Поле го­ра­да

№ 10 (427) 01.10.2018 - 30.10.2018 г

«МА­НІ­ФЕС­ТА 12» У ПА­ЛЕР­МА
МА­БІ­ЛЬ­НАЯ БІ­ЕНА­ЛЕ СУ­ЧАС­НА­ГА МАС­ТАЦ­ТВА З ТЭ­МАЙ «ПЛА­НЕ­ТАР­НЫ САД. КУ­ЛЬ­ТЫ­ВУ­ЮЧЫ СУ­ІСНА­ВАН­НЕ» НА ГЭ­ТЫ РАЗ ПЕ­РА­МЯС­ЦІ­ЛА­СЯ Ў КА­ЛА­РЫТ­НУЮ, СА­МА­ДАС­ТАТ­КО­ВУЮ СТА­ЛІ­ЦУ СІ­ЦЫ­ЛІI. ДА­ЎКІ ПА­ЎДНЁ­ВЫ ДУХ, КАН­ЦЭН­ТРА­ЦЫЯ СО­ЦЫ­ЯКУ­ЛЬ­ТУР­НЫХ ТРА­ДЫ­ЦЫЙ ЗА­КРУ­ЦІ­ЛІ ГА­ЛА­ВУ І КРЫ­ТЫ­КАМ, І АМА­ТА­РАМ МАС­ТАЦ­ТВА, І ТУ­РЫС­ТАМ.

Доў­гая раз­мо­ва...

 

Апо­вед пра Па­лер­мскую «Ма­ні­фес­ту» вар­та па­чаць з ві­дэ­афі­ль­ма Та­ус Ма­ха­ча­вай пад на­звай «Бай­да». Сло­ва гэ­тае мо­жа азна­чаць лод­ку, а ў пра­ста­моў­і — глуп­ства.

 

«Бай­да» раз­мяс­ці­ла­ся ў па­ла­ца Тры­нак­рыя — ад­ным са шмат­лі­кіх па­ла­цаў Па­лер­ма, ад­ра­ман­та­ва­ных то­ль­кі збо­ль­ша­га, у меж­ах бяс­пе­кі для на­вед­ван­ня. Гэ­та тая час­тка гіс­та­рыч­на­га цэн­тра го­ра­да, дзе ў лю­бы час го­да шмат ту­рыс­таў, та­му на­паў­за­кі­ну­тыя па­ла­цы тут не рэ­дкасць. А ёсць яшчэ мес­цы, ку­ды ту­рыс­ты не за­зі­ра­юць. Пра іх не пі­шуць у да­вед­ні­ках, мно­гія бу­дын­кі да­ўно не вы­ка­рыс­тоў­ва­лі­ся, і то­ль­кі «Ма­ні­фес­та» тро­хі пры­адчы­ні­ла іх змроч­ныя за­лы, гул­кія ка­лі­до­ры, стром­кія лес­ві­цы.

 

