Ма­ка­ты

№ 10 (427) 01.10.2018 - 30.10.2018 г

Усходнія тканіны
УСХОД ЗА­ЎСЁ­ДЫ БЫЎ ДЛЯ ЕЎРО­ПЫ TERRA INCOGNITA. ФРАН­ЦУЗ­СКІ ГІС­ТО­РЫК ПА­ЧАТ­КУ ХХ СТА­ГОД­ДЗЯ ЖАК ЛЕ ГОФ НА­ПІ­САЎ, ШТО ВА ЎЯЎ­ЛЕН­НІ ЕЎРА­ПЕЙ­ЦАЎ ПРА УСХОД УВА­СО­БІ­ЛА­СЯ ДА­ЎНЯЯ МА­РА АБ «БА­ГАЦ­ЦІ І ДЗІ­ВАЦ­ТВЕ». ДА­БРАС­ЛА­ВЁ­НАЯ ЗЯМ­ЛЯ ШЧАС­ЦЯ, ЯКАЯ НА­ЗЫ­ВА­ЛА­СЯ ІРЫЙ, ВЫ­РАЙ, ВІР, — КРА­ІНА ВЕЧ­НАЙ ЦЕП­ЛЫ­НІ ЗА ДА­ЛЁ­КІ­МІ РЭ­КА­МІ І ЗА ВЯ­ЛІ­КІМ МО­РАМ, ДЗЕ ХА­ВА­ЛІ­СЯ НА ЗІ­МУ ПТУШ­КІ І ЗМЕІ, КУ­ДЫ ІМКНУ­ЛА­СЯ ЛЕ­ТУ­ЦЕН­НАЯ ДУ­ША ПА­СЛЯ СМЕР­ЦІ ЧА­ЛА­ВЕ­КА.

Ган­длё­выя шля­хі ге­ну­эзцаў у XIV — XVI ста­год­дзях ды ван­дроў­ні­кі Мар­ка По­ла і Вас­ка да Га­ма пры­адчы­ні­лі акен­ца ў та­ямні­чы Усход. Хоць і да ге­агра­фіч­ных ад­крыц­цяў у Еўро­пу праз «Вя­лі­кі шоў­ка­вы шлях» трап­ля­лі шоўк, ды­ва­ны, па­пе­ра, па­рца­ля­на, ка­ва, гар­ба­та, по­рах. Бо­льш тры­ва­лыя ста­сун­кі і ган­даль у XVI — XVII ста­год­дзях па­спры­ялі та­му, што ў шля­хет­ных ко­лах Еўро­пы па­шы­ра­ла­ся ці­ка­васць да ўсход­няй ку­ль­ту­ры. Шы­ну­азры — та­кое ад­га­лі­на­ван­не з’яві­ла­ся ў еўра­пей­скім мас­тац­тве, дзе, па­чы­на­ючы з кан­ца XVII ста­год­дзя, за­па­на­ваў стыль ра­ка­ко. Але гэ­та бы­лі збо­ль­ша­га па­вяр­хоў­ныя зда­гад­кі і ўяў­лен­ні са­міх еўра­пей­цаў аб за­гад­ка­вай ку­ль­ту­ры, чым яе глы­бо­кае вы­ву­чэн­не. Свет шы­ну­азры хут­чэй пад­обны да кі­тай­ска­га ва­ры­янту жыц­ця фран­цуз­ска­га два­ра эпо­хі Лю­до­ві­ка XV. Чай­ныя па­ві­ль­ёны і до­мі­кі, кі­тай­скія шыр­мы, усход­няя мэб­ля з раз­ма­лёў­кай зо­ла­там і інкрус­та­цы­яй экза­тыч­ны­мі ма­тэ­ры­яла­мі, шпа­ле­ры з кі­тай­скі­мі па­ста­ра­ль­ны­мі сцэ­на­мі, яркія ўсход­нія тка­ні­ны і ды­ва­ны на тле па­стэ­ль­ных ко­ле­раў ра­ка­ко — вось ха­рак­тэр­ныя ры­сы шы­ну­азры ў двар­цо­вых інтэр’ерах Еўро­пы.

 

Іншы­мі бы­лі ад­но­сі­ны да ўсход­няй ку­ль­ту­ры ў Рэ­чы Па­спа­лі­тай. Гэ­та не про­ста ці­ка­васць. Час­тка ўсход­ніх тра­ды­цый ста­ла ідэ­ало­гі­яй і сім­ва­лам шля­хец­тва і за­йме­ла на­зву сар­ма­тызм. Сар­ма­ты, вы­хад­цы са стэ­паў Пры­чар­на­мор’я, ва ўяў­лен­ні поль­ска­га гіс­то­ры­ка Яна Длу­га­ша з’яўля­лі­ся про­д­ка­мі еўра­пей­ска­га ры­цар­ства, то-бок пра­ба­ць­ка­мі ўсёй шлях­ты Ка­ро­ны і Вя­лі­ка­га Княс­тва Лі­тоў­ска­га. Ідэ­алы сар­ма­тыз­му — та­кія знач­ныя для шлях­ты пан­яцці, як го­нар, айчы­на, во­ль­насць, роў­насць з пан­амі-бра­та­мі, гас­цін­насць. Вы­хоў­ва­юцца асаб­лі­выя, да­лі­кат­ныя ад­но­сі­ны да ка­бет — як на­па­мін аб сар­мац­кіх ама­зон­ках. Усход­нія рэ­чы ў шля­хец­кім інтэр’еры ўспры­ма­юцца не про­ста як экзо­ты­ка, а як згад­ка аб «сар­мац­кіх» ка­ра­нях. З’яві­ла­ся мо­да на сар­мац­кі ўбор, так зва­ны «кун­ту­шо­вы строй», што да­ло штур­шок для на­ра­джэн­ня і раз­віц­ця мясц­ова­га за­ла­тат­кац­тва. Інтэр’еры аздаб­ля­юцца тка­ні­на­мі: ма­ка­та­мі, ка­бер­ца­мі, ды­ва­на­мі, кі­лі­ма­мі, сю­за­ні, ясты­кі...

 

Не­вя­лі­кіх па­ме­раў ма­ка­ты і кі­лі­мы вы­ка­рыс­тоў­ва­лі­ся ў ісла­ме дзе­ля ма­літ­вы ўдзень, пад­час якой трэ­ба вы­ка­заць па­ва­гу і па­кла­ніц­ца ў бок Ме­кі, не да­кра­на­ючы­ся «ня­чыс­тай» зям­лі. Жыц­цё ўсход­ніх ка­чэў­ні­каў так­са­ма на­кла­да­ла на мас­тац­кія тка­ні­ны фун­кцыю ўцяп­лен­ня на­мё­таў. Ма­ка­ты і ды­ва­ны ў Пер­сіі рас­кла­да­лі­ся на пад­ло­зе па­вод­ле са­­краль­­на­га пры­зна­чэн­ня: цэнтр за­сці­лаў­ся га­лоў­ным ды­ва­ном (ха­лі), а па ба­ках раз­мяш­ча­лі­ся доў­гія ды­ва­ны (ка­на­рэх). Вян­чаў усю кам­па­зі­цыю яшчэ адзін ды­ван (ка­ле­гі), які вы­кон­ваў ро­лю свое­а­саб­лі­вай мя­жы, кштал­ту бар­дзю­ра Элем (тра­ды­цый­ны бар­дзюр на ўсход­ніх ды­ва­нах). Зна­ка­мі­тыя ма­ка­ты і кі­лі­мы тка­лі ў цэн­трах у Пер­сіі і Тур­цыі.

