Жыц­цё, не­быц­цё і па­мяць

№ 10 (427) 01.10.2018 - 30.10.2018 г

РЭ­ТРАС­ПЕК­ТЫ­ВА КРЫС­ЦІ­ЯНА БАЛ­ТАН­СКІ «LIFETIME»
У інтэр­в’ю Бал­тан­скi звы­чай­на ад­маў­ля­ецца ад бі­ягра­фіч­ных ад­сы­лак, але шы­ро­ка вя­до­мы той факт, што яго ба­ць­ка ха­ваў­ся пад­час на­цыс­цкай аку­па­цыі ў пад­ва­ле ўлас­на­га до­ма, а ма­ці — ка­та­ліч­ка — змаг­ла вы­ра­та­ваць ся­м’ю. У 1944-м, там жа, у Па­ры­жы, Крыс­цi­ян на­ра­дзіў­ся.

Яго ста­рэй­шы брат, вя­до­мы фран­цуз­скі са­цы­ёлаг Люк Бал­тан­скi, на­ра­дзіў­ся да гэ­тых падзей. І зра­зу­ме­ла, што ў па­лі­ты­за­ва­ным фран­цуз­скім гра­мад­стве па­сля­ва­еннае дзя­цін­ства Крыс­ці­яна пра­йшло ў ася­род­дзі, дзе хто­сь­ці вы­жыў, а хто­сь­ці за­гі­нуў, ад­ны ра­та­ва­лі, а іншыя здра­джва­лі. За­гі­ну­лыя дзе­ці, ад­сут­насць лю­дзей і іх ду­шы ся­род нас — прад­мет­ная кан­ва мно­гіх пра­ектаў мас­та­ка, а ме­та­фа­рыч­ная — стра­та, не­паз­беж­насць па­мя­ці і за­быц­ця, аб­сур­днасць вай­ны і гвал­ту. Апош­няя ака­ліч­насць да­зва­ляе Крыс­ці­яну Бал­тан­скi ба­чыць рэ­аліі су­час­на­га све­ту сфа­ку­са­ва­на, у пры­ват­нас­ці міг­ра­цый­ны кры­зіс, ге­на­цыд і ла­ка­ль­ныя вой­ны, якiя пе­ра­рас­та­юць у рэ­гі­яна­ль­ныя, уклю­ча­ючы ў ва­рон­ку гвал­ту ўсё но­выя кра­іны і па­ка­лен­ні.

 

У 23 га­ды Бал­тан­скi звяр­та­ецца (1967) да аб’­ектаў, фа­таг­ра­фіі, тэ­атру ма­ры­яне­так і кі­но, ад­мо­віў­шы­ся ад фі­гу­ра­тыў­на­га жы­ва­пі­су. Да 1986-га тое бы­лі маш­таб­ныя інста­ля­цыі. З 1972 го­да Бал­тан­скi ўдзе­ль­ні­чае ў documenta і Ве­не­цы­янскiх бі­ена­ле, але да гэ­та­га ча­су за­ста­ецца пра­цу­ючым кла­сі­кам, раз­ві­вае свае ідэі і фор­мы. Сам ся­бе Крыс­ці­ян Бал­тан­скi на­зы­вае мас­та­ком пра­сто­ры, яго апош­ні фар­мат — трох­ка­на­ль­нае ві­дэа, якое мож­на ўба­чыць і ў «Lifetime»: на бе­ра­зе акі­яна ў па­ўднё­ва­аме­ры­кан­скай Па­та­го­ніі трох­мет­ро­выя аб’­екты за­піс­ва­юць вы­гляд лан­дшаф­ту, гу­кі вет­ру, хва­ляў, улоў­лі­ва­ючы ў тым лі­ку во­се­ньс­кую міг­ра­цыю кі­тоў. Гэ­та на­зы­ва­ецца «Міс­тэ­рыі», па­ко­ль­кі па­вод­ле мясц­овых звы­ча­яў га­ва­рыць з кі­та­мі не рэ­ка­мен­ду­ецца. Твор­ца, ад­нак, тлу­ма­чыць, што та­кім чы­нам ён шу­кае сваё мес­ца ў пра­сто­ры.

