзі­мір Ма­якоў­скі, Ба­рыс Са­він­каў, Ма­ры­на Цвя­та­ева, Аль­берт Энштэйн, Ана­толь Франс і іншыя. Твор­чым лю­дзям бы­ла да­спа­до­бы экс­пе­ры­мен­та­ль­ная ма­не­ра май­стра. Шу­маў ні­ко­лі не са­дзіў ча­ла­ве­ка про­ста тва­рам да аб’екты­ва. Ён мог зра­біць зды­мак амаль са спі­ны, але, тым не менш, вы­дат­на ха­рак­та­ры­за­ваў свай­го клі­ента. Май­стар так­са­ма ра­біў ве­ль­мі доб­рыя рэ­пра­дук­цыі шэ­дэў­раў фран­цуз­ска­га мас­тац­тва, за што атры­маў брон­за­вы мед­аль Фран­цуз­ска­га та­ва­рыс­тва фа­тог­ра­фаў. У 1925 го­дзе Пётр Шу­маў стаў за­ла­тым мед­аліс­там мас­тац­кай вы­ста­вы ў Па­ры­жы. Апра­ча да­ку­мен­та­ль­най і парт­рэт­най фа­таг­ра­фіі ён за­ймаў­ся фо­та­рэ­пар­та­жа­мі і так зва­най «фа­таг­ра­фі­яй мо­ды». На­прык­лад, вы­ка­наў рэ­пар­таж з вы­ста­вы кар­цін яшчэ ад­на­го зна­ка­мі­та­га гро­дзен­ца Ле­она Бак­ста і фа­таг­ра­фа­ваў ма­дэ­лей для вя­до­ма­га ча­со­пі­са «Les Modes».

 

Фотаспад­чы­на Шу­ма­ва вы­лу­ча­ецца сты­ліс­тыч­най і тэх­ніч­най цэ­ль­нас­цю. Вы­ка­на­ныя ім парт­рэ­ты лёг­ка па­зна­юцца дзя­ку­ючы ха­рак­тэр­най эстэ­ты­цы аўта­ра. Фа­тог­раф, па ўяў­лен­ні Шу­ма­ва, — гэ­та ўні­ка­ль­нае спа­лу­чэн­не мас­та­ка і спе­цы­яліс­та-тэх­ні­ка, які мо­жа так апра­ца­ваць не­га­тыў, каб зда­быць ідэ­аль­ны, а зна­чыць най­бо­льш бліз­кі да пры­ро­ды воб­раз. Гэ­та не азна­чае імкнен­ня да рэ­аліз­му, а хут­чэй гэ­та ад­люс­тра­ван­не змен­лі­вас­ці, не­тры­ва­лас­ці све­ту.

 

Эка­на­міч­ны кры­зіс кан­ца двац­ца­тых га­доў не­га­тыў­на ад­біў­ся на пра­цы Пят­ра Шу­ма­ва. За­моў бы­ло ўсё менш, і май­стар вы­му­ша­ны быў за­крыць май­стэр­ню. Не­ка­ль­кі раз­оў на­ве­даў­шы Поль­шчу, вы­ра­шыў пе­ра­ехаць ту­ды. У 1934 го­дзе з цяж­кім сэр­цам вы­ехаў з Па­ры­жа. Шу­маў па­ся­ліў­ся ў Ло­дзі і па­мёр тут 25 чэр­ве­ня 1936 го­да. Па­ха­ва­ны на мясц­овых еван­ге­ліс­цкіх мо­гіл­ках.

 

Так вы­гля­дае ка­рот­кая хро­ні­ка жыц­ця гэ­та­га вы­дат­на­га ча­ла­ве­ка. Зроб­ле­ныя ім здым­кі сён­ня за­хоў­ва­юцца ў мно­гіх му­зе­ях і рэ­клам­ных аген­цтвах све­ту, прад­аюц­ца на аўкцы­ёнах антык­ва­ры­яту і цэ­няц­ца як сап­раў­дныя прад­ме­ты мас­тац­тва. З пэў­нас­цю пры­хо­дзіць час, каб і род­ны го­рад і ўся Бе­ла­русь уша­на­ва­лі асо­бу Пят­ра Шу­ма­ва — рэ­ва­лю­цы­яне­ра і май­стра фа­таг­ра­фіі.

Андрэй Вашкевіч