Юбі­лей без ура­чыс­тас­цяў

№ 10 (427) 01.10.2018 - 30.10.2018 г

«KARAKULI» 10 ГА­ДОЎ. НО­ВЫ ПРА­ЕКТ ВО­ЛЬ­ГІ ЛА­БОЎ­КІ­НАЙ
СЁ­ЛЕТ­НЯЯ ВО­СЕНЬ ВЫ­ДА­ЛА­СЯ НАДЗІ­ВА БА­ГА­ТАЙ НА ХА­РЭ­АГРА­ФІЧ­НЫЯ ПАДЗЕІ. АД­НА З ІХ — ПРЭМ’ЕРА СПЕК­ТАК­ЛЯ «ПА­ВЕТ­РА», ЯКОЙ СТА­ЛІЧ­НЫ ТЭ­АТР ТАН­ЦА «KARAKULI» АДЗНА­ЧЫЎ 10-ГОД­ДЗЕ. НЕ­ФАР­МА­ЛЬ­НАЯ ІМПРЭ­ЗА БЫ­ЛА ПА­ЗБАЎ­ЛЕ­НАЯ СВЯ­ТОЧ­НАЙ ПО­МПЫ, АД­НАК АКЦЭН­ТА­ВА­ЛА ГА­ЛОЎ­НАЕ — ІНТЭН­СІЎ­НЫ ТВОР­ЧЫ ШЛЯХ, ЯКІ ПРА­ЙШОЎ КА­ЛЕК­ТЫЎ ЗА ЧАС СВА­ЁЙ ДЗЕЙ­НАС­ЦІ.

Су­час­ны та­нец — мас­тац­тва аўтар­скае. Тут не мо­жа быць усе­агу­ль­ных пра­ві­лаў і дог­маў, а цэ­ніц­ца най­перш па­ста­янны по­шук і ўва­саб­лен­не но­вых, акту­аль­ных сэн­саў, здо­ль­насць ства­раць на асно­ве на­за­па­ша­на­га дос­ве­ду аса­біс­тую мас­тац­кую мо­ву.

 

Во­ль­га Ла­боў­кі­на, тан­цоў­шчы­ца, ха­рэ­ограф­ка, пед­агог, за­сна­ва­ль­ні­ца тэ­атра тан­ца «Karakuli», без­умоў­на, ва­ло­дае гэ­ты­мі якас­ця­мі. На­зва ка­лек­ты­ву вы­клі­кае аса­цы­яцыі з дзі­ця­чы­мі за­ма­лёў­ка­мі, з улас­ці­вай ім во­ль­най, спан­тан­най энер­гі­яй са­ма­вы­яўлен­ня. Ство­ра­ны ў 2008-м, за гэ­ты час ка­лек­тыў стаў лаў­рэ­атам між­на­род­ных кон­кур­саў, пры­няў удзел у між­на­род­ных тэ­атра­ль­ных і тан­ца­ва­ль­ных фес­ты­ва­лях «М.аrt.кан­такт» (Ма­гі­лёў), «Тэ­арт» і «ПлаSтфор­ма» (Мінск), «IFMC» (Ві­цебск), «За­ла­тая мас­ка» (Мас­ква), «Zelyonka Fest» (Кі­еў), «Zawirowania» (Вар­ша­ва), па­спя­хо­ва гас­тра­ля­ваў у Рас­іі, Укра­іне, Гер­ма­ніі, Іта­ліі, Поль­шчы, Швей­ца­рыі.

 

Твор­чая дзей­насць Во­ль­гі Ла­боў­кі­най вы­клі­ка­ла вя­лі­кую ці­каў­насць у пра­фе­сій­ных ко­лах яшчэ ў «да­ка­ра­ку­леў­скі» пе­ры­яд. Пер­шы раз мне да­вя­ло­ся па­ба­чыць Во­ль­гу пад­час вы­сту­пу гро­дзен­ска­га гур­та су­час­най ха­рэ­агра­фіі «ТАД» Дзміт­рыя Ку­ра­ку­ла­ва. Не­ве­ра­год­на плас­тыч­ная, вы­раз­ная, аб­са­лют­на на­ту­ра­ль­ная ў сва­ім сцэ­ніч­ным існа­ван­ні — яе скла­да­на бы­ло не за­ўва­жыць. «Мне зда­ецца, я тан­ца­ва­ла за­ўсё­ды. Пра тое, што бу­ду тан­цоў­шчы­цай, я за­яві­ла ўжо ў ча­ты­ры га­ды, а з два­нац­ца­ці ста­ла пры­дум­ляць свае пер­шыя ну­ма­ры», — рас­па­вя­дае спа­да­ры­ня Ла­боў­кі­на.