 

Сла­ві­лі­ся так­са­ма не­вя­лі­кія мас­тац­кія ды­ва­ны, якія на­зы­ва­лі «ску­та­ры». На­зва ўтва­ры­ла­ся ад мясц­овас­ці ў Алба­ніі — гэ­та су­час­ны Шко­дар на бе­ра­зе Ска­дар­ска­га воз­ера. Вя­до­мыя не­вя­лі­кія шоў­ка­выя дэ­ка­ра­тыў­ныя тка­ні­ны, якія ме­лі на­зву «ястык ту­рэц­кі» ад ту­рэц­ка­га yastik (на­ва­лач­ка).

 

Сло­ва ма­ка­та (mаk-ad) пры­йшло ў по­быт Рэ­чы Па­спа­лі­тай з араб­скай мо­вы і азна­чае фа­тэль ці та­бу­рэт для ся­дзен­ня. Сён­ня ў Тур­цыі тэр­мін mak-ad азна­чае каш­тоў­ную тка­ні­ну, якой за­сці­ла­юць мяк­кую мэб­лю. Ма­ка­тай пры­ня­та на­зы­ваць за­ла­тат­ка­ную ядваб­ную тка­ні­ну ці не­вя­лі­кі па па­ме­рах ды­ван. Апроч азна­ча­ных за­ла­тат­ка­ных тка­нін, да гэ­та­га ты­пу на­ле­жаць таф­ты (тка­ні­ны з ядва­бу і ба­воў­ны), гап­ты (шы­тыя тка­ні­ны) і дэ­ка­ра­тыў­ныя тка­ні­ны, аздоб­ле­ныя вы­шыў­кай і аплі­ка­цы­яй. Гап­та­ва­ныя ма­ка­ты вы­раб­ля­лі­ся ў спе­цы­яль­ных гап­та­ва­ль­нях пры маг­нац­кіх два­рах. Да­рэ­чы, пер­шыя ма­ка­ты, тка­ныя зо­ла­там і срэб­рам, з’яві­лі­ся ў Кра­ка­ве ў XVI ста­год­дзі раз­ам з іта­ль­янскім два­ром Бо­ны Сфор­цы. З гэ­та­га ча­су па­ча­ла­ся вы­твор­часць ма­кат на зем­лях Рэ­чы Па­спа­лі­тай. Іх пры­зна­чэн­не ў XVIII ста­год­дзі бы­ло раз­на­стай­ным: імі аздаб­ля­лі сце­ны ўра­чыс­тых і пры­ват­ных па­ко­яў, на­кры­ва­лі ста­лы, куф­ры і на­ват лож­кі. Па сло­вах поль­скай да­след­чы­цы Я.Хруш­чын­скай (J.Chruszynska. Polskie makaty haftowane z XVIII wieku. Warszawa 1979. s.7), «не бы­ло пан­ска­га два­ра без ма­ка­ты ўлас­най вы­твор­час­ці». Бо­ль­шасць ма­кат пры­во­зі­лі ган­длё­вы­мі шля­ха­мі з Усхо­ду. Апроч ісфа­хан­скіх і ту­рэц­кіх, у асар­ты­мен­це ган­для­роў бы­лі крым­скія ма­ка­ты, якія тка­лі ў ва­ко­лі­цах Бах­чы­са­рая ў XVII—XVIII ста­год­дзях.

 

Дэ­ка­ра­тыў­ная схе­ма ўсход­ніх ма­кат бу­да­ва­ла­ся на су­цэ­ль­ным за­паў­нен­ні фо­ну тка­ні­ны дроб­ным арна­мен­та­ль­ным ма­люн­кам — ра­пор­там, што скла­даў­ся з пра­ма­ву­го­ль­ных ці рам­ба­від­ных се­так. Ад­мет­ным ад асноў­на­га ра­пор­та фо­ну і дру­гім ка­ла­ры­там ткаў­ся бар­дзюр ма­ка­ты. У Львоў­скім гіс­та­рыч­ным му­зеі апроч тра­ды­цый­на­га арна­мен­ту ма­кат трап­ля­юцца дэ­ка­ра­тыў­ныя шоў­ка­выя ма­ка­ты, тка­ныя срэб­ра­най ніт­кай, але з ві­да­воч­ным за­па­зы­ча­ным ма­люн­кам еўра­пей­ска­га ба­ро­ка. На­яўнасць та­ко­га ты­пу тка­нін у XVIII ста­год­дзі свед­чыць аб тым, што, акра­мя тка­нін з Усхо­ду, на зем­лі Рэ­чы Па­спа­лі­тай каш­тоў­ныя вы­ра­бы ткац­тва трап­ля­лі да пер­шай па­ло­вы XVIII ст. — з Іта­ліі (з Ве­не­цыі), а з дру­гой па­ло­вы XVIII ст. — з Фран­цыі (з Лі­ёна). У арна­мен­тах фран­цуз­скіх шоў­ка­вых тка­нін у па­чат­ку XVIII ста­год­дзя фар­му­ецца стыль Лю­до­ві­ка ХІV, так зва­ны «вя­лі­кі, пыш­ны стыль». Арна­мент гэ­та­га сты­лю вы­зна­ча­ецца тым, што сі­мет­рыч­на ад цэн­тра па вер­ты­ка­лі тка­лі­ся сты­лі­за­ва­ныя вя­лі­кія ліс­ты акан­та, гра­на­та, квет­ка­выя ма­ты­вы. Ва ўсход­ніх тка­ні­нах та­го ча­су май­стры пры­трым­лі­ва­лі­ся ста­рых тра­ды­цый, і ў арна­мен­тах па­ясоў і ма­кат пры­сут­ні­ча­юць ма­ты­вы гваз­дзі­коў, пі­во­няў, іры­са, «кі­тай­скай хмар­кі».