 

Пра­ктыч­на ад­ра­зу, у юнац­тве, Бал­тан­скi па­чы­нае пра­ца­ваць са свят­лом, да­клад­ней, з яго кры­ні­ца­мі — скі­ра­ва­ныя па-роз­на­му, яны сін­тэ­за­ва­лі сэн­са­выя кроп­кі кан­цэп­таў.

 

Ад­на з са­мых вя­до­мых прац — інста­ля­цыя «Ша­нец», якая прад­стаў­ля­ла Фран­цыю на Ве­не­цы­янскім бі­ена­ле ў 2011 го­дзе. Мас­так ад­праў­ляў фа­таг­ра­фіі дзя­цей на не­йкае пад­абен­ства вер­ты­ка­ль­на­га ла­бі­рын­та-кан­ве­ера, уста­лёў­ваў лі­чы­ль­нік на­ра­джэн­няў на Зям­лі (па­куль інста­ля­цыя пра­цуе). Ве­лі­зар­ная кан­струк­цыя цал­кам за­ня­ла пра­сто­ру па­ві­ль­ёна, яна бы­ла зла­вес­на пад­све­ча­на і гру­ка­та­ла, па­ве­дам­ля­ючы све­ту пра ры­зы­коў­ныя, ня­роў­ныя шан­цы ўсіх, хто пры­йшоў на гэ­тую пла­не­ту.

 

За год да гэ­та­га ў па­рыж­скім Гран Па­ле Бал­тан­скi прад­ста­віў не менш гнят­лі­вую і маш­таб­ную інста­ля­цыю «Асо­бы». Гэ­та бы­ла Monumenta. За­піс сэр­ца­біц­цяў, ме­та­ліч­ны скры­гат і гі­ган­цкі экс­ка­ва­тар, які ха­паў пан­оша­ную воп­рат­ку з гру­ды рэ­чаў (25 тон, 15 м у вы­шы­ню) і кі­даў іх унiз. Пад­ло­га па­мяш­кан­ня (13 500 кв. м) бы­ла падзе­ле­на на 69 квад­ра­таў і пад­свет­ле­на так ніз­ка, што яны зда­ва­лі­ся ма­гі­ла­мі. У бу­дын­ку пад­трым­лі­ва­ла­ся тэм­пе­ра­ту­ра 6 гра­ду­саў па Цэ­ль­сіі. Ад­на са сцен бы­ла вы­кла­дзе­ная ржа­вы­мі жа­лез­ны­мі скрын­ка­мі з ну­ма­ра­мі — як быц­цам скры­ня­мі з пра­хам.

 

У гэ­ты раз «Lifetime» пе­ра­сяг­ну­ла ўсе ча­кан­ні, зра­біў­шы кры­ні­цы свят­ла не про­ста дзей­ным інстру­мен­там, але ру­кой лё­су, якая пад­рых­та­ва­ла лю­дзям фа­та­ль­ны сы­ход.

 

Рэ­трас­пек­ты­ва скла­да­ецца з не­ка­ль­кіх пра­ектаў, час­тка якіх — рэ­плі­кі больш ран­ніх, але ўсе яны ад­рэ­да­га­ва­ныя і аб’­ядна­ныя спе­цы­яль­на для Іе­ру­са­лі­ма. Та­кая кан­цэн­тра­цыя, раз­гор­тван­не ра­ней­шых на­пра­цо­вак і маш­та­бы Му­зея не па­кі­да­юць сум­нен­няў у тым, што Бал­тан­скi за­ся­ро­джа­ны на анта­ла­гіч­най пра­бле­ме быц­ця і не­быц­ця, асно­ват­вор­най у сус­вет­най фі­ла­со­фіі, па­чы­на­ючы з эпо­хі Ста­ра­жыт­най Грэ­цыі. Існае, у лю­бой сва­ёй фор­ме — з ад­на­го бо­ку. І тое, што сы­хо­дзіць у ня­быт, ва­ло­да­ючы якас­цю ад­сут­нас­ці, то-бок здо­ль­нас­цю не існа­ваць, быць не рэ­аль­ным, — з дру­го­га. У рам­ках гэ­тых дзвюх ка­тэ­го­рый Крыс­ці­ян Бал­тан­скi да­сле­дуе эфект знік­нен­ня, не-веч­нас­ці, зы­хо­ду ад ча­су. Не­быц­цё яму ці­ка­вае як цень быц­ця, яны не­па­рыў­ныя. І ві­да­воч­на, што та­кi лёс усіх рэ­чаў, з’яў, лю­дзей. З іншай на­го­ды ска­за­на, але ве­ль­мі да­клад­на: гэ­та бы­ло на­заў­сё­ды, па­куль не скон­чы­ла­ся. Лю­бое істот­нае пры­хо­дзіць з ня­бы­ту ў свет рэ­аль­на­га, не­йкі час у ім існуе, а за­тым па­кі­дае. Дра­ма­тызм, на­сы­ча­насць «Lifetime» тлу­ма­чац­ца ме­на­ві­та ўні­вер­­саль­­нас­цю гэ­тых пра­цэ­саў.