 

Шко­ла з ха­рэ­агра­фіч­ным ухі­лам, шмат­лі­кія гур­ткі і на­быц­цё вы­ка­на­ль­ніц­ка­га дос­ве­ду ў роз­ных тан­ца­ва­ль­ных ка­лек­ты­вах, ву­чо­ба на ха­рэ­агра­фіч­ным ад­дзя­лен­ні Гро­дзен­ска­га дзяр­жаў­на­га ка­ле­джа мас­тац­тваў, ра­бо­та ў «ТА­Дзе», па­сля — па кан­трак­це ў Ка­рэі, удзел у якас­ці артыс­ткі і рэ­пе­ты­тар­кі ў мю­зік­лах «Пра­рок» і «Мет­ро», рэ­зі­дэн­цыі, без­ліч май­стар-кла­саў, на­рэш­це, за­кан­чэн­не ма­гіс­тра­ту­ры па кур­се «На­ву­ко­ва-твор­чая ла­ба­ра­то­рыя кам­па­зі­цыі су­час­ных форм тан­ца» пры Ака­дэ­міі рус­ка­га ба­ле­та імя Агры­пі­ны Ва­га­на­вай. Пра­цэс пра­фе­сій­на­га ўдас­ка­на­ль­ван­ня доў­жыц­ца да­гэ­туль: сё­ле­та Во­ль­га як пе­ра­мож­ца кон­кур­су ма­ла­дых ха­рэ­огра­фаў у рам­ках Між­на­род­на­га фес­ты­ва­лю «Context. Diana Vishneva» (Мас­ква) пра­хо­дзіць ста­жы­роў­ку ў Цю­рых­скім уні­вер­сі­тэ­це мас­тац­тваў (Швей­ца­рыя). Га­лоў­ным сва­ім на­стаў­ні­кам яна лі­чыць Дзміт­рыя Ку­ра­ку­ла­ва, у гур­це яко­га пра­тан­ца­ва­ла тры га­ды: «З та­го са­ма­га дня, ка­лі я ўпер­шы­ню ўба­чы­ла вы­ступ та­даў­цаў са спек­так­лем “Ман­на ня­бес­ная, або У ча­кан­ні ка­хан­ня”, зра­зу­ме­ла: гэ­та — маё. Дзіў­ныя фор­мы і на­строй тво­ра, мнос­тва вы­на­ход­лі­вых пад­тры­мак, раз­на­стай­насць па­чуц­цяў і эмо­цый — усё гэ­та ста­ла для мя­не моц­ным уз­ру­шэн­нем, сап­раў­дным ад­крыц­цём! Я ўсвя­до­мі­ла, што ні­чым іншым за­ймац­ца ўжо не зма­гу».

 

Там жа Во­ль­га ажыц­ця­ві­ла сваю пер­шую па­ста­ноў­ку — тан­цспек­такль «П’яныя віш­ні» (2004). Не ма­ючы ў той час свай­го ка­лек­ты­ву, пер­шыя плас­тыч­ныя экс­пе­ры­мен­ты здзяй­сня­ла на ўлас­ным це­ле, вы­сту­па­ючы ад­на­ча­со­ва і па­ста­ноў­шчы­цай, і вы­ка­наў­цай. Так па­ўста­ла мі­ні­яцю­ра «Ма­ры ру­до­га ча­ла­веч­ка» (2004) — пра­ніз­лі­ва-дра­ма­тыч­ны ма­на­лог пра ча­ла­ве­чую ду­шу, якая так і не здо­ле­ла з’явіц­ца на свет. Ну­мар ад­ра­зу быў за­ўва­жа­ны на XVII IFMC і ўдас­то­ены спец­прэ­міі «За артыс­тызм». «Сен­са­цый­ным пра­ры­вам бе­ла­рус­кіх ха­рэ­огра­фаў» на­зва­лі кры­ты­кі мі­ні­яцю­ру «За два кро­кі ад...» (2006), ство­ра­ную ў су­аўтар­стве з Жан­най Маг­лыш, так­са­ма экс-са­ліс­ткай «ТА­Да». Кід­кі па фор­ме, не­ча­ка­ны па за­ду­ме, ба­дай, на мя­жы маж­лі­ва­га па тэх­ні­цы — упер­шы­ню за ўсю гіс­то­рыю бе­ла­рус­ка­га су­час­на­га тан­ца ду­эт не то­ль­кі тра­піў у фі­нал між­на­род­на­га кон­кур­су, а на­ват атры­маў I прэ­мію XIX IFMC (2006).

