Ме­та­фа­ры і пе­ра­ства­рэн­ні

№ 10 (427) 01.10.2018 - 30.10.2018 г

«NEFT_Ь & THE ROOT» У НА­ЦЫ­ЯНА­ЛЬ­НЫМ ЦЭН­ТРЫ СУ­ЧАС­НЫХ МАС­ТАЦ­ТВАЎ
ВЫ­СТА­ВА БЫ­ЛА ЗЛА­ДЖА­НА Ў РАМ­КАХ КУ­ЛЬ­ТУР­НА­ГА ПРА­ЕКТА «БЕ­ЛА­РУСЬ — ІСПА­НІЯ: КРОК НА­СУС­ТРАЧ», ЯКІ РЭ­АЛІ­ЗУ­ЕЦЦА ПАД ПА­ТРА­НА­ЖАМ АМБА­СА­ДЫ РЭ­СПУБ­ЛІ­КІ БЕ­ЛА­РУСЬ У КА­РА­ЛЕЎ­СТВЕ ІСПА­НІЯ. «НА­ФТА» АД­НО­СІЦ­ЦА ДА ТВО­РАЎ ВІ­ЦЕБ­СКАЙ ТВОР­ЦЫ АЛЕ­НЫ ТО­ЛА­БА­ВАЙ, «КА­РЭН­НЕ» — ДА ІСПАН­СКАЙ МАС­ТАЧ­КІ АІК­СЫ ПАРТ­ЭРА.

«NEFT_Ь» — пра­ект, які быў рэ­алі­за­ва­ны ў Ві­цеб­ску ў Арт-цэн­тры Мар­ка Ша­га­ла ў кра­са­ві­ку 2016 го­да і пе­ра­ўва­соб­ле­ны, пе­ра­інста­ля­ва­ны ў за­лах НЦСМ. Экс­па­зі­цыя Але­ны То­ла­ба­вай падзя­лі­ла­ся згод­на з кан­струк­цы­яй вы­ста­вач­ных па­мяш­кан­няў (бы­лыя твор­чыя май­стэр­ні — гэ­та шэ­раг роз­на­га па­ме­ру па­ко­яў) на не­ка­ль­кі асоб­ных прэ­зен­та­цый, на­быў­шы не­абход­ную для аб’ектаў пра­сто­ру для агля­ду і маг­чы­масць змя­няць ра­кур­сы.

 

«На­фта — не па­лі­ва, па­ліць мож­на і асіг­на­цы­ямі», — аўтар­ка згад­вае ў прэс-рэ­лі­зе сло­вы Дзміт­рыя Мен­дзя­ле­ева. Цэ­лю­ло­за гро­шай на­сам­рэч бо­льш тан­ная. Але­на То­ла­ба­ва сцвяр­джае, што са­цы­яль­ныя і па­лі­тыч­ныя ка­на­та­цыі, звя­за­ныя з на­фтай, ні­як не ўплы­ва­юць на змест пра­екта, ён — чыс­тая гу­ль­ня: «Я не ўкла­да­ла ў гэ­тыя пра­цы ні­якай эка­ла­гіч­най пад­аплё­кі. Я не хва­лю­юся за за­ха­ван­не на­фты, зу­сім не. Спра­ва ў тым, што мас­так, як і фі­ло­саф, надзе­ле­ны пра­вам вы­яўляць дум­ку па­за­кан­тэк­стна, пе­ра­тва­ра­ючы на­фту і яе вы­твор­нае — бі­тум — у інстру­мент мас­тац­ка­га вы­каз­ван­ня». Ад­нак пры гэ­тым не­шта яна з гэ­та­га дыс­кур­су вы­цяг­вае. «На­фта змя­няе свет» — гэ­ты па­сыл на­тхняе аўтар­ку на на­зі­ран­ні за ме­та­мар­фо­за­мі ў вы­твор­час­ці ўлас­ных прац. «Мы пры­вык­лі жыць у рас­ко­шы, але за­бы­ва­ем, што пер­ша­па­чат­ко­вы ко­лер — чор­ны», — гэ­тае яе сцвер­джан­не ілюс­тру­ецца амаль по­ўным ма­нах­ро­мам экс­па­зі­цыі. Та­кім чы­нам, аб­ра­ны Але­най То­ла­ба­вай ма­тэ­ры­ял — бі­тум — аказ­ва­ецца ўсё ж бо­льш шмат­плас­то­вым, чым, на­прык­лад, алей­ны жы­ва­піс. З яго маг­чы­мас­ця­мі пе­ра­хо­ду ад ад­ной суб­стан­цыі да іншай, бі­тум да­зва­ляе ства­рыць ба­га­тыя і скла­да­ныя па­вер­хні без улі­ку ко­ле­раў — па­глы­нан­нем і ад­біц­цём свят­ла, а яго па­во­дзі­ны на шкле аб­умоў­лі­ва­юцца тэм­пе­ра­тур­ным рэ­жы­мам. Па­сту­по­ва, ад­кід­ва­ючы ўсе звя­за­ныя з на­фтай сэн­сы, мас­тач­ка цал­кам па­гру­жа­ецца ў экс­пе­ры­мент, вы­пра­боў­ва­ючы рэ­акцыі, гу­ля­ючы з роз­ны­мі ўлас­ці­вас­ця­мі ма­тэ­ры­ялаў — прычым як бітуму, так і акрылу, — шчы­ль­нас­цю, пра­зрыс­тас­цю, пе­ра­ры­віс­тас­цю, з пля­май і фор­май, з па­вер­хняй і глы­бі­нёй.