Ві­дэа Та­ус Ма­ха­ча­вай — да­клад­нае па­трап­лян­не ў кан­цэп­ту­аль­ны строй «Ма­ні­фес­ты». На вя­лі­кім экра­не — то­ль­кі ва­да Ад­ры­ятыч­на­га і Кас­пій­ска­га мо­раў, зня­тая ў хо­дзе 57-га Бі­ена­ле ў Ве­не­цыi, удзе­ль­ні­цай яко­га бы­ла мас­тач­ка. Гу­тар­ка су­раз­моў­цаў — на­ту­ра­ль­ная і пра ўсё. Пят­нац­цаць хві­лін раз­ва­жан­няў пра жыц­цё і смерць, пра ча­сы і пе­ра­ме­ны, пра лю­дзей. Ёсць і пад­тэкст: гіс­то­рыі, ка­лі та­ну­лі міг­ран­ты, пе­ра­праў­ля­ючы­ся ў Іта­лію; ры­бац­кі звы­чай пры­вяз­ваць ся­бе да но­са лод­кі, якая мо­жа пе­ра­вяр­нуц­ца ў шторм, а нос апы­нец­ца на па­вер­хні ва­ды. Ма­ха­ча­ва рас­па­вя­дае, што тэкст для пер­фор­ман­су быў на­пі­са­ны ў Лон­да­не на асно­ве шмат­лі­кіх інтэр­в’ю з ры­ба­ка­мі, уся пра­ца ман­та­ва­ла­ся там жа, і то­ль­кі так мож­на па­ка­заць без­ымен­ныя лод­кі, ня­бач­ных лю­дзей, іх лё­сы, якія ад­да­ля­лі­ся на­заў­жды. Так ці інакш, але ў ста­ра­жыт­ным сі­цы­лій­скім па­ла­цы про­стае сты­ліс­тыч­нае ра­шэн­не пра­екта, пра­мыя да­вер­ныя вы­каз­ван­ні і мо­ра ва­кол на­бы­ва­юць ме­та­фа­рыч­ны сэнс ад­ра­зу і бес­па­ва­рот­на.

 

...з ло­дач­ні­кам...

 

«Ло­дач­ні­ка­мi» на «Ма­ні­фес­та» ста­лі 50 мас­та­коў, архі­тэк­та­раў, пі­сь­мен­ні­каў, рэ­жы­сё­раў, якія спе­цы­яль­на для бі­ена­ле ства­ры­лі бо­льш за 40 інста­ля­цый, ві­дэ­афі­ль­маў, пер­фор­ман­саў, ву­ліч­ных акцый і лі­та­ра­тур­ных пра­ектаў. З ня­мым здзіў­лен­нем іх пры­ня­лі Ба­та­ніч­ны сад і цэр­квы, па­ла­цы і тэ­атры, архіў, га­тэль і га­рад­ская плош­ча.

 

Ку­ра­та­ры, што атры­ма­лі но­вы ста­тус крэ­атыў­ных мед­ыя­та­раў, скла­лі не­вя­лі­кую, але ці­ка­вую ка­ман­ду: жур­на­ліст і кі­на­рэ­жы­сёр Брэг­це ван дэр Хак (Га­лан­дыя), архі­тэк­тар і да­след­чык Андрэс Жак (Іспа­нія), архі­тэк­тар Іпа­лі­та Пэс­тэ­лi­нi Ла­па­рэ­лi (ура­джэ­нец Па­лер­ма, су­пра­цоў­нік Бю­ро ОМА Рэ­ма Кол­ха­са), ку­ра­тар Мiр’ям Ва­ра­дзi­нiс (Швей­ца­рыя). Іх пад­ыхо­ды по­тым пра­ктыч­на па­ўсюд­на счыт­ва­лі­ся ў мно­гіх не то­ль­кі пра­сто­ра­вых і плас­тыч­ных ра­шэн­нях, але і ў змес­та­вых.

 

Мед­ыя­та­ры пры­ду­ма­лі для «Ма­ні­фес­ты 12» ідэ­аль­ную кан­цэп­цыю, яны па­жы­лі ў Па­лер­ма, вы­ву­чы­лі кан­тэкст і ста­ран­на аб­грун­та­ва­лі «Пла­не­тар­ны сад». Орта Ба­та­нік — рэ­аль­ны га­рад­скі ба­та­ніч­ны сад, за­сна­ва­ны ў 1789 го­дзе. Ча­го тут то­ль­кі ня­ма — з усёй Азіі, Бліз­ка­га Усхо­ду і Аўстра­ліі, з Мек­сі­кі і Япо­ніі. Ба­та­ніч­ныя ме­та­фа­ры бы­лі ўзя­тыя ў вы­біт­на­га фран­цуз­ска­га лан­д­шаф­тна­га ды­зай­не­ра і фі­ло­са­фа Жы­ля Кле­ма­на: ён ба­чыць увесь свет як сад, які трэ­ба вы­рош­чваць і гар­ма­ні­за­ваць. Яшчэ ад­но аб­грун­та­ван­не — ма­люн­кі 1875 го­да. Гэ­та «Ві­ды Па­лер­ма» аўтар­ства сі­цы­лій­ска­га пей­за­жыс­та Фран­чэс­ка Ла­джа­ко­на, які да­ма­гаў­ся і ба­чыў ба­ланс у све­це рас­лін, але ні ад­но з іх не бы­ло ха­рак­тэр­ным для фло­ры вы­спы, усе за­ве­зе­ны міг­ран­та­мі.

