Па­лё­ты «Вул­ля»

№ 11 (428) 01.11.2018 - 30.11.2018 г

Цэнтр творчасці Хаіма Суціна
У Цэн­тры твор­час­ці дзя­цей і мо­ла­дзі імя Ха­іма Су­ці­на мож­на не то­ль­кі вы­ву­чыць азы вы­яўлен­ча­га і дэ­ка­ра­тыў­на-ўжыт­ко­ва­га мас­тац­тва, спе­ваў і ха­рэ­агра­фіі, але і тон­кас­ці ба­явых адзі­на­бор­стваў, да­ска­на­ліць ся­бе на за­нят­ках шэй­пін­гам і ў шко­ле ёгі.

2008 год стаў вы­зна­ча­ль­ным у жыц­ці Цэн­тра — ад­бы­ло­ся ад­крыц­цё ўні­­каль­­на­га му­зея «Пра­сто­ра Ха­і­ма Су­ці­на», пры­све­ча­на­га жыц­цю і твор­час­ці гэ­та­га ўра­джэн­ца Смі­ла­віч і вя­до­ма­га мас­та­ка Па­рыж­скай шко­лы. Му­зей мо­жа стаць тым пун­ктам ад­лі­ку, дзя­ку­ючы яко­му кож­нае дзі­ця, пад­ле­так мо­жа знай­сці ў са­бе жа­дан­не пра­цяг­ваць вя­лі­кія тра­ды­цыі зна­ка­мі­тых зем­ля­коў.

 

Ла­гіч­ным на­ступ­ным кро­кам да­след­чай ра­бо­ты ста­ла ад­крыц­цё ў 2015-м трэ­цяй за­лы му­зея, пры­све­ча­на­га яшчэ ад­на­му мас­та­ку Па­рыж­скай шко­лы і так­са­ма ўра­джэн­цу Смі­ла­віч Шра­гу Цар­фі­ну.

 

Зна­мя­на­ль­най вя­хой у гіс­то­рыі Цэн­тра стаў і 2016 год, ка­лі быў да­дзе­ны старт арт-цэн­тру «Ву­лей» для юных мас­та­коў, мэ­та яко­га — вы­яўлен­не і раз­віц­цё мас­тац­кіх здо­ль­нас­цей на­ву­чэн­цаў. Асноў­ны акцэнт зроб­ле­ны на твор­чай дзей­нас­ці дзя­цей і пад­лет­каў, на зна­ёмстве іх з гіс­то­ры­яй і ку­ль­тур­най спад­чы­най Бе­ла­ру­сі і све­ту, на раз­віц­цё сад­руж­нас­ці. У раз­віц­ці на­ша­га Цэн­тра мы ру­ха­емся ад про­ста­га да скла­да­на­га, ад не­вя­до­ма­га да спаз­на­на­га. Ця­пер на­шы дзе­ці ўпэў­не­ны ў сва­іх сі­лах і ро­бяць усё маг­чы­мае для да­сяг­нен­ня са­мых сме­лых ідэй і за­ду­мак. Рэ­гу­ляр­ны ўдзел у між­на­род­ных кон­кур­сах і вы­ста­вах то­ль­кі сё­ле­та пры­нёс 68 між­на­род­ных дып­ло­маў. На­прык­лад, дып­лом пе­ра­мож­цы атры­ма­ла Анас­та­сія Гур­ская ў Санкт-Пе­цяр­бур­гу ў рам­ках ІІ Між­на­род­най пра­гра­мы «Пра­фа­ры­ента­цыя юных мас­та­коў», За­ла­ты мед­аль і Дып­лом пе­ра­мож­цы пры­вез­ла Вік­то­рыя Андрэй­чык з Між­на­род­на­га кон­кур­су дзі­ця­ча­га ма­люн­ка «На­ма­люй мне свет».

 

У чэр­ве­ні 2018 га­ды ра­бо­ты на­ву­чэн­цаў арт-цэн­тра «Ву­лей» бы­лі прад­стаў­ле­ны ў дзі­ця­чай мас­тац­кай шко­ле імя Ад­ома Бра­ка ў Клай­пе­дзе. У пер­спек­ты­ве су­пра­цоў­ніц­тва і зва­рот­ная вы­ста­ва прац дзя­цей з Клай­пе­ды ў Смі­ла­ві­чах і арга­ні­за­цыя твор­чых кон­кур­саў, па­ездка гру­пы «Вул­ля» ў Літ­ву на су­мес­ны пле­нэр.

