Ча­му мы ўгля­да­емся ў тва­ры

№ 10 (427) 01.10.2018 - 30.10.2018 г

«МЕ­СЯЦ ФА­ТАГ­РА­ФІІ Ў МІН­СКУ»
Юбі­лей­ная ідэя для пя­та­га «Ме­ся­ца фа­таг­ра­фіі ў Мін­ску» пад­ала­ся мне дзіў­най...

Па-пер­шае, я не ве­ру ў схі­ль­насць да па­фа­су ства­ра­ль­ні­каў яго кан­цэп­цыі, а па-дру­гое, пра­ца з пан­яццем ча­су за­над­та скла­да­ная для вы­каз­ван­ня — яно хоць і ка­лек­тыў­нае, то-бок шмат­сла­ёвае, але раз­лі­ча­на на ма­са­ва­га, актыў­на­га гле­да­ча. На­ўрад ці на­стро­ена­га на фі­ла­соф­скія по­шу­кі, на­ўрад ці з ад­па­вед­ным слоў­ні­кам, і на­огул, мы ж у ві­зу­аль­ным по­лі зна­хо­дзім­ся... Што наш ма­са­вы гля­дач там зной­дзе, акра­мя фік­са­цыі?

 

Пра­гра­ма МФМ, як за­ўсё­ды, бы­ла на­сы­ча­най: 18 вы­стаў у Мін­ску, Грод­на і Брэс­це з су­пра­ва­джаль­­най пра­гра­май. Па­вод­ле юбі­лей­на­га «сэн­са­ва­га ядра», вя­лі­кі ма­сіў ма­тэ­ры­ялу быў ад­да­дзе­ны архіў­на­му кі­рун­ку, кры­ху мен­шы — ня­даў­нім пра­к­ты­кам і арт-фа­таг­ра­фіі. Так ці інакш, свае пра­екты па­ка­за­лі аўта­ры з 10 кра­ін, і за­ўсёд­ная пра­бле­ма фес­ты­ва­ляў «па­спець усё» бы­ла не­вы­ра­ша­ль­най. На жаль, не­ка­ль­кі вы­стаў у наш агляд не ўвай­шлі. Але ко­рат­ка адзна­чым вя­лі­кую парт­рэт­ную се­рыю «Бач­нае і cха­ва­нае» Эдв­арда Кэр­ты­са: для мя­не яна ста­ла клю­ча­вой, пад гэ­тым ра­кур­сам — ча­му мы гля­дзім у тва­ры — я і ўба­чы­ла ўвесь «Ме­сяц». Гіс­то­рыя Кэр­ты­са і яго пра­екта вя­до­мая: за­каз па­сту­піў на 1500 фа­таг­ра­фій, а адзня­ты бы­лі 40 000 здым­каў, у вы­ні­ку атры­ма­ла­ся 20-том­нае вы­дан­не на­кла­дам 222 кам­плек­ты. Гэ­тыя тва­ры та­кія да­лё­кія — Па­ўноч­ная Аме­ры­ка, 80 індзей­скіх пля­мё­наў. І та­кія да­ўнія — тыя, хто да­жыў да па­чат­ку XX ста­год­дзя. Хоць з рэ­туш­шу, па­зі­ра­ван­нем, інсцэ­ні­роў­ка­мі. «The North Amerіcan Іndіan» — за­над­та вя­до­мы пра­ект, каб праз 100 га­доў па­сля ства­рэн­ня раз­гля­даць яго як акту­аль­ны. Але... ча­му мы гля­дзім у тва­ры?

 

У све­це сто­ль­кі го­ра...