 

За га­ды дзей­нас­ці твор­чая сты­ліс­ты­ка тэ­атра «Karakuli» зве­да­ла знач­ныя тран­сфар­ма­цыі. Ка­лі пер­шыя ра­бо­ты ка­лек­ты­ву вы­лу­ча­лі­ся ба­гац­цем тан­ца­ва­ль­ных форм, яркас­цю мас­тац­кіх пры­ёмаў, то пра­цам апош­ніх га­доў улас­ці­вы мі­ні­ма­лізм срод­каў вы­раз­нас­ці, эка­но­мія тан­ца­ва­ль­на­га ру­ху, ка­лі на пер­шы план вы­хо­дзіць та­нец не це­лам, а ўнут­ры це­ла. У гэ­тым сэн­се этап­ным у твор­чым жыц­ці тэ­атра ста­ла су­пра­цоў­ніц­тва з вя­до­май швед­скай ха­рэ­ограф­кай Сіб­рыг Док­тэр. Пер­фор­манс «Там, дзе ва­да ця­чэ ўверх» (2010), па­стаў­ле­ны Док­тэр на артыс­таў «Karakuli», вы­лу­чаў­ся ад­мо­вай ад ві­до­віш­ч­ных эфек­таў і кан­цэн­тра­цы­яй на са­ма­дас­тат­ко­вас­ці ця­лес­най ка­му­ні­ка­цыі, да­след­чай на­кі­ра­ва­нас­цю па­ста­ноў­ча­га і вы­ка­на­ль­ніц­ка­га пра­цэ­су, у цэн­тры яко­га ака­заў­ся фе­но­мен гру­пы.

 

Апош­нім ра­бо­там Во­ль­гі Ла­боў­кі­най улас­ці­вы між­дыс­цып­лі­нар­ны пад­ыход да ства­рэн­ня ха­рэ­агра­фіч­най кам­па­зі­цыі, пры якім та­нец губ­ляе сваю аўта­но­мію і існуе на скры­жа­ван­ні не­ка­ль­кіх дыс­цып­лін і мед­ыя. Не­вы­пад­ко­ва Во­ль­га акцэн­туе важ­насць пра­цы не то­ль­кі з тан­ца­ва­ль­ным ру­хам, але і з ві­зу­аль­ны­мі воб­ра­за­мі ва ўсёй іх раз­на­стай­нас­ці: «Мне бо­льш пад­аба­ецца на­зы­ваць ся­бе мас­та­ком тан­ца, чым ха­рэ­огра­фам. Спо­са­бы і пры­ёмы кам­па­зі­цыі ў ма­іх ра­бо­тах блі­жэй да вы­яўлен­ча­га мас­тац­тва, кі­но, фа­таг­ра­фіі, чым да дра­ма­тур­гіі тэ­атра­ль­на­га дзея­ння. Для мя­не гэ­та аб­страк­тныя ві­зу­аль­ныя кар­ці­ны, сі­му­ль­тан­ная пад­ача інфар­ма­цыі з да­па­мо­гай ру­ху і ві­зу­аль­на­га шэ­ра­гу. Мас­та­кі-аб­страк­цы­яніс­ты пра­цу­юць з фор­май, рыт­мам, кам­па­зі­цы­яй... Тое ж і ў су­час­най ха­рэ­агра­фіі».

 

Па­ка­за­ль­ны ў гэ­тым пла­не пер­фор­манс «Vasen-Extasen» (на­зва ра­бо­ты за­па­зы­ча­на з ад­на­ймен­най экс­па­зі­цыі фо­та­мас­та­коў Ган­ны і Бер­нгар­да Блю­маў), ство­ра­ны на па­меж­жы contemporary dance, ві­зу­аль­на­га тэ­атра і фо­та­мас­тац­тва (2016). Тра­ды­цый­нае вы­ка­рыс­тан­не тан­ца як рыт­міч­на арга­ні­за­ва­най па­сля­доў­нас­ці ру­хаў у «Vasen-Extasen» сас­ту­пае мес­ца пры­сут­нас­ці пер­фор­ме­ра «тут і ця­пер», са­ма­дас­тат­ко­вас­ці ця­лес­ных дзея­нняў, інтэн­сіў­нас­ці ка­му­ні­ка­цыі, якая ўклю­чае ў агу­ль­ны экс­пе­ры­мент і артыс­та, і гле­да­ча. Па ха­рак­та­ры ўздзе­яння пер­фор­манс мож­на па­ра­ўнаць з му­зы­кай мі­ні­ма­ліс­таў. Ма­на­тон­ны тэм­па­рытм, рэ­пе­та­тыў­насць плас­тыч­ных ма­ты­ваў, мед­ыта­тыў­нае ця­чэн­не энер­гіі, па­мно­жа­ныя на са­на­рыс­тыч­ныя тэм­бра­гуч­нас­ці саў­ндпра­екта Aortha, ства­ра­юць тран­са­вы, гіп­на­тыч­ны эфект, па­тра­бу­ючы ад гле­да­ча аб­авяз­ко­вай па­глыб­ле­нас­ці ў тое, што ад­бы­ва­ецца.