 

Асаб­лі­вае зна­чэн­не для раз­віц­ця мясц­ова­га за­ла­тат­кац­тва за­йме­ла мо­да ў кан­цы XVII ста­год­дзя на ўсход­ні шля­хец­кі ўбор. Асаб­лі­ва мод­ным ся­род шлях­ты ро­біц­ца кун­ту­шо­вы ўбор, у аб­авяз­ко­вы атры­бут яко­га, акра­мя кун­ту­ша і ўсход­няй шаб­лі кштал­ту «ка­ра­бе­ла» ці «шам­шыр», ува­хо­дзіць шы­ро­кі ядваб­ны пас, рас­шы­ты срэб­ра­ны­мі і за­ла­ты­мі ніт­ка­мі. Сар­ма­тызм, поль­скі ва­ры­янт усход­не­еўра­пей­ска­га ба­ро­ка, вы­зна­чыў­ся на зем­лях Рэ­чы Па­спа­лі­тай та­кім цу­дам дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­но­га мас­тац­тва, як зна­ка­мі­тыя за­ла­тат­ка­ныя па­ясы і ма­ка­ты.

 

Пры­хі­ль­нас­ці да ўсход­ніх рэ­чаў па­спры­ялі пе­ра­мо­зе войск Рэ­чы Па­спа­лі­тай пад кі­раў­ніц­твам Яна Са­бес­ка­га над вой­ска­мі Асман­скай імпе­рыі пад Хо­ці­нам (1673) і пад Ве­най (1683). Пад­час пе­ра­мог бы­лі за­хоп­ле­ны ту­рэц­кія тра­феі, якія ўвай­шлі ў по­быт шля­хец­кіх ся­дзіб і па­ла­цаў. Мно­гія з ма­кат за­ха­ва­лі­ся да гэ­та­га ча­су ў поль­скіх му­зе­ях і кляш­та­рах. На­прык­лад, вя­до­мая ту­рэц­кая ма­ка­та з кляш­та­ра сяс­цёр бе­не­дык­ты­нак, што на До­ль­най Се­ле­зіі. Гэ­тую ма­ка­ту зда­бы­лі вой­скі Рэ­чы Па­спа­лі­тай у біт­ве пад Льво­вам у 1675 го­дзе. Па­сля пе­ра­мо­гі ка­роль Рэ­чы Па­спа­лі­тай пад­ара­ваў ту­рэц­кую ма­ка­ту ў кляш­тар бе­не­дэк­ты­нак у Льво­ве. Кап­лі­ца Яна Са­бес­ка­га ў Ва­ве­льс­кім за­мку з аб­ра­зом Ма­ці Бо­жай Ла­рэ­тан­скай скрозь упры­го­жа­на ўсход­ні­мі за­ла­тат­ка­ны­мі ма­ка­та­мі і ды­ва­на­мі. Шмат усход­ніх ма­кат збе­ра­га­ецца ў скар­бні­цы Чан­ста­хоў­ска­га кляш­та­ра. У Ва­ве­льс­кім за­мку ў Кра­ка­ве мож­на па­ба­чыць ма­ка­ту, зда­бы­тую Ка­зі­мі­рам Мі­ха­ілам Пус­лоў­скім, па­лкоў­ні­кам гу­са­раў Яго Ка­ра­леў­скай Мос­ці, у біт­ве пад Ве­най. У Му­зеі ка­ра­ля Яна Са­бес­ка­га ў Ві­ля­ну­ве збе­ра­га­ецца ма­ка­та ка­ра­ле­вы «Ма­ры­се­нь­кі» (Ма­рыі Ка­зі­мі­ры Са­бес­кай), на кі­тай­скім ядва­бе якой вы­шы­ты рай­скія птуш­кі між рас­лін­на­га арна­мен­ту.

 

Усё ішло да та­го, што па­він­ны бы­лі ад­чы­ніц­ца пер­шыя пер­сі­ярні на зем­лях са­мой Рэ­чы Па­спа­лі­тай. За­хоп і зніш­чэн­не афган­скі­мі вой­ска­мі ў пер­шай чвэр­ці XVIII ста­год­дзя ткац­кіх цэн­траў у Пер­сіі і са­ма­га зна­ка­мі­та­га ся­род іх, Ісфа­ха­на, пры­вя­ло да міг­ра­цыі май­строў з Тур­цыі і Пер­сіі на еўра­пей­скія зем­лі. Гэ­та па­спры­яла ўзнік­нен­ню, у пер­шую чар­гу на зем­лях Укра­іны, за­ла­тат­кац­кіх ма­ну­фак­тур, за арга­ні­за­цыю якіх уз­яла­ся мясц­овая шлях­та. З’яві­лі­ся і пра­ціў­ні­кі та­кіх ма­ну­фак­тур. Імі бы­лі фла­ман­дцы, што вез­лі свае та­ва­ры праз Гда­ньск.

 

Пер­шая за­ла­тат­ка­ная ма­ну­фак­ту­ра ад­чы­ні­ла­ся пад па­тра­на­жам вя­лі­ка­га гет­ма­на ка­рон­на­га Ста­ніс­ла­ва Ка­нец­по­льс­ка­га (1591 — 1646) у Бро­дах (Укра­іна). Яе уз­на­ча­ліў грэк Ма­ну­іл (Эма­ну­эль) Кар­фін­скі. Про­звіш­ча па­каз­вае на па­хо­джан­не май­стра з вы­спы Кор­фу (су­час­ная грэц­кая Кер­кі­ра). На той час вы­спа Кор­фу на­ле­жа­ла Ве­не­цы­янскай рэ­спуб­лі­цы. Гет­ман Ка­нец­по­льс­кі ха­цеў ад­чы­ніць у сва­іх ула­дан­нях ма­ну­фак­ту­ру з вы­ра­бам тка­нін «на ўзор фла­ман­дскі» з мясц­овай сы­ра­ві­ны. Вы­зваў май­строў-тка­чоў з Бру­се­ля і Антвер­пе­на. Але тыя не спраў­дзі­лі надзей, лепш пад­ышлі май­стры з Грэ­цыі, бо­ль­шасць з якіх ву­чы­ла­ся ра­мяс­тву ў га­ра­дах Асман­скай імпе­рыі, і іх на­зы­ва­лі «зо­ла­таг­лаў­ні­ка­мі», а іх вуч­няў — «зо­ла­таг­лаў­ніч­ка­мі». Та­кім чы­нам па­ча­ла­ся вы­твор­часць тка­нін на пер­сід­скі ма­нер — ac si in ipsa Persidae на ма­ну­фак­ту­ры ў Бро­дах. Па­чат­ко­ва грэц­кі­мі тка­ча­мі вы­раб­ля­лі­ся кі­лі­мы і ма­ка­ты. Уз­орам та­кой пра­цы май­стэр­ні Кар­фін­ска­га мо­жа па­слу­жыць за­каз­ная ма­ка­та 1686 го­да з гер­бам «Ястра­бец» ва­яво­ды бе­льс­ка­га, пад­скар­бія вя­лі­ка­га ка­рон­на­га Ма­рэ­ка Мат­чын­ска­га, якая зна­хо­дзіц­ца ў Львоў­скім гіс­та­рыч­ным му­зеі. Трэ­ба азна­чыць, што за­мак і го­рад Бро­ды раз­ам са зна­ка­мі­тай ма­ну­фак­ту­рай з 1683 па 1693 ужо на­ле­жа­лі ме­на­ві­та Ма­рэ­ку Мат­чын­ска­му.