 

Без рэ­ве­ран­саў у бок арт-фа­таг­ра­фіі ма­гу ска­заць, што са­мым моц­ным у пра­гра­ме «Ме­ся­ца» мне здаў­ся «Чор­ны па­шпарт» Стэн­лі Гры­на. Не ўпэў­не­ная, што ў экс­па­зі­цыі па­ка­за­на то­ль­кі Чач­ня, усё ж та­кі пра­ект на­ве­яны па­мяц­цю і га­да­ві­най смер­ці фа­тог­ра­фа, вы­біт­на­га да­ку­мен­та­ліс­та су­час­нас­ці. Але па­ча­лі­ся здым­кі «Па­шпар­та» ме­на­ві­та там — у 1994 го­дзе. У ад­на­ймен­най кні­зе змеш­ча­ныя кад­ры з Ру­анды, Га­іці ды іншых ва­енных ла­ка­цый, а экс-ку­ра­тар­ка ад­дзе­ла фа­та­гра­­фіі Му­зея вы­яўлен­ча­га мас­тац­тва ў Х’юс­та­не Эн Та­кер па­ка­за­ла рэ­трас­пек­тыў­ную вы­ста­ву Гры­на з агу­ль­най наз­вай «Вай­на/Фа­таг­ра­фія». Ён фік­са­ваў на­ступ­ствы ўра­га­ну ў Нью-Арле­ане, эпі­дэ­мію ха­ле­ры ў За­іры, уце­ка­чоў у Маў­ры­та­ніі, раз­ню ў Су­да­не. І на­ват рас­стрэл рас­ійска­га Бе­ла­га До­ма, пры­чым быў адзі­ным за­ход­нім фа­тог­ра­фам унут­ры бу­дын­ка, пад аб­стрэ­лам тан­каў, ся­род аб­ло­жа­ных. Два яго здым­кі та­ды атры­ма­лі прэ­мію World Press Photo. (Уся­го ў Гры­на пяць уз­на­га­род WPP.)

 

Стэн­лі Грын шмат раз­ва­жаў і пі­саў пра вай­ну, ву­чыў ма­ла­дых фа­тог­ра­фаў — апош­няе ра­біў не­ахвот­на, ад­га­вор­ваў ад ка­р’е­ры ва­енна­га рэ­пар­цё­ра. У аль­бо­ме «Чор­ны па­шпарт» — 26 ма­на­ло­гаў, зроб­ле­ных на асно­ве дзён­ні­ка­вых за­пі­саў: яго анты­ва­енныя тэ­зі­сы на­сто­ль­кі глы­бо­кія і афа­рыс­тыч­ныя, што іх мож­на вы­ву­чаць у шко­ле. Не­ка­ль­кі на­ват раз­меш­ча­на ў мін­скай экс­па­зі­цыі МФМ.

 

Ка­ле­гі лі­чы­лі Гры­на панк-ро­ке­рам у фа­таг­ра­фіі: ён па­чы­наў са здым­ка­мі мо­ды, але па­сля падзен­ня Бер­лін­скай сця­ны сы­шоў у тэ­му ка­тас­троф, а скон­чыў по­сттраў­ма­тыч­ным сін­дро­мам і ўлас­ным аген­цтвам Noor Іmages. Вя­до­ма, фа­тог­ра­фу не ўда­ло­ся па­збег­нуць па­про­каў у чар­ну­се, у спе­ку­ля­цыі на па­ку­тах і смер­ці: да ідэі «вы­ка­рыс­тоў­вай ка­ме­ру як ска­ль­пель» не ўсе бы­лі га­то­выя.

 

Экс­па­зі­цыя МФМ пе­рад­ае ню­ансы: гэ­та і экс­прэ­сія, і жах­лі­вы рэ­пар­таж з пек­ла. За­ўсё­ды ў Гры­на ёсць падзея, і на­строй, і глы­бо­ка ча­ла­веч­ны па­сыл аўта­ра. І не­шта бо­ль­шае.

 

Пад­скур­нае ўвя­дзен­не

 

Тое, што па-вуч­нёў­ску на­зы­ва­ецца пра­цай са свят­лом і што Ула­дзі­мір Па­рфя­нок на­ват праз трыц­цаць га­доў (ад «Па­чат­ка» 1988 го­да) па­кі­дае «Без на­звы», мож­на гэ­так жа звык­ла на­зваць по­шу­кам ад­ка­зу на пы­тан­не «што ёсць фа­таг­ра­фія». Га­ле­рэя кра­мы «Кніж­ная ша­фа», якая ста­ла ўжо ці­ка­вым фа­таг­ра­фіч­ным мар­ке­рам, на гэ­ты раз уклю­чы­ла­ся ў МФМ вы­ста­вай «Він­та­жы і ві­ра­жы». 1980—90-я, чор­на-бе­лыя ад­біт­кі, бром-срэб­ны друк. Ка­лек­цый­ная фа­таг­ра­фія.