 

Асаб­лі­вас­ці, акрэс­ле­ныя ў «Vasen-Extasen», атры­ма­лі ад­мыс­ло­вы пра­цяг у «Па­вет­ры». Упер­шы­ню ра­бо­та бы­ла прад­стаў­ле­на ў якас­ці мі­ні­яцю­ры на фес­ты­ва­лі «Context. Diana Vishneva» (2017), дзе ста­ла пе­ра­мож­цай кон­кур­су ма­ла­дых ха­рэ­огра­фаў. За­кон­ча­нае ўва­саб­лен­не твор атры­маў у рам­ках сё­лет­няй рэ­зі­дэн­цыі «Summerspace», якая ад­бы­ла­ся ў ку­ль­тур­ным ха­бе «Оk16». Спек­такль вы­лу­ча­ецца плён­ным уз­ае­ма­дзе­яннем тан­ца і пра­сто­ры, што да­зва­ляе акрэс­ліць яго мас­тац­кую спе­цы­фі­ку як site-specific dance. Пуб­лі­цы тут не пра­па­ну­юць крэс­лаў, а за­пра­ша­юць пе­ра­мяш­чац­ца раз­ам з тан­цоў­шчы­ка­мі па ўсім цэ­ху.

 

Па­вет­ра — сэн­са­выз­на­ча­ль­ны воб­раз спек­так­ля. Гэ­та ме­та­фа­ра сва­бо­ды, па­лё­ту, бяз­меж­нас­ці, ду­хоў­най суб­стан­цыі, на­рэш­це, ды­хан­ня як не­ад’емнай па­трэ­бы ўся­го жы­во­га. Усе гэ­тыя се­ман­тыч­ныя ад­цен­ні пры­сут­ні­ча­юць у спек­так­лі, і гэ­та пе­ра­тва­рае дзея­нне ў фі­ла­соф­скі роз­дум пра ча­ла­ве­чае жыц­цё ў адзін­стве яго эта­паў — на­ра­джэн­ня, ма­ла­дос­ці, ста­лас­ці і ўзы­хо­джан­ня. Кож­на­му з іх ад­па­вя­дае ары­гі­на­ль­нае мас­тац­кае вы­ра­шэн­не. Так, на па­чат­ку мы ба­чым аго­ле­ных артыс­таў, чые воб­ра­зы ўспры­ма­юцца як ідэ­аль­ныя сут­нас­ці, чыс­тыя ду­шы, па­збаў­ле­ныя зям­ных жар­сцяў. Пад мер­ныя гу­кі, што на­гад­ва­юць сэр­ца­біц­цё (саў­ндды­зайн Дзміт­рыя Ла­дзе­са), яны па­сту­по­ва апра­на­юцца, на­бы­ва­ючы ўлас­нае це­ла, го­лас і ча­ла­ве­чы лёс. Фі­на­ль­ная част­ка — ду­эт у бяз­важ­кас­ці (ге­ра­іня лу­нае, пад­ве­ша­ная на тро­се) — вы­клі­кае аса­цы­яцыі з ка­хан­нем у яго вы­шэй­шым пра­яўлен­ні, ка­лі па­чуц­цё ўзды­мае і на­блі­жае ча­ла­ве­ка да ня­бё­саў.

 

«Па­вет­ра» ўраж­вае вы­тан­ча­най ві­зу­аль­най сты­ліс­ты­кай, прад­ума­нас­цю і пер­фек­цы­яніс­цкай вы­ве­ра­нас­цю кож­на­га эле­мен­та (мас­так-дэ­ка­ра­тар Мак­сім Крук). Спек­такль хо­чац­ца раз­гляд­ваць па­сту­по­ва, не спя­ша­ючы­ся — ад дэ­та­ляў да цэ­ла­га і на­адва­рот, ні­бы­та кар­ці­ну. Ма­нах­ром­ная га­ма, пад­ве­ша­ныя ў пра­сто­ры дра­ця­ныя кар­ка­сы прад­ме­таў над­аюць пра­сто­ры сім­ва­лізм і ўзмац­ня­юць ад­чу­ван­не па­вет­ра­нас­ці.

 

Па­сля прэм’еры тэ­атр не збаў­ляе твор­чай актыў­нас­ці. У блі­жэй­шых пла­нах — удзел у IFMC і Між­на­род­ных сус­трэ­чах тэ­атраў тан­ца ў Люб­лі­не, а так­са­ма май­стар-кла­сы Во­ль­гі Ла­боў­кі­най у меж­ах Тыд­ня су­час­на­га тан­ца ў Са­ма­ры і па­ста­ноў­ка спек­так­ля «Аа­зіс» у Крас­на­дар­скім дзі­ця­чым тэ­атры тан­ца.