 

Архі­тэк­та­ры з дру­жа­люб­на­га бю­ро ОМА пад­рых­та­ва­лі збор­нік да­сле­да­ван­няў мі­ну­ла­га і су­час­нас­ці го­ра­да пад на­звай «Атлас Па­лер­ма».

 

...пра тое, што важ­на

 

Па­лер­мскія раз­мо­вы з уяў­ны­мі ло­дач­ні­ка­мi падзе­ле­ныя на тры сек­цыі: «Сад па­то­каў» — пра так­січ­насць і ку­ль­ту­ру са­да­вод­ства, «Пра­сто­ра па-за кан­тро­лем», якая па­ста­ра­ла­ся зра­біць бач­ны­мі сіс­тэ­мы сха­ва­на­га ліч­ба­ва­га кан­тро­лю, і «Го­рад на сцэ­не» з кры­тыч­ным стаў­лен­нем і раз­умен­нем Па­лер­ма ва ўсёй яго су­пя­рэч­лі­вай кра­се.

 

Орта Ба­та­нік і п’яца Ма­джо­не, дзе раз­меш­ча­ны тэ­атр Га­ры­ба­ль­дзі (плюс прэс-цэнтр «Ма­ні­фес­та», ка­фэ і біб­лі­ятэ­ка), су­сед­ні­ча­юць. Гэ­та ра­ён Ка­ль­сэ, са­мы ста­ра­даў­ні, аўтэн­тыч­ны, а са­ма плош­ча па­цяр­пе­ла ад бам­бар­дзі­ро­вак у 1943 го­дзе. Усё гэ­та ледзь-ледзь пры­ве­дзе­на ў па­ра­дак, але, на дум­ку ме­д­ыя­та­раў, якраз тое мес­ца, ку­ды мож­на змяс­ціць ба­та­ніч­ныя экс­пе­ры­мен­ты. У Орта Ба­та­нік іх во­сем, ад жы­ва­пі­су і вы­са­джа­на­га бам­бу­ка­ва­га гаю, якi вы­со­ка ўзняў­ся лі­та­ра­ль­на за пяць ме­ся­цаў «Ма­ні­фес­ты», да шэ­ра-зя­лё­на­га фан­та­на з атрут­ным ба­га­він­нем (Майкл Вонг, ЗША). Ма­быць, са­мы не­звы­чай­ны экс­пе­ры­мент тут — ві­дэа тай­ван­ца Жэнь Бо «Птэ­ры­да­фi­лiя» пра ка­хан­не рас­лін і юна­коў, дзе ма­ла­ды ча­ла­век у вы­ні­ку з’я­дае па­па­раць. Но­вы стыль на­зва­ны экак­вi­рам. Зрэш­ты, кры­тык з «The Gardian» на­зваў пра­ект са­мым кеп­скім за ўсю гіс­то­рыю «Ма­ні­фес­та».