 

Арэ­ол пер­сі­ярства на зем­лях Рэ­чы Па­спа­лі­тай быў до­сыць шы­ро­кі: ад Ста­ніс­ла­ва­ва праз Го­рад­ню да Гда­ньс­ка і на ўсхо­дзе аж да Слуц­ка і Ня­сві­жа. Ткац­кія ма­ну­фак­ту­ры, якія за­йма­лі­ся вы­твор­час­цю мас­тац­кіх тка­нін, у тым лі­ку і ма­кат, ад­чы­ні­лі мно­гія маг­на­ты Вя­лі­ка­га Княс­тва Лі­тоў­ска­га — Ра­дзі­ві­лы ў Слуц­ку і Мі­ры, Ты­зен­гаў­зы ў Го­рад­ні, Са­пе­гі ў Ру­жа­нах, Агін­скія ў Сло­ні­ме...

 

Пер­шым мес­цам, ку­ды эміг­ры­ра­ва­лі май­стры праз Стам­бул з Пер­сіі і Тур­цы, і стаў го­рад Ста­ніс­ла­ваў (су­час­ны Іва­на-Фран­коўск, Укра­іна). Не дзі­ва, што і пер­шыя шоў­ка­выя па­ясы на­зы­ва­лі­ся «стам­бу­льс­кі­мі». Вя­до­ма, усе леп­шыя тка­чы Рэ­чы Па­спа­лі­тай пра­хо­дзі­лі на­ву­ку ў стам­бу­льс­кіх май­строў у Ста­ніс­ла­ва­ве. Так Мі­ха­іл Ка­зі­мір Ра­дзі­віл «пры­слаў сю­ды двух хлоп­цаў дзе­ля та­го, каб на­ву­чы­лі­ся ў ста­ніс­ла­ваў­ска­га май­стра...»

 

Зна­ка­мі­тыя тка­чы Рэ­чы Па­спа­лі­тай, якія па­ча­лі сваю дзей­насць у Ста­ніс­ла­ва­ве, — гэ­та Да­мі­нік Мі­ша­ро­віч і Ян Ма­джар­скі. Да­мі­нік Мі­ша­ро­віч згад­ва­ецца з 1744 го­да, а Ян Ма­джар­скі з 1757-га. Ян Ма­джар­скі ў 1758 го­дзе пе­ра­ехаў у Ня­свіж, каб на­ла­дзіць там вы­раб зна­ка­мі­тых слуц­кіх па­ясоў. Ка­зі­мір Ра­дзі­віл так азна­чае гэ­та­га тка­ча: «... пер­скай, ту­рэц­кай, кі­тай­скай ды іншай ра­бо­ты май­стра, які вы­раб­ляе ма­ка­ты, кі­лі­мы, па­ясы з квет­ка­мі, по­ста­ця­мі, ліч­ба­мі, тка­ныя зо­ла­там, срэб­рам і шоў­кам...»

 

Акра­мя Ста­ніс­ла­ва­ва, яшчэ дзей­ні­ча­ла пер­сі­ярня ў Бро­дах, якім ва­ло­да­лі маг­на­ты Па­тоц­кія. Да­мі­нік Мі­ша­ро­віч у ліс­це да ка­ра­ля Ста­ніс­ла­ва Аўгус­та згад­вае, што не­ка­ль­кі год пра­ца­ваў у Бро­дах, «дзе за­ймаў­ся ра­мяс­твом, то-бок ткац­твам стам­бу­льс­кіх па­ясоў». Па­ясы так­са­ма тка­лі ў дру­гім мяс­тэч­ку, якое на­ле­жа­ла Па­тоц­кім, — у Бу­ча­чы. Ма­ну­фак­ту­рай там кі­ра­ваў Мі­ка­лай Па­тоц­кі, ста­рас­та ка­неў­скі. Вы­ра­бы ма­ну­фак­ту­ры Па­тоц­кіх згад­ва­юцца ў архіў­ных да­ку­мен­тах XVIII ста­год­дзя.

 

Асаб­лі­ва важ­кім для раз­віц­ця за­ла­тат­ка­ных ма­ну­фак­тур стаў за­кон ад 1775 го­да, які ска­са­ваў за­ба­ро­ну для шлях­ты за­ймац­ца ган­длем і прад­пры­ма­ль­ніц­твам.

 

Па­сту­по­ва з дру­гой чвэр­ці ХІХ ста­год­дзя ад­ыхо­дзіць мо­да ся­род шлях­ты на «кун­ту­шо­вы строй», а ідэі сар­ма­тыз­му ўспры­ма­юцца бо­льш як ра­ман­тыч­ны ўспа­мін аб бы­лой сар­мац­кай ве­лі­чы. Ту­гу вы­ка­заў у сва­ёй зна­ка­мі­тай па­эме «Пан Та­дэ­вуш» Ад­ам Міц­ке­віч, вы­ха­ван­не яко­га пра­йшло ме­на­ві­та ў ася­род­ку сар­мац­кіх інтэр’ераў ста­рой дзе­дзіч­най ся­дзі­бы пад На­ваг­рад­кам. Да­рэ­чы, рэ­жы­сёр Анджэй Вай­да ве­ль­мі да­клад­на ад­на­віў гіс­та­рыч­ныя інтэр’еры ў фі­ль­ме «Пан Та­дэ­вуш», дзе маг­чы­ма ўба­чыць ста­ра­жыт­ныя ўсход­нія ма­ка­ты і кі­лі­мы на сце­нах ся­дзі­бы дзя­дзь­кі га­лоў­на­га ге­роя, Яцка Сап­лі­цы.

 

Амаль праз сто га­доў — у дру­гой па­ло­ве ХІХ ста­год­дзя — за­ла­тат­ка­ныя шэ­дэў­ры зноў па­чы­на­юць вы­раб­ляць на ма­ну­фак­ту­ры Па­тоц­кіх у Бу­ча­чы. Кі­лі­мы і ма­ка­ты мясц­овых май­строў-тка­чоў На­га­ран­скіх атрым­лі­ва­юць шы­ро­кую вя­до­масць не то­ль­кі ва Укра­іне, але і за яе меж­амі. Ства­рэн­не ма­ну­фак­ту­ры ста­ла­ся маг­чы­мым дзя­ку­ючы вя­лі­кім гра­шо­вым укла­дан­ням гра­фаў Па­тоц­кіх. Сам пра­цэс ткац­тва пра­хо­дзіў шля­хам вы­ка­рыс­тан­ня вя­лі­ка­га па­пя­рэд­ня­га во­пы­ту грэц­кіх і ўсход­ніх май­строў XVII—XVIII ста­год­дзяў і за­ахвоч­ван­ня най­леп­шых мясц­овых тка­чоў.