 

А між тым... Пра­йшлі ча­сы, ка­лі фа­тог­раф не ха­цеў быць «the artіst», а ка­заў: «Я пра­цую са свят­лом, зна­чыць, я — фа­тог­раф». І пры­йшлі ча­сы, ка­лі жур­на­ліст, архі­тэк­тар, мас­так ка­жуць: «Мы пра­цу­ем з ідэ­яй і мо­вай фа­таг­ра­фіі ў тым лі­ку».

 

Да­ўно за­ста­лі­ся ў гіс­то­рыі «Фо­та­гра­фі­кі», пра якія сам іх су­зас­на­ва­ль­нік і су­арга­ні­за­тар Юрый Ва­сі­ль­еў ка­заў, што гэ­ты шлях ака­заў­ся пры­від­ным. «Але мы шу­ка­лі, мы па­він­ны бы­лі па­спра­ба­ваць усё, у нас бы­лі надзеі». Іх ад­га­лос­кі праз 30 га­доў вы­гля­да­юць ра­фі­на­ва­ны­мі эстэц­кі­мі ві­зу­аль­ны­мі аб’­екта­мі.

 

Ула­дзі­мір Па­рфя­нок на­зваў сваю вы­ста­ву архе­ала­гіч­най, ад­нак вы­свет­лі­ла­ся, што яна цал­кам су­час­ная. З тым жа по­спе­хам аўтар спра­ба­ваў са­цы­яль­ныя кан­цэп­цыі (доб­ра вя­до­мая се­рыя «Пер­со­на нон гра­та», «Ры­нак» і іншыя), і мэй­нстрым сён­няш­няй фа­таг­ра­фіі да­ка­заў іх пер­спек­тыў­насць, але як ве­даць, што ацэ­няць яшчэ праз 30 га­доў, што бу­дзе блі­жэй? Во­ку, пра­сто­ра­вым і мен­та­ль­ным па­чуц­цям, ця­лес­най па­мя­ці — мо­жа, якраз со­неч­ныя блі­кі, ту­ман­ныя не­паз­на­ва­ль­ныя фраг­мен­ты, так­ты­ль­ныя ад­чу­ван­ні. Экс­па­зі­цыя ў «Кніж­най ша­фе» ста­ла іх без­да­кор­най кам­па­зі­цы­яй.

 

«Він­та­жы» вы­клі­ка­юць моц­ныя эстэ­тыч­ныя пе­ра­жы­ван­ні, бо мы най­перш усё ж эма­цый­на ўспры­ма­ем вы­яву свят­ла, а не яго ідэю. Пра іх не хо­чац­ца га­ва­рыць, што гэ­та кла­сі­ка або по­стса­вец­кае рэ­тра. Цал­кам су­час­ны па­чуц­цё­вы склад­нік ды­ха­та­міі з са­цы­яль­ным.

 

Veha і «Вя­сел­ле»: пра­цяг бу­дзе

 

Вы­ста­ву «Дзя­во­чы ве­чар» са­цы­яку­ль­тур­на­га пра­екта Veha, як і «Бе­ла­рус­кае вя­сел­ле: аб­рад, но­сь­біт, пес­ня» ку­ра­та­рак На­стас­сі і Дзі­ны Да­ні­ло­віч (на пля­цоў­цы НЦСМ), я б ад­нес­ла да гру­пы тых пра­ектаў, якія па­трэб­на пра­цяг­ваць без­аднос­на да по­спе­ху кан­крэт­на­га па­ка­зу. Так, ле­тась Veha зра­бі­ла фу­рор на МФМ, ка­лі так мож­на ска­заць аб архіў­най фа­таг­ра­фіі. На гэ­ты раз эфек­ту «ваў» не зда­ры­ла­ся, але мы ж не ў па­псо­выя гіс­то­рыі гу­ля­ем. Гля­дзім у во­чы.