 

Бе­лая за­ла з чор­ны­мі пун­кці­ра­мі — ма­лю­нак бі­ту­мам на шкле, рас­плы­віс­тая пля­ма, рва­ная лі­нія — люс­труе вы­пад­ко­вас­ці і за­ка­на­мер­нас­ці тва­рэн­ня, пе­ра­адо­ль­ва­ючы ма­тэ­ры­яль­насць во­ль­нас­цю аўтар­ска­га жэс­ту. Тут пе­ра­міг­ва­ецца на­мер і вы­па­дак, аб­рыў­кі і раз­ры­вы форм вы­яўля­юць пра­цу мас­та­коў­скай пад­свя­до­мас­ці і ло­гі­кі тва­рэн­ня на­сто­ль­кі пе­ра­ка­на­ль­на, на­сто­ль­кі ж эфе­мер­на.

 

Ці ба­чыць Але­на То­ла­ба­ва агу­ль­насць у пра­ектах, ці зра­зу­ме­ла вы­бар іспан­скай мас­тач­кі ся­бе ў якас­ці кам­па­нь­ёна? «Мне спа­да­ба­ла­ся пер­шая за­ла Аік­сы, дзе пад­ве­ша­ныя кні­гі губ­ля­юць лі­та­ры. Ясна, да­клад­на, не па­тра­бу­ецца ні­якіх ка­мен­та­роў для пра­чы­тан­ня дум­кі. Мая бе­лая за­ла з чор­ны­мі шкля­ны­мі пун­кці­ра­мі мае та­кія ж улас­ці­вас­ці. Пра­ўда, у Аік­сы ў той пра­цы за­кла­дзе­ны са­цы­яль­ны кан­тэкст, у мя­не кан­тэкст ад­сут­ні­чае цал­кам — не­прак­тыч­ная пры­га­жосць».

 

Твор­часць Аік­сы Парт­эра грун­ту­ецца на мі­фа­ло­гіі, у ка­ра­нях яе, як і ў ка­ра­нях на вы­ста­ве, — сю­жэт пра пе­ра­ра­джэн­не, пра­рас­тан­не. У сва­іх тво­рах Парт­эра звяр­та­ецца да тэр­мі­на «па­эзіс», які ў Пла­то­на па­зна­чае пе­ра­ход ад не­быц­ця да быц­ця, а Хай­дэ­гер меў на ўва­зе аза­рэн­не.