 

Мас­тац­ка-сты­лё­выя асаб­лі­вас­ці за­ла­тат­ка­ных вы­ра­баў бу­чач­скай ма­ну­фак­ту­ры маг­чы­ма пра­са­чыць на пры­кла­дзе ка­лек­цый ма­кат, якія за­хоў­ва­юцца ў мно­гіх му­зе­ях Поль­шчы. Усе кам­па­зі­цый­ныя схе­мы арна­мен­таў, па­вод­ле вя­до­май да­след­чы­цы мас­тац­кіх тка­нін Рэ­чы Па­спа­лі­тай Ядві­гі Хруш­чын­скай з На­цы­яна­ль­на­га му­зея ў Вар­ша­ве, маг­чы­ма раз­дзя­ліць на не­ка­ль­кі груп.

 

1. Ма­ка­ты з мед­аль­ённы­мі кам­па­зі­цы­ямі, якія ма­юць цэн­тра­ль­ны ма­тыў на ад­на­тон­ным фо­не. Ме­даль­­ён раз­меш­ча­ны па вер­ты­ка­ль­най во­сі кам­па­зі­цыі. Та­кія ма­ка­ты па­ўта­ра­юць схе­мы, ха­рак­тэр­ныя для гу­цу­льс­кіх ды­ва­ноў, вы­раб якіх на­зы­ва­ецца ліж­ні­кар­ства.

 

2. Ма­ка­ты, дзе арна­мент раз­меш­ча­ны па­пя­роч­ны­мі стуж­ка­вы­мі па­ло­са­мі ўздоўж прад­оль­най ці па­пя­рэч­най во­сі.

 

3. Ма­ка­ты, якія дэ­ка­ры­ра­ва­ны па схе­ме сят­ча­та­га пры­ёму кам­па­зі­цыі з аб­ме­жа­ван­нем у знеш­ніх бар­дзю­рах, кштал­ту пер­сід­скіх кі­лі­маў.

 

4. Ма­ка­ты з ха­рак­тэр­най кам­па­зі­цый­най схе­май, якая бу­ду­ецца на па­ўто­ры сту­жак за­ла­тат­ка­ных па­ясоў, дзе фон по­яса — гэ­та цэнтр ма­ка­ты, а га­ло­вы па­ясоў вы­кон­ва­юць ро­лю бар­дзю­раў.

 

Апош­няя гру­па ма­кат мае асо­бы тып кам­па­зі­цыі, што скла­ла­ся ў кан­цы XVIII ста­год­дзя, ка­лі ко­ль­касць кун­ту­шо­вых па­соў, якія на­ле­жа­лі гас­па­да­ру шля­хец­ка­га ма­ёнтка, га­ва­ры­лі аб яго ба­гац­ці, ад­да­нас­ці ста­рым тра­ды­цы­ям про­дкаў — та­му ня­рэд­ка кун­ту­шо­выя па­ясы сшы­ва­лі­ся і вы­веш­ва­лі­ся на сця­ну не то­ль­кі як упры­гож­ван­не, але і як сво­еа­саб­лі­вы «сар­мац­кі сцяг» гас­па­да­ра.

 

У астат­няй чвэр­ці ХІХ ста­год­дзя ўла­да­ра­мі Бу­ча­ча на Пад­оллі бы­лі бра­ты Па­тоц­кія, гра­фы гер­ба «Пі­ла­ва», — Эміль, Оскар і Артур. Іх ба­ць­ка­мі бы­лі Ад­ам Па­тоц­кі і Фі­лі­пі­на з до­му ба­ро­наў Dittmayer von Russfelden. Па­сля ліс­та­па­даў­ска­га па­ўстан­ня 1863 го­да ў ко­лах поль­скай шлях­ты рас­ла па­пу­ляр­насць ідэ­алаў «ста­рас­вец­кай Рэ­чы Па­спа­лі­тай», та­му адзін з бра­тоў, Оскар Па­тоц­кі, у 1878 го­дзе за­клаў у Бу­ча­чы вы­твор­часць мас­тац­кіх тка­нін. Ма­рыя Мал­га­жа­та з Ра­дзі­ві­лаў, жон­ка Фран­ціш­ка Са­ле­жыя Па­тоц­ка­га, у сва­іх ме­му­арах пі­са­ла: «Ве­да­ла, што пан Ад­ам Па­тоц­кі ці яго сы­ны Эміль, Артур і Оскар у дру­гой па­ло­ве ХІХ ста­год­дзя пры­во­зі­лі тка­чоў з Пер­сіі, якія на про­стых крос­нах тка­лі роз­ных па­ме­раў ма­ка­ты пад іх надзо­рам і, аб­апі­ра­ючы­ся на ста­рыя ўзо­ры, лі­тыя па­сы поль­скія...» Успа­мі­на­ючы пра пер­сід­скіх тка­чоў, гра­фі­ня, вя­до­ма, ме­ла на ўва­зе лю­дзей з бы­лых мясцо­вых пер­сі­ярняў. У збо­рах тка­нін На­цы­яна­ль­на­га му­зея ў Вар­ша­ве зна­хо­дзіц­ца бу­чач­ская ма­ка­та, за­моў­ле­ная да 25-год­дзя шлю­бу Ула­дзі­мі­ра Дзя­ду­чын­ска­га і Аль­фан­сы­ны з Мян­чын­скіх, зна­ка­мі­тых ме­цэ­на­таў на­ву­кі і мас­тац­тваў. Гэ­тая ма­ка­та бы­ла сат­ка­ная ў са­мым па­чат­ку дзей­нас­ці ма­ну­фак­ту­ры Оска­ра Па­тоц­ка­га ў тэх­ні­цы кун­ту­шо­вых па­ясоў — taquete faconne (асаб­лі­вае пе­ра­пля­цен­не ні­так, так зва­нае сар­жа­вае пе­ра­пля­цен­не шоў­ку і срэб­ра­най ніт­кі).

 