 

Ця­пер у нас ня­ма за­да­чы раз­ва­жаць, на­ко­ль­кі ад­роз­ні­ва­юцца за­ход­няя і ўсход­няя фі­ла­со­фія ў раз­умен­ні не­быц­ця. На­ко­ль­кі рэ­флек­суе з на­го­ды на­поў­не­нас­ці быц­ця-не­быц­ця экзіс­тэн­цый­ная дум­ка, а Бал­тан­скi і яго брат Люк аку­рат ува­хо­дзяць у круг фран­цуз­скіх інтэ­лек­ту­алаў, якім бліз­кi гэ­ты кі­ру­нак. Мы спы­нім­ся на ўпар­тас­ці: мно­гія га­ды мас­так па­вы­шае план­ку, рас­па­вя­да­ючы пра дву­адзі­ную кар­ці­ну све­ту.

 

Уся­го ў «Lifetime» 17 пра­ектаў, ся­род іх — «Апош­няя се­кун­да», «Аўта­пар­трэ­ты», «Па­між ча­са­мi», «Вяр­тан­не». Са­мы зна­ка­мі­ты, на­пэў­на, «Алтар лі­цэя Чэй­за ў Ве­не», чый пра­воб­раз з’я­віў­ся ў 1987 го­дзе, і Бал­тан­скі раз­ві­вае яго ўсё да­лей. Ча­ты­ры фа­таг­ра­фіі вуч­няў 1931 го­да мік­шы­ра­ва­ныя, але пер­ша­па­чат­ко­ва ўсё ж ма­юць ідэн­ты­фі­ка­цыю, а лям­пы і свят­ло на­кшталт ку­ля­вых ад­ту­лін пе­ра­тва­ра­юць тва­ры дзя­цей у сім­ва­лы не­быц­ця. Зні­кае ўні­ка­ль­насць, за­ста­ецца тра­ге­дыя, фе­но­мен ад­сут­нас­ці — іншая пра­сто­ра і іншы час. «Во­чы» над­ру­ка­ва­ныя на пра­зрыс­тым тэк­сты­лі, сва­бод­на за­ма­ца­ва­ныя і падзя­ля­юць дра­пі­роў­ка­мі ўмоў­ныя па­коi. Во­чы дзя­цей і да­рос­лых, муж­чын і жан­чын ад­роз­ні­ва­юцца ня­ўлоў­на, яны аб­агу­ль­не­ныя да той сту­пе­ні, ка­лі вы яшчэ па­мя­та­еце ка­мен­тар, што яны ро­дам з грэ­час­кіх па­шпар­тоў. А по­тым, пра­хо­дзя­чы з па­коя ў па­кой, за­бы­ва­еце — гэ­та агу­ль­на­ча­ла­ве­чы по­гляд, з усіх ба­коў і то­ль­кі на вас.