 

А вось аме­ры­кан­скі гурт «Упа­лы фрукт» за­кле­іў яркі­мі шпа­ле­ра­мі сце­ны ад­на­го з за­лаў па­ла­ца Бу­тэ­ра. Гэ­та XVII ста­год­дзе, ба­ро­ка, ва­ло­дан­не най­ба­га­цей­ша­га сі­цы­лій­ска­га ся­мей­на­га кла­на Бран­чы­фор­цi. Але ў ве­лі­зар­ным бу­дын­ку ад­ноў­ле­на да­лё­ка не ўсё. Дзе-ні­дзе ў сто­лі ся­род фрэ­сак зеў­ра­юць дзір­кі, сце­ны го­лыя, хоць час­тка па­ла­ца ад­кры­та для экс­кур­сій му­зей­на­га ты­пу. Па­сля «Упа­ла­га фрук­та» тут «па­ся­лі­лі­ся» рай­скія птуш­кі, са­да­ві­на, ня­ба­ча­ныя квет­кі, а вок­ны вы­хо­дзяць на мо­ра. У іншым за­ле Рэ­на­та Ле­ота (Іта­лія) вы­клаў пад­ло­гу тэ­ра­ко­та­вай пліт­кай, па­кі­нуў­шы на ёй сля­ды са­да­ві­ны. План са­мо­га са­ду, у ва­ко­лі­цах го­ра­да, дзе тыя са­да­ві­ны пад­алі на зям­лю, вы­ве­ша­ны на сця­не і па­ві­нен па­ве­да­міць па­ла­цу сель­скі стыль.

 

Пад кан­тро­лем або па-за кан­тро­лем, мяр­кую, са­мае надзён­нае і хва­ра­ві­тае пы­тан­не, ка­лі мож­на ка­заць ацэ­нач­на. Гэ­та гла­ба­ль­ны кан­троль, які не пад­да­ецца асэн­са­ван­ню: ні­якая мі­фа­ло­гія, дэ­ма­ні­за­цыя, кан­спі­ра­ло­гія і г.д. не рас­тлу­ма­чаць жах­лі­вы дык­тат цы­ві­лі­за­цыі і ўраз­лі­васць ча­ла­ве­ка.

 

Ад­нос­на астат­ніх тэм «Ма­ні­фес­ты» мож­на на­ват лі­чыць, што ме­на­ві­та кан­троль у шы­ро­кім сэн­се сло­ва спа­ра­дзіў пра­бле­мы і з міг­ра­цы­яй, і з пра­ва­мі ча­ла­ве­ка, гвалт і кры­ва­душ­насць, ка­руп­цыю, рас­ізм, са­цы­яль­нае рас­сла­енне.

 

А мас­та­кі... Ну што мас­та­кі? Не­ча­ка­ны пра­ект сус­тра­кае вас у га­тыч­ным па­ла­ца Фар­сэ­ла дэ Сэ­та (XVI ста­год­дзе): гэ­та га­ра со­лі, якую пры­вез­ла га­лан­дская мас­тач­ка Па­тры­сія Кар­сэн­ха­ут. Ідэя за­сна­ва­на на афры­кан­скай ле­ген­дзе ра­боў, якiя ве­ры­лі, што ча­ла­век, ад­мо­віў­шы­ся ад са­лё­най ежы, ста­но­віц­ца бяз­важ­кім і мо­жа па­ля­цець на­зад, на ра­дзі­му. Для гэ­та­га соль пра­па­ну­ецца ўзяць (шуф­лік пры­кла­да­ецца), пан­есці і рас­тва­рыць до­ма. Да­лей усё менш ві­до­вішч­на і бо­льш бу­дзён­на: кар­ты тра­фі­ку міг­ран­таў і мес­цаў іх гі­бе­лі; ві­дэа з ка­мер на­зі­ран­ня і доў­гія тэк­сты пра тое, што ва­енныя ба­зы НА­ТА кан­тра­лю­юць Сі­цы­лію; што на­зі­ра­юць за пуб­ліч­ны­мі пра­сто­ра­мі вы­спы, уклю­ча­ючы пля­жы. Што за­хоў­ва­юцца за­пі­сы сто­ль­кі ме­ся­цаў, што аген­там лі­ку ня­ма і г.д. Не­па­да­лё­ку, пра­ма ва ўнут­ра­ным два­ры па­ла­ца Аю­та­мiк­рыс­та (XVI ста­год­дзе), ку­ды вы­хо­дзіць жы­лая час­тка бу­дын­ка, ста­iць чыр­во­ная тэ­ле­фон­ная бу­дач­ка: гэ­та «Па­тэ­ле­фа­нуй аген­ту», ад­на­му з 5000, як па­каз­вае мас­так. Вя­до­ма, гэ­тыя пра­бле­мы не вы­ра­шае мас­тац­тва, але па­вер­це: не ўсё яно па­лі­тыч­нае, і на­ват пуб­лі­цыс­тыч­нае — да­лё­ка не ўсё.