 

Вя­нок на га­ла­ве ня­вес­ты і най­мац­ней­шая ві­зу­аль­ная фор­ма — сек­вен­цыі, ука­ра­нё­ныя ў на­цы­яна­ль­ную ся­мей­ную тра­ды­цыю, ма­юць па­трэ­бу ў да­лей­шым збі­ран­ні, за­ха­ван­ні і асэн­са­ван­ні. Зроб­ле­ны пер­шыя і не без­да­па­мож­ныя кро­кі. Экс­па­зі­цыя ў га­ле­рэі «Ў» маг­ла быць бо­льш маш­таб­най і ві­до­віш­чнай, але вы­ста­ва ў вя­до­май сту­пе­ні аб­апі­ра­ецца на са­цы­яль­ны пра­ект. У ад­роз­нен­не ад Veha, ку­ра­тар­кі ў НЦСМ па­спя­хо­ва па­пра­ца­ва­лі з этна­гра­фіч­най асно­вай, іх пра­ца вы­гля­дае больш вы­бу­да­ва­най, а дзя­ку­ючы му­зы­цы ві­зу­аль­ныя воб­ра­зы бо­льш рэ­ль­ефныя, эма­цый­ныя і ў бо­ль­шай сту­пе­ні ма­юць су­вязь з рэ­аль­най па­мяц­цю гле­да­ча. Але ў на­шым вы­пад­ку важ­на, што пра­цяг гэ­тых гіс­то­рый ві­да­воч­ны — аўтар­кі про­ста асу­джа­ныя на да­лей­шую пра­цу.

 

І яшчэ. У да­чы­нен­не да «Вя­сел­ля» ёсць ад­чу­ван­не, што па­шы­ра­ецца ды­япа­зон Nonfashіon, уцяг­ва­ючы ў сваё поле архіў­ныя і рэ­гі­яна­ль­ныя ты­па­ло­гіі. Якім быў ры­ту­ал, як еха­лі й ішлі яго ўдзель­­ні­кі, якім бы­ло свя­точ­нае адзен­не — ка­лі ўзяць за кроп­ку агля­ду «ўпа­коў­ку» са­цы­яль­най ро­лі і яе дэ­ка­ра­ван­не, мож­на вы­вес­ці тэ­му вя­сел­ля ў яшчэ ад­ну раз­га­лі­на­ва­ную сіс­тэ­му. На гэ­ты раз fashіon, так.

 

Як ад­крыць ад­кры­тыя да­дзе­ныя

 

У па­ўна­вод­ны пра­цяг архі­ваў, то-бок у юбі­лей­ны век­тар МФМ, аку­ну­лі­ся і ку­ра­тар­кі Ган­на Са­ма­р­ская і Анта­ні­на Сце­бур. Агле­дзеў­шы­ся на пра­сто­рах 1960-80-х, ма­ючы на ўва­зе свед­каў мі­ну­лых і ўдзе­ль­ні­каў бя­гу­чых падзей, яны па­йшлі да­лей і ў вы­ні­ку вы­бра­лі для вы­ста­вы не­ка­ль­кі ня­звык­лы на­ша­му гле­да­чу фар­мат. Яго мож­на на­зваць схе­ма­тыч­ным ці на­ват фар­ма­лі­за­ва­ным. Але, без­умоў­на, ён мае пра­ва на жыц­цё: фа­тог­ра­фаў «па­лі­чы­лі» (411!), каб ні­ко­га не ўпус­ціць, не за­быць імё­ны, за­фік­са­ваць удзел у вя­лі­кіх і ма­лых аб’­яднан­нях, за­да­ку­мен­та­ваць кан­крэт­ныя вы­ста­вы ды іншыя падзеі, якія так­са­ма ме­лі на­ступ­ства. Па­ко­ль­кі архіў 1959—1982 га­доў скла­дзе­ны і знач­на ў бо­ль­шым аб’­ёме, чым гэ­та мож­на эфек­тна прад’­явіць гле­да­чу, бы­ло вы­ра­ша­на па­кі­нуць яго ў ад­кры­тым дос­ту­пе, то-бок у «пра­цоў­най пра­сто­ры», дзе мож­на ўсё ўба­чыць на камп’юта­ры тут жа, на вы­ста­ве. Так інфаг­ра­фі­ка да­поў­ні­ла­ся інтэ­рак­тыў­нас­цю.