Ка­лі Оскар за­дум­ваў ад­кры­ваць сваю ма­ну­фак­ту­ру, ён раз­ліч­ваў на тое, каб вы­ра­бы ішлі на ўлас­ныя па­трэ­бы — на аздаб­лен­не па­ла­ца ў Бу­ча­чы. Пер­шыя рэ­чы бы­лі не ве­ль­мі да­ска­на­лы­мі, яны вы­раб­ля­лі­ся з мясц­ова­га льну і ба­воў­ны. З ця­гам ча­су па­ча­лі ткаць кі­лі­мы і ды­ва­ны. Оскар, уба­чыў­шы ста­ноў­чыя вы­ні­кі пра­цы, ма­бі­лі­за­ваў леп­шых тка­чоў і іх сем’і на бо­льш скла­да­ныя за­ка­зы. Хут­ка на­ват за­ду­маў­ся па­ўта­рыць за­ла­тат­ка­ныя вы­ра­бы па­пя­рэд­ніх ча­соў. На по­ўнач ад мяс­тэч­ка Бу­чач, у вёс­цы Падза­ма­чак, якая сла­ві­ла­ся зна­ка­мі­ты­мі ру­іна­мі Бу­чач­ска­га за­мка 1600 го­да і якія на­ма­ля­ваў наш слын­ны гра­фік На­па­ле­он Орда, Оскар за­ду­маў улад­ка­ваць сап­раў­дную ма­ну­фак­ту­ру. У па­мяш­кан­нях ко­ліш­ня­га па­пя­ро­ва­га млы­на, так зва­най «Па­пер­ні на ра­цэ Штры­пе», бы­ло ўста­ля­ва­на 16 жа­кар­да­вых ме­ха­ніч­ных вар­шта­таў-крос­наў з руч­ным пры­ва­дам. Сы­ра­ві­ну і ко­лер пры­вез­лі з Лі­ёна, з Ту­рэч­чы­ны — ядваб, па­срэб­ра­ныя і за­ла­чо­ныя ніт­кі. Да гэ­та­га ча­су бу­чач­скія тка­чы вы­раб­ля­лі на мясц­овыя рын­кі і кір­ма­шы стуж­кі, якія ішлі на ўпры­гож­ван­не на­род­ных стро­яў. Трэ­ба бы­ло пра­йсці 15 га­дам цяж­кай на­ву­кі, каб тка­чы на­бра­лі­ся во­пы­ту, а сам граф Па­тоц­кі па­ві­нен быў пра­явіць мак­сі­мум цяр­пен­ня і вы­трым­кі, каб ад­на­віць за­бы­тую тэх­ні­ку ткац­тва кун­туш­ных па­ясоў. Асаб­лі­ва пра­сла­ві­лі­ся на­ступ­ныя мясц­овыя тка­чы-май­стры: сям’я На­га­ран­скіх, сям’я Іль­яно­ві­чаў, сям’я Коў­дры­наў, сям’я Чэ­ка­ноў­скіх.

 

Не­вя­до­ма, якую ро­лю ад­ыгры­ваў у ткац­тве ма­кат брат Оска­ра — Артур Па­тоц­кі (1843 — 1917). Але здо­ль­ны да мас­тац­тва Артур, сам мас­так-ама­тар, меў вя­лі­кія кан­так­ты за мя­жой і, вя­до­ма, мог уплы­ваць на уз­ор і ка­ла­рыс­ты­ку бу­чач­скіх тка­нін. Кі­ру­ючы ма­ну­фак­ту­рай, сам Оскар не пры­пы­няў твор­чых по­шу­каў тка­чоў, да­ваў ім сва­бо­ду для артыс­тыч­на­га на­тхнен­ня. У 1884 го­дзе Па­тоц­кія атры­ма­лі ша­нец рэ­кла­ма­ваць свае бу­час­кія ма­ка­ты на Вы­ста­ве Кра­ёвай у Льво­ве. Ме­на­ві­та там упер­шы­ню бы­лі рэ­прэ­зен­та­ва­ны за­ла­тат­ка­ныя вы­ра­бы ма­ну­фак­ту­ры шы­ро­кай пуб­лі­цы.

 

Ма­рыя Мал­га­жа­та з Ра­дзі­ві­лаў успа­мі­нае: «Ра­бі­лі дзіў­ныя рэ­чы, якія на львоў­скай вы­ста­ве зра­бі­лі сен­са­цыю, за­ахво­ці­лі мно­гіх па­куп­ні­коў. Бы­ло шмат ган­для­роў, якія ха­це­лі за­мо­віць шмат­лі­кую ко­ль­касць ма­кат. Але ні­ко­лі пан­ове з Бу­ча­ча не па­га­дзі­лі­ся б на фаб­рыч­ны вы­раб та­кіх тка­нін, бу­ду­чы ўлю­бё­ны­мі ў сваё мас­тац­кае ра­мяс­тво».

 

Вось што пі­са­ла «Га­зе­та Львоў­ска» ад 4 жніў­ня 1884 го­дзе, дзе быў змеш­ча­ны спе­цы­яль­ны арты­кул, пры­све­ча­ны бу­чач­скай ма­ну­фак­ту­ры: «У 1879 го­дзе Оска­ру па­ве­да­мі­лі, што ў Бу­ча­чы ёсць сям’я тка­чоў, якая ста­ла зна­ка­мі­тай яшчэ пры ко­ліш­нім ула­да­ры Мар­цэ­ліі Па­тоц­кім (1781 — 1851) па кун­туш­най пра­цы. Сям’я гэ­тая не­ка­ль­кі па­ка­лен­няў сла­ві­ла­ся сва­ім ткац­твам на Гу­цу­льш­чы­не і ў Ру­мы­ніі. Гэ­та На­га­ран­скія. Яны за­йма­лі­ся вы­ра­бам так зва­ных «уста­вак» — арна­мен­та­ва­ных сту­жак, што по­тым упры­гож­ва­лі ру­ка­вы ка­шуль над­днес­тран­скіх пры­га­жунь. Гэ­ты­мі вы­ра­ба­мі ган­для­ва­лі на мно­гіх кір­ма­шах у Зло­тым, Па­то­цы, Кар­не­цы, Ніж­не­ве ка­ля Днес­тра. Вы­ра­бы гэ­тыя за­прык­ме­ціў граф Па­тоц­кі, які ве­ль­мі за­ці­ка­віў­ся май­стэр­ствам тка­чоў. Граф на той час за­дум­ваў­ся аб вы­ра­бе тка­нін для фі­ра­нак у сва­ім па­ла­цы. Пер­шыя ўзо­ры ра­бі­лі­ся на звы­чай­ных на­род­ных крос­нах. З ча­сам па­ча­лі ві­даз­мя­няць арна­мен­ты і ўжы­ваць шля­хет­ныя ма­тэ­ры­ялы. Спа­чат­ку вы­ка­рыс­тоў­ва­лі лён і воў­ну, за­тым па­ча­лі ткаць з да­лі­кат­най ба­воў­ны з да­дат­кам срэб­ных ні­так. То­ль­кі по­тым пе­ра­йшлі на ядваб з кам­бі­на­ван­нем за­ла­тых і срэб­ра­ных ні­так. Хто ні­ко­лі не за­ймаў­ся мас­тац­кім ткац­твам, той не зра­зу­мее, якая вя­лі­кая пра­ца і вя­лі­кая здо­ль­насць па­трэб­ныя для да­сяг­нен­ня та­кой вы­со­кай да­ска­на­лас­ці бу­чач­скіх вы­ра­баў, тым бо­льш за та­кі ка­рот­кі час — 15 год.