 

Пра го­рад

 

У Ара­то­рыі св. Ла­рэн­ца (XVI ста­год­дзе) Но­ра Ту­ра­та з Хар­ва­тыі па­каз­вае інста­ля­цыю «Я ра­дая сва­ім на­яўным пе­рад­узя­тас­цям». Фа­таг­ра­фа­ваць бы­ло не­ль­га: гэ­та пры­ват­ная пра­сто­ра, з не­йма­вер­най ве­ка­вой ка­лек­цы­яй тво­раў мас­тац­тва. Вя­до­мая яна тым, што ў 1969 го­дзе ад­сюль вы­кра­лі па­лат­но Ка­ра­ва­джа «Ка­ля­ды», пра якое з тых ча­соў ні­чо­га не вя­до­ма. Сам Ара­то­рый вы­ка­рыс­тоў­ва­ецца ве­ль­мі рэ­дка для не­йкіх кар­па­ра­тыў­ных падзей. Для «Ма­ні­фес­ты» ў гэ­тыя ста­ра­жыт­ныя сце­ны з па­фас­ны­мі ба­роч­ны­мі інтэ­р’е­ра­мі (звыш­рэ­алiс­тыч­ны ску­льп­тар Джа­ко­ма Сер­по­та, XVI ста­год­дзе) змеш­ча­ны ме­та­ліч­ныя ра­шот­ча­тыя пра­сцен­кі с ла­ва­мі. Што б вы ні пад­ума­лі, вы па­мы­ля­еце­ся: пе­рад на­мі — жа­но­чая рас­пра­на­ль­ня ў фiт­нэс-клу­бе. Адзі­нае, на дум­ку аўта­ра, мес­ца, дзе мож­на, на­рэш­це, ад­крыц­ца лю­дзям. І жан­чы­ны га­во­раць (аўды­яза­піс). Не ве­ль­мі зра­зу­ме­ла, пра што, але эма­цый­на, скар­дзя­чы­ся, без сме­ху. Чор­ныя ра­шот­кі ўнут­ры ба­ро­ка... Го­рыч за­мест ад­ухоў­ле­ных спе­ваў.

 

У па­ла­ца Кан­стан­цін — артэ­фак­ты і да­ку­мен­та­цыя га­рад­ско­га пер­фор­ман­су. Па­ко­ль­кі лю­дзі, як і мас­тац­тва, дрэ­вы, квет­кі і га­род­ні­на, трап­ля­лі ў Па­лер­ма з роз­ных кан­ты­нен­таў і пры­жы­ва­лі­ся тут, бы­ло ўлад­ко­ва­на экза­тыч­нае шэс­це — па­сля акцыі фраг­мен­ты мож­на ўба­чыць у па­ла­цы. Інакш вы­ка­рыс­таў Сяр­гей Са­пож­нi­каў рас­ко­лі­ны і пад­цё­кі на сце­нах, аб­сы­па­ную тын­коў­ку, аго­ле­ныя ка­мя­ні: на фо­та­здым­ках ён су­мяс­ціў іх з аб­очы­на­мі род­на­га Рас­то­ва, і вы­ста­віў гэ­тыя дзіў­ныя зблі­жэн­ні ў па­ла­ца Бу­тэ­ра. Акра­мя рас­ія­ні­на фа­та­гра­фію па­ка­заў то­ль­кі Ра­бер­та Ка­ло­ва (Іта­лія) — рэ­трас­пек­тыў­ную ка­лек­цыю аб Сі­цы­ліі. Ёсць ся­род яго ге­ро­яў і ўце­ка­чы, — і вось цуд ча­су! — ця­пер на здым­ках яны вы­гля­да­юць ве­ль­мі вы­са­ка­род­на.