 

У ку­ра­тар­скім тэк­сце аўта­ры адзна­ча­юць каш­тоў­насць гэ­та­га пе­ры­яду як ама­тар­ска­га і ў пэў­най ме­ры — фо­та­клуб­на­га. Пад­крэс­ле­ны ўдзел фа­тог­ра­фаў-жан­чын, не­зас­лу­жа­на за­бы­тых. У сты­ліс­тыч­ных пе­ра­ва­гах фо­та­ама­та­раў на зме­ну па­ста­ноў­кам і по­стап­ра­цоў­кам кад­раў па­сту­по­ва пры­хо­дзі­лі «лі­ры­ка» і да­ку­мен­та­ль­ная здым­ка пры­ват­на­га жыц­ця.

 

Але, па­ўта­ру­ся, да­сле­да­ван­не — цэн­тра­ль­ная част­ка вы­ста­вы «59/82. Ад­кры­тыя да­дзе­ныя бе­ла­рус­кай фа­таг­ра­фіі». Хо­чац­ца спа­дзя­вац­ца, што яно бу­дзе пра­цяг­ну­тае.

 

За­слу­жа­ны дзеяч ку­ль­ту­ры, фа­тог­раф

 

Юрый Сяр­ге­евіч Ва­сі­ль­еў не ўба­чыў кні­гу «Юрый Ва­сі­ль­еў. Слу­жыць фа­таг­ра­фіі». І ў гэ­тым — пра­б­ле­ма ку­ль­ту­ры і гра­мад­ства. Бо і Ва­ле­рый Лаб­ко не па­ба­чыў кні­гу «Ва­ле­рый Лаб­ко. За­ўтраш­няя фа­таг­ра­фія». Хоць пра гэ­тых лю­дзей мы да­клад­на ве­да­ем, што іх на­ма­ган­ня­мі ства­ра­лі­ся ўмо­вы для раз­віц­ця бе­ла­рус­кай фа­таг­ра­фіі ад 1970-х да пе­ра­бу­доў­ных 1990-х і не­за­леж­ных 2000-х. Ад­да­мо на­леж­нае Андрэю Лян­ке­ві­чу: у апош­нія га­ды «Ме­сяц фа­таг­ра­фіі ў Мін­ску» пад яго кі­раў­ніц­твам за­паў­няе ла­ку­ны. Той факт, што яны ёсць, не дзіў­ны — за­над­та мно­гае змя­ні­ла­ся ў по­стса­вец­кай са­цы­яку­ль­тур­най пра­сто­ры, каб па­сля­доў­на за­ймац­ца мас­тац­твам. Важ­на то­ль­кі сво­еча­со­ва азір­нуц­ца, не стра­ціць пра­жы­тае.

 

Та­кім чы­нам, у Біб­лі­ятэ­цы «Ме­ся­ца фа­таг­ра­фіі» з’я­ві­ла­ся но­вая кні­га. «Слу­жыць фа­таг­ра­фіі» — доў­га­ча­ка­ны аль­бом Юрыя Ва­сі­ль­ева з арты­ку­ла­мі Да­р’і Амя­ль­ко­віч і Во­ль­гі Бу­біч. На­пэў­на, гэ­та за­ключ­ны акорд па­сля яго пры­жыц­цё­вых пуб­лі­ка­цый і інтэр­в’ю. На­пэў­на, у на­ступ­ных па­ка­лен­няў бу­дуць свае ўра­жан­ні і мер­ка­ван­ні ад­нос­на пе­ра­лом­на­га ча­су і лю­дзей, якія пе­ра­йшлі з са­вец­кай эпо­хі ў мас­тац­тва не­за­леж­най Бе­ла­ру­сі. Гэ­та тая кан­цэп­ту­аль­ная рам­ка, у якой я раз­гля­да­ла б лёс і спад­чы­ну Юрыя Сяр­ге­еві­ча.