 

Ця­пер у Бу­ча­чы вы­раб­ля­юць уся­ля­кія кун­ту­шо­выя ўсход­нія тка­ні­ны, якіх ра­ней на аб­ша­рах Рэ­чы Па­спа­лі­тай бы­ло шмат. Пер­шын­ство ся­род та­кіх вы­ра­баў на­ле­жыць ма­ка­там і па­ясам, так зва­ным «лі­тым», яны вы­ка­рыс­тоў­ва­лі­ся да ўра­чыс­та­га поль­ска­га строю. Хто меў маг­чы­масць це­шыць свой по­зірк ста­ра­жыт­ны­мі вы­ра­ба­мі са Слуц­ка, той зра­зу­мее, што бу­чач­скія тка­ні­ны тро­хі ад­мет­ныя ў сты­ліс­ты­цы, але па тэх­ніч­най да­ска­на­лас­ці не сас­ту­па­юць леп­шым слуц­кім уз­орам. Та­му граф Па­тоц­кі не ўпус­кае маг­чы­масць, каб шу­каць і на­бы­ваць ста­рыя ўзо­ры ткац­тва. Але ён не пры­му­шае сва­іх май­строў сле­па ка­пі­ра­ваць ста­рыя ўзо­ры, ён па­кі­дае сва­ім ра­бот­ні­кам во­ль­нае поле згод­на з іх здо­ль­нас­ця­мі і мас­тац­кім на­тхнен­нем, на якое ма­юць уплыў да­ўнія ста­сун­кі мясц­ова­га лю­ду з Усхо­дам. Тка­чы дзе­ляц­ца за­ду­ма­мі бу­ду­чых прац са сва­ім ула­да­ром. Як са­мо ўзнік­нен­не гэ­та­га ра­мяс­тва бы­ло ня­звык­лым, так і ўлад­ка­ван­не пра­цы на ма­ну­фак­ту­ры ёсць ня­звык­лае.

 

Не­да­лё­ка ад хут­кап­лын­най рэ­чкі Штры­пы, у па­ў­мі­лі за го­ра­дам, па­ся­род зя­лё­на­га ле­су, ад­асоб­ле­на ад уся­го све­ту жы­вуць ра­мес­ні­кі, якія ні­чым не на­гад­ва­юць су­час­ных ра­бо­чых з фаб­рык. Ка­лі вы­ра­бы бу­чач­скай ма­ну­фак­ту­ры на­па­мі­на­юць нам да­лё­кія ча­сы Рэ­чы Па­спа­лі­тай, то і са­мі ра­бот­ні­кі ма­юць у сва­ім вы­гля­дзе не­шта ся­рэд­ня­веч­нае. Ка­лі я раз­маў­ляў з гра­фам Оска­рам аб бу­ду­чы­ні гэ­та­га про­мыс­лу, ён ад­ка­заў, што не мае ні­якай надзеі на тое, што яго прад­пры­емства з ця­гам ча­су на­бу­дзе вя­лі­кія па­ме­ры.

 

«На вя­лі­кі за­пыт ма­іх вы­ра­баў у све­це — га­во­рыць граф — я раз­ліч­ваць не ма­гу, та­му што яны за­ве­ль­мі поль­скія і для нас ве­ль­мі да­ра­гія. Ма­гу мець то­ль­кі ад­ну пры­емнасць, што ця­пер, ка­лі хто-не­будзь з ма­іх сяб­роў ці су­се­дзяў згу­бяць лі­ты по­яс ці жу­пан, то мы мо­жам та­кі ж са­мы зра­біць у мя­не».

 

Да­рэ­чы, кошт ад­ной ма­ка­ты ў 1920 — 1930-х га­дах быў 150—200 да­ля­раў у за­леж­нас­ці ад па­ме­ру. Ма­шы­на «Форд» на той час каш­та­ва­ла — 460 да­ля­раў…

 

У па­чат­ку сва­ёй дзей­нас­ці, ка­лі яшчэ тка­ні­ны бу­чач­скай ма­ну­фак­ту­ры ішлі на аздаб­лен­не па­ла­ца Па­тоц­кіх, не бы­ло па­трэ­бы ў іх сіг­на­ту­ры. Але ка­лі зо­ла­тат­ка­ныя вы­ра­бы па­ча­лі па­кі­даць Пад­олле, з’яві­ла­ся па­трэ­ба ў пры­ват­ным зна­ку аб­аро­ны. Гэ­та быў не­вя­ліч­кі пас, які на­шы­ваў­ся на край ма­ка­ты з ад­ва­рот­на­га бо­ку. За ўзор ган­длё­ва­га зна­ка бы­ла ўзя­та пры­ват­ная шля­хец­кая пя­чат­ка гра­фаў Па­тоц­кіх з гер­бам «Пі­ла­ва» і над­пі­сам BUCZACZ, над гер­бам бы­ла ўзне­се­на граф­ская ка­ро­на аб пя­ці страў­са­вых пё­рах. Увесь ма­лю­нак быў уз­яты ў ава­ль­нае поле. Па смер­ці Оска­ра Па­тоц­ка­га ў 1913 го­дзе, ка­лі вы­твор­часць уз­на­ча­ліў Артур Па­тоц­кі, ма­ка­ты сыг­на­ва­лі­ся бе­лым па­скам са зна­кам аб­аро­ны, які па­ўта­раў ма­лю­нак пры­ват­най пя­чат­кі , але да­да­лі­ся іні­цы­ялы — АР(Artur Potocki) і над ка­ро­най бы­ло ўжо не пяць, а тры страў­са­выя пёр­кі. Ка­лі сям’я тка­чоў На­га­ран­скіх у 1914 го­дзе ўвай­шла ў склад за­сна­ва­ль­ні­каў ма­ну­фак­ту­ры, на фір­мо­вай стуж­цы з’яві­ла­ся іх про­звіш­ча — пад гер­бам «Пі­ла­ва» ішоў да­дат­ко­вы под­піс: S(pol)ka Nagorzanscy, а по­тым ішла рам­ка, у якой быў за­пі­са­ны ну­мар ма­ка­ты і яе па­ме­ры. Пер­шая парт­ыя аб­арон­ных сту­жак тка­ла­ся ў Англіі.

 

Па­сля пер­шай вы­ста­вы ў Льво­ве вя­до­мы поль­скі гіс­то­рык і да­след­чык мас­тац­тваў Ста­ніс­лаў Там­ко­віч за­ўва­жыў: «Поль­ша ёсць кра­ем ма­кат і пры­го­жых тка­нін». На­га­да­ем, што Оскар Па­тоц­кі, апроч пра­цы на ма­ну­фак­ту­ры, збі­раў у сваю пры­ват­ную ка­лек­цыю ста­ра­жыт­ныя уз­оры за­ла­тат­кац­тва. У ХІХ ста­год­дзі мно­гія маг­нац­кія два­ры і па­ла­цы сла­ві­лі­ся збо­ра­мі пры­го­жых мас­тац­кіх тка­нін, якія збі­ра­лі­ся мно­гі­мі па­ка­лен­ня­мі.