 

А ў не­вя­лі­кім мяс­тэч­ку Шам­пі­ньі-сюр-Вод у Фран­цыі, дзе пра­вёў апош­нія га­ды жыц­ця Ха­ім Су­цін, ха­ва­ючы­ся ад на­цыс­таў пад­час Дру­гой сус­вет­най вай­ны, 15 ве­рас­ня ад­бы­ло­ся ўра­чыс­тае ад­крыц­цё вы­ста­вы «Bonjour M.Soutine», скла­дзе­най з 29 дзі­ця­чых ра­бот арт-цэн­тра «Ву­лей». Уз­рост удзе­ль­ні­каў: ад 8 да 15 га­доў. Вы­ста­ва афі­цый­на бы­ла ўклю­ча­на ў ка­лян­дар ку­ль­тур­ных падзей у Фран­цыі.

 

Цы­ры­мо­нія ад­крыц­ця ад­бы­ла­ся ў рам­ках дзён Еўра­пей­скай ку­ль­тур­най спад­чы­ны ў мэ­рыі Шам­пі­ньі-сюр-Вод пры пад­трым­цы і актыў­ным удзе­ле Па­со­льс­тва Бе­ла­ру­сі ў Фран­цыі, Па­со­льс­тва Фран­цыі ў Бе­ла­ру­сі, ААТ «Бел­газ­прам­банк», Мін­ска­га аб­лас­но­га вы­ка­наў­ча­га ка­мі­тэ­та, пры­ват­най уста­но­вы ку­ль­ту­ры «Спад­чы­на і час».

 

Па вы­ні­ках пер­ша­га го­да на­ву­чан­ня ў арт-цэн­тры «Ву­лей» дзвюм най­бо­льш та­ле­на­ві­тым і яркім яго ўдзе­ль­ні­цам Анас­та­сіі Гур­скай і Га­лі­не Мі­цын­скай бы­ла да­дзе­на ўні­ка­ль­ная маг­чы­масць аса­біс­та пры­сут­ні­чаць на цы­ры­мо­ніі ад­крыц­ця раз­ам з пед­аго­гам Але­най Кар­не­енка.

 

Ата­шэ па ку­ль­ту­ры Ві­таль Кор­неў і пер­шы сак­ра­тар Па­со­льс­тва Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь у Фран­цыі Ва­сіль Пан­ара­даў вы­со­ка аца­ні­лі твор­часць хлоп­чы­каў і дзяў­чы­нак са Смі­ла­віч і вы­ка­за­лі па­жа­дан­ні да­лей­ша­га твор­ча­га раз­віц­ця і са­ма­рэ­алі­за­цыі ў мас­тац­тве.

 

Пры­сут­ныя гос­ці, у тым лі­ку мэ­ры не­ка­ль­кіх блі­жэй­шых га­ра­доў, гра­мад­скія дзея­чы, прад­стаў­ні­кі фран­цуз­скай прэ­сы і про­ста ама­та­ры мас­тац­тва і мяс­ц­о­выя жы­ха­ры, ме­лі маг­чы­масць не то­ль­кі па­зна­ёміц­ца з вы­ста­вай, але паў­дзе­ль­ні­чаць у май­стар-кла­сах па жы­ва­пі­се, якія пад­рых­та­ва­лі і пра­вя­лі для ўсіх жа­да­ючых Анас­та­сія Гур­ская і Га­лі­на Мі­цын­ская.

 

Вы­ста­ва пра­еха­ла яшчэ па не­ка­ль­кіх га­ра­дах Фран­цыі і доў­жы­ла­ся да кан­ца кас­трыч­ні­ка.

 

Пад­арун­кам для на­шай мас­тац­кай дэ­ле­га­цыі ста­ла экс­кур­сія па Па­ры­жы: Ман­мартр, Эйфе­ле­ва ве­жа, Са­бор Па­рыж­скай Бо­жай Ма­ці, Луўр, цу­доў­ны Люк­сем­бур­гскі сад, по­мнік Су­ці­ну — уся гэ­тая пры­га­жосць бу­дзе на­тхняць юных твор­цаў на да­лей­шыя твор­чыя здзяй­снен­ні.

Ала Лаўрыновіч