 

На сён­няш­ні дзень не да кан­ца раз­абра­ны архіў фа­тог­ра­фа. Тым не менш не­ка­ль­кі се­рый у аль­бо­ме атры­ма­ла­ся прад­ста­віць: «Кі­жы», «Бе­ла­рус­кія кра­яві­ды», «Па­лес­се», цыкл парт­рэ­таў, на­зі­ран­ня на ву­лі­цах Мін­ска, «Жа­но­чыя асо­бы вай­ны», «Тэ­ле­ба­чан­не». Воб­раз фа­тог­ра­фа Ана­то­ля Дуд­кі­на, яко­га Юрый Сяр­ге­евіч ца­ніў ве­ль­мі вы­со­ка, стаў са­мым вя­до­мым ся­род парт­рэ­таў Ана­то­ля.

 

На жаль, у кні­зе не сас­ты­ка­ва­лі­ся тэк­сты: пад­ра­бяз­нае да­сле­да­ван­не Да­р’і Амя­ль­ко­віч «Ча­ла­век ку­ль­ту­ры» і арты­кул Во­ль­гі Бу­біч «Юрый Ва­сі­ль­еў. Про­стая фа­таг­ра­фія вя­лі­ка­га ча­ла­ве­ка» шмат у чым дуб­лю­юць адзін ад­на­го. Ад­нак доб­ра, што яны з’я­ві­лі­ся: пры цы­та­ван­ні ў роз­ных вы­дан­нях па­ўто­раў мож­на па­збег­нуць, а фак­талагіч­ны ма­тэ­ры­ял, як і асоб­ныя вы­сно­вы, не су­пя­рэч­лі­вы.

 

Се­леб­ры­ці ў цы­ру­ль­ні

 

Мо­да і кі­но ў пад­ачы Андрэ Пэр­льш­тэй­на (Фран­цыя), вя­до­ма, ста­ла ві­ша­нь­кай на су­р’ёз­ным тор­це МФМ, не­абход­най і та­кой пры­емнай. Чор­на-бе­лая ка­лек­цыя «Кі­но 70-х і не то­ль­кі» у «Фа­ль­кон клаб бу­цік кі­но» пры­во­дзіць нас у свет звы­чай­на за­кры­ты і тым бо­льш пры­ця­га­ль­ны. Ве­да­ючы аб рэ­кла­ме і PR, аб мон­страх індус­трыі мо­ды і кі­но, мы ўсё ж гля­дзім у аб­ліч­чы зна­ка­мі­тас­цяў. Што ж чап­ляе ў гэ­тых фо­та­здым­ках? Па-пер­шае, мо­мант па­зна­ва­ль­нас­ці: Чар­лі Чап­лін, П’ер Ры­шар, Ален Дэ­лон, Іза­бель Аджа­ні. Па-дру­гое, ма­са кан­тэк­сту­аль­ных су­вя­зяў — з лі­та­ра­ту­рай, па­ко­ль­кі фі­ль­маў і сцэ­на­ры­яў бы­ло шмат, з ча­сам і ўлас­най гіс­то­ры­яй, па­ко­ль­кі кож­ны фі­льм вя­лі­ка­га май­стра ста­на­віў­ся падзе­яй.

 

У све­це мо­ды яшчэ бо­льш за­кры­ты­мі бы­лі Карл Ла­гер­фе­льд, Іў Сэн Ла­ран, а Андрэ Пэр­льш­тэйн з імі пра­ца­ваў, зды­маў у бліз­кім кан­так­це. А ў чым та­ды на­віз­на, не­ча­ка­насць? Ма­быць, у сі­ту­ацы­ях, ка­лі мы спа­дзя­емся ўба­чыць не па­ста­ноў­ку у дэ­ка­ра­цы­ях, а рэ­аль­ны бэк­стэйдж.