 

«Ма­ні­фес­та» і Ста­лі­ца ку­ль­ту­ры

 

Дзве гэ­тыя пра­гра­мы ішлі ў Па­лер­ма ад­на­ча­со­ва. І мэр го­ра­да на­зваў афі­цый­ную ста­лі­цу іта­ль­янскай ку­ль­ту­ры ста­лі­цай еўра­пей­скай ку­ль­ту­ры, аб­грун­та­ваў­шы гэ­та ве­ль­мі пе­ра­ка­наў­ча. Ка­лі су­час­нае мас­тац­тва хва­ля­ва­ла і ва ўсіх вы­пад­ках бы­ло не­ча­ка­ным, то тра­ды­цый­ныя му­зеі і тэ­атры па­каз­ва­лі кла­січ­ны рэ­пер­ту­ар. Тым не менш, цал­кам афі­ша го­ра­да бы­ла дзіў­най: лі­та­ра­ль­на з роз­ні­цай у ты­дзень пра­хо­дзі­лі ві­зіт Па­пы Рым­ска­га і гей-па­рад, а па­ра­ле­ль­на фі­ла­соф­скія чы­тан­ня і фес­ты­валь ежы, кан­цэр­ты ў па­мпез­ных за­лах і ма­ні­фес­та­цыі на ву­лі­цах.

 

«Ма­ні­фес­та» зу­сім не сас­ту­па­ла ў дэ­мак­ра­тыз­му: на­прык­лад, у Орта Ба­та­нік, на ву­лі­цах і плош­чах у якас­ці аб’­ектаў пры­сут­ні­ча­лі фур­го­ны з га­род­ні­най — гэ­та эка-акты­віс­ты аб­ыгра­лі тэ­му жы­вой пры­ро­ды, му­ля­жоў і гер­ба­ры­яў. Зрэш­ты, пе­ра­маг­ло ва ўсіх гэ­тых на­плас­та­ван­нях, скры­жа­ван­нях і ня­мых спа­бор­ніц­твах сва­яцтва слоў­ні­каў мас­тац­тва і сель­скай гас­па­дар­кі: поле, гле­ба, ка­рэн­не, ку­ль­ту­ра, раз­віц­цё, рост, ку­ль­ты­ва­цыя, плод.

 

У па­ра­дак­са­ль­най «Ма­ні­фес­ты 12» бы­ло шмат да­ку­мен­таў, ві­дэ­аза­пі­саў: жа­но­чых і муж­чын­скіх, ад па­ста­янных жы­ха­роў Іта­ліі і бе­жан­цаў, усіх уз­рос­таў і на роз­ных мо­вах. Усё гэ­та ёсць у са­мім Па­лер­ма, за сце­на­мі гэ­тых па­ла­цаў, за кож­ным вуг­лом. Інду­сы і па­кіс­тан­цы, афры­кан­цы і кі­тай­цы, сі­рый­цы і ма­лай­цы — не ве­даю, хто ўсе гэ­тыя лю­дзі ў яркім доў­гім адзен­ні. Роз­ныя лё­сы, кні­гі, пра­ца і ад­па­чы­нак. Му­зы­ка, по­гля­ды, ежа. Пры­чос­кі, упры­га­жэн­ні. Пла­не­тар­ны сад.