 

Апроч вы­твор­час­ці ма­кат вы­зна­ча­ных ты­по­вых па­ме­раў іншы раз за­маў­ля­лі мас­тац­кія тка­ні­ны спе­цы­яль­на­га па­ме­ру. Так, у 1897 го­дзе бы­ла вы­тка­на не­звы­чай­ная ма­ка­та да­ўжы­нёй 6 мет­раў, пры­зна­ча­ная для па­са­гу Ван­дзе, да­чкі гра­фа Ста­ніс­ла­ва Ба­дзе­ні, мар­шал­ка Га­ліц­ка­га краю. Ма­ла­дая бра­ла шлюб з вя­до­мым поль­скім па­этам гра­фам Ад­амам Кра­сін­скім, апош­нім арды­на­там Апі­на­гур­скім.

 

Пе­рад па­чат­кам Пер­шай сус­вет­най вай­ны па­мер­лі два бра­та Па­тоц­кіх: Эміль у 1912 го­дзе, Оскар у 1913 го­дзе. Вы­ра­бам ма­кат за­стаў­ся кі­ра­ваць іх брат, Артур Па­тоц­кі, сын Арту­ра Па­тоц­ка­га і Ма­рыі з Мло­дзец­кіх. Ста­лыя май­стры, тка­чы На­га­ран­скія, на­ват увай­шлі ў ста­сун­кі на бу­чач­скай ма­ну­фак­ту­ры і не­йкі час (1914 год) ма­ну­фак­ту­ра рэ­кла­ма­ва­ла ўжо ся­бе, як Tkalnia Makat Buczackich hr. Artura Potockiego Nagorzanka obok Buczacza. Вы­бух Пер­шай сус­вет­най вай­ны спра­ва­ка­ваў пе­ра­пы­нак у вы­ра­бе ма­кат. Вар­шта­ты ў Падза­мач­ку бы­лі раза­бра­ны і пе­ра­ве­зе­ны ў Ста­ніс­ла­ваў. Ад­на­ўлен­не фун­цы­яна­ван­ня ма­ну­фак­ту­ры бы­ло пра­ве­дзе­на на па­чат­ку 1920-х га­доў. Ужо на сус­вет­най вы­ста­ве ў Па­ры­жы (1925) і ў Чы­ка­га ма­ка­ты вы­стаў­ля­юцца пад на­звай — Pracownia Tkanin Dekoracyjnej hr. Artura Potockiego w Buczaczu. За свае мас­тац­кія тка­ні­ны граф Артур атры­маў за­ла­ты мед­аль. Бу­чач­скія ма­ка­ты бы­лі па­ка­за­ны на Між­на­род­ных Тар­гах у По­зна­ні ў 1927 і на Тар­гах Усход­ніх у Льво­ве ў 1929. У гэ­ты час на ма­ну­фак­ту­ры па­чы­на­юць вы­раб­ляць ша­ты для лі­тур­гіч­на­га адзен­ня.

 

Бу­чач­скія ма­ка­ты бы­лі жа­да­ным пад­арун­кам не то­ль­кі ся­род жы­ха­роў Рэ­чы Па­спа­лі­тай. У 1937 го­дзе прэ­зі­дэнт Поль­шы Ігна­цы Мас­ціц­кі пры­нёс у пад­ару­нак бу­чач­скую ма­ка­ту ад імя Рэ­спуб­лі­кі спад­ка­емні­цы га­лан­дска­га тро­ну Юлі­яне пад­час яе шлю­бу з пры­нцам Бер­нар­дам цур Лі­пе-Біс­тэр­фе­льд­скім.

 

Уся­го да 1939 го­да бы­ло вы­тка­на ка­ля 4000 ма­кат.

 

Вя­лі­кую ко­ль­касць бу­чач­скіх ма­кат згад­вае вя­до­мы да­след­чык поль­скай ста­рас­вет­чы­ны Ра­ман Афта­на­зі ў сва­ёй пра­цы «Dzieje rezydencji...». Апроч шмат­лі­кіх па­ла­цаў на зем­лях Укра­іны і Поль­шчы, згад­ва­ецца, што шмат ма­кат бу­чач­скіх бы­ло ў ся­дзі­бе Ула­дзі­мі­ра Лен­ска­га ў Бе­лай Ва­ке на Ві­лен­шчы­не.

 

Пе­рад пры­хо­дам ба­ль­ша­ві­коў у ве­рас­ні 1939 го­да, апош­ні дзе­дзіч Бу­ча­ча, граф Артур Па­тоц­кі (1893 — 1974) сха­ваў бо­льш за 20 ма­кат у Бу­чач­скім ба­зы­лі­янскім ма­нас­ты­ры Уз­ві­жан­ня Кры­жа (ця­пер там дзей­ні­чае ка­ле­гі­ум ім. Св. Іа­са­фа­та). Ба­ль­ша­ві­кі дзі­вам да­ве­да­лі­ся пра гэ­та і з Цяр­но­па­ля пры­ехаў спе­цы­яль­ны па­сла­нец, каб за­браць іх у Кі­еў. За са­вец­кім ча­сам ткац­тва ма­кат за­мя­ні­лі на ткац­тва руч­ні­коў і ў хут­кім ча­се ўсё на­чын­не «ма­ка­цяр­ні» бы­ло вы­ве­зе­на на Усход.

 

Вя­лі­кую шко­ду му­зей­ным і пры­ват­ным ка­лек­цы­ям пры­нес­ла Дру­гая сус­вет­ная вай­на. Пад­час ня­мец­кай аку­па­цыі мно­гія ма­ка­ты бы­лі раз­ра­ба­ва­ны, зніш­ча­ны, прад­адзе­ны. У Кра­ка­ве, у На­цы­я­на­ль­ным му­зеі, дзе за­хоў­ва­ла­ся шмат ста­ра­жыт­ных за­ла­тат­ка­ных вы­ра­баў, не­мцы ў 1941 го­дзе зла­дзі­лі Stadskassino. У 1944 го­дзе ўжо са­вец­кія вой­скі пры вы­зва­лен­ні па­ла­ца Лю­ба­мір­скіх у Пшэ­вор­ску кан­фіс­ка­ва­лі 15 бу­чач­скіх ма­кат. Па вай­не, з уста­ля­ван­нем у Поль­шчы са­вец­кай дзяр­жа­вы, ма­ка­ты бы­лі за­бра­ны з бы­лых рэ­зі­дэн­цый, а ў но­вых са­цы­яль­ных ста­сун­ках ста­лі да­ку­мен­та­ль­ным пад­цвер­джан­нем кла­са­вай пры­на­леж­нас­ці іх гас­па­да­роў і на­па­мі­нам аб іх бы­лых ула­дан­нях. З ця­гам ча­су ма­ка­ты ста­лі то­ль­кі то­ль­кі ўспа­мі­нам на чор­на-бе­лых фо­та­здым­ках, як, на­прык­лад, парт­рэт Ад­ама і Ядві­гі Чар­та­рый­скіх на тле вя­лі­кай бу­чач­скай ма­ка­ты.

Ігар СУРМАЧЭЎСКІ