 

На 1-м Мас­коў­скім бі­ена­ле су­час­на­га мас­тац­тва ў 2005 го­дзе ў пра­екце «Пры­ві­ды Ад­эсы» і ў 2012 го­дзе ў «Міг­ран­тах» у Бу­энас-Айрэ­се Бал­тан­скi па­ка­заў пан­оша­ныя па­лі­то, воб­раз ад­сут­на­га ча­ла­ве­ка. Та­ды гэ­та бы­лі лю­дзi, якія па­йшлі, за­гі­ну­лі, да іх за­клі­ка­ла па­мяць. Ця­пер, у раз­гор­ну­тай рэ­тра­спек­ты­ве, гэ­та тыя, хто не ад­бы­лі­ся, і да іх за­клі­кае мас­тац­тва. Пры­клад­на так пра­чыт­ва­юцца «Speaking up» у «Lifetime». Тут рэ­аль­ныя па­лі­то надзе­тыя на дош­кі, яны на­хі­ле­ныя — ні­бы ча­ла­век, які ідзе су­праць вет­ру. Як то­ль­кі вы на­блі­жа­еце­ся да та­ко­га аб’­екта, гу­чаць сло­вы — і гэ­та ўспры­ма­ецца як раз­мо­ва. Але на­ват і сен­тэн­цыі трап­ля­юць у тэ­му, у аб­вос­тра­нае хва­ля­ван­не гле­да­ча. У не­йкі мо­мант вы страч­ва­еце грань па­між рэ­аль­нас­цю і вы­дум­кай.

 

З ві­дэа-арту «Ма­ле­нь­кія ду­шы» «Animitas (small souls)» — са­мы та­ямні­чы. На бе­ра­зе Мёр­тва­га мо­ра, а ра­ней (2014) у чы­лій­скай пус­ты­ні Ата­ка­ма, у ка­над­скіх сня­гах і япон­скім ле­се, але за­ўсё­ды ў ад­кры­тых пра­сто­рах, Бал­тан­скi ўста­наў­лі­вае вы­со­кiя ме­та­ліч­ныя за­гваз­дкі з лям­па­мі — яны су­адне­се­ны з зор­най кар­тай і так­са­ма гу­чаць на вет­ры.

 

«Сэр­ца» — чор­нае люс­тэр­ка з тэх­на­ла­гіч­най маг­чы­мас­цю для гле­да­ча за­пі­саць свой пу­льс і стаць час­ткай но­ва­га пра­екта мас­та­ка. У яго «Архі­ве сэр­цаў» ужо бо­льш за 15 000 за­пі­саў. Сэр­ца­біц­ці лю­дзей бу­дуць за­хоў­вац­ца на вос­тра­ве Та­шы­ма ў Япо­ніі, у спе­цы­яль­на па­бу­да­ва­ным бу­дын­ку.

 

...Для мя­не Бал­тан­скi — міф і ча­ла­век. Міф дзя­ку­ючы кі­но: вя­до­мы фран­цуз­скі рэ­жы­сёр Ален Фле­шэр па­каз­ваў у Мін­ску сваю стуж­ку «По­шу­кі Крыс­ці­яна Б.» (1990), якая атры­ма­ла Гран-пры Між­на­род­на­га фес­ты­ва­лю фі­ль­маў пра мас­тац­тва ў Ман­рэ­алі.

 

Я ма­ры­ла ўба­чыць Бал­тан­скi ў рэ­аль­ных га­ле­рэй­ных за­лах або ў га­рад­скiм ці пры­род­ным ата­чэн­ні, ён пе­ра­тва­рае, пе­ра­пiс­вае лю­бое ася­род­дзе — інды­ві­ду­аль­нае, гіс­та­рыч­нае, ге­агра­фіч­нае. Бал­тан­скi пры­ўно­сіць у яго яшчэ ад­но вы­мя­рэн­не: у гэ­тай суб­стан­цыі ўсе эпо­хі з мі­ну­ла­га і бу­ду­чы­ні існу­юць ад­на­ча­со­ва. Не­ль­га ка­заць, што вуч­ні чац­вёр­та­га кла­са з вен­ска­га лі­цэя «сыш­лі з жыц­ця», або без эўфе­міз­маў — за­бі­тыя. Яны тут, по­бач.

Любоў ГАЎРЫЛЮК