 

У пра­екце «Іmagіnatіon Venіce», які я ба­чы­ла гэ­тай во­сен­ню ў га­ле­рэі ІCІ ў Ве­не­цыі, ге­роі ма­ла­дзей­шыя: Ты­ль­да Су­інтан, Шон Пэн, Квен­цін Та­ран­ці­на і Ума Тур­ман, Джуд Лоу і Па­ола Са­рэн­ці­на. Іх кан­так­ты з фа­тог­ра­фа­мі пу­ль­са­ва­лі праз са­му Ве­не­цыю: вы­ста­ву пры­мер­ка­ва­лі да МКФ, і вя­лі­кая час­тка фа­таг­ра­фій бы­ла зроб­ле­на тут жа. І ўсё ж, апроч ві­да­воч­най знеш­няй пры­га­жос­ці і свец­ка­га жыц­ця, акра­мя кар­цін­ных га­рад­скіх ві­даў, хо­чац­ца знай­сці сап­раў­днае, аца­ніць не ба­на­ль­нае. Мы ўгля­да­емся ў тва­ры з пы­тан­нем: да якой жа сту­пе­ні гэ­та гу­ль­ня, да якой сту­пе­ні мы са­мі прад’­яўля­ем мас­кі, а не ўлас­ныя асо­бы? Ка­лі ад­бы­ва­ецца пад­ме­на?

 

Сі­ла кве­так

 

Ад пік­та­ры­яліз­му да кан­цэп­цыі, ад адзін­ка­вых кад­раў да пра­екта... Фа­таг­ра­фа­ван­не кве­так, ві­даць, ні­ко­лі не сы­хо­дзі­ла з пра­кты­кі: на юбі­леі і на мо­гіл­ках квет­кі — рэч звык­лая... Та­му ў вы­ні­ку яны аса­цы­ююц­ца не то­ль­кі з ра­ман­ты­кай і ра­дас­цю, але і з бру­та­ль­нас­цю, эро­ты­кай, агрэ­сі­яй.

 

Кан­тэкст ніх­то не ад­мя­няў, але ці­ка­ва, што і фар­ма­ль­на фа­тог­ра­фы на­ву­чы­лі­ся ба­чыць і па­каз­ваць квет­кі па-роз­на­му і на­огул не як квет­кі. У та­кіх вы­пад­ках я за­ўсё­ды ўспа­мі­наю Рэ­нэ Маг­ры­та з цу­доў­ны­мі пад­ме­на­мі: дзень на ноч, уты­лі­тар­нае на мас­тац­кае, прад­мет на эмо­цыю. «Кво­лай сі­ле» ку­ра­та­ра Ма­ты­яса Гар­дэ­ра да­ста­ла­ся са­мае вы­йгрыш­нае мес­ца ў га­ле­рэі «Ў»: шмат фа­таг­ра­фій ад 14 аўта­раў, з аб’­екта­мі і жы­вы­мі квет­ка­мі, са сва­бод­най пра­сто­рай. І ўсё ад­бы­ло­ся.

 

Дзе­ля спра­вяд­лі­вас­ці да­дам, што на та­кія ж пад­ме­ны вы­ра­ша­юцца май­стры мак­раз­дым­кі, на­прык­лад, на­ся­ко­мых — мо­жа, мы яшчэ ўба­чым гэ­тыя пра­екты ў Мін­ску?