 

Ідэя тран­сфар­ма­цыі, вя­ду­чая ў яе пра­екце, вы­яўле­на на вы­ста­ве ў роз­ных іпас­та­сях. Чор­на-бе­лыя фо­та­здым­кі, над­ру­ка­ва­ныя на япон­скай па­пе­ры, не­вя­лі­кія бок­сы з пяш­чот­ны­мі вя­се­ль­ны­мі ка­рун­ка­мі, што ўзнаў­ля­юць тон­кі рух кры­лаў, шрыф­ты, за­блы­та­ныя ка­ра­ні і лёг­кія пё­ры, ніт­кі, ві­дэа і кні­гі з вер­ша­мі. Сап­раў­днае ка­рэн­не ў яе за­ле пра­рас­тае лёг­кі­мі пёр­ка­мі, быц­цам ку­кал­кі, здзяй­сняе свой жыц­цес­цвяр­джа­ль­ны па­лёт са све­ту падзем­на­га і зям­но­га ў бос­кі. Пе­ра­ка­на­ль­ны сім­вал тран­сфар­ма­цыі — ма­ты­лёк. Ме­та­мар­фо­за ма­ты­ль­ка пе­рад­ае ідэю ўнут­ра­на­га пе­ра­ра­джэн­ня ча­ла­ве­ка. У жыц­ці, лі­чыць мас­тач­ка, час­та з’яўля­юцца роз­на­га кштал­ту пе­ра­шко­ды. Ка­лі ку­кал­ка раз­бу­ра­ецца, ма­ты­лёк вы­хо­дзіць з та­го, з чым быў моц­на звя­за­ны, і вы­прос­твае свае кры­лы.

 

Мас­тач­ка пра­соч­вае су­вязь па­між пра­цэ­са­мі ме­та­мар­фо­зу і пе­ра­асэн­са­ван­ня, яны аб­одва да­па­ма­га­юць ад­апта­вац­ца да но­вых аб­ста­він. Здо­ль­насць пе­ра­асэн­са­ван­ня на­бы­ва­ецца, ка­лі ча­ла­век да­ся­гае бо­льш вы­со­ка­га ста­ну са­ма­свя­до­мас­ці, твор­час­ці і ўнут­ра­на­га кан­тро­лю. Час­та пры­няц­це ра­шэн­няў за­ле­жыць ад здо­ль­нас­ці змя­няць ся­бе, бы­вае, зда­ра­юцца аб­ста­ві­ны, ка­лі трэ­ба за­мкнуц­ца, інкап­су­ля­вац­ца ў ко­ка­не.

 

У асно­ве пра­екта Аік­сы — верш і гіс­то­рыя пра ста­ра­жыт­наг­рэ­час­кую ге­ра­іню мі­фа Гіп­сі­пі­лу, што вы­ра­та­ва­ла свай­го ба­ць­ку ад смер­ці, ка­лі жан­чы­ны Лем­на­са вы­ра­шы­лі за­біць усіх муж­чын, аб­ві­на­ва­ціў­шы іх у здра­дзе. Гіп­сі­пі­ла ў вер­шы Ру­бе­на Да­рыа з’яўля­ецца сім­ва­лам ду­шы, якая вы­зва­лі­ла­ся, вы­ра­тоў­ва­ючы­ся ад не­спры­яль­най рэ­аль­нас­ці, — па­кі­ну­ла ку­кал­ку.

 

Што лу­чыць аўта­рак? Са­ма­заг­лыб­ле­насць, пры­слу­хоў­ван­не да ся­бе, кар­пат­лі­вая пра­ца, ка­лі кож­ны яе фраг­мент ве­ль­мі да­клад­на вы­ву­ча­ецца і ана­лі­зу­ецца, кож­ны ма­тэ­ры­ял асэн­соў­ва­ецца, а ідэі да­во­дзяц­ца да пе­ра­ка­на­ль­най фор­мы — і вы­па­дак тут та­кі ж каш­тоў­ны як пад­ра­бяз­ная ана­лі­ты­ка.

 

Мас­тач­кі час ад ча­су пе­ра­ры­ва­юць свой апо­вед: ці не­пас­рэд­на, як рух бі­ту­му на шкле Але­ны То­ла­ба­вай, ці ме­та­фа­рыч­на — рэ­зкім жэс­там вы­сы­пан­ня лі­тар з кніг, каб гля­дач змог раз­гле­дзець гэ­тую тон­кую пра­цу веч­на­га пе­ра­тва­рэн­ня, якая ля­жыць у асно­ве лю­бо­га сур’ёзна­га твор­ча­га пра­цэ­су і, па вя­лі­кім ра­хун­ку, вя­дзе нас у жыц­ці.

Аўтар: Алеся БЕЛЯВЕЦ
рэдактар аддзела выяўленчага мастацтва