 

«Дро­бя­зі» Ха­мян­тоў­скай — зу­сім не дро­бя­зі

 

Яшчэ раз вер­нем­ся да архі­ва, на гэ­ты раз кан­ца 20-х — па­чат­ку 30-х га­доў мі­ну­ла­га ста­год­дзя. Гэ­та фо­та­здым­кі, зроб­ле­ныя на на­шым Па­лес­сі і ў Поль­шчы, па­ко­ль­кі фа­тог­раф Зо­ф’я Ха­мян­тоў­ская звя­за­ла свой лёс з су­сед­няй кра­інай. Фонд «Архе­ало­гія фа­таг­ра­фіі» атры­маў шчас­лі­вую маг­чы­масць пра­ца­ваць з яе спад­чы­най: 6500 не­га­ты­ваў, 4500 па­зі­ты­ваў і не­вя­лі­кая ко­ль­касць ад­біт­каў, за­ха­ваць якія ака­за­ла­ся скла­да­ней за ўсё.

 

Мы ўжо мо­жам па­хва­ліц­ца аль­бо­мам, што быў прэ­зен­та­ва­ны ў 2011-м у Мін­ску на вы­ста­ве «Зо­ф’я Ха­мян­тоў­ская. Па­між кад­раў. Фа­таг­ра­фіі 1925—1945 га­доў». Сё­ле­та На­цы­яна­ль­ны гіс­та­рыч­ны му­зей, МФМ, Фонд і Поль­скі інсты­тут у Мін­ску вы­ра­шы­лі раз­віць гіс­то­рыю зна­ёмства.

 

На гэ­ты раз нам па­ка­за­лі не про­ста ары­гі­на­лы, але «кан­тро­ль­кі» — не­звы­чай­ны вы­па­дак! Ка­жуць, гэ­та тое, што ад­абра­на са­мой аўтар­кай для ся­бе.

 

Са­мы ма­ле­нь­кі фар­мат, які і раз­гля­дзець цяж­ка, хут­кая «Leіca» і ро­да­вая ся­дзі­ба Па­ра­хонск. Пры­клад­на па­ло­ва экс­па­зі­цыі — тра­ды­цый­ныя пей­за­жы, і дру­гая час­тка — са­мая, на мой по­гляд, ці­ка­вая — жан­ра­выя кад­ры, не­ка­ль­кі гру­па­вых парт­рэ­таў. Ла­ві­лі ры­бу, свят­ка­ва­лі, су­шы­лі са­ма­тка­нае па­лат­но, чы­та­лі, гу­ля­лі з кот­кай — пад­ра­бяз­нас­ці гэ­та па скан­чэн­ні ча­су, або са­ма тка­ні­на жыц­ця, або то­ль­кі бы­та­вая апра­ва для ча­го­сь­ці бо­ль­ша­га? Ад­но мож­на ска­заць: «лю­бі­мыя» і ма­ле­неч­кія ад­біт­кі вы­клі­ка­лі шчы­рую ці­ка­васць. І вя­до­ма, пры­цяг­ну­лі ўва­гу да ідэі, што ку­ль­тур­ную спад­чы­ну, якая падзя­лі­ла­ся на роз­ныя кра­іны, трэ­ба збі­раць, сін­тэ­за­ваць, а не раз­ры­ваць на час­ткі.

 

Гэ­тай жа за­да­чы па­слу­жыў і фі­льм «Я зды­маю», саб­ра­ны з уні­ка­ль­ных аўтар­скіх кад­раў — на гэ­ты раз да­ку­мен­та­ль­на­га ві­дэа. Яны бы­лі пе­ра­ве­дзе­ны ў ліч­ба­вы фар­мат поль­скім На­цы­яна­ль­ным аўдыя­ві­зу­аль­ным інсты­ту­там па пра­гра­ме «Ліч­ба­вая спад­чы­на».

 

На­сам­рэч ва ўсёй гэ­тай гіс­то­рыі ёсць шмат ча­го, што мо­жа быць ка­рыс­на нам у Бе­ла­ру­сі: ад стра­тэ­гій вяр­тан­ня імё­наў і су­пра­цоў­ніц­тва на са­мых роз­ных уз­роў­нях, па­чы­на­ючы са спад­чын­ні­каў аўта­ра, да роз­ных пра­ктык пра­цы з архі­вам, яго пра­мо­цы­яй. Дзя­куй, «Ме­сяц фа­таг­ра­фіі», мы не раз­віт­